ВУЗ: Не указан

Категория: Не указан

Дисциплина: Не указана

Добавлен: 19.05.2025

Просмотров: 3089

Скачиваний: 1

ВНИМАНИЕ! Если данный файл нарушает Ваши авторские права, то обязательно сообщите нам.

Такім чынам, аперацыя, разлічаная на тыдзень, завяршылася праз 23 дні – 2 лютага, а разам з ёй і ўся Сталінградская бітва. Вораг страціў дзве нямецкія, дзве румынскія і адну італьянскую арміі, усяго больш за 800 тыс. чал.. Савецкія войскі страцілі 485 тыс. сваіх байцоў і камандзіраў. Перамога ў Сталінградскай бітве была дасягнута дзякуючы мужнасці і гераізму савецкіх байцоў. 112 лепшым з іх было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза. У 1965 г. Волгаграду (Сталінграду) было прысвоена ганаровае званне "Горад-Герой". На Мамаевым Кургане створаны самы велічны ў СССР мемарыяльны помнік героям Вялікай Айчыннай вайны.

Перамога савецкіх войск у Сталінградскай бітве – адна з вызначальных падзей Вялікай Айчыннай і ІІ сусветнай вайны. У ходзе асеннезімняй кампаніі 1942-1943 гг. адбыўся карэнны пералом у ходзе вайны: узброеныя сілы СССР здолелі не толькі абараніць сваю краіну, але

іпрыступіцца да яе вызвалення. Перамога пад Сталінградам надала магутнейшы штуршок партызанскаму руху на Ўкраіне, Беларусі і іншых рэгіёнах СССР.

Пасля пераможнага наступлення Чырвонай Арміі зімой 1943 г. у цэнтр савецка-германскага фронта набыў выгляд выступу, скіраванага на захад глыбінёю да 150 і шырынёй да 200 км. Гітлераўскія стратэгі вырашылі знішчыць размешчаныя на ім Цэнтральны (камандуючы генерал К. Ракасоўскі), Варонежскі (камандуючы генерал М. Ватуцін)

іпацясніць Сцяпны (камандуючы генерал І. Конеў) франты. Так, паводле распрацаванага імі ў маі 1943 г. плана «Цытадэль», дзве ўдарныя арміі збіралася наступаць з раёна Арла (фельдмаршал Г. фон Клюге) і раёна Белгарада (фельдмаршал В. Модэль) у напрамку Курска з мэтай акружэння савецкіх войск. Для стварэння стратэгічнай перавагі вораг сканцэнтраваў 50 дывізій, у тым ліку элітныя злучэнні СС, агульнай колькасцю 900 тыс. чал. У баявых калонах 18 танкавых і матарызаваных дывізій стаяла 2 700 танкаў, у тым ліку некалькі соцень новых – «Тыгр» і «Пантэра», а таксама штурмавых гармат «Фердынанд». Артылерыя налічвала 10 тыс. гармат і мінамётаў. Прыкрыццё з паветра здзяйснялі 2 тыс самалётаў 4-й і 6-й арміі люфтвафэ.

Стаўка Вярхоўнага Галоўнакамандавання прыняла рашэнне аб заняцці савецкімі франтамі абарончай тактыкі. Затым ім належала, выматаўшы ворага ў баях, перайсці ў контрнаступленне і разбіць яго. У верагодных напрамках наступлення ворага было створана 8 рубяжоў абароны глыбінёй да 300 км. Каардынацыя дзеяння франтоў ускладалася на прадстаўнікоў Стаўкі – маршалаў Г. Жукава і А. Васілеўскага.

Савецкай разведцы ўдалося своечасова здабыць звесткі аб часе

286


запланаванага немцамі наступлення, і 5 ліпеня за некалькі гадзін да яго пачатку артылерыя Цэнтральнага і Варонежскага франтоў, а таксама авіяцыя, нанеслі папярэдні ўдар па ворагу. Гітлераўскія фельдмаршалы зразумелі, што іх планы раскрыты, тым не менш аддалі загад аб наступленні. Дзякуючы мужнасці і гераізму абаронцаў, іх узросшаму ваеннаму майстэрству, агрэсар не дасягнуў сваіх мэтаў. 10 ліпеня войскі В. фон Клюге страцілі 65 % сваіх танкаў і мусілі перайсці да абароны. Гэта дало магчымасць Цэнтральнаму фронту 15 ліпеня перайсці ў контрнаступленне.

