ВУЗ: Не указан

Категория: Не указан

Дисциплина: Не указана

Добавлен: 21.08.2025

Просмотров: 2215

Скачиваний: 0

ВНИМАНИЕ! Если данный файл нарушает Ваши авторские права, то обязательно сообщите нам.

Спачатку ён, Іван, паставіўся да гэтага своеасаблівага сватаўства, да якога з трывогай і хваляваннем рыхтавала яго Тася, з пэўнай скептычнасцю, хоць прыняў госця ветліва. Слухаючы Забаўскага, думаў: «Давай, давай, залівай, гаварыць ты ўмееш. Я паслухаю, але не думай, што развешу вушы, як Тася». Жонку ў думках папракаў, што яна так аддана, так шчыра «глядзіць у рот» перастарэламу жаніху, але ўпотай і любаваўся ёю — яе нейкай зусім дзявочай трапяткой усхваляванасці — ажно палала ўся, ажно дыханне ёй займала. Нават тады, калі ён, папрасіўшы на дапамогу Яшку Качанка, тагачаснага сакратара сельсавета, прыйшоў сватацца да яе самое, Тася, так не хвалявалася, больш смяялася, жартавала, палохаючы яго, руйнуючы спадзяванні, хоць перад тым яны пра ўсё дамовіліся. А за дачку, якая ў той час, дзесьці ў Магілёве, можа збівала абцасы, выступаючы ў танцавальным ансамблі вучылішча, так, дурная, перадрыжала, што пасля да раніцы заснуць не магла.

Але ўчора адбылося штось незвычайнае і з ім самім. У нейкі момант Забаўскі сваім расказам як разбурыў плот, што адгароджваў пісьменніка, сакратара парткома, чалавека з універсітэцкай адукацыяй ад яго, шафёра. Аляксандр Пятровіч раптам як наблізіўся і стаў сваім, вясковым хлопцам, як усе добрынцы, незалежна ад таго, хто з іх што скончыў, кім стаў у жыцці. Зніклі яго, Іванаў, скепсіс, недавер, насцярожанасць. Невясёлую і, безумоўна, шчырую споведзь Забаўскага аб яго легкадумнай жаніцьбе ён слухаў з уважлівай сур'ёзнасцю, якая Тасю і палохала, і радавала: дарэчы, гэтага ён не бачыў, пра гэта Тася сама прызналася ўначы.

Івану падабалася высакароднасць Забаўскага: ніводнага дрэннага слова пра сваю былую жонку, акрамя хіба таго, што яна ахвяра пэўнага асяроддзя, наадварот, вінаваціў сябе, што ў яго, пісьменніка, псіхолага, не хапіла сілы волі, умення, такту адарваць яе ад гэтага асяроддзя, ад дому і анучак, за якія яна трымалася і без якіх, выходзіць, не ўяўляла жыцця. Івану нават трохі па-бацькоўску стала шкада гэтае незнаёмай яму Эльвіры. Варкі, як называла яе залвіца. Адначасова ён перажыў радасць, гордасць ад думкі, што яго дзеці не такія, бо і яго жыццё не такое, як у таго бухгалтара. Валі не трэба ні дом, ні шмаццё. Валя — як маці: Тася, акушэрка, з заможнай сям'і, модніца, пайшла за яго, трактарыста, сірату, у якога і штаноў добрых не было, пайшла ў хацінку, у якой траім не было дзе павярнуцца. І кахаць Валя будзе, безумоўна, гэтак жа, як маці,— усё жыццё, з усёй жаночай шчырасцю. І ўпершыню, слухаючы Аляксандра Пятровіча, Іван падумаў, што было б недарэчна, недаравальна, каб ён, як кулак


нейкі, самадур, стаў у дачкі на дарозе, загарадзіў гэтую дарогу, можа адзіную, якая вядзе да яе жаночага шчасця.

