ВУЗ: Не указан
Категория: Не указан
Дисциплина: Не указана
Добавлен: 28.12.2019
Просмотров: 1842
Скачиваний: 6
3) спантаннасць (непадрыхтаванасць) маўлення: у адрозненне ад кніжных стыляў размоўнае выказванне, як правіла, будуецца без папярэдняй падрыхтоўкі, фактычна фарміраванне думкі і прамовы адбываецца адначасова;
4) адсутнасць строгай лагічнасці: гэта адметная рыса вынікае з папярэдняй – спантаннасці маўлення. Менавіта непадрыхтаванасць часцей за ўсё з’яўляецца прычынай непаслядоўнага выкладу інфармацыі, пераскоквання з адной тэмы на другую;
5) суб’ектыўнасць ацэнак: прамоўца можа выказваць свае думкі аб прадмеце маўлення, выяўляць свае адносіны да інфармацыі, якую ён паведамляе.
Моўныя сродкі гутарковага стылю таксама вызначаюцца пэўнымі асаблівасцямі.
На лексічным узроўні:
– вельмі часта выкарыстоўваецца размоўна-бытавая лексікіа (велізарны, чысцюткі, шкандыбаць);
– характэрным з’яўляецца ўжыванне дыялектных, прастамоўных слоў, жарганізмаў, прафесійнага слэнгу;
– семантычныя сцяжэнні: тушанае мяса – тушонка, нацыянальная бібліятэка – нацыяналка, заліковая кніжка – залікоўка.
Сустракаюцца адхіленні ад літаратурнай нормы ў пастаноўцы націску, у вымаўленні, ва ўтварэнні формаў слова. Сінтаксіс гутарковага стылю вызначаецца шырокім ужываннем аднасастаўных, няпоўных, эліптычных сказаў. Рэдка выкарыстоўваюцца дзеепрыметныя звароты.
34.Мастацкі стыль.
Мастацкі
стыль выяўляецца ў першую чаргу ў
мастацкай літаратуры, а таксама з гэтым
стылем цесна звязаныя і многія іншыя
сферы культурнага жыцця: тэатры, кіно,
музеі, выставы, экскурсіі. Нярэдка ў
гэтых выпадках ён мяжуе з публіцыстычным
стылем. Вылучаюцца тры разнавіднасці
стылю: 1) вершаваная мова; 2) мова
драматургіі;
3) мастацкая проза.
Мастацкі стыль вылучаецца асаблівасцю адзінства камунікатыўнай і эстэтычнай функцыі. У ім ствараецца славесны малюнак, які не толькі нясе нейкую інфармацыю, але і выконвае задачу эмацыянальна-вобразнага ўздзеяння на думкі і пачуцці чытача .
Прыкметы гэтага стылю:
эмацыянальнасць;
экспрэсіўнасць;
вобразнасць;
стылістычная незамкнёнасць;
індывідуальнасць аўтара.
Моўныя сродкі мастацкага стылю – гэта ў першую чаргу тропы (метафара, метанімія, сінекдаха, алегорыя, гіпербала, літота, параўнанне, увасабленне, эпітэт і інш.) і фігуры маўлення (анафара, антытэза, градацыя, інверсія, паралелізм, рытарычнае пытанне і інш.).
35.Публіцыстычны стыль.
Публіцыстычны стыль адлюстроўваецца ў мове грамадска-публі-цыстычнай літаратуры, сродках масавай інфармацыі, сходах, мітынгах і пад.
Яго задача – паведамляць грамадскую інфармацыю, уздзейні-чаць на свядомасць і эмоцыі мас, фарміраваць грамадскую думку.
Вылучаюць разнавіднасці гэтага стылю: 1) прамоўніцкі, 2) радыё-журналісцкі, 3) газетна-публіцыстычны.
Стылявыя рысы:
лагічнасць выкладу;
эмацыянальнасць;
ацэначнасць;
сумяшчэнне экспрэсіі і стандарту;
закліковасць;
вобразнасць.
Моўныя сродкі публіцыстычнага стылю
На лексічным узроўні:
– грамадска-палітычная, эканамічная, агульнакультурная лексіка;
– спалучэнне ўрачыстай лексікі з размоўнай;
– умеранае ўжыванне вобразных сродкаў, характэрных для мастацкага стылю;
– газетная вобразнасць, фразеалагізмы, «крылатыя выразы», моўная гульня, каламбуры.
