ВУЗ: Не указан
Категория: Не указан
Дисциплина: Не указана
Добавлен: 19.05.2025
Просмотров: 3063
Скачиваний: 1
дустрыяльную (капіталізм) і постіндустрыяльную.
Адзінага падходу да вызначэння паняцця «цывілізацыя» не існуе. Хіба што, калі разглядаць гісторыю чалавечых супольнасцей «па гарызанталі», гэта значыць у розных частках сусвету і ў адзін час, то пад цывілізацыяй трэба разумець колькасна вялікія, якасна разнастайныя і самадастатковыя супольнасці людзей, з уласцівымі ім светапоглядам, ментальнасцю, сістэмай каштоўнасцяў і культурай; своеасаблівай сацыяльна-эканамічнай і палітычнай арганізацыяй. У сваім развіцці яны праходзяць стадыі фарміравання, станаўлення, росквіту, заняпаду і пагібелі. Можна меркаваць, што ў цяперашні час завяршаецца эра лакальных цывілізацый, якія разглядаюцца як часовая, гістарычна абмежаваная з’ява. Адно з важнейшых пытанняў бягучага стагоддзя – гэта фарміраванне адзінай сусветнай цывілізацыі.
Цывілізацыйны падыход дае магчымасць вывучэння гісторыі як асобнай краіны, так і некалькіх; спрыяе асэнсаванню асаблівага і агульнага ў гістарычным працэсе; акцэнтуе ўвагу на дзейнасці чалавека як вызначальнай і стваральнай сіле ў гэтым працэсе.
4. Прадметам вывучэння гісторыі Беларусі з’яўляецца зараджэнне, станаўленне і развіццё беларускага грамадства (40 тыс. год да н. э.
– пачатак 3-га тысячагоддзя). У кола пытанняў, якія падлягаюць разгляду і вывучэнню, уваходзяць найбольш значныя і разнастайныя формы жыццядзейнасці нашых суайчыннікаў. Асобае месца займаюць этнічныя працэсы, фарміраванне і развіццё беларускай дзяржаўнасці.
Вывучэнне беларускай мінуўшчыны як састаўной часткі ўсходнеславянскай, агульнаеўрапейскай і сусветнай гісторыі дае магчымасць параўнання ўзроўню развіцця беларускага народа, дынамікі яго развіцця, вызначэння месца беларусаў сярод іншых народаў.
Шматлікія публікацыі беларусазнаўцаў П. Шпілеўскага, П. Баброўскага, М. Федароўскага, Е. Раманава, А. Сержпутоўскага, М. Нікіфароўскага і інш. сведчылі аб багатым гістарычным мінулым беларускага народа. Асобныя публікацыі гістарычнага зместу змяшчаліся на старонках «Нашай Нівы». Нарэшце ў 1910 г. выйшла ў свет «Кароткая гісторыя Беларусі» В. Ластоўскага, які сфармуляваў першую канцэпцыю паходжання беларусаў.
У БССР у 1920-х гг. выйшлі творы Ў. Ігнатоўскага «Кароткі нарыс гісторыі Беларусі» і «Гісторыя Беларусі ў XIX і ў пачатку XX сталецця», якія вывучаліся, адпаведна, у школе і ў ВНУ. Праца В. Кнорына «1917 год в Белоруссии и на Западном фронте» лягла ў аснову канцэпцыі сацыялістычнай рэвалюцыі. Дастаткова аргументава-
6
ныя погляды на рэвалюцыйныя падзеi 1917 г. уласцівы зборнiку артыкулаў i дакументаў «Кастрычнiк на Беларусi» (Мн., 1927). У ліку важнейшых прац даваеннага перыяду – манаграфіі Д. Дудкова «Аб развіцці капіталізму ў Беларусі ў 2-й палове XIX і пачатку XX ст.» і К. Кернажыцкага «Гаспадарка прыгоннікаў на Беларусі ў канцы XVIII - першай палове XIX ст.»
Учасы беларусізацыі намаганнямі З. Жылуновіча, А. Луцкевіча, У. Пічэты, А. Станкевіча, А. Цвікевіча, М. Шчакаціхіна ў нашай рэспубліцы з’явілася шмат гістарычных артыкулаў і манаграфій, але з усталяваннем сталінскай дыктатуры барацьба супраць «нацдэмаў» i iншых «ворагаў народа» прывяла да забароны большасці твораў. Ім за змену прыйшлі новыя, накшталт, «Нарыса гісторыі Беларусі» (Мн., 1934), заснаваныя на сталінскіх ацэнках гістарычных падзей.
