ВУЗ: Не указан
Категория: Не указан
Дисциплина: Не указана
Добавлен: 08.07.2025
Просмотров: 441
Скачиваний: 0
Мэта Асветніцтва састаяла ў крытыцы рэлігійных забабонаў, у барацьбе за верацярплівасць, свабоду навуковай думкі, за розум супраць веры, за даследаванні супраць аўтарытэта.
Ідэйнай асновай змен у жыцці стала ідэалогія Асветніцтва. XVIII ст. у Еўропе называюць таксама эпохай Асветніцтва.
Філасофскай асновай светапогляду эпохі Асветніцтва быў рацыяналізм. Асветнікі тых часоў разглядалі розум як найбольш важную характарыстыку чалавека, як найбольш яскравае праяўленне ўсіх яго якасцей: свабоды, актыўнасці, ініцыятывы і г.д. Чалавек як разумная істота прызваны перабудаваць грамадства на разумнай аснове.
Найбольш яскрава, у класічнай форме, ідэалогія Асветніцтва развівалася ў Францыі. Французскае Асветніцтва XVIII ст. аказала значны ўплыў не толькі на прыватна Францыю, ала і на шэраг іншых краін.
Характэрныя рысы эпохі Асветніцтва, яе праблемы і сам чалавечы тып асветніка ярчэй за ўсѐ увасобіліся ў творчасці і жыцці Вальтэра (1694 - 1778). Ён увайшоў у гісторыю культуры як фізік і псіхолаг, магутны палеміст, сатырык, публіцыст. Ён узняў званне журналіста, літаратара, вучонага на вышыню, невядомую феадальнаму грамадству.
Жан-Жак Русо (1712 - 1778) у трактаце “Аб грамадскай дамоўленасці” абаснаваў права народа на звяржэнне абсалютызму.
Значнае развіццѐ асветніцкі рух атрымаў у Англіі. Адны з асветнікаў імкнуліся перавыхаваць людзей праз мараль і вельмі асцярожна азначалі недахопы сучаснага ім палітычнага строя Англіі (Джозеф Адзісон, Рычард Стыль, Колі Збор). ншыя (Джонатан Свіфт, Джон Арбетнот) імкнуліся прааналізаваць недахопы і іх прычыны ў грамадстве.
У асноўных рысах палітычная праграма англійскага Асветніцтва была сфармулявана яшчэ ў XVII ст. філосафам-матэрыялістам Джонам Локам (1632 - 1704) – стваральнікам ідэйнапалітычнай дактрыны лібералізма (замацаванне асноўных правоў і свабод грамадзян у законах, прадстаўнічае праўленне, рэлігійная цярпімасць, недатыкальнасць уласнасці).
Асветніцтва ў Германіі ўяўляла сабой складаную з'яву з-за палітычнай раздробленасці краіны. Яна ўсѐ яшчэ складвалася з мноства карлікавых манархічных дзяржаў. З-за эканамічнай і палітычнай раздробленасці нямецкі народ, нягледзячы на агульнасць мовы і культуры, не склаў у той час адзінай нацыі.
Асэнсаванне сваей слабасці прымушала нямецкую буржуазію імкнуцца да кампрамісу з феадалізмам і абсалютызмам.
Рознабаковыя шляхі, якімі ішло Асветніцтва, зрабіла яго унікальнай лабараторыяй чалавечай думкі. Менавіта тут вытокі асноўных ідэй лібералізма, сацыялізма і камунізма, так моцна паўплываўшых на сусветнае развіццѐ ХІХ – ХХ ст.
Беларусь, як частка Еўропы, зрабіла свой уклад ў развіццѐ асветніцкіх ідэй.
Ужо ў сярэдзіне XVIII ст. моладзь Беларусі магла атрымаць больш свецкую, чым раней, адукацыю. Гэтаму садзейнічала дзейнасць польскага педагога, асветніка С. Канарскага. Пад кіраўніцтвам С. Канарскага ў царкоўных каталіцкіх школах уводзіцца польская мова, пашыраецца выкладанне прыродазнаўства, грамадска-эстэтычных дысцыплін. На дасягненне рэфарматарскай дзейнасці С. Канарскага абапіраліся дзеячы створанай у 1773 г. адукацыйнай камісіі, першага ў Еўропе міністэрства народнай асветы.
