ВУЗ: Не указан
Категория: Не указан
Дисциплина: Не указана
Добавлен: 19.05.2025
Просмотров: 3118
Скачиваний: 1
запусценне. Сялянскія надзелы істотна скараціліся. Мноства дзяржаўных зямель заставалася неапрацаванымі. Так, у пачатку ХVІІІ ст. пуставаў 41 % валок у Брэсцкай, 71,5 % - у Гародзенскай эканоміях.
Кожны раз, пасля чарговай навалы дзяржаўная і ўладальніцкая адміністрацыя прыкладалі намаганні да аднаўлення сваіх і сялянскіх гаспадарак. У гэтых мэтах асобныя ўладальнікі ішлі на часовую перадачу зямлі сялянам у карыстанне, абмежаваўшы іх павіннасці чыншам і аброкам. Па-другое, сялянам на ільготных умовах і нават бясплатна дазвалялася ўзяць столькі зямлі, колькі тыя маглі апрацаваць. Вядома ж, з паляпшэннем гаспадарчых спраў уладальнік ізноў аднаўляў павіннасці ў поўным аб’ёме.
Кожны феадал скарыстоўваў розныя спосабы павышэння сваiх даходаў. У ХVIII ст. распаўсюдзiлася практыка перадачы маёнткаў з сялянамi або нават цэлых населеных пунктаў i тэрыторый у арэнду купцам. У 1740 г. у вынiку шматлiкiх злоўжыванняў арандатараў паўсталі жыхары Крычаўскага староства. У 1750-я гг. такое ж паўстанне адбылося на Каменшчыне. Абодва паўстанні былі жорстка падаўлены, але ўладальнікі тамтэйшых зямель (І. Радзівіл і віленскі капітул) былі вымушаны зменшыць сялянскія павіннасці.
Да сярэдзіны ХVІІІ ст. на захадзе Беларусі паншчына займала галоўнае месца сярод iншых павiннасцей і стала складаць да 8–12 i нават 16 дзён на тыдзень з цяглай валокi. Да адпрацовачных павiннасцей таксама адносiлiся гвалты (усёй сям’ёй 12 разоў на год: лесапавал, стагаванне, жнiво), шарваркi (рамонтныя i будаўнiчыя работы); падводная павiннасць (1-2 разы на год або 15 злотых), старажоўшчына (2- 4 чал. ад вёскi штодня на двары гаспадара); начная варта. Штогод сяляне плацiлi падымнае, прадуктовы аброк (дзякла) і інш. падаткі
Такая сістэма феадальнага гаспадарання і сялянскіх павіннасцей існавала да апошняга падзелу Рэчы Паспалітай. Усе сяляне падзяляліся на людзей гаспадарскіх, (залежных непасрэдна ад вялікакняскай гаспадарчай адміністрацыі), людзей панскіх (уладальніцкіх, залежных ад асобных феадалаў), і царкоўных (залежных ад цэркваў, манастыроў і вышэйшага духавенства). Асноўную масу феадальна залежных сялян складалі людзі цяглыя, асадныя, агароднікі і даннікі. Цяглы сялянскі двор мог карыстацца адной валокай зямлі і абавязаны быў несці наступныя павіннасці: адпрацоўваць баршчыну па два дні на тыдзень са сваімі прыладамі працы (дадаткова летам яшчэ чатыры дні талок), рамантаваць і будаваць масты, дарогі, замкі, несці вартавую службу, касіць сена для маёнтка, выконваць падводную навіннасць, плаціць грашовы (чынш) і натуральны падаткі.
56
Асадныя сяляне баршчыны не выконвалі, а абавязаны былі плаціць 30 грошаў і адпрацоўваць 12 дзён талок, або ўзамен іх уносіць 12 грошаў. Акрамя таго, яны павінны былі несці і іншыя павіннасці.
У найбольш цяжкім становішчы знаходзіліся сяляне-агароднікі. Іх зямельныя надзелы былі роўныя тром маргам зямлі (1,6–1,8 га). Асноўнай іх павіннасцю была паншчына па адным дні на тыдзень і дадаткова на працягу лета шэсць дзён на жніве або праполцы. У сувязі з тым, што адна валока зямлі дзялілася на 10-12 сем'яў агароднікаў, яны адбывалі 10-12 дзён баршчыны з адной валокі на тыдзень.