Упасляваенны перыяд і да пачатку перабудовы развіццё беларускай гістарычнай навукі характарызавалася найбольшай увагай да ролі Камуністычнай партыі ў Кастрычніцкай рэвалюцыі і Вялікай Айчыннай вайне. Нягледзячы на існаванне ў ёй ідэалагічнага ўціску з боку КПСС-КПБ і панаванне марксісцка-ленінскай метадалогіі, сталі актыўна распрацоўвацца праблемы сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі (З. Абезгауз, Ф. Болбас, З. Капыскі), рэвалюцыйнага руху (А. Саладкоў, М. Сташкевіч,) грамадзянскай вайны (І. Ігнаценка, П. Петрыкаў, П. Селіванаў усенароднай барацьбы супраць нямецка-фашысц- кіх захопнікаў (А. Залескі, І. Краўчанка, А. Філімонаў).
Лепшымі на той час творамі былі прызнаны манаграфіі Л. Абецэдарскага, М. Біча, В. Гняўко, Э. Загарульскага, А. Ігнаценкі, І. Ігнаценкі, Н. Каменскай, М. Касцюка, І. Краўчанкі, В. Круталевіча, П. Лысенкі, А. Лютага, Я. Мараша, І. Марчанкі, У. Міхнюка, У. Палуяна, І. Палуяна, П. Петрыкава, Л. Побаля, П. Селіванава, М. Сташкевіча, Г. Штыхава. У ліку буйнейшых прац 1960-1980-х гадоў – двухтомная «История Белорусской ССР» і пяцітомная «Гісторыя Беларускай ССР», чатырохтомная «История рабочего класса Белорусской ССР», трохтомная «Всенародная борьба в Белоруссии против немецко-фа- шистских захватчиков в годы Великой Отечественной войны».
Зпачаткам перабудовы, калі ідэалагічны ўціск КПСС у грамадстве зменшыўся, а з 1991 г. наогул знік, беларуская навука значна пашырыла свой дыяпазон і ўзнялася на значна больш высокі ўзровень.
Уліку новых тэм, якія раней па ідэалагічных меркаваннях замоўчваліся або скажаліся, былі Вялікае княства Літоўскае, беларускі нацыянальны рух, сталінскія рэпрэсіі, дзейнасць калабарантаў і многія іншыя. Гэты час вызначыўся выхадам у свет грунтоўных манаграфій Я.
7
Анішчанкі А. Вішнеўскага, М. Ермаловіча, І. Ігнаценкі, А. Кавалені, М. Касцюка, А. Краўцэвіча, А. Літвіна, Р. Платонава, Г. Сагановіча, А. Сарокіна, А. Цітова, З. Шыбекі і інш.
Значным дасягненнем у асэнсаванні беларускай гісторыі зрабілася выданне шасцітомнай «Энцыклапедыі гісторыі Беларусі». Адметнай з’явай у навуцы і адукацыі стаў выхад «Нарысаў гісторыі Беларусі» (1994-1995), чатырохтомнай «Археалогіі Беларусі», двух тамоў «Гісторыі сялянства» і пяці тамоў «Гісторыі Беларусі» (2000-2006).
Многае залежыць ад пошуку і выкарыстання гістарычных крыніц
– тых ці іншых носьбітаў інфармацыі пра жыццядзейнасць людзей у мінулым. У адпаведнасці з класіфікацыяй, вылучаюць дакументальныя і апавядальныя крыніцы. У сваю чаргу дакументальныя крыніцы складаюцца з заканадаўчых актаў, прывілеяў, указаў, дэкрэтаў, зборнікаў законаў, Канстытуцый, статыстычных і іншых матэрыялаў.
Апавядальныя крыніцы ўключаюць у сябе летапісы («Аповесць мінулых гадоў», «Летапісец вялікіх князёў літоўскіх», «Хронікі Быхаўца» і інш.) перапіску манархаў і іншых знакамітых асоб, пісьмовыя звароты, справаздачы, перыядычныя выданні. Максімальна ўсебаковаму і аб’ектыўнаму асвятленню гісторыі Беларусі будзе спрыяць выкарыстанне іншых – этнаграфічных, лінгвістычных, тапаграфічных крыніц, кінафотадакументаў.
