Файл: Беларуская мова ў 20-я гады XX стагоддзя.doc

ВУЗ: Не указан

Категория: Не указан

Дисциплина: Не указана

Добавлен: 25.09.2020

Просмотров: 446

Скачиваний: 7

ВНИМАНИЕ! Если данный файл нарушает Ваши авторские права, то обязательно сообщите нам.

ГЛАВА 2 БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРНАЯ МОВА І СІСТЭМА СТЫЛЯЎ


Новыя гістарычныя ўмовы, у якіх апынулася беларуская літаратурная мова, істотна закранулі яе слоўнік і фразеалогію. Далейшае развіцце навукі, тэхнікі і культуры, міжнародныя абмены і кантакты выклікалі паяўленне шматлікіх новых слоў і зваротаў самай разнастайнай семантыкі і стылістычнай афарбоўкі. Слоўнік беларускай мовы папаўняўся рознымі шляхамі: у выніку стварэння новых слоў і словазлучэнняў на уласнай моўнай базе, шляхам запазычвання, за кошт багацццяў народнай гаворкі.

Сярод слоў, што ўзніклі ў гэты час для абазначэння розных паняццяў новых грамадскіх адносін, навукі, тэхнікі, культуры і побыту нашых сучаснікаў, вялікае месца займаюць спецыяльныя тэрміны – той пласт лексікі, які быў вельмі слаба распрацаваны ў дакастрычнецкі перыяд. Беларуская грамадска-палітычная, юрыдычная, навукова-тэхнічная і іншая спецыяльная тэрміналогія выпрацоўвалася і замацоўвалася даволі складаным шляхам і на працягу доўгага часу.

Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі адбыліся істотныя змены ў сістэме стыляў беларускай літаратурнай мовы. Калі да рэвалюцыі беларуская мова выконвала абмежаваныя культурна-грамадскія функцыі – выкарыстоўвалася пераважна ў мастацкай літаратуры, то пасля атрымання ею права грамадзянства паўстала вострая неабходнасць ў пашырэнні яе функцый на ўсе сферы дзяржаўнага і адміністратыўнага справаводства, асветы, навукі, культуры і г. д. А значыць трэба было развіваць новыя стылі – афіцыйна-дзелавы, навуковы, грамадска-публіцыстычны.

Асаблівага росквіту дасягнуў стыль мастацкай літаратуры. Яго моўна- выяўленчыя сродкі папаўняліся найперш за кошт далейшага асваення багаццяў жывой прыроднай гаворкі, фальклору. Літаратурныя творы 20-х гадоў запоўнілі словы і выразы, ў якіх адлюстроўвала рамантычнае светаадчуванне і светаразуменне маладога пакалення: новая раніца – прозалаць зарніц, сонцатканыя словы, срэбрашумныя завеі і г.д.

Адсутнасць цвердай стылістычнай нормы ў літаратурнай мове у 20-х – 30-х гг. стварала для пісьменнікаў і паэтаў шырокія магчымасці ў атборы і выкарыстанні моўна-выяўленчых сродкаў [2].


ГЛАВА 3 ГРАМАТЫКА ДЛЯ ШКОЛ БРАНІСЛАВА ТАРАШКЕВІЧА


Вядомы беларускi грамадскi i палiтычны дзеяч, публiтысцыст, лiтаратуразнавец, мовазнавец i перакладчык Б.А. Тарашкевiч нарадзiўся 20 студзеня 1892 г. у засценку Мацюлiшкi (цяпер Лiтва). Скончыў гiсторыка-фiлалагiчны факультэт Петраградскага ўнiверсiтэта (1916), працаваў у iм прыват-дацэнтам грэчэскай i лацiнскай моў. З 1918 г. загадваў культурна-асветнiцкiм адзелам Пецярбургскага аддзялення Беларускага нацыянальнага камiсарыята. У 1919 г. выкладаў Беларускую i грэчаскую мовы ў Мiнскiм педiнстытуце, у 1920 г. загадваў беларускiм сектарам дэпартамента асветы так званай Сярэдняй Лiтвы, у 1921 22 г. працаваў дырэктарам Вiленскай беларускай гiмназii i быў адным з кiраўнiкоў Таварыства беларускай школы. У 1922 г. выбраны паслом (дэпутатам) сейма Польшчы, узначалiў у iм Беларускi пасольскi клуб. За абарону правоў беларускага насельнiцтва i палiтычную дзейнасць у студзенi 1927 г. арыштаваны i асуджаны на 12 гадоў турэмнага зняволення. У 1930 г. з мэтай дыскрэтытацыi яго выпусцiлi на волю, але праз год зноў арыштавалi i ў лiстападзе 1932 г. асудзiлi на 8 гадоў катаржнай турмы. У вераснi 1933 г. быў абменены на савецкага палiтвязня i жыў Маскве, працаваў у Мiжнародным аграрным iнстытуце загадчыкам адзела Польшчы i Прыбалтыкi. У маi 1937 г. арыштаваны i па беспадстаўным абвiнавачаннi ў шпiёнскай дзейнасцi на карысць Польшчы 29 лiстапада 1938 г. расстраляны.

