Файл: Гістарыяграфія гісторыі Беларусі. Вуч.дап. Белазаровіч.pdf

ВУЗ: Не указан

Категория: Не указан

Дисциплина: Не указана

Добавлен: 02.08.2025

Просмотров: 2811

Скачиваний: 0

ВНИМАНИЕ! Если данный файл нарушает Ваши авторские права, то обязательно сообщите нам.

Напрыканцы 1948 г. быў падрыхтаваны новы праект «Гісторыі Беларусі» ў трох тамах. Але яго таксама раскрытыкавалі ў сакавіку 1949 г. на юбілейным пасяджэнні, прысвечаным 20-годдзю АН БССР. Заўвагі тычыліся перыядызацыі гісторыі Беларусі, недастатковага тэарэтычнага абгрунтавання працэсу пабудовы сацыялізму ў БССР, адсутнасці савецкага патрыятызму пры аналізе народнага гераізму.

Толькі новы праект, падрыхтаваны ў 1951 г., атрымаў станоўчую рэцэнзію ў ЦК КП(б)Б, а таксама станоўчую ацэнку камісіі маскоўскіх гісторыкаў на чале з М.М.Дружыніным. Першы том «Гісторыі Беларускай ССР» быў выдадзены тыражом 30 тыс. экзэмпляраў у 1954 г., а другі том – у 1958 г.

Разам з падрыхтоўкай сінтэтычных працаў даследчыкі ў другой палове 40-х – сярэдзіне 50-х гг. распрацоўвалі шэраг кірункаў айчыннай гісторыі: 1) гісторыя Беларусі ХVІ – ХVІІІ стст. (гаспадарчае жыццё Беларусі ў складзе Рэчы Паспалітай (А.П.П’янкоў), беларусы ў Маскоўскай дзяржаве ў 1654 – 1667 гг. (А.А.Савіч), узаемаадносіны беларускага і польскага народаў у канцы ХVІІІ ст. (А.А.Савіч)); 2) гісторыя беларускага сялянства (паўстанне Дзяніса Мурашкі, рэформа 1861 г. (А.П.П’янкоў)); 3) гісторыя беларускіх гарадоў – Мінска – Н.В.Каменская, Віцебска – Л.Б.Камінская, Полацка – Хазарэвіч, Гомеля – Грабкоў); 4) аграрнае пытанне і сялянскі рух у эпоху капіталізму; 5) рабочы рух у Беларусі (А.І.Воранава); 6) нацыянальнае пытанне і нацыянальна-вызваленчы рух у Беларусі ў канцы ХІХ – пачатку ХХ ст. (М.А.Поташ); 7) гісторыя Савецкай Беларусі (А.А.Шакун, Н.В.Каменская, М.І.Гільберт). Але з дзесяці запланаваных манаграфіяў было выдадзена толькі пяць:

М.М.Нікольскага «Частное землевладение и землепользование в Древнем Двуречье» (1948 г.), «Этюды по истории финикийских общественных и земледельческих культов» (1948 г.), Н.В.Каменскай «Утварэнне БССР» (1946 г.), «Вялікая Кастрычніцкая Сацыялістычная рэвалюцыя і ўтварэнне БССР» (1954 г.), А.П.П’янкова «Паходжанне беларускага народа» (1948 г.).

Актыўна разгортвалася «барацьба з касмапалітызмам». У АН БССР, БДУ адбыліся сходы з патрабаваннем разграміць «бязродных касмапалітаў». 6 мая 1949 г. прайшла сесія Аддзялення грамадскіх навук АН БССР, прысвечаная «барацьбе з касмапалітызмам» у галіне філасофіі, літаратуразнаўства, гісторыі і фалькларыстыкі. У друку паведамлялася, што дакладчыкі Я.П.Галенчанка і А.П.П’янкоў «ухіліліся ад выкрыцця памылак касмапалітызму сярод філосафаў і гісторыкаў рэспублікі». Трэба аддаць належнае

241


навукоўцам, якія змаглі ў тых абставінах супрацьстаяць афіцыйнаму курсу.

Пытанні «барацьбы з нацыяналізмам» разглядаліся на XIX з’ездзе КП(б)Б (1949 г.). У справаздачы сакратара ЦК КП(б)Б Н.У.Гусарава крытыкаваліся «нацыяналістычныя тэорыі» у гісторыі і літаратуры. З'езд прапанаваў ЦК КП(б)Б далей распрацоўваць «марксісцкія» працы па гісторыі БССР, КП(б)Б, гісторыі беларускай культуры, літаратуры і мастацтва.Такім чынам, гістарычная навука была пастаўлена ў абмежаваныя рамкі, адыход ад якіх пагражаў пэўнымі высновамі.

