Файл: 1. Гістарычныя перадумовы развіцця беларускай дзіцячай літаратуры Значэнне вуснай народнай творчасці.pptx
ВУЗ: Не указан
Категория: Не указан
Дисциплина: Не указана
Добавлен: 24.10.2023
Просмотров: 149
Скачиваний: 2
СОДЕРЖАНИЕ
Значэнне вуснай народнай творчасці
Збіранне беларускага фальклору
Асноўныя жанры дзіцячага фальклору
Люлі-люлі-люлі, прыляцелі куры,
Селі на варотах у чырвоных ботах.
Нярэдка паводзіны жывёл у калыханках нагадваюць паводзіны людзей:
Значэнне казак для развіцця і выхавання дзяцей
Беларускія народныя казкi падзяляюцца на 4 групы:
Збіранне і апрацоўка беларускіх народных казак
М. Багдановіч, У. Дубоўка, Цётка і іншыя.
Іншыя жанры дзіцячага фальклору
Іншыя жанры дзіцячага фальклору
Іншыя жанры дзіцячага фальклору
Значэнне фальклорных твораў для выхавання дзяцей
Вялікае значэнне фальклорныя творы маюць у дзіцячай гульні.
Вядомы псіхолаг М.С. Мухіна казала пісала пра значэнне фальклору для развіцця дзяцей:
2. Зараджэнне беларускай дзіцячай літаратуры
Шырокае распаўсюджанне пісьменнасці пачалося з Х ст. пасля прыняцця хрысціянства ў 988 г.
Кніга стала больш даступнай людзям з развіццём кнігадрукавання
Прадаўжальнiкамi культурна-асветнiцкiх традыцый Скарыны былі Сымон Будны і яго паплечнікі.
Вялiкую ролю ў пашырэннi асветы на Беларусi адыгрывалi брацкiя школы i адчыненыя пры iх друкарнi.
З iмем С. Полацкага звязаны першыя старонкi беларускай дзiцячай паэзii
У XVIII - ХІХ стст. набірае моц беларускамоўная бурлескная і парадыйная паэзія.
Ідзі, ідзі, дожджыку,
Звару табе боршчыку.
Пастаўлю пад елкаю,
Накрыю талеркаю,
Сама пакаштую,
Цябе пачастую.
Праз многія заклічкі адбываецца зварот да сонца як да крыніцы дабрабыту («Свяці, свяці, сонейка…»), да дажджу, які пазбавіць ад засухі («Зубі, зубі, дождж, На бабіну рож, На дзедаву плеш, Дзецям на кулеш».
Іншыя жанры дзіцячага фальклору
Дражнiлкi – дзецi прыдумваюць самi, невялiкiя прыгаворы, у якiх высмейваюцца нейкiя асаблiвасцi характару, імя («Андрэй-верабей,. На падушцы сядзеў, Усіх жаб пераеў, Адну не даеў, Жывот забалеў»).
Андрэй, не дурэй,
Не дзяры капоты!
Не ты ткаў,
Не ты праў,
Не твае работы!
Лiчылкi – гэта вершаваныя творы, дапамагаюць вызначыць вядучага, чарговасць у гульнi. («Раз, два, тры, чатыры, пяць, // Выйшаў месяц пагуляць, // А за месяцам луна. // Аставайся ты адна».)
Іншыя жанры дзіцячага фальклору
Загадкi – невялікая мініацюра, якая ў форме іншасказання падае вобразнае апісанне прадмета ці з’явы. Загадкi развіваюць лагачнае мысленне, уменне разумець іншасказанне, развіваюць разумовыя здольнасці, спрыяюць развiццю вобразнага мыслення, iнтэлектуальнай вынаходлiвасцi дзiцяцi. («Ляжыць пад ганкам, хвост абаранкам».)
Адгадваючы загадкі, дзеці мусяць звярнуцца да вызначэнняў, параўнанняў, супастаўленняў. Прычым гэты працэс можа быць як вобразным, так і лагічным.
Прыклады загадак:
Без ног бяжыць, без воч глядзіць (Вада).
