ВУЗ: Не указан
Категория: Не указан
Дисциплина: Не указана
Добавлен: 19.05.2025
Просмотров: 3124
Скачиваний: 1
насці маглі быць мабілізаванымі ў войска. Уся тэрыторыя падзялялася на 15 ваенных акруг, а рэгулярнае войска было скарочана да 742 тыс. (на 34, 4 %). У адпаведнасці з Законам ад 11 студзеня 1874 г., уводзiлася ўсеагульная воiнская павiннасць мужчын ва ўзросце ад 21 да 41 год за выключэннем карэнных жыхароў Сярэдняй Азіі і Сібіры. Тэрмiн службы салдат з вышэйшай адукацыяй складаў 6 месяцаў, выпускнікоў гiмназiй – 1, 5 года, вучылiшча – 3, пачатковай школы – 4 гады. Станоўчыя вынікі рэформы выявілі сябе ў пераможнай вайне з Тур-
цыяй (1877-1878).
Школьная рэформа, распачатая ў 1864 г. грунтавалася на прынцыпе ўсесаслоўнасці. «Палажэнне аб пачатковых народных вучылiшчах» дазваляла iх адкрываць арганiзацыям i нават прыватным асобам. У выніку дзяржаўна-царкоўная манаполiя на народную асвету некалькі паслаблялася. Гiмназii падзялялiся на класiчныя i рэальныя (пазней, пераіменаваныя ў вучылiшчы). Вучэбная праграма класiчных гiмназiй была заснавана на гуманітарных дысцыплінах, засваенне якіх дазваляла маладым людзям без экзаменаў паступаць ва ўніверсітэты. Для паступлення ў тэхнічныя ВНУ патрэбна было здаць экзамены на засваенне вучэбнай праграмы рэальнай гімназіі (вучылішча), якая базіраваліся на дысцыплінах прыродазнаўчага цыклу.
Цэнзурная рэформа, абвешчаная 6 красавіка 1865 г. вызваляла ад папярэдняй цэнзуры сачыненняў (аб’ёмам звыў 200 старонак), перакладаў (звыш 400 старонак), сталічнай прэсы, а таксама навуковых выданняў. Такім чынам грамадскасць набывала магчымасць публічнага выказвання сваіх думак і абмеркавання бягучых праблем у недзяржаўных выданнях. У 1886 г. адным з такіх выданняў зрабілася газета «Минский листок».
Але істотна наблізіцца да прававой дзяржавы Расіі не ўдалося. З забойствам Аляксандра ІІ (1881) г. у краіне пачаўся перыяд жорсткай палітычнай рэакцыі. Курс новага цара Аляксандра ІІІ (1881-1894) на «карэктыроўку рэформ» знайшоў увасабленне ў так званых контррэформах. Так, законам ад 12 лютага 1887 г. уводзілася практыка закрытых судовых працэсаў. У 1884 г. дзецям нiжэйшых саслоўяў забаранялася паступленне ў гiмназiю, а для навучэнцаў-яўрэяў быў уведзены абмежавальны працэнт. Аўтаномія ўніверсітэтаў была скасавана: рэктар і прафесарскі склад прызначаўся ўрадам. Усе студэнты былі абавязаны насіць форму. З-за ўзмацнення цэнзуры былі закрыты многія выданні. У новым палажэнні аб земствах (1890) узмацняліся пазіцыі дваран. Новае Гарадавое палажэнне (1892) істотна скарачала колькасць выбаршчыкаў з ліку бедных жыхароў. На Беларусi усе пераўтварэнні
111
мелi свае асаблiвасцi, абумоўленыя наяўнасцю моцнай антыцарскай апазіцыі. Невыпадкова, усталяванае ў 10 губернях Расіі надзвычайнае становішча існавала тут да краху самаўладдзя ў 1917 г.
