Файл: Дэндралогіятэксты лекцый па вучэбнай дысцыпліне для спецыяльнасці.pdf

ВУЗ: Не указан

Категория: Не указан

Дисциплина: Не указана

Добавлен: 06.11.2023

Просмотров: 340

Скачиваний: 1

ВНИМАНИЕ! Если данный файл нарушает Ваши авторские права, то обязательно сообщите нам.
(Taxus). У гэтым родзе каля 8 відаў, якія сустракаюцца выключна ў паўночным паўшар’і. Найбольш вядомым і шырэй распаўсюджаным прадстаўніком роду з’яўляецца цісягадны (Taxus baccata). Дрэва другой, рэдка першай велічыні, але можа мець выгляд хмызняку. Крона яго раскінутая, часта шматверхавінкавая, шчыльная. Ствол рабрысты, збежысты, пакрыты тонкай чырванавата-карычневай карой, якая лушчыцца.
Галінаванне кальчаковае, але ёсць шматлікія міжкальчаковыя парасткі. Яны рабрыстыя, голыя, да 3–4 гадоў цёмна-зялёныя, больш старыя – карычневыя. Ігліца размешчана на парастках спіральна, а на бакавых галінах – двухрадна-грабеньчата. Яна больш-менш мяккая, але больш цвёрдая, чым піхтавая, зверху цёмна-зялёная з падоўжным кілем, знізу без бачных вусцейкавых палосак, паступова завостраная, з прамым зялёным шыпікам, размяшчаецца строга двухрадна. Калянасеннікі ярка-чырвоныя, ядомыя, тады як ігліца, маладыя парасткі і кара атрутныя.
Расліна гэта надзвычай рэдкая, хаця арэал ціса даволі шырокі. н расце пас й
Заходняй Еўропе, у Заходняй Беларусі (Белавежская пушча), Заходняй Украіне (Букавіна),
Паўднёвым Крыме, на Каўказе, а таксама на Азорскіх астравах, у гарах Алжыра, Малой
Азіі і Сірыі. Занесены ў Чырвоную кнігу. Цеплалюбны, ценетрывалы. Умерана патрабавальны да ўрадлівасці глебы. Расце марудна. Даўгавечны, жыве звыш 2000 гадоў.
Цвёрдая без смалы, з цёмным ядром драўніна, якая паддаецца апрацоўцы, мае высокі кошт у сталярна-мэблевай вытворчасці. Вытрымлівае абрэзку. Газаўстойлівы.
Выкарыстоўваецца ў азеляненні (мал. 48).
Цісдалёкаўсходні, абовостраканечны (Taxus cuspidata). Дрэва 15–20 м у вышыню.
Радзіма – Далёкі Усход. Экалагічна блізкі да ціса ягаднага, але расце хутчэй, больш устойлівы да паніжэння тэмпературы паветра. Па дэкаратыўнасці не ўступае цісу ягаднаму. Выкарыстоўваецца аналагічна.
Цісканадскі (Taxus canadensis) інтрадукаваны ў Еўропу ў 1800 годзе. Гэта невялічкае дрэўца даму вышыню або хмызняк. Расце ў падзоне хвоевых і хвоева-
шыракалістых лясоў усходняй часткі Паўночнай Амерыкі па нізінных, залішне
ўвільготненых мясцінах або невысокіх горных схілах. Расліна звычайна з узыходнымі і густа аблістценымі парасткамі. Ігліца кароткачаранковая, серпападобна сагнутая, каротка завостраная, трымаецца на парастках 4–5 гадоў. Холадаўстойлівая, вытрымлівае маразы да С. Сустракаецца ў батанічных садах.
ЦісВаліха (Taxus wallichiana). Дрэва даму вышыню. Натуральна распаўсюджаны
ў горных лясах Гімалаяў, у Бірме, на Філіпінах. Займае пояс хвоева-шыракалістых лясоў ад 1500 дам над узроўнем мора. Ігліца серпападобна загнутая, паступова звужаецца, падобна на ігліцу ціса ягаднага, толькі з больш загнутымі краямі і параўнальна вузкімі палоскамі вусцейкаў з ніжняга боку ігліцы.
Ціскараткалісты (Taxus brevifolia). Натуральна распаўсюджаны ў Паўночнай
Амерыцы (ад Брытанскай Калумбіі ў Канадзе да Каліфорніі ў ЗША). Дрэвы гэтага віду маюць шмат агульнага з цісам ягадным і востраканечным. Вышыня – 6–15 (25) м. Расце па берагах рэк і прыазёрных нізінах, на невысокіх горных схілах, на багатых, добра дрэнажаваных глебах.
Род
ілжэтаксус, ілжэціс (Pseudotaxus) манатыпны. Звычайна гэта хмызнякі 2–4 м, з кальчаковымі або супраціўнымі галінамі, часам невялікія дрэвы. З’яўляецца эндэмікам
Усходняга Кітая, расце там у горных лясах на вышыні дам над узроўнем мора. Род торыя (Torreya). Налічвае 6 відаў. Распаўсюджаны ў Паўночнай Амерыцы, у
Японіі, Кітаі і Бірме. Гэта вечназялёныя двухдомныя, радзей аднадомныя дрэвы з супраціўнымі і нават кальчаковымі маладымі парасткамі. Лісце чарговае, радзей супраціўнае да 4–6 см, лінейнае або лінейна-ланцэтнае.
Торыякаліфарнійская (Torreya californica) – дрэва 10–15(35) м у вышыню, даму дыяметры.
Торыяцісалістая (Torreya taxifolia ). Дрэва 12–15 м у вышыню і даму дыяметры.
Гэтыя дрэвы інтрадукаваны са ЗША ў Еўропу.
Торыябуйная (Torreya granolis). Дрэва 17–25 м. Распаўсюджана ў Кітаі.
Інтрадукавана ў Еўропу Т. аржамосная (T. nucifera). Дрэва 10–25 м. З Японіі гэты від
інтрадукаваны больш за 100 гадоў назад. Насенне ядомае і выкарыстоўваецца ў ежу. Рода (Austotaxis). Від аўстратаксіскаласісты
(A. spicata) распаўсюджаны ў паўднёвым паўшар’і. Гэта вечназялёныя дрэвы 15–25 м у вышыню. Род аментатаксус, абокаташковыціс (Amentotaxus). Мікрастробілы яго нагадваюць каташкі. Род аб’ядноўвае 4 віды. Усеяны распаўсюджаны ў Кітаі, В’етнаме.
Звычайна па цяснінах або схілах гор і па берагах горных рэчак на вышыні 300–600 м. Гэта невялікія вечназялёныя дрэвы дам або хмызнякі 2–3 м з супраціўным лісцем.
Лекцыя
14
Пакрытанасенныя расліны
Агульная характарыстыка
1.
Адрозненні пакрытанасенных ад голанасенных
2.
Класы: аднадольныя і двухдольныя
3.
Дзяленне на падкласы, парадкі, сямействы
Кветкавыя расліны, абоПакрытанасенныя (Magnoliophyta), – гэта самы вялікі аддзел расліннага свету, які налічвае больш за 390 сямействаў, каля 13 000 рода і, магчыма, не менш за 240 000 відаў.
Кветкавыя расліны растуць ва ўсіх кліматычных зонах і ў самых розных экалагічных
ўмовах. Яны складаюць асноўную масу расліннага рэчыва біясферы і з’яўляюцца самай
важнай для чалавека групай раслін. Усе важнейшыя культурныя расліны, у тым ліку хлебныя злакі, амаль што ўся гародніна і пладовыя дрэвы, адносяцца да кветкавых раслін. Ад усіх астатніх аддзелаў вышэйшых раслін за выключэннем голанасенных, кветкавыя адрозніваюцца ўтварэннем насення. Ад голанасенных кветкавыя адрозніваюцца перш за с тым, што семязавязі ў іх змешчаны ў больш або менш замкнутай поласці завязі, што ўтворана адным або некалькімі пладалісцікамі, якія зрасліся. Таму іх часцей за с і называюць пакрытанасеннымі. Дзякуючы таму, што семязачаткі змешчаны ў поласці завязі, пылок трапляе не непасрэдна на мікрапіле семязавязі, а на рыльца. Наяўнасць рыльца, якое ў прымітыўных форм цягнецца ўздоўж шва пладалісціка, з’яўляецца характэрнай асаблівасцю і фактычна галоўным адрозненнем кветкі ад стробілаў голанасенных.
Вельмі характэрны таксама гаметафіты кветкавых раслін, якія надта рэдукаваны, мініяцюрызаваны, што дазваляе ім развівацца больш паскоранымі тэмпамі, чым гаметафіты голанасенных. Як жаночы, так і мужчынскі гаметафіт утвараюцца ў выніку мінімальнай колькасці мітатычных дзяленняў і мінімальнай колькасці будаўнічага матэрыялу. Развіццё нават адносна больш складанага жаночага гаметафіта (так званага зародкавага мяшка) адбываецца шляхам усяго толькі трох мітатычных дзяленняў, якім папярэднічаюць два меёзныя дзяленні мегаспарафіта, г. зн. мацярынскай клеткі мегаспоры, у той час яку голанасенных жаночы гаметафіт развіваецца ў выніку не менш як васьмі дзяленняў.
Развіццё мужчынскага гаметафіта кветкавых раслін сумесна з працэсам гаметагенезу зводзіцца толькі да двух мітатычных дзяленняў. У сувязі з надта спрошчаным гаметафітам і рэзкім скарачэннем антагенезу кветкавыя расліны страцілі гаметангіі – антэрыдыі і архегоніі. Палавое пакаленне кветкавых раслін пазбавілася, такім чынам, палавых органа. У выніку фармавання саміх гамет, асабліва мужчынскіх (так званых сперміяў), таксама адбываецца паскарэнне і яны надта спрошчваюцца.
Адной з характэрных асаблівасцей кветкавых раслін з’яўляецца так званае двайное апладненне, якое вельмі адрознівае іх ад усіх астатніх груп расліннага свету. У адрозненне ад большасці голанасенных для большасці кветкавых раслін характэрна наяўнасць ў ксілеме разам з трахеідамі таксама сасудаў, якія адсутнічаюць толькі ў некаторых прымітыўных груп пакрытанасенных. Значная розніца маецца таксама
ў будове флаэмы: сітападобныя элементы ўсіх кветкавых раслін маюць так званыя клеткі- спадарожніцы, якія адсутнічаюць у голанасенных. У працэсе эвалюцыі ў кветкавых з’явіўся і такі новы орган, як калякветнік. н выконвае цэлы шэраг важных дапаможных функцый: ахова песціка і тычынак ад неспрыяльных уздзеянняў знешняга асяроддзя, прыцягненне насякомых і птушак – пасрэднікаў апылення і інш. У прыватнасці, хуткаму распаўсюджанню і ўзнікненню мноства біялагічных форм пакрытанасенных спрыяла з’яўленне насякомых-апыляльнікаў, перыяд масавага развіцця якіх супа з інтэнсіўным засяленнем сушы раслінамі гэтага аддзела. Важнае значэнне ў гэты час мелі таксама і птушкі – актыўныя разносчыкі пылку і насення.
Надзвычай высокую здольнасць да змен праявіла лісце пакрытанасенных. Яно моцна адрозніваецца ад іголкападобнага і лускавінападобнага лісця хвоевых, што і паслужыла асновай для падзелу драўняных раслін на шыпулькавыя і лісцевыя пароды. Усе разнастайныя формы росту кветкавых раслін можна звесці да двух асноўных тыпаў – драўнянага і травяністага. Драўняныя расліны характэрны для лясоў і рознага роду хмызняковых супольніцтваў, але адсутнічаюць або адыгрываюць толькі дапаможную ролю ў стэпах, на лугах і ў роднасных ім падобных супольніцтвах, у якіх пануюць травы.