Праўда, пэўны час ён яшчэ супраціўляўся ўнутрана і, ужо баючыся самога сябе, баючыся, што ён скажа не тое, што трэба, з хваляваннем, якое пачало нагадваць Тасіна хваляванне, чакаў, калі сакратар загаворыць пра сватаўство. Але Забаўскі і тут выявіў сябе разумным чалавекам: не стаў ні сватацца, ні гаварыць без Валі пра свае пачуцці да яе. Гэта таксама спадабалася Івану, хоць спалохала і расчаравала Тасю: тая падрыхтавала сябе да сватання

Пасля расказу Забаўскага пра сябе яны хораша, як блізкія людзі, з поўным узаемаразуменнем пагаварылі пра саўгасныя справы. Толькі Іван асцярожна абыходзіў тэму, ад якой балела,— пра паліцая. Аляксандр Пятровіч, безумоўна, адчуў, зразумеў гэта і таксама не дакранаўся да балючага. Пад канец іх позняга цвярозага застолля — выпілі пляшку віна — Тася зразумела, што адбылося самае важнае — яны паразумеліся, душэўна зблізіліся, Іван прызнаў будучага заця, а таму паспакайнела і павесялела.

А пасля ўначы, у ложку, шчаслівая Тася пачала гаварыць, так, быццам сватаўство адбылося і ўсё ўжо вырашана,— з матчынай клапатлівасцю прыкідвала, што Валі трэба набыць, хоць пра вяселле старалася не ўспамінаць.

Іван разумеў яе жаночую хітрасць, яе боязь, каб ён няўдалым словам не заліў яе радасны агонь, і ашчаджаў гэты агонь і радаваўся таксама — ад Тасінай радасці, у цемры, пасміхаўся, толькі з ласкавай дакорлівасцю казаў: «Спі ты, завадная. Во няма на цябе ўгамону».

...Дрэвы, што прызначаліся на дровы, бярозы і асіны, Шчэрба траляваў з глыбіні квартала на просеку нераспілаваныя, толькі збольшага ачышчаныя ад галля. Тут, на просецы, двое сталых рабочых лясніцтва пілавалі іх на метроўкі і складалі ў шуркі — для замеру.

Іван прасачыў, каб для першай машыны, якую ён павязе, Хведзька падцягнуў толькі бярозы-сухастоіны. Шчэрба ахвотна выконваў Іванавы ўказанні, але, як заўсёды, бурчаў:

— Ета ты стараешся для той заразы, якая мяне ўсюды крыцікуе? Во шчэ адна піла! Не я вязу, а то я прывёз бы ёй дроў, загавелася б яна з імі. Плакалі б яе дровы сінімі слязамі, і яна разам з імі.

«Зараза» — Вольга Даніленка, дачка партызана, лепшая работніца, адна з тых жанчын, якая не праходзіла міма ніякіх непарадкаў і нікому не давала паблажкі. Сам Астаповіч яе пабойваўся. Але якая гэспадыня не хоча мець дровы, з якімі б не ведала бяды? Вольга сама папрасіла Івана: «Карнеевіч, пастарайся прывезці не гнілля і не макроцця».


Іван стараўся з усёй шчырасцю.

Замер дроў, ды яшчэ пры такой рабоце, калі не паспявалі скласці шурку, як яе грузілі ў кузаў, вёўся на вока, да таго ж лесатэхнік цалкам давярэў сваім, саўгасным, гэта не якія-небудзь гараджане, якія па-чалавечы і ўкрасці не ўмеюць. Добрынцаў, калі яны захочуць украсці, усё роўна не ўпільнуеш, хоць выстаў усю лясную варту. Але ўкрадуць яны так, што свайго лесніка, тэхніка ці ляснічага ніколі не падвядуць; у гэтай справе існуе векавая традыцыя — людзі жылі з лесу, таму кража яго дзіўным чынам спалучалася з любоўю да лесу, з ашчаднасцю да яго дароў: ніводзін добрынец, нават самы зацяты парубшчык, не зробіць тае шкоды, якую можа зрабіць іншы гараджанін з-за простай забавы, дурнога марнатраўства.

Іван нагрузіў бярозавых круглякоў, як кажуць, не шкадуючы рысор.

Па лясной дарозе з выбоінамі і карэннем ехаў ціха — усё ж ашчаджаў рысоры і ўсю хадавую частку; машына — што чалавек: не перагружай яе, не тузай — і будзе яна служыць доўга і надзейна.

