Файл: Гістарыяграфія гісторыі Беларусі. Вуч.дап. Белазаровіч.pdf

ВУЗ: Не указан

Категория: Не указан

Дисциплина: Не указана

Добавлен: 02.08.2025

Просмотров: 2807

Скачиваний: 0

ВНИМАНИЕ! Если данный файл нарушает Ваши авторские права, то обязательно сообщите нам.

лены ўласныя акцэнты. Для беларускай гістарыяграфіі з канца 50-х гг. ХХ ст. вядучай тэмай даследаванняў стала гісторыя Вялікай Айчыннай вайны і партызанскага руху. У справаздачы ХХІV з’езду КПБ (1960 г.) першы сакратар К.Т.Мазураў крытыкаваў грамадскія навукі за іх «занадта малы ўклад у пабудову камунізму». Ён паставіў задачу актывізаваць вывучэнне гісторыі партызанскага руху ў Беларусі.

З гэтага часу гістарыяграфія знаходзіцца пад пільным партыйным кантролем. У 1960 г. адбыўся агульны сход гісторыкаў БССР. З асноўнымі дакладамі выступілі дырэктар Інстытута гісторыі АН БССР І.С.Краўчанка «Пра задачы гісторыкаў Беларусі» і дырэктар Інстытута гісторыі партыі пры ЦК КПБ М.М.Мяшкоў «Да пытання навуковай распрацоўкі гісторыі КПБ». Адзначаліся недастатковае асвятленне ролі народных масаў у гісторыі, недастатковае адлюстраванне кіруючай ролі партыі ў працэсе сацыялістычнага будаўніцтва, нездавальняльная распрацоўка заканамернасцяў развіцця сацыялістычнага грамадства, пытанняў паступовага перахода да камунізму.

Паўплывала на гістарычную навуку і барацьба супраць «нацыяналізму» у першай палове 70-х гг. Ахвярай стала інтэлігенцыя, найперш гісторыкі. Былі забаронены правядзенне канферэнцыі, прысвечанай этнагенезу беларусаў, і распаўсюджанне надрукаваных да яе тэзісаў дакладаў. Ініцыятыва правядзення канферэнцыі зыходзіла ад кафедры антрапалогіі Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклора АН БССР, але без згоды ЦК КПБ. За дазвол на правядзенне канферэнцыі кіраўнікі Аддзялення грамадскіх навук АН БССР атрымалі вымову.

Першы сакратар ЦК КПБ П.М.Машэраў на пленуме ЦК КПБ (красавік 1974 г.) выказаў шмат папрокаў у адрас АН БССР: слабое кіраўніцтва даследаваннямі, палітычная няспеласць, недастатковая партыйная адказнасць вучонага, недакладнасць класава-палітыч- ных пазіцыяў. «Аб гэтым прыходзіцца нагадваць, – адзначаў П.М.Машэраў, – у сувязі з тым, што ў некаторых публікацыях, у тым ліку аб народных паэмах «Энеіда навыварат», «Тарас на Парнасе», у працах аб Еўфрасінні Полацкай, Сматрыцкім, Зізаніі выявіліся адгалоскі пазакласавага аб’ектывізму, ідэалізацыі асобных багасловаў як выдатных асветнікаў».

Ці можна лічыць партыйны ўплыў на гістарычную навуку «сацыяльным заказам»? І.І.Шаўчук лічыць, што за гады Савецкай улады гэтае паняцце стала суб’ектыўным. Яно азначае выкананне пэўных партыйных рашэнняў, а не адказ на аб’ектыўныя патрэбы гра-

245


мадства. Прыкладам з’яўляюцца пастановы ЦК КПБ «Аб дадатковых мерах па паляпшэнню навуковай распрацоўкі гісторыі ўсенароднай барацьбы ў Беларусі супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў у гады Вялікай Айчыннай вайны» (1969 г.), «Аб рабоце Інстытута гісторыі АН БССР» (1970 г.). Зыходзячы з сутнасці паняцця, нельга адносіць да сацыяльнага заказу працы па праблемах пабудовы камунізму, развітога сацыялізму і г.д. Вядома, што партыйнымі рашэннямі была абумоўлена канцэнтрацыя намаганняў даследчыкаў на савецкім, а ў ім – на пасляваенным перыядзе гісторыі грамадства.