Памер ворных зямель сялян даннікаў залежаў ад колькасці працаздольных асоб у гаспадарцы, наяўнасці прылад працы і коней. Павіннасці даннікаў вызначаліся ў залежнасці ад агульных абавязкаў, якія накладаліся на вёску або воласць у цэлым. Самі сяляне на агульнай сходзе выбіралі «старца», які з’яўляўся мясцовай службовай асобай, размяркоўвалі павіннасці па сялянскіх гаспадарках-«дымах». Сабраныя з даннікаў грашовыя і натуральныя падаткі старцы абавязаны былі здаваць мясцовым прадстаўнікам дзяржаўнай адміністрацыі. Падаткі, якія збіраліся з сялян-даннікаў, захоўвалі старадаўнія назвы, такія, як палюддзе, дзякла, сярэбшчына, стацыя. Сяляне-даннікі былі абавязаны выконваць работы па ўтрыманні і будаўніцтву замкаў, мастоў, дарог, браць удзел у ваенных паходах. Яны не былі падпарадкаваны непасрэдна якому-небудзь феадалу, а выконвалі павіннасці толькі на карысць вялікага князя або дзяржавы. Стварэнне новых фальваркаў, а таксама падараванні цэлых вёсак і валасцей асобным феадалам прывялі да таго, што колькасць сялян-даннікаў рэзка скарацілася.
Сяляне-слугі ў дзяржаўных уладаннях на захадзе Беларусі былі прадстаўлены сялянамі-прамыславікамі (стральцы, асочнікі) і сяля- намі-рамеснікамі. З сярэдзіны XVI ст. тэрмінам «баярын» («баярын панцырны», «баярын путны») сталі абазначаць і асоб сялянскага саслоўя, асноўнай павіннасцю якіх была ваенная ці кур’ерская служба. У другой палове XVI ст. яшчэ выступаў ранейшы тэрмін «слуга», «чалавек», «служка», але з канца XVI ст. ён саступіў месца тэрміну «баярын». Сяляне-слугі ў 60-я гады XVI – 20-я гады XVII ст. мелі на 0, 15
– 0, 2 валокі больш, чым у цяглых і чыншавых сялян. Але ў 30-я гады XVII – пачатку 60-х гадоў XVIII ст. забяспечанасць зямлёй слуг-сялян з цяглымі і чыншавымі амаль зраўнялася.
Акрамя ўказаных катэгорый сялян, у сёлах пражывалі беззямельныя асобы – халупнікі, якія мелі толькі сваё жыллё – халупу, і кутнікі, што туліліся па чужых кутах. Не маючы сваіх сродкаў вытворчасці, яны вымушаны былі наймацца ў работнікі да феадалаў, багатых гара-
57
джан і сялян або займацца рамяством. Гаротны маёмасным стан агароднікаў, халупнікаў, кутнікаў быў выкліканы, як правіла, ваенным часам, свавольствам уладальніка і іншымі абставінамі. У першай палове ХУІІІ ст. гэтыя катэгорыі складалі 1/10 усяго сялянства. Але іх роля ў працэсе сельскагаспадарчай вытворчасці, роўна як і доля ў суме агульных павіннасцей усіх сялян была нязначнай.
Самай бяспраўнай часткай насельніцтва працягвала заставацца чэлядзь нявольная. Колькасць яе значна скарацілася з-за пераводу феадаламі ў стан агароднікаў. Азінай крыніцай з’яўлення чэлядзі нявольнай быў ваенны палон.
Пасля рэформы сялянскае саслоўе зрабілася больш сацыяльна аднародным. Характэрным адрозненнем яго маёмаснага стану пасля рэформы 1557 г. і ўступлення ў сілу Статута 1588 г. зрабілася поўная асабістая залежнасць ад уладальніка. Прававое становішча ўсіх катэгорый сялян характарызавалася іх палітычным бяспраўем, абмежаванай праваздольнасцю, павышанай крымінальнай адказнасцю. Ім забаранялася займаць пасады ў дзяржаўным апараце. Іх удзел у палітычным жыцці абмяжоўваўся толькі мясцовымі справамі, правам на падачу ўраду чалабітных на незаконныя дзеянні адміністрацыі, правам голаса ў абшчыне, права грашова-гандлёвых аперацый. Асноўнае абмежаванне правоў сялян заключалася ў адмаўленні права ўласнасці на зямлю. За рознага кшталту правіннасці ён падлягаў суду гаспадара, які караў у адпаведнасці з існаваўшым заканадаўствам. За забойства селяніна гаспадар нёс крымінальную адказнасць. Прыгонных сялян дазвалялася прадаваць іншаму ўладальніку, але выключна з зямлёй і сумесна з астатнімі членамі сям’і.
