ВУЗ: Не указан
Категория: Не указан
Дисциплина: Не указана
Добавлен: 19.05.2025
Просмотров: 3125
Скачиваний: 1
ўзбраенне Аблвыкамзахам, штабам Заходняга фронту.
27 студзеня 1918 г. аўстра-германскі блок запатрабаваў адказу на выказаныя ім умовы міру і, не дачакаўшыся яго, папярэдзіў аб аднаўленні наступлення на ўсіх франтах. 18 лютага 1918 г. аўстра-германс- кія войскі ажыццявілі пагрозу і за два тыдні захапілі велізарную тэрыторыю, значна больш за тую, на якую выказвалі прэтэнзіі ў снежністудзені. На гэты раз новая савецкая дэлегацыя мусіла прасіць міру на значна больш цяжкіх умовах, які і быў падпісаны 3 сакавіка 1918 г. у Брэст-Літоўску. Згодна з ім, ад Расіі адыйшлі Польшча, Курляндыя, Літва, Ліфляндыя, Эстляндыя і большая частка Беларусі. На Каўказе да Турцыі адыходзілі Карс, Ардаган і Батум. Усяго Расія страціла тэрыторыю каля 1 млн км² з насельніцтвам больш за 50 млн. чалавек, яе армія і флот падлягалі дэмабілізацыі. Бальшавіцкі ўрад абавязаўся выплаціць Германіі 6-мільярдную кантрыбуцыю і дадаткова – 500-міль- ённую (у залатых рублях) кампенсацыю на панесеныя ёй страты.
Брэсцкі мір яшчэ больш пагоршыў становішча беларускіх зямель. Пад нямецкую акупацыю трапіла большая іх частка, а рэшткі – уключаны ў зноў створаную Заходнюю вобласць. Падпісаны без удзелу беларусаў дагавор зусім не ўлічваў іх інтарэсаў, што абумовіла абвяшчэнне 25 сакавіка 1918 г. БНР сваёй незалежнасці ад РСФСР. Між тым РКП(б) не прызнаў БНР і не разглядаў акупіраваныя раёны Беларусі канчаткова адарванымі ад Расіі. Неўзабаве ў яе буйнейшых гарадах – Мінску, Магілёве, Бабруйску і інш. былі створаны падпольныя камуністычныя камітэты, якія стваралі партызанскія атрады, праводзілі агітацыйна-прапагандысцкую работу, вербавалі дабрахвотнікаў у Чырвоную Армію і многае іншае.
27 жніўня 1918 г. быў падпісаны руска-германскі Дадатковы дагавор, у адпаведнасці з якім немцы за матэрыяльную кампенсацыю абавязаліся пачаць эвакуацыю сваіх войск з занятых расійскіх тэрыторый. У кастрычніку Савецкі ўрад выплаціў частку кантрыбуцыі ў аб’ёме 83 533 кг золата і эвакуацыя немцаў з Беларусі набыла незваротны характар. Іх адносіны з мясцовымі рэвалюцыйнымі камітэтамі, Саветамі, часцямі Чырвонай Арміяй былі, як правіла, бесканфліктнымі.
Адрачэнне 9 лістапада кайзера Вільгельма ІІ ад трона і прызнанне Германіяй 11 лістапада свайго паражэння ў вайне дазволіла Расіі вызваліцца ад навязанага ёй Брэсцкага мірнага дагавору і фарсіраваць аднаўленне Савецкай улады ў акупіраваных раёнах.
Такім чынам, Брэсцкі дагавор у лёсе беларускага народа асацыіруецца, найперш, з недальнабачнай палітыкай бальшавікоў па дасягненні міру, а таксама са спробай утварэння беларускай дзяржаўнасці.
250
2. Восенню 1918 г. ваенна-палітычнае становішча краін Чацвярнога саюза рэзка пагоршылася. Пад націскам сіл Антанты прызналі сябе пераможанымі Балгарыя, за ёй – Турцыя, Аўстра-Венгрыя. Апошняй гэта зрабіла Германія і 11 лістапада яе дэлегацыя была вымушана падпісаць дагавор аб перамір’і.
Спыненне баявых дзеянняў уздымала шмат праблем пасляваеннага ўладкавання сусвету. З мэтай іх вырашэння была склікана Парыжская канферэнцыя, якая пачала працу 18 студзеня 1919 г. у складзе 27 краін і 5 англійскіх дамініёнаў. 28 красавіка канферэнты прынялі рашэнне аб утварэнні арганізацыі, здольнай каардынаваць міжнародныя адносіны, якая атрымала назву Ліга Нацый.
