ВУЗ: Не указан
Категория: Не указан
Дисциплина: Не указана
Добавлен: 19.05.2025
Просмотров: 3113
Скачиваний: 1
Мюнхене адбылася сустрэча кіраўнікоў урадаў Англіі, Францыі і Італіі, дзе і была падпісана дамова аб перадачы Судэцкай вобласці Германіі. Прэзідэнт Э. Бенеш успрыняў дамову як здраду Чехаславакіі з боку заходніх дэмакратый і падаў у адстаўку.
Гэтая ганебная акцыя, якая атрымала назву Мюнхенскай змовы, мела цяжкія наступствы для Чэхаславакіі. Услед за стратай Судэтаў, па патрабаванні Польшчы ад 1 кастрычніка 1938 г. краіна пазбаўлялася Цешынскай вобласці. 7 кастрычніка пад уціскам Германіі чэхаславацкі ўрад прыняў рашэнне аб прадастаўленні аўтаноміі Славакіі, а 8 кастрычніка – Закарпацкай Украіне. 2 лістапада «сваю долю» – гарады Ўжгарад, Мукачава і інш. атрымала Венгрыя. Нарэшце ў сакавіку 1939 г. рэшткі дзяржавы былі акупіраваны немцамі і ўключаны ў склад рэйха пад назвай «пратэктарат Багемія і Маравія». Акрамя вялікіх тэрыторый, значнай колькасці прыродных і людскіх рэсурсаў, якія захапіла Германія, яе ваенны патэнцыял значна ўзбагаціўся, галоўным чынам, за кошт ваенных заводаў «Шкода» і інш., дзе вырабляліся танкі, аўтамабілі і інш. узбраенне.
Важнейшым палітычным наступствам Мюнхенскай змовы стала банкруцтва палітыкі «ўтаймавання агрэсара», якая ўрэшце рэшт прычынілася да таго, што Германія стала будаваць планы вайны супраць саміх «утаймавальнікаў.
6. Захоп Германіяй Аўстрыі, Чэхаславакіі, Клайпедскай вобласці актуалізаваў ідэю стварэння сістэмы калектыўнай бяспекі. Так, 31 сакавіка 1939 г. Урады Англіі і Францыі прадаставіла гарантыі Польшчы на выпадак агрэсіі, а ў маі паслалі свае дэлегацыі ў Маскву для абмеркавання ўмоў ваеннага супрацоўніцтва. Аднак перагаворы выявілі нежаданне англійскіх і французскіх дыпламатаў падпісваць ваенную канвенцыю, а затым – адсутнасць адпаведных паўнамоцтваў. У выніку палітыка калектыўнай бяспекі пацярпела крах.
Амаль адначасова, 15 жніўня 1939 г. нямецкі пасол у Маскве В. Шуленбург паведаміў новаму наркаму замежных спраў В. Молатаву аб гатоўнасці міністра замежных спраў Германіі І. Рыбентропа сустрэцца з савецкім урадам для «высвятлення германа-рускіх адносін». У выніку сустрэчы ў Крамлі 23 жніўня 1939 г. кіраўнікамі замежных ведамстваў быў падпісаны савецка-германскі дагавор аб ненападзе тэрмінам на 10 гадоў, а таксама сакрэтны пратакол аб падзеле сфер уплыву ў Еўропе.
Паводле пратакола, у сферу інтарэсаў СССР у Прыбалтыцы ўваходзілі Латвія, Эстонія і Фінляндыя, а Германіі – Літва. Сферы ўплыву
263
ў Польшчы павінны былі праходзіць па лініі рэк Нараў – Вісла – Сан. Германія не пярэчыла імкненню СССР уключыць у сферу сваіх інтарэсаў Бесарабію. У германскую сферу адыходзілі Францыя, Англія і іх афрыканскія калоніі.
Такім чынам, Савецкі Саюз пазбаўляўся пагрозы агрэсіі як з захаду, так і ўсходу. Узаемаадносіны СССР і Германіі карэнным чынам змяніліся ад канфрантацыі да супрацоўніцтва ў ваеннай сферы. Разам з тым звесткі аб савецка-германскім дагаворы выклікаў у свеце негатыўную ацэнку, у першую чаргу з боку найбольш развітых на той час краін – ЗША, Англіі, Францыі і нават Японіі. Савецкі Саюз панёс значныя маральныя страты ў грамадскай думцы прагрэсіўнага чалавецтва і міжнародным камуністычным руху. Не ўсе савецкія людзі, асабліва тыя, хто змагаўся на баку рэспубліканскай Іспаніі, прынялі раптоўны паварот І. Сталіна да збліжэння з фашысцкай Германіяй.
