ВУЗ: Не указан

Категория: Не указан

Дисциплина: Не указана

Добавлен: 14.07.2025

Просмотров: 1671

Скачиваний: 0

ВНИМАНИЕ! Если данный файл нарушает Ваши авторские права, то обязательно сообщите нам.

МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ УА ―МАГІЛЁЎСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ УНІВЕРСІТЭТ ХАРЧАВАННЯ‖

Бубнаў Ю.М. Пушкін І.А.

ПАЛІТАЛОГІЯ

курс лекцый для студэнтаў усіх спецыяльнасцей

дзѐннай і завочнай формы навучання

Магілѐў 2006

УДК 32.001

Абмеркавана i рэкамендавана да друку на пасяджэннi кафедры гуманітарных дысцыплін Пратакол № 7 ад 05.04.2006 г.

Навукова-метадычным саветам Пратакол № ад .2006 г.

Ю.М.Бубнаў – доктар сацыялагічных навук, загадчык кафедры гуманітарных дысцыплін УА ―МДУХ‖

І.А.Пушкін - кандыдат гістарычных навук, дацэнт кафедры гуманітарных дысцыплін УА ―МДУХ‖

Навуковыя рэцэнзенты:

В.Д.Выбарны - кандыдат гістарычных навук, загадчык кафедры паліталогіі і міжнароднага права ПУА ―БІП – Інстытут правазнаўства‖, Б.К.Малахаў - кандыдат гістарычных навук, дацэнт кафедры

паліталогіі і міжнароднага права ПУА ―БІП – Інстытут правазнаўства‖.

Бубнаў Ю.М., Пушкін І.А.

Паліталогія: Курс лекцый. – Магілѐў: УА‖МДУХ‖, 2006. – 176 с.

У курсе лекцый асвятлены асноўныя паняцці палітыкі і палітычнай улады, інстытутаў дзяржаўнай улады, палітычных адносін, партый і грамадскіх арганізацый, палітычнай культуры і палітычных працэсаў. Выданне будзе цікавым для выкладчыкаў і студэнтаў ВНУ.

©Магiлеўскi дзяржаўны універсітэт харчавання

ЗМЕСТ

Уводзіны

Лекцыя 1.

Палітыка як прадмет паліталогіі. Функцыі і метады

паліталогіі (Пушкін І.А.)

Лекцыя 2.

Этапы станаўлення і развіцця палітычнай навукі (Пушкін

І.А.)

Лекцыя 3.

Палітычная ўлада і механізмы яе здзяйснення (Пушкін І.А.)

Лекцыя 4.

Палітычная сістэма грамадства (Пушкін І.А.)

Лекция 5.

Политические режимы (Бубнов Ю.М.)

Лекцыя 6.

Дзяржава ў палітычнай сістэме (Пушкін І.А.)

Лекцыя 7.

Інстытуты дзяржаўнай улады (Пушкін І.А.)

Лекция 8.

Палітычныя партыі і грамадскія арганізацы (Пушкін І.А.)і

Лекцыя 9.

Палітычныя працэсы: сутнасць і структура (Пушкін І.А.)

Лекция 10.

Деятельность субъектов политического процесса (Бубнов

Ю.М.)

Лекция 11.

Представительство и выборы. Средства массовой инфор-

мации и коммуникации (Бубнов Ю.М.)

Лекция 12.

Политические конфликты (Бубнов Ю.М.)

Лекция 13.

Политическая модернизация (Бубнов Ю.М.)

Лекция 14.

Политическая культура и политическая социализация

(Бубнов Ю.М.)

Лекция 15.

Политические идеологии (Бубнов Ю.М.)

Лекцыя 16.

Сістэма сучасных міжнародных адносін (Пушкін І.А.)

Лекцыя 17.

Сусветная палітыка і глабальныя праблемы сучаснасці.

Геапалітыка (Пушкін І.А.)

Літаратура


УВОДЗІНЫ

Асноўная мэта вывучэння курса "Паліталогія" – палітычная адукацыя і выхаванне творчай, нацыянальна-свядомай, сацыяльнаактыўнай асобы; фарміраванне ў студэнтаў дэмакратычнай актывісцкай палітычнай культуры, адэкватнай сучасным запатрабаванням асобы, грамадства і дзяржавы.