«Беларуская граматыка для школ» Б. А. Тарашкевiча праца, у якой упершыню былi вызначаны правапiсныя i граматычныя нормы сучаснай беларускай мовы.

Надрукавана ў 1918 г. паралельна кiрылаўскiмi i лацiнскiмi лiтарамi ў знакамiтай друкарнi Марцiна Кухты ў Вiльнi. Выхад яе найлепш адпавядаў задачам нацыянальнага адраджэння беларускага народа, сярод якiх асаблiва важнымi былi упарадкаваць выдавецкую справу i школьнае навучанне на роднай мове. Спробы стварыць граматыку беларускай мовы, распрацаваць правiлы перадачы яе на пiсьме рабiлiся яшчэ ў мiнулым стагоддзi ў сувязi з друкаваннем запiсаў фальклору i твораў тагачасных беларускiх пiсьменнiкаў. Быў назапашаны вялiкi фактычны матэрыял пра асаблiвасцi жывой гаворкi беларусаў. Гэты матэрыял абагульнiў i папоўнiў Я. Ф. Карскi.

Апiсанню структуры жывой беларускай гаворкi (яе фанэтыкi, марфалогii, сiнтаксісу) ён прысвяцiў тры кнiгi 2-га тома манаграфii «Беларусы». Але правапiсныя i граматычныя нормы беларускай мовы да выхаду граматыкi Тарашкевiча заставалiся па сутнасцi нераспрацаванымi. Грамадска-палiтычныя абставiны не спрыялi спробам лiтаратурнай апрацоўкi беларускай мовы, паколькi афiцыйна не прызнавалася самастойнай мовай i друкаванне на ёй усяляк абмяжоўвалася. Ды i практыка беларускага кнiгадрукавання не магла адразу даць адказ, якiя рысы з’яўляюцца найбольш тыповымi для беларускай мовы i iх неабходна замацаваць у якасцi яе лiтаратурных норм. Толькi на пачатку ХХ ст., калi выдавецкая справа на беларускай мове пашырылася i склалiся пэўныя традыцыi беларускага кнiгадрукаваня, стыхiйна выпрацавалiся асобныя правiлы пiсьма i граматыкi, якiя, аднак, не былi апiсаны i замацаваны адпаведным чынам, а таму нярэдка парушалiся.


Гэта прыводзiла да непаслядоўнасцi, разнабою ў друку, перашкаджала навучанню беларускай мове.

З прапановай стварыць граматыку беларускай мовы звярнуўся Я. Купала ад iмя Беларускага выдавецкага таварыства ў Вiльнi да Тарашкевiча яшчэ ў 1913 г., калi той быў студэнтам 3-га курса Пецярбургскага ўнiверсiтэта.

Да напiсання граматыкi, паводле слоў самога Тарашкевiча, заахвочвай яго акадэмiк А. А. Шахматаў. Ён жа i кiраваў працай Тарашкевiча над граматыкай. Значную дапамогу аказаў яму i акадэмiк Я. Ф. Карскi. Сваiм натхнiцелем у працы Тарашкевiч называў яшчэ нямецкага прафесара-славiста Р. Абiхта, якi крыху раней, але таксама ў 1918 г., выдаў на беларускай мове невялiчкую брашуру «Просты спосаб стацца ў кароткi час граматным».

Граматыку Тарашкевiч выдаў ужо пасля заканчэння ўнiверсiтэта, дзе атрымаў вучоную стэпень кандыдата фiлалогii. Дасканальна спецыяльная падрыхтоўка аўтара, дапамога такiх дасведчаных вучоных, як Шахматаў i Карскi, усё гэта спрыяла таму, што яго граматыка, у адрозненнi ад iншых тагачасных беларускiх граматык (Б. Пабочкi, А. Смолiч, А. Луцкевiча, Я. Станкевiча), аказалася найбольш удалай. Складзенная проста, з арыентацыяй на вучня, але на высокiм навукова-метадычным узроўнi, яна задаволiла найбольш надзенныя патрабаваннi выдавецкай i школьнай практыкi, атрымала ўсеагульнае прызнанне i тым самым надала беларускай мове неабходную ёй унармаванасць. У сваёй працы Тарашкевiч выйшаў за мяжы ўласна граматыкi-марфалогii i сiнтаксысу (як гэта было прынята ў тагачаснай лiнгвiстыцы).

