Файл: Гістарыяграфія гісторыі Беларусі. Вуч.дап. Белазаровіч.pdf

ВУЗ: Не указан

Категория: Не указан

Дисциплина: Не указана

Добавлен: 02.08.2025

Просмотров: 2822

Скачиваний: 0

ВНИМАНИЕ! Если данный файл нарушает Ваши авторские права, то обязательно сообщите нам.

Кароль Бартольд (1680 – 1745 гг.) нарадзіўся ў Мазовіі. Вучыўся ў езуіцкіх навучальных установах Пултуска, Варшавы і Вільні. Прафесар філасофіі і тэалогіі. У 1735 – 1737 гг. займаў пасаду рэктара Віленскай акадэміі, затым правінцыяла Літоўскай правінцыі езуітаў. Выкладаў рыторыку, філасофію, тэалогію, кананічнае права. Вёў барацьбу з піярамі за ўплыў на сістэму адукацыі, абараняў шляхецкія вольнасці.

Будучы прафесарам Віленскай акадэміі, Бартольд у 1719 г. напісаў падручнік па гісторыі «Свята для першага класа», які шэсць разоў перавыдаваўся пад назвай «Вобразы князёў і каралёў Польшчы». Аўтар звёў гісторыю Рэчы Паспалітай да гісторыі польскіх каралёў і літоўскіх князёў ад легендарных часоў да Аўгуста ІІ Моцнага. Тэкст перамяжаецца палітычнымі і маральнымі высновамі, а таксама павучаннямі.

Папулярнасць у першай палове XVIII ст. набыла праца Адама Нарамеўскага «Воблік сарматаў».

Адам Нарамеўскі (1686 – 1736 гг.) – ураджэнец ВКЛ. Пасля заканчэння Віленскай акадэміі працаваў у ёй прафесарам, а затым выкладаў у езуіцкіх калегіях Варшавы і Пултуска.

У адпаведнасці з сярэднявечнай традыцыяй Нарамеўскі апісаў жыццё і дзейнасць каралёў, князёў, прымасаў і епіскапаў. Аўтар звярнуў увагу на працэс утварэння Польскага каралеўства і ВКЛ, паказаў гісторыю шляхты, рэфармацыйны рух, развіццё школьнай справы езуітамі. Праўда, ён некрытычна пераняў інфармацыю з гістарычных крыніцаў, таму ў кнізе шмат фантастычных звестак. Нарамеўскі выступіў з асуджэннем Казіміра Лышчынскага.

Пачатак перыядычнаму друку ў ВКЛ у гэты час паклаў Ян Пашакоўскі.

Ян Пашакоўскі (1684 – 1757 гг.) паходзіў са шляхты Упіцкага павета (Літва). Скончыў езуіцкую школу ў Коўне, Нясвіжскую педагагічную семінарыю, Віленскую акадэмію. Выкладаў філасофію, граматыку і тэалогію ў Коўне, Крожах, Вільні, Нясвіжы. У 1713 г. атрымаў сан каталіцкага святара. Выхоўваў сыноў магната Міхала Казіміра Рыбанькі, займаў пасаду надворнага тэолага. Напісаў шмат сачыненняў багаслоўскага характару, рабіў пераклады з лацінскіх твораў, складаў панегірыкі.

Як багаслоў-тэолаг Пашакоўскі абараняў вучэнне каталіцкай царквы, крытыкаваў пратэстантызм. У Вільні ён выдаў працу «Голас пастыра Ісуса Хрыста...» (1736 г.), у якой даказваў існаванне Бога, сцвярджаў пра ілжывасць атэізму. Аўтар звярнуўся да гісторыі пратэстантызму ў ВКЛ, вывучаў янсенізм (адгалінаванне ката-

66


ліцызму ў Нідэрландах і Францыі, блізкае да пратэстантызму), іслам. Ён рыхтаваў працу па гісторыі царквы ў Рэчы Паспалітай, якую, на жаль, не паспеў завяршыць.

