Файл: Дэндралогіятэксты лекцый па вучэбнай дысцыпліне для спецыяльнасці.pdf

ВУЗ: Не указан

Категория: Не указан

Дисциплина: Не указана

Добавлен: 06.11.2023

Просмотров: 342

Скачиваний: 1

ВНИМАНИЕ! Если данный файл нарушает Ваши авторские права, то обязательно сообщите нам.
(Pseudolarix). Гэта малавядомы род. Прадстаўлены адным відам – ілжэлістоўніцаКамфера (P. Kaempferi), які з’яўляецца эндэмікам гор Чжэцзяна
(Усходні Кітай), дзе расце на вышыні каля 1000 м пад узроўнем мора. Гэта буйное дрэва, даму вышыню і 1,5 м у дыяметры. Лісце штогод ападае, лінейна-ланцэтнае, завостранае, 5–8 см у даўжыню. Шышкі адзіночныя, 6–7 см у даўжыню і 4–5 см у шырыню. Пасля паспявання распадаюцца. Насенне 7–8 мм у даўжыню, мае буйное крыло.
Драўніна ілжэлістоўніцы жаўтавата-карычневага колеру, не мае смаляных хода. Па якасці нагадвае драўніну лістоўніц. У Кітаі гэту пароду выкарыстоўваюць для стварэння штучных пасадак.
Трыба
Са сновыя ( Pineae). Родсасна (Pinus). Род сасна (каля 100 відаў) – самы буйны род сямейства і другі, пасля падакарпа, сярод хвоевых.
Сосны, за выключэннем нешматлікіх прамастойных або якія сцелюцца кустоў, – стройныя вечназялёныя дрэвы, яны дасягаюць у вышыню 50 і нават 75 м і ў дыяметры 2–4 м, з ажурнай канічнай кронай, якая прымае з узростам парасонападобную форму, галінкі сабраны ў кальчакі. Даўжыня зялёнага або шызаватага вострага лісця вагаецца ў розных відаў ад 2 да 30, а часам і 45 см пры шырыні 1–2 мм. У сасны парасткі дваякага роду – падоўжаныя і пакарочаныя. Падоўжаныя парасткі пакрыты бурым лісцем – лускавінкамі, у пазухах якіх размяшчаюцца моцна пакарочаныя парасткі, што нясуць пучкі з 2–3–5 (радзей 4 або 8) шыпулек. У залежнасці ад колькасці шыпулек у пучку і адрозніваюць двух, трох- і пяцішыпулькавыя сосны. Кожная шыпулька ў сячэнні пласкавыпуклая або трохгранная, якая мае ў сярэдняй жылцы адзін ці два праводныя пучкі. Гэта прыкмета лічыцца настолькі істотнай, што разам з некаторымі
іншымі прыкметамі была пакладзена ў аснову дзялення ўсяго роду сасна на два падроды: стробус (Strobus, раней называўся Haploxylon) і пінус (Pinus, раней называўся Diploxylon).
Падрод ст робус, абомяк кадра ўняныясосны (Str obus), характарызуецца наяўнасцю ў шыпульках аднаго праводнага пучка. Сосны гэтага падроду звычайна нясуць на пакарочаных парастках па пяць шыпулек у пучку. Драўніна падроду стробус параўнальна мяккая, кара не ўтварае тоўстага слоя і дога застаецца гладкай, усе парасткі
ў кальчаках. Ігліца ў папярочным сячэнні трохвугловая, або сектарная, тонкая, 4–20 см у даўжыню, унутраныя грані яе святлейшыя за вонкавыя. Плеўкавыя лускавіны похвы падоўжанага парастка (бранхібласта) ападаюць рана, пупок лускавіны шышкі размешчаны на верхавіне апофіза.
Прадстаўнікі гэтага падроду дзеляцца на дзве секцыі. Першая з іх секцы я цэм бра emb ra), абокедравыяс осны. Адметнай рысай іх з’яўляецца будова шышак і насення. Іх шышкі яйкападобныя ад 4 да 20 см у даўжыню, з тоўстымі драўняністымі лускавінкамі, якія, калі паспелі, то ападаюць і ад удару аб глебу раскрываюцца. Насенне – кедравыя арэшкі без крыла, з цвёрдай драўняністай лупінай (шкарлупкай), ад 5 да 20 мм.