У70 – 80-я гг. склалася становішча, калі партыя, зыходзячы з пэўных палітычных умоваў, патрабавала ад навукі каментарыя падзеяў. У гістарыяграфіі замацаваліся выбарачнае цытаванне класікаў марксізму-ленінізму, абсалютызацыя партыйных рашэнняў, адсутнасць іх крытычнага аналіза, тэндэнцыйны падбор фактаў. Дэфармуючае ўздзеянне на гістарычную навуку аказала палітычная канцэпцыя развіцця грамадства, якая прадугледжвала спрошчанае ўяўленне аб будаўніцтве камунізму, аб пераадоленні розніцы паміж горадам і вёскай, аб кіруючай ролі КПСС, аб развітым сацыялізме як найвышэйшай форме сацыяльнага прагрэсу. Насаджэнне канцэпцыяў, якія не адпавядалі аб’ектыўнаму гістарычнаму становішчу, садзейнічала таму, што гістарычны працэс, які адлюстроўваўся ў навуковых працах, не адпавядаў рэальнай рэчаіснасці.

Разуменне месца і ролі, якія былі загадзя вызначаны для гістарычнай навукі, змяншала цікавасць гісторыкаў да даследчай працы. У гэты час распрацоўваліся праблемы, у асноўным па савецкім перыядзе, якія былі бяспечнымі для даследавання.

Убольшасці дысертацыяў і апублікаваных працаў разглядаліся вузкія пяцігадовыя перыяды, асобныя галіны народнай гаспадаркі, камуністычнае выхаванне. Па-за полем зроку засталіся палітычная гісторыя, нацыянальна-вызваленчы рух і многія іншыя праблемы. Калі ж яны закраналіся, то мелі месца замоўчванні, выбарачны падыход да падбору фактаў, якія б пацвярджалі канцэпцыю аўтара. Назіралася прырашчэнне фактычнага матэрыялу да сфармуляваных раней канцэпцыяў.

Шырокае распаўсюджанне атрымаў ілюстрацыйна-цытатніцкі метад, калі палажэнні падмацоўваліся асобнымі прыкладамі і цытатамі без вывучэння ўсёй сукупнасці крыніцаў. Гісторык у сваіх даследаваннях зыходзіў не з фактаў, а ад пэўнай канцэпцыі. Манапольнае права на ісціну патрабавала выкарыстання марксісцка-ле- нінскай тэорыі. Плюралізм навуковай думкі прыпісваўся толькі

246


буржуазнай навуцы. Працы па гісторыі Беларусі даследчыкаў дасавецкай школы (А.С.Грушэўскага, М.В.Доўнар-Запольскага, М.К.Любаўскага і інш.) нельга было выкарыстоўваць. Іх канцэпцыі аб’явілі антынавуковымі. Даследаванні рэпрэсаваных гісторыкаў 20–30-х гг. не выкарыстоўваліся. Працы З.Жылуновіча, У.Ігнатоўскага, В.Ластоўскага, А.Цвікевіча былі змешчаны ў спецзахавальнікі.

«Закрытымі» былі даследаванні, якія публікаваліся за межамі сацыялістычнага лагера. Яны ацэньваліся як «буржуазныя фальсіфікацыі» і цалкам адвяргаліся. Традыцыю гістарычнай «контрпрапаганды» распачаў Л.С.Абецэдарскі ў брашуры «У святле неабвержаных фактаў» (1969 г.). Падобная ідэйная ізаляванасць навукі негатыўна адбілася на вывучэнні гісторыі Беларусі.

Інфармацыйнае забеспячэнне навукоўцаў залежала ад магчымасці выкарыстання архіўных матэрыялаў. Калі ў другой палове 50-х гг. ХХ ст. адбывалася дэмакратызацыя архіўнай службы, то ў 60-я гг. доступ да крыніцаў быў абмежаваны. З аднаго боку, гэта тлумачыцца «непатрэбнасцю» архіўных крыніцаў, таму што апрыорныя тэорыі не патрабавалі дакументальнага абгрунтавання, з другога боку, каб не было супярэчнасці паміж навуковым дакументальным аналізам і прапанаванымі канцэпцыямі.