Але галоўнай справай жыцця Пашакоўскага стала падрыхтоўка каляндароў, што дало пачатак перыядычнаму друку ў ВКЛ. Толькі ў Вільні на працягу 1735 – 1749 гг. ён выдаў дваццаць «Палітычных каляндарыкаў». Адзін з іх, напрыклад, прызначаўся нават жанчынам. У каляндарах крытыкавалася геліяцэнтрычная сістэма М.Каперніка, пералічваліся астранамічныя з’явы, называліся найважнейшыя падзеі з гісторыі ВКЛ і Польшчы. Аўтар вельмі клапаціўся аб дакладнасці прыводзімых у сваіх выданнях біяграфічных звестках. Апошнія гады жыцця ён быў паралізаваны, памёр у Нясвіжы.

З арыгінальных працаў гісторыкаў-езуітаў вызначаюцца

«Гісторыя Літоўскай правінцыі ордэна езуітаў» С.Растоўскага і «Гісторыя Віленскай Акадэміі» Яна Прэўсгайфа. Кніга Прэўсгай-

фа, якая выйшла ў 1707 г., стала першай спробай напісання гісторыі Віленскага універсітэта. Але тэкст мае сумбурны характар і ўтрымлівае шэраг факталагічных памылак.

6. Гістарычныя даследаванні ў ВКЛ у другой палове XVIIІ ст.

Другая палова XVIII ст. характарызуецца секулярызацыяй гістарычнай думкі і ў цэлым адукацыі ў ВКЛ. Гэта адбылося пад уплывам рэформы ордэна піяраў, якую правёў Станіслаў Канарскі ў 50 – 60-я гг. XVIII ст. Рэформа прадугледжвала вывучэнне польскай і французскай моваў, прыродазнаўчых дысцыплінаў, эстэтычнае і фізічнае выхаванне дзяцей, правядзенне практычных заняткаў за кошт скарачэння курса тэалогіі.

Таксама свой уплыў аказалі ідэі французскіх асветнікаў, творы якіх перакладаліся пры садзейнічанні Адукацыйнай камісіі. Адбыўся пераход ад гісторыі, узгодненай са Святым Пісаннем, да гісторыі дэсакралізаванай.

Пад кантролем і апекай графа Ігната Патоцкага былі напісаны новыя падручнікі па сусветнай гісторыі братамі Скшатускімі

«Палітычная гісторыя для дваранскай моладзі», «Заўвагі па ўсеагульнай гісторыі для народных вучылішчаў». Да іх блізкай па сва-

ёй свецкай накіраванасці стала кніга па ўсеагульнай гісторыі піяра

Д.Шыбінскага «Кароткія звесткі пра важнейшыя манархіі свету, старажытныя каралеўствы і рэспублікі». Ён адным з першых сярод гісторыкаў Рэчы Паспалітай зрабіў спробу ўвесці ўласную перыядызацыю гісторыі, заснаваную на падзеях свецкай гісторыі, першым імкнуўся аддзяліць гісторыю царквы ад грамадзянскай гісторыі.

67


Прааналізаваўшы выкладанне гуманітарных дысцыплінаў, Адукацыйная камісія запатрабавала, каб пры вывучэнні ўсеагульнай гісторыі асноўная ўвага надавалася гісторыі Польшчы. У Галоўнай Літоўскай школе кафедру ўсеагульнай гісторыі ўзначальваў прафесар Томаш Гусаржэўскі.

Томаш Гусаржэўскі (1731 – 1797 гг.) нарадзіўся ў Варшаве у шляхецкай сям’і, карані якой узыходзяць да ВКЛ. Пасля вучобы стаў ксяндзом-місіянерам. Выкладаў у духоўных семінарыях Варшавы і Вены. У 1783 г. узначаліў кафедру ўсеагульнай гісторыі Галоўнай Літоўскай школы.

Гусаржэўскі не пакінуў пасля сябе значных гістарычных твораў. Але яго заслуга ў прапагандзе асветніцкага разумення гісто-

рыі. У працы «Уводзіны ва ўсеагульную гісторыю, у асаблівасці царкоўную» (1775 г.) ён выказаў ідэю прагрэсіўнага развіцця чалавецтва па ўзыходзячай лініі. На яго думку, гісторыя павінна вывучаць увесь шлях, пройдзены чалавецтвам. Аўтар закрануў праблему верыфікацыі гістарычных крыніцаў, іх навуковага аналізу. Ён таксама спрабаваў аддзяліць царкоўную гісторыю ад свецкай.

