ВУЗ: Не указан
Категория: Не указан
Дисциплина: Не указана
Добавлен: 19.05.2025
Просмотров: 3104
Скачиваний: 1
1991 г. перарос у вайну. У 1989 г. прыбалтыйскія рэспублікі дамагліся асуджэння пакта Молатава-Рыбентропа, а разам з ім – прызнання незаконнасці ўключэння сваіх краін у СССР у 1940 г. 12 лістапада 1989 г. Вярхоўны Савет Эстонскай ССР ануляваў сваю дэкларацыю ад 22 ліпеня 1940 г. аб уваходжанні ЭССР у СССР.
На фоне гэтых і іншых падзей у колах савецкай палітычнай эліты ўзнікла думка аб рэарганізацыі саюзнай дзяржавы. Так, многім здавалася, што пашырэнне ў ёй правоў кожнай рэспублікі дазволіць аднавіць колішнюю магутнасць СССР. З гэтай нагоды 12 чэрвеня 1990 г. Вярхоўны Савет РСФСР прыняў Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце. 16 ліпеня іх прыкладу паследаваў парламент УССР, а 27 ліпеня
– БССР. Згодна Дэкларацыі аб суверэнітэце, Беларусь абвяшчалася самастойнай дзяржавай з вяршэнствам на яе тэрыторыі Канстытуцыі і законаў Беларускай ССР, паўнатой улады рэспубліканскіх органаў, самастойнасцю і незалежнасцю рэспублікі ў міжнародных зносінах.
«Парад суверэнітэтаў» 1990 г. суправаджаўся разбурэннем саюзнага заканадаўства і эканамічных сувязяў. З гэтага моманту агульнасаюзныя органы ўлады сталі губляць кантроль над краінай. 11 сакавіка 1991 г. Літва першай з саюзных рэспублік абвясціла аб сваёй незалежнасці, а Савецкі Саюз апынуўся перад перспектывай распаду як адзінай дзяржавы. З усведамленнем таго першы прэзідэнт СССР М. Гарбачоў настаяў на правядзенні 17 сакавіка 1991 г. Усесаюзнага рэферэндума з мэтай узняць народную актыўнасць у абарону адзінай дзяржавы. Але ідэя захавання абноўленага СССР выклікала супярэчлівае стаўленне да яе з боку саюзных рэспублік і іх грамадзян. Так, з 15 рэспублік ад удзелу ў рэферэндуме адмовіліся Літва, Латвія, Эстонія, Арменія, Грузія, Малдова. У той самы час жыхары астатніх рэспублік у большасці выказаліся за яго захаванне. У БССР гэты паказчык перавысіў 82 % галасоў электарата.
Вынікі рэферэндума натхнілі прыхільнікаў адзінства на распрацоўку праекта заключэння новай супольнасці – Саюза Суверэнных Дзяржаў (ССД) як «мяккай» дэцэнтралізаванай федэрацыі. У красавіку 1991 г. Прэзідэнт СССР М. Гарбачоў на сустрэчы ў падмаскоўным Нова-Агарове з вышэйшымі асобамі дзевяці рэспублік («9 + 1») дамовіліся аб хутчэйшым заключэнні новага саюзнага дагавора. Падпісанне адпаведнага дакумента дэлегацыямі Беларусі, Казахстана, РСФСР, Таджыкістана і Ўзбекістана планавалася на 20 жніўня 1991 г. Восенню таго ж 1991 г. дагавор належала падпісаць Азербайджану, Кіргізіі, Украіне і Туркменіі.
Але перспектыва поўнага развалу СССР і яго замены канфедэра-
295
цыяй, а таксама імкненне ліквідаваць усе дасягненні перабудовы, прымусіла частку вышэйшых урадавых асоб на чале з віцэ-прэзідэнтам
СССР Г. Янаевым 19 жніўня пайсці на здзяйсненне дзяржаўнага перавароту. У БССР намаганні путчыстаў падтрымалі Цэнтральны, тры (Магілёўскі, Гродзенскі, Брэсцкі) абласныя камітэты КПБ, старшыня Вярхоўнага Савета М. Дземянцей, Генеральны пракурор БССР В. Шаладонаў і інш. У Маскве вялікую ролю ў падаўленні путчу адыграў Прэзідэнт Расіі Б. Ельцын. Пасля арышту яго ініцыятараў супярэчнасці паміж цэнтральнай і рэспубліканскімі ўладамі яшчэ больш узмацніліся, а Савецкі Саюз канчаткова страціў шанец на існаванне ў сваім ранейшым выглядзе ўзору 1922-1990 гг.