Нарэшце, заключэнне пакта істотна паўплывала на ваенна-палі- тычную сітуацыю ў свеце. А. Гітлер атрымаў яшчэ большую свабоду дзеянняў па здзяйсненні сваіх злачынных планаў. Калі Мюнхенскі дагавор даў яму магчымасць дасягнуць мэты больш ці менш асцярожна, то «пакт Молатава-Рыбентропа» дазваляў дамагацца яе адкрыта, усімі сіламі вермахта і дзяржавы.
7. Пасля захопу Германіяй Чэхаславакіі пагроза агрэсіі навісла над Польшчай, урад якой адмовіў А. Гітлеру ў магчымасці пабудовы на сваёй тэрыторыі транспартнай камунікацыі з Данцыгам. У адказ фюрэр дэнансаваў польска-германскі пакт аб ненападзе ад 1934 г. 31 сакавіка 1939 г. прэм’ер-міністр Англіі Н. Чэмберлен ад імя свайго і французскага ўрадаў запэўніў палякаў ва ўзброенай падтрымцы, калі ў тым з’явіцца патрэба. На той час саюзнікі мелі 172 дывізіі супраць 103 нямецкіх, каля 4 000 танкаў супраць 3 200, звыш 7 600 самалётаў супраць – 4 000), да 36 000 гармат і мінаметаў супраць 26 000.
Тым не менш А. Гітлера гэта не спыніла. Неўзабаве пасля заключэння дагавора з СССР, 31 жніўня 1939 г. часці вермахта атрымалі адпаведную дырэктыву фюрэра па рэалізацыі плана «Вайс», разлічанага на разгром Польшчы. Сілам уварвання (1, 6 млн. салдат, 2800 танкаў, 2000 самалётаў, 6000 гармат, 100 караблёў) процістаяў 1 млн польскіх, украінскіх і беларускіх салдат, 870 танкаў, 4 300 гармат, 407 самалётаў, 13 караблёў.
Каб надаць сваёй акцыі справядлівы характар, службы абвера і гестапа 31 жніўня ў 20 гадзін ночы інсцэніравалі напад польскіх салдат на радыёстанцыю, размешчаную ў нямецкім гарадку Глейвіц. «У
264
адказ» 1 верасня 1939 г. в 4 гадзіны 45 хвілін раніцы часці вермахта без аб'яўлення войны перайшлі польскую мяжу. Аэрадромы, чыгуначныя вузлы, іншыя ваенныя аб’екты трапілі пад артылерыйскі абстрэл і бамбардыроўку з паветра. Услед рушылі калоны танкаў, бранемашын і часці пяхоты. Нягледзячы на гераічнае супраціўленне палякаў, ім не ўдалося разбіць і нават прыпыніць ворага. У баях з агрэсарам загінула каля 65 тыс. воінаў, прыкладна 140 тыс. былі паранены, у палон трапіла каля 400 тыс. салдат і афіцэраў, у тым ліку 70 тысяч беларусаў.
Спадзяванні палякаў на дапамогу саюзнікаў не спраўдзіліся. 3 верасня Англія з яе дамініёнамі і Францыя аб’явілі вайну Германіі, але іх узброеным сілам быў патрэбен час на разгортванне баявых парадкаў. Такая вайна атрымала назву «дзіўнай».
Гітлераўская Германія, якая здзейсніла напад на Польшчу, спадзявалася на ўступленне ў вайну свайго савецкага партнёра па пакту, але сталінскі ўрад адхіляў заклікі аб пачатку баявых дзеянняў, называючы іх заўчаснымі. Толькі 11 верасня наркам абароны К. Варашылаў аддаў загад аб утварэнні Беларускага і Ўкраінскага франтоў.