Паўднёвая група пачала наступленне 6 ліпеня на ўчастку Варонежскага фронту сіламі 4 танкавай арміі і нават прарвала дзве лініі абароны. Гераічнымі намаганнямі танкавага корпуса на чале з палкоўнікам А. Бурдзейным удалося разбіць перадавыя часці дывізіі «Рэйх». 12 ліпеня каля чыгуначнай станцыі «Прохараўка» адбыўся сустрэчны танкавы бой з удзелам каля 700 нямецкіх і 850 савецкіх машын. Высокая шчыльнасць боя пазбавіла перавагі дальнабойныя і больш магутныя гарматы нямецкіх танкаў. Перамога засталася за савецкімі воінамі, маральны дух і ваеннае майстэрства якіх была значна вышэйшымі. На поле боя засталося каля 400 нямецкіх танкаў, 300 аўтамашын, звыш 3 500 салдат і афіцэраў.

Камандуючы паўднёвым напрамкам фельдмаршал Э. фон Манштэйн не здолеў зламаць савецкую оборону і пачаў адвод войск. У выніку контррнаступлення Сцяпнога і Варонежскага франтоў 23 ліпеня немцы былі адкінуты на ранейшыя пазіцыі. 5 жніўня байцамі Цэнтральнага фронта быў узяты горад Белгарад. У той самы дзень, 5 жніўня войскі Заходняга і Бранскага франтоў вызвалілі горад Арол. На завяршальным этапе баёў на Курскай дузе, 23 жніўня Харкаў ізноў стаў савецкім. Контрудары гітлераўцаў поспеху не мелі. І надалей Чырвоная Армія ўжо ніколі да канца вайны не губляла здабытую пад Курскам стратэгічную ініцыятыву. Для Чырвонай Арміі і савецкага народа гэта перамога азнаменавала завяршэнне карэннага пералому ў ходзе вайны, пачатак выгнання ворага з часова акупіраванай тэрыторыі СССР.

Такім чынам, план «Цытадэль» быў сарваны: спроба гітлераўцаў узяць рэванш за паражэнне пад Сталінградам скончылася чарговым, яшчэ больш адчувальным паражэннем. Вермахт страціў 30 лепшых дывізій: у тым ліку каля 500 тыс. чалавек, 1, 5 тыс. танкаў і штурмавых гармат, больш за 3, 7 тыс. самалётаў. За гэтую перамогу звыш 100 тыс. савецкіх воінаў былі ўзнагароджаны ордэнамі і медалямі, а больш 180 – было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.

287


5. Разгром фашыстаў пад Курскам абумовіў пачатак вызвалення акупіраваных тэрыторый СССР. Так, 23 верасня 1943 г. войскамі Цэнтральнага фронту быў вызвалены першы раённы горад Камарын, Гомельскай вобласці, а 26 верасня войскамі Бранскага фронту – Хоцімск, раённы цэнтр Магілёўскай вобласці. Усяго да пачатку 1944 г. гітлераўцы былі выбіты з 2 абласных і 36 раённых цэнтраў Беларускага Палесся. У Гомелі пачаў дзейнічаць СНК БССР.

Вясной 1944 г. у савецкага камандавання ўзнік план летняга наступлення на варожую групоўку «Цэнтр», размешчаную на Беларусі. Асноўным матывам такога рашэння з’яўлялася ўпэўненасць у тым, што для фашыстаў гэты ўдар будзе абсалютна нечаканым. Тут, на Беларусі лінія савецка-германскага фронту ўяўляла сабой выступ ад Дзвіны да Прыпяці, скіраваны на ўсход, а акупіраваная тэрыторыя – суцэльны ўмацаваны раён глыбінёй да 270 км, названы «Фатэрляндам». Гарадам: Віцебск, Орша, Магілёў, Бабруйск, Барысаў, Мінск надаваўся статус крэпасцей. У складзе размешчаных на Беларусі групы армій «Цэнтр» (камандуючы – фельдмаршал Э. Буш) і іншых злучэнняў налічвалася 1 200 тыс. чал., 9 500 гармат і мінамётаў, 900 танкаў і штурмавых гармат, каля 1 300 самалётаў.