Любіў ён спяваць на бяседах, дома разам з Валяй. Але найбольш спяваў, калі быў за рулём адзін. З песняй скарачаецца дарога, не хіліць у сон. Ведаў многа народных песень, рускіх, беларускіх, украінскіх, нават дзве польскія і яўрэйскую — аб долі беднай дзяўчыны. Прасіў Валю знайсці, купіць ці запісаць словы новых песень, якія чуў па радыё ці тэлебачанні. Але апошнія месяцы было не да спявання. На бяседы ён не хадзіў, а сон... дык ён не толькі ў кабіне ўдзень, але і ўначы ў ложку не прыходзіў — гналі яго, як злосныя вартаўнікі, чорныя думкі.

А тут ён раптам злавіў сябе на тым, што спявае ціхую, ласкавую песню:

Зайшло сонца за аконца, За зялёны сад. Цалуюцца, мілуюцца,

Ахто каму рад...

Ірадасна яму зрабілася ад таго, што захацелася спяваць, і да бацькоўскага замілавання было радасна за тую Ганулечку, што «як розавы цвет», і за патрабаванне маці: калі хлопец хоча яе ўзяці, то на цэлы век.

З вялікага лесу выехаў у малады сасняк, пасадачны гадоў семнаццаць назад пры яго ўдзеле — ён рабіў на трактары разоры. Сасняк гэты як бы абвяргаў сцвярджэнне, што лес расце павольна: тут, на былых пясках, якія Астаповіч, прыйшоўшы ў саўгас, пастараўся спісаць і перадаць лясніцтву, лес рос надзіва хутка, як чужыя дзеці.

Але сосны яшчэ не выйшлі каранямі на дарогу, і была яна, падмёрзлая, прыцярушаная сняжком, роўная — што асфальт.

Іван даў машыне волю; паслухмяная, як жывая істота, яна, здавалася, ўлаўлівала яго думкі і разганялася ці, наадварот, сцішала ход да таго, як ён націскаў на педаль акселератара ці на тормаз.

Бліснула наперадзе лужына з патрушчаным лядком, Іван быццам бы не варухнуў ніводным мускулам, не збіў рытму песні, а машына асцярожна, што дзяўчына на абцасіках па кладцы, прайшла па лужыне і адразу ж, весела фыркнуўшы, як напоены стаеннік, рванула ўперад з ранейшай хуткасцю.

Расступіўся сасняк, ударыла ў ветравое шкло святло шырокага неба — машына выйшла ў поле. Іх, добрушскае, поле — ладны трохкутнік, сціснуты лесам; некалі самая бедная зямля, таму і хацеў яе Астаповіч спісаць усю, але не дазволілі, і зямля шчодра аддзячвае цяпер; добра ўгноеная, апрацаваная, не баіцца пад аховай лесу ні ўкраінскіх сухавеяў, ні палескіх ліўняў.

Поле было засеяна азімінай, сняжок сышоў амаль увесь, і жыта ярка, па-вясноваму зазелянела, ажно ад яго здавалася пазелянелай нізкая асенняя хмара.

На зялёным фоне, на паваротцы дарогі, вырысоўвалася адзінокая постаць чалавека. Прахожы ішоў у тым жa кірунку, да шашы; са спіны відно — немалады, з рэчавым мяшком за плячамі. Іван падумаў, што гэта нехта з хутаранцаў: толькі ў іх залесную невялікую вёску, бесперспектыўную, як яе называюць у афіцыйных дакументах, не ходзіць аўтобус і хутаранцам, калі няма падарожнай машыны, даводзіцца ісці ажно восем кіламетраў: раней такую дарогу не лічылі за адлегласць, а цяпер — людзі развучыліся хадзіць. Але Іван упікаў маладых, што яны лянуюцца хадзіць, кіламетр які ісці, а яны «галасуюць», старых жа заўсёды падвозіў і ўвогуле любіў падвозіць людзей, пасажыры такія ў знак удзячнасці многа расказваюць цікавага. І тут узрадаваўся, што надарыўся выпадак падвезці чалавека. А калі гэта яшчэ сапраўды хутаранец... Да партызанскай вёскі ў яго асаблівыя пачуцці і ўдзячнасці; хутаранцы пахавалі бацьку, не далі бандытам здзекавацца з яго цела, Іван прыбавіў газу, каб хутчэй дагнаць чалавека.