Найбольш часта сустракаюцца такія кедравыя сосны, як сібірская, карэйская, еўрапейская і кедравы сланік (мал. 29).
Саснакедраваясібірская (Pinus sibirica). Найважнейшая лесаўтваральная парода
Сібіры. Сваю назву атрымала за падабенства шышак з шышкамі сапраўднага кедра е. Гэта буйное дрэва, якое дасягае 20–25 м, а ў добрых умовах месца росту 30–40 м у вышыню. Адметная пышнай кронай з тоўстымі парасткамі. Ствол папяліста-шэры, да
100 гадоў пакрыты лускавінкаватым коркам, пазней кара становіцца шаравата-бурай, а корак адслойваецца пласцінкамі. Ва ўзрост сталасці сасна кедравая сібірская ўступае позна. Дрэвы, якія растуць на волі, – з 20–30 гадоў, а ў насаджэнні – з 50 гадоў. Апыленне адбываецца перад распусканнем ігліцы. Мікрастробілы жоўтыя з чырванаватым адценнем, яйкападобна-прадаўгаватыя, да 10–15 мм ў даўжыню, размешчаны групамі ля асновы маладых парасткаў. Макрастробілы авальна-цыліндрычныя, 10–12 мм у даўжыню фіялетавыя, сабраны ў кальчак па 2–6 каля верхавіны маладога парастка пад яго тэрмінальнай роставай пупышкай. Шышкі паспяваюць і ападаюць восенню на другі год пасля апылення, але пры неспрыяльных метэаралагічных умовах іх паспяванне і ападзенне можа адбывацца толькі восенню трэцяга сезону вегетацыі (мал. 30).
Саснакедраваяеўрапейская (P. cembra L.) па сваіх эколага-біялагічных і марфалагічных прыкметах вельмі блізкая да кедравай сібірскай. Распаўсюджана ў гарах
Заходняй і Сярэдняй Еўропы. Дрэва вышынёй 10–25 м і дыяметрам 1 м.
Саснакедраваякарэйская (P. koraiensis Sieb et Luce) распаўсюджана ў зоне ігліцава- шыракалістых лясоў Далёкага Усходу, Паўночна-Усходнім Кітаі, Японіі. У Расіі сасна кедравая карэйская распаўсюджана на плошчы каля 5 млн. га, у Кітаі на плошчы 8,5 млн. га, у Карэі і Японіі – 2 млн. га. Гэта буйное дрэва вышынёй 35–42 м і даму дыяметры.
Саснакедраваясланікавая (Pinus pumila Regee.) распаўсюджана ва Усходняй Сібіры і на Далёкім Усходзе ў асноўным у гарах.

Асноўная жыццёвая форма – вечназялёны ігліцавы, моцнагалінасты, сцелісты куст.
Зрэдку расце ў выглядзе невялікага дрэўца вышынёй 3–5 м. Акрамя вышэйпералічаных відаў у Гімалаях і Тыбецкім нагор’і сустракаюцца сосны Арманда (P. armandii Franch), драбнакветкавая, Бунге, Грыфіта і Жэрарада. У Паўночнай Амерыцы ў горных ранах сасна кедравая каліфарнійская (гнуткая) – P. flexilis James, у Канадзе – сасна беластволая
(P. albicaulis Engelm).
Кедравыя сосны – дрэвы вельмі карысныя для чалавека, яны знаходзяць шырокае гаспадарчае выкарыстанне. Кедравыя арэшкі багатыя на тлушч, азоцістыя рэчыва, вітаміны В, ДЕ, вызначаюцца добрымі смакавымі якасцямі. Адвар ігліцы кедравага сланіка – даволі эфектыўны супрацьцынготны сродак.
Драўніна мае лёгкую ружовую тэкстуру, якая выкарыстоўваецца ў мэблевай прамысловасці, для вытворчасці музычных інструментаў, піламатэрыялаў і інш.
Пры падсочцы кедравых сосен атрымліваюць каштоўную жывіцу.
