ВУЗ: Не указан
Категория: Не указан
Дисциплина: Не указана
Добавлен: 09.07.2025
Просмотров: 1733
Скачиваний: 0
161
V тып – партнёрства, калі прыярытэтнымі з'яўляюцца агульначалавечыя інтарэсы, а барацьба за раззбраенне – усеагульнай.
У гэтай класіфікацыі асноўным крытэрыем падыходу да праблемы міжнародных адносін зя'ўляецца катэгорыя інтарэсу, якая грунтуецца на агульначалавечых каштоўнасцях. Для асобна ўзятай краіны гэта барацьба за добрыя ўзаемакарысныя адносіны ў межах дэмакратычнага выбару гістарычнага шляху развіцця.
Віды міжнародных адносін. Міжнародныя адносіны носяць аб'ектыўны характар. У адпаведнасці з гэтым вылучаюць наступныя віды міжнародных адносін, кожны з якіх мае сваю структуру, функцыі і працэс развіцця:
Палітычныя – гарантуюць бяспеку і ствараюць ўмовы для развіцця іншых адносін, знаходзяць сваё адлюстраванне ў рэальнай палітычнай дзейнасці элементаў палітычнай сістэмы, перадусім дзяржавы.
Эканамічныя і навукова-тэхнічныя – накіраваны на абарону эканамічных інтарэсаў, якія ўплываюць на фарміраванне сусветнага рынку, міжнародны падзел працы. Стан эканамічных адносін шмат у чым вызначаецца ўзроўнем развіцця вытворчасці і вытворчых сіл дзяржаў, рознымі мадэлямі эканомікі, наяўнасцю прыродных рэсурсаў і інш.
Ідэалагічныя адносіны.
Міжнародна-прававыя адносіны рэгуліруюць узаемаадносіны ўдзельнікаў міжнароданага яднання прававымі нормамі і правіламі, аб якіх гэтыя ўдзельнікі дамовіліся. Міжнародна-прававы механізм дазваляе ўдзельнікам абараняць свае інтарэсы, развіваць узаемаадносіны, папярэджваць канфлікты, вырашаць спрэчкі, падтрымліваць мір і бяспеку ў інтарэсах усіх народаў. Адносіны маюць універсальны характар, грунтуюцца на сістэме агульнапрызнанных прынцыпаў. Аднак, акрамя таго існуюць спецыяфічныя нормы, якія рэгуліруюць спецыяльныя накірункі: дыпламатычнае права, марское гандлёвае права, міжнародны арбітраж, суд і інш.
Ваенна-стратэгічныя – гэта сфера спецыфічных грамадскіх, міжнародных адносін, якія звязаны так ці інакш з прамым ці апасродкавым стварэннем, назапашваннем, пераразмеркаваннем ваеннай сілы.
Культурныя адносіны, у іх аснове знаходзяцца працэсы інтэрнацыяналізацыі грамадскага жыцця, узаемапранікнення і абагачэння культур, сістэм адукацыі, развіцця сродкаў масавай інфармцыі. Асноўнае значэнне ў іх развіцці маюць няўрадавыя ўстановы.
Усе віды міжнародных адносін існуюць у розных формах, якія шматвобразныя:
-палітычныя: прававыя, дыпламатычныя, арганізацыйныя і г.д.;
-эканамічныя: фінансавыя, гандлёвыя, кааператыўныя і г.д.;
-ідэалагічныя: пагадненні, дэкларацыі, дыверсіі, псіхалагічная вайна і
г.д.;
-ваенна-стратэгічныя: блокі, саюзы і інш.;
-культурныя: гастролі артыстаў, абмен інфармацыяй, выставы і г.д.;
162
Сістэма міжнародных адносін знаходзіцца ўвесь час у развіцці і ўдасканаленні, з'ўляюцца новыя віды, узроўні адносін, іх формы атрымліваюць новы змест.
Як падкрэслівае С. Рашэтнікаў, міжнародныя адносіны ахопліваюць вельмі шырокую, а таму цяжкую для разумення вобласць з'яў і працэсаў, грунтоўнае разуменне якіх, тэарэтычнае ўпарадкаванне і аналіз іх узаемасувязей, пры сённяшнім стане ведаў і недасканаласці навуковага апарата амаль немагчымае.
