Файл: 1. Гістарычныя перадумовы развіцця беларускай дзіцячай літаратуры Значэнне вуснай народнай творчасці.pptx
ВУЗ: Не указан
Категория: Не указан
Дисциплина: Не указана
Добавлен: 24.10.2023
Просмотров: 152
Скачиваний: 2
СОДЕРЖАНИЕ
Значэнне вуснай народнай творчасці
Збіранне беларускага фальклору
Асноўныя жанры дзіцячага фальклору
Люлі-люлі-люлі, прыляцелі куры,
Селі на варотах у чырвоных ботах.
Нярэдка паводзіны жывёл у калыханках нагадваюць паводзіны людзей:
Значэнне казак для развіцця і выхавання дзяцей
Беларускія народныя казкi падзяляюцца на 4 групы:
Збіранне і апрацоўка беларускіх народных казак
М. Багдановіч, У. Дубоўка, Цётка і іншыя.
Іншыя жанры дзіцячага фальклору
Іншыя жанры дзіцячага фальклору
Іншыя жанры дзіцячага фальклору
Значэнне фальклорных твораў для выхавання дзяцей
Вялікае значэнне фальклорныя творы маюць у дзіцячай гульні.
Вядомы псіхолаг М.С. Мухіна казала пісала пра значэнне фальклору для развіцця дзяцей:
2. Зараджэнне беларускай дзіцячай літаратуры
Шырокае распаўсюджанне пісьменнасці пачалося з Х ст. пасля прыняцця хрысціянства ў 988 г.
Кніга стала больш даступнай людзям з развіццём кнігадрукавання
Прадаўжальнiкамi культурна-асветнiцкiх традыцый Скарыны былі Сымон Будны і яго паплечнікі.
Вялiкую ролю ў пашырэннi асветы на Беларусi адыгрывалi брацкiя школы i адчыненыя пры iх друкарнi.
З iмем С. Полацкага звязаны першыя старонкi беларускай дзiцячай паэзii
У XVIII - ХІХ стст. набірае моц беларускамоўная бурлескная і парадыйная паэзія.
1. Гістарычныя перадумовы
развіцця беларускай
дзіцячай літаратуры
Значэнне вуснай народнай творчасці
Вусная народная творчасць – гэта першааснова любой нацынальнай лiтаратуры. Менавіта яна закладае асновы светаразумення чалавека. Дзіцячы фальклор з’яўляецца сведчаннем клопатаў народа аб выхаванні маладога пакалення.
Для Беларусі фальклор меў асаблівае значэнне – гэта была тая галіна духоўнага жыцця народа, якую ніякая дзяржава не магла ўзяць пад кантроль. Менавіта ў вуснай творчасці беларусы выказвалі свае мары і памкненні.
Збіранне беларускага фальклору
Упершыню творы беларускага фальклору пачалі збіраць у 19 ст. Фальклорныя творы збiралi, запiсвалi i выдавалi многiя аўтары: Ян Чачот, Ян Баршчэўскi, Еўдакiм Раманавiч Раманаў, Павел Васiлевiч i iнш.
Асаблiвасцi фальклору:
- вусная форма бытавання;
- адсутнасць аўтара;
- наяўнасць варыянтаў;
-традыцыйнасць.
Дзіцячы фальклор
Тэрмін «дзіцячы фальклор» доўга не ўжываўся ў фалькларыстыцы. Творы называліся «дзіцячымі песнямі», «калыханкамі», «пацешкамі» і інш. і змяшчаліся ў фальклорных зборніках побач з абрадавай паэзіяй, далучаліся да радзінных, хрэсьбінных песень.
Тэрмін «дзіцячы фальклор» узнік у пач. ХХ ст. Гэта спецыфічная галіна мастацкай творчасці, якая адпавядае інтарэсам і запатрабаванням дзяцей рознага ўзросту. Сюды ўваходзяць і творы народнай паэзіі, і творы для дарослых, якія пазней перайшлі ў разрад творчасці для дзяцей, і творчасць саміх дзяцей.
1. У залежнасцi ад узросту (Я. Карскі). Творы дзеляцца на 2 групы:
-творы для дзяцей пад апекаю дарослых;
- творы для дзяцей, якiя ўмеюць самастойна забаўляцца.
