ВУЗ: Не указан

Категория: Не указан

Дисциплина: Не указана

Добавлен: 19.05.2025

Просмотров: 3095

Скачиваний: 1

ВНИМАНИЕ! Если данный файл нарушает Ваши авторские права, то обязательно сообщите нам.

ную культурна-асветніцкую, ідэйную і кансалідуючую працу. Змагаючыся за пашырэнне сферы выкарыстання беларускай мовы, газета значна ўзняла яе статус як мовы новай беларускай літаратуры. На яе старонках раскрылі свой талент Я. Купала, Я. Колас, Цётка, М. Гарэцкі, М. Багдановіч і інш. Менавіта ў надрукаваных тут у 1907 г. радках Я. Купалы ў паэтычнай форме прагучала нацыянальная ідэя.

Газета з’яўлялася адзіным цэнтрам прапаганды беларускай культуры, фарміравання сістэмы духоўных каштоўнасцяў беларусаў, агітацыі за стварэнне беларускай школы мастацтваў. Змешчаныя ў «Нашай Ніве» матэрыялы па гісторыі Беларусі спрыялі абуджэнню гістарычный памяці беларусаў і ўмацаванню нацыянальнай свядомасці, натхнялі да збірання і ўмацавання традыцый і звычаяў. У практычным сэнсе «Наша Ніва» у многім паспрыяла заснаванню нацыянальнага прафесійнага тэатра, школы беларускай музыкі, танца.

Пачатак ХХ стагоддзя – час канчатковага фарміравання беларускай літаратурнай мовы. Беларускія літаратары абапіралася на здабыткі сваіх папярэднікаў – В. Дуніна-Марцінкевіча, К. Каліноўскага, Ф. Багушэвіча, Я. Лучыны, А. Гурыновіча і інш. Развіццю беларускай літаратуры істотна паспрыяла скасаванне абмежаванняў на друк іншамоўных твораў, заснаванне беларускіх выдавецтваў, накшталт «Загляне сонца і ў наша ваконца», а таксама агульнарасійскі рэвалюцыйны рух. У ліку першых свае зборнікі вершаў "Скрыпка беларуская" і "Хрэст на свабоду" выдала А. Пашкевіч.

Умаі 1905 г. вершам «Мужык» абвясціў аб сабе адзін з заснавальнікаў беларускай літаратуры Я. Купала (І. Д. Луцэвіч) (1882-1942). У 1908 г. ён выдаў свой першы зборнік вершаў «Жалейка», а ў 1913 г. самы значны паэтычны зборнік – «Шляхам жыцця». Яго паэмы «Курган», «Бандароўна» ляглі ў падмурак нацыянальнага эпасу, а п’есы «Паўлінка» і "Раскіданае гняздо" значна ўзбагацілі беларускую драматургію. Дзякуючы намаганням Я. Купалы, новая беларуская літаратура набыла выразна народны характар і выступіла магутным сродкам нацыянальна-культурнага адраджэння.

Разам з Я. Купалам заснавальнікам новай беларускай літаратуры па праву лічыцца Я. Колас (К. М. Міцкевіч) (1882-1856) У 1906 г. ён надрукаваў першы верш «Наш родны край», у 1910 г. – першы вершаваны зборнік «Песні жальбы», у 1912 і 1914 гг. – зборнікі прозы «Апавяданні» і «Родныя з’явы». М. Багдановіч (1891-1917) паспеў выдаць толькі адзін зборнік вершаў «Вянок» (1914), але па іх лірычнасці, вобразнасці, патрыятычнасці яны не маюць сабе роўных.

Уліку паэтаў і празаікаў новага стагоддзя былі К. Буйло, 3. Бяду-

158


ля, Ц. Гартны, А. Гарун, М. Гарэцкі, Я. Журба, К. Каганец, С. Палуян, Ядвігін Ш. Сваёй творчасцю яны імкнуліся абудзіць нацыянальную свядомасць і сацыяльную годнасць беларусаў, скіраваць іх у рэчышча барацьбы за лепшую долю. Лейтматывам твораў гучыць заклік любіць свабоду, родны край і мову. Сялянам пастаянна даводзілася, што яны

– беларусы, іх Бацькаўшчына – Беларусь са славутым мінулым, а іх мова не толькі «мужыцкая», а калісьці была дзяржаўнай. Яе літаратурныя ўзоры сталі перакладацца на іншыя мовы і ўзбагачалі агульначалавечую культуру.