На марфалагічным узроўні:
– шырокае выкарыстанне дзеясловаў у форме 1-й і 2-й асобы з займеннікамі;
– форма загаднага ладу дзеяслова выкарыстоўваецца як сродак прыцягнення ўвагі суразмоўцы (чытача): паглядзіце, успомніце, давайце падумаем, звярніце ўвагу;
– цяперашні час дзеяслова выкарыстоўваецца для паведамлення аб падзеях, запланаваных на будучы час: На наступным тыдні адкрываецца кніжны кірмаш;
– формы адзіночнага ліку часта выкарыстоўваюцца ў значэнні множнага: наш чалавек заўсёды адрозніваецца кемлівасцю (слова ‘чалавек’ ужыта ў значэнні ’людзі’).
На сінтаксічным узроўні:
– актыўнае выкарыстанне эмацыянальна- і экспрэсіўна-афарбаваных канструкцый: клічных, пытальных і пабуджальных сказаў, звароткаў, рытарычных пытанняў, лексічных і сінтаксічных паўтораў і інш.;
– імкненне да экспрэсіі абумоўлівае ўжыванне канструкцый з гутарковай афарбоўкай: інверсій, бяззлучнікавых сказаў, эліптычных сказаў (сказаў з прапушчанымі членамі);
– абмежаванае выкарыстанне дзеепрыметных і дзеепрыслоўных зваротаў.
36.Навуковы стыль.
Навуковы стыль выкарыстоўваецца ў сферах навукі, адукацыі, вытворчасці, тэхнікі і інш. Ён рэалізуецца ў кніжных спецыялізаваных тэкстах розных жанраў, вусных выступленнях на навуковыя тэмы.
Задача навуковага стылю – паведаміць навуковую інфармацыю, растлумачыць яе, прадставіўшы сістэму навуковай аргументацыі.
Навуковы стыль мае наступныя разнавіднасці: уласна навуковы, навукова-вучэбны, навукова-папулярны, навукова-тэхнічны, навуко-ва-даведачны.
Разнавіднасці |
уласна навуковы |
навукова-вучэбны |
навукова-даведачны |
навукова-тэхнічны |
навукова-папулярны |
Для яго характэрны наступныя стылявыя рысы:
– абстрактнасць;
– дакладнасць;
– маналагічнае маўленне;
– аб’ектыўнасць;
– аргументаванасць;
– абдуманасць выказванняў;
– лагічнасць;
– імкненне да нармаванай мовы.
Моўныя сродкі навуковага стылю
На лексічным узроўні:
– насычанасць тэрмінамі;
– абстрактныя назоўнікі (закон, лік, уласцівасць), аддзеяслоўныя назоўнікі са значэннем дзеяння (перапрацоўка, выкарыстанне);
– выкарыстанне слоў у прамым значэнні, адсутнасць вобразнасці;
– частае выкарыстанне лексічных сродкаў, якія ўказваюць на сувязь і паслядоўнасць думак (спачатку, перш за ўсё, па-першае, наадварот, таму і пад.).
На марфалагічным узроўні:
– рэдкае выкарыстанне ўласных займеннікаў я і ты, а таксама дзеясловаў у форме 1-й і 2-й асоб адзіночнага ліку;
– спецыяльныя прыёмы аўтарызацыі; аўтарскае «мы» (так званае «мы-сціпласці»), няпэўна-асабовыя і безасабовыя канструкцыі (Лічаць, што..; Вядома, што ...);
– шырокае выкарыстанне назоўнікаў з абстрактным значэннем з суфіксамі -нн-, -енн- (-энн), -анн-: абнародаванне, дазнанне, адкліканне, адчужэнне, акрэдытаванне, апазнанне, звальванне, накрыванне, забяганне, разгінанне і інш., а таксама з суфіксам -цыj-: асацыяцыя, датацыя, дэкларацыя і пад.;
– частае «нанізванне» роднага склону назоўнікаў: Дэвальвацыя адбываецца шляхам афіцыйнага паніжэння курса нацыянальнай валюты ў адносінах да золата, серабра, якой-небудзь замежнай валюты ў адпаведнасці з абясцэньваннем грашовых знакаў, якое адбылося, пры гэтым ранейшыя грашовыя знакі застаюцца ў абароце (скрытая дэвальвацыя);
– шырокае ўжыванне дзеясловаў у 3-й асобе цяперашняга часу, паколькі навуковы выклад грунтуецца на ісцінах, аксіёмах аб’ектыўнага асяроддзя, ён абстрагаваны ад канкрэтнага, актыўнага дзеяння ці руху: Адзыўная грамата падпісваецца кіраўніком і замацоўваецца подпісам міністра замежных спраў дзяржавы, якая прызначыла дыпламатычнага прадстаўніка, і накіроўваецца кіраўніку той дзяржавы, пры якой ён акрэдытаваны;
– прыметнікі ў навуковых тэкстах уваходзяць у асноўным у склад тэрміналагічных словазлучэнняў і выконваюць інфармацыйную ці класіфікацыйную функцыю. Напрыклад: Кадастр – сістэматызаваны збор звестак; цана – грашовае выяўленне кошту адзінкі тавару (прадукцыі вырабаў, паслуг і інш.). Асноўныя віды цэн: адпускныя, закупачныя, рознічныя цэны. Цана можа быць свабодная, фіксаваная, дагаворная. Адрозніваюць таксама цэны: прэйскурантныя, намінальныя, пакупніка або прадаўца, зменныя, даўгачасныя, эластычныя і інш.