2. У залежнасцi ад функцый:
- творы, якiя прызначаны супакоiць дзяцей (калыханкi);
- творы, што выкарыстоўваюцца пры гульнi;
- творы, што цiкавяць дзяцей сваiм паэтычным зместам.
3. У залежнасцi ад стваральнiкаў:
- творы, што створаны для дзяцей;
- творы, што створаны самiмi дзецьмi;
- творы, што перайшлi з дарослага ў дзiцячы фальклор.
Асноўныя жанры дзіцячага фальклору
Калыханкі
Гістарычна звязаны з замоўнай паэзіяй (старажытны чалавек верыў, што можа паўздзейнічаць на сілы прыроды словам). Маці імкнулася песняй паўплываць на лёс дзіцяці, верыла, што песні зберагуць яго ад няшчасцяў.
Самы папулярны персанаж – кот: ён то ідзе на таржок і прыносіць дзіцяці піражок, то дапамае закалыхаць малое.
Калыханкі
Калыханкі вызначаюцца павольным рытмам, задушэўнай лірычнасцю і цеплынёй.
Паўторы «люлі-люлі», «баю-баюшкі-баю» дапамагаюць дзіцяці, якое яшчэ не разумее слоў, адчуць мелодыю і рытм. Калі дзіця падрастае, калыханкі зацікаўліваюць яго нескладаным, але займальным сюжэтам.
Прыклады калыханак (урыўкі)
Ой, люлі-люлі. Ветры ў полі загулі, Ехаў каток ды па дрова, Загарэлася дуброва. Пайшоў каток ваду насіці, Стаў дубровачку тушыці…
Ходзіць сон каля акон, А дрымота каля плота, І пытае сон драмоту: -Дзе мы будзем начаваць? -Дзе хацінка цяпленька, Дзе дзетачка маленька, А мы пойдзем начаваць І дзяцінку калыхаць.
Люлі-люлі-люлі, прыляцелі куры,
Селі на варотах у чырвоных ботах.
Сталі куры сакатаці,
няма курам чаго даці:
Ці аўса каласа?
Ці ячменю жменю?
Ці жыта карыта?
Ці гароху троху?
Люлі-люлі-люлі.
Прыклады калыханак (урыўкі)
Нярэдка паводзіны жывёл у калыханках нагадваюць паводзіны людзей:
Сядзела котка на кухні, Ды ў яе вочкі падпухлі. - Чаго ж ты, котачка, плачаш, Ці піці-есцікі хочаш? - Я й піць-есці не хачу, Па сваёй крыўданьцы плачу: Сам кухар пячэню злізаў, На мяне, котаньку,сказаўі Меліся лапачкі пабіць,- Чым буду шчурачак лавіць
У калыханках могуць закранацца і сацыяльныя пытанні, прысутнічаюць невясёлыя роздумы аб будучым дзіцяці:
Не плач, маё дзіцятка, а цыц, маё родна. Вунь там войт ідзець, На татку, на мамку ён бізун нясець, У тым у бізуне скураты увіты, На тым на бізуне слёзкі паліты…
Стваральнікі калыханак клапаціліся, каб дзеці адчулі сябе ў атмасферы прыязнасці і пяшчоты, каб дзіцячыя сэрцы напоўніліся спакоем.
Спі, дачушка, спі Ды аб долі сні. Маці будзе калыхаці, Будзе песеньку спяваці. Расце ў жыце кветка,
Кветка васілёчак. Расце маё дзіцятка У ясненькі дзянёчак. Жыта зжалі, кветка звяла. Па дзянёчку змрок. Адыдзі ты, доля злая, Ад майго дзіцяці ўбок.
Забаўлянкі –
вершаваныя творы, якiмi суправаджаюцца першыя рухi дзiцяцi. Уласціва імправізаваная форма, але існуюць і забаўлянкі з замацаваным тэкстам.
Формы забаўлянак.
Пястушкі – вершаваныя радкі, якімі дарослыя суправаджаюць першыя рухі дзяцей: «Кую-кую ножку! Паеду ў дарожку…»
Пацешкі – невялкія вершы, песні з захапляльным жартаўліва-гумарыстычным зместам, у якіх абдываецца сюжэтна развітае дзеянне, для якога ўласцівы імклівасць і дынамізм. Пад пацешкі дзеці гуляюць ручкамі, ножкамі: «Сарока-варона дзеткам кашку вырыла…»
Забаўлянкі (прыклады)
У куце сядзіць мядзведзь
У куце сядзіць мядзведзь,
Хустку вышывае,
А лісічка-невялічка
Хатку прыбірае.