Неўзабаве пасля арышту путчыстаў, 25-26 жніўня 1991 г. Мінску пераважна камуністычны склад дэпутатаў V (пазачарговай) сесіі Вярхоўнага Савета прыняў Закон «Аб наданні статусу канстытуцыйнага закона «Дэкларацыі Вярхоўнага Савета Беларускай ССР аб дзяржаўным суверэнітэце БССР» і пастанову «Аб забеспячэнні палітычнай і эканамічнай самастойнасці Беларускай ССР». Дзейнасць КПБ была прыпынена, а яе маёмасць нацыяналізавана. У лічаныя дні 600-тысяч- ная арганізацыя развалілася. Прэм’ер-міністр Беларусі В. Кебіч заявіў аб прыпыненні кабінетам міністраў членства ў КПСС.
17-19 верасня 1991 г. VІ сесія Вярхоўнага Савета БССР прыняў «Закон аб назве БССР», у адпаведнасці з якім наша краіна пераймяноўвалася ў Рэспубліку Беларусь. Законы «Аб Дзяржаўным сцягу Рэспублікі Беларусь» і «Аб Дзяржаўным гербе Рэспублікі Беларусь» уводзілі новыя дзяржаўныя сімвалы – бела-чырывона-белы сцяг і герб «Пагоня». Замест падаўшага ў адстаўку М. Дземянцея, новым старшынёй (спікерам) Вярхоўнага Савета быў абраны С. Шушкевіч.
14 лістапада 1991 г. Дзяржаўны Савет СССР з удзелам кіраўнікоў Беларусі, Казахстана, Кіргізіі, Расіі, Таджыкістан, Туркменіі, Узбекістана на чале з Прэзідэнтам М. Гарбачовым прыняў рашэнне заключыць дагавор аб стварэнні ССД як канфедэрацыі (са сталіцай у Мінску). Яго падпісанне было прызначана на 9 снежня 1991 г. З гэтай нагоды ў пачатку снежня кіраўніцтва трох рэспублік – заснавальніц
СССР – Б. Ельцын (Расія), Л. Краўчук (Украіна) і С. Шушкевіч (Беларусь) сустрэліся ва ўрадавай рэзідэнцыі ў Белавежскай пушчы (Віскулі), але па той прычыне, што 1 снежня ўкраінскі народ (90, 3 % галасоў) выказаўся за выхад з СССР і поўную незалежнасць сваёй краіны, праект ССД быў адкінуты. 8 снежня ўдзельнікі сустрэчы канстатавалі факт, што «Саюз ССР як суб’ект міжнароднага права і геапалітычная рэальнасць спыняе свае існаванне» і дэнансавалі адпаведны дагавор ад
296
1922 г. Акрамя таго, яны падпісалі пагадненне аб стварэнні Садружнасці Незалежных Дзяржаў (СНД) як міжнароднай (міждзяржаўнай) арганізацыі. 10 снежня Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь адзінагалосна (за выключэннем дэпутата В. Ціхіні) ратыфікавалі Віскулёўскія пагадненні. Такім чынам, незалежнасць Рэспублікі Беларусь была дасягнута не столькі пад уздзеяннем унутрыпалітычных працэсаў, колькі ў выніку распаду СССР.
Прынятыя ў Віскулях дакументы выклікалі нязгоду Прэзідэнта
СССР М. Гарбачова, але рэальнай уладай ён ужо не валодаў і не мог паўплываць на далейшы ход падзей. 12 снежня Вярхоўны Савет РСФСР прагаласаваў за ратыфікацыю дакументаў.
Заснавальнікі СНД запрасілі іншыя рэспублікі былога СССР уступіць у Садружнасць. 21 снежня 1991 г. падчас сустрэчы на вышэйшым узроўні ў Алма-Аце (Казахстан) да СНД далучылася яшчэ 8 рэспублік: Азербайджан, Арменія, Казахстан, Кіргізія, Малдавія, Таджыкістан, Туркменія, Узбекістан, было падпісана так званае Алмаацінскае пагадненне, якое лягло ў аснову ўсёй арганізацыі. Цэнтрам СНД быў вызначаны горад Мінск. Прыбалтыйскія рэспублікі адмовіліся ад членства ў садружнасці. У кастрычніку 1993 г. у СНД уступіла Грузія.