Менавіта таксама існуе вялікая разнастайнасць драўняных і асабліва травяністых раслін, якія, у сваю чаргу, дзеляцца на асобныя тыпы форм росту, або жыццёвыя формы. Ёсць таксама прамежкавыя формы паміж драўнянымі і травяністымі раслінамі, якія не заўсёды
лёгка аднесці да таго ці іншага тыпу. У такіх выпадках адказ часта можа даць толькі спецыяльнае анатамічнае даследаванне праводнай сістэмы сцябла і яго ксілемы. Справа ў тым, што для такіх драўняных раслін, як вялікія дрэвы або невялічкія кусцікі, характэрна наяўнасць камбію, які актыўна дзейнічае і ўтварае ў сцёблах і каранях добра бачныя слаі другаснай ксілемы. У травяністых раслін, як правіла, актыўны камбій адсутнічае або знаходзіцца ў зачаткавай форме.
Кідаецца ў вочы пераважанне траў сярод вышэйшых груп двухдольных, якія характарызуюцца рознапялёсткавым белюком, і асабліва сярод аднадольных, дзе фактычна няма сапраўдных драўняных раслін. Наадварот, сярод больш прымітыўных груп двухдольных драўняныя формы рашуча пераважаюць. Таму з вышэйсказанага можна зрабіць вывад, што ў працэсе эвалюцыі травы ўзніклі з драўняных форм. Сярод голанасенных няма травяністых форм. З гэтага вынікае, што эвалюцыйнае пераўтварэнне драўняных форму травяністыя адбылося ў выніку паступовага затухання дзейнасці актыўнага камбію. Жыццёвы цыкл паслядоўна скарачаецца, актыўнасць камбію тухне, і структура становіцца с больш травяністай.
Пераўтварэнне драўняных кветкавых раслін у травяністыя было галоўным, але не адзінкавым кірункам у эвалюцыі формы росту. У некаторых, прычым падчас далёкіх адзін ад другога кірунках развіцця кветкавых ішоў да некаторай ступені супроцьлеглы працэс адраўнення сцябла і
ўзнікнення другаснага драўнянага
(дакладней, драўнянападобнага) тыпу з травяністага (прадстаўнікі сямейства лебядовых, саксаулу двухдольных і некаторыя пальмы, алоэ, агавы, юкі і іншыя ў аднадольных). Усе пакрытанасенныя дзеляцца на два класы: двухдольныя і аднадольныя.
5.1. КласАднадольныя, абоЛіліяпсіды (Liliopsida)
Дадзены клас уключае каля 65 сямействаў, каля 3000 рода і не менш як 60 000 відаў, дзеліцца на 3 падкласы. У межах кожнага падкласа яго сямействы аб’яднаны ў 21 парадак і 8 надпарадкаў. Клас Аднадольныя адметныя наяўнасцю адной семядолі ў зародку, закрытымі (без камбію) праводнымі пучкамі, раннім адміраннем галоўнага кораня і развіццём прыдаткавых каранёў, паралельным або дуганервовым жылкаваннем лісця, трохчленнай будовай кветак. Драўняныя формы, якія маюцца сярод аднадольных, другаснага паходжання, характарызуюцца зусім іншым, чым ў двухдольных, спосабам патаўшчэння ствала.
5.2. КласДвухдольныя, абоМагноліяпсіды (Magnoliopsida)
Уключае каля 325 семейства, каля 10 000 рода і да 180 000 відаў і дзеліцца на 7 падкласаў. У межах кожнага падкласа яго сямействы аб’яднаны ў парадкі, парадкі – у надпарадкі. Двухдольныя ўключаюць 71 парадак і 20 надпарадкаў. Клас двухдольных характарызуецца наяўнасцю дзвюх семядолей (часам 3–4) у зародку насення, адкрытымі праводзячымі пучкамі, захаваннем на працягу ўсяго жыцця галоўнага кораня, сеткавым жылкаваннем лісця, пяці-, чатырох-, двух- або шматчленным тыпам будовы кветкі.
5.2.1. ПадкласМагнолііды (Magnoliidae). Пераважна драўняныя расліны, радзей наземныя або вадзяныя травы, часам паразіты. У некаторых форм адсутнічаюць сасуды. У парэнхімных тканках часта маюцца сакраторныя клеткі. Кветкі, як правіла, двухполыя, часта спіральныя або спіральнацыклічныя. Спелы пылок двухклеткавы, радзей трохклеткавы. Насенне пераважна з маленькім або вельмі маленькім зародкам і вялікім эндаспермам. У падклас магноліідаў уваходзяць найбольш прымітыўныя парадкі двухдольных.
Сумесна яны ўяўляюць сабой групу, якая стаіць найбольш блізка да гіпатычна зыходнай групы, што дала пачатак зараз існуючым кветкавым раслінам.
У падклас магноліід уваходзіць 3 надпарадкі ( магноліевыя, рафлезіевыя і лімфейныя), якія аб’ядноўваюць 8 парадкаў (магноліевыя, бадзьянавыя, лаўровыя, перцавыя, кірказонавыя, рафлезіевыя, німфейныя і лотасавыя).
Лекцыя
15
Характарыстыка сямействаў магноліевыя, лімоннікавыя, барбарысавыя, платанавыя
1.
Арэал
2.
Марфалагічныя і біялагічныя асаблівасці
3.
Экалагічныя ўласцівасці
4.
Гаспадарчае значэнне
Парадак
Магноліевыя (Magnoliales). Пераважна дрэвы і хмызнякі. Лісце з прылісткамі або без іх. Маюцца або адсутнічаюць сасуды. Кветкі спіральныя, спіральнацыклічныя або цыклічныя, часта апыляюцца жукамі. Тычынкі звычайна шматлікія, часта стужкападобныя і часта вельмі прымітыўнай будовы. Пылковыя зярняткі аднабарозныя або вытворныя ад аднабарознага тыпу. Уключае каля васьмі сямействаў.
Сярод якіх магноліевыя, мускатнікавыя, вінтэравыя і інш.
Сямейства
Магноліевыя (Magnoliaceae). У склад гэтага сямейства ўваходзіць 12 рода і каля 230 відаў, якія распаўсюджаны галоўным чынам у субтрапічных абласцях паўночнага паўшар’я. Магноліевыя сканцэнтраваны пераважна ва Усходняй і Паўднёва-
Усходняй Азіі, а таксама на паўднёвым усходзе Паўночнай Амерыкі і ў Вест-Індыі. Самая вялікая сканцэнтраванасць магноліевых назіраецца ва Усходніх Гімалаях, Паўднёва-
Заходнім Кітаі і ў Індакітаі.
Вечназялёныя, радзей лістападныя дрэвы і хмызнякі з простым, чарговым, часам вельмі буйным даму даўжыню) лісцем. Кветкі адзіночныя, верхавінкавыя або пазушныя, звычайна буйныя, з простым шматлікім калякветнікам, крэмава-белыя, ружовыя, зеленавата-жоўтыя, двухполыя або асобнаполыя, са шматлікімі тычынкамі і песцікамі, якія размешчаны спіральна на падоўжаным кветкаложы. Апыляюцца пэўнымі відамі жукоў. Плод зборная лістоўка, якая знешне нагадвае шышку у хвоевых. Род магнолія (Маgnolia).Гэты род налічвае 62 віды. З роду магнолія часцей за с разводзяць магноліюбуйнакветкавую (M. grandiflora). Дрэва амерыканскага паходжання. Мае буйное авальнае бліскучае скураное лісце, знізу з рыжым апушэннем, вечназялёнае,
12–25 см у даўжыню. Кветкі малочна-белыя, да 22 см у дыяметры, пахучыя, са шматлікімі тычынкамі і песцікамі. Плод зборная лістоўка (мал. 49, 50). Насенне чорнае, з мясістым чырвоным калянасеннікам. Цеплалюбная, але здольная пераносіць паніжэнне тэмпературы да С. Патрабавальная да ўрадлівасці глебы, але не вытрымлівае вапны.
Ветраўстойлівая, дэкаратыўная парода. Выкарыстоўваецца ў азеляненні ў Крыме і на
Каўказе. Драўніна на радзіме выкарыстоўваецца ў мэблевай вытворчасці. У дэкаратыўных мэтах – у садах і іншых пасадках разводзяць лістападныя ўсходнеазіяцкія віды, асабліва японскія, м. зорковая (M. stellata), м. вярбалістая (M. solifolia), м. кобус (M. kobus), кітайскіямагноліяспаленая (M. denudota) і м. ліліякветкавая (M. liliflora), а таксама розныя гібрыдныя формы.
Род лірыядэндран, абоцюльпанаваедрэва (Liriodendron). Уключае 2 віды.
Найбольш распаўсюджаным прадстаўніком роду з’яўляецца лірыядэндранцюльпанны (L.
tulipifera) – буйное дрэва паўночнаамерыканскіх лясоў з каштоўнай, белай, лёгкай і мяккай драўнінай. Лістападнае дрэва даму вышыню і даму дыяметры.
Лісце чарговае, чатырохлопасцевае, лірападобнае з выразкай на верхавінцы, суцэльнае па краі. З верхняга боку цёмна-зялёнае, бліскучае, з ніжняга – рыжаватае ад кароткага апушэння. Аснова ліста прамая або сэрцападобная, мае 7–15 см у даўжыню і столькі ж у шырыню. Чаранок да 12 см. Кветкі зеленавата-аранжава-чырвоныя, званочкападобныя, са слабым пахам. Плод шышкападобная крылатка. Расліна цеплалюбная, але вытрымлівае
паніжэнні тэмпературы да С. Вельмі святлалюбная. З 10-гадовага ўзросту расце вельмі хутка, вытрымлівае стрыжку. Дэкаратыўная расліна. Разводзіцца ў парках Крыма,
Каўказа, поўдня Украіны. Адзінкава сустракаецца ў Беларусі. Кара валодае лекавымі
ўласцівасцямі і выкарыстоўваецца ў медыцыне (мал. 51, 52). Менш вядомы від – л.
кітайскі (L. chinense), які расце ў Кітаі.
5.2.1.2. ПарадакБадзянавыя (Illiciales). Невялікія дрэвы, хмызнякі і ліяны. Лісце пазбаўлена прылісткаў. Сасуды заўсёды ёсць, звычайна з лесвічнай перфарацыяй. Кветкі двухполыя або аднаполыя. Калякветнік спіральны. Тычынкі пераважна шматлікія, звычайна размешчаны спіральна. Уключае два сямействы: бадзянавыя і лімоннікавыя.
Сямейства лімоннікавыя (Schisandraceae). У невялікім сямействе лімоннікавых каля 45 відаў, якія распаўсюджаны цалкам ва Усходняй і Паўднёва-Усходняй Азіі. Яны аб’яднаны ў два роды лімоннік (Schisandra) і кадсура (Cadsura). Род лімоннік (Schisandra). У ім аб’яднана каля 25 відаў, якія натуральна растуць на
Далёкім Усходзе, у Японіі і Кітаі, пры гэтым большая частка іх расце ў Кітаі. Шырокую вядомасць набыў від лімонніккітайскі (Schisandra chinensis).
Лімоннік кітайскі – гэта драўняная ліяна, якая дасягае часам больш заму даўжыню (звычайна 4–8 м) пры дыяметры сцябла 1–1,5 (2,5) см. На паўночнай мяжы распаўсюджання расліна прымае кустападобную або сцелістую форму. Лісце чарговае, элептычнае або зваротнаяйкападобнае 5–10 см у даўжыню, да 5 см у шырыню, з клінападобнай асновай, паступова завострана да верхавінкі, па краі невыразна-зубчастае, зверху цёмна-зялёнае, знізу больш светлае, па жылках слабаапушанае.
Кветкі лейкападобныя, да 2 см у дыяметры, белыя, аднаполыя (♂ *К
3
С
6
А
8
; ♀