Другаясекцыяпадродустробусвеймутавысосны (St robus). Шышкі відаў гэтай секцыі цыліндрычныя, ад 8 да 40 см у даўжыню, звіслыя, са шчыльналупіністымі лускавінкамі. Калі паспяваюць, то раскрываюцца і вызваляюць даволі буйное насенне з вялікім крылом. Насенне не ядомае. У нас сосны гэтай секцыі натуральна не растуць, але іх разводзяць як інтрадуцэнты.
СаснаВеймутава (Pinus strobus) – зграбнае прыгожае дрэва даму вышыню і
1,5 м дыяметры, з гладкай светла-шэрай карой і пірамідальнай ажурнай кронай. Натуральна расце ў лясах усходняй часткі Паўночнай Амерыкі. Ігліца 5–10 см у даўжыню,
0,5 мм у шырыню, мяккая, светла-зялёная. Пупышкі даўжынёй да 10 мм, слабасмалістыя.
Парасткі вельмі тонкія, ад зеленаватых да чырванаватых, з фіялетавым адценнем. Шышкі вузкацыліндрычныя, да 16 см у даўжыню, шаравата-карычневыя. Паспяваюць восенню на другі год пасля апылення і хутка раскрываюцца. Насенне яйкападобнае, 5–7 мм у даўжыню, з вузкім бліскучым крылом. Хуткарослая парода. Аддае перавагу добра дрэнажаваным супясчаным і суглінкавым глебам. Патрабавальная да вільготнасці глебы.
Дрэнна ставіцца да засалення. Адносна ценетрывалая. Марозаўстойлівая, вытрымлівае паніжэнне тэмпературы да С. Дэкаратыўная. Лесагаспадарчае значэнне невялікае з-за пашкоджвання ржаўнымі грыбамі.
Саснарумялійская, абобалканская (Pinus peuce). Натуральна расце на Балканах.
Дрэва вышынёй дам. Крона вузкапірамідальная, часам калонападобная, нізкаапушчаная. Ігліца 5–12 см у даўжыню, ярка-зялёная, трохгранная. Шышкі цыліндрычныя, светла-карычневыя. Насенныя лускавіны адагнуты больш моцна, чым у сасны веймутава. Насенне паспявае ў пачатку восені і праз 1–2 тыдні вылятае з шышак. У параўнанні з сасной веймутава расце марудней, марозаўстойлівая. Параўнальна ценетрывалая, таксама імунная да ржаных грыбоў. Адносна непатрабавальная да глебы.
Можа быць выкарыстана ў азеляненні. Да гэтага падроду адносяцца яшчэ такія віды сосен, як саснаЛамберта (P. lambertiana), саснадаўгавечная (P. longaeva), гімалайская веймутава (P. excelsa), саснамексіканскаявеймутава (P. ayacahuite).
Падрод пінус, абоцвёрдадраўняныясосны (Pinus). Дзеліцца на дзве секцыі: двухшыпулькавыя і трохшыпулькавыя сосны. Секцыядвухшып улькавыя сосны ўключае наступныя віды.
Сасназвычайная (Pinus sylvestris), від, які шырока распаўсюджаны ў еўрапейскай і азіяцкай частках мацерыка. Дрэва даму вышыню і 1,5 м у дыяметры. Крона высока паднятая, у маладосці конусападобная, з узростам шырокаяйкападобная. Ігліца ў залежнасці ад умоў росту мае ад 4 да 15 см у даўжыню, жорсткая, пласкавыпуклая. Плоскі бок ігліцы шызы, выпуклы – зялёны. Пупышкі чырвона-карычневыя, 6–12 мм у даўжыню, часта заліты смалой. Парасткі голыя жоўта-карычневыя або шэра-жоўтыя. Апыляецца ветрам. Узрост палавой спеласці 6–10 гадоў на свабодзе, 15–40 гадоў у насаджэнні.
