Файл: 1. Гістарычныя перадумовы развіцця беларускай дзіцячай літаратуры Значэнне вуснай народнай творчасці.pptx
ВУЗ: Не указан
Категория: Не указан
Дисциплина: Не указана
Добавлен: 24.10.2023
Просмотров: 415
Скачиваний: 2
СОДЕРЖАНИЕ
Значэнне вуснай народнай творчасці
Збіранне беларускага фальклору
Асноўныя жанры дзіцячага фальклору
Люлі-люлі-люлі, прыляцелі куры,
Селі на варотах у чырвоных ботах.
Нярэдка паводзіны жывёл у калыханках нагадваюць паводзіны людзей:
Значэнне казак для развіцця і выхавання дзяцей
Беларускія народныя казкi падзяляюцца на 4 групы:
Збіранне і апрацоўка беларускіх народных казак
М. Багдановіч, У. Дубоўка, Цётка і іншыя.
Іншыя жанры дзіцячага фальклору
Іншыя жанры дзіцячага фальклору
Іншыя жанры дзіцячага фальклору
Значэнне фальклорных твораў для выхавання дзяцей
Вялікае значэнне фальклорныя творы маюць у дзіцячай гульні.
Вядомы псіхолаг М.С. Мухіна казала пісала пра значэнне фальклору для развіцця дзяцей:
2. Зараджэнне беларускай дзіцячай літаратуры
Шырокае распаўсюджанне пісьменнасці пачалося з Х ст. пасля прыняцця хрысціянства ў 988 г.
Кніга стала больш даступнай людзям з развіццём кнігадрукавання
Прадаўжальнiкамi культурна-асветнiцкiх традыцый Скарыны былі Сымон Будны і яго паплечнікі.
Вялiкую ролю ў пашырэннi асветы на Беларусi адыгрывалi брацкiя школы i адчыненыя пры iх друкарнi.
З iмем С. Полацкага звязаны першыя старонкi беларускай дзiцячай паэзii
У XVIII - ХІХ стст. набірае моц беларускамоўная бурлескная і парадыйная паэзія.
1. Гістарычныя перадумовы
развіцця беларускай
дзіцячай літаратуры
Значэнне вуснай народнай творчасці
Вусная народная творчасць – гэта першааснова любой нацынальнай лiтаратуры. Менавіта яна закладае асновы светаразумення чалавека. Дзіцячы фальклор з’яўляецца сведчаннем клопатаў народа аб выхаванні маладога пакалення. Для Беларусі фальклор меў асаблівае значэнне – гэта была тая галіна духоўнага жыцця народа, якую ніякая дзяржава не магла ўзяць пад кантроль. Менавіта ў вуснай творчасці беларусы выказвалі свае мары і памкненні.Збіранне беларускага фальклору
Упершыню творы беларускага фальклору пачалі збіраць у 19 ст. Фальклорныя творы збiралi, запiсвалi i выдавалi многiя аўтары: Ян Чачот, Ян Баршчэўскi, Еўдакiм Раманавiч Раманаў, Павел Васiлевiч i iнш. Асаблiвасцi фальклору: - вусная форма бытавання; - адсутнасць аўтара; - наяўнасць варыянтаў; -традыцыйнасць.Дзіцячы фальклор
Тэрмін «дзіцячы фальклор» доўга не ўжываўся ў фалькларыстыцы. Творы называліся «дзіцячымі песнямі», «калыханкамі», «пацешкамі» і інш. і змяшчаліся ў фальклорных зборніках побач з абрадавай паэзіяй, далучаліся да радзінных, хрэсьбінных песень. Тэрмін «дзіцячы фальклор» узнік у пач. ХХ ст. Гэта спецыфічная галіна мастацкай творчасці, якая адпавядае інтарэсам і запатрабаванням дзяцей рознага ўзросту. Сюды ўваходзяць і творы народнай паэзіі, і творы для дарослых, якія пазней перайшлі ў разрад творчасці для дзяцей, і творчасць саміх дзяцей. 1. У залежнасцi ад узросту (Я. Карскі). Творы дзеляцца на 2 групы: -творы для дзяцей пад апекаю дарослых; - творы для дзяцей, якiя ўмеюць самастойна забаўляцца. 2. У залежнасцi ад функцый: - творы, якiя прызначаны супакоiць дзяцей (калыханкi); - творы, што выкарыстоўваюцца пры гульнi; - творы, што цiкавяць дзяцей сваiм паэтычным зместам. 3. У залежнасцi ад стваральнiкаў:- творы, што створаны для дзяцей; - творы, што створаны самiмi дзецьмi; - творы, што перайшлi з дарослага ў дзiцячы фальклор.