2. Пасля перамогi над Напалеонам у вайне 1812-1815 гг. да Расii адыйшла частка Польшчы (з Варшавай), якая была вылучана ў так званае «Царства Польскае». Нягледзячы на яго аўтаномнае становішча ў складзе iмперыi, польская шляхта марыла аб адраджэннi РП у межах да 1772 г. і яе поўнай незалежнасці. 29 лістапада 1830 г. пад уздзеяннем чутак аб пасылцы рускай арміі на падаўленне рэвалюцыі ў Францыі ў Варшаве быў здзейснены напад на рэзiдэнцыю царскага намесніка Канстанціна. На наступны дзень, 30 лiстапада сталіца была ў руках паўстанцаў. 20 cнежня сейм апублiкаваў «Манiфест польскага народа» з заклiкам падтрымаць паўстанне, каб "вярнуць сваю незалежнасць і старажытную магутнасць". У Лiтву, на Ўкраiну i Беларусь накiроўвалiся эмiсары. У пачатку лютага 1831 г. на тэрыторыю Польшчы ўступіла руская армiя. У яе тыле – Ашмянскi, Браслаўскi, Вiлейскi, Дзiсенскi, Cвенцянскi паветах сталі cтварацца паўстанцкія камітэты і ўзброеныя атрады. 19 чэрвеня аб’яднаныя сілы паўстанцаў у складзе 24 тыс. чал. на чале з Гелгудам спрабавалі штурмаваць Вiльню, але няўдала. Рускія войскі па сіле і ўзбраенні значна пераўзыходзілі іх. У выніку на пачатку жніўня ўсе ачагі супраціўлення былі ліквідаваны.
Паўстанне па складу ўдзельнiкаў было пераважна шляхецкiм. У значнай ступені яго падтрымлівалі тыя жыхары, якія ўсведамлялі сябе палякамі. Пад Вільняй у партызанскіх атрадах дзейнічалі гаражане і студэнты. Рэкрутаваныя ў паўстанцкія атрады сяляне не выяўлялі зацікаўленасці ў барацьбе.
Пасля падаўлення паўстання ўсе атрыбуты польскай аўтаноміі былі скасаваны, а Царства Польскае падзелена на губернi. У 1831 г. было забаронена выкарыстанне Статуту ВКЛ спачатку ў Вiцебскай i Магiлёўскай, а затым i у заходніх губернях. У 1832 г. «для навядзення парадку» быў створаны так званы Заходнi камiтэт. У лiку яго пастаноў стала ўвядзенне ў справаводства рускай мовы замест польскай. У 1832 г. быў закрыты Вiленскi унiверсiтэт як ачаг антырасiйскiх настрояў. Закрывалiся польскiя школы пры касцёлах. Ва ўсiх астатніх школах навучанне стала весціся па-руску.
За дапамогу паўстанцам 191 каталіцкі кляштар з 304 быў зачынены або ператвораны ў прыход. Ксяндзам забаранялася адлучацца ад сваiх прыходаў. Каб зменшыць уплыў палякаў на беларусаў, 23 сакавіка 1839 г. Сінод прыняў пастанову аб далучэнні ўніятаў да права-
112
слаўнай царквы. У выніку самая масавая канфесія на Беларусі перастала існаваць. З 1840 г. назвы «лiтоўскi», «беларускi» сталi знiкаць з дакументальнага ўжытку. Замест iх укаранялася назва «Паўночна-За- ходнi край». Менавiта з таго часу назвы «Лiтва», «лiтоўскi» сталі замацоўвацца за тэрыторыяй i Ковеншчыны.
Да следства за ўдзел у паўстанні ў беларуска-літоўскіх губернях было прыцягнута 2 878 чалавек. У дзяржаўны фонд было канфіскавана шляхецкіх 217 маёнткаў. Адначасова пачалася другая хваля «разбору шляхты». Хто не здолеў даказаць свайго высакароднага паходжання, быў абавязаны выконваць рэкруцкую і іншыя павiннасцi.