3
С
6
G∞), пахучыя, павісаюць надо гіх ружовых кветаложах. Расліна шматдомная, цвіце пасля аблісцення. Плады зборныя, складаюцца са шматлікіх чырвоных двухнасенных ягад, размешчаных на падоўжным кветаложы, якое нагадвае гронку. Паспявае ў пачатку восені. Насенне ныркападобнае, жоўта-аранжавае, каля 3 мм у дыяметры. Сцябло, карані і асабліва плады, калі іх расцерці, маюць пах, які нагадвае пах лімона (адсюль і руская назва расліны). У Японіі, Кітаі і Карэі назва пладоў лімонніка ў літаратурным перакладзе значыць плод, які мае пяць смака (скурка і мякаць плодзікаў кіслыя і салодкія, насенне
– горкае і даўкае, а плодзік цалкам, калі яго разжаваць, мае саланаваты смак. Плады валодаюць танізавальным дзеяннем, таму шырока выкарыстоўваецца ў медыцыне. Але лімоннік каштоўны і для вертыкальнага азелянення. Размнажаюць яго насеннем, атожылкамі, каранёвымі парасткамі, зялёнымі (летнімі) чаранкамі. Лімоннік параўнальна ценетрывалы, сярэднепатрабавальны да ўрадлівасці і вільготнасці глебы, даволі зімаўстойлівы (вытрымлівае паніжэнні тэмпературы да С. Паспяхова вырошчваецца
ў Беларусі і пас й Еўропе, уключаючы Карэльскі перашыек, дзе можа шчодра плоданасіць (мал. 53). У гарах Кітая расце лімоннікГенры (S. henryi).
1   ...   10   11   12   13   14   15   16   17   ...   28