Распрацаваны савецкай Стаўкай план па разгрому гэтай варожай групоўкі і вызваленні Беларусі набыў кодавую назву «Багратыён». У адпаведнасці з ім, гэтая задача ўскладалася на 4 франты – 1 Прыбалтыйскі (камандуючы – генерал І. Баграмян), 1, 2 і 3 Беларускія (камандуючыя – генералы К. Ракасоўскі, Г. Захараў і І. Чарняхоўскі), якія налічвалі 1 430 тыс. чал. асабовага складу, каля 32 тыс. гармат і мінамётаў, 5 200 танкаў і самаходных гармат, каля 5 тыс. самалётаў.

Асаблівасцю плана «Багратыён» з’яўлялася тое, што савецкае камандаванне сканцэнтравала ўсе сілы не ў адным напрамку, а падзяліла іх для нанясення двух флангавых удараў – на Віцебск і Бабруйск з тым, каб раздрабіць і акружыць усе тры нямецкія арміі.

Ужо 22 чэрвеня асобныя часці І Прыбалтыйскага 3 і 2 Беларускіх прасунуліся на 0, 5 – 1, 5 км наперад і дзе-нідзе завалодалі пазіцыямі праціўніка. На другі дзень, раніцой 23 чэрвеня ў бой уступілі асноўныя ўдарныя групоўкі азначаных франтоў у напрамках Віцебск, Орша, Магілёў. Назаўтра, 24 чэрвеня войскі 1-га Беларускага фронту рушылі ў Бабруйскім напрамку. Дзеянні франтоў каардынавалі маршалы А. Васілеўскі і Г. Жукаў.

Не чакаўшыя наступлення гітлераўцы адчайна супраціўляліся, але неслі вялікія страты ў жывой сіле і тэхніцы. Ужо да 25 чэрвеня пяць нямецкіх дывізій было акружана ў раёне Віцебска, а 26 чэрвеня – выз-

288


валены сам абласны цэнтр. Месцы акружэння – так званыя «катлы» – узніклі пад Оршай і Магілёвам, а пасля наступлення 1 Беларускага фронта, якое пачалося 24 чэрвеня, – і пад Бабруйскам. Тут у «кацёл» трапіла каля 40 тыс. чал. 28 чэрвеня Чырвоная Армія вызваліла Магілёў, а 29 – Бабруйск. Такі катастрафічны для немцаў пачатак абароны «Фатэрлянда» прымусіў А. Гітлера замяніць Э. Буша на больш аўтарытэтнага камандуючага – фельдмаршала В. Модэля. Але гэта не ўратавала гітлераўцаў ад поўнага разгрому.

Пасля ліквідацыі «катлоў» войскі 1-га Беларускага фронту 30 чэрвеня ўзялі Слуцк і адрэзалі немцам шлях да адступлення на паўднёвы захад. Спроба гітлераўцаў падарваць масты і замацавацца на Бярэзіне была няўдалай. 30 чэрвеня рака была фарсіравана на поўнач і на поўдзень ад Барысава, а затым штурмам узяты і сам горад. Такім чынам, шлях на Мінск быў адкрыты. Раніцой, 3 ліпеня 5-я армія генерала П. Ротмістрава і корпус генерала А. Бурдзейнага (3 Беларускі фронт) уварваліся ў Мінск з усходу, а крыху пазней з поўдня – часці 1-га Беларускага фронту. На ўсход ад вызваленай сталіцы БССР узнік так званы «мінскі кацёл», у які трапіла каля 105 тыс. фашыстаў. 7-8 ліпеня асноўныя іх сілы былі знішчаны, а ў палон трапіла больш за 35 тыс. чал, у тым ліку 12 генералаў. Велізарную дапамогу Чырвонай Арміі ў ажыццяўленні аперацыі «Багратыён» аказалі беларускія партызаны і падпольшчыкі.

4 ліпеня войскі І Прыбалтыйскага фронта вызвалілі Полацк і выйшлі да межаў Літоўскай ССР. У заходнім напрамку пасля ўпартых баёў войскі 3-га Беларускага фронту 5 ліпеня вызвалілі Маладзечна, 16 ліпеня – Гродна. 8 ліпеня войскі 1 Беларускага фронта вызвалілі Баранавічы, 14 ліпеня – Пінск, а 23 ліпеня выбілі немцаў з польскага горада Люблін. 28 ліпеня горад Брэст ізноў стаў савецкім.

Такім чынам, Беларусь была цалкам вызвалена ад фашысцкай акупацыі. У выніку наступлення з 28 ліпеня па 2 жніўня 1944 г. войскі І Беларускага фронта выйшлі да Віслы і наблізіліся да Варшавы.