Асноўныя жанры дзіцячага фальклору
Калыханкі
Гістарычна звязаны з замоўнай паэзіяй (старажытны чалавек верыў, што можа паўздзейнічаць на сілы прыроды словам). Маці імкнулася песняй паўплываць на лёс дзіцяці, верыла, што песні зберагуць яго ад няшчасцяў. Самы папулярны персанаж – кот: ён то ідзе на таржок і прыносіць дзіцяці піражок, то дапамае закалыхаць малое.Калыханкі
Калыханкі вызначаюцца павольным рытмам, задушэўнай лірычнасцю і цеплынёй. Паўторы «люлі-люлі», «баю-баюшкі-баю» дапамагаюць дзіцяці, якое яшчэ не разумее слоў, адчуць мелодыю і рытм. Калі дзіця падрастае, калыханкі зацікаўліваюць яго нескладаным, але займальным сюжэтам.Прыклады калыханак (урыўкі)
Ой, люлі-люлі. Ветры ў полі загулі, Ехаў каток ды па дрова, Загарэлася дуброва. Пайшоў каток ваду насіці, Стаў дубровачку тушыці… Ходзіць сон каля акон, А дрымота каля плота, І пытае сон драмоту: -Дзе мы будзем начаваць? -Дзе хацінка цяпленька, Дзе дзетачка маленька, А мы пойдзем начаваць І дзяцінку калыхаць.Люлі-люлі-люлі, прыляцелі куры,
Селі на варотах у чырвоных ботах.
Сталі куры сакатаці,
няма курам чаго даці:
Ці аўса каласа?
Ці ячменю жменю?
Ці жыта карыта?
Ці гароху троху?
Люлі-люлі-люлі.
Прыклады калыханак (урыўкі)
Нярэдка паводзіны жывёл у калыханках нагадваюць паводзіны людзей:
Сядзела котка на кухні, Ды ў яе вочкі падпухлі. - Чаго ж ты, котачка, плачаш, Ці піці-есцікі хочаш? - Я й піць-есці не хачу, Па сваёй крыўданьцы плачу: Сам кухар пячэню злізаў, На мяне, котаньку,сказаўі Меліся лапачкі пабіць,- Чым буду шчурачак лавіцьУ калыханках могуць закранацца і сацыяльныя пытанні, прысутнічаюць невясёлыя роздумы аб будучым дзіцяці:
Не плач, маё дзіцятка, а цыц, маё родна. Вунь там войт ідзець, На татку, на мамку ён бізун нясець, У тым у бізуне скураты увіты, На тым на бізуне слёзкі паліты…
Стваральнікі калыханак клапаціліся, каб дзеці адчулі сябе ў атмасферы прыязнасці і пяшчоты, каб дзіцячыя сэрцы напоўніліся спакоем.
Спі, дачушка, спі Ды аб долі сні. Маці будзе калыхаці, Будзе песеньку спяваці. Расце ў жыце кветка, Кветка васілёчак. Расце маё дзіцятка У ясненькі дзянёчак. Жыта зжалі, кветка звяла. Па дзянёчку змрок. Адыдзі ты, доля злая, Ад майго дзіцяці ўбок.
Забаўлянкі –
вершаваныя творы, якiмi суправаджаюцца першыя рухi дзiцяцi. Уласціва імправізаваная форма, але існуюць і забаўлянкі з замацаваным тэкстам.Формы забаўлянак.Пястушкі – вершаваныя радкі, якімі дарослыя суправаджаюць першыя рухі дзяцей: «Кую-кую ножку! Паеду ў дарожку…»Пацешкі – невялкія вершы, песні з захапляльным жартаўліва-гумарыстычным зместам, у якіх абдываецца сюжэтна развітае дзеянне, для якога ўласцівы імклівасць і дынамізм. Пад пацешкі дзеці гуляюць ручкамі, ножкамі: «Сарока-варона дзеткам кашку вырыла…»Забаўлянкі (прыклады)
У куце сядзіць мядзведзь У куце сядзіць мядзведзь, Хустку вышывае, А лісічка-невялічка Хатку прыбірае. А каток пячэ аладкі, Масла падлівае. Мышанятка жвава, гладка Катку памагае.Сонейка-сонца Сонейка-сонца, Выгляні ў аконца, Пасвяці нам трошку, Дам табе гарошку.Забаўлянкі (прыклады)
Ягорачка Горкай, горкай, горачкай Ішоў малы Ягорачка. Ваўкоў не баяўся, Страхаў не пужаўся. Выразаў Ягорачка Дудачку-свісцёлачку, I свістаў ён птушачкай, Птушачкай-пяюшачкай. *** Сядзіць мядзведзь на калодзе, Капшук вышывае, А сыны-медзведзяняткі Шоўкам падшываюць. Стары заяц-работнічак На скрыпцы грае, А лісіца, а хітрыца З куста выглядае.Дзіцячыя песні.