5.2.2. ПадкласРанункуліды (Ranunculidae).Блізкі да падкласа магноліід, але больш развіты. У асноўным травы. Усе прадстаўнікі маюць сасуды. У падклас уваходзяць тры парадкі: казяльцовыя, макавыя, сарацэніевыя і каля 10 сямействаў.
5.2.2.1. ПарадакКазяльцовыя (Ranunculoides). Пераважна травы, хмызнякі і ліяны. Лісце простае або складанае, звычайна з прылісткамі. Членікі сасудаў з простай перфарацыяй. Кветкі двухполыя або аднаполыя, актынаморфныя або радзей зігаморфныя, з двайным або простым калякветнікам, радзей без калякветніка. Тычынкі шматлікія або іх
6 (рэдка 3). Насенне звычайна з малым зародкам і часцей з вялікім эндаспермам, радзей без эндасперму. Уключае 7 сямействаў, сярод якіх сямействы барбарысавых, казяльцовых, месяцанасенных і інш.
Сямейства
Барбарысавыя (Berberidaceae)уключае 14 радоў і каля 650 відаў, якія распаўсюджаны пераважна ва ўмераных і субтрапічных абласцях паўночнага паўшар’я.
Толькі род барбарыс (Berberis), які налічвае каля 500 відаў, праз Мексіку і ўздоўж Анд дасягае Магеланавага праліва.

Сярод барбарысавых ёсць як драўняныя расліны (хмызнякі або рэдка невялікія дрэвы), так і шматгадовыя травы. Параўнальна-анатамічныя даследаванні паказваюць, што драўняныя барбарысавыя ўзніклі ад травяністых продкаў. Род барбарыс (Berberis) – вечназялёныя, паўвечназялёныя або лістападныя хмызнякі, радзей невысокія дрэвы з тонкімі, звычайна рабрыстымі падоўжнымі парасткамі, на якіх утвараюцца шматлікія пакарочаныя парасткі (брахібласты). На падоўжаных парастках лісце чарговае, на пакарочаных сабрана ў пучкі. Лісце простае, ад ланцэнтнага да зваротнаяйкападобнага, голае, суцэльнае па краі, драбнавейкавае або калючазубчастае на кароткіх чаранках. Прылісткі не ападаюць, лістападобныя, слабазубчастыя або пераўтвараюцца ў калючкі. Кветкі ў паніклых гронках, пучках або адзіночныя на канцах брахібластаў, дробныя, жоўтыя з нектарнікамі, цвітуць пасля распускання лісця (*К
6
С
6
А
6
G
1
). Плод элептычная або шарападобная ягада, 8–12 мм у даўжыню, чорная або чырвоная, на якой застаецца засохлае рыльца, з падоўжаным карычневым насеннем колькасцю 1–5 шт. Віды барбарысаў утвараюць шчыльную густую крону, добра вытрымліваюць стрыжку, з’яўляюцца каштоўнымі раслінамі для азелянення.
Іх трывалая драўніна ідзе на дробныя вырабы, з кары і каранёў атрымліваюць жоўтую фарбу для афарбоўкі скуры. Лісце і плады барбарысаў кіслыя ад вялікага змяшчэння яблыневай кіслаты, выкарыстоўваецца ў харчовай прамысловасці і насельніцтвам для прыгатавання прыпраў і настоек. У нас сустракаюцца наступныя віды.
Барбарысзвычайны (Berberis vulgaris). Радзіма паўднёва-ўсходняя частка Еўропы, Крым, Каўказ. Лістападны хмызняк з рабрыстымі бура-шэрымі парасткамі даму вышыню. Пупышкі не маюць вонкавых (знешніх) лускавін і знаходзяцца ў пазухах двух, трох-, пяціраздзельных калючак. У верхняй частцы парастка калючкі простыя. Ліставая пласцінка паступова перахадзіць у чаранок. Лісце простае, да 5 см у даўжыню, зваротнаяйкападобнае, суцэльнае па краі або дробнапілаватае. Зверху цёмна-зялёнае, знізу шаравата-зялёнае. На пакарочаных парастках размешчана ў пучках. Кветкі бліскучыя, жоўтыя, сабраны ў густыя тонкія гронкі. Плод ягада, ядомая, бліскуча-чырвоная, да 12 мм у даўжыню. Гэта марозаўстойлівая і святлалюбная расліна, але можа расці і пры невялікім зацяненні. Малапатрабавальная да ўрадлівасці глебы. Устойлівыя да пылу, дыму і газу. Добра пераносіць абрэзку. Прамежкавы гаспадар іржаўнага грыба (мал. 54).
БарбарысТунберга (B. Thunbergii). На Радзіме ў Японіі – лістападны хмызняк даму вышыню. Парасткі жаўтавата-чырвоныя, рабрыстыя, з адзіночнымі калючкамі. Лісце чарговае, акруглае або зваротнаяйкападобнае, да 2 см у даўжыню. У экалагічных адносінах падобны на барбарыс звычайны. Не паражаецца іржаўным грыбам. На Далёкім
Усходзе сустракаецца б.
амурскі (B. amurensis), у Сібіры – б. сібірскі( B. sibirica), у
Сярэдняй Азіі – б. разнаножкавы (B. heteropoda), у Гімалаях – б. гімалайскі (B. lucium) і
інш. Род магонія (Mahonia) – вечназялёныя хмызнякі з няпарнаперыстаскладаным лісцем. Лісце вельмі цвёрдае, цёмна-зялёнае, бліскучае. Уключае каля 110 відаў, якія распаўсюджаны ў субтрапічных і трапічных абласцях Азіі, Паўночнай і Цэнтральнай
Амерыкі. Кветкі жоўтыя, сабраны ў прамастойныя гронкі, якія ўтвараюцца ў пазухах лускавін верхавінкавых кветкавых пупышак. Пачынае цвісці раней за барбарысы – у пачатку росту парасткаў. Ягады прадаўгавата-элептычныя, да 10 мм у даўжыню, чорныя з шызым налётам, паспяваюць у канцы лета – пачатку восені. У нас сустракаецца від магоніяпадубалістая (Magonia aquifolium) –хмызняк даму вышыню. Радзіма –
Паўночная Амерыка. Расце марудна. Здольная пераносіць маразы да С. Святлалюбная парода, але можа мірыцца з невялікім зацяненнем. Патрабавальная да ўрадлівасці і вільготнасці глебы. Устойлівая да яе ўтрамбоўвання і забруджвання паветра.
Дэкаратыўная, выкарыстоўваецца ў азеляненні (мал. 55).
Род
Нандзіна (Nandina) – трэці драўняны прадстаўнік сямейства з адзіным відам н.
дамашняй (N. domestica), якая расце ў Японіі і Кітаі. Гэта вечназялёнае маленькае дрэва са складаным лісцем. Усе астатнія барбарысавыя – травы. Самы буйны род з іх – род
эпімедыум (Epimedium) – каля 20 відаў. Расце ў Паўночнай Афрыцы, Паўднёвай Еўразіі,
Кітаі, Японіі (мал. 56).
5.2.3. ПадкласГамамелідзіды (Hamamelididae).Пераважна драўняныя расліны.
Падклас гамамелідзід уяўляе сабой адну з буйнейшых галін радаслоўнага дрэва кветкавых раслін, якое бярэ свой пачатак непасрэдна ад магноліід. Сярод гамамелідзід яшчэ захаваліся формы, якія не маюць сасудаў з вельмі прымітыўнай арганізацыяй праводнай сістэмы, але ў іх ўжо няма ні прымітыўных тыпаў кветкі, ні аднабарозных пылковых зярнят. Асноўнай лініяй эвалюцыі гамамелідзід з’яўляецца паступовы пераход ад энтамафіліі да анемафіліі, хаця ў некаторых выпадках у іх узніклі даволі складаныя формы насякомаапылення. У падкласе 14 парадкаў (гамамелісавыя, крапіўныя, букавыя, арэхавыя і інш.), якія складаюць 2 надпарадкі.
5.2.3.1. ПарадакГамамелісавыя (Hamamelidales). Дрэвы і хмызнякі з чарговым або радзей супраціўным суцэльным або лопасцевым лісцем, якое мае прылісткі. Вусцейкі з адной або некалькімі пабочнымі клеткамі або без іх. Членікі сасудаў у большасці з лесвічнай перфарацыяй, часам з вялікай колькасцю перакладзін (папярэчын). Кветкі ў густых бакавых пазушных суквеццях, двухполыя або аднаполыя, з двайным калякветнікам або беспялёсткавыя, а часам і зусім без калякветніка. Тычынкі звычайна з надсувязнікам.
Насенне звычайна з буйным зародкам і малым эндаспермам. Уключае ў сябе 6 сямействаў, сярод якіх платанавыя, самшытавыя, гамамелісавыя і інш.
Сямейства
Платанавыя (Platanaceae) уключае ўсяго адзін род – платан (Platanus), налічвае 10 лістападных відаў, звычайна магутных велічных дрэў, якія могуць жыць больш за 2000 гадоў. Вядомы экземпляры платана больш заму вышыню пры дыяметры ствала дам і кроны 40 м. Да старасці ствол часта становіцца дуплаватым і раздзяляецца на некалькі ствалоў. Найбольш старыя асобіны платана з’яўляюцца славутасцю цэлых краін. Большасць вучоных лічыць зараз вобласцю натуральнага распаўсюджання платана Балканскі паўвостраў, астравы Эгейскага мора і некаторыя раны Заходняй Азіі, дзе расце платанусходні (Platanus orientalis); Індакітай, які з’яўляецца сховішчам для дзіўнагасуцэльналістагаплатанаКеры (P. kerrii); Паўночную
Амерыку ад Мексікі да Канады, дзе сустракаецца каля 8 відаў платана (п. мексіканскі (P.
mexicana), п. гронкавы (P. racemosa), п. Ліндэна (P. lindeniana), п. Райта (P. wrightii) і
інш). Усе платаны – святлалюбныя, лістападныя дрэвы з густой кронай, якая нясе доўгачаранковае, звычайна шырокае і больш або менш лопасцевае лісце з несапраўднапальчатым жылкаваннем. Лісце чарговае, звычайна 5–7-лопасцевае, маладое – з густым лямцавым апушэннем. У аблісценым стане пупышкі не бачны, таму што схаваны
ў расшыраных асновах чаранкоў. Кара ствалоў і сучкоў гладкая, тонкая, светлая, плямістая, адслойваецца і ападае буйнымі пласцінамі. Парасткі каленападобныя, маладыя
– апушаныя, потым голыя і бліскучыя. Цвітуць платаны адначасова з распусканнем лісця.
Кветкі дробныя нязграбныя, аднаполыя, у розных суквеццях. Платаны аднадомныя расліны. Плады – булавападобныя, бурыя семянкі, акружаныя пры паспяванні вянком доўгіх жорсткіх валаскоў і ўтвараюць шарападобныя суплоддзі, якія павісаюць на чаранках. Паспяваюць восенню, ападаюць вясной. Насенне дробнае з эндаспермам. Платаны растуць хутка, добра ўзнаўляюцца каранёвымі парасткамі і парасткамі ад пня. Размнажаюцца насеннем, парасткамі і нават дубцамі. Святлалюбныя, цеплалюбныя і незімаўстойлівыя, патрабуюць урадлівай глебы сярэдняга ўвільгатнення, даволі
ўстойлівыя да ўмоў прамысловага асяроддзя. Іх драўніна вельмі дэкаратыўная і каштоўная і таму выкарыстоўваецца ў мэблевай вытворчасці. Велічны від дрэў, арнаментоўка лісця, лёгкасць размнажэння, хуткасць росту дано зрабілі платаны вельмі папулярнымі ў азеляненні.
Віды платана адрозніваюцца галоўным чынам ступенню рассечанасці і апушанасці лісця, колькасцю галовак у суквецці, формай і будовай плодзікаў.