Такім чынам, пасля падаўлення паўстання 1830-1831 гг. польская супольнасць Беларусі істотна пацярпела ад рэпрэсіўнай палітыкі ва ўсіх галінах яе жыццядзейнасці. Ускосна гэта палітыка закранула і беларускую шляхту. Тым не менш 1830-1831 гг. было не апошняй спробай палякаў аднавіць незалежнасць. У 1861 г. пачаўся новы ўздым іх нацыянальна-вызваленчай барацьбы. Як і раней, асноўная сіла змагароў рэкрутавалася са шляхты, у тым ліку літоўскай і беларускай. Удзельнікі руху падзяляліся на два лагеры – «белых» і «чырвоных». Да першых належалі арыстакраты, буржуа і каталіцкая вярхушка. Другія прадстаўлялі дробную шляхту, інтэлігенцыю, працоўных. Кожны з лагераў бачыў свой шлях да дасягненні мэты: белыя – праз маральнае і міжнародна-дыпламатычнае ўздзеянне на царскі ўрад, а чырвоныя – праз узброенае паўстанне. Летам 1862 г. у Варшаве быў створаны Цэнтральны нацыянальны камітэт (ЦНК). Падпарадкаваным яму цэнтрам падрыхтоўкі паўстання на Беларусі і ў Літве быў Лiтоўскi правiнцыяльны камiтэт (ЛПК). Кастусь Калiноўскі (1838-1864), які ў кастрычніку 1862 г. узначаліў ЛПК, асноўную сілу ў барацьбе супраць царызму бачыў не ў шляхце, а ў беларускіх сялянах. Менавіта на іх і была разлічана газета "Muzуckaja prauda».
Вымушаны выступіць заўчасна ЦНК 10 студзеня 1863 г. абвясціў сябе Нацыянальным урадам і заклікаў суайчыннікаў да ўзброенай барацьбы за вызваленне ад царскага прыгнёту. Са свайго боку ЛПК выступіў у падтрымку паўстання і абвясціў сябе Часовым урадам Літвы i Беларусі. Характэрна, што ЦНК не давяраў К. Каліноўскаму як прыхільніку распальвання сялянскай вайны і прызначыў на другаступенную пасаду камісара Гродзенскага ваяводства.
У сакавіку-красавіку 1863 г. паўстанцкія атрады пачалі баявыя дзеянні на Беларусі. У той самы час праз цэрквы і сельскія сходы сялян пераконвалі, быццам польская шляхта імкнецца аднавіць прыгоннае права. У цэлым разлік К. Каліноўскага на масавы прыток бела-
113
рускіх сялян не спраўдзіўся. У Гродзенскай губерні іх доля сярод паўстанцаў складала больш за 33%, Віленскай – 27, Мінскай – 20, Магілёўскай – 13, Віцебскай – толькі 7%. Асноўную масу барацьбітоў за незалежную РП складала малазямельная і беззямельная шляхта, чыноўнікі, інтэлігенцыя, студэнты і іншыя асобы. Паўстанцы прытрымліваліся партызанскай тактыкі баявых дзеянняў, імкнучыся з найменшымі для сябе стратамі нанесці ўрон рэгулярнаму войску. Так, 24 красавіка атраду Звяждоўскага ўдалося выбіць праціўніка з г. Горы-Горкі.
Умаі 1863 г. месца віленскага генерал-губернатара заняў генерал М. Мураўёў, прызначаны начальнікам Паўночна-Заходняга края з надзвычайнымі, дыктатарскімі паўнамоцтвамі. Важным сродкам падаўлення антыўрадавых настрояў сярод сялянства паслужыў яго ўказ аб скасаванні «часоваабавязанага стану», вяртанні адабраных у ходзе рэформы сялянскіх зямель, скарачэнні (на 20%) выкупных плацяжоў.
Свае асноўныя намаганні М. Мураўёў скіраваў на разгром паўстанцаў, колькасць якіх дасягала 15 тыс. На працягу вясны-лета сіламі 40-тысячнага войска з артылерыяй лакальныя ачагі супраціўлення былі падаўлены. За публічнае пакаранне паўстанцаў на шыбеніцах за Мураўёвым замацавалася прозвішча «Вешальнік». Так, 123 удзельнікаў паўстання былі павешаны ці расстраляны, 3 776 чалавек высланы
ўСібір, 12 355 пастаўлены пад нагляд паліцыі. 22 сакавіка 1864 г. у Вільні быў публічна павешаны К. Каліноўскі.
Маёмасць асуджанай шляхты і святарства канфіскоўвалася. Усё маёнткі края, якія належалі шляхце і каталіцкаму духавенства былі абкладзены 10 % падаткам. У краі пачалося пераразмеркаванне зямель на карысць памешчыкаў і сялян праваслаўнага веравызнання. Усе чы- ноўнікі-палякі, хто выказваў спачуванне паўстанцам, вызваляліся з дзяржаўных пасад. Іх месцы мусілі заняць ураджэнцы расійскіх губерняў, зацікаўленыя высокімі (на 50%) акладамі.