Падчас вывучэння курса студэнты атрымаюць веды аб асноўных паняццях паліталогіі; навучацца характарызаваць: палітыку і палітычную ўладу з пазіцыяў шматмернасці, палітычныя адносіны і палітычныя працэсы праз прызму антрапакультуралагічнага падыходу, палітычную культуру, паводзіны і свядомасць людзей, сацыяльных супольнасцей у кантэксце шматвобразнасці іх інтарэсаў і плюралізму думак, светапоглядную аснову ідэалогіі беларускай дзяржавы, традыцыі, ідэалы і каштоўнасці беларускага грамадства. Студэнты будуць умець аналізаваць, інтэрпрэціраваць і паказваць: месца і ролю палітыкі ў асабістым жыцці чалавека і грамадскім жыцці Беларусі на сучасным этапе, стан палітычнай улады ў краінах СНД, Беларусі, дзяржаўны лад і Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь. Атрымаюць навыкі палітычнага дыялогу, палемікі, талерантнасці і кансэнсуса.

Паліталогія – гэта навуковыя веды, якія ўвесь час абнаўляюцца і развіваюцца, яны патрабуюць крытычна-творчага засваення тэарэтычных палажэнняў і высноў, інтарэсаў, уладных адносін і маціваў паводзін суб'ектаў палітыкі. Пры чым неабходна адлюстраваць шырокі спектр (плюралізм) думак аб палітыцы. Таму існуе вялікая колькасць падручнікаў і дапаможнікаў па паліталогіі, якія прапаноўваюцца ўвазе студэнтаў. Па кожнай з тэм, акрамя асноўнай, нарыканцы курса лекцый указваецца дадатковая літаратура па разглядаемай праблеме.

Складальнікі гэтага вучэбнага дапаможніка не прэтэндуюць на ўсеабдымнасць і стварэнне нейкай новай канцэпцыі курса паліталогіі. Дапаможнік уяўляе з сябе курс лекцый у выглядзе спалучэння аўтарскіх матэрыялаў з канспектам існуючых падручнікаў і манаграфій па паліталогіі і іх адаптацыю да патрабаванняў існуючай рабочай праграмы і спецыфіцы універсітэта. Напрыканцы дапаможніка прыведзены спіс асноўнай і дадатковай літаратуры да кожнай тэмы, які пры гэтым не з’яўляецца ўсѐахопліваючым і абавязковым. Студэнт мае права выбіраць для падрыхтоўкі і іншыя крыніцы, выказваць уласную пазіцыю і пункт гледжання, пагаджацца ці не пагаджацца з трактоўкай таго ці іншага матэрыялу ў дадзеным дапаможніку. Наша мэта – даць студэнту тэарэтычныя асновы ведаў па прадмету, а высновы павінен ѐн зрабіць сам.


ЛЕКЦЫЯ 1. ПАЛІТЫКА ЯК ПРАДМЕТ ПАЛІТАЛОГІІ. ФУНКЦЫІ

ІМЕТАДЫ ПАЛІТАЛОГІІ

1.Паняцце палітыкі. Шматвобразнасць падыходаў да вызначэння палітыкі.

2.Паліталогія як навука. Функцыі і метады паліталогіі.

3.Узаемасувязь паліталогіі з іншымі грамадскімі навукамі. Станаўленне паліталогіі ў Рэспубліке Беларусь.

Палітычнае жыццѐ з'яўляецца характарыстыкай кожнага чалавечага грамадства. У першабытны час яно не заўсѐды праяўлялася непасрэдна, часцей за ўсѐ вялікую ролю адыгрывала рэлігія. Але за першабытнымі рытуаламі заўсѐды стаіць феномен улады. А гэта ўжо з'ява палітычнага парадку. Усе сучасныя грамадствы сутыкаюцца з праблемаю ўлады, але перадусім трэба высветліць: што ахоплівае сабою тэрмін "палітыка", які ягоны аб'ѐм, якія мы маем аналітычныя сродкі і да якіх межаў распасціраецца палітыка.