У Канстытуцыі 3 мая 1791 г. была прадпрынята спроба юрыдычнага і сацыяльна-экнамічнага паляпшэння становішча сялянства, але яна не прынесла станоўчага выніку. Пасля далучэння Беларусі да Расійскай імперыі іх становішча зрабілася яшчэ горшым.
5. У прамой i непасрэднай залежнасцi ад сельскай гаспадаркi знаходзiлiся гарадскiя рамёствы i гандаль. Дзякуючы аграрнай рэформе, уздыму сельскагаспадарчай вытворчасці і актывізацыі таварна-грашо- вых адносін назіраўся рост гарадоў і мястэчак. З другой паловы ХVІ да сярэдзіны ХVІІ ст. на Беларусі іх колькасць павялічылася з 382 да 462. Гарады з’яўляліся цэнтрамі вытворчасці рамесных вырабаў і гандлю, выконвалі адміністрацыйную, абарончую, культурную і іншыя функцыі. У кожным з буйнейшых гарадоў – Полацку, Магілёве, Віцебску, Берасці, Пінску пражывала каля 10 тыс. чал. Менавіта там вы-
58
значыўся імклівы рост рамяства. Так, у другой палове ХУІІ ст. у Магілёве існавала 80 рамесніцкіх прафесій, Берасці – да 68, Менску – 50 і г. д. Да гэтага часу ўзраслі і ўзмацніліся рамесныя аб’яднанні – цэхі. Вядома, што ў 16 гарадах існавала 112 цэхаў. На тым этапе свайго развіцця яны адыгрывалі прагрэсіўную ролю, выпрацоўваючы адзіныя прынцыпы і правілы вырабу і продажу сваіх вырабаў.
Уздым сельскай гаспадаркі і рамяства стымуляваў пашырэнне гандлёвых сувязей унутры краіны, спрыяў фарміраванню новых рынкаў. Найбольш прывабнымі гарадамі для беларускіх купцоў за межамі ВКЛ з’яўляліся Варшава, Люблін, Познань, куды вывозіліся фрукты, скуры і вырабы з іх. Адтуль жа везлі тканіну і металічныя вырабы. За межы РП, у Крулявец і Рыгу вывозілі збожжа, лён, пяньку, а прывозілі соль, сялёдку, сукно. Усходнія гарады Беларусі актыўна гандлявалі з Маскоўскай дзяржавай.
Разам з рамяством і гандлем развівалася гарадское жыццё, у адпаведнасці з правам на самакіраванне, нададзеным вялікім князем, каралём або ўладальнікам зямлі. Вылучэнне гараджан у асобнае саслоўе знайшло адбітак у тэрміне «мяшчане», які паходзіць ад беларускай назвы горада («месца») і атрымаў устойлівае распаўсюджанне ў другой палове XV ст. Так, у дагаворы Полацка з Рыгай ад 1465 г. ужо згадваюцца «мяшчане». У гэтае саслоўе ўключаліся заможныя рамеснікі, купцы і гандляры, якія складалі адну супольнасць, плацілі асноўную частку падаткаў, мелі выключныя правы ў выбарах і працы магістрата.
Сярэднюю групу гараджан складалі дробныя гандляры і рамеснікі, якія валодалі неабходнымі прыладамі працы і невялікай маёмасцю (дом), але істотнага ўплыву на жыццё горада не аказвалі.
Найбольш бедную частку гараджан складалі чаляднікі, вучні майстроў, найміты, хатняя прыслуга. Усе яны належалі да разраду «чорных людзей». Нарэшце існавала сацыяльная група гарадскіх нізоў – «гульцяёў», «людзей лёзных» і інш., якія існавалі за кошт выпадковых заробкаў або жабрацтва. Прававое гарадскіх нізоў нагадвала становішча феадальна-залежных людзей. Адрозненне заключалася толькі ў тым, што чаляднік і вучні маглі пайсці ад свайго гаспадара (майстра), разлічыўшыся з ім за даўгі.