Паступова ў 70-я гг. зменшылася ў параўнанні з 60-мі колькасць наведвальнікаў архіваў з прычыны немагчымасці атрымаць неабходныя даследчыкам матэрыялы, непадрыхтаванасці навукоўцаў да прафесійнай крытыкі крыніцаў, слабога валодання замежнымі мовамі, канцэнтрацыі намаганняў вучоных на праблемах сучаснасці. У дзяржаўных архівах БССР у сярэдзіне 80-х гг. захоўвалася звыш 7 млн. 340 тыс. справаў, з якіх 5 млн. 340 тыс. складалі матэрыялы па гісторыі савецкага перыяду. Шэраг вучоных сцвярджае, што доступ да 50 % інфармацыі па гісторыі савецкага грамадства быў забаронены рознымі інструкцыямі.

Такім чынам, на развіццё гістарычнай навукі ўплывала традыцыя, якая склалася яшчэ ў 20 – 30-я гг., калі гісторыя атаясамлівалася з ідэалогіяй, якая ў сваю чаргу была падпарадкавана партый- на-дзяржаўнаму апарату. Гісторыя з’яўлялася адным з рычагоў пабудовы сацыялістычнага грамадства.

3. Цэнтры гістарычнай навукі БССР. Вядучай навукова-да-

следчай установай гістарычнага профілю ў рэспубліцы з’яўляўся Інстытут гісторыі АН БССР. Аднаўленне ў ім даследчыцкай дзейнасці пачалося з красавіка 1945 г. Працаваць прыходзілася ў скла-

247


даных умовах: калектыў інстытута (19 чалавек) размяшчаўся ў пакоі памерам 20 м2. У другой палове 40-х гг. у інстытуце дзейнічала тры сектары: гісторыі СССР і БССР, археалогіі, этнаграфіі і фальклору. А сектар усеагульнай гісторыі быў закрыты з прычыны неадпаведнасці спецыялізацыі ўстановы. У 1946 г. тут працавалі 2 дактары і 6 кандыдатаў гістарычных навук, 7 старэйшых і 4 малодшых навуковых супрацоўніка.

Да пачатку 60-х гг. інстытут складаўся з 5 сектараў: археалогіі Беларусі, гісторыі Беларусі эпохі феадалізму, гісторыі Беларусі эпохі капіталізму, гісторыі Беларусі савецкага перыяду, гісторыі Вялікай Айчыннай вайны і партызанскага руху ў Беларусі, у складзе якіх працавалі 62 навуковыя супрацоўнікі, у тым ліку 3 дактары і 29 кандыдатаў гістарычных навук.

Цікавасць даследчыкаў да найноўшага перыяду гісторыі БССР абумовіла рэарганізацыю сектара гісторыі Беларусі савецкага перыяду. На яго аснове ў красавіку 1962 г. былі створаны сектар гісторыі сацыялістычнага і камуністычнага будаўніцтва ў Беларусі ў пасляваенны перыяд і сектар гісторыі Кастрычніцкай рэвалюцыі і сацыялістычнага будаўніцтва ў Беларусі. Яны разам з утвораным раней сектарам гісторыі Вялікай Айчыннай вайны і партызанскага руху сканцэнтравалі амаль 60 % навуковых супрацоўнікаў.

Учэрвені 1963 г. было праведзена ўзбуйненне сектараў – замест шасці створаны чатыры. З сектарам гісторыі Савецкай Беларусі з 1917 па 1945 гг. аб’ядналі сектар гісторыі Кастрычніцкай рэвалюцыі і сацыялістычнага будаўніцтва і сектар гісторыі Вялікай Айчыннай вайны і партызанскага руху. На аснове аб’яднання сектараў гісторыі Беларусі эпохі феадалізму і гісторыі Беларусі эпохі капіталізму быў створаны сектар гісторыі Беларусі дасавецкага грамадства. Але рэарганізацыя сябе не апраўдала, таму ў 1965 г. было прызнана мэтазгодным аднавіць сектар гісторыі Кастрычніцкай рэвалюцыі і сацыялістычнага будаўніцтва і сектар гісторыі Вялікай Айчыннай вайны і партызанскага руху як самастойныя навуковыя падраздзяленні.