У другой палове ХVIII ст. значную папулярнасць набылі працы Францішка Папроцкага і Кароля Вырвіча, якія фактычна сталі асноўнымі падручнікамі па гісторыі ВКЛ.

Францішак Папроцкі (1723 – 1805 гг.) паходзіць з тэрыторыі Беларусі. Стаў членам ордэна езуітаў у 1740 г. у Полацку. Адукацыю атрымаў у Польшчы. З 1758 г. прафесар. Выкладаў філасофію, гісторыю і геаграфію ў Варшаўскай і Віленскай акадэміях, кіраваў шляхецкімі калегіямі ў Вільні і Камянцы.

Папроцкі прадоўжыў справу, распачатую Я.Пашакоўскім, – выдаваў у Вільні «Палітычныя каляндарыкі». У календары за 1764 г. ён размясціў храналогію польскіх каралёў і князёў ВКЛ, апісаў першае бескаралеўе, якое наступіла пасля смерці Жыгімонта ІІ Аўгуста.

З працаў, прысвечаных усеагульнай гісторыі, вылучаецца кніга «Найбольш значныя войны...» (1763 г.). Яна напісана на падставе твораў антычных і сярэднявечных гісторыкаў. У прадмове аўтар пісаў: «Няма нічога больш непрыемнага для народаў, чым войны, і ў той жа час веданне гісторыі войнаў дазваляе высветліць прычыны ўзвышэння і падзення дзяржаў і, што асабліва важна, шляхі ўмацавання свабоды і незалежнасці Айчыны». У такой форме Папроцкі выказваў занепакоенасць патрыятычных сілаў лёсам Рэчы Паспалітай. Трывогай за будучыню краіны прасякнута праца «Аб рыцарскім пытанні ў Польшчы» (1776 г.). На падставе аналізу пры-

68


чынаў перамог і паражэнняў у мінулым ВКЛ і Рэчы Паспалітай аўтар паспрабаваў выказаць свае рэкамендацыі па ўмацаванні абароны дзяржавы і павышэнні баяздольнасці яе арміі.

Цікавасць выклікаюць дзве невялікія працы Папроцкага «Да-

машнія весці аб ВКЛ» (1763 г.) і «Дамашнія весці аб Польскім ка-

ралеўстве» (1771 г.). Яны ўяўляюць кароткія энцыклапедычныя даведнікі аб геаграфічным становішчы, прыродных умовах, гісторыі, дзяржаўным ладзе, судах, арміі і іншых атрыбутах гэтых дзяржаваў. Кнігі ўяўляюць сабой даведнікі, якія прызначаліся для навучэнцаў школаў. У дачыненні да гісторыі аўтар паказаў палітычныя і рэлігійныя падзеі на тэрыторыі княства да Люблінскай уніі 1569 г. без іх аналіза. Ён паўтарыў гістарычныя канцэпцыі Длугаша і Літвіна.

Папроцкі зыходзіў з рацыяналістычнага разумення гістарычнага працэсу і сваёй дзейнасцю падрыхтаваў глебу для ўспрымання ідэі заканамернага развіцця гісторыі ў апошняй трэці ХVIII ст. З другога боку, ён трактаваў гістарычны працэс як простую паслядоўнасць падзеяў. Падобны эмпірычны падыход быў характэрны для ўсіх гісторыкаў асветніцкага часу.

Найбольшай папулярнасцю ў школах ВКЛ карысталіся кнігі Кароля Вырвіча.

Кароль Вырвіч (1717 – 1793 гг.) нарадзіўся ў Браслаўскім павеце ў беднай шляхецкай сям’і. Вучыўся ў езуіцкіх калегіях Пінска і Дынабурга, скончыў Віленскую акадэмію. Працаваў прафесарам рыторыкі, гісторыі і геаграфіі ў Навагрудскай езуіцкай калегіі, затым прафесарам варшаўскага Collegium Nobilium і яго рэктарам. Будучы выхавацелем сына віленскага ваяводы Яна Гільзена, змог наведаць Францыю, Галандыю, Германію, дзе вывучаў арганізацыю асветы.