Платанзаходні (Platanus occidentalis), або амерыканскі сікамор, мае 3–5-лопасцевае, амаль голае лісце і аднагалоўкавыя суквецці.
Платанусходні, абочынар (P. orientalis), – з 5–7-лопасцевым лісцем і 3–6- галоўчатым суквеццем.
Адрозненні відаў платана паміж сабой не вельмі вялікія. Толькі адзін з іх платан
Керы (P. kerrii) не мае сабе падобных сярод сучасных платана, н з суцэльным лісцем.
Найбольш звычайным і часта культывальным у цяперашні час відам ста платан гібрыдны (P. x. hybrida), які называецца таксама лонданскім або клёналістым платанам
(гэта гібрыд усходняга і заходняга платана) (мал. 57). н больш зімаўстойлівы, чым іншыя віды платана. Адкрыта вырошчваецца ў г. Калінінградзе. Вытрымлівае ўмовы гарадскога асяроддзя і мае многа дэкаратыўных форм і гатункаў. Можа разводзіцца ад Прыбалтыкі далей на поўдзень у Беларусі, Украіне, а таксама ў Крыме і на Каўказе.
Лекцыя
16
Характарыстыка сямействаў самшытавыя, ільмавыя, тутавыя
1.
Арэал
2.
Марфалагічныя і біялагічныя асаблівасці
3.
Экалагічныя ўласцівасці
4.
Гаспадарчае значэнне
Сямейства
Самшытавыя (Buxaceae). У ім усяго 5 рода і не больш за 80 відаў.
Яно мае шырокі і разарваны арэал. Яго прадстаўнікі сустракаюцца як ва ўмераных, так і ў субтрапічных і трапічных абласцях Еўразіі, Афрыкі і Амерыкі. Па знешнім выглядзе самшытавыя даволі моцна адрозніваюцца паміж сабой.
Большасць самшытавых – вечназялёныя невысокія дрэвы (дам) і хмызнякі, толькі віды роду пахісандры ўключаюць ў сябе шматгадовыя травы. Лісце ва ўсіх самшытавых простае, суцэльнае або зубчастае, супраціўнае або чарговае, пазбаўлена прылісткаў.
Анатамічная будова сцябла самшытавых даволі прымітыўная. Членікі сасудаў у іх вузкія і, як правіла, з лесвічнай перфарацыяй, прычым колькасць папярочын дасягае да 30 і больш.
Кветкі самшытавых, як правіла, у пазушных каласках або густых гронках, дробныя, беспялёсткавыя, звычайна аднаполыя, радзей нешматлікія з іх двухполыя. Апыленне ў самшытавых адбываецца насякомымі, але дэталі апылення не вывучаны. У самшыта вядома і самаапыленне. Плод – каробачка, асобныя роды – касцянка. Насенне чорнае, бліскучае.
Найбольш вядомым і самым буйным родам сямейства з’яўляецца родсамшыт
(Buxus), у склад якога ўваходзяць прыкладна 50 відаў. Віды самшыта – невялікія дрэвы і хмызнякі з супраціўным суцэльным па краі, перыстанервовым, кароткачаранковым, скураным лісцем. Нягледзячы на дробныя нязграбныя кветкі самшыта, бліскучае цёмнае лісце робіць яго адной з найкаштоўнейшых дэкаратыўных парод.
Самшытвечназялёны (Buxus sempervirens) – важнейшы прадстаўнік роду – вечназялёнае дрэва даму вышыню, з бледна-жоўтай шчыльнай, тонкай карой. Крона вельмі шчыльная, са шматлікімі тонкімі, злёгку чатырохграннымі, апушанымі парасткамі, густа аблісценая. Лісце дробнаскураное, суцэльнае, з верхняга боку бліскучае цёмна- зялёнае, некалькі нагадвае лісце брусніц, але размешчана насупраць. Цвіце да пачатку росту парасткаў. Самшыт – рэліктавы від, які захаваўся ў нешматлікіх месцах
Міжземнамор’я і на Каўказе. Расце марудна. Вытрымлівае маразы да С. Надзвычай ценетрывальны. Патрабавальны да ўрадлівасці глебы. Устойлівы да дыму і газу.
Шчыльнасць драўніны самшыта у сухім стане 0,94–0,97 гм, свежаспілаваная драўніна тоне ў вадзе. Драўніна амаль цалкам складаецца з таўстасценных валакністых трахеід і вузкіх сасудаў. Гадавыя прыросты нязначныя, і іх межы амаль не бачны. Драўніна мае
вельмі высокі кошт і з пакон вякоў выкарыстоўваецца для такарных вырабаў.
Самшытавыя грабяні знойдзены ў раскопках старажытнага Ноўгарада. У ХІХ стагоддзі з драўніны самшыта рабілі ткацкія чаўнакі. Яна ідзе на прыгатаванне музычных
інструментаў, граверавальных дошак, дзе асабліва каштоўная яе зносаўстойлівасць, якая дазваляе атрымліваць вялікую колькасць адбіткаў. З драўніны самшыта робяць шкатулкі і
інш. Апілкі прыгодныя для тонкага паліравання ювелірных вырабаў. Самшыт – каштоўная парода для дэкаратыўнага садаводства. З яго ўтвараюць стрыжаныя жывыя агароджы і рознага роду фігурныя садова-паркавыя кампазіцыі (мал. 58). У штучных (садовых) пасадках сустракаюцца с. драбналісты (B. microphylla) – расце
ў Японіі і Кітаі; с. балеарскі (B. balearica) – Паўднёвая Іспанія, востра Сардзінія; с.
Харланда (B. horlandii) – Кітаі. Род пахісандра (Pachysandra) – другі шырока вядомы ў азеляненні (шматгадовыя травы. Тры віды яго растуць ва Усходняй Азіі, адзін від ў Паўночнай Амерыцы (ЗША).
Менш вядомыя прадстаўнікі родусаркокока (Sarcococca), каля 15 відаў.
Распаўсюджваюцца ад Афганістана праз Індыю да Цэнтральнага Кітая, Філіпінскіх астравоў. Гэта вечназялёныя хмызнякі, з чарговым, суцэльным па краі, скураным, звычайна перыстанервовым лісцем (с. шыпулькалістая – S. ruslifolia (Кітай), с. Хукера
S. hockeriana (Гімалаі, Кітай), маюць прыгожае бліскучае лісце.
5.2.3.2. ПарадакКрапіўныя (Urticales). Дрэвы, хмызнякі і травы. Лісце амаль заўсёды чарговае (вельмі рэдка супраціўнае), простае, звычайна з прылісткамі, часта яны зрастаюцца і ўтвараюць каўпачкі. Для шматлікіх прадстаўнікоў характэрна наяўнасць цысталітаў. Вельмі часта ёсць нячленісты малачай. Вусцейкі розных тыпаў. Членікі сасудаў заўсёды з простай перфарацыяй. Кветкі звычайна сабраны ў верхакветкавыя суквецці, часам з вельмі складанай будовай, рэдка адзіночныя, цыклічныя, 2-, 3-, або 5- членныя, звычайна аднаполыя, беспялёсткавыя, з маленькай чашачкай, рэдка голыя.
Тычынкі супрацьстаяць чашалісцікам і пераважна ў аднолькавай з імі колькасці, радзей тычынак бывае больш. Пылковыя зярняты двух-шматпоравыя. Завязь верхняя або ніжняя, звычайна аднагняздовая. У шматлікіх прадстаўнікоў сустракаюцца складаныя і спецыялізаваныя суплоддзі. Насенне з эндаспермам або без яго. Уключае 4–5 сямействаў:
ільмовыя, тутавыя, канаплёвыя і крапіўныя.
Сямейства
Ільмовыя (Ulmaceae) аб’ядноўвае дзве даволі адасобленыя групы драўняных раслін, якія адрозніваюцца па будове кветак, пылковых зярнят, пладоў, зародкаў, анатоміі лісця, асноўнай храмасомнай колькасці, саставу хімічных рэчываў і
інш. Гэтым дзвюм групам звычайна надаюць ранг падсямействаў або радзей вылучаюць у самастойныя сямействы. У дадзеным выпадку мы прыводзім іх як падсямействы: ільмовае (Ulmoidiae) і каркасавае (Celtidoideae).
Падсям ейства
Іль мо выя – невялікая група драўняных раслін, якая найбольш абасобленая і найбольш прымітыўная ў парадку крапіўных. У й аб’яднана 6 рода, у іх
ўваходзіць каля 50 відаў драўняных раслін, з простым чарговым лісцем і прылісткамі, якія хутка ападаюць. Ва ўсіх рода падсямейства, нават сапраўдных трапічных, маладыя парасткі, якія пачалі фармавацца, пакрыты пупышкавымі лускавінамі. Іх пазушныя суквецці аб’ядноўваюць дробныя ветраапыляльныя кветкі з простым чашачкападобным калякветнікам, які раздзелены на 4–5 (9) лопасцей. Ім супрацьстаіць прыкладна такая ж колькасць тычынак. Завязь верхняя, аднагняздовая, развіваецца ў аднанасенны плод, які не раскрываецца. Кветкі дзвухполыя або аднаполыя і мужчынскія. Завязь сплясканая. Ва
ўсіх рода ільмовых завязі падобныя па будове. Аднак пераўтварэнне іх у плады адбываецца надзвычай спецыфічна ў кожнага роду, у выніку чаго і самі плады моцна адрозніваюцца па форме і будове. Плады могуць быць крылатымі і бяскрылымі сямянкамі і арэхамі. Плады добра прыстасаваны да пераносу ветрам.

Ва ўмераным клімаце, з рэзкай зменай пор года, ільмовыя звычайна лістападныя летнезялёныя расліны. У субтрапічнай і асабліва трапічнай зонах сярод іх з’яўляюцца паўлістападныя, радзей вечназялёныя формы.
Каранёвая сістэма ў ільмовых магутная, з асобнымі каранямі, якія ідуць у глыбіню, і масай паверхневых.
Прадстаўнікі
ўсіх даследаваных рода
ільмовых
– мікарызаўтваральныя расліны, асабліва шмат мікарызы на каранях у бераста.
Звесткі аб працягласці жыцця ільмовых супярэчныя, але дасканала вядомы асобіны, якія дажылі да 500 гадоў.
Род
ільма (Ulmus) займае цэнтральнае месца сярод ільмовых, аб’ядноўвае больш за
75% відаў падсямейства. Яны распаўсюджаны ад умеранай да трапічнай зоны паўночнага паўшар’я. Гэта лістападныя дрэвы пераважна першай велічыні. Пупышкі чарговыя, сядзяць двухрадна, галінаванне сімпадыяльнае. Лісце простае з нераўнабокай асновай, жылкаванне – дасканала перыстае, край – вострадваякапілаваты, чаранок – кароткі. Кветкі закладваюцца летам года, які папярэднічае году цвіценення, у кветкавых пупышках больш буйных і авальных, чым вегетацыйных. Кветкі дробныя, калякветнік просты, рэдукаваны, злёгку надрэзаны на 4–9 долек, тычынкі ў той жа колькасці, песцік з двух пладалісцікаў, завязь верхняя (Р А G
(2)
). Цвітуць да пачатку аблісцення.
Плады злёгку сплясканыя, сямянкі завальным перапонкавым крылом, 15–30 мм у дыяметры, якое выконвае ролю паруса. Паспяваюць сямянкі праз 3–6 тыдняў пасля цвіцення, хутка абрываюцца ветрам. Насенне з добра развітымі зялёнымі семядолямі, узыходзіць праз 5–10 сутак пасля ападання. Сеянцы паспяваюць скончыць вегетацыю да наступлення асенніх халадоў. Ільмы добра ўзнаўляюцца парасткамі ад пня і могуць даваць каранёвыя парасткі. У Еўропе ў шыракалістых лясах найбольш распаўсюджана ільмагладкая (U. е мал. 59) і ільмагорная (U. scabra) (мал. 60) – буйныя дрэвы, якія дасягаюць 25–30 (35) м у вышыню. Гэтыя віды маюць больш шырокі арэал распаўсюджання, асабліва вялікі н ў
ільмы гладкай. Прасцёрты над берагоў Анежскага возера да пустынь Прыкаспія, яго арэал ахоплівае зону паўпустынь, стэпаў, лесастэпаў, шыракалістых лясоў і цемнахвоевай тайгі. На амерыканскім кантыненце замяшчаецца ільмайамерыканскай (U. americana).
Марфалагічна яны практычна не адрозніваюцца (па плоіднасці: ільма гладкая – дыплоід –
28, ільма амерыканская – тэтраплоід – 56). Ільма горная на амерыканскім кантыненце замяшчаецца ільмайчырвонай (U. rubra). Яны абедзве дыплоіды. У лесастэпавай зоне больш распаўсюджаны звычайны бераст, або ільмакоркавая,
грабалістая,палявая (U. carpinifolia або U. campestris) – параўнальна невялікае ўзлескавае дрэва даму вышыню і даму дыяметры, якое даволі часта прываблівае вагу коркавымі нарастамі на галінах. Па далінах рэк Далёкага Усходу ў шыракалістых лясах даволі часта сустракаюцца буйныя белакорыя ільмыдалінныя (U. japonica), тут жа растуць невялікія дрэвы ільмы лопасцевай (U laciniata), які больш звычайны для горных лясоў Прымор’я. На Далёкім
Усходзе і ў Закаўказзі распаўсюджаны таксама ільмабуйнаплодная (U. macrocarpa) і вяз драбналісты (U. pumila) – невялікія дрэўцы (дам) або хмызнякі, якія часам утвараюць ксерафітныя рэдкалессі.
Прадстаўнікі роду ільма існуюць на Зямлі дзесяткі мільёнаў гадоў і, як сведчаць выкапнёвыя знаходкі, не змяніліся колькі-небудзь па сутнасці за гэты час. Яны з’яўляюцца характэрнымі кампанентамі шыракалістых лясоў. Ільмы растуць таксама ў пустынях і за палярным кругам, уздоўж перасыхальных рэк у Паўночнай Афрыцы і паблізу Экватара, у трапічных лясах і гарах. Яны не пераборлівыя расліны, вытрымліваюць недахоп вільгаці і лішак трапічнага ўвільгатнення, могуць расці на засоленых глебах, камяністых россыпах і схілах, на прырэчных пясках і галечніках, мірацца з недахопам цяпла на поўначы і яго лішкам на поўдні ў гарачых пустынях, з ваганнямі ўзроўню вады рэк і азёр, на берагах якіх гэтыя дрэвы сустракаюцца найбольш часта. Экалагічныя прыкметы залежаць ад асобных відаў і іх арэалаў.

Ільмовыя з даўніх часоў выкарыстоўваліся для розных мэт. Слізістыя выдзяленні лубу ільмовых валодаюць бактэрыцыднымі ўласцівасцямі, іх, як і насенне, выкарыстоўваюць у народнай медыцыне. З насення ільмы атрымліваюць таксама каштоўны тэхнічны алей. Няспелыя плады вяза драбналістага ў Кітаі выкарыстоўваюць у ежу як салату.
Вялікую гаспадарчую каштоўнасць мае драўніна ільмовых. Ужо ў выкапнёвых селішчах чалавека ў Еўропе былі знойдзены дамы, якія пабудаваны з ільмы. У мінулыя стагоддзі драўніна ільмы шырока выкарыстоўвалася як будаўнічы матэрыял, асабліва для пабудоў у вадзе: на сваі, караблебудаванні і інш. Ідзе яна таксама на вытворчасць мэблі і фанеры, для гнутых вырабаў і ў сталярнай вытворчасці. Вязы шырока выкарыстоўваюцца
ў стэпавым і полеахоўным лесаразвядзенні, для замацавання яро, схілаў, адхонаў і дамб. Яны даволі ўстойлівыя да ўмоў гарадскога асяроддзя, маюць шмат дэкаратыўных форм і культыватараў, каштоўныя для азелянення. Род дзельква
1   ...   11   12   13   14   15   16   17   18   ...   28

(Zelkova) – аб’ядноўвае 6 відаў, якія растуць у Азіі і на Каўказе. Гэта лістападныя дрэвы і хмызнякі з простым зазубраным лісцем. Плод – аднанасенны арэшак.
Адным з прадстаўнікоў гэтага роду з’яўляецца дзелькваграбалістая (Zelkova carpinifolia)
– магутнае лістападнае дрэва даму вышыню і больш заму дыяметры ствала, які пакрыты гладкай, шаравата-бурай карой. Парасткі тонкія, апушаныя. Лісце чарговае, прадаўгавата-авальнае, востраканечнае, 2–7 см у даўжыню, 2–4 см у шырыню, па краі буйназубчастае, зверху цёмна-зялёнае, знізу апушанае па жылках, кветкі дробныя са званочкападобным простым калякветнікам, тычынкавыя і двухполыя на адным дрэве.
Плады паспяваюць восенню.
Дзельква – хуткарослае дрэва, якое добра ўзнаўляецца парасткамі ад пня і каранёвымі парасткамі, а таксама здольнае ўзнаўляецца чаранкамі. Жыве 300–800 гадоў і больш, цеплалюбная, ценетрывалая. Патрабавальная да ўрадлівасці глебы. Драўніна па якасці лепшая за дубовую. Выкарыстоўваецца ў азеляненні і як глебазамацавальная парода (мал. 61).
Падсям ейства
К аркасав ыя (Ce ltida ce ae) – вечназялёныя, паўлістападныя або лістападныя дрэвы, радзей вечназялёныя лазячыя ліяны, якія распаўсюджаны ў тропіках і субтропіках усіх частак зямнога шара. З 9 рода (каля 80 відаў), якія складаюць падсямейства, 8 уключаюць пераважна трапічныя расліны і толькі адзін род птэрадэльціс
(Pterodeltis) і асобныя віды растуць ура нах умерана-цёплага клімату. У падсямействе пераважаюць віды з аднаполымі кветкамі, але ў некаторых ёсць невялікая колькасць двухполых. У цёплаумеранай зоне каркасавыя прадстаўлены толькі аднадомнымі раслінамі, у тропіках – аднадомнымі і двухдомнымі. Мужчынскія кветкі каркасавых сабраны ў шматкветкавыя суквецці ў пазухах лускавінападобнага лісця.
Жаночыя размешчаны вышэй па парастках у пазухах зялёнага лісця па 1–3 або ў складаных шматкветкавых суквеццях. У адрозненне ад ільмовых, якія характарызуюцца сухімі пладамі, усе каркасавыя маюць адзін тып плода – касцянку, але яе будова, памеры і форма разнастайныя.
Насенне каркасавых звычайна акруглае, зародак упоперак сагнуты, упоперак складзены або завернуты ў спіраль. У спелым насенні эндасперм захоўваецца, н акружае зародак і запаўняе паглыбленні яго складак. Насенная шкарлупіна заўсёды аднаслойная, каляплоднік 3–4-слойны. Асноўныя роды падсямейства каркас (Celtis) і трэма (Trema) аб’ядноўваюць 85% усіх відаў. Род каркас (Celtis)

– асноўны род каркасавых, найбольш распаўсюджаны, самы буйны (больш 50 відаў). Яго арэал апаясвае зямны шар вялікай паласой, паўночная мяжа якой вагаецца каля 40º пн. ш, праходзячы праз Японію, кантынентальную Азію, Каўказ,
Паўднёвую Еўропу і Паўночную Амерыку. Паўднёвая ідзе прыкладна на 35º пд. шыраты, праходзячы праз Новую Каледонію, Усходнюю Аўстралію, Капскую вобласць Афрыкі і
Паўднёвую Аргенціну. Нягледзячы на вялікую паліморфнасць, каркасы захоўваюць у межах усяго арэалу адзіны тып будовы кветак, пладоў і лісця.