Большасць – жартоўныя, гумарыстычныя. Сюжэты больш разгорнутыя ў параўнанні з сюжэтамі забаўлянак і калыханак. Спяваліся дзецям, якім былі ўжо нецікавыя пястушкі і забаўлянкі. Дзіцё ўжо магло многае зразумець, вызначыць само ці з дапамогай дарослага адносіны да пачутага. Характэрнай рысай многіх песень з'яўляецца незвычайнасць дзеянняў, у іх адлюстраваных, відавочная неадпаведнасць уяўленням аб навакольным свеце. Гэта так званыя небыліцы. Песні з парушэннем устаноўленага стану рэчаў распаўсюджаны ў фальклоры многіх народаў і карыстаюцца нязменнай папулярнасцю ў дзяцей. Пашыраныя ў песнях для дзяцей сюжэты пра жаніцьбу і смерць камара; пра вошку, што парылася ў лазні і з палка звалілася; пра непаслухмяных казла, казу, песні пра сіўку-варонку, пра сойку, дзятла і інш.Вельмі папулярныя сярод дзяцей песні без канца, якія называюцца дакучнымі. «Сакрэт» іх бясконцасці ў пабудове: апошнія радкі патрабуюць паўтарэння ўсяго тэксту з самага пачатку («Як жыў журавок і з журавачкай», «Ссдзеў я на пні» і інш. Дзіцячыя песні, таксама як калыханкі і забаўлянкі, характарызуюцца канкрэтнасцю малюнкаў і мастацкіх вобразаў, займальнасцю, дынамічнасцю сюжэтаў.
Дзіцячыя песні.
Для дзiцячых песень часта характэрны: – гiпербала (перавелiчэнне); – апiсальнасць (адлюстроўваюць тыя цi iншыя асаблiвасцi); – кумулятыўны сюжэт (песня будуецца ў форме пытанняў i адказаў); – гукаперайманне; – павучальнасць; – дастаткова шмат дакучных песень (апошнi радок патрабуе паутарэння ўсяго тэксту).Казка
гэта мастацкае, вуснае, у пераважнай большасці празаічнае апавяданне сацыяльна-бытавога, фантастычнага або навелістычна-авантурнага зместу, якое адлюстроўвае рэчаіснасць скрозь прызму фантазіі, выдумкі, фальклорнай умоўнасці і заключае ў сабе дыдактычна-павучальны сэнс. Казкi маюць традыцыйную будову – зачын, кульмнацыя дзеяння, канцоўка, для іх характэрна ужыванне трохразовых паўтораў, сталых эпітэтаў.Значэнне казак для развіцця і выхавання дзяцей
Асноўная жанравая адметнасць казкі - устаноўка на выдумку, фантазію. Казка не ведае абмежаванняў ні ў часе, ні ў прасторы, асноўнае ў ёй - дзеянне, учынкі персанажаў. У ёй увасоблены гісторыя, жыццёвы вопыт, светапогляд, талент і мудрасць народа. Казкі падабаюцца дзецям, задавальняюць іх патрэбу ў яркім, незвычайным. Казкі непрыкметна накіроўваюць пачуцці і думкі дзяцей у рэчышча маральных вывадаў і абагульненняў, дапамагаюць зразумець сутнасць добрага і злога ў жыцці. У іх займальна, даступна, у адпаведнасці з узростам і асаблівасцямі дзіцячага ўспрымання, падаюцца звесткі пра навакольны свет, які для маленькіх дзяцей абмяжоўваецца даволі вузкім колам прадметаў, з ’яў, паняццяў, а для старэйшых — больш шырокім і складаным. Так, дзецям 6 гадоў няцяжка зразумець маральна-павучальны сэнс казак «Іван-рыбак», «Жораў кашалёк», «Пану навука», «3 рога ўсяго многа», «Як Сцёпка з панам гаварыў», «Лёгкі хлеб» і іншыхБеларускія народныя казкi падзяляюцца на 4 групы:
1) казкі пра жывёл; 2) чарадзейныя; 3)сацыяльна-бытавыя; 4) кумулятыўныя.