17 верасня Беларускі фронт у складзе чатырох армій, конна-меха- нізаванай групы і Дняпроўскай флатыліі, агульнай колькасцю каля 200 000 салдат і афіцэраў на чале з камандармам другога рангу М. Кавалёва пачаў вызваленчы паход. У першы дзень былі вызвалены Баранавічы, 18 верасня – Навагрудак, Ліда, Слонім, 19 – Вільня, Пружаны, 20 – Гродна, 21 – Пінск, 22 верасня – Беласток і Брэст. Да 25 верасня савецкія войскі цалкам выканалі сваю місію.
Сустрэўшыся з германскімі войскамі, часці Чырвонай Арміі ладзілі сумесныя мерапрыемствы і парады. У адпаведнасці з сакрэтным пратаколам ад 23 жніўня, немцы адступілі за дамоўленую лінію і перадалі пад кантроль савецкіх войск Беласток, Брэст і інш. гарады. У палон да Чырвонай Арміі трапіла каля 60 тыс. польскія вайскоўцаў.
28 верасня 1939 г. паміж СССР і Германіяй быў падпісаны дагавор «Аб дружбе і граніцах», у адпаведнасці з якім заходняя мяжа савецкай дзяржавы ўсталёвалася па "лініі Керзана". Акрамя таго, у абмен на Люблінскае і частку Варшаўскага ваяводстваў у немцы перадавалі ў сферу савецкага ўплыву Літву. Неўзабаве, па рашэнні ўрада
СССР Вільня і Віленскі край перададзены Літве.
У вызваленых ад палякаў населеных пунктах Заходняй Беларусі часці Чырвонай Арміі з энтузіязмам і радасцю сустракалі жыхары. У ваяводскіх і павятовых цэнтрах сталі стварацца часовыя органы ўлады
– упраўленні, з удзелам рабочых, чырвонаармейцаў, інтэлігентаў. Іх склад зацвярджаўся камандаваннем Чырвонай Арміі. У гмінах улада
265
пераходзіла да сялянскіх камітэтаў. Пры органах улады фарміраваліся атрады па раззбраенні паліцыі, асаднікаў і па ахове парадку.
1 кастрычніка 1939 Палітбюро ЦК УКП(б) абавязала мясцовыя ўлады склікаць на тэрыторыі Заходняй Украіны і Заходняй Беларусі Народныя сходы для заканадаўчага афармлення змен у палітычным і эканамічным ладзе і вызначэння далейшых перспектыў развіцця.
Насельніцтва Заходняй Беларусі выявіла высокую зацікаўленасць у лёсе свайго краю. 22 кастрычніка з 2 763 191 выбаршчыкаў 90, 67 % аддалі за 927 дэпутатаў. На абмеркаванне Народнага сходу, які праходзіў 28–30 кастрычніка 1939 г. у Беластоку, былі пастаўлены пытанні: 1. Аб дзяржаўнай уладзе; 2. Аб уваходжанні Заходняй Беларусі
ўсастаў Беларускай ССР; 3. Аб канфіскацыі памешчыцкіх зямель;
4.Аб нацыяналізацыі банкаў і буйной прамысловасці.
УДэкларацыі аб дзяржаўнай уладзе абвяшчаўся яе пераход да Саветаў дэпутатаў працоўных. У дэкларацыі па другім пытанні дэпутаты запісалі зварот да Вярхоўных Саветаў СССР і БССР с просьбай аб прыёме Заходняй Беларусі ў склад Савецкага Саюза і БССР. Трэцяя і чацвертая дэкларацыя абвяшчала аб пераходзе банкаў, буйной прамысловасці і ўсіх зямель ва ўсенародную ўласнасць.
Абвешчаныя Народным сходам Дэкларацыі сталі юрыдычнай асновай для прыняцця Вярхоўным Саветам СССР Пастановы ад 2 лістапада 1939 г. «Аб уключэнні Заходняй Беларусі ў склад Саюза Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік з уз’яднаннем яе з Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікай» і Пастановы Вярхоўнага Савета Беларускай ССР ад 14 лістапада 1939 г. «Аб прыняцці Заходняй Беларусі
ўсклад Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі». Такім чынам факт уз’яднання беларусаў у адзінай рэспубліцы быў замацаваны
юрыдычна. Тэрыторыя БССР павялічылася са 125, 6 тыс. км2 да 225, 6 тыс. км2, а колькасць насельніцтва – з 5, 6 да 10, 3 млн.