На сінтаксічным узроўні:
– ужыванне складаных сказаў з выкарыстаннем злучнікаў, якія ўказваюць на суадноснасць з’яў;
– адсутнасць клічных сказаў, рэдкае выкарыстанне пытальных сказаў;
– частае выкарыстанне цытат, спасылак;
– выкарыстанне дзеепрыметных і дзеепрыслоўных зваротаў;
38.Афіцыйна-справавы стыль.
Афіцыйна-справавы стыль выкарыстоўваецца ў афіцыйных зносі-нах паміж людзьмі, арганізацыямі, краінамі.
Афіцыйна-справавы стыль дапамагае выконваць наступныя задачы: паведамляць афіцыйную дзелавую інфармацыю, пабуджаць да нейкіх дзеянняў у галіне вытворчасці, палітыкі і т.п., рэгуляваць афіцыйныя зносіны паміж людзьмі, арганізацыямі, краінамі.
Вылучаюць тры разнавіднасці гэтага стылю:
1 Афіцыйна-канцылярскі. Сфера яго выкарыстання – разнастай-ныя адміністрацыйна-ведамасныя, вытворчыя зносіны. Віды дакументаў: уставы, дамовы (дагаворы), загады, распараджэнні, заявы, характарыстыкі, даверанасці, распіскі. Віды дакументаў гэтага падстылю ў найбольшай ступені адрозніваюцца паміж сабой у кампазіцыйных, стылістычных і моўных адносінах. Вусныя формы: даклады, выступленні, службовая тэлефонная размова, вуснае распараджэнне.
2 Уласна заканадаўчы. Выкарыстоўваецца ў юрыдычнай сферы. Віды дакументаў: законы, указы, цывільныя (грамадзянскія), угалоўныя і іншыя акты дзяржаўнага значэння. Асноўная вусная форма – судовая прамова. Юрыдычныя дакументы вылучаюцца большай стылістычнай і моўнай аднароднасцю, чым дакументы іншых падстыляў.
3 Дыпламатычны. Выкарыстоўваецца ў галіне міжнародных зносін, таму цесна звязаны з палітычным жыццём грамадства. Віды дакументаў: міжнародныя дамовы, пагадненні, канвенцыі, мемарандумы, ноты, камюніке і інш. Вусныя формы малаўжывальныя.
Да стылявых рыс афіцыйна-справавога стылю можна аднесці наступныя:
1) доказнасць – праяўляецца перш за ўсё ў наяўнасці дакладных, бясспрэчных фактаў, лічбавых паказчыкаў, у выкарыстанні стандартных фармулёвак, пазбаўленых двухсэнсоўнасці, паралельных сінтаксічных канструкцый, якія аблягчаюць успрыняцце тэксту;
2) аб’ектыўнасць ацэнак і нейтральнасць выкладу фактаў (паколькі звязаны з прававымі нормамі жыцця грамадства);
3) інфармацыйнасць і ў той жа час кароткасць, якія падмацоўваюцца наяўнасцю дадатковых неабходных звестак, што ідуць, напрыклад, як дадатак да афіцыйнага пісьма;
4) лагічнасць і паслядоўнасць выкладу, яснасць, адсутнасць двухсэнсоўнасці, пераканаўчасць;
5) адназначнасць чытання (адсутнасць двухсэнсавасці);
6) сцісласць, кампактнасць выкладу, эканомнае выкарыстанне моўных сродкаў;
7) адсутнасць эмоцый, наяўнасць своеасаблівага этыкету, што мае надзвычай важнае значэнне для афіцыйнай карэспандэнцыі, якая з’яўляецца асноўным сродкам сувязі прадпрыемства, установы і г.д. з навакольным светам. Напрыклад, клічнік пасля звароту падкрэслівае значнасць і афіцыйнасць пісьма: Паважаныя калегі! Выкарыстанне пабочных канструкцый са значэннем эмоцый пазбаўляе выклад катэгарычнасці. Параўн.: Мы вымушаны Вам адказаць. – На жаль, мы вымушаны Вам адказаць. У адпаведнасці з этыкетам замест займенніка я выкарыстоўваюцца пасіўныя канструкцыі: я выканаў – мною выканана. Рэдка ўжываецца займеннік ён. Параўн.: Да нас прыехаў прафесар Іваноў. Прафесар зараз прачытае нам лекцыю.... Займеннік Вы заўсёды выкарыстоўваецца са значэннем пашаны, павышанай увагі: Як Вам ужо вядома, мы вельмі зацікаўлены ў Вашай прадукцыі;
8) стандартнае размяшчэнне матэрыялу, нярэдка па абавязко-вай форме. Адметнай рысай стылю з'яўляецца высокая ступень стандартызацыі, якая закранае як форму дакумента, так і моўныя сродкі. У афіцыйна-справавым стылі шырока выкарыстоўваюцца так званыя канцылярскія штампы. Штамп – моўны зварот, які шматразова паўтараецца, шаблонны, трафарэтны, зацяганы выраз з цьмянай экспрэсіўнасцю: дагаворныя бакі, узяць на кантроль і г.д.;
9) слабая індывідуалізацыя стылю;
10) абмежаванасць тэм.