Тэатральнае мастацтва Беларусі вырастала з народнай творчасці. На пачатку XX ст. у Мінску, Гродне, Полацку, Слуцку, Дзісне, ДавідГарадку, Радашковічах, Карэлічах і інш. дзейнічалі аматарскія тэатры.

Умногіх населеных пунктах інтэлігенцыя ладзіла «беларускія вечарыны», на якіх выконваліся народныя песні і танцы, дэкламаваліся вершы Ф. Багушэвіча, Я. Купалы, Я. Коласа, ставіліся невялічкія п'есы. Адным з ініцыятараў «беларускіх вечарынак» быў І. Буйніцкі (18611917). У 1907 г. на свае сродкі ён арганізаваў у Палевічах (Дзісенскі пав.) аматарскі тэатр пад назвай «Першая беларуская трупа Ігнація Буйніцкага». У 1910 г. яна ўжо складалася з хору, танцавальнага калектыву і драматычнай групы і пачала выступаць на прафесійнай аснове, гастралюючы па Беларусі і іншых рэгіёнах імперыі. У рэпертуары артыстаў былі беларускія песні, танцы, п’есы рускіх, польскіх, украінскіх, беларускіх аўтараў. Іх прафесійная пастаноўка і выкананне, акрамя эстэтычнага задавальнення, выклікала ў гледачоў Пецярбурга, Варшавы і іншых гарадоў цікавасць да беларускіх выканаўцаў і іх нацыянальнай культуры.

Свой уклад у заснаванне прафесійнага тэатра ўнёс А. Бурбіс (1885-1922), які арганізаваў у 1910 г. у Вільні музычна-драматычны гурток. Рэпертуар складаўся з драматычных твораў рускіх, украінскіх

ібеларускіх аўтараў з фальклорна-этнаграфічнымі элементамі. На Купалле гурток ладзіў нацыянальныя тэатралізаваныя прадстаўленні.

У1912 г. артысты ўпершыню паставілі п’есу Я. Купалы «Паўлінка».

Выступленні аматарскіх тэатральных гурткоў, «беларускіх вечарын» стымулявала збор і мастацкую апрацоўку народных песень. Па іх матывах у 1910 г. кампазітар і дырыжор Л. Рагоўскі напісаў «Беларускую сюіту для сімфанічнага аркестра». У тым самым годзе ён паклаў на музыку верш Я. Купалы «А хто там ідзе?», а «Наша ніва» надрукавала яго разам з нотамі як гімн беларускага народа. Цікавасць да беларускага песеннага мастацтва адбілася ў стварэнні харавых калектываў у многіх гарадах і мястэчках. Адзін з такіх быў арганізаваны ў

159


1914 г. у Мінску настаўнікам спеваў В. Тэраўскім (1871-1938). Напачатку ХХ ст. у беларускім жывапісе працягваюць сваю твор-

часць прадстаўнікі партрэтна-бытавога жанру Ю. Пэн і Я. Кругер, пейзажнага жанру В. Бялыніцкі-Біруля і Ф. Рушчыц, Г. Вейсенгоф, К. Стаброўскі і інш. Рэдкія мастакі так акцэнтавалі ўвагу на беларускіх матывах, як гэта рабіў К. Каганец, пакінуўшы рэалістычныя тыпажы беларусаў і маляўнічыя віды роднай прыроды.

Творчасць Я. Драздовіча (1888–1954) як графіка і жывапісца захавала імкненне беларускай інтэлігенцыі ўзняць на п’едэстал свае нацыянальныя каштоўнасці. Аб гэтым сведчаць жывапісныя замалёўкі старажытных замкаў, партрэт Ф. Скарыны, а таксама афармленне кнігі К. Буйло «Курганная кветка».

Такім чынам, пачатак ХХ стагоддзя ў жыцці беларускага народа азнаменаваўся фарміраваннем літаратурнай мовы і далейшым развіццём літаратуры, што абумовіла пачатак яго адраджэння – якасна новага ўзроўню духоўнага і грамадска-палітычнага жыцця. Вялікі тэарэтычны і практычны ўклад у адраджэнскі працэс быў унесены навуковымі працамі Е. Раманава, Я. Карскага, В. Ластоўскага і інш. Дзякуючы новай плеядзе інтэлігентаў, згуртаваных вакол «Нашай Нівы», права беларускага народа «людзьмі звацца» было абгрунтавана ідэйна і завацавана ў грамадскай думцы. Ва ўмовах фарміравання беларускай нацыі здабыткі літаратараў, навукоўцаў, «нашаніўцаў», энтузіястаў аматарскіх гурткоў, кампазітараў, мастакоў і г.д. з’яўляліся каталізатарам гэтага працэсу, значным сродкам абуджэння нацыянальнай свядомасці народа і яго ўздыму на барацьбу за сацыяльную свабоду і палітычную самастойнасць.