Беларуская наступальная аперацыя з’яўляецца адной з самых буйнейшых не толькі ў Вялікай Айчыннай, але і ў ІІ сусветнай вайне. Войскі чатырох франтоў наступалі на больш, чым 1 000-кіламетровым фронце і з 23 чэрвеня па 29 жніўня прасунуліся на 550-600 км. У ходзе завяршэння аперацыі «Багратыён» савецкія войскі знішчылі і ўзялі ў палон звыш 500 тыс. гітлераўскіх салдат і афіцэраў. 55 тыс. гітлераўцаў прайшлі па Маскве, але не ў якасці пераможцаў, а палонных.

За мужнасць і гераізм звыш 1 500 воінам было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза, больш за 402 тыс. узнагароджаны ордэнамі і

289


медалямі, 663 злучэнні і часці атрымалі ганаровыя найменні Аршанскіх, Мінскіх, Віцебскіх, Бабруйскіх, Магілёўскіх, Рагачоўскіх і інш.

З вызваленнем Чырвонай Арміяй былых акупіраваных тэрыторый

СССР сусветная вайна ўступіла ў завяршальную стадыю. Але нягледзячы на адкрыццё ІІ фронту, асноўны цяжар барацьбы з германскім фашызмам і яго сатэлітамі па-ранейшаму прыпадаў на Савецкі Саюз. Яскравым доказам яго вызначальнага ўклада ў разгром агрэсара стала ўзяцце Чырвонай Арміяй Берліна.

II сусветная вайна прынесла велізарныя матэрыяльныя, людскія і духоўныя страты. З загінуўшых 60 млн чалавек большая палова – 27 млн прыпадае на народы СССР. Прынята лiчыць, што з 10-мiльённага насельнiцтва даваеннай БССР загінуў кожны трэці. Акупанты разбурылi 209 з 270 гарадоў i пасёлкаў БССР. У ліку 9 200 спаленых вёсак 627 былі знiшчаны разам з жыхарамi. У іх ліку Хатынь, Дальва і інш.

Акупанты разрабавалі і знішчылі больш за 10 000 фабрык i заводаў, 96% энергетычных магутнасцей, усе калгасы, саўгасы і МТС. Такі ж лёс спасціг музеі, бібліятэкі, навуковыя і навучальныя ўстановы. У грашовым вымярэннi БССР страцiла больш паловы сваiх нацыянальных багаццяў.

Беларусы заплацілі высокую цану за сваё вызваленне. Як і ўсе народы СССР яны мужна змагаліся на ўсіх франтах, ва ўсіх родах войск. Салдаты і афіцэры, партызаны і падпольшчыкі, байцы перадавых ліній і работнікі тыла, усе яны, мужна змагаліся з ворагам. Толькі ў дзеючую армію было прызвана звыш 1, 3 млн жыхароў Беларусі. Яны ўдзельнічалі ва ўсіх буйнейшых аперацыях Вялікай Айчыннай. Бессмяротнай славай пакрылі сябе абаронцы Брэсцкай крэпасці, Магілёва, Гомеля. Сярод абаронцаў Ленінграда вызначыўся снайпер Ф. Смалячкоў. У бітве пад Масквой праславіліся камандзір гвардзейскай дывізіі А. Люзікаў і камандзір кавалерыйскага корпуса генерал Л. Даватар, лётчык А. Катрыч.

За самаадданую абарону Сталінграда званне Героя Савецкага Саюза было прысвоена нашым землякам – лётчыку І. Сержантаву, радыстцы В. Стэмпкоўскай, мінамётчыку Н. Жолудзеву, камандзіру дывізіі А. Пастрэвічу і інш. Неўміручы подзвіг на Курскай дузе здзейсніў лётчык-знішчальнік А. Гаравец, які ў адным баі цаной уласнага жыцця збіў 9 варожых бамбардзіроўшчыкаў. Сотні тысяч беларусаў бралі ўдзел у фарсіраванні Дняпра. Асобныя з іх – кулямётчык Дз. Жмуроўскі, связісты, М. Піліпенка і І. Карасёў і інш. заслужылі званне Героя Савецкага Саюза. Бессмяротнай славай пакрыў сябе радавы Ю. Смірноў пад час вызвалення Беларусі, які трапіў у палон, але не выдаў пла-

290