Уміжнародным жыцці, у адрозненні ад іншых праяў грамадскага жыцця, няма аднаго цэнтра ўлады і кіравання, у наяўнасці – поліцэнтрызм і поліерархія, у межах якой вельмі вялікую ролю адыгрываюць стыхійныя працэсы і суб'ектыўныя фактары. Заканамернасці і паўторнасць амаль не заўважаюцца.
Удаследчыка міжнародных адносін няма магчымасці цалкам атрымаць неабходную і аб'ектыўную інфармацыю, асабліва ў сферы палітычнай і стратэгічнай, у якіх вялікую ролю адыгрываюць меркаванні бяспекі і таямніцы дыпламатыі.
Усферы дзеянняў фактараў (дзейнікаў) міжнародных адносін вельмі вялікую ролю адыгрываюць адначасовасць вялікай колькасці ўзаемадзеянняў і выпадковыя падзеі. Гэта ўсё разам перашкаджае аналізу і ацэнцы мэтавых дзеянняў і прадбачанне іх наступстваў.
3.Інстытуалізацыя міжнародных палітычных адносін
Сродкам палітычнага рэгулявання міжнародных адносін з'яўляюцца міжнародныя арганізацыі, ад якіх таксама залежыць развіццё міжнародных адносін, практычная рэалізацыя знешняй палітыкі.
Міжнародныя арганізацыі – трывалыя аб'яднанні міжурадавага і няўрадавага характару, якія ствараюцца на аснове міжнароднага пагаднення (статута, канстытуцыйнага дакумента) у мэтах садзейнічання рашэнню міжнародных праблем.
Першыя міжнародныя арганізацыі з'явіліся толькі ў 19 ст. Асабліва хутка яны пачалі стварацца пасля Другой сусветнай вайны. У сучасных умовах іх вельмі шмат.
Міжнародныя арганізацыі падзяляюцца на:
–міжурадавыя, якія ствараюцца на аснове шматбаковых міжнародных дамоў і аб'ядноўваюць дзяржавы: ААН, еўрапейскі звяз, арганізацыя амерыканскіх дзяржаў, арганізацыя краін экспартораў нафты, арганізацыя афрыканскага адзінства, арганізацыя "ісламская канферэнцыя", ЮНЭСКА (арганізацыя ААН, якая займаецца праблемамі культуры, адукацыі, навукі), МАГАТЭ (Міжнароднае агенцтва ААН па атамнай энергіі), ЮНЭП (арганізацыя ААН, якая займаецца распрацоўкай мераў па ахове навакольнага асяроддзя);
–няўрадавыя, у склад якіх уваходзяць нацыянальныя грамадскія аб'яднанні (Сусветная федэрацыя прафсаюзаў, Сацінтэрн), прыватныя асобы (Рада Пагуошскага руху), гарады (Сусветная федэрацыя гарадоў – пабрацімаў),
163
навуковыя ўстановы (Міжнародная рада навуковых саюзаў) і іншыя аб'яднанні.
Падзяляюцца міжнародныя арганізацыі таксама на сусветныя і рэгіянальныя.
Вялікую ролю адыгрываюць транснацыянальныя карпарацыі (ТНК). Існуе каля 600 карпарацый міліярдзераў. Сярод іх: МАГІ – шматбаковае агенцтва па гарантыям інвестыцый, МАСК – міжнародная асацыяцыя па страхаванню крэдытаў і інш.
Самая вядомая міжнародная арганізацыя – ААН (Арганізацыя Аб'яднаных Нацый), якая на сёння з'яўляецца галоўным суб'ектам міжнародных адносін. ААН была створана 24.10.1945 года, сярод краін заснавальнікаў была і ёсць Беларусь. У склад ААН уваходзяць 184 дзяржавы (2004 год). Дзейнічаюць шэсць галоўных органаў ААН: Генеральная асамблея, Савет бяспекі, Эканамічная і сацыяльная рада, Рада па апякунству, Міжнародны суд, Сакратарыят.
Мэты ААН:
-падтрымліваць сусветны мір і бяспеку;
-развіваць сяброўскія сувязі паміж нацыямі на аснове раўнапраўя і самавызначэння;
-рэалізоўваць міжнароднае супрацоўніцтва на аснове павагі к правам чалавека і свабоды;
-з'яўляцца цэнтрам для ўзгаднення дзеянняў нацый у дасягненні гэтых мэтаў.