Значную ролю ў распаўсюджванні навуковых ведаў у Беларусі адыграла Гродзенская медыцынская школа, заснаваная А. Тызенгаўзам. Узначальваў яе ў 1775 г. французскі ўрач і натураліст Ж. Жылібер. Ён стварыў пры школе прыродазнаўчы кабінет, аптэку, анатамічны тэатр і батанічны сад.
Беларусь эпохі Асветніцтва вылучыла асоб, якія ўнеслі значны ўклад ў еўрапейскую навуку: астраном Марцін Пачобут-Адляніцкі, філосаф Казімір Нарбут, кампазітар і пісьменнік Міхаіл Клеафас Агінскі, філосаф, логік, псіхолаг Анѐл Доўгірд.
Такім чынам, Беларусь не стаяла ў баку ад Асветніцтва, рысы гэтай эпохі знайшлі адлюстраванне ў жыцці краіны.
15. Паўстанне 1863-1864 гг. пад кіраўніцтвам К. Каліноўскага ў Беларусі.
Пасля паражэння паўстання 1830-1831 гг. шляхта не страціла надзею зноў вярнуцца да аднаўлення былой Рэчы Паспалітай. Спрыяльныя ўмовы склаліся на мяжы 50-60-х гг. З’явілася ўплывовая рэвалюцыйна-дэмакратычная плынь, якая акрамя аднаўлення дзяржаўнасці ставіла яшчэ шмат іншых мэтаў.
Напярэдадні паўстання аформіліся лагеры “белых” і “чырвоных”. Белыя прадстаўлялі інтарэсы буйной буржуазіі і заможнага шляхецтва. Яны спадзяваліся дабіцца незалежнасці Рэчы Паспалітай пры дапамозе ваеннага і дыпламатычнага націску на Пецярбург заходнееўрапейскіх краін, а так сама праз мірныя працэсіі і калектыўныя заявы на імя цара.
“Чырвоныя” – гэта прадстаўнікі дробнай і беззямельнай шляхты, інтэлігенцыі, гараджан, студэнцтва і часткова сялянства. Яны ў сваю чаргу падзяляліся на левых і правых. Правыя былі больш памяркоўнымі. У сваіх мэтах яны дапускалі самавызначэнне для беларусаў, літоўцаў і ўкраінцаў у межах адноўленай Рэчы Паспалітай. Для сялян яны прапанавалі ва ўласнасць іх зямельныя надзелы, але свае маѐнткавыя землі аддаваць адмаўляліся. Дасягнуць гэтых мэт трэба было праз агульнанацыянальнае паўстанне. Больш радыкальныя былі левыя – ці рэвалюцыянер-дэмакраты. Яны імкнуліся стварыць дэмакратычную народную дзяржаву, агучылі права на нацыянальнае самавызначэнне беларусаў, украінцаў, літоўцаў. Левыя патрабавалі ліквідаваць памешчыцкае землеўладанне і перадаць усю зямлю сялянам.
Для кіравання падрыхтоўкай паўстання “чырвоныя” вясной 1862 г. стварылі ў Варшаве Цэнтральны нацыянальны камітэт, які потым кантралявалі “белыя”, а летам 1862 г. у Вільні ўтварыўся Літоўскі правінцыяльны камітэт – у які ўваходзілі і “чырвоныя” і “белыя”. К.Каліноўскі, В.Урублеўскі і Ф.Ражанскі выдаюць 7 нумароў газеты “Мужыцкая праўда” – агітацыйнага выдання, арыентаванага на сялянства.
Паўстанне пачалося ў Варшаве ў ноч з 22 на 23 студзеня 1863 г. ЛПК выдаў Маніфест Часовага правінцыяльнага ўрада Літвы і Беларусі. У ім абвяшчалася раўнапраўе ўсіх грамадзян, сялянскія надзелы аб’яўляліся ўласнай маѐмасцю сялян, адмяняліся феадальныя павіннасці, беззямельныя сяляне атрымлівалі невялікія надзелы. Але адначасова захоўвалася памешчыцкае землеўладанне і выкупная здзелка не была адменена.