Барацьба з нацыяналізмам і касмапалітызмам з пазіцыяў сённяшняга часу падаецца беспадстаўнай. Але ў тыя гады яна вызначала навуковы лёс гісторыкаў. Пад уплывам палітычных і ідэалагічных установак яны былі вымушаны адступаць ад аб’ектыўнасці. Усё гэта змяншала зацікаўленасць у вывучэнні гістарычнага мінулага, звужала праблематыку даследаванняў, прыводзіла да аднабаковых ацэнак, ігнаравала гістарычны падыход у асвятленні гісторыі Беларусі.

Адшукванне памылак «нацыяналістычнага характару» ў працах гісторыкаў з’яўлялася вынікам укаранення сталінскіх трактовак і ацэнак гістарычнага працэсу, росквіту вялікадзяржаўнай цэнтрысцкай гістарыяграфіі. Класавы падыход нанёс шкоду гістарычнай навуцы, бо ўсё, што не ўваходзіла ў сферу інтарэсаў рабочага класа і партыі бальшавікоў, а таксама ідэалагічна блізкіх да іх слаёў грамадства, абвяшчалася рэакцыйным і недапушчальным.

2. Асаблівасці развіцця беларускай савецкай гістарыя-

графіі ў сяр. 50 – 80-я гг. Пасля XX з’езда КПСС назіраюцца спробы пераасэнсавання гісторыі грамадства і навукі. Крытыка сталінскіх канцэпцыяў у канцы 50-х – пачатку 60-х гг. дазволіла даследчыкам звярнуцца да аб’ектыўнага аналіза гістарычнага працэсу. У выніку палітычнай «адлігі» гісторыкі атрымалі магчымасць большага доступу да архіўных матэрыялаў, шырэйшага выбару тэматыкі. Але відавочна, што змены ў гістарыяграфіі былі мінімальнымі. З кніг і артыкулаў знікла імя Сталіна, яго цытаты, але ацэнкі «Кароткага курсу гісторыі ВКП(б)» захаваліся. Як лічыць П.Ц.Петрыкаў, у гістарычнай навуцы пачаў фармавацца «культ КПСС».

У абагульняльных артыкулах аб выніках развіцця гістарычнай навукі паміж ХІХ і ХХІІ з’ездамі КПСС падкрэслівалася, што «... гісторыя – гэта партыйная навука, што вучоныя павінны займацца гісторыяй для гісторыі. Гісторыя – гэта не палітыка, зверну-

242


тая ў мінулае, а навука аб мінулым, якая дапамагае выпрацаваць і ажыццявіць сучасную партыйную палітыку».

Галоўнай функцыяй гістарычнай навукі засталася ідэалагічная, што прадвызначыла два асноўныя кірункі гістарычных даследаванняў: гісторыя КПБ і гісторыя савецкага грамадства пасляваеннага перыяда.

Вядучай тэмай па-ранейшаму заставалася гісторыя рэвалюцыйнага руху, у якім асноўная ўвага надавалася ролі бальшавіцкіх арганізацыяў (манаграфічныя даследаванні Я.І.Бугаёва, А.І.Вора-

навай, К.І.Шабуні, І.М.Ігнаценкі, Ц.Е.Саладкова).

З сярэдзіны 50-х гг. з’яўляюцца спецыяльныя даследаванні аб дзейнасці бальшавікоў Беларусі ў барацьбе супраць царызму

(М.М.Мяшкоў, М.Я.Шкляр, В.В.Скарабагаты, Ц.Е.Саладкоў, А.I.Яфрэмава).

Эвалюцыя структуры і дзейнасці сацыял-дэмакратычных арганізацыяў у Беларусі ад першых гурткоў да Кастрычніцкай рэвалюцыі паказана ў манаграфіі А.А.Кузняцова «На пути к Октяб-

рю. Из истории партийного строительства в Белоруссии. 1884 –

1917 гг.» (1970 г.).

Новымі даследаваннямі, якія паглыблялі веды па гісторыі бальшавізму ў Беларусі, з’яўляюцца манаграфіі А.С.Караля «Путь борьбы и побед: К 80-летию II съезда РСДРП» (1983 г.), «Большевики Белоруссии в революции 1905 – 1907 гг.» (1986 г.), «Соединяясь в партию: К 90-летию I съезда РСДРП» (1988 г.). Значна глы-

бей, чым гэта было зроблена папярэднікамі, раскрыты характар і змест рэвалюцыйнай барацьбы, яе дынаміка і маштабы, спецыфіка, складаны працэс станаўлення і развіцця арганізацыяў РСДРП у Беларусі бальшавіцкага тыпу, формы і метады іх дзейнасці, рост уплыву ў масах, умацаванне кіруючай ролі ў рэвалюцыйнай барацьбе.