28 чэрвеня 1919 г. у Версалі адбылося падпісанне саюзнікамі па Антанце мірнага дагавору з Германіяй. Паводле яго, немцы не толькі гублялі свае каланіяльныя ўладанні, але і ўласныя тэрыторыі – Эльзас, Латарынгію, частку Сілезіі, Пазнанскую і Саарскую вобласці, балтыйскае ўзбярэжжа ва Ўсходняй Прусіі, горад Данцыг і інш. Узброеныя сілы краіны пазбаўляліся авіяцыі, танкаў, падводнага флоту, а асабовы склад не мог перавышаць 100 000 чал. На Германію ўскладаўся асноўны цяжар рэпарацый краінам Антанты.
10 верасня 1919 г. адбылося падпісанне Сен-Жэрменскага мірнага дагавору пераможцамі (ЗША, Англіяй, Францыяй, Італіяй і Японіяй) і былой саюзніцай Германіі – Аўстрыяй, у якім абгаворваліся яе тэрытарыяльныя межы, абарончыя магчымасці і рэпарацыі. Венгрыя, Чэхаславакія, Каралеўства сербаў, харватаў і славенцаў набывалі самастойнасць. У выніку ад былой шматнацыянальнай імперыі заставалася невялікая рэспубліка з монаэтнічным насельніцтвам.
27 лістапада 1919 г. у Нёйі (прадмесце Парыжа) адбылося падпісанне аналагічнага дагавору з Балгарыяй, які прадугледжваў адабранне ў яе Заходняй Фракіі, Паўднёвай Дабруджы разам з этнічнымі балгарамі, істотныя абмежаванні ўзброеных сіл.
4 чэрвеня 1920 г. Венгрыя як былая саюзніца Германіі падпісала ў Трыанонскім палацы Версаля дагавор, навязаны ёй пераможцамі. У выніку яе тэрыторыя скарачалася ў 3, а насельніцтва – у 2, 5 разы. Рэпарацыі істотна падрывалі эканамічны патэнцыял краіны. Лік узброеных сіл абмяжоўваўся 35 тыс. дабрахвотнікамі.
Нарэшце, 10 жніўня 1920 г. у г. Сеўр (Францыя) асобныя краіныпераможцы з удзелам зноў створаных (Польшча, Чэхаславакія, Арменія і інш.) падпісалі мірны дагавор са спадкаемцай Асманскай імперыі
– Турцыяй. Частка зямель адыйшла да Грэцыі і Італіі, іншыя перадаваліся пад нагляд (мандат) Францыі і Англіі, а пралівы Басфор і Дар-
251
данэлы – пад кантроль міжнароднай камісіі. Туркам дазвалялася мець войска не больш за 50 тыс. чал.
Такім чынам, пасля завяршэння Першай сусветнай вайны 19141918 гг. у выніку Парыжскай канферэнцыі, Версальскага, Сен-Жэр- менскага, Нёйіскага, Трыанонскага, Сеўрскага дагавораў у Еўропе склалася своеасаблівая сістэма міжнародных адносін. Нягледзячы на стварэнне Лігі Нацый, вызначальную ролю ў яе функцыянаванні адыгрывалі Англія і Францыя. Версальская сістэма была скіравана на ўмацаванне палітычнага і эканамічнага становішча краін-пераможцаў, а таксама асобных зноў створаных дзяржаў.
ЗША, якія не далучыліся да Версальскай сістэмы, таксама выказвалі прэтэнзіі на ролю арганізатара пасляваеннага ўладкавання сусвету. Так, з 12 лістапада 1921 па 6 лютага 1922 г. у Вашынгтоне працавала канферэнцыя з удзелам 9 краін і 5 брытанскіх дамініёнаў. Пагадненні, падпісаныя яе ўдзельнікамі, датычыліся рэгіёну Далёкага Ўсходу і Ціхага акіяну і завяршалі працэс утварэння буйнейшымі дзяржавамі новага сусветнага парадку, які ўвасобіўся ў так званай Версальс- ка-Вашынгтонская сістэме.
Адна з найбольш выразных праяў яе дзейнасці на еўрапейскім кантыненце выявілася ў адраджэнні і стабілізацыі Польшчы (ІІ Рэчы Паспалітай Польскай). Вызначальную ролю ў гэтым працэсе адыгрывалі Англія, Францыя і ЗША, якія імкнуліся ператварыць яе ў інструмент барацьбы з Савецкай Расіяй. У распачатай вайне 1919-1920 гг. беларускі народ і яго зямля апынуліся аб’ектам барацьбы паміж Польшчай і Савецкай Расіяй. Самі беларусы не маглі адкрыта заявіць аб сваёй волі, бо ні БССР, ні ЛітБел не былі прызнаны міжнароднай супольнасцю і не мелі прадстаўніцтва на Парыжскай канферэнцыі. Акрамя таго, палякі не прызнавалі азначаныя рэспублікі створанымі ў выніку свабоднага волевыяўлення беларускага народа.