Ва ўмовах абвастрэння ідэалагічнай барацьбы на міжнароднай арэне ў ліпені 1968 г. быў створаны сектар замежнай гістарыяграфіі, а ў 1969 г. – сектар гісторыі еўрапейскіх сацыялістычных краін. Паколькі перад савецкім грамадствам была пастаўлена задача пабудовы камунізму, то з 1969 г. пачаў дзейнасць сектар гісторыі камуністычнага будаўніцтва.

Уадпаведнасці з пастановай ЦК КПБ «Аб дадатковых мерах па паляпшэнню навуковай распрацоўкі гісторыі ўсенароднай ба-

248


рацьбы ў Беларусі супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў у гады Вялікай Айчыннай вайны», якая ўсклала на Інстытут гісторыі АН БССР задачу каардынацыі работы па зборы ўспамінаў удзельнікаў барацьбы савецкага народа супраць фашызму, у сакавіку 1970 г. пры сектары гісторыі Вялікай Айчыннай вайны і партызанскага руху ў Беларусі была створана група па зборы і публікацыі мемуараў ветэранаў вайны. Такім чынам, на пачатак 70-х гг. структуру інстытута складалі сем сектараў: археалогіі Беларусі, гісторыі Беларусі дасавецкага грамадства, гісторыі Вялікай Айчыннай вайны

іпартызанскага руху, гісторыі Кастрычніцкай рэвалюцыі і сацыялістычнага будаўніцтва, гісторыі камуністычнага будаўніцтва, замежнай гістарыяграфіі Беларусі, гісторыі еўрапейскіх сацыялістычных краін, у складзе якіх працавалі 82 навуковыя супрацоўнікі, у тым ліку 10 дактароў і 29 кандыдатаў гістарычных навук.

У1971 г. замест сектара замежнай гістарыяграфіі Беларусі быў створаны сектар збору і публікацыі дакументаў і гістарычных матэрыялаў. Новая рэарганізацыя адбылася ў 1980 г. Структуру інстытута гісторыі складалі 11 аддзелаў: першабытнай археалогіі, сярэднявечнай археалогіі, археалогіі зонаў новабудоўлі, гісторыі Беларусі перыяду феадалізму, гісторыі Беларусі перыяду капіталізму, гісторыі Кастрычніцкай рэвалюцыі і грамадзянскай вайны, гісторыі сацыялістычнага будаўніцтва, гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, гісторыі навукі і інш. Усяго ў 1980 г. там працавалі 120 навуковых супрацоўнікаў, у тым ліку 13 дактароў і 46 кандыдатаў гістарычных навук.

Супрацоўнікі Інстытута гісторыі АН БССР падрыхтавалі першую сінтэтычную «Историю Белорусской ССР» (1954 г. – 1-ы том, 1958 г. – 2-і том). У 1972 – 1975 гг. была выдадзена «Гісторыя Беларускай ССР» у 5-ці тамах. У гэтай абагульняльнай калектыўнай працы на аснове фармацыйнага падыходу даследавана гісторыя Беларусі першабытнаабшчыннага, феадальнага, капіталістычнага

ісацыялістычнага перыядаў. На падставе пяцітамовіка ў 1977 г. была выдадзена аднатомавая «История Белорусской ССР».

Уабмеркаванні плана-праспекта «Гісторыі Беларускай ССР»

упяці тамах у 1962 г. прынялі ўдзел вучоныя БССР разам з супрацоўнікамі Інстытута гісторыі СССР на чале з акадэмікам Б.А.Рыбаковым. Да яго падрыхтоўкі былі далучаны не толькі гісторыкі, але і археолагі, літаратары, мастацтвазнаўцы, якія працавалі ў АН Беларусі, БДУ, Інстытуце гісторыі партыі пры ЦК КПБ. Навуковую дапамогу ў падрыхтоўцы першага тома аказалі гісторыкі Масквы – Е.В.Індава, М.М.Улашчык, другога тома – А.М.Анфімаў, трэцяга

249


Смотрите также файлы