Міжнародныя арганізацыі з'яўляюцца вельмі ўплывовымі суб'ектамі міжнародных адносін і аказваюць у апошні час усё большы ўплыў на сустветны палітычны працэс.
4. Асноўныя тэндэнцыі ў развіцці міжнародных адносін сучаснасці
Перадусім неабходна разгледзець прынцыпы міжнародных адносін, якія зафіксавалі ў Статуце ААН і іншых дакументах, ратыфікаваных большасцю краін свету.
Галоўнымі прынцыпамі міжнародных адносін з'яўляюцца:
1)Няўмяшальніцтва, згодна якому не дазваляецца прамое ці ўскоснае ўмяшальніцтва дзяржаў ці міжнародных арганізацый ва ўнутраныя справы іншых краін і народаў.
2)Прынцып мірнага вырашэння міжнародных спрэчак і канфліктаў праз перамовы, пасрэдніцтва, разбіральніцтва ў судзе, міжнародным арбітражы і г.д.
3)Прынцып мірнага суіснавання дзяржаў з розным грамадскім ладам – непарушнасць тэрыторыі дзяржаў, усебаковае супрацоўніцтва, адмова ад прымянення моцы з мэтай парушэння палітычнай незалежнасці іншай краіны.
4)Прынцып раўнапраўя і самавызначэння народаў, прынцып суверэннай роўнасці дзяржаў, які выключае ўсялякую замежную ўладу на тэрыторыі іншай дзяржавы. Суверэнітэт зя'ўляецца неад'емным правам дзяржавы.
164
5)Прынцып поўнага выконвання праў чалавека і асноўных свабод, пад якімі разумеецца комплекс сацыяльна-эканамічных, грамадзянскіх, палітычных, культурных праў і свабод, якія характарызуюць статус асобы ў дзяржаве (Статут ААН, Усеагульная дэкларацыя праў чалавека 1948 года і інш.).
6)Прынцып безумоўнага ўстрымання ад прапаганды гвалту, тэрора і вайны, як сродкаў сусветнай палітыкі.
7)Прынцып добрасумленнага выканання дзяржавамі абавязацельстваў, якія яны ўсклалі на сябе самі.
Для разумення складаных з'яў сучаснага палітычнага жыцця ў сферы міжнародных адносін неабходны аналіз тэндэнцый развіцця сусветнай палітыкі. Улік асноўных тэндэнцый неабходны пры разглядзе не толькі міжнародных, але і нацыянальных палітычных праблем.
Як адзначае Я.Сапёлкін, адным з асноўных накірункаў сучаснага палітычнага развіцця з'яўляецца пераўтварэнне міжнародных адносін у сапраўды сусветныя адносіны. Сучасны свет сёння прадстаўлены не толькі "вялікімі дзяржавмі", але і больш чым за 200 дзяржавамі. Усе яны з'яўляюцца суб'ектамі міжнародных адносін і сусветнай палітыкі, нейкім чынам уплываюць на палітычныя працэсы ў свеце.
У сувязі з гэтым ускладніліся міжнародныя адносіны, што адлюстроўвае яшчэ адну тэндэнцыю сучаснага развіцця. У наш час актыўны ўдзел у палітычным жыцці дзяржаў, якія знаходзяцца на розных узроўнях сацыяльнаэканамічнага і культуранага развіцця і, маючыя ўласную гісторыю і нацыянальны вопыт, розныя тыпы палітычнага ладу, нараджае новыя міжнародныя праблемы і супярэчнасці. Таму ўзрастае роля міжнародных арганізацый у сучаснай палітыцы. Яны павінны каардзініраваць дзейнасць нацыянальных дзяржаў, якія выступаюць як суб'екты палітыкі. Ускладненне палітычных міжнародных адносін выклікана і разбурэннем двухполюснага міру (існаванне дзвюх "зверхдязржаў" і дзвюх ваенна-палітычных блокаў) і фарміраваннем новай міжнароднай палітычнай структуры.
Наступны накірунак, альбо тэндэнцыя ў развіцці міжнародных адносін –
узрастанне інтэграцыйных працэсаў у свеце пры адначасовым развіцці на-
цыянальнай самасвядомасці народаў. Гэта вельмі супярэчлівая тэндэнцыя. З аднаго боку імкненне да інтэрнацыяналізацыі на грунце эканамічнага збліжэння краін і народаў. З другога – нацыянальныя і нацыяналістычныя памкненні розных народаў. Апошняе нават атрымала паняцце "нацыянальнага рэнесансу" як з'явы сусветнага парадку. Гэта добра бачна на прыкладзе Еўропы.
Наступныя тэндэнцыі развіцця сучасных міжнародных адносін – гуманізацыя і дэмакратызацыя. Міжнародныя адносіны садзейнічаюць стварэнню магчымасцей і ўмоў для развіцця і ўдасканалення асобы, павышэння дабрабыту чалавека і якасці яго жыцця. Адбываецца пераход ад канфрантацыйнай раўнавагі (заснаванай на ваенна-палітычным парытэце дзвюх сістэм) да новага сусветнага парадку (стварэнне інтэграцыйных саюзаў, сумеснае вырашэнне глабальных праблем і г.д.).
165
Яшчэ адным накірункам развіцця сучаснага свету з'яўляецца
высоўванне ў цэнтр сусветнай палітыкі і міжнародных адносін глабаль-
ных праблем. Да выразных рыс апошніх варта аднесці комплекснасць, сістэмнасць і ўсеагульны характар. У іх адлюстравана адзінства сучаснага свету, узмацненне ўзаемасувязі і ўзаемазалежнасці ўсіх элементаў чалавечай супольнасці, у прыватнасці, існуючых сусветных палітычных структур.
Міжнародны палітычны парадак – гэта пэўны якасны стан сістэмы міжнародных адносін на тым ці іншым этапе яе развіцця. Ён мінае розныя па зместу і па характару этапы.
ЛЕКЦЫЯ 17. СУСВЕТНАЯ ПАЛІТЫКА І ГЛАБАЛЬНЫЯ ПРАБЛЕМЫ СУЧАСНАСЦІ. ГЕАПАЛІТЫКА
1.Узнікненне, сутнасць і дынаміка глабальных праблем сучаснасці.
2.Шляхі рашэння глабальных праблем сучаснасці.
3.Сутнасць, асноўныя элементы і фактары геапалітыкі.
4.Геапалітычныя наступствы распаду СССР. Беларусь на геапалітычным скрыжаванні.
1. Узнікненне, сутнасць і дынаміка глабальных праблем сучаснасці.
Тэрмін "глабальныя праблемы" ў навуковай літаратуры ўжываецца з канца 1960-х гадоў. Але глабальныя праблемы ўзніклі значна раней. Грамадства добра ведае пра існаванне глабальных праблем. Палітыкі вельмі часта гавораць аб іх. У той жа час любы чалавек адразу можа сфармуліраваць дзве – тры, не болей. У першую чаргу – гэта глабальная экалагічная праблема і пагроза ракетна-ядзернай зброі ў вырашэнні існуючых міжнародных канфліктаў. Таму існуе пільная патрэба сфармуліраваць рысы глабальных праблем, прычыны абвастрэння іх на сучасным этапе развіцця чалавечай супольнасці, вызначыць тыпы і магчымыя шляхі вырашэння. Галоўнымі крытэрыямі глабальнасці праблем з'яўляюцца: прасторавае і планамернае вымярэнне, а таксама змест, які ўтрымлівае пытанні захавання цывілізацыі. Зыходзячы з гэтага можна сфармуліраваць абагульненае паняцце глабальных праблем.
Глабальныя праблемы сучаснасці – гэта праблемы, якія стрымліваюць грамадскі прагрэс чалавецтва, а пры пэўных умовах ставяць пад сумленне існаванне нашай цывілізацыі.
На падставе гэтага паняцця палітолаг Г. Круглова сфармуліравала найбольш характэрныя рысы глабальных праблем:
а) маюць агульначалавечы характар, бо яны закранаюць інтарэсы ўсіх краін і народаў, а ў перспектыве – будучае ўсяго чалавецтва;
б) спадарожнічаюць чалавечаму грамадству на працягу ўсёй гісторыі, нягледзячы на тое, што да пэўнага этапа свайго развіцця яны не выяўляюць сваёй вастрыні, нават іх развіццё не заўжды прыкметнае;