1. Паняцце палітыкі. Шматвобразнасць падыходаў да вызначэння палітыкі

Як адзначаюць французскія палітолагі Шарль Дэбаш і Жан-Мары Пант'е: "пошукі акрэсленага абазначэння паняцця "палітыка" ўскладняюцца ў выніку недакладнасці, характэрнай для гэтага тэрміна: можна без сумневу сцвярджаць, што палітыка ѐсць паўсюль і адначасова нідзе. Слова "палітыка" можа мець некалькі значэнняў, і ўсѐ залежыць ад таго, які сэнс укладваюць у іх пры канкрэтным ужыванні. Гэта адзін з найбольш шматзначных тэрмінаў, таму вельмі часта дыялогі ў гэтай сферы нагадваюць дыялогі паміж глухімі, дзе кожны надае аднаму і таму слову розныя сэнсы".

Тэрмін "палітыка" паходзіць ад грэчаскага слова, якое абазначала "месца", у сэнсе "горад". У старажытнагрэчаскім грамадстве кожны горад уяўляў з сябе самастойную дзяржаву, таму можна казаць, што першапачатковы змест паняцця polityka (ад грэч. слова polis) з аднаго боку – элітарны від дзейнасці, які злучаны з ўпраўленнем дзяржаўнымі справамі, а з другога – вучэнне аб дзяржаўных справах. Сваѐ паняцце палітыкі давалі: Платон, Арыстоцель, Макіявелі, М.Ільін, А.Мельвіль, Ю.Фѐдараў, Н.Беляковіч і інш.

Платон адзначаў, што палітыка – "мастацтва кіравання людзьмі". Арыстоцель пад гэтым паняццем разумеў "дзейнасць, накіраваную на блага ўсіх, дасягненне шчаслівага жыцця людзей у межах дзяржавы". Славуты М.Макіявелі разумеў палітыку "як працэс барацьбы за захоп і ўтрыманне ўлады", адзначаючы, што "чалавекам рушыць прага ўлады". Безумоўна сучаснае разуменне палітыкі больш складанае. М.Ільін, А.Мельвіль, Ю.Фѐдараў вызначылі палітыку, як "від дзейнасці сацыяльных суб'ектаў, які злучаны з барацьбой за ўладу, размеркаваннем


каштоўнасцей і кіраваннем дзяржаўнымі і грамадскімі справамі". Палітолаг Н.Беляковіч сцвярджае: "Палітыка – гэта спецыфічная дзейнасць суб'ектаў палітычнага жыцця, якая звязана з кіраваннем дзяржаўнымі і грамадскімі справамі".

Даследчык Т.Салавей адзначае некалькі найбольш распаўсюджаных падыходаў да разумення сутнасці палітыкі і яе паняцця: камунікацыйны – разуменне палітыкі як сферы ўзаемадзеяння розных сацыяльных груп і супольнасцей, палітыка – гэта сфера ўладных адносін; функцыянальны – палітыка разглядаецца як арганізацыйная і рэгулятыўна-кантрольная сфера грамадства, што абумоўлена такімі яе ўласцівасцямі, як універсальнасць, усеахопліваючы характар, далучанасць ва ўсе сферы, здольнасць уздзейнічаць практычна на ўсе бакі жыцця.

Аднак галоўным, абагульняючым, з'яўляецца тое, што ў цэнтры ўвагі палітыкі знаходзяцца не прыватныя, а карэнныя інтарэсы ўсіх сацыяльных груп і грамадскіх аб'яднанняў – класаў, нацый, палітычных партый, грамадскіх рухаў.

Улічваючы папярэднія фармуліроўкі і падыходы да разумення сутнасці, можна зрабіць наступныя высновы.

Палітыка – гэта сфера дзейнасці, якая звязана з адносінамі паміж класамі, нацыямі, іншымі сацыяльнымі групамі, якая мае мэту захопу, арганізацыі і выкарыстоўвання дзяржаўнай улады; кіравання сацыяльнымі працэсамі.

Змест палітыкі складаюць: адносіны паміж сацыяльнымі суб'ектамі наконт улады, інтарэсы; тэарэтычныя, ідэалагічныя і духоўныя каштоўнасці (найбольш важныя: свабода, дэмакратыя, правы чалавека, сацыяльная справядлівасць, салідарнасць і г.д.).