1 лютага 1863 года ЛПК звярнуўся з адозвай да насельніцтва Беларусі і Літвы прыняць удзел у паўстанні. У сакавіку-красавіку 1863 года паўстанцкія атрады былі сфарміраваны на ўсѐй тэрыторыі Беларусі. У красавіку нават быў захоплены павятовы горад Горкі (Магілѐўская губерня). У атрадах сялян было толькі каля 20%. Гэта было вынікам значных уступак сялянам з боку ўрада.
Царскі ўрад хутка кінуў вялікія сілы на падаўленне паўстання. Неабмежаваныя паўнамоцтвы атрымаў новы Віленскі генерал-губернатар М.М.Мураўѐў. Актыўныя дзеянні Мураўѐва, разнагалоссі паміж паўстанцамі паўплывалі на яго вынік. У маі 1863 года Мураўѐў прыбыў у Вільню і паўстанне было задушана на большай частцы Беларусі.
Восенню 1863 года на Беларусі паўстанне практычна было падаўлена. У студзені 1864 года ўлады арыштавалі Каліноўскага, а пакаралі смерцю яго 10 сакавіка 1864 года. У апошнія тыдні свайго жыцця К.Каліноўскі напісаў і перадаў на волю “Лісты з-пад шыбеніцы”.
Па сваѐй сутнасці паўстанне 1863 года было дэмакратычнай рэвалюцыяй, накіраванай супраць самадзяржаўя, прыгонніцтва, нацыянальнага прыгнѐту і саслоўнай няроўнасці.
Удзельнікі паўстання, якія былі схоплены ўладамі, падвяргаліся рэпрэсіям. 128 паўстанцаў было пакарана смерцю, больш за 10 тысяч саслана на катаргу ці на пасяленне на акраіны імперыі. У той жа час змяняліся ўмовы правядзення сялянскай рэформы, урад пайшоў на значныя ўступкі сялянам.
З-за паўстання на Беларусі буржуазныя рэформы былі праведзены з істотнымі абмежаваннямі, а земская рэформа наогул затрымалася амаль на 50 год.
Паўстанне паўплывала на развіццѐ рэвалюцыйнага руху ў Расіі і Еўропе, і самае галоўнае
– садзейнічала абуджэнню беларускай нацыянальнай самасвядомасці.
16.Буржуазныя рэформы 60-80-х гадоў ХІХ ст. у Расійскай імперыі і асаблівасці іх правядзення ў Беларусі.
Прычыны рэформ:
перажыткі феадалізму ў эканамічных і палітычных парадках імперыі, якія перашкаджалі яе руху наперад. І галоўнай перашкодай было прыгонніцтва.
Крымская вайна 1853-1856 гг. паказала ўсю глыбіню адсталасці феадальнай Расіі ад перадавых еўрапейскіх краін.
адной з галоўных прычын рэформ быў сялянскі рух.
Першай праводзілася Аграрная рэформа 1861 года.
19 лютага 1861г. краіна атрымала царскі маніфест і Палажэнне аб сялянах, якія выйшлі з прыгонніцтва. Сяляне атрымалі: асабістую свабоду, шэраг грамадзянскіх правоў: заключаць грамадскія і маѐмасныя пагадненні, адкрываць гандлѐвыя і прамысловыя прадпрыемства, пераходзіць у іншыя саслоўі.
Да правядзення выкупной аперацыі сяляне лічыліся часова абавязаннымі і за карыстанне атрыманай зямлѐй павінны былі адбываць паншчыну, або плаціць аброк.
Зямлю сяляне павінны былі выкупаць ва ўласнасць. Каля 20% сумы сяляне плацілі памешчыку. Астатнюю частку сумы памешчыкі атрымалі ад дзяржавы. Сяляне павінны былі выплаціць дзяржаве гэту суму на працягу 49 гадоў.
Урад, напалоханы массавымі выступленнямі сялян і паўстаннем 1863-1864 гг., вымушаны быў змяніць некаторыя ўмовы рэформы на Беларусі. Так, памер выкупных плацяжоў зніжаўся на 20%. Адмянялася часоваабавязанасць. Памешчыкі былі абавязаны прадаваць зямлю сялянам па іх жаданню.
Значэнне рэформы: рэформа крыху палепшыла становішча сялян заходніх губерніяў; была абвяшчана асабістая свабода сялян; большая частка сялянскіх двароў атрымала надзелы такіх памераў, якія не забяспечвалі ўтрыманне сярэдняй сям’і; рэформа распачала шлях да эвалюцыі грамадства ў буржуазным накірунку.