Звязаная з іменем М. Мураўёва другая хваля русіфікацыі суправаджалася выкараненнем польскай мовы з научальных устаноў, кнігавыдавецтва, тэатральных рэпертуараў, закрыццём каталіцкіх школ. Адзіная вышэйшая школа – Горы-Горацкі земляробчы інстытут за сувязь студэнтаў з паўстанцамі быў зачынены. Адначасова для дзяцей праваслаўных сялян сталі адчыняцца шматлікія пачатковыя школы.
Маёмасць многіх касцёлаў перададзена ў дзяржаўны фонд, самі яны былі зачынены, або пераўтвораны ў праваслаўныя храмы. У той самы час пачалося будаўніцтва новых цэркваў паводле прапанаванага М. Мураўёвым праекту – так званых «мураўёвак».
У1863-1864 г. царскі рэжым выявіў сваю перавагу ва ўсіх сферах
114
барацьбы з польскім нацыянальна-вызваленчым рухам – ваеннай, эканамічнай, знешнепалітычнай, нават ідэйнай. Разам з тым асэнсаванне беларускай шляхтай прычын трагічных для іх вынікаў паўстання набліжала яе да мясцовага жыцця, да свайго народа, яго мовы і культуры. У новых умовах у іх свядомасці лозунг самастойнай Польшчы спалучаўся з лозунгам самастойнай Беларусі. Невыпадкова К. Каліноўскі ў сваіх «Лістах з-пад шыбеніцы», заклікаючы свой народ да далейшага змагання за волю, выказваўся за ўтварэнне самастойнага ўрада для Літвы (Беларусі).
Русіфікацыя края праз абмежаванні вывучэння і выкарыстання польскай мовы ў дзяржаўных установах, развіццё рускай школы, укараненне рускай літаратуры, замену польскага чыноўніцтва рускім, усё гэта і іншае спрыяла ўмацаванню расійскай дзяржаўнасці, што з’яўлялася найбольш істотным і прыкметным наступствам шляхецкіх паўстаннях на Беларусі ў ХІХ ст.
3. У Заходняй Еўропе ў перыяд пераходу ад феадалізму да капіталізму і яго далейшага развіцця ўзнікла палітычная і ідэалагічная плынь – лібералізм, які выказваў інтарэсы прамысловай буржуазіі па абмежаванні правоў манарха парламентам, устанаўленні канстытуцыйнага ладу і ўдзелу ва ўладзе. Лепшай формай палітычнага ладу лібералы лічылі дэмакратыю, заснаваную на прызнанні прынцыпаў народаўладдзя, свабоду асобы і раўнапраўе грамадзян.
Пэўная частка інтэлігенцыі, заклапочаная паскарэннем грамадскага прагрэсу ў Расіі, звярнула ўвагу на патэнцыяльныя магчымасці сялянства. Тыя з інтэлігентаў, хто ішоў «у народ» (сяліўся ў вёсках), каб узняць яго асветніцкі ўзровень, зваліся народнікамі. Адна іх плынь – ліберальнае народніцтва – выступала за ўдасканаленне асобы і пашырэнне яе правоў, а таксама за ўвядзенне канстытуцыі. Каб прадухіліць магчымы сацыяльны выбух, ліберальныя народнікі заклікалі да мірнай замены «самадзяржаўя цара самадзяржаўем народа» на аснове ўсеагульных выбараў, свабоды слова и свабоды сходаў.
З цягам часу з ліберальнага народніцтва вылучылася рэвалюцыйная плынь, якая лічылі сялянства рэвалюцыйным класам, а сялянскую абшчыну – гатовай ячэйкай будучага сацыялістычнага грамадства. Характэрнай рысай народнiцкай iдэалогii з’яўлялася перапляценне ідэй народаўладдзя з сялянскiм утапiчным сацыялiзмам. Яе прадстаўнікі ставілі на мэце падрыхтоўку ў Расіі сялянскага паўстання і звяржэнне самаўладдзя. Першая народнiцкая арганiзацыя «Зямля і Воля» была створана ў 1861 г. На Беларусi iдэi народнiцтва падзялялi К. Калiноў-
115