Апыленне адбываецца ў канцы вясны перад распусканнем маладой ігліцы. Да восені макрастробілы пераўтвараюцца ў зялёную шышачку-азіміну. Пасля перазімоўкі азіміна
вясной пачынае расці. Амаль праз год пасля апылення ў самязавязі азіміны адбываецца апладненне яйкаклетак, і да восені паспявае насенне (г. зн. праз 18 месяца пасля апылення). Шышкі яйкападобна-конусападобныя 2,5–7 см у даўжыню, шэра-карычневыя, звіслыя ўніз на сагнутай ножцы. Насенне 3–4 мм у даўжыню, яйкападобнае, рознага колеру, крыло у 3–4 разы даўжэйшае за насенне, ахоплівае насенне з двух бакоў, нагадваючы шчыпчыкі. Сасна ў маладым узросце хутка расце, уступаючы ў гэтым толькі лістоўніцы. З узростам рост яе замаруджваецца. Святлалюбная. Непатрабавальная да глебы і кліматычных умоў. Вытрымлівае засухі і не пакутае ад замаразкаў. Дрэнна ставіцца да забруджвання паветра. Адна з галоўных лесаўтваральных парод. Драўніна шырока выкарыстоўваецца
ў будаўніцтве, мэблевай вытворчасці, здабыўнай прамысловасці. Адходы лесанарыхтовак і лесапілення з'яўляюцца сыравінай хімічнай прамысловасці. У выніку падсочкі атрымліваюць жывіцу. Пупышкі і ігліца выкарыстоўваюцца ў медыцыне (мал. 31, 32).
СаснаБанкса (Pinus banksiana). Радзіма – Паўночная Амерыка. Дрэва даму вышыню і 0,6–1,5 м у дыяметры. Ігліца моцна сагнутая, 2–6 см у даўжыню, спачатку жоўта-, затым цёмна-зялёная, па краі пілаватая. Пупышкі да 8 мм у даўжыню. Насенне дробнае, чорна-бурае. Па ўласцівасцях нагадвае сасну звычайную. Недаўгавечная. Жыве да 150 гадоў. Да двухшыпулькавых сосен адносяцца яшчэ: сасначорная, або аўстрыйская
(P. nigra), якая расце ў Паўднёвай Еўропе; саснагорная, або жэрап (P. mugo), – хмызняк, расце ў гарах Еўропы; саснакрымская (P. palasiana), расце ў гарах Крыма і паўночнай частцы Чарнаморскага ўзбярэжжа Каўказа, саснаэльдарская (P. eldarica), расце ў
Эльдарскім стэпе Усходняга Закаўказзя; саснапіцундская (P. pitynsa) і інш.
Секцыя т рохшыпулькавыясо сныуключае наступныя віды.Саснажоўтая,
абоарэгонская (P. ponderosa). Расце на захадзе Паўночнай Амерыкі. Вельмі буйное дрэва з дыяметрам ствала дам і вышынёй дам і больш. Галіны гарызантальныя, на канцах прыўзнятыя. Утвараюць вузкаконусавую крону, ігліца ў пучках па 3 шт, густая, калючая, цёмна-зялёная, да 30 см у даўжыню і 1,5 мм у шырыню. Шышкі па 3–5 шт. у кальчаках, падоўжана-яйкападобныя, 10–15 см даўжынёй, 5–6 см шырынёй. Насенне 2,5–3 см з крылом, цёмна-бурае. Непатрабавальная да ўрадлівасці глебы, але лепш расце на глыбокіх вільготных лёгкіх суглінках. Вытрымлівае маразы да С. Здавальняльна пераносіць засуху. Святлалюбная (мал. 33).
Саснажорсткая, абочырвоная (P. rigida), – расце на ўсходзе Паўночнай Амерыкі.
Дрэва 15–20 м. Характэрная асаблівасць – дае шматлікія пнёвыя парасткі, што вогуле не характэрна для хвоевых.
Іншыя віды трохшпулькавых сосен, якія інтрадукаваны з Амерыкі, – гэта сасна балотная (P. polustris), дрэва дам вышыні, якое мае каштоўную драўніну. Саснаніцая
(P. patula) – дрэва дам вышыні і саснаБунге (P. bungeana), якая інтрадукавана з горных рана Кітая, – дрэва дам вышыні. Род дзюкампопінус (Ducampopinus). Другі род трыбы сасновых. Прадстаўлены адзіным відам – дзюкампопінусамКрэмпфа (D. Krempfii). У гэтай расліны, як і ў сосен,
ігліца сабрана ў пучкі на пакарочаных парастках. У пучку знаходзіцца па дзве шыпулькі. У адрозненне ад сосен ігліца шырокая, да 7 мм, і плоская. Шышкі распадаюцца пасля паспявання.
Дзюкампопінус – рэдкае дрэва, ад 12 даму вышыню. Сустракаецца ў В’етнаме.