Адмена прыгонніцтва ліквідавала галоўную перашкоду, што стрымлівала развіццѐ капіталізму ў Расіі. Аднак гэтага было недастаткова. Каб рухацца наперад патрэбны былі іншыя рэформы дзяржаўна-палітычнага ладу.
З усіх рэформ самай радыкальнай з’яўлялася судовая. На Беларусі яна была адкладзена да 1872г. Судовая ўлада была аддзелена ад заканадаўскай і выканаўчай, суддзі набылі незалежнасць ад ўрадавых чыноўнікаў. Былі ўведзены галоснаць і спаборніцтва судовага працэсу: пракурор процістаяў незалежнаму ад улады адвакату. Пры разглядзе крымінальных спраў прадугледжваўся ўдзел у судовым працэсе прысяжных засядацеляў.
Земская рэформа, аб’яўленая 1 студзеня 1864г., прадугледжвала стварэнне ў паветах і губерніях выбарных устаноў. Земствы кіравалі мясцовай гаспадаркай, народнай асветай, медыцынскім абслугоўваннем насельніцтва. У Беларусі яны не ўтвараліся. Толькі ў 1911г. ва ўсходніх губерніях Беларусі былі створаны земства.
Са спазненнем на пяць гадоў на Беларусі была праведзена гарадская рэформа. Яна абвяшчала прынцып усесаслоўнасці пры выбарах органаў гарадскога самакіравання – гарадской думы і гарадской управы на чале з гарадскім галавой. Аднак права выбіраць і быць абраным у гарадскую думу атрымалі толькі тыя, хто плаціў гарадскія падаткі.
Ваенная рэформа. Саслоўная армія замянялася новай, створанай на аснове ўсеагульнай воінскай павіннасці. Тэрмін салдатскай службы скарачаўся да шасці гадоў ( на флоце – да сямі гадоў).
Буржуазны характар насілі таксама школьная рэформа 1864г. і цэнзурная рэформа 1865г. Школа абвяшчалася ўсесаслоўнай. Аднак, з-за даволі высокай платы за навучанне магчымасць атрымаць добрую адукацыю мелі пераважна прадстаўнікі прывілеяваных і заможных саслоўяў. Адмянялася цэнзура для твораў вялікіх памераў. Выданні меншых памераў падлягалі абавязковай цэнзуры.
Такім чынам, рэформы 60 – 70-х гадоў ХІХ ст. насілі буржуазны характар, але не знішчылі перажыткі феадалізму да канца
17. Нацыянальна-дэмакратычны рух у Беларусі ў другой палове ХІХ – пачатку ХХ ст (да
1917 г.).
Працэс складвання нацыі праяўляецца ў нацыянальным руху. Тэндэнцыяй усякага нацыянальнага руху з’яўляецца ўтварэнне нацыянальнай дзяржавы.
Прадвеснікамі бел. нацыянальнага руху з’явіліся мясцовыя інтэлігенты – пісьменнікі, публіцысты, этнографы: Я.Баршчэўскі, Я.Чачот, А.Кіркор, В.Дунін-Марцынкевіч і інш.
Значным этапам фарміравання нацыянальна-дэмакратычнага руху стала паўстанне 1863-1864 гг. Нацыянальныя пачуцці кіраўніка паўстання К.Каліноўскага найбольш поўна выявіліся ў “Лістах з-пад шыбеніцы”.
Наступны этап звязаны з дзейнасцю беларускай моладзі ў народніцкіх арганізацыях. Народніцкія гурткі існавалі у беларускіх гарадах. На Беларусі ідэі народнікаў падзялялі кіраўнікі “правага” крыла “чырвоных” пад час паўстання 1863 года – К.Каліноўскі і інш.
З 187-80-я гг. у Пецярбургу пачалі ўтварацца нелегальныя гурткі студэнтаў навучальных устаноў, выхадцаў з беларускіх губерняў. У Пецярбургу быў створаны цэнтр беларускага народніцтва на базе беларускага студэнцкага зямляцтва.