А каток пячэ аладкі,
Масла падлівае.
Мышанятка жвава, гладка
Катку памагае.
Сонейка-сонца
Сонейка-сонца,
Выгляні ў аконца,
Пасвяці нам трошку,
Дам табе гарошку.
Забаўлянкі (прыклады)
Ягорачка
Горкай, горкай, горачкай
Ішоў малы Ягорачка.
Ваўкоў не баяўся,
Страхаў не пужаўся.
Выразаў Ягорачка
Дудачку-свісцёлачку,
I свістаў ён птушачкай,
Птушачкай-пяюшачкай.
***
Сядзіць мядзведзь на калодзе,
Капшук вышывае,
А сыны-медзведзяняткі
Шоўкам падшываюць.
Стары заяц-работнічак
На скрыпцы грае,
А лісіца, а хітрыца
З куста выглядае.
Дзіцячыя песні.
Большасць – жартоўныя, гумарыстычныя. Сюжэты больш разгорнутыя ў параўнанні з сюжэтамі забаўлянак і калыханак. Спяваліся дзецям, якім былі ўжо нецікавыя пястушкі і забаўлянкі. Дзіцё ўжо магло многае зразумець, вызначыць само ці з дапамогай дарослага адносіны да пачутага.
Характэрнай рысай многіх песень з'яўляецца незвычайнасць дзеянняў, у іх адлюстраваных, відавочная неадпаведнасць уяўленням аб навакольным свеце. Гэта так званыя небыліцы. Песні з парушэннем устаноўленага стану рэчаў распаўсюджаны ў фальклоры многіх народаў і карыстаюцца нязменнай папулярнасцю ў дзяцей.
Пашыраныя ў песнях для дзяцей сюжэты пра жаніцьбу і смерць камара; пра вошку, што парылася ў лазні і з палка звалілася; пра непаслухмяных казла, казу, песні пра сіўку-варонку, пра сойку, дзятла і інш.
Вельмі папулярныя сярод дзяцей песні без канца, якія называюцца дакучнымі. «Сакрэт» іх бясконцасці ў пабудове: апошнія радкі патрабуюць паўтарэння ўсяго тэксту з самага пачатку («Як жыў журавок і з журавачкай», «Ссдзеў я на пні» і інш.
Дзіцячыя песні, таксама як калыханкі і забаўлянкі, характарызуюцца канкрэтнасцю малюнкаў і мастацкіх вобразаў, займальнасцю, дынамічнасцю сюжэтаў.
Дзіцячыя песні.
Для дзiцячых песень часта характэрны:
– гiпербала (перавелiчэнне);
– апiсальнасць (адлюстроўваюць тыя цi iншыя асаблiвасцi);
– кумулятыўны сюжэт (песня будуецца ў форме пытанняў i адказаў);
– гукаперайманне;
– павучальнасць;
– дастаткова шмат дакучных песень (апошнi радок патрабуе паутарэння ўсяго тэксту).
Казка
гэта мастацкае, вуснае, у пераважнай большасці празаічнае апавяданне сацыяльна-бытавога, фантастычнага або навелістычна-авантурнага зместу, якое адлюстроўвае рэчаіснасць скрозь прызму фантазіі, выдумкі, фальклорнай умоўнасці і заключае ў сабе дыдактычна-павучальны сэнс.
Казкi маюць традыцыйную будову – зачын, кульмнацыя дзеяння, канцоўка, для іх характэрна ужыванне трохразовых паўтораў, сталых эпітэтаў.
Значэнне казак для развіцця і выхавання дзяцей
Асноўная жанравая адметнасць казкі - устаноўка на выдумку, фантазію. Казка не ведае абмежаванняў ні ў часе, ні ў прасторы, асноўнае ў ёй - дзеянне, учынкі персанажаў. У ёй увасоблены гісторыя, жыццёвы вопыт, светапогляд, талент і мудрасць народа. Казкі падабаюцца дзецям, задавальняюць іх патрэбу ў яркім, незвычайным.