Лекцыя 12. ПЕРАМОГА КАСТРЫЧНІЦКАЙ РЭВАЛЮЦЫІ І ШЛЯХІ ФАРМІРАВАННЯ БЕЛАРУСКАЙ ДЗЯРЖАЎНАСЦІ

Пытанні

1.Абвастрэнне сацыяльна-эканамічнага, палітычнага крызісу ў Расіі і расстаноўка палітычных сіл на Заходнім фронце і на Беларусі восенню 1917 г.

2.Перамога Кастрычніцкай рэвалюцыі ў Петраградзе.

3.Усталяванне Савецкай улады на Беларусі.

4.Скліканне і вынікі працы Ўсебеларускага з'езда.

5.Барацьба Савецкай улады супраць І Польскага корпуса

і германскага наступлення ў студзені-лютым 1918 г.

6.Спроба фарміравання беларускай дзяржаўнасці на нацыянальна-дэмакратычнай аснове. Абвяшчэнне БНР

7.Фарміраванне беларускай дзяржаўнасці на рэвалюцыйна-класавай аснове.

160


Утварэнне БССР.

8.Утварэнне СССР. Месца БССР у складзе СССР.

1.Восенню 1917 г. сацыяльна-эканамічнае і палітычнае становішча ў Расіі працягвала абвастрацца. Часовы ўрад не здолеў забяспечыць бесперабойнае функцыянаванне прамысловасці, сельскай гаспадаркі, транспарту і г. д. Скарачэнне выпуску прамысловай і сельскагаспадарчай прадукцыі павышала іх кошт, але нават дарагоўля не ўстараняла дэфіцыту тавараў першай неабходнасці. У выніку насельніцтва, асабліва працоўныя масы выказвалі вострае незадавальненне існуючай уладай і патрабавалі павышэння заработнай платы, спынення дарагоўлі, барацьбы са спекуляцыяй і г. д. Сяляне ўзмацнілі захопы памешчыцкай і дзяржаўнай маёмасці, чым яшчэ больш абвастрылі сацы- яльна-эканамічны крызіс у краіне.

23верасня Створаны Часовы Савет Рэспублікі (Перадпарламент) зацвердзіў склад новага, чацвёртага кабінета міністраў з удзелам як сацыялістаў, так і кадэтаў. Старшынёй урада заставаўся А. Керанскі. Грамадскасць успрыняла гэтыя прызначэнні без спадзяванняў на перамены да лепшага. Ленінцы сталі адкрыта патрабаваць перадачы ўлады Саветам. З гэтай нагоды мінскія бальшавікі стварылі больш чым 50-тысячную арганізацыю пад старшынствам А. Мяснікова. Моцным цэнтрам бальшавізму стаў Мінскі Савет. Вялікі ўклад у яго ўмацаванне ўнеслі А. Мяснікоў, В. Кнорын, І. Любімаў, К. Ландэр і інш.

Большасць "рэвалюцыйнай дэмакратыі" па-ранейшаму спадзявалася на спыненне вайны шляхам мірных перагавораў. Паслядоўнікі Г. Пляханава, а таксама энэсы ў сваёй тактыцы па дасягненні міру ваенным шляхам, па сутнасці, змыкаліся з кадэтамі. Некаторая частка грамадства прыходзіла да думкі, што наблізіць мір можа толькі Ўстаноўчы сход. Гатоўнасць абараняць свой край выказвалі толькі беларускія

арганізацыі, але пытанне аб фарміраванні іх нацыянальных часцей яшчэ знаходзіўся ў стадыі абмеркавання. Складвалася так, што на пачатку кастрычніка франтавікі, у сваёй падаўляючай большасці мабілізаваныя з вёскі, больш разважалі аб будучым падзеле панскай зямлі, чым аб сваіх непасрэдных абавязках.

Аграрнае пытанне прыцягвала ўвагу не толькі франтавікоў. Па сутнасці, яго нявызначанасць з’яўлялася адной з прычын хранічнай палітычнай няўстойлівасці ва ўсёй краіне. Сялянскія Саветы і зямельныя камітэты на чале з эсэрамі стараліся надаць аграрнаму руху арганізаваныя формы. Сяляне адмаўляліся прадаваць дзяржаве хлеб па так званых «цвёрдых», нявыгадных ім цэнах. Тым самым дзяржаўная

161