У 1881 годзе ў адозве “Да беларускай моладзі” з’явіўся заклік дзейнічаць на карысць Беларусі, але пакуль яшчэ ў межах існуючай палітычнай сістэмы.
У 1884 годзе “Шчыры Беларус” заклікае звергнуць цара разам з іншымі рэвалюцыйнымі сіламі Расіі.
У тым жа годзе студэнты пецярбургскіх ВНУ структурна аформілі Беларускую сацыялрэвалюцыйную групу “Гоман”, якая існавала з пачатку 1880-х гадоў і пачалі выдаваць аднайменны часопіс (выйшла 2 нумары).
Часопіс “Гоман” унѐс найбольшы ўклад у распрацоўку бел. нацыянальнага пытання і задач нацыянальнага руху. Гоманаўцы распрацавалі пытанне аб існаванні асобнай беларускай нацыі, выставілі патрабаванне сацыяльнага і нацыянальнага разняволення беларусаў у супрацлегласць да афіцыйнай тэорыі “заходнерусізму”, выступалі за прынцып абласной самастойнасці, за стварэнне самастойнай абласной рэвалюцыйнай арганізацыі.
У канцы 1990-х гг. у Мінску па ініцыятыве Івана і Антона Луцкевічаў утварыўся гурток з мэтай вывучэння Беларусі і распрацоўкі беларускага нацыянальнага пытання.
У 1902 годзе ў Пецярбургу ўзнікла першая сацыялістычная нацыянальная беларуская партыя – Беларуская рэвалюцыйная грамада, якая ў 1903 годзе была перайменавана ў
Беларускую сацыялістычную грамаду – БСГ. Заснавалі партыю – браты Іван і Антон Луцкевічы, Вацлаў Ластоўскі, К.Кастравіцкі, В.Іваноўскі і інш. У сваѐй праграмме партыя выступала за звяржэнне самадзяржаўя, змену капіталізму сацыялістычным ладам, за беларускую культурна-нацыянальную аўтаномію ў складзе дэмакратычнай Расіі.
Падзеі рэвалюцыі 1905-1907 гг. садзейнічалі яшчэ большаму абуджэнню ў асяроддзі беларускага нацыянальнага руха.
У маі 1907 года прайшоў настаўніцкі з’езд у Вільне, які выказаўся за навучанне на беларускай мове.
З 10 лістапада 1906 года выдавалася газета на беларускай мове – “Наша ніва”, якая стала цэнтрам беларускага нацыянальнага руха. Для сялян рэдакцыя выдавала “Беларускі каляндар” і часопіс “Саха”. З 1912 года нашаніваўцы наладзілі выпуск альманаха “Маладая Беларусь”. У выдавецтве “Загляне сонца і ў наша ваконца” (1908-1914 гады) выходзілі дзесяткі беларускіх кніжак. “Наша ніва” садзейнічала з’яўленню ў беларускаў літаратуры таленавітых паэтаў і пісьменнікаў, гордасці беларускай літаратуры.
Дзейнасць даследчыкаў і культурна-асветніцкіх гурткоў паспрыяла росту этнічнай самасвядомасці беларусаў. Так, згодна з дадзенымі ўсерасійскага перапісу 1897 года 74% насельніцтва беларускіх губерняў лічылі роднай мовай беларускую, у тым ліку 52% патомных дваран лічылі сябе беларусамі. Насуперак неспрыяльным умовам, супрацьдзеянню дзяржаўнага апарата імперыі, спецыфічнай, вельмі складанай этна-канфесійнай сітуацыі, фарміраванне беларускай нацыі ў агульных рысах на пачатку XX стагоддзя завяршылася.
18. Прычыны і характар першай сусветнай вайны. Становішча на Беларусі.
Прычыны вайны (1914-1919):
1.Абвастраюцца супярэчнасці паміж дзяржавамі з-за сфер эканамічнага і палітычнага ўплыву, пачынаецца барацьба за перадзел свету. У сувязі з тым, што да пачатку ХХ ст. свет быў падзелены паміж буйнымі краінамі, новы яго перадзел мог скончыцца толькі вайной. Можна выдзеліць галоўныя супярэчнасці: паміж старой каланіяльнай Англіяй і маладым драпежнікам
–германскім мілітарызмам, а таксама суперніцтва паміж Германіяй і Расіяй з-за ўплыву на Балканах.