Але ў гэты час беларускія гісторыкі не выкарыстоўвалі ленінскую канцэпцыю трох палітычных лагераў у Расійскай імперыі на мяжы ХІХ – ХХ стст.: дэмакратычнага, ліберальнага, урадавага. Некаторыя даследчыкі прытрымліваліся пазіцыі «Кароткага курса гісторыі ВКП(б)» і вызначалі толькі два грамадскія лагеры на тэрыторыі Беларусі: рэвалюцыйны (бальшавікі) і контррэвалюцыйны (чарнасоценцы, кадэты, меншавікі, Бунд, ПСР, БСГ). Аб гэтым сведчыць манаграфія У.I.Салашэнкі «Большевики в борьбе с мелкобуржуазными партиями в Белоруссии (1905 – март 1917 гг.)» (1981 г.).

Гісторыя непралетарскіх партый фактычна не вывучалася.

243


Праўда, у канцы 60-х – 70-я гг. былі зроблены спробы навуковай аб'ектыўнай ацэнкі беларускага нацыянальна-культурнага і палітычнага руху, дзейнасці БСГ, газет «Наша Доля» і «Наша Ніва». Аб гэтым сведчаць артыкулы ў Беларускай Савецкай Энцыклапедыі (т.1 – 12, 1969 – 1975 гг.), у другім томе «Гісторыі Беларускай ССР» (1972 г.), «Гісторыі беларускай дакастрычніцкай літаратуры» (т.1 – 2, 1968 – 1969 гг.), публікацыях С.Х.Александровіча,

Г.В.Кісялёва, У.М.Конана, С.М.Самбук, М.В.Біча і інш.

Актывізавалася распрацоўка праблемы гісторыі рабочага класа. У гістарычнай навуцы Беларусі пашыраюцца даследаванні

М.Я.Завалеева, І.Я.Марчанкі і інш.

Набыло актуальнасць пытанне знаходжання Заходняй Беларусі ў складзе Польшчы. Яго распрацоўка звязана з манаграфіямі

У.А.Палуяна і І.В.Палуяна «Революционное и национально-осво- бодительное движение в Западной Белоруссии в 1920 – 1939 гг.» (1962 г.) і А.М.Мацко «Революционная борьба трудящихся Польши и Западной Белоруссии против гнета буржуазии и помещиков,

1918 – 1939 гг.» (1972 г.).

Больш увагі стала надавацца гісторыі стварэння новага грамадства на Беларусі ў 20 – 30-я гг. ХХ ст.: ажыццяўленню індустрыялізацыі, калектывізацыі (хаця яе прымусовы характар амаль не паказваўся), дзяржаўнаму і культурнаму будаўніцтву. Гэтыя праблемы знайшлі адлюстраванне ў манаграфіях А.А.Філімонава,

М.І.Злотніка, калектыўнай працы «Перамога калгаснага ладу ў Беларускай ССР» (1981 г.), даследаваннях К.К.Германа, Л.М.Лы-

ча, У.І.Навіцкага, А.М.Сарокіна і інш.

Распрацоўвалася тэматыка, звязаная з аднаўленнем і развіццём гаспадаркі, дзяржаўным і культурным будаўніцтвам у працах А.П.Белязо, М.П.Касцюка. Даследчыкі не пакідалі па-за ўвагай пытанні Кастрычніцкай рэвалюцыі, устанаўлення Савецкай улады ў Беларусі, грамадзянскай вайны (У.Р.Івашын, С.З.Пачанін, П.А.Селіванаў, М.С.Сташкевіч і інш.). Аднак агульны кірунак працаў быў вытрыманы ў духу афіцыяльных патрабаванняў.

Адносна свабоднай ад ідэалагічнага кантролю заставалася сацыяльна-эканамічная праблематыка. З’явіліся грунтоўныя даследаванні па гісторыі сельскай гаспадаркі і сялянства (Х.Ю.Бейлькін,

П.Р.Казлоўскі, Л.П.Ліпінскі, В.І.Мялешка, В.П.Панюціч, Д.Л.Пахілевіч, М.М.Улашчык, М.Б.Фрыдман, В.У.Чапко), пра-

мысловасці, гарадоў і рабочага класа (З.Е.Абезгаўз, М.Ф.Болбас,

М.Р.Матусевіч, А.М.Люты).

Паколькі гуманітарныя навукі, у т.л. гісторыя, знаходзіліся пад пільным кантролем партыі, то ў кожнай рэспубліцы былі расстаў-

244


Смотрите также файлы