Вырвіч з’яўляўся аўтарам двух падручнікаў, напісаных на французскай мове, «Паходжанне сучасных дзяржаў і народаў» (1769 г.) і «Кароткае сістэматычнае выкладанне ўсеагульнай гісторыі» (у 2-х т., 1766 – 1771 гг.).

Светапогляд Вырвіча мае супярэчлівы характар. У яго творах спалучаюцца дзве тэндэнцыі: тэалагічная, бо з’яўляўся езуітам, і асветніцкая, бо разумеў ролю рацыяналістычнай філасофіі. Будучы гісторыкам, Вырвіч знаходзіўся пад уплывам ідэй французскага Асветніцтва. Ён адмоўна ставіўся да разумення гісторыі як працэсу адлюстравання палітычных падзей і войнаў. Даследчык лічыў, што гісторыя – гэта сукупнасць зменаў у палітычным жыцці, звычаях, рэлігіі, навуцы, мастацтве, эканоміцы.

69


Важнае месца адводзіў ролі эканомікі ў грамадскім жыцці, у прыватнасці, эканамічнаму развіццю Рэчы Паспалітай. Галоўнай крыніцай багацця краіны ён лічыў гандаль, які мог пашырацца толькі на падставе развіцця прамысловасці і земляробства. Вырвіч падтрымліваў палітыку пратэкцыянізму.

У другой палове ХVIII ст. гістарычная навука ВКЛ набывае трывала крыніцазнаўчы фундамент, які быў закладзены Мацеем Догелем.

Мацей Догель (1715 – 1760 гг.) нарадзіўся ў в.Гембулы Лідскага павета ў сям’і дробнага шляхціца. Пасля заканчэння піярскай школы ў Шчучыне ўступіў у ордэн піяраў. З 40-х гг. – рэктар піярскай калегіі ў Вільні. Заснаваў школу з асобным інтэрнатам для шляхецкай моладзі. Шмат падарожнічаў. З’яўляючыся выхавацелем сына маршалка ВКЛ С. дэ Кампа, змог выехаць за мяжу. Наведваў лекцыі ў Лейпцыгскім і Парыжскім універсітэтах.

З 1748 г. у якасці пасла Рэчы Паспалітай Догель працаваў у архівах і бібліятэках Германіі, Францыі, Галандыі. Таксама карыстаўся малавядомымі і сакрэтнымі дакументамі ў каралеўскіх архівах Кракава і Нясвіжа. Гэта дазволіла яму пачаць выданне зборні-

ка дакументаў і матэрыялаў «Дыпламатычны кодэкс Каралеўства Польскага і ВКЛ». З васьмі запланаваных тамоў выйшлі тры. Нявыдадзеныя матэрыялы ў рукапісах паступілі ў Каралеўскую бібліятэку ў Варшаве, потым – у Віленскі універсітэт, а адтуль – у Пецярбургскую публічную бібліятэку. Догель выдаў яшчэ адзін зборнік дакументаў па размежаванні дзяржаўнай мяжы ВКЛ з Польшчай у сярэдзіне ХVI ст. Яго зборнікі матэрыялаў па гісторыі міжнародных адносінаў Польшчы, Літвы і Беларусі за ХІІІ – ХVIІІ стст. як гістарычныя крыніцы не страцілі свайго значэння да нашых дзён.

7. «Манархічная» школа А.Нарушэвіча. Дакуметамі, саб-

ранымі Догелем, карыстаўся вядомы польскі паэт, асветнік і гісторык Адам Нарушэвіч.

Адам Нарушэвіч (1733 – 1790 гг.) нарадзіўся ў Пінскім павеце ў шляхецкай сям’і. Вучыўся ў Пінскай і Ліёнскай (Францыя) калегіях езуітаў. Выкладаў паэтыку і рыторыку ў Віленскай акадэміі, затым у Варшаўскай калегіі. Для завяршэння адукацыі на сродкі канцлера ВКЛ Міхала Чартарыйскага здзейсніў другую замежную вандроўку ў Францыю, Італію, Германію. У 1762 – 1773 гг. зноў выкладчык Варшаўскай калегіі. У гэты час

70


Смотрите также файлы