Вялікіх насаджэнняў не ўтварае.
Лекцыя
12
Характарыстыка сямействакіпарысавыя
1.
Арэалы
2.
Марфалагічныя і біялагічныя асаблівасці
3.
Экалагічныя ўласцівасці
4.
Гаспадарчае значэнне

Парадак
Кіпарысавыя (Cupressales). Парадак кіпарысавыя (Cupressales) уключае два сямействы: кіпарысавыя (Cupressaceae) і таксодыевыя (Taxodiaceae).
Сямейства
Кіпарысавыя (Cupressaceae). Гэта самае вялікае па колькасці рода і трэцяе па колькасці відаў сямейства хвоевых. Сюды ўваходзяць 20 рода і каля 145 відаў, якія шырока распаўсюджаны яку паўднёвым, так і ў паўночным паўшар’ях. З 20 рода кіпарысавых толькі тры заключаюць у сабе па шмат відаў (ад 15 да 55) – кіпарыс, калітрыс і ядловец. Агульная колькасць відаў у гэтых трох родах каля 90 (амаль 70% усіх кіпарысавых). Астатнія 17 рода з’яўляюцца ці манатыпнымі (маюць па аднаму віду), ці алігатыпнымі (змяшчаюць нешматлікія віды).
Кіпарысавыя – вечназялёныя хмызнякі і дрэвы. Дрэвы часцей сярэдніх памераў і нізкарослыя, але некаторыя вельмі высокія, да 40 і нават 70 м у вышыню, са ствалом, які дасягае часам у старых магутных асобін 6 м у дыяметры. Сярод хмызнякоў кіпарысавых сустракаюцца і формы, якія сцелюцца па зямлі, напрыклад далёкаўсходняя біёта. Лісце ў
іх дробнае, часцей лускавінкападобнае, радзей іголкападобнае, на парастках размешчана насупраць або кальчаком па 3–4 лісты ў вузле. Расліны аднадомныя, радзей двухдомныя або шматдомныя. Мікрастробілы дробныя, утвараюцца на канцах парасткаў або ў пазухах лісця. Размешчаны насупраць або кальчаком і нясуць ад 3 да 6 пыльнікаў. Апыленне адбываецца пры дапамозе ветру. Шышкі звычайна дробныя сухія, а ў відаў ядлоўцу – сакавітыя, ягадападобныя, якія часам называюць шышка-ягадамі. Лускавінкі шышак размешчаны насупраць або кальчаком, покрыўныя лускавінкі зрастаюцца з насеннем. На кожнай лускавінцы ўтвараецца па 1–3 (да 12) семязавязі. Насенне крылатае або бяскрылае, паспявае ў год апылення ці на наступны год. Усходы звычайна з дзвюма семядолямі.
Драўніна кіпарысавых пазбаўлена смаляных хадоў і адметная высокімі фізіка- механічнымі ўласцівасцямі.
Сярод кіпарысавых даволі шмат ксерафітаў, што дазваляе выкарыстоўваць іх у арыдных абласцях для азелянення і аблясення.
Сямейства дзеліцца на два падсямействы і шэсць трыб.
Падсямейства Калітрысавыя (Callitroideae) змяшчае 3 трыбы і 11–13 рода, якія распаўсюджаны, за выключэннем тэтраклініса і калацэдруса, у паўднёвым паўшар’і.
Падсямейства Кіпарысавыя (Cupressoideae) мае таксама 3 трыбы.
Трыба
Уласнакіпары савыя (Cup re ss eae) аб’ядноўвае тры роды кіпарыс
(Cupressus, 15–20 відаў), кіпарысавік (Chamaecyparis, 7 відаў) і факіенія (Fokienia, 1–2 віды), якія адрозніваюцца ад найбольш ім блізкіх ядлоўцавых шышкамі з драўнянымі свабоднымі лускавінкамі. Род кіпарыс (Cupressus) аб’ядноўвае 15–20 відаў распаўсюджаных ў Міжземнамор’і, у Сахары, Гімалаях, на поўдні Кітая і ў Амерыцы ад Гватэмалы да Арэгона. Прадстаўнікі яго аднадомныя, вечназялёныя дрэвы з пірамідальнай або раскідзістай кронай, радзей хмызнякі. Галіны шматразова разгалінаваныя, лісце дробнае, у маладых раслін
іголкапалобнае, у дарослых лускавінкападобнае, накрыж размешчанае і шчыльна прыціснутае да парастка.