Пад адным брыльком семсот казакоў (Мак).
Прыгаворы – невялікія вершы, якімі дзеці суправаджаюць свае дзеянні: збіранне грыбоў, купанне, іканне і інш. («Ехала ікаўка // На сівой кабыле // Кабыла пала, // Ікаўка прапала»).
Значэнне фальклорных твораў для выхавання дзяцей
Фальклорныя творы спрыяюць фарміраванню ў дзяцей вобразнага мыслення, уменняў арыентавацца ў разнастайнасці лексічных значэнняў знаёмых і новых слоў, урэшце - першапачатковым уменням словатворчасці. Дзеці стараюцца запамінаць цікавыя творы, пераказваць іх бацькам і сябрам.
Вялікае значэнне фальклорныя творы маюць у дзіцячай гульні.
«фольклор, які выконваецца самімі дзецьмі, адлюстроўвае іх асабістую творчую актыўнасць у слове, арганізуе гульнявыя дзеянні дзіцячага калектыву. У яго ўваходзяць творы дарослых, якія перайшлі да дзяцей, і творы, якія ўзніклі ў дзіцячым асяроддзі. Паэзію рухомых гульняў складаюць жараб’ёўкі, лічылкі, гульнявыя прыгаворкі і прыпеўкі. Да паэзіі слоўных гульняў адносяцца заклічкі, прыгаворкі, скорагаворкі, маўчанкі, галасянкі. Да дзіцячы х слоўных гульняў можна аднесці казкі і загадкі, якія выконваюцца ў дзіцячым асяроддзі. У фальклоры сучасных дзяцей шырока распаўсюджаны новы жанр - страшылкі. Паводзгны дзіцяці ў дзіцячым калектыве рэгулюе дзіцячая сатыра: дражнілкі, насмешкі, мірылкі, адгаворкі».
Вядомы псіхолаг М.С. Мухіна казала пісала пра значэнне фальклору для развіцця дзяцей:
«Народныя творы служаць узорамі кароткай і глыбокай думкі, іх сінтаксічная структура выразная, дакладная, а лексіка заўсёды разнастайная і вобразная. Антонімы, сінонімы, фразеалагізмы маюць спецыфічна псіхалагічны змест, устаноўкі і ацэнкі. Уласна кажучы, гэтыя з'явы моўнай культуры даюць незнарок устаноўкі на пэўнага кшталту сацыяльныя спадзяванні , якія звернуты да кожнага чалавека, менавіта ў гэтых перлах моўнай культуры фарміруюцца нацыянальны характар, нацыянальная ментальнасць, менавіта праз кантэкст моўных нюансаў складваецца сістэма каштоўнасных арыентацый і прэтэнзіі на прызнанне».
2. Зараджэнне беларускай дзіцячай літаратуры
Шырокае распаўсюджанне пісьменнасці пачалося з Х ст. пасля прыняцця хрысціянства ў 988 г.
Распаўсюдзіўся алфавіт, створаны Кірылам і Мяфодзіем. Сфарміравалася пісьмовая стараславянская (царкоўнасласвянская) мова. Першыя творы перакладаліся з грэчаскай мовы. З іх блізкімі да кола дзіцячага чытання былі Евангелле, Апостал і Псалтыр. У выхаванні дзяцей выкарыстоўваліся і арыгінальныя творы, напрыклад, жыцці.
Кніга стала больш даступнай людзям з развіццём кнігадрукавання
Заснавальнiкам беларускага i ўсходнеславянскага кнiгадрукавання прызнаны вучоны i пiсьменнiк, доктар фiласофii i медыцыны з Полацка Францыск Скарына (каля 1490 – каля 1551). Яго першая кнiга «Псалтыр» 1517 у Празе. Выкарыстоўвалi доўгi час для навучання дзяцей (i дарослых) грамаце.
Прадаўжальнiкамi культурна-асветнiцкiх традыцый Скарыны былі Сымон Будны і яго паплечнікі.