25 снежня Прэзідэнт СССР М. Гарбачоў абвясціў аб перапыненні сваіх паўнамоцтваў і перадаў кіраванне стратэгічнай ядзернай зброяй Прэзідэнту Расіі Б. Ельцыну. Следам перапынілі свае паўнамоцтвы Вярхоўны Савет як вышэйшы орган улады СССР. 26 снежня дэпутаты яго верхняй палаты прынялі дэкларацыю аб перапыненні існавання
СССР. Фармальна Расія і Беларусь не абвяшчалі аб незалежнасці ад
СССР, а толькі канстатавалі факт перапынення яго існавання. Адначасова Расія абвясціла аб працягу членства ў міждународных інстытутах, узяла на сябе ўсе запазычанасці і актывы СССР, а таксама ўсю яго ўласнасць СССР за мяжой.
Усе замежныя праціўнікі камунізму ўспрынялі развал СССР як сваю перамогу ў халоднай вайне. Разам з Савецкім Саюзам перастала існаваць уся так званая «сацыялістычная сістэма». Амаль усе краіны былога «сацыялістычнага лагеру» вярнуліся на адкінуты калісьці шлях рыначных адносін.
Канец унітарнага Савецкага Саюза быў пачаткам суверэннай Рэспублікі Беларусь і абрання ёю ўласнага шляху эканамічнага і грамад- ска-палітычнага развіцця.
2. Набыццё Рэспублікай Беларусь суверэнітэту запатрабавала палітычнай кансалідацыі ўсіх сіл, зацікаўленых у пераадоленні цяжкас-
297
цей, з якімі сустрэлася краіна пасля развалу СССР. Шэраг дэпутатаў выказваўся за неабходнасць датэрмiновага пераабрання Вярхоўнага Савета. Яго старшыні С. Шушкевічу не ўдалося стабілізаваць палітычнага становішча, у выніку яму давялося падаць у адстаўку. Абранне ў 1994 г. адстаўнога міліцэйскага генерала М. Грыба на пасаду спікера таксама сітуацыі не палепшыла. На фоне несціхаючых канфліктаў паміж лідэрамі БНФ і КПБ, паплечнікамі прэм’ер-міністра В. Кебіча і прыхільнікамі рыначных рэформ выявіліся многія недахопы парламенцкай рэспублікі. Неўзабаве ў беларускім грамадстве пашырылася і запанавала думка аб неабходнасці прыняцця новай Канстытуцыі і ўвядзення прэзідэнцкай формы кіравання. Парламенцкая большасць выступала за наданне прэзідэнту права кантролю выканаўчай улады. Пасутнасці, ужо пад час працы над праектам Асноўнага закону яго распрацоўшчыкі ў якасці кандыдата на пасаду прэзідэнта разглядалі прэм’ер-міністра В. Кебіча.
15 сакавіка 1994 г. Вярхоўным Саветам Рэспублікі Беларусь была прынята новая, пятая ў гісторыі беларусаў Канстытуцыя. Гэты акт з’я- віўся рашучым крокам беларускага грамадства на шляху да рэальнага суверэнітэту і ўмацавання дзяржаўнасці. Паводле Канстытуцыі, Беларусь абвяшчалася ўнітарнай дэмакратычнай сацыяльнай прававой дзяржавай, якая валодала вяршэнствам і паўнатой улады на сваёй тэрыторыі і самастойна ажыццяўляла ўнутраную і знешнюю палітыку.