Мікрастробілы адзіночныя на канцы парасткаў, дробныя з 2–6 мікраспарангіямі з ніжняга боку лускавіны. У шышках, на канцах кароткіх парасткаў, шматлікія семязавязі, якія размешчаны ля асновы накрыж супраціўных лускавін. Спелыя шышкі драўняныя, амаль шарападобныя, шаравата-бурай афарбоўкі, да 3 см у дыяметры, паспяваюць на другі год. Насенныя лускавіны вуглаватыя. Насенне цёмна-карычневае, шматлікае, плоскае, больш- менш крылатае. Усходы з дзвюма семядолямі. Растуць вельмі марудна.
Кіпарысы – адна з найбольш даўгавечных парод. Вельмі ценетрывалыя і засухаўстойлівыя. Малапатрабавальныя да ўрадлівасці глебы, цеплалюбныя.
Іх пірамідальныя формы распаўсюджаны ў парках, дзе з’яўляюцца цудоўным і абавязковым ўпрыгажэннем у прысадах і групах.

Кіпарысвечназялёны (Cupresus sempervirens). Дрэва вышынёй дам, з шырокапірамідальнай або вузкаконусападобнай кронай, шчыльна прыціснутымі да ствала парасткамі, акруглымі або злёгку чатырохграннымі. Ігліца шчыльна прыціснута да парастка з авальнай залозкай зверху. Ценевынослівы і засухаўстойлівы від. Вытрымлівае паніжэнне тэмпературы да С. Да ўрадлівасці глебы малапатрабавальны. Устойлівы да забруджвання паветра. Дэкаратыўны, мае каштоўную драўніну (мал. 34). Кіпарыс буйнаплодны (С. macrocarpa) – расце ў Паўночнай Амерыцы, на паўвостраве Каліфорнія.
Дрэва 20–25 м у вышыню. К. лузітанскі (C. lusitanica) – расце ў гарах Мексікі і
Гватэмалы. Дрэва даму вышыню і інш. Род кіпарысавік (Chamaecyparis). Адрозніваецца ад кіпарыса павіслымі галінамі і паніклай верхавінай, плоскімі парасткамі, дробнымі, даўжынёй да 10 мм шышкамі, якія складаюцца з 6–8 лускавін, двухкрылым насеннем, якое паспявае ў год апылення. Гэта вечназялёныя аднадомныя дрэвы і хмызнякі. Да роду адносіцца 7 відаў, якія распаўсюджаны ўздоўж Ціхаакіянскага і Атлантычнага ўзбярэжжаў Паўночнай Амерыкі, у Японіі, Кітаі і на востраве Тайвань. Асобныя віды інтрадукаваны ў Еўропу.
Сустракаюцца на ўзбярэжжы Каўказа і Крыма, у паўднёва-заходніх ранах Украіны і
Беларусі. У паркавых пасадках і прысадах часам сустракаецца кіпарысавікЛаўсона
(Chamaecyparis lauosoniana), які інтрадукаваны з Паўночнай Амерыкі. Гэта буйное дрэва звыш 60 м у вышыню і 1,5 м у дыяметры, хутка расце, вядома каля 200 дэкарацыйных форм, якія выкарыстоўваюцца ў азеляненні. Парода ценевынослівая, цеплалюбная, патрабавальная да вільготнасці і ўрадлівасці глебы. У Паўночнай Амерыцы мае надзвычайны кошт, моцная, трывалая, даволі мяккая драўніна кіпарысавіка. Яе выкарыстоўваюць у караблебудаванні, самалётабудаванні і для прыгатавання паркету. Да гэтага роду належыць так называемы кедр Аляскі» – кіпарысавікнутканскі (С.
nutkaensis), які распаўсюджаны ад Аляскі да Арэона (мал. 35), і белы кедр – кіпарысавік туепадобны (С. thyoides), які распаўсюджаны на Атлантычным узбярэжжы Паўночнай
Амерыкі.