У 1562 г. у Нясвiжскай друкарнi была выдадзена першая кнiга па-старабеларуску на тэрыторыi Беларусi – «Катэхiзiс», створаная для таго, каб «деток своих научали».
Вялiкую ролю ў пашырэннi асветы на Беларусi адыгрывалi брацкiя школы i адчыненыя пры iх друкарнi.
Быў надрукаваны першы буквар Лаўрэнцiя Зiзанiя «Наука ку читаню и розуменю письма словенского» 1596, якi складаўся з лемантара (азбукi), катэхiзiса i лексiка.
У 1616 г. выйшла «Евангелле вучыцельнае» Мялецiя Сматрыцкага i самая вядомая з беларускiх граматык – «Грамматики словенския правильное синтагма» (1619).
Адметную ролю ў культурным жыццi таго часу адыграў вядомы магiляўчанiн Спiрыдон Собаль, яго намаганнямi былi адчынены 2 друкарнi. Ён на беларускай мове выдаў «Малiтвы паўсядзѐнныя», «Буквар», «Часаслоў».
З iмем С. Полацкага звязаны першыя старонкi беларускай дзiцячай паэзii
Пісаў на старабеларускай, старапольскай, лацінскай мовах. Затым жыў у Маскве, дзе стаў выхавальнікам царскіх дзяцей. У Маскве стварыў незалежную ад патрыяршай цэнзуры “Верхнюю друкарню”.
Зборнiкi вершаў:
«Псалтыр рыфматворная» (з дадаткам вершаванага «Месяцаслова»), «Вертоград многоцветный» («Сад шматколерны»).
У ХVII-XVIII стст. літаратурная традыцыя была перапынена ў сувязі з забаронай ужывання старабеларускай мовы.
Літаратура ХVII-XVIII стст. мела перахоны характар: адміралі жыційныя, панегірычныя, летапісныя творы, палемічная літаратура, але нараджаліся новыя жанры – гумарыстычная і парадыйна-сатырычная паэзія, інтэрмедыя, камедыя.
Літаратура з-за неспрыяльнай палітычнай сітуацыі часта была рукапіснай. Сейм Рэчы Паспалітай ў 1696 г. забараніў друк на беларускай мове. Сталі зачыняцца брацкія друкарні.
1. Школьныя драмы былі напісаны на польскай ці царкоўнаславянскай мове. Мелі дыдактычна-схаластычны характар. Паўплывалі на ўзнікненне інтэрмедый.
2. Інтэрмедыі – устаўныя вершаваныя або празаічныя п’ескі бытавога або сацыяльнага гучання, якія разыгрываліся паміж дзеямі драмы. Часта пісаліся самімі навучэнцамі, мелі гумарыстычны характар. Частыя персанажы: студыёзус (студэнт), вучоны-літаратар, вучань-уцякач, селянін, літвін, шляхціц, маскаль, яўрэй і інш.
3. Неўзабаве з інтэрмедыі ўзнікла камедыя. Ад школьнай драмы яна ўзяла павучальна-рэлігійны змест, а ад інтэрмедыі і народнай драмы – сатырычнае гучанне, займальную фабулу, хуткае развіццё дзейння.
4. Інтэрмедыя стала каштоўным матэрыялам і для батлейкі – народнага лялечнага тэатра. Батлейкавая драма звычайна складалася з дзвюх частак: рэлігійнай і свецкай, дзе разыгрываўся шэраг камічых і сатырычных сцэнак. Былі папулярнымі драмы «Цар Ірад», «Мацей і лекар-шарлатан».
У XVIII - ХІХ стст. набірае моц беларускамоўная бурлескная і парадыйная паэзія.
Адметныя рысы: схільнасць да грубага камізму, шаржу, знарочытая несур’ёзнасць.
Мова арыентаваная на бытавую плынь народнай гаворкі, з вульгарызмамі, прастамоўямі.
Адгалоскі бурлеска можна знайсці ў блізкай да кола дзіцячага чытання паэме «Тарас на Парнасе», у творах В. Дуніна-Марцінкевіча, пазней – Ф. Багушэвіча.