2.Інтарэсы асобных дзяржаў, якія прэтэндавалі на вядучую ролю ў развіцці свету. Англія. У выніку нераўнамернага развіцця краін, яна паступова страчвае пазіцыі
асноўнай прамысловай каланіяльнай дзяржавы. Стварыўшы моцны марскі флот, Германія кідае вызаў брытанскаму гасподству на моры.
Францыя. Як і Англія, яна не хацела уступаць зверхпрыбыткаў ад эксплуатацыі калоній. Францыя спадзявалася не толькі вярнуць захопленыя германіяй Эльзас і Латарынгію, але і далучыць Рурскі басейн да сябе і пашырыць свае ўладанні ў Афрыцы.
Аўстра-Венгерская манархія, шматнацыянальная дзяржава, жадала захаваць адзінства ўнутры краіны і пашырыць свой уплыў на Балканах, захапіць Сербію.
Італьянскія кіруючыя колы імкнуліся вярнуць славу старажытнага Рыму, падпарадкаваць сабе Албанію, перадзяліць каланіяльныя ўладанні ў Афрыцы.
Злучаныя Штаты Амерыкі марылі ўзмацніць свой уплыў у Заходнім паўшар'і, а таксама ў Кітаі. ЗША разлічвалі таксама на аслабіць як германскі блок, так і Расію.
Германія. Мілітарыстскія колы гэтай краіны імкнуліся стварыць "Вялікую Германію", куды павінны былі ўвайсці Айстра-Венгрыя, Балканы, Прыбалтыка, Скандынавія, Галандыя, частка Францыі. Германія таксама прагнула мець вялізную германскую калонію ў Афрыцы. Германія хацела адарваць ад Расіі Польшчу, Фінляндыю, Беларусь, Украіну.
Расія паслядоўна абараняла свае інтарэсы ў Карэі, Кітаі, Афганістане, на Балканах, у Іране ад экспансіі Англіі, Японіі і Германіі. Частка рускага дваранства і буржуазіі марыла аб Вялікай Славянскай імперыі на чале з Расіяй.
3.Стварэнне ваенна-палітычных саюзаў. У канцы ХІХ – пачатку ХХ стст. утварыліся два саюзы імперыялістычных краін: Германія – Італія – Аўстра-Венгрыя (Траісты саюз) і Англія – Францыя – Расія (Антанта). Траісты саюз быў заключаны яшчэ ў 1882 г., Антанта ўтвараецца ў 1904 г., Расія далучаецца да апошняга аб'яднання ў 1907 г. На баку Антанты выступіла Японія, Германію падтрымала Турцыя.
4.Палітычнай прычынай вайны было імкненне задушыць узросшы за апошняе дзесяцігоддзе рэвалюцыйны рух у еўрапейскіх краінах, у тым ліку і ў Расіі.
У цэлым першая сусветная вайна насіла імперыялістычны, захопніцкі, несправядлівы характар. Толькі Сербія, Чарнагорыя, Бельгія вялі справядлівую вайну за свае вызваленне.
Падставай для пачатку вайны з'явілася забойства 28 чэрвеня 1914 г. наследніка аўстравенгерскага трона Франца Фердынанда. Пачаткам Вайны лічыцца 1 жніўня калі Германія аб'явіла вайну Расіі.
Усяго ў вайне ўдзельнічала 38 краін з насельніцтвам звыш 1,5 млрд чалавек, што склала 75 % усяго насельніцтва зямнога шара. Сусветная вайна працягвалася 4 гады і 4 месяцы і дорага абайшлася чалавецтву. Паводле няпоўных звестак было забіта, паранена і пакалечана каля 30 млн чалавек.
Становішча ў Беларусі.
Улетку 1915 г. Беларусь стала арэнай ваенных дзеянняў. У кастрычніку 1915 г. фронт стабілізаваўся на лініі Дзвінск-Пастава-Баранавічы-Пінск. На тэрыторыі Беларусі апынулася каля 2,5 млн салдат расійскай арміі і каля 1 млн нямецкіх салдат. Каля 1, 5 млн бежанцаў хлынула з заходніх раѐнаў Беларусі ва ўсходнія. Тысячы бяздомных, галодных людзей гінулі ад эпідэмій тыфу і іншых хвароб.