Казкі непрыкметна накіроўваюць пачуцці і думкі дзяцей у рэчышча маральных вывадаў і абагульненняў, дапамагаюць зразумець сутнасць добрага і злога ў жыцці.
У іх займальна, даступна, у адпаведнасці з узростам і асаблівасцямі дзіцячага ўспрымання, падаюцца звесткі пра навакольны свет, які для маленькіх дзяцей абмяжоўваецца даволі вузкім колам прадметаў, з ’яў, паняццяў, а для старэйшых — больш шырокім і складаным. Так, дзецям 6 гадоў няцяжка зразумець маральна-павучальны сэнс казак «Іван-рыбак», «Жораў кашалёк», «Пану навука», «3 рога ўсяго многа», «Як Сцёпка з панам гаварыў», «Лёгкі хлеб» і іншых
Беларускія народныя казкi падзяляюцца на 4 групы:
1) казкі пра жывёл;
2) чарадзейныя;
3)сацыяльна-бытавыя;
4) кумулятыўныя.
Казкі пра жывёл
Казкi пра жывёл самыя старажытныя («Зайкава хатка», «Лёгкi хлеб», «Дурны воўк», «Коцік, певень і лісіца»), дзеючымi асобамi ў iх з´яўляюцца жывёлы, якiя надзяляюцца тыповай рысай чалавечага характару (хiтрасць, мудрасць, баязлiвасць i iнш), умеюць размаўляць, аднак захоўваюць свае біялагічныя прыкметы.
У сусветным фальклоры вядома каля 140 сюжэтаў казак пра жывёл.
Чарадзейныя казкі
Чарадзейныя казкi вылучаюцца сістэмай вобразаў, эпічнасцю апавядання («Каток – залаты лабок», «Музыка-чарадзей», «Піліпка»). Іх героі надзелены незвычайнымі здольнасцямі. Побач з асілкамі дзейнічаюць звычайныя людзі і незвычайныя памочнікі.
Казкі заснаваны на вымысле аб цудадзейным, спалучаюць фантастычны i рэальны змест, адлюстроўваюць веру ў лепшую будучыню.
Сацыяльна-бытавыя казкі
Сацыяльна-бытавыя казкi («Два маразы», «Недалiкатны сын») вызначаюцца вострым сацыяльным зместам. Iх герой звычайна бедны селянiн, работнiк цi салдат выходзіць пераможцам з складанай сітуацыі, паказана перавага простага чалавека над панам. У казках шырока ўжываюцца гратэск, іронія, мова персанажаў насычана прыказкамі.
Кумулятыўныя казкі
Кумулятыўныя казкі пабудаваны паводле прынцыпу далучэння адно да аднаго дзеянняў, асоб, прадметаў, пэўнага пералічэння (тыпу «Калабок», «Рэпка»). Такія казкі зручныя для інсцэніравання з дзецьмі, бо дзеянне ад завязкі да развязкі паўтараецца некалькі разоў, і фабула лягчэй запамінаецца: кожны эпізод паўтарае папярэдні, мяняецца толькі персанаж
Збіранне і апрацоўка беларускіх народных казак
Збiральнiкамi беларускіх народных казак з´яўляюцца П. Шпiлеўскi, П. Шэйн, А. Глiнскi, У. Дабравольскi, Е. Раманаў, А. Сержпутоўскi, М. Федароўскi. Я. Карскi, Ι. Крук, А. Фядосiк, К. Кабашнiкаў, Н. Гiлевiч i iнш.
Папулярызацыі казак садзейнічалі многія пісьменнікі: Я. Колас, Зм. Бядуля,
М. Багдановіч, У. Дубоўка, Цётка і іншыя.
У ХХ ст. выйшаў зборнік «Казкі ў сучасных запісах» (1989 г.). У 1990 г. апублікаваны зборнік «Беларускія народныя казкі» ў апрацоўцы А. Якімовіча. А. Якімовіч таленавіта апрацаваў больш за 200 беларускіх казак.Іншыя жанры дзіцячага фальклору
Песнi-заклiчкi – звароты да з’яў (сонцу, дажджу), да жывѐл. Суправаджаюць многiя дзеяннi дзяцей (за грыбамi, пасвiць жывѐл).
Божая кароўка, //Ты ляці на небка,// Там твае дзеткі //Кушаюць катлеткі. //Усім даюць, //А табе не даюць.