Асноўны Закон складаўся з 8 раздзелаў, 8 глаў і 149 артыкулаў. Ён адбіў карэнныя змены ў сацыяльна-эканамічным і палітычным развіцці краіны пасля развалу СССР. Чалавек і яго правы абвяшчаліся найвышэйшай каштоўнасцю грамадства i дзяржавы. Ужо ў прэамбуле фіксавалася ідэя перавагі суверэнітэту народа над суверэнітэтам дзяржавы. Адзінай крыніцай дзяржаўнай улады абвяшчаўся народ, які мусіў ажыццяўляць яе непасрэдна i праз прадстаўнічыя органы. Гарантыя разнастайных палітычных інстытутаў, ідэалогій i поглядаў, плюралізму думак сведчыла аб сапраўднай дэмакратычнасці Канстытуцыі. У ёй адбіўся пэўны ўлік вопыту канстытуцыйнага будаўніцтва ў
СССР, БССР i іншых краінах; замацаванне ў якасці эканамічнай асновы розных форм уласнасці; устанаўленне роўнасці дзяржавы i грамадзяніна, наяўнасць у ix узаемных абавязкаў; замацаванне ў якасці асноўнага кірунку для развіцця існуючага заканадаўства прыярытэту прынцыпаў міжнароднага права, яе дэідэалагізаваны характар і многае іншае. Упершыню ў гісторыі беларуская мова абвяшчалася дзяржаўнай. Рускай мове забяспечвалася права свабоднага карыстання як мовай міжнацыянальных зносін.
298
Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь, як і ўсе іншыя, утрымлівала палажэнні аб галінах улады, іх функцыях і паўнамоцтвах. Дэпутацкі корпус парламента абмяжоўваўся 260 чал. Статус кіраўніка дзяржавы раскрываўся ў главе 4 «Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь».
Вясной-летам 1994 г. распачалася кампанiя па выбарах прэзiдэнта Рэспублікі Беларусь. Свае кандыдатуры выставiлi прэм’ер-міністр В. Кебiч, былы спікер Вярхоўнага Савета С. Шушкевiч, лідэр БНФ З. С. Пазняк, старшыня Гродзенскага аблвыканкама А. І. Дубко, адзін з лідэраў КПБ В. Нoвiкаў i старшыня парламенцкай камiсii па вывучэнні дзейнасці камерцыйных структур, створаных пры органах дзяржаўнага кіравання, А. Р. Лукашэнка.
Фаварытам перадвыбарчай гонкі доўгі час быў В. Кебіч, які актыўна выкарыстаў адміністратыўны рэсурс (СМІ, мясцовыя ўлады, чыноўніцтва і інш.). Але 17 чэрвеня ўжо ў першым туры выбараў ён хоць а абыйшоў 4 канкурэнтаў, але значна саступіў А. Лукашэнку, які набраў 45 % галасоў. 10 ліпеня ў другім туры В. Кебіч набраў усяго каля 20 % галасоў. Такім чынам, поўную перамогу на выбарах атрымаў А. Лукашэнка. У ліку прычын таго былі: зразумелая электарату і рэальная для ажыццяўлення выбарчая праграма, з абяцаннем выкаранення карупцыі, уздыму эканомікі, пераадолення інфляцыі, інтэграцыі з Расіяй і інш. З другога боку, маса выбаршчыкаў адмовіла ў даверы В. Кебічу – тыповаму наменклатурнаму вылучэнцу, які за чатыры гады свайго прэм’ерства не здолеў зрабіць хоць штосьці карыснае для Беларусі і яе народа.
20 ліпеня 1994 г. 40-гадовы Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь даў клятву на служэнне народу і Айчыне і прыступіўся да выканання сваіх абавязкаў главы дзяржавы і кіраўніка выканаўчай улады.
3. Да цяжкасцей эканамічнага кшталту, з якімі давялося сутыкнуцца Прэзідэнту А. Лукашэнка, далучыліся цяжкасці палітычнага кшталту. Справа ў тым, што паводле Канстытуцыі, Беларусь заставалася парламенцкай рэспублікай, і Прэзідэнту не хапала паўнамоцтваў, каб ажыццяўляць сваю выбарчую праграму і вырашаць надзённыя праблемы. Спробы Вярхоўнага Савета стрымаць яго актыўнасць прычыніліся да працяглага палітычнага канфлікту ў галінах улады. Зацятымі праціўнікамі А. Лукашэнкі выступілі дэпутаты ад БНФ. У апазіцыю да прэзідэнта сталі нават яго паплечнікі па выбарчай камандзе – В. Ганчар, Дз. Булахаў і інш. Не спрыялі паляпшэнню дзяржаўных спраў і недружалюбныя ў дачыненні Прэзідэнта паводзіны спікера парламента М. Грыба.
299