39.Моўныя асаблівасці афіцыйна-справавога стылю.
На лексічным узроўні:
– ужыванне поўных найменняў, дакладных дат;
– шырокае выкарыстанне кніжнай лексікі;
– назвы людзей даюцца па іх спецыяльнасці або пасадзе: майстар фармавальнага цэха, кліент, арандатар, кватэранаймальнік, ісцец, сведка, падрадчык, усынавіцель, спажывец, пацыент, аўтар, наведвальнік, грамадзянін, пакупнік, слухач, глядач, чытач;
– выкарыстанне слоў у прамым значэнні;
– адсутнасць экспрэсіўнай і ацэначнай лексікі;
– наяўнасць стандартных зваротаў, моўных штампаў;
– абмежаваныя магчымасці сінанімічнай замены, частыя лексічныя паўторы, якія дапамагаюць пазбегнуць няправільных тлумачэнняў: Устанаўленне, замена і перагляд нормаў працы ажыццяўляюцца наймаль-нікам з удзелам прафсаюзаў. Аб устанаўленні, замене і пераглядзе нормаў працы работнікі павінны быць азнаёмлены не пазней чым за адзін месяц;
– выкарыстанне абрэвіятур, складанаскарочаных найменняў дзяржаў-ных устаноў, арганізацый, таварыстваў, партый, абумоўленае імкненнем да сцісласці: Мінфін, Мінюст, АТН, АДСС (адзіная дзяржаўная сістэма справаводства). У пісьмовай форме выкарыстоўваюцца шматлікія графічныя скарачэнні: нам. (намеснік), др. арк. (друкаваны аркуш), ф-ка (фабрыка);
– ужыванне слоў, не прынятых у іншых стылях: вышэйпамянёны, вышэйадзначаны, паскаральнасць, неліквіднасць і г.д. Да іх належаць таксама ўстойлівыя словазлучэнні: касацыйная скарга, акт непадпарадкавання, падпіска аб нявыездзе, мець значэнне, займаць пасаду і інш.
На марфалагічным узроўні:
– рэдкае выкарыстанне асабовых займеннікаў;
– шырокае ўжыванне інфінітываў (упаўнаважыць, забяспечыць, зацвердзіць, прыняць). Даволі часта пры інфінітывах ужываюцца словы неабходна, абавязаны, мае права і пад.: Фінансаванне названага мерапрыемства неабходна здзейсніць за кошт сродкаў...;
– замест дзеясловаў ужыванне сінанімічных спалучэнняў назоўніка з дзеясловам: дапамагчы – аказаць дапамогу, праверыць – правесці праверку, адрамантаваць – выканаць рамонт;
– частае выкарыстанне дзеясловаў цяперашняга часу ў значэнні па-стаяннага дзеяння, якое неабходна выконваць (Суб’екты прадпрымаль-ніцкай дзейнасці, якія ўчынілі эканамічныя правапарушэнні, нясуць (= па-вінны несці) адказнасць на падставе актаў заканадаўства);
– нанізванне формаў роднага склону назоўнікаў: парушэнне пункта 1 Указа парадку афармлення дагавора...;
– складаныя злучнікі і адыменныя прыназоўнікі: у выніку таго што, дзякуючы таму што; на працягу; за выключэннем; разам з тым; з мэтай; па лініі; у адпаведнасці з; пры дапамозе; шляхам; згодна з; у святле;
– распаўсюджаны аддзеяслоўныя назоўнікі на -нне, -ццё, -ка з прэфіксам не (ня) і інш.: выкананне, павелічэнне, парушэнне, выкрыццё, развіццё, непастаўка, недагляд;
– ужыванне складаных слоў, утвораных спосабамі аснова- і словаскладання: правапарушэнне, падаткаабкладанне, землекарыстанне, непрацаздольнасць, матэрыяльна-тэхнічны, малазабяспечаны.