Найбольш шырокімі правамі валодалі вярхі мяшчан Вільні, Полацка, Берасця, Менска і іншых буйных гарадоў, якія карысталіся магдэбургскім правам і адмысловымі ільготнымі граматамі. Яны былі вызвалены ад уплаты праязных пошлін (мыта) на ўсёй тэрыторыі ВКЛ і ад падводнай павіннасці. Кіраванне гарадскімі справамі ў гарадах з магдэбургскім правам, знаходзілася, у асноўным, у руках вярхушкі.
59
Па сваім маёмасным становішчы яна набліжалася да феадалаў, хоць і не адносілася да вышэйшага саслоўя.
Гарадское жыццё парушалася частымі войнамі. Так, у выніку антыфеадальнай вайны 1648-1651 гг. найбольшыя страты панеслі гарады на поўдні і паўднёвым усходзе – Берасце, Пінск, Тураў, Мазыр, Рэчыца, Гомель і інш. Яшчэ большымі разбурэннямі скончылася вайна Расіі з РП, калі амаль цалкам былі знішчаны Мсціслаў, Віцебск, Орша, Ляхавічы і інш. Колькасць жыхароў у Магілёве, Полацку, Быхаве рэзка скарацілася. Калі ў 1650 г. у Гародні налічвалася 130 рамеснікаў, то ў 1680 – толькі 12. Мноства майстроў былі вывезены ў палон. Вядома, што з іх удзелам будавалася Гранавітая палата ў Маскве, палац Аляксея Міхайлавіча ў с. Каломенскім і інш. Заняпад 22 беларускіх гарадоў быў настолькі моцным, што сейм РП прыняў пастанову аб вызваленні іх насельніцтва ад падаткаў тэрмінам на 4 гады. Пад час Паўночнай вайны моцна пацярпелі ўсходнія гарады Беларусі – Мсціслаў, Орша, Віцебск, Магілёў. Шведы спалілі Мір, Клецк, Ляхавічы, Нясвіж, разрабавалі Гародню, Пінск, Новагародак, Ліду, Менск, Магілёў.
У другой палове ХVІІІ ст. у сістэме карпаратыўныя арганізацыі рамеснiкаў выявіліся прыкметы разлажэння. Па-першае, значная іх колькасць (10-25%) не выказвала зацікаўленасці ў цэхах і працавала самастойна. Па-другое, у параўнанні з ХVІІІ ст. скарацілася колькасць цэхаў (у Менску з 11 да 9, Магілёве – з 17 да 9, Гародні – з 8 да 7, Шклове – з 11 да 4). Тым не менш, колькасны рост рамеснікаў у гарадах узрастаў. Павялічвалася і колькасць прафесій, звязаных з маталаапрацоўкай, пашывам адзення, будаўніцтвам. У асобных месцах выявілася пэўная спецыялізацыя: у Капылі – прадзенне, ткацтва, пашыў адзення; Слуцку – вытворчасць гарбарных вырабаў і зброі).
Новай з’явай у эканамiчным жыццi Беларусi першай паловы ХVIII ст. зрабiлася зараджэнне i развiццё мануфактурнай вытворчасцi. У адрозненне ад майстэрань, мануфактура ўяўляла сабой прадпрыемства, якое належала купцу або феадалу. Але ўладальнікі самi не выраблялi прадукцыю, а наймалi для гэтых мэтаў майстроў i наймітаў (рабочых). Па-другое, на гэтых прадпрыемствах пачалi выкарыстоўвацца механiчныя прылады працы (станкi). Характэрнай прыкметай мануфактуры з’яўляецца ўзнікненне падзелу працы. Так, на Гродзенскай суконнай мануфактуры кожны з наймітаў выконваў даручаную яму аперацыю: часаў воўну, праў ніткі, ткаў палатно, фарбаваў яго і інш. На Беларусi такія прадпрыемствы адрознiвалiся ад заходнееўрапейскiх тым, што большасць з іх (вотчынныя мануфактуры) належала феадалам, а рабочымi з’яўлялiся іх прыгонныя.
60