Лекцыя 2. ПЕРШЫЯ ЖЫХАРЫ, ЭТНІЧНЫЯ СУПОЛЬНАСЦІ І ДЗЯРЖАЎНЫЯ ЎТВАРЭННІ НА БЕЛАРУСКІХ ЗЕМЛЯХ (40 ТЫС. – 2 ТЫС. ГОД ДА Н. Э.)
Пытанні
1.Найстаражытнейшае насельніцтва на тэрыторыі Беларусі
2.Пачатак рассялення славян на тэрыторыі Беларусі і славянізацыя балтаў
3.Усходнеславянская супольнасць
4.Феадальныя адносіны ў Заходняй Еўропе і сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх зямель у перыяд ранняга сярэднявечча. Феадальныя землеўладанне і гаспадарка
5.Станаўленне ранне-феадальных дзяржаўных утварэнняў усходніх славян на тэрыторыі Беларусі. Кіеўская Русь
6.Полацкае, Тураўскае княствы ў ІХ-ХІІІ ст. і іх узаемаадносіны з Кіевам
1.Гісторыя чалавека налічвае каля 3 млн гадоў. Яго прарадзімай з’яўляецца Ўсходняя Афрыка, а, магчыма, і Паўднёвая Азія. Каля 1 млн гадоў таму чалавек засяліў поўдзень Усходняй Еўропы і толькi каля 100 тыс. гадоў назад ён трапіў на тэрыторыю Беларусі.
8
Уадпаведнасці з археалагічнай перыядызацый і ў залежнасці ад таго, які матэрыял выкарыстоўвалі старажытныя насельнікі Беларусі, іх ранняя гісторыя падзяляецца на каменны (100-40 – ІІІ-ІІ тысячагоддзе да н. э.), бронзавы (ІІІ-ІІ – І тысячагоддзе да н. э.) і жалезны век (VII-VI ст. да н. э. па VIII ст. н. э.).
Учас з’яўлення на тэрыторыі Беларусі першых жыхароў яе клімат, а таксама флора і фаўна складваліся пад уздзеяннем ледавіка. Каля 100 тыс. год таму ён пачаў рухацца з боку Скандынаўскага паўвострава, распачаўшы тым самым перыяд апошняга, самага халоднага паазерскага абледзянення. Адпаведным клiмату i раслiннасцi у час паазерскага абледзянення быў i жывёльны свет, якi складаўся з прадстаўнiкоў тундры (паўночныя аленi, пясцы, белыя курапаткi), стэпу (зубры, конi, зайцы, лiсы, суслiкi), лесу (аленi, бурыя мядзведзi, казулi). Характэрнымi прадстаўнікамі прыледавiковай фаўны былi маманты i калматыя насарогi.
Аб існаванні людзей на тэрыторыі Беларусі ў перыяд першага перыяду каменнага веку – палеаліту – сведчаць знойдзеныя археолагамі каменныя прылады працы на левым беразе Дняпра, каля вёсак Абідавічы Быхаўскага, Свяцілавічы – Веткаўскага, Клеявічы – Касцюковіцкага і Падлужжа – Чачэрскага раёнаў.
На той час працэс станаўлення чалавека як біялагічнага віду яшчэ працягваўся. Узнiкненню сучаснага фiзiялагiчнага тыпу чалавека папярэднiчаў так званы неандэрталец. Менавіта ён прадстаўляў сабой першых насельнікаў Беларусі, якія аб’ядноўваліся ў невялікія групы з 20-30 дарослых асоб – праабшчыны, і сумеснымі намаганнямі шукалі харчаванне і бараніліся ад звяроў. Іх асноўнымі заняткамі з’яўлялася паляванне і збіральніцтва ядомых раслін і карэнняў. Для палявання выкарыстоўваліся дзіды, крамянёвыя востраканечнікі. Для раздзелкі дзічыны – ручныя рубілы, скрэблы, нажы, для вырабу адзення – скрабкі, шылы, праколкі. За ўменне вырабляць прылады працы неандэрталец набыў назву Homo habilis або «чалавек умелы». Існаванне прысвойваючай гаспадаркі абумоўлівала яго вандроўны лад жыцця. Каб жыць ва ўмовах халоднага клімату, чалавек навучыўся карыстацца агнём, вырабляць адзенне са скуры і меху забітых звяроў, будаваць жытло з касцей і рагоў буйных жывёл, пакрытае скурамі.