З другога боку спробы беларускіх дзеячаў у 1919-1920 гг. дамагчыся прызнання БНР суседнімі дзяржавамі ў большасці не мелі плёну. Так, РСФСР катэгарычна адмовілася гэта рабіць па прынцыповых меркаваннях. У 1918 г., пад час гетманства Скарападскага Ўкраіна прыняла беларускую дыпламатычную місію. У 1919-1920 гг. у Рызе, Таліне, Гельсінфорсе, Капенгагене, Празе, Лондане, Парыжы, Берліне былі місіі БНР, але ўсе яны не мелі дыпламатычнага статусу. Не мелі афіцыйнай сілы і адзінкавыя звароты лідэраў БНР. Так, у маі 1919 г. дэлегацыя на чале з А. Луцкевічам наведала Парыж і падала арганізатарам канферэнцыі адмысловы мемарандум з просьбай аб прызнанні незалежнасці БНР.
252
Ва ўмовах, калі ў беларускім руху вызначылася некалькі (савецкая, польская, літоўская, незалежніцкая) накірункаў, змест беларускага пытання таксама трактаваўся па-рознаму і яго вырашэнне без аўтарытэтнай сілы здавалася нерэальным. Найбольш шчыльныя стасункі звязвалі дзеячаў БНР з Польшчай, але недастатковыя, каб беларускі народ атрымаў дзяржаўнасць у межах свайго этнічнага рассялення.
Свае інтарэсы праследавала і Літоўская Тарыба, калі пайшла на ўтварэнне Міністэрства беларускіх спраў, бо імкнулася абараніць Віленшчыну і Гродзеншчыну ад анексіянісцкіх праектаў Польшчы.
Беларускае пытанне так і не было агучана на Парыжскай канферэнцыі. Ускосна яно закраналася ў кантэксце прымірэння Польшчы і Літвы, якія канфліктавалі з-за беларускіх зямель. У выніку ў чэрвеніліпені 1919 г. па рашэнні кіраўніцтва Антанты паміж дзвюма дзяржавамі была праведзена часовая мяжа, так званая «Лінія Фоша». У 19191920 гг. увага ўдзельнікаў Парыжскай канферэнцыі была прыцягнута барацьбой з бальшавізмам, у тым ліку і савецка-польскай вайной. Але Антанта ніколі не разглядала Раду БНР (як Вышэйшую, так і Народную) як сур’ёзнага прэтэндэнта на ўладу і нават пад час свайго адступлення ў ліпені 1920 г. палякі не далі згоды на перадачу Беларусі пад пратэктарат Лігі Нацый.
3. У распачатай вайне супраць савецкіх рэспублік польскім войскам да восені 1919 г. удалося заваяваць вялікую частку Ўкраіны, Літвы і Беларусі. Вярхоўны Савет Антанты раіў Польшчы заснаваць свае ўсходнія межы па так званай «лініі Керзана», якая звязвала Гродна – Няміраў – Брэст – Перамышль – Карпаты. Але Начальнік дзяржавы Ю. Пілсудскі спадзяваўся на далейшыя ваенныя поспехі і не прыслухаўся да парады. Між тым вясной 1920 г. ваенна-палiтычнае становiшча Савецкай Расii значна палепшылася, што дало магчымасць сканцэнтраваць супраць польскіх захопнікаў значныя сілы. Непасрэднай падрыхтоўкай летняй кампанii займаўся Ў. Ленiн. Праз тыдзень пасля наступлення Заходняга фронта 11 лiпеня 1920 г. быў вызвалены Мiнск, затым Вiльня, Лiда, Гродна. У гэты ж час англійскі міністр замежных спраў Дж. Керзан накіраваў у Маскву ноту з патрабаваннем спыніць наступленне і заключыць перамір’е з Польшчай. 7 жніўня 1920 г. польскі ўрад паведаміў аб сваёй гатоўнасці да перагавораў, але Савецкі ўрад адрэагаваў на яго толькі 17 жніўня, калі Чырвоная Армія пацярпела сакрушальнае паражэнне пад Варшавай.
На перагаворах у Мінску савецкая дэлегацыя была вымушана пагадзіцца на перанос "лініі Керзана" яшчэ далей на ўсход. 12 кастрыч-
253