Прахожы, пачуўшы шум машыны, саступіў з дарогі на рунь, спыніўся, павярнуўся. Іван пазнаў... Шышку. Кроў ударыла ў галаву, у сэрца. Ад нечаканасці Іван спачатку затармазіў, так рэзка, што бярозавы кругляк кінула з грукатам на кабіну і далей на капот, трохі не пабіла ветравое шкло. І ўвогуле дровы загрымелі, абрушыліся, напэўна. Але тут жа Іван сцяміў, што недарэчна спыняцца, што лепш


як можна хутчэй праскочыць міма гэтага выкапня. Даў поўны газ. Ды ў гэты міг здарылася зусім нечаканае: Шышка пабег па полі, па жыце да лесу. І тады невядомая сіла прымусіла яго рэзка развярнуць машыну, з кузава зляцела не адно палена, і кінуць яе ўслед за паліцаем, Чаму ён гэта зрабіў — не мог пасля растлумачыць ні сабе, ні Тасі. Ці то апанавала злосць, што гад топча, паганіць сваімі бруднымі нагамі іх жыта, святое жыта, ці то штурхнула агіднасць да жывёльнага страху паліцая: баязліўцу заўсёды хочацца даць па карку, напалохаць яшчэ больш.

Цяжка нагружаная машына, трушчачы тонкую скарынку намёрзлага грунту, прабуксоўваючы, натужна завыла. Ды ўсё роўна ён дагнаў бы Шышку праз сотню метраў. Але праехаў ён усяго якія тры дзесяткі метраў, бо ў галаву ўдарыла іншае — да болю, да звону ў вушах цвярозая думка: што ж гэта ён робіць? Хіба ён можа забіць чалавека, калі нават гэты чалавек — Шышка?

Іван спыніў машыну, выключыў матор і ў знямозе, абліты халодным потам, адкінуўся на спінку сядзення, чуючы сваё сэрца ў кожнай часціне цела, у кожным пальцы рук і ног, якія спачатку захаладалі, а потым запаліла іх, як агнём.

А Шышка ўсё бег. Без аглядкі. Спыніўся на ўзлеску і... пагразіў адтуль кулаком.

Поле было заснежанае, у высокіх сумётах, вяршыні іх курыліся снежным пылам, і пыл гэты здаваўся не белым, а сінім-сінім, такой сінечы бадай ніколі не бывае, ні зімой, ні ўлетку, ні ў туманным досвітку, ні ў змроку надыходзячага вечара. Але ён, Іван, не думае пра гэта. Ён пільна ўзіраецца ўдалеч, дзе ў сіняве сярод снежных дзюнаў то з'яўляецца на вяршыні вышэйшых гурбаў, то знікае, правальваючыся ў ямы, адзінокая маленькая белая постаць. Ён ведае, што гэта яго сястрычка Анечка, што ідзе яна па зіме, па снезе ў адной сарочачцы, босая, без хусцінкі, здалёк відаць, як вецер бязлітасна рве, кідае ўбок яе косы... Яму трэба дагнаць яе, ратаваць, узяць у кабіну, загарнуць у кажух.

Ён ведае: акрамя холаду, ёсць яшчэ адна смяртэльная небяспека

— яна ідзе туды, дзе над снежнымі гурбамі віднеюцца вершаліны абгарэлых таполяў, дзе згарэла іх хата і дзе, ён гэта пэўна знае, яе чакаюць карнікі, чакаюць Лапай і Шышка. Яму трэба хутчэй дагнаць яе! Пакуль не позна. Хутчэй! Хутчэй! Ён ліхаманкава пераключае хуткасці, з усяе сілы цісне на педаль газу... Свішча вецер, страшна раве матор. Колы круцяцца, ажно звіняць, але яны ўгрузлі ў сухім, як пустынны пясок, снезе, і машына буксуе на месцы, нават здаецца, што разам са снегам яна паўзе назад, бо вецер з шалёнай сілай б'е ў