Ва ўсходняй Азіі распаўсюджаны 4 віды кіпарысавіка. У горных ранах
Цэнтральнага Кітая сустракаецца кіпарысавікжалобны (Ch. funebris). Гэты від вырошчваюць галоўным чынам каля храма і манастыроў. З двух японскіх відаў кіпарысавіка найбольш каштоўны к. тупалісты (Ch. obtusa). н утварае вялікія натуральныя лясы, і яго выкарыстоўваюць для штучных пасадак. Дрэва даму вышыню і 2 м у дыяметры. Драўніна гэтага кіпарысавіка лічыцца лепшай па якасці сярод хвоевых дрэў Японіі і шырока выкарыстоўваецца на пабудову дамоў, мастоў, а таксама для сталярных работ і ў мэблевай вытворчасці.
Кіпарысавікгарохаплодны (C. pisifera) – другі японсківід. Дрэва даму вышыню. Адзінымі асобінамі сустракаецца ў Беларусі. Марозаўстойлівы. Расце марудна мал. 36).
Трыба туевік овыя
1   ...   8   9   10   11   12   13   14   15   ...   28

( Thujopside ae) складаецца з трох рода туі (Thuja, 6 відаў), туевіка (Thujopsis, 1 від), мікрабіёты (Mikrobiota, 1 від), якія валодаюць плоскімі парасткамі і шышкамі з плоскімі лускавінкамі, якія чарапічна налягаюць адна на адну. Род туя (Thuja). У гэты род уваходзяць аднадомныя дрэвы і хмызнякі. У маладых раслін лісце іголкападобнае, калючае, стаіць тарчма. Яно паступова ападае і замяняецца лускавінкападобным насупраць накрыж ляжачым лісцем, якое размешчана на галінах у адной плоскасці. Таму маладыя расліны могуць мець лісце двух тыпаў: іголкападобнае і лускавінкападобнае. У дарослых раслін іголкападобнае лісце не сустракаецца.
Мікрастробілы пазухавыя, дробныя, шарападобныя, даўжынёй да 15 мм, якія складаюцца з 4–6 мікраспарафілаў з чатырма мікраспарангіямі ў кожным. Яны развіваюцца на верхавінках неадраўнелых бакавых парасткаў. Шышкі на канцах парасткаў яйкападобна- прадаўгаватыя, іх лускавінкі скурана-драўняныя. Паспяваюць у год апылення ў верасні – кастрычніку.
Да роду адносіцца 6 відаў, якія аб’ядноўваюцца ў два падроды: падрод туя (Thuja) налічвае 5 відаў, з якіх два – паўночнаамерыканскія, а тры – выхадцы з Паўднёва-
Усходняй Азіі, і падрод платыкладус (Platycladus), які налічвае ўсяго адзін від. Гэты від часам вылучаюць у асобны род біёта (Biota). З прадстаўнікоў роду туя найбольш шырока распаўсюджана ў нас туязаходняя
(Thuja occidentalis). Натуральна расце ў Паўночнай Амерыцы. Дрэва вышынёй 12–19 м.
Ігліца лускавінападобная, размешчана насупраць накрыж, шчыльна прыціснута да парастка, цёмна- зялёная, бліскучая, з выпучанай залозкай, да зімы становіцца бурай.
Парасткі галінуюцца ў гарызантальнай плоскасці, калі расцерці, то выдаюць моцны эфірны пах. Спачатку яны плоскія, затым круглыя. Шышкі яйкападобна-прадаўгаватыя, даўжынёй 10–15 мм, светла-карычневыя. Насенныя лускавіны мяккія, скураныя. Насенне сплясканае, з двума крыламі. Расце марудна. Зімаўстойлівая. Засухаўстойлівая.
Ценетрывалая. Да глебы непатрабавальная. Устойлівая да газу і пылу. Жыве больш за
1000 гадоў. Налічвае больш як 120 садовых форм, якія адрозніваюцца па характару кроны або па афарбоўцы лісця. Шырока выкарыстоўваецца ў азеляненні. У туі заходняй устойлівая супраць гніення, мяккая драўніна, якая лёгка апрацоўваецца, мае жаўтаватую абалонку і светла-карычневае ядро. Яе выкарыстоўвалі індзейцы для пабудовы каноэ.
Эфірны алей, які атрымліваюць з лісця, выкарыстоўваецца ў парфумерыі і медыцыне (мал.