Гэта лістападныя дрэвы, з шэрай карой і апушаным, зубчастым па краі лісцем, якое размешчана двухрадна. Кветкі двух тыпаў: двухполыя ў пазухах зялёнага лісця і тычынкавыя, па 2–3 у ніжняй частцы парасткаў мінулага года. Калякветнік нязграбны, разарваны з 4–7 лісцікаў, столькі ж і тычынак, песцік з 2 рыльцамі. Цвітуць каркасы адразу ж пасля распускання лісця. Плады – маламясістыя гладкія касцянкі.
Віды каркаса займаюць разнастайныя экалагічныя нішы і растуць у разнастайных згуртаваннях. Каркаскаўказскі (Celtis caucasica ) і каркасТурнефора (C. tournefortii) часцей распаўсюджаны ў сухіх лясах і арыдных рэдкалессях па паніжэннях і ў гарах, падымаюцца да вышыні 2500–2800 м. Каркаспаўднёвы (C. australis) i каркасголы (C.
glabrata) растуць пераважна ў прыморскіх ранах. Усе гэтыя віды распаўсюджаны на адкрытых камяністых схілах і ў цяснінах, сярод скал па камяністых берагах невялікіх рэк.
Вельмі адметныя каркасы Аўстраліі і асабліва Новай Каледоніі, яны адрозніваюцца цэльным тоўстым сукулентным лісцем. У каркасаскручанага (C. conferta), які расце ў прыбярэжнай зоне і даволі часта сярод мангравых зараснікаў, лісце сабрана на верхавінках парасткаў. У тропіках Азіі, Афрыкі і Паўднёвай Амерыкі каркасы ўваходзяць у супольніцтва вечназялёных дажджавых лясоў нізін (каркасУайта – С. wightii, каркас
Мальдбрэда – C. maldbraedii). Растуць трапічныя каркасы ў сухіх вечназялёных лясах, часам утвараючы лістападныя рэдкалессі (каркасафрыканскі – С. africana, каркас суцэльналісты – C. integrifolia), а таксама ў гарах (каркасДзюрома – C. durandii і інш). У парушаных высечкамі лясах Новага Свету інтэнсіўна развіваюцца вечназялёныя лазячыя ліяны – каркасігуанавы (C. iguanaeae), каркаскалючы (C. spinosa), каркасбалівінскі (C.
boliviensis). У цёплаўмераным клімаце каркасы цвітуць вясной, амаль адначасова з распусканнем лісця. Апыляюцца ветрам. Плады паспяваюць восенню, да гэтага часу ўнутраная частка каляплодніка (костачка) становіцца вельмі цвёрдай, а мучністы вонкавы слой набывае разнастайную афарбоўку ад ярка-жоўтай (каркас голы) да амаль чорнай (каркас паўднёвы). Касцянкі каркаса ахвотна ядуць птушкі, і яны ж іх распаўсюджваюць.
Насенне каркаса прарастае звычайна вясной наступнага года. Растуць яны параўнальна марудна і дога жывуць (да 200, а па некаторых звестках – да 600 гадоў). Высокая каштоўнасць драўніны і рост галоўным чынам у малалесных ранах цягнуць за сабой рэгулярныя высечкі маладых дрэў. Пасля высечак дрэвы параўнальна хутка ўзнаўляюцца, дзякуючы інтэнсіўнаму парасткаваму (ад пня) узнаўленню. Цяжкая, шчыльная
(шчыльнасць 0,78) драўніна с ж не мае вялікага прамысловага выкарыстання і ідзе ў цяперашні час на дробныя і дэкаратыўныя вырабы.
Сямейства
Тутавыя (Moraceae) – адно з найцікавейшых сямействаў двухдольных раслін, якое здзіўляе разнастайнасцю форм і высокай спецыялізацыяй шэрагу органа.
Гэта буйная ў асноўным пантрапічная група ўключае не менш за 65 рода і больш за 1700 відаў, сярод якіх шмат карысных раслін, якія са старажытных часоў разводзяцца чалавекам і шырока выкарыстоўваюцца і ў цяперашні час.
Тутавыя вельмі цяжка ахарактарызаваць цалкам, таму што гэта сямейства не мае ні адной спецыфічнай прыкметы, па якой яго можна было б адрозніць ад астатніх сямействаў парадку крапіўных. У прыватнасці, наяўнасць малочнага соку і млечнікаў – прыкмета, якая раней у межах парадку лічылася характэрнай для тутавых, – сустракаецца і ў некаторых відаў сямейства крапіўных. Адсутнасць выразнай адасобленасці сямейства, палімарфізм, вялікая колькасць відаў утвараюць значныя перашкоды для яго класіфікацыі.
Часцей за с ў сямействе тутавых вылучаюць 6 трыб: уласна тутавыя, артакарпавыя, дарстэніевыя, брасімыя, амнедзіевыя і фікусавыя. Самая вялікая трыба – фікусавыя з родам фікус, які налічвае да 1000 відаў.
Трыба
Т утавыя (Moreae) – больш-менш абмежаваная ад астатніх трыб сямейства з характарам суквеццяў, звычайна аднаполых мяцёлкападобных, коласападобных або каташкападобных. Жаночыя суквецці часам аднакветкавыя і ніколі не бываюць дыскападобнымі або галоўкавымі, яку іншых трыбах сямейства. У трыбе 10

радоў і да 70 відаў аднадомных і двухдомных раслін. Арэал яе пантрапічны, і толькі род шаўковіца, або тут, (Morus) распаўсюджаны ў цёплаўмеранай зоне. Травяністыя расліны сабраны ў пантрапічным родзе фатуа (о, усе астатнія роды трыбы змяшчаюць драўняныя і хмызняковыя формы. Род шаўковіца (Morus), у які ўваходзяць найбольш каштоўныя расліны трыбы, прадстаўлены лістападнымі дрэвамі 15–20 м у вышыню, з простым, якое моцна вар’іруе па форме лісцем і аднаполымі каташкападобнымі суквеццямі. Пасля цвіцення калякветнік жаночых кветак разрастаецца і разбухае, пакрываючы завязь, якая развілася слоем мясістай тканкі. У выніку кожны плодзік выглядае як мясістая касцянка. Пасля мясістыя покрывы плодзікаў зрастаюцца, утвараючы суплоддзі, якія звычайна называюць «ягадай».
Калякветнік зялёны з 4 лісцікаў, 4 тычынак, песцік з двух пладалісцікаў, завязь верхняя (Р АР) (мал. 62).
Цвітуць шаўковіцы пасля распускання лісця. Апыляюцца ветрам. Паспяванне пладоў адбываецца ў пачатку – сярэдзіне лета. Суплоддзі шаўковіцы смачныя, багатыя цукрам
(больш за 10%) і вітамінамі. Шаўковіцы штогод і шчодра пладаносяць, таму і лічацца вельмі выгаднай харчовай культурай. Пэўнае значэнне мае шаўковіца і ў пчалярстве.
Аднак асноўная каштоўнасць гэтай расліны адзначана ў яе назве і звязана з выкарыстаннем лісця для выкормлівання вусеняў тутавага шаўкапрада (Bombux mori), з коканаў якога атрымліваюць натуральную шаўковую пражу. У гэтых мэтах расліны з даўніх часоў разводзяць: у Азіі (Кітай) – больш за 2500 гадоў, у Еўропе больш – за 100 гадоў. Карысныя ўласцівасці шаўковіцы разнастайныя. Іх цвёрдая светлая драўніна ідзе на разнастайныя гаспадарчыя дэкаратыўныя вырабы, луб выкарыстоўваецца як тэкстыльная сыравіна для прыгатавання каната, вяровак, а таксама кардону і паперы. З лісця і драўніны атрымліваюць жоўты фарбавальнік. Кару каранёў і лісце выкарыстоўваюць як лекавыя сродкі. Дзякуючы дэкаратыўнасці дрэў і гушчыні крон, шаўковіцы пажаданы кампанент у азеляненні населеных месцаў, а непатрабавальнасць і магчымасць хутка развівацца нават у надта засушлівых умовах дазваляе выкарыстоўваць іх ў ахоўным лесаразвядзенні ў арыдных ранах.
Шаўковіцы святлалюбныя, гарачастойлівыя, засухаўстойлівыя, сярэднепатрабавальныя да ўрадлівасці глебы, вельмі цеплалюбныя і малазімаўстойлівыя. У прамысловых маштабах гэтыя віды разводзяць у Сярэдняй Азіі, на Каўказе, у Крыме, на паўднёвым захадзе Украіны, у Малдавіі. Сучаснае распаўсюджанне шаўковіцы ахоплівае цёплаўмераныя раны Старога і Новага Свету. Заходняя частка арэала роду ў Старым
Свеце прадстаўлена ў асноўным шаўковіцайбелай (Morus alba), ва ўсходняй (Гімалаі,
Паўднёвы Кітай) распаўсюджана шаўковіцабуйнахвостая (Morus macroura), у Сярэдняй
Азіі – шаўковіцачорная (M. nigra), на Украіне натуральна расце шаўковіцаатласная (M.
bombycis).
Сярод прадстаўнікоў гэтага сямейства родфікус (Ficus), які гаспадарыць у дажджавых трапічных лясах. Сярод іх вечназялёныя дрэвы з калонападобным ствалом і дыскападобнымі каранямі. Ёсць таксама паўлістападныя і лістападныя дрэвы, звычайны нізкарослыя і лазячыя ліяны, эпіфіты, і тады непазбежна ўтварэнне паветраных каранёў.
Фікусы – арэал 35° пн. ш. - 35° пд. ш) – унікальная з’ява сярод кветкавых раслін, якая
ўяўляе сабой вялікую разнастайнасць тыпаў будовы органа іх формы, колькасці частак, характару развіцця, саставу хімічных рэчываў і г. д. Шматлікія асаблівасці фікусаў не без падстаў адносяць да разраду цудаў у свеце раслін (мал. 63). Плод фікусаў – сіканія, мае выгляд буйной полай ягады, круглай або грушападобнай, ярка афарбаванай. Кветкі фікусаў размешчаны ўнутры сіканій і ўбачыць іх можна, толькі калі разламаць суквецце. Сіканіі узнікаюць на ствалах, галінах і нават у глебе. Сярод прадстаўнікоў гэтага роду смакоўніца, або інжыр (Ficus carica), – адна са старажытных культурных раслін. Фікусдрабналісты (F. pumila) – эпіфіт. Фікусдаўганожкавы (F.
tanypoda) – глебавы фікус. Фікуссцябловы (F. scaposa) – глебавы фікус, сіканіі