Такім чынам, у сацыяльным плане каля 40 тыс. год да н. э. чалавек прайшоў ад праабшчыны да раннеродавага абшчыннага ладу, але па невядомых прычынах знік з гістарычнай арэны. Прыкладна да 40– 35 тысячагоддзяў таму (да позняга палеаліту) яму на змену прыйшоў чалавек сучаснага фізічнага тыпу – краманьёнец або Homo sapiens –
9
«чалавек разумны». Яго прылады працы з крэменю (наканечнікі дзідаў, нажы, сякеры, скрабкі) вызначаліся большай дасканаласцю, а ў ліку іншых матэрыялаў з’явіліся косць і рог. Самыя старажытныя паселiшчы краманьёнцаў на Беларусi, адкрыты каля вёскі Юравiчы, Калiнкавiцкага раёна, на р. Прыпяць (датавана каля 26 тыс. гадоў) і каля вёсак Падлужжа (каля Бердыжа) Чачэрскага раёна, на р. Сож (каля 23 тыс. год). Сярод знаходак – рэшткі каркасаў жытла, крамянёвыя востраканечнікі, нажы, скрабкі, праколкі, наканечнікі коп’яў інш. Асобныя касцяныя вырабы былі аздоблены арнаментам у выглядзе шасцікутнікаў і зігзагападобных рысак.
Асноўнай сацыяльна-гаспадарчай адзінкай позняга палеаліту з’яўляўся калектыў родзічаў – род, які складаўся з некалькіх абшчын, размешчаных на асобных стаянках. Маёмасць, тэрыторыя для палявання, збіральніцтва і лоўлі рыбы, здабытае харчаванне належала ўсяму роду. Пры гэтым жанчына мела асобы статус: менавіта па яе лініі вялася роднасць, а шлюбныя адносіны паміж блізкімі родзічамі забараняліся (экзагамія). З гэтай нагоды дарослыя мужчыны мусілі шукаць пару ў іншай родавай абшчыне.
Гаспадарчыя заняткі людзей, удасканаленне сацыяльных адносін, назапашванне ведаў аб навакольным асяроддзі фарміравалі адпаведны светапогляд. Спробы чалавека растлумачыць значнасць тых ці іншых прыродных з’яў, а таксама фізіялагічных працэсаў (сон, дыханне, смерць) трансфарміраваліся ў рэлігійныя ўяўленні: веру ў існаванне душы (анімізм), духаў (аніматызм), звышнатуральныя ўласцівасці прадметаў (фетышызм), звышнатуральную значнасць для рода той ці іншай жывёлы ці расліны (татэмізм). Каб душы продкаў былі задаволены, а паляванне або лоўля рыбы ўдалымі, узнікла патрэба ў правядзенні магічных абрадаў. З цягам часу функцыя іх арганізатара засяродзілася ў руках аднаго з суродзічаў – мага (вешчуна, калдуна і г.д.).
15 тысячагоддзяў таму ў вынiку пацяплення ледавiк пачаў адступаць на поўнач, а праз 1 тыс. год ледавiковая эпоха скончылася. Паўсюдна тэрыторыя Беларусi стала засяляцца людзьмі. Ранейшыя аб’екты іх палявання – мамант і калматы насарог вымерлі або адступілі на поўнач. 10 тыс. год таму ўсталяваліся сучасныя ўмерана кантынентальны клімат, флора і фаўна. З’яўленне лясных масіваў, шматлікіх рэк, азёр, балот, а разам з імі – прадуктаў палявання, збіральніцтва і рыбалоўства значна павялічылася. Пры гэтым асноўны занятак людзей – загоннае паляванне саступіла месца больш прагрэсіўнаму метаду – паляванню індывідуальнаму. Значным чынам таму паспрыяла вынаходніцтва луку і стрэл. У гэты ж час чалавек прыручыў сабаку, які дапа-
10