ВУЗ: Не указан
Категория: Не указан
Дисциплина: Не указана
Добавлен: 25.09.2020
Просмотров: 317
Скачиваний: 2
4) назву дакумента (іскавая заява, скарга, пярэчанне супраць іску і г. д.);
5) сутнасць заяўленага патрабавання або хадайніцтва, а таксама іх абгрунтаванне;
6) пералік дадатку;
7) подпіс падаўца дакумента або яго прадстаўніка і дату падачы.
Акрамя гэтага, у ёй павінны быць указаны дакладнае абазначэнне патрабаванняў істца, факты, якімі ісцец абгрунтоўвае свае патрабаванне, доказы, якія пацвярджаюць кожны з названых фактаў і інш.
Да іскавых заяў належаць наступныя: заява аб прызнанні грамадзяніна прапалым без вестак або аб аб’яўленні яго памерлым, заява аб прызнанні грамадзяніна абмежавана дзеяздольным або недзеяздольным, заява аб аб’яўленні непаўналетняга цалкам дзеяздольным (эмансіпацыя), заява аб прызнанні рухомай рэчы безгаспадарнай, заява аб прызнанні спадчыны вымарачнай, заява аб аднаўленні правоў па дакументах на прад’яўніка, заява аб прымусовай гаспіталізацыі і лячэнні і інш.
Суд Кастрычніцкага р-на г.Мінска
Ісцец: Літвіненка Васіль Іванавіч,
які пражывае па адрасе: г. Мінск,
вул. Аэрадромная, д. 19, кв. 25
Адказчык: Літвіненка Алена Мікалаеўна,
якая пражывае па адрасе: г. Мінск,
вул. Аэрадромная, д. 19, кв. 25
ІСКАВАЯ ЗАЯВА
аб ліквідацыі перашкодаў у ажыццяўленні права ўласнасці
Адказчыца Літвіненка А.М. – мая былая жонка, у шлюбе з якой я знаходзіўся з 1992 па 2000 г.
Ад гэтага шлюбу у нас ёсць сын Алесь, 1993 года нараджэння.
У перыяд шлюбу ў 1997 г. разам з Літвіненка А. М. мы прыватызавалі аднапакаёвую кватэру № 25 у доме № 19 па вуліцы Аэрадромнай у г. Мінску, у якой былі прапісаны і пражывалі разам з сынам. Агульная плошча кватэры 32,0 кв. метра, жылая – 12,5 кв.метра.
Права ўласнасці на кватэру было зарэгістравана за Літвіыенка А. М.
17.01.2004 г. у Дзяржаўнай натарыяльнай канторы Кастрычніцкага раена № 1 г. Мінска мною было атрымана пасведчанне аб праве ўласнасці на 1/2 долю вышэйзгаданай кватэры, якую я зарэгістраваў у органах БРТІН на сваё імя 27.01.2004 г.
04. 03. 2004 г. паміж мной і былой жонкай быў заключаны дагавор куплі-продажу прыналежнай ёй 1/2 долі кватэры. Дадзены дагавор засведчаны натарыусам Дзяржаўнай натарыяльнай канторы Кастрычніцкага раёна № 1 г. Мінска і 10. 03. 2004 г. зарэгістраваны ў КУП БРТІН г. Мінска.
Такім чынам, мне на праве прыватнай уласнасці належыць уся кватэра. Адказчыца Літвіненка А. М. абавязалася пасля адчужэння мне сваёй долі выселіцца і выпісацца разам з сынам з кватэры. Аднак яны не зрабілі гэтага.
Пражыванне і прапіска адказчыцы ў кватэры стварае для мяне праблемы: так, я нясу дадатковыя выдаткі па аплаце за камунальныя паслугі, акрамя гэтага, не магу рэалізаваць свайго намеру прадаць дадзеную кватэру.
Па месцы працы на Мінскім заводзе халадзільнікаў Літвіненка А. М. атрымала двухпакаёвую кватэру № 14 у доме № 24 па вул. Пуліхава ў г. Мінску агульнай плошчай 58,63 кв. метра, жылой – 32,34 кв. метра.
Такім чынам, Літвіненка А, М. з сынам забяспечана другім жылым памяшканнем.
На падставе выкладзенага згодна з п. 4 арт. 123 ЖК Рэспублікі Беларусь, артыкулаў 275, 285, 529 ГК Рэспублікі Беларусь
ПРАШУ
Ліквідаваць перашкоды ў выкарыстанні і валоданні прыналежнай мне на праве прыватнай уласнасці кватэры № 25 дома № 19 па вул. Аэрадромнай у г.Мінску, перасяліўшы Літвіненка Алену Мікалаеўну і Літвіненка Алеся з вышэйзгаданага жылога ламяшкання ў кватэру № 14 дома 24 па вул. Пуліхава ў г. Мінску.
Абавязаць АПВС Кастрычніцкага раёна г. Мінска выпісаць адказчьшу Літвіненка Алену Мікалаеўну з кватэры № 25 дома № 19 па вул. Аэрадромнай у г. Мінску.
Дадатак:
1. Копія іскавай заявы.
2. Квітанцыя аб аплаце дзяржпошліны.
3. Копія тэхнічнага пашпарта.
4. Копія асабовага рахунка.
5. Копіі рэгістрацыйнага пасведчання.
6. Копіі дагавора.
7. Копія пасведчання аб скасаванні шлюбу.
8. Даведка МЗХ.
17.04.2004 г. В. І. Літвіненка
Скарга – афіцыйная заява аб незаконным або няправільным дзеянні якой-небудзь асобы, установы, арганізацыі.
Хадайніцтва – афіцыйная просьба, скіраваная да органа, які вядзе судовы працэс.
Вызначэнне – усякае, акрамя прысуду і пастановы, рашэнне, якое вынесена калегіяльным складам суда. Гэта могуць быць вызначэнні як па цывільных справах, так і па крымінальных: вызначэнне аб адмене рашэння і перадачы справы на новы разгляд; вызначэнне суда па заяве або прадстаўленні; вызначэнне аб адхіленні касацыйнай скаргі або касацыйнага пратэсту, вызначэнне аб вышуку даўжніка і інш.
СПІС ВЫКАРЫСТАНАЙ ЛІТАРАТУРЫ
1. Беларуская мова. Прафесійная лексіка. – Рэжым доступу: http://bargu.by/scholastic-material/lectures/bel-mova/. – Дата доступу: 01.11.2015 г.