Файл: Гістарыяграфія гісторыі Беларусі. Вуч.дап. Белазаровіч.pdf

ВУЗ: Не указан

Категория: Не указан

Дисциплина: Не указана

Добавлен: 02.08.2025

Просмотров: 2779

Скачиваний: 0

ВНИМАНИЕ! Если данный файл нарушает Ваши авторские права, то обязательно сообщите нам.

гісторыкаў. З другога боку, грамадска-палітычная актыўнасць даследчыкаў і навуковы плюралізм 20-х гг. паступова змяняюцца аднадумствам і насаджэннем марксісцка-ленінскай метадалогіі.

Першая гістарыяграфічная праца 30-х гг. ХХ ст. – «Класавая барацьба і гістарычная навука на Беларусі» (1934 г.) В.К.Шчар-

бакова, якая стала здабыткам не толькі беларускай, але і агульнасавецкай гістарыяграфіі.

Васіль Карпавіч Шчарбакоў (1898 – 1938 гг.) нарадзіўся ў в.Дуброўка Аршанскага павета. Доктар гістарычных навук (1934 г.). Скончыў Рагачоўскую настаўніцкую семінарыю, Харкаўскую вышэйшую партыйную школу. Удзельнік грамадзянскай вайны. З 1930 г. загадчык сектара навукі і асветы пры ЦК КП(б)Б. У 1931 – 1935 гг. віцэ-прэзідэнт, у 1935 – 1937 гг. неадменны сакратар АН БССР. У 1931 – 1937 гг. намеснік дырэктара, дырэктар Інстытута гісторыі АН БССР. Прафесар Мінскага педагагічнага інстытута і БДУ. Першы дэкан гістарычнага факультэта БДУ. Рэпрэсаваны ў 1938 г.

Манаграфія ўвабрала ў сябе шматлікае кола гістарычных даследаванняў таго часу, але ў асноўным змяшчала крытыку публікацый 20-х гг. Яна складаецца з шасці раздзелаў. Першы – «Гіста-

рычная навука і яе палітычнае значэнне» – носіць тэарэтычны ха-

рактар. У ім былі акрэслены новыя задачы, якія паставіла Камуністычная партыя перад гістарычнай навукай у СССР. Шчарбакоў зыходзіў з таго, што ва ўсе перыяды гісторыя выкарыстоўвалася пануючымі класамі для ўмацавання свайго становішча, таму ніколі не была аб’ектыўнай. Асаблівую актуальнасць гэта з’ява набыла ў найноўшы перыяд, калі абвастрылася класавая барацьба. Аўтар адзначыў, што «...Марксісцкая гістарычная навука ў рэвалюцыйнай барацьбе пролетарыята, у нашым сацыялістычным будаўніцтве, у барацьбе з класава-варожымі нам вылазкамі ў СССР і БССР, у выхаванні працоўных мас у духу пролетарскага інтэрнацыяналізма, – ва ўсіх гэтых галінах адыгрывае вельмі вялікую ролю». «...Тэарэтычны фронт, фронт навукі», на яго думку, «толькі адзін з участкаў класавай барацьбы», «...Якую б тогу аб’ектыўнасці ні надзяваў вучоны, ён заўсёды ў сваіх працах адказвае на актуальныя пытанні палітычнай сучаснасці». «...У класавым грамадстве», працягвае, «не можа быць някласавай навукі».

У гісторыі Беларусі марксісцкая метадалогія патрабавала звярнуць увагу на «распрацоўку гісторыі Кастрычніцкай рэвалюцыі, грамадзянскай вайны, гісторыі фабрык і заводаў і гісторыі пролетарыяту Беларусі». Паколькі з перамогай Кастрычніцкай рэвалю-

14


цыі гісторыя набыла пралетарскі характар, то даследчыкам неабходна «...паказаць рост пролетарыята на Беларусі ў сувязі з развіццём капіталізма, яго склад, эксплуатацыю, ускрыць формы пролетарскай барацьбы, яго гераічны ўдзел у рэвалюцыі 1905 г., Кастрычніцкай рэволюцыі...». У дадатак Шчарбакоў адзначыў, што «...Беларускія гісторыкі-нацыяналісты, ... стараліся ўсяляк абыходзіць пытанне аб пролетарыяце на Беларусі...». Некалькі лепш, на думку аўтара, абстаіць справа з вывучэннем сялянскага руху на Беларусі. Аднак і тут няма суцэльнай карціны яго развіцця, пры даследаванні гэтага пытання належыць паказаць, што «...толькі пад кіраўніцтвам пролетарыята і яго большэвіцкай партыі сялянства пакончыла са сваім цяжкім мінулым у Кастрычніцкую рэвалюцыю».

Новая метадалогія прадугледжвала крытыку гістарыяграфічных кірункаў немарксісцкага характару. Другі раздзел «Чарнасо-

ценцы-русіфікатары аб гістарычным развіцці Беларусі» і трэці раздзел «Схема гістарычнага развіцця Беларусі рускіх буржуазных гісторыкаў-вялікадзяржаўнікаў» прысвечаны расійскай дака-

стрычніцкай гістарыяграфіі, а чацвёрты «Вялікадзяржаўна-нацы-

яналістычныя ўстаноўкі гісторыкаў польскай шляхты і буржуазіі на гістарычнае развіццё Беларусі» – польскай гістарыяграфіі.

Згодна з аўтарам, расійскія дарэвалюцыйныя гісторыкі абгрунтоўвалі права Расіі на Беларусь, у той час як «гісторыкі імперыялістычнай фашысцкай Польшчы» даказывалі свае правы на «ўсходнія крэсы».

Асобнае месца займае крытыка нацыянал-дэмакратычнай плыні. Ёй аўтар прысвяціў пяты раздзел «Схема гістарычнага раз-

віцця Беларусі контррэвалюцыйных беларускіх нацыянал-дэмакра-

таў». У паняцце «нацдэмаўшчына» даследчык укладвае адмоўны сэнс: «...Нацдэмаўская схема гістарычнага развіцця Беларусі – гэта схема беларускай буржуазіі і кулацтва». Першыя пачаткі поглядаў нацдэмаў Шчарбакоў адшукаў у 80-х гг. ХІХ ст., у прыватнасці, у газеце «Гоман». Першым нацдэмаўскім гісторыкам ён называе В.Ластоўскага, першай нацдэмаўскай гісторыяй «Кароткую гісторыю Беларусі». Аўтару не спадабалася стаўленне Ластоўскага да беларускай інтэлігенцыі, якую, па яго словах, ён «...узносіць на небывалую вышыню...». Гэта было выклікана тым, што інтэлігенцыя паходзіла з асяроддзя буржуазіі, шляхты і кулацтва, з’яўлялася распрацоўшчыкам і рупарам беларускай нацыянальнай ідэі, выступала супраць сусветнай сацыялістычнай рэвалюцыі. Даследчык абураецца, што гісторыя В.Ластоўскага не змяшчае ні слова аб развіцці капіталізму на Беларусі, аб пралетарыяце і яго ўдзеле ў рэвалюцыі

15


1905 г., аб сялянскіх паўстаннях і дыферэнцыяцыі сялянства. Яшчэ адным асяродкам беларускага нацыяналізму Шчарбакоў называе газету «Наша Ніва»: «...З номера ў номер газета «Наша Ніва» фарміруе ідэалогію беларускіх нацыяналістаў, развівае буржуазна-на- цыяналістычныя погляды на гісторыю Беларусі, фальсіфікуючы падзеі гістарычнага развіцця яе».

Але, нягледзячы на гэтыя здабыткі, нацдэмаўская гістарычная школа, на думку аўтара, не змагла ў дасавецкі перыяд сфармаваць сваіх уласных гісторыкаў. Шчарбакоў тлумачыць гэта ростам пралетарскага рэвалюцыйнага руху і нерашучасцю «нацыяналістаў» гучна казаць аб сваіх патрабаваннях. Буржуазныя па сваёй сутнасці, яны з самага пачатку выступілі супраць сацыялістычнай рэвалюцыі, мабілізаваўшы ўсе сілы і сродкі для барацьбы з пралетарыятам. Пасля абвяшчэння БНР пачынаецца дыскусія аб беларускай дзяржаўнасці: «...Дзеячы БНР гатовы былі ў гэты перыяд прызнаць за навуковы аўтарытэт каго ўгодна, толькі б ён сваімі выказваннямі дапамог унушыць масам аб неабходнасці перамогі буржуазнай дэмакратыі».

Такім чынам, праца В.К.Шчарбакова – гэта водападзел паміж лібералізмам 20-х і ідэалагічнай аднабаковасцю 30-х гадоў. Яна адлюстравала тыя змены, якія адбываліся ў грамадска-палітычным жыцці савецкіх рэспублік па меры ўмацавання культу асобы Сталіна.

Першы абагульняльны гістарыяграфічны агляд працаў па гісторыі Беларусі прапанаваў У.І.Пічэта ў кнізе «25 лет истори-

ческой науке в СССР» (1942 г.). Ён апублікаваў артыкул «История Белоруссии в советской историографии», які сведчыў аб імкненні аўтара раскрыць пазітыўны ўклад беларускіх савецкіх гісторыкаў у распрацоўку праблемаў гісторыі Беларусі. На думку Пічэты, уся гісторыя Беларусі пасля 1569 г. і да перамогі Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 г. была зусім не вывучанай. Таму савецкія гісторыкі павінны вырашыць гэтую задачу. У.І.Пічэта прааналізаваў дасягненні беларускай савецкай археалогіі, працы па аграрнай гісторыі ХVI ст. і даследаванні сваіх вучняў Д.А.Дудкова і К.І.Кернажыцкага. Ён прытрымліваўся метаду каштоўнаснага падыхода: разглядаў працы даследчыкаў у адпаведнасці са ступенню выкарыстання імі марксісцкай метадалогіі.

Аўтар звярнуў увагу на адсутнасць манаграфічных працаў па гісторыі Беларусі: «...построение синтетической истории Белоруссии на основе марксистско-ленинской методологии можно выполнить только на базе монографических исследований. Такие моно-

16


графические исследования должны были дать тот конкретный материал, который бы позволил восстановить историю Белоруссии».

Вядома, што Пічэта ў гады Вялікай Айчыннай вайны працаваў над рукапісам сінтэтычнай «Гісторыі БССР» са старажытных часоў да адмены прыгоннага права. Гэты рукапіс сёння захоўваецца ў Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь. З 990 старонак тэксту 664 напісаў сам аўтар. Пяцьдзесят з іх складаюць гістарыяграфічны агляд.

Далейшы агляд развіцця беларускай савецкай гістарыяграфіі быў прадстаўлены А.П.П’янковым у зборніку «Наука в БССР за

30 лет» (1949 г.).

Аляксей пятровіч П’янкоў (1901 – 1987 гг.) – беларускі гісто-

рык. Доктар гістарычных навук (1949 г.), прафесар (1950 г.). Скончыў Пермскі універсітэт. У 1937 – 1941 гг., 1945 – 1950 гг. загадчык кафедры, дэкан гістарычнага факультэта, прарэктар па навуковай рабоце БДУ, загадчык сектара Інстытута гісторыі АН БССР. З 1950 г. працаваў у Магілёўскім, у 1954 – 1978 гг. у Мінскім педагагічным інстытуце імя М.Горкага.

У артыкуле «Основные этапы в развитии белорусской исто-

риографии» вучоны ўпершыню ў беларускай гістарычнай навуцы ўзняў праблему перыядызацыі беларускай савецкай гістарыяграфіі. Пры гэтым аўтар паўтарыў пазіцыю, выказаную Пічэтай, што да Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 г. гісторыя Беларусі не з’яўлялася самастойным прадметам навуковага вывучэння. П’янкоў рэзка крытыкаваў тэорыю «залатога веку», школу М.М.Пакроўскага, абвінаваціў Інбелкульт у нацыяналістычным скажэнні гісторыі, даў станоўчую ацэнку працам У.І.Пічэты, Д.А.Дудкова, А.М.Ясінскага, І.Ф.Лочмеля.

Амаль праз дзесяць гадоў у зборніку «Навука ў Беларускай ССР за 40 год» (1958 г.) выйшаў калектыўны артыкул «Гістарыч-

ная навука за 40 год», падрыхтаваны У.М.Перцавым, І.С.Краў-

чанкам і З.Ю.Капыскім. Аўтары зрабілі сціплы агляд развіцця гістарычнай навукі ў савецкай Беларусі, акцэнтаваўшы ўвагу на метадалагічных памылках даследчыкаў 20 – 30-х гг.

Паколькі ў другой палове 50-х – 60-я гг. ХХ ст. Камісія па гісторыі гістарычнай навукі АН СССР рыхтавала выданне «Очерков истории исторической науки в СССР» у 7 тамах, то з БССР для напісання адпаведных артыкулаў былі запрошаны У.М.Перцаў,

З.Ю.Капыскі і Я.М.Карпачоў.

Асобны раздзел, прысвечаны гістарыяграфіі гісторыі Беларусі, прадстаўлены ў брашуры А.П.Ігнаценкі «Введение в историю БССР» (1965 г.).

17


Аляксандр Пятровіч Ігнаценка (нарадзіўся ў 1932 г.) – бела-

рускі гісторык. Доктар гістарычных навук (1978 г.), прафесар (1980 г.). Скончыў БДУ. Выкладчык, намеснік дэкана завочнага і гістарычнага факультэтаў (1966 – 1978 гг.), загадчык кафедры гісторыі Беларусі (1990 – 1994 гг.), прафесар БДУ.

Аўтар адным з першых у пасляваенны час звярнуўся да дасавецкага перыяду ў вывучэні гісторыі Беларусі: прапанаваў аналіз рускай дваранскай і буржуазнай гістарыяграфіі, польскай гістарыяграфіі, вылучыў аспект «фальсіфікацыя гісторыі Беларусі беларускімі буржуазнымі нацыяналістамі».

Узборніку «Навука БССР за 50 год» (1968 г.) быў надрукава-

ны калектыўны артыкул З.Ю.Капыскага, Я.М.Карпачова, І.С.Краўчанкі, І.Я.Марчанкі, А.Р.Мітрафанава «Беларуская гістарычная навука». Аўтары вызначылі тры этапы ў развіцці беларускай савецкай гістарыяграфіі. Першы этап (1919 – сярэдзіна 30-х гг.) – гэта перыяд станаўлення гістарычнай навукі Беларусі на падставе марксісцка-ленінскай метадалогіі. Другі этап (сярэдзіна 30 – сярэдзіна 50-х гг.) характарызуецца разгортваннем даследаванняў гісторыі класавай і нацыянальна-вызваленчай барацьбы ў эпоху феадалізму і капіталізму, вывучэннем савецкай гісторыі. На трэцім этапе (сярэдзіна 50-х – 60-я гг.) вядучае месца займае гісторыя савецкага грамадства, гісторыка-партыйная тэматыка, патрыятычны подзвіг беларускага народу ў Вялікай Айчыннай вайне.

У70-я гг. ХХ ст. убачылі свет два юбілейныя гістарыяграфічныя зборнікі, якія падагульнялі развіццё гістарычнай навукі ў БССР. Першы з іх выйшаў у 1970 г. пад рэдакцыяй І.С.Краўчанкі і З.Ю.Капыскага «Достижения исторической науки в БССР за 50

лет (1919 – 1969 гг.)». Калектыў аўтараў, які падрыхтаваў гэтае выданне (В.Д.Будзько, А.Р.Мітрафанаў, Г.В.Штыхаў, І.Я.Марчанка, І.С.Краўчанка, З.Ю.Капыскі), зыходзіў з фармацыйнай перыядызацыі гісторыі Беларусі. Таму развіццё гістарычнай навукі

ўБССР прадстаўлена па тэмам даследаванняў: археалогія Беларусі, гісторыя Беларусі перыяду феадалізму, перыяда капіталізму, перыяду Кастрычніцкай рэвалюцыі і перамогі сацыялізма, перыяда Вялікай Айчыннай вайны, перыяда завяршэння будаўніцтва сацыялізму і перахода да камунізму. Асобны артыкул быў прысвечаны навуковым установам гістарычнага профілю ў БССР і падрыхтоўцы кадраў гісторыкаў.

Зборнік «Достижения исторической науки в БССР за 60 лет»

(1979 г.) быў складзены новым аўтарскім калектывам (З.Ю.Ка-

пыскі, П.Ц.Петрыкаў, Л.Д.Побаль, М.В.Біч, П.А.Селіванаў,

18


Смотрите также файлы