Існуюць розныя тыпалогіі структуры палітыкі. Згодна адной з іх, самастойнымі элементамі палітыкі з'яўляюцца:

палітычная свядомасць, якая адлюстроўвае з'явы, працэсы, законы, тэндэнцыі развіцця палітычнай рэчаіснасці. Палітычная дзейнасць дзяржавы гэта працэс пераўтварэння ў жыццѐ палітычных ідэй

ітэорый;

палітычныя інстытуты – гэта арганізацыі і ўстановы (дзяржава і яе органы, палітычныя партыі, грамадскія арганізацыі і рухі і г.д.);

палітычныя адносіны – сувязі паміж грамадзянамі і ўладаю, паміж невялікімі і значнымі сацыяльнымі групамі, паміж дзяржаваю і грамадзянскай супольнасцю.

Згодна другой тыпалогіі вылучаюць:

эканамічную палітыку (прамысловая, сельска-гаспадарчая, фінансавая, у галіне транспарту і сувязі інш.);

сацыяльную палітыку (аховы здароўя, бытавога абслугоўвання); культурную палітыку (адукацыя, навука, мастацтва).

Наступная падзяляе палітыку на:

- унутраную – рэгуляванне эканамічных, сацыяльных, палітычных адносін паміж людзьмі ў пэўным грамадстве;


-знешнюю – накіраваную на бяспеку дзяржавы, рэалізацыю ўнутраных мэтаў;

-сусветную або міжнародную, з мэтай вырашэння задач, якія стаяць перад сусветнай супольнасцю.

Чацвѐртая тыпалогія падзяляе палітыку на: спецыялізаваную, прыватную, несамастойную (да яе адносяцца: гаспадарчая, сямейная, культурная, падатковая, навуковая і г.д.), "чыстую палітыку" (вытвараецца ўрадам, заканадаўчымі органамі).

Функцыі палітыкі:

а) кіравання – вызначаюцца накірункі эканамічнага, сацыяльнага і палітычнага развіцця грамадства;

б) прагнастычная – распрацоўваюцца перспектывы развіцця; в) інтэграцыйная – для аб'яднання груп грамадства на падставе ідэй; г) мабілізацыйна-арганізатарская – з мэтай вырашэння задач; д) ідэалагічная – распрацоўка грамадскага ідэала; е) выхаваўчая – уключэнне чалавека ў палітычнае жыццѐ;

ж) інавацыйная – творчае ўразуменне палітычнай рэчаіснасці, спосабаў і метадаў яе змянення.

Вымярэнні палітыкі.

Палітыка ажыццяўляецца ў вызначаных рамках, якімі звычайна з'яўляюцца рамкі дзяржавы. Яна адрасуецца да супольнасці, утворанай жыхарамі пэўнай краіны. Такім чынам, палітыка абумоўлена пэўным шэрагам элементаў або фактараў. Натуральна, гэтыя фактары шматлікія і складаныя, яны ўздзейнічаюць у рознай ступені і залежаць ад канкрэтнай ступені.

Ш.Дэбаш і Ж.-М.Пант'е адзначаюць наступныя вымярэнні палітыкі:

-прасторавае вымярэнне (на канкрэтнай тэрыторыі);

гістарычнае вымярэнне; гульнявое вымярэнне (сімвалы, тэатр і палітыка і г.д.);

рэлігійнае вымярэнне (рэлігія і палітыка).

Палітыку можна разглядаць як навуку і мастацтва. Галоўная задача палітыкі як навукі – вызначэнне мэтаў і задач палітычнага развіцця, распрацоўка, мадэліраванне і прагназіраванне розных аспектаў палітычнай дзейнасці. Палітыка як мастацтва – гэта мастацтва кіравання дзяржаваю, мастацтва заваѐвы і ўтрымання ўлады, пераўтварэння ў жыццѐ розных грамадскіх мэтаў і інтарэсаў. Як кажуць, палітыка – гэта мастацтва магчымага, дасягненне мэты з найменшымі выдаткамі і стратамі.

2. Паліталогія як навука. Функцыі і метады паліталогіі

Паліталогія як слова ўтварылася з двух грэчаскіх слоў: polityka (дзяржаўныя справы) і logos (вучэнне).

У шырокім сэнсе слова паліталогія разумеецца як агульная, інтэгратыўная навука аб палітыцы ва ўсіх яе праявах, якая ўключае ў якасці складовых частак: палітычную сацыялогію, палітычную