Уз’яднанне беларускага народа ў адзінай рэспубліцы з’явілася актам гістарычнай справядлівасці. Быў пакладзены канец несправядліваму Рыжскаму дагавору, сацыяльна-эканамічнаму і культурна-нацыя- нальнаму прыгнёту беларусаў у складзе польскай дзяржавы. Нягледзячы на жорсткасці таталітарнага рэжыму, беларускі народ меў магчымасць развіваць сваю мову, культуру, выяўляць сваю самабытнасць у сям’і і ншых брацкіх народаў СССР.
4 снежня 1939 г. Прэзідыум Вярхоўнага Савета СССР выдаў указ аб утварэнні ў Заходняй Беларусі пяці абласцей – Баранавіцкай, Беластоцкай, Брэсцкай, Вілейскай і Пінскай. У студзені 1940 г. Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР замест 32 паветаў,
266
якія існавалі раней, быў утвораны 101 раён. У выніку тэрыторыя БССР стала складацца з 10 абласцей і 191 раёна.
Падчас ажыццяўлення сацыялістычных мерапрыемстваў былі нацыяналізаваны не толькі буйныя, а ўсе прамысловыя аб’екты, а таксама гандаль, транспарт, домаўладанні (плошчай больш за 113 м2), будынкі былых дзяржаўных устаноў і іншая маёмасць. На змену прыватнаму гандлю прыйшоў дзяржаўны – 717 магазінаў і 740 ларкоў.
Рамесным і саматужным майстэрням было прапанавана аб’яднацца ў кааператывы. Адбывалася рэканструкцыя існуючых прадпрыемстваў. У заходнія раёны БССР з іншых саюзных рэспублік накіроўваліся спецыялісты, машыны, тэхналагічнае абсталяванне, сыравіна. У выніку ў канцы 1940 г. аб’ём валавой прадукцыі прамысловасці заходніх абласцей у параўнанні з 1938 г. павялічыўся амаль у два разы і склаў 27, 6 % прамысловай вытворчасці БССР.
Важнейшым сацыяльна-эканамічным і палітычнымі наступствамі рашэнняў Народнага сходу, стала скасаванне прыватнай уласнасці на зямлю, якая перадавалася ў карыстанне сялян. З гэтай нагоды восенню 1939-вясной 1940 гг. у Заходняй Беларусі адбываўся падзел памешчыцкай зямлі, жывёлы і інвентару паміж беззямельным і малазямельным сялянствам. Абмежаванне ўплыву ў эканоміцы заможнага сялянства адбывалася праз падатковую сістэму, забарону найму рабочай сілы, «абрэзку» зямельных участкаў, якія перабольшвалі 20 га.
У мэтах ліквідацыі беспрацоўя ў гарадах даводзілася максімальна поўна задзейнічаць магутнасць прадпрыемстваў, адпраўляць на працу ва ўсходнія вобласці БССР і г. д. Адкрываліся медыцынскія ўстановы, якія бясплатна абслугоўвалі насельніцтва.
Сацыяльнай заваёвай працоўных Заходняй Беларусі зрабілася бясплатная адукацыя. Адкрываліся ўстановы па ліквідацыі непісьменнасці і малапісьменнасці. У Беластоку, Гродне, Баранавічах, Пінску пачалі працаваць настаўніцкія інстытуты, у Брэсце, Маладзечне і Лідзе – настаўніцкія курсы. У 1939-1940 гг. у Заходняй Беларусі пачалі працу 5 ВНУ. Адкрыліся пяць драматычных тэатраў, 220 бібліятэк,
100кінатэатраў, 92 дамы культуры.
Разам з тым частка насельніцтва Заходняй Беларусі сутыкнулася з
савецкімі карніцкімі органамі, якія мелі на мэце знішчыць не толькі адкрытых ворагаў усталяванай тут Савецкай улады, але і былых служачых (чыноўнікаў, афіцэраў, журналістаў) ІІ Рэчы Паспалітай, экспрапрыіраваных памешчыкаў і буржуа, асаднікаў, кулакоў і г.д. Рашэнні аб рэпрэсіях прымаліся як у Маскве, так і ў Мінску, на ўзроўні ЦК КП(б)Б і НКУС. Да пачатку Айчыннай вайны ў Заходняй Беларусі ад-
267