ВУЗ: Не указан

Категория: Не указан

Дисциплина: Не указана

Добавлен: 09.07.2025

Просмотров: 1735

Скачиваний: 0

ВНИМАНИЕ! Если данный файл нарушает Ваши авторские права, то обязательно сообщите нам.

166

в) у сучасных умовах набываюць сусветны характар, бо сферай іх дзеянняў стала ўся планета;

г) маюць комплексны, сістэмны характар, каб іх вырашыць, неабходны сумесныя намаганні ўсіх краін і народаў;

д) развіваюцца ў часе і прасторы, у выніку з'яўляюцца новыя, а пэўныя знікаюць;

е) супярэчлівыя з пункту гледжання свайго рашэння, так як цалкам глабальныя запатрабаванні будуць задаволены ў далёкай гістарычнай перспектыве, а ў сучасных умовах яны атрымліваюць частковае, прамежкавае рашэнне, пры ўмовах актыўнага міжнароднага супрацоўніцтва;

ж) маюць змешаную сацыяпрыродную сутнасць і па прычынах узнікнення і па характару праяў.

Глабальныя праблемы ўяўляюць з сябе сукупнасць сацыяпрыродных праблем, ад рашэння якіх залежыць сацыяльны прагрэс чалавецтва і захаванне цывілізацыі. Гэта праблемы, якія характарызуюцца дынамізмам, узнікаюць як аб'ектыўны фактар развіцця грамадства і для свайго рашэння патрабуюць аб'яднаных намаганняў усяго чалавецтва.

Глабальныя праблемы сучаснасці не з'яўляюцца чымсьці новым для чалавецтва, хутчэй за ўсё, яны ўяўляюць з сябе нячутнае абвастрэнне і паглыбленне ў сучасных умовах існаваўшых раней супярэчнасцей у сістэме "чалавек

– грамадства – прырода".

Прычынамі, якія садзейнічалі іх актуалізацыі, з'яўляюцца:

а) удасканаленне і развіццё вытворчых сіл і вытворчых адносін, вынік развіцця матэрыяльнай культуры грамадства;

б) вынікі сацыяльнага прагрэса; в) паглыбленне супярэчнасцей, якія вызначаюцца драпежніцкімі

адносінамі да чалавека і прыроды – бескантрольнае і інтэнсіўнае выкарыстоўванне прыродных рэсурсаў (карысных выкапняў), узмацненне неспрыяльных наступстваў чалавечай дзейнасці;

г) паскоранае развіццё НТР; д) супадзенне навукова-тэхнічнай рэвалюцыі з буйнымі сацыяльнымі

пераменамі ў свеце (напрыклад, рэвалюцыя ў вайсковай справе і стварэнне зброі масавага знішчэння прывялі да ўзнікнення праблемы захавання і выжывання чалавецтва).

Такім чынам, можна падсумаваць, што асноўнымі прычынамі абвастрэння глабальных праблем у сучасных умовах з'яўляюцца развіццё грамадства, яго вытворчых сіл, нячутнае развіццё НТР і сацыяльны прагрэс.

Усе глабальныя праблемы знаходзяцца ў непарыўнай і ўзаемаабумоўліваючай сувязі паміж сабою. Кожная глабальная праблема не існуе "сама па сабе", а як "элемент" структуры ўсёй сістэмы глабальных праблем. Таму неабходна вызначыць тыпалогію глабальных праблем, зыходзячы з пэўнага крытэрыя. Найбольш поўная тыпалогія прадугледжвае, што праблемы маюць карані ў адносінах паміж асноўнымі сацыяльнымі супольнасцямі, у адносінах паміж чалавекам і прыродай, паміж чалавекам і грамадствам.


167

Л.Самойлава і Г.Круглова вылучаюць наступныя тыпы глабальных праблем сучаснасці.

1 клас – суперглабальныя (агульнасусветныя):

-папярэджанне сусветнай ракетна-ядзернай вайны;

-усталяванне новага міжнароднага парадку на прынцыпах раўнапраўя

ісупрацоўніцтва;

-развіццё эканамічнай інтэграцыі.

Яны звязаны з перабудовай міжнародных адносін у адпаведнасці з патрабаваннямі далейшага прагрэсу чалавецтва.

2 клас – агульнапланетарныя (рэсурсныя):

-экалагічная;

-дэмаграфічная;

-энэргетычная;

-харчовая;

-праблема выкарыстоўвання космаса і інш.

Яны звязаны з праблемамі аптымізацыі, гарманізацыі і гуманізацыі адносін грамадства да прыроды.

3 клас – агульначалавечыя (субглабальныя):

-ліквідацыя эксплуатацыі і жабрацтва;

-праблема аховы здароўя і адукацыі;

-гарантыя праў чалавека;

-праблема планіравання і рэгуліравання роста ўзроўню і якасці жыцця

і інш.

Гэта праблемы сацыякультурнага, гуманітарнага шэрагу, якія звязаны з дэмакратызацыяй адносін грамадства і асобы.

Неабходна мець на ўвазе, што неад'емнай рысай сучасных глабальных праблем з'яўляецца іх дынамізм. Гэта абумоўлівае магчымасць павелічэння або памяншэння глабальных праблем, а таксама зніжэння або павялічэння вастрыні той ці іншай праблемы. Сістэма праблем не застаецца нязменнай у часе. Яна развіваецца. Таму, натуральна, у пачатку трэцяга тысячагоддзя магчыма перад чалавецтвам паўстане неабходнасць шукаць рашэнне зусім іншай па складу і характару сістэмы глабальных праблем, чым той, з якой чалавецтва сутыкнулася напрыканцы ХХ стагоддзя.

2. Шляхі рашэння глабальных праблем сучаснасці

Вялікае значэнне для паспяховага вырашэння глабальных праблем набывае навуковы разлік і прагноз. Узнікаючы стыхійна, глабальныя праблемы патрабуюць планамерна накіраваных дзеянняў людзей для іх вырашэння. У сучасных умовах гэта прадвызначае прагрэс ва ўсіх сферах чалавечай дзейнасці. Чалавецтва павінна папярэдзіць магчымыя адмоўныя наступствы, якія пагражаюць існаванню і развіццю сённяшняга і будучага пакаленняў. На думку Г.Кругловай, і з гэтым немагчыма не пагадзіцца, для вырашэння гла-


168

бальных праблем неабходна ўлічваць навукова-тэхнічныя (або натуральнапрыродныя) і сацыяльна-палітычныя аспекты.

Планетарны характар глабальных праблем прадвызначыў і шырокі дыяпазон падыходаў, думак, тэорый. Сярод гэтага мноства канцэпцый магчыма вылучаць як узаемадапаўняючыя, так і ўзаемаадмаўляючыя адна адну. Стратэгія вырашэння глабальных праблем непазбежна павінна спалучыць у сабе навуковы, сацыяльны і гуманістычны падыходы да гэтых праблем. У

праектах вырашэння глабальных праблем магчыма вылучыць чатыры пады-

ходы ў залежнасці ад ролі і значэння навукова-тэхнічнага прагрэса (НТП):

1)канцэпцыі, якія бачаць вырашэнне глабальных праблем толькі ў дасягненнях НТР, зусім не ўлічваючы іх сацыяльнай накіраванасці;

2)канцэпцыі, якія цалкам адмаўляюць дасягненні НТП, заклікаюць да прыпынення росту вытворчасці і прыпынення дзейнасці, накіраванай на развіццё навукі, тэхнікі, пераўтварэнняў прыроды і г.д.

3)канцэпцыі, якія ігнаруюць НТП у звязку з вырашэннем глабальных праблем, але не адмаўляюць яго ў грамадстве; асноўны ціск робіцца на змяненні духоўнага жыцця чалавека;

4)канцэпцыі, якія бачаць вырашэнні глабальных праблем шляхам спалучэння дасягненняў навукова-тэхнічнага і сацыяльнага прагрэса грамадства.

Адразу неабходна падкрэсліць, што побач з сацыяльна-эканамічным пераўладкаваннем грамадства, у наш час усё большую значнасць набывае фарміраванне новай глабальнай свядомасці. Пад уплывам навуковай думкі і працы стыхійныя формы ўзаемадзеяння чалавека з прыродай павінны саступіць месца арганізаваным у адпаведнасці з законамі функцыяніравання і развіцця біясферы. Уладарства тэхнічных і біялагічных законаў узаемадзеяння грамадства і прыроды заменяць сацыяльныя (разумныя) законы. У гэтым кантэксце вялікую ролю мае развіццё міжнароднага навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва, сумеснае змаганне з забруджваннем навакольнага прыроднага асяроддзя, сумесныя навуковыя даследаванні.

Кажучы пра глабальныя праблемы і іх вырашэнні неабходна адзначыць сацыяльна-палітычныя аспекты. Вырашэнне праблем немагчыма без усвядомленай і мэтанакіраванай дзейнасці чалавека. Іх глабальны характар патрабуе для вырашэння сумесных намаганняў усіх краін і народаў свету. Гэта дае падставу для сацыяльна-палітычных аспектаў міжнароднага супрацоўніцтва ў вырашэнні глабальных праблем сучаснасці. Але шмат залежыць ад падыходаў да гэтых праблем у палітыцы асобна ўзятых краін.

Знаходзячыся ў сувязі з сацыяльнымі, эканамічнымі, палітычнымі супярэчнасцямі сучаснага свету, глабальныя праблемы непазбежна выклікаюць сутыкненне інтарэсаў розных класаў, сацыяльных груп, палітычных партый, грамадскіх рухаў і г.д. Яны набываюць палітычную афарбоўку, іх вырашэнне знаходзіцца ў сферы палітыкі. У пэўнай ступені, глабалістыка з'яўляецца той вобласцю, дзе сутыкаюцца палітычныя курсы і мэты розных дзяржаў, партый, рухаў, класаў.


169

Шматлікія партыі, рухі і арганізацыі, якія зацікаўлены ў вырашэнні глабальных праблем, распрацоўваюць свае палітычныя дактрыны, вылучаюць уласныя праграмы вырашэння гэтых праблем. Аднак неабходна заўжды памятаць, што ўсё чалавецтва хвалююць глабальныя праблемы і яно заклапочана неабходнасцю іх вырашэння, аднак шляхі і сродкі іх вырашэння розныя, у залежнасці ад палітычных і ідэалагічных інтарэсаў.

Безумоўна, што па сваёй сутнасці глабальныя праблемы маюць біясацыяльны характар. Адзначаючы значнасць натуральна-прыроднага боку, трэба прызнаць галоўнымі ў вырашэнні праблем сацыяльна-палітычныя змены. Навуковыя веды дазваляюць сёння прапанаваць тэхнічнае забеспячэнне вырашэння любых самых складаных глабальных праблем, з якімі сутыкнулася чалавецтва. Але практычная рэалізацыя такіх праектаў залежыць передусім ад рэальнага палітычнага курса, ад сацыяльнапалітычных умоў, ад мэтаў дзяржавы ці палітычнай партыі. Глабалістыка стала не толькі спецыяльнай галіной навуковых ведаў, але і накірункам дзяржаўнай палітыкі. На сёння можна казаць аб глабальным мадэліраванні развіцця, як неад'емнай часткі палітыкі ўсіх дзяржаў. Неабходна памятаць, што галоўнае – гэта не лозунгі і дэкларацыі, а практычная рэалізацыя. А вось тут узнікаюць складанасці. Нават дасягнуўшы згоды па асноўных мэтах і задачах, розныя палітычныя сілы на практыцы не заўжды імкнуцца да іх рэалізацыі. Найбольш яскрава бачны розныя падыходы і сувязь палітыкі і глабальных праблем на прыкладзе вырашэння праблемы вайны і міра (палітычныя, канцэпцыя "ядзернага міра" і г.д.), экалагічных праблем і інш.

У сучасных умовах магчыма весці размову аб шчыльнай узаемасувязі палітыкі з субглабальнымі праблемамі. Ад вырашэння гэтых праблем на сённяшні дзень не залежыць выжыванне чалавецтва. Але яны вызначаюць "якасць жыцця" грамадства. Праблемы адукацыі, культуры, нацыянальнаэтнічныя, развіцця сродкаў масавай камунікацыі залежаць шмат у чым ад палітычнага курса краіны. Праблема гарантыі правоў чалавека, перадусім права на жыццё, забяспечваецца, ў першую чаргу, палітычным вырашэннем на дзяржаўным і міжнародным узроўнях.

Наогул, агульначалавечыя аспекты глабальных праблем прадвызначылі іх шчыльную сувязь з міжнароднай палітыкай. Практычна ўсе краіны (за выключэннем Ірана, Паўночнай Карэі і падобных) усвядомілі неабходнасць міжнароднага супрацоўніцтва ў іх вырашэнні.

Для паспяховага пераадолення ўсіх глабальных праблем неабходна прадуманная, узважаная палітыка ўсіх дзяржаў па развіццю міжнароднага супрацоўніцтва і іх актыўная дзейнасць па практычнай рэалізацыі ўсіх праграм. Ці інакш кажучы, вырашэнне іх магчыма толькі пры спалучэнні нацыянальных намаганняў з дзейнасцю эфектыўнай сістэмы міжнароднага супрацоўніцтва.

3.Сутнасць, асноўныя элементы і фактары геапалітыкі

Ад даўніх часоў людзі імкнуліся патлумачыць залежнасць свайго лёсу ад таго месца, дзе жывуць і здабываюць сабе ежу.


170

Тэрмін "геапалітыка" з'явіўся ў 1916 годзе. Упершыню яго ў навуцы ўжыў шведскі прафесар Рудольф Чэллен. Паходзіць ад спалучэння двух грэчаскіх моў: ge – Зямля + politike – палітыка.

Геапалітыка – гэта вучэнне аб геаграфічнай абумоўленасці палітычных з'яў, асаблівая галіна ведаў, якая вывучае сувязь паміж зямлёй, геаграфічным асяроддзем і палітыкай дзяржаў.

Геапалітыка з'яўляецца адным з тэарэтычных абгрунтаванняў палітыкі дзяржавы як унутры краіны, так і на міжнароднай арэне. Напрыклад, у пачатку ХХ ст. моц і ўплыў дзяржаў непасрэдна залежылі ад геаграфічнага палажэння краіны, колькасці яе насельніцтва, яе карысных выкапняў і г.д.

Геапалітыка – сродак прыцягнення ўвагі палітыкаў да ролі геаграфічных фактараў у канцэпцыі дзяржавы і ў мастацтве кіравання. Геапалітыка разглядае дзяржаву як геаграфічны арганізм і разам з тым палітычную прастору. Інакш кажучы, дзяржава – гэта зямля, тэрыторыя, асяродак жыцця, насельніцтва і адначасова – краіна. Геаграфічны арганізм – гэта рэльеф, клімат, глеба, вада, раслінны і жывёльны свет. Ад уласцівасцей ландшафтаў і рэльефа шмат у чым залежыць своеасаблівасць жыцця людзей ў пэўным рэгіёне, гандлёвыя адносіны і ў рэшце рэшт расклад палітычных сіл. Важнае ваенна-палітычнае і эканамічнае значэнне маюць шляхі (дарогі): зносін і гандлёвыя. Так, напрыклад, тое, што беларускія землі знаходзіліся на скрыжаванні вялікіх гандлёвых шляхоў, прывяло да ўзнікнення магутных дзяржаў на беларускай тэрыторыі (Полацкага, Турава-Пінскага княстваў, ВКЛ), на гэтым месцы (вакол рэк Дняпра, Нёмана, Заходняй Дзвіны і інш.) сфарміравалася беларуская нацыя. Адзін з пачынальнікаў геапалітыкі, нямецкі прафесар Ф.Ратцаль распрацаваў тэорыі "жыццёвай прасторы" і "натуральных межаў", згодна якіх геаграфічнае адзінства вядзе да палітычнага.

Прадмет геапалітыкі – актуальныя праблемы нацыянальных інтарэсаў, заканамерная ўзаемасувязь палітыкі; дзейнасці дзяржавы і геаграфічных фактараў жыццёвай прасторы.

Фактары геапалітыкі (іх сутнасць):

1)Светапоглядны, рэлігійны і ідэалагічны – гэтыя тры паняцці аб'ядноўваюцца ў адзін фактар. Яны не ідэнтычныя, але блізкія па сваёй сутнасці – кожны з іх уяўляе з сябе пэўную сістэму поглядаў на свет, чалавека, грамадства. Фактар адыгрывае ролю ў сцвярджэнні вобраза, жыцця і аказвае ўплыў на міжнародныя адносіны і знешнюю палітыку.

2)Геаграфічны фактар – адзін з самых галоўных, выражае прадметную сутнасць геапалітыкі, сувязь паміж зямлёй, геаграфічным асяроддзем і палітыкай дзяржавы.

3)Дэмаграфічны фактар – гэта значны людскі рэзерв палітычнай улады любой краіны. Вельмі актуальны сёння, калі ў пэўных краінах ідзе працэс скарачэння насельніцтва, а ў іншых рост – "дэмаграфічны выбух".

4)Ваенна-палітычны фактар – моцны ваенны патэнцыял дзяржавы (саюзу дзяржаў) ва ўмовах НТП дазваляе дыктаваць сваю волю на міжнароднай арэне, дамагацца сваіх палітычных мэтаў.