Яго праца складаецца з наступных раздзелаў:

1. Гукi;

2. Часцiны мовы;

3. Падзел слова;

4. Правапiс;

5. Сказ.

Такiм чынам, апiсваюцца ўсе ўзроўнi моўнай сiстэмы з пункту погляду iх нарматыўнасцi, правiл перадачы на пiсьме. Гэта хоць i сцiслы, але поўны падручнiк беларускай мовы. Правiлы ў iх сфармуляваны дакладна, даходлiва, iлюструюцца прыкладамi. Для iх замацавання даюцца заданнi з тэкстам, узятымi з твораў беларускiх пiсьменнiкаў i фальклору. Тарашкевiч здолеў, як нiхто да гэтага, выявiць галоўныя заканамернасцi беларускай лiтаратурная мовы, гiстарычна-абумоўленную сувязь яе фанэтыка-граматычных рыс найперш з цэнтральнымi беларускiмi гаворкамi. Улiчваючы традыцыi беларускага кнiгадрукавання, ён замацававу фанетычны прынцып напiсання галосных, а для перадачы зычных марфалагiчны, з некаторымi адхiленнямi ў бок фанетычнага прынцыпу, каб адлюстраваць спецыфiку беларускай мовы.

Асобна быў распрацаваны правапiс запазычаных слоў у адпаведнасцi з тым, наколькi яны асiмiлiравалiся з беларускай мовай: тыя, што ўжываюцца даўно, пiшуцца, як вымаўляюцца, а тыя, «што ўжываюцца ў кнiжках i ў кнiжнай мове i да народу не дайшлi або дайшлi нядаўна», захоўваюць на пiсьме пэўныя адметнасцi той мовы, з якой яны ўзяты. Увогуле правiльна былi вызначаны галоўныя граматычныя катэгорыi беларускай мовы, характэрныя для яе формы словазмянення.


Сфармуляваныя ў граматыцы правiлы атрымалi ўсеагульнае прызнанне, многiя замацавалiся ў сучаснай беларускай лiтаратурнай мове. Аднак некаторыя з iх былi не зусiм добра распрацаваны. Збыткоўнымi аказалiся асноўныя катэгорыi i паралельныя формы скланення i спражэння, якiя аўтар уводзiў, каб адлюстраваць спецыфiку беларускай мовы або i па той прычыне, што некаторыя тыповыя рысы яе на тыя часы яшэ выразна не вызначалiся. Аўтар усведамляў, што зрабiў толькi пачатак нармалiзацыi беларускай мовы, што патрыбна далейшае ўдасканаленне яе норм. Рыхтуючы 5-е выданне граматыкi, ён значна перепрацаваў i дапоўнiў яе. На аснове граматыкi Тарашкевiча хутка сталi выходзiць падручнiкi беларускай мовы iншых аўтараў. З выхадам граматыкi Тарашкевiча пачаўся працэс стабiлiзацыi норм сучаснай беларускай лiтаратурнай мовы, быў створаны грунт для яе далейшай граматычнай распрацоўкi, удасканалення ўласцiвых ёй структурных элементаў.

У 1991 г. выдавецтва «Народная асвета» узнавiла 5-е (1929) выданне граматыкi факсiмiльным спосабам [3].



ЗАКЛЮЧЭННЕ


Намаганнямі лепшых прадстаўнікоў беларускай мовы і літаратуры, навукі і культуры беларуская мова ў канцы 1920-х – пачатку 30-х гадоў дасягнула высокага ўзроўню развіцця. У канцы 30-х працэс беларусізацыі стаў запавольвацца, беларуская мова пачынае выцясняцца з розных сфер выкарыстання. Нягледзячы на гэта, беларуская літаратурная мова развівалася, назапашвалася яе літаратурная і навуковая спадчына.

Такім чынам, ў перадваенны час Інстытутам мовы і літаратуры АН БССР быў сабраны найбагацейшы дыялекталагічны матэрыял, які, на жаль, беззваротна загінуў у полымі Вялікай Айчыннай вайны.