37).
Пачынаючы з Прыбалтыкі і далей на поўдзень і захад Еўропы, у Закаўказзі, у пасадках пры азеляненні, а часам і ў штучных пасадках сустракаецца яшчэ адзін паўночнаамерыканскі від туі – туягіганцкая (Thuya plicata),або складкаватая. Гэта вельмі буйное даму вышыню і 2,5 м у дыяметры) хуткарослае прыгожае дрэва, з нізкаапушчанай шырокаконусападобнай, шчыльнай кронай. Яна значна больш патрабавальная да ўрадлівасці глебы, цяпла і вільгацелюбная, менш зімаўстойлівая, чым туя заходняя.
Падро дбіёт а, абоплатыкладу с ycl adus). н прадстаўлены ўсяго адным відам – Туяйусходняй (Thuya orientalis), якая натуральна расце ў Кітаі. Гэта аднадомная, вечназялёная расліна, якая дасягае ў вышыню 15–18 м. Моцна разгалінаваныя кроны гэтых дрэў з доўгімі раскінутымі галінамі дасягаюць ў дыяметры 9–11 м. Знешне туя
ўсходняя некалькі нагадвае тую заходнюю, ад якой адрозніваецца наступнымі прыкметамі. Ігліца на плоскім баку з уціснутай залозкай, больш светлая і вузейшая.
Бакавыя парасткі размешчаны вертыкальна. Шышкі буйныя (да 25 мм, утвораны мясістымі лускавінкамі і заканчваюцца ў верхняй частцы адагнутым адросткам. Да паспявання шызавата-зеленаватыя, спелыя чырвона-карычневыя, цвёрдыя. Насенне арэхападобнае, бяскрылае, паспявае на другі год.
Вельмі святла- і цеплалюбная. Незімаўстойлівая і засухаўстойлівая. Да глебы сярэднепатрабавальная. Асабліва каштоўныя дэкаратыўныя формы, якіх налічваецца звыш 60 (мал. Род мікрабіёта (Mikrabiota). Да яго адносіцца толькі адзін від мікрабіёта перакрыжаванапарная (M. decussata), які натуральна расце на Далёкім Усходзе. Гэта нізкі, моцна разгалінаваны хмызняк, дам. Парасткі тонкія, плоскія, галінуюцца ў адным напрамку (плоскасці). Ігліца вострая, авальная з прадаўгаватай залозкай з ніжняга боку. Шышкі дробныя, даўжынёй да 3 мм. Насенне бяскрылае (мал. 39).
Мікрабіёта марозаўстойлівая, расце на прадзімаемых моцнымі вятрамі схілах, з добра дрэнажаванымі друзавамі або рыхлымі глебамі. Нават часовага перасыхання глебы гэта расліна не вытрымлівае. Расце пераважна вышэй за мяжу высакагорных хвоевых лясоў. Маладыя расліны значна адрозніваюцца ад дарослых тым, што маюць толькі
іголкападобнае лісце, лускавінападобных у іх няма.
Мікрабіёта расце вельмі марудна, прырост у год складае 5–7 см. Жыве 80–100 гадоў. Род туявік (Thuyopsis). У гэтым родзе таксама, як і ў папярэднім, усяго адзін від –
туявікдолатападобны (Thuyopsis dolabrata), які расце ў густых вільготных лясах Японіі.


Гэта вечназялёная аднадомная расліна з пірамідальнай карой і лускавінападобным лісцем, з тонкай чырванавата-карычневай карой, якая адслойваецца доўгімі вузкімі палоскамі.
Вырастае на радзіме дам. Жаўтаватая, лёгкая, мяккая, моцная, духмяная драўніна, якая лёгка апрацоўваецца, выкарыстоўваецца ў караблебудаванні, пры пабудове мастоў, ідзе на чыгуначныя шпалы (мал. 40).
Туявік шырока разводзіцца ў Заходняй Еўропе, сустракаецца на Чарнаморскім узбярэжжы Каўказа, на Паўднёвым беразе Крыма і ў шэрагу рана Азербайджана.
Трыба
Я длоўцав ыя (Junipereae). Родядловец (Juniperu s)найбольш буйны, н
ўключае ў сябе каля 55 відаