Файл: Гістарыяграфія гісторыі Беларусі. Вуч.дап. Белазаровіч.pdf

ВУЗ: Не указан

Категория: Не указан

Дисциплина: Не указана

Добавлен: 02.08.2025

Просмотров: 2783

Скачиваний: 0

ВНИМАНИЕ! Если данный файл нарушает Ваши авторские права, то обязательно сообщите нам.

В.А.Палуян, Э.Ф.Языковіч, А.П.Купрэева і інш.). Сціплы аналіз прац даследчыкаў прапанаваны па чатыром кірункам: археалогія Беларусі, гісторыя Беларусі феадальнага перыяду, капіталістычнага перыяду, савецкага перыяду.

Відавочна, што вышэйназваныя зборнікі носяць схематычны

ібібліяграфічны характар. Аўтары акцэнтавалі ўвагу толькі на пазітыўным характары даследчыцкіх працаў і не закраналі недахопаў і нявырашаных праблемаў.

70-я гг. ХХ ст. вызначаюцца пачаткам падрыхтоўкі спецыялістаў вышэйшай кваліфікацыі па спецыяльнасці 07.00.09 – гістарыяграфія і крыніцазнаўства. У 1974 г. была абаронена дысертацыя на суісканне вучонай ступені кандыдата гістарычных навук

«В.И.Пичета как историк социально-экономического развития Белоруссии в эпоху феодализма (XV – первая половина XVII вв.)»

Э.Р.Іофэ. Ён у далейшым працягваў вывучэнне гэтай праблематыкі

івыдаў манаграфію «Из истории белорусской деревни: (Советская историография социально-экономического развития белорусской деревни середины XVII – первой половины ХІХ в.)» (1990 г.).

У.М.Міхнюк у 1975 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю

«Историография социально-экономического развития белорусской деревни в 1917 – 1929 гг.», а ў 1987 г. – доктарскую дысертацыю, якая грунтавалася на манаграфіі «Становление и развитие исто-

рической науки Советской Белоруссии (1919 – 1941 гг.)» (1985 г.).

Уладзімір Мікалаевіч Міхнюк (1947 – 2004 гг.) – беларускі гісторык. Доктар гістарычных навук (1987 г.), прафесар (1991 г.). Скончыў Гродзенскі педагагічны інстытут. З 1973 г. выкладчык Гродзенскага педагагічнага інстытута, з 1975 г. супрацоўнік Інстытута гісторыі партыі пры ЦК КПБ. У 1982 – 1987 гг., 1991 г. супрацоўнік Інстытута гісторыі АН Беларусі. У 1987 – 1991 гг. выкладчык Мінскай ВПШ (з 1990 г. Інстытут паліталогіі і сацыяльнага ўпраўлення КПБ). З 1992 г. дырэктар Беларускага навукова-даследчага інстытута дакументазнаўства і архіўнай справы. У 1997 – 1998 гг. загадчык аддзела Камісіі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу РБ. З 1998 г. прафесар кафедры гісторыі Беларусі БДУ.

Даследаванне Міхнюка стала абагульненнем даваеннага перыяду развіцця беларускай савецкай гістарыяграфіі. Аўтар раскрыў фармаванне інстытутаў гістарычнай навукі ў БССР, працэс падрыхтоўкі гістарычных кадраў, у тым ліку і вышэйшай кваліфікацыі, прааналізаваў тэматыку даследаванняў і іх публікацыю, паказаў

19


устанаўленне марксісцка-ленінскай метадалогіі праз барацьбу з яўрэйскай марксісцкай і беларускай нацыянальнай плынямі. Зразумела, што ацэнка шэрагу працаў і іх аўтараў носіць палітызаваны характар, але трэба ўлічвасць час, грамадска-палітычную сітуацыю, у якой знаходзіўся і працаваў аўтар.

У.М.Міхнюк і П.Ц.Петрыкаў у 1987 г. выдалі абагульняль-

ную працу «Историческая наука БССР, 80-е годы», у якой праана-

лізавалі арганізацыйнае развіццё гістарычнай навукі рэспублікі за 80-я гады ХХ ст. і падвялі вынікі навуковага вывучэння гісторыі БССР і гісторыі Камуністычнай партыі Беларусі.

Пётр Ціханавіч Петрыкаў (нарадзіўся ў 1927 г.) – беларускі гісторык. Член-карэспандэнт НАНБ (1977 г.). Доктар гістарычных навук (1973 г.), прафесар (1978 г.). Скончыў БДУ. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. З 1961 г. у Інстытуце гісторыі АН БССР, з 1962 г. вучоны сакратар, з 1968 г. намеснік дырэктара па навуковай працы. У 1975 – 1988 гг. дырэктар Інстытута гісторыі АН БССР, у 1984 – 1990 гг. загадчык аддзела гісторыі навукі. З 1991 г. дырэктар музея НАНБ, адначасова з 1996 г. першы намеснік галоўнага рэдактара выдавецтва «Беларуская Энцыклапедыя» імя П.Броўкі.

У 70-я – першай палове 80-х гг. пачынаецца гістарыяграфічная распрацоўка шэрагу кірункаў і тэмаў айчыннай гістарычнай навукі. Праблемы беларускага крыніцазнаўства плённа даследаваў М.М.Улашчык, што знайшло адлюстраванне ў дзвюх манаграфі-

ях: «Очерки по археографии и источниковедению истории Беларуси феодального периода» (1975 г.), «Введение в изучение белорус- ско-литовского летописания» (1985 г.). Адным з першых даслед-

чыкаў гістарычнай думкі на Беларусі ў XVI – ХІХ стст. стаў

Г.А.Каханоўскі, праца якога «Археалогія і гістарычнае краязнаў-

ства Беларусі ў XVI – ХІХ стст.» (1984 г.) не страціла сваёй актуальнасці па сённяшні дзень.

Але асноўная ўвага даследчыкаў была накіравана на вывучэнне гістарыяграфічных праблемаў гісторыі савецкага часу. У прыватнасці, можна адзначыць даследаванне гістарыяграфіі беларускага савецкага сялянства У.М.Міхнюком, гістарыяграфіі КПЗБ і Заходняй Беларусі – І.П.Хаўратовічам, гістарыяграфіі Кастрычніцкай рэвалюцыі – Н.І.Стужынскай і інш.

Шэраг прац неслі на сабе адбітак ідэалагічнага супрацьстаяння на міжнароднай арэне. У 1975 г. выйшлі манаграфіі М.Г.Жар-

кова «Против буржуазной фальсификации истории Октября», В.Ф.Раманоўскага «Против фальсификации истории Белоруссии

20


периода Великой Отечественной войны», а ў 1987 г. І.А.Брадко «Критика буржуазных фальсификаций истории образования БССР». Аўтары ва ўмовах гістарычнага аднадумства і метадалагічнага манапалізму крытыкавалі замежных гісторыкаў за іх падыходы да савецкага перыяду гісторыі. З другога боку, гэтыя працы давалі шырокаму колу айчынных даследчыкаў магчымасць азнаёміцца з гістарычнымі даследаваннямі і канцэптуальнымі палажэннямі замежнай гістарыяграфіі.

Удругой палове 80-х гг., калі ў савецкім грамадстве актыўна разгарнуліся «перабудовачныя» працэсы, набыла актуальнасць праблема развіцця гістарычнай навукі БССР у пасляваенны перыяд. Яна была вырашана ў кандыдацкіх дысертацыях В.Ц.Леанаў-

ца «Организация и развитие исторической науки в БССР (1961 – 1970 гг.)» (1987 г.), Л.П.Храпко «Развитие исторической науки в БССР (1945 – конец 1950-х годов)» (1989 г.), І.І.Шаўчука «Развитие исторических наук в БССР (70-е годы)» (1989 г.). Гэтыя дасле-

даванні змяшчаюць грунтоўны і крытычны аналіз развіцця гістарычнай навукі (устаноў гістарычнага профілю, падрыхтоўкі кваліфікаваных кадраў, крыніцазнаўчай базы і метадалагічнай асновы даследаванняў, перыядычных выданняў і выдавецкай базы і г.д.) з улікам уплыву грамадска-палітычнай сітуацыі.

У1996 г. пад рэдакцыяй П.Ц.Петрыкава выйшла калектыў-

ная праца «Очерки истории науки и культуры Беларуси IX – нача-

ла XX вв.», у якой упершыню вучоныя Беларусі і Украіны вывучылі асноўныя тэндэнцыі і этапы развіцця гуманітарных і прыродазнаўчых навук у Беларусі.

З вучэбных дапаможнікаў па гістарыяграфіі гісторыі Беларусі прадстаўлена праца З.Ю.Капыскага і В.У.Чапко «Историогра-

фия БССР (эпоха феодализма): Учеб. пособие» (1986 г.). Аўтары раскрылі вывучэнне феадальнага перыяду гісторыі Беларусі ад летапісання па савецкі час. Пры гэтым крытычныя заўвагі былі накіраваны ў адрас гістарыяграфіі ХІХ – пачатка ХХ стст. і поўнасцю станоўчая ацэнка даецца працам савецкіх даследчыкаў. У дапаможніку часам замест аналізу прадстаўлены прамы пераказ тэксту

іне акцэнтуецца ўвага на нявырашаных праблемах.

З пачатку 90-х гг. у РБ пачалася падрыхтоўка спецыялістаў вышэйшай кваліфікацыі па спецыяльнасці 07.00.09 – гістарыяграфія, крыніцазнаўства і метады гістарычнага даследавання. За 1991 – 2003 гг. было абаронена 5 доктарскіх і 25 кандыдацкіх дысертацыяў. Цікавасць вучоных абумоўлена развіццём навуковых гістарычных даследаванняў, пашырэннем іх крыніцавай базы, развіццём метадалогіі гісторыі.

21


Вывучэннем дасавецкага перыяду развіцця беларускай гістарыяграфіі плённа займаецца Д.У.Караў.

Дзмітрый Уладзіміравіч Караў (нарадзіўся ў 1949 г.) – бела-

рускі гісторык. Доктар гістарычных навук (1996 г.), прафесар (1997 г.). Скончыў Маскоўскі дзяржаўны гісторыка-архіўны інстытут. У 1973 – 1979 гг. працаваў у Інстытуце гісторыі, археалогіі і этнаграфіі народаў Далёкага Усходу Далёкаўсходняга навуковага цэнтра АН СССР, у Далёкаўсходнім дзяржаўным універсітэце. З 1979 г. выкладчык, загадчык кафедры эканамічнай тэорыі Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Янкі Купалы.

У 1996 г. ён абараніў дысертацыю на суісканне вучонай ступені доктара гістарычных навук «Белорусская историография в конце XVIII – начале ХХ вв.», у якой прапанаваў уласнае бачанне вытокаў і этапаў развіцця беларускай гістарычнай думкі. Пад кіраўніцтвам Д.У.Карава пачалася распрацоўка асобных аспектаў дасавецкай гістарыяграфіі Беларусі: гістарыяграфія шляхты ВКЛ (Н.У.Казлоўская), гістарыяграфія заходнерусізма (А.У.Літвінскі). У 1988 і 1990 гг. Д.У.Караў арганізаваў дзве першыя навуковыя канферэнцыі па пытаннях гістарычнага краязнаўства і генеалогіі Беларусі. Іх вынікам стаў выпуск серыі публікацый «Наш радавод» (6 тамоў).

Гісторыю гістарычнай думкі Беларусі і Расіі ў ХІХ – пачатку ХХ ст. даследуе А.М.Нечухрын.

Аляксандр Мікалаевіч Нечухрын (нарадзіўся ў 1952 г.) –

беларускі гісторык. Доктар гістарычных навук (1993 г.), прафесар (1995 г.). Скончыў Томскі універсітэт. З 1979 г. працуе ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Я.Купалы. З 1984 г. загадчык кафедры ўсеагульнай гісторыі, з 2001 г. дэкан гістарычнага факультэта, з 2006 г. першы прарэктар Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Янкі Купалы.

У 1989 г. ён выдаў кнігу «Историки Гродненщины», у якой адлюстраваны ўклад гісторыкаў – ураджэнцаў Гродзенскай губерні ў развіццё айчыннай гістарычнай навукі. Пад яго навуковым кіраўніцтвам у 2002 г. была падрыхтавана і абаронена кандыдацкая дысертацыя А.І.Мялешкі, прысвечаная гістарычным поглядам П.В.Баброўскага.

Пад кіраўніцтвам прафесара Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Янкі Купалы І.І.Коўкеля былі падрыхтаваны і абаронены кандыдацкія дысертацыі С.А.Сіткевіча па гістарыяграфіі польскага падполля (2002 г.), І.Р.Кулевіч па гістарыяграфіі беларускага нацыянальнага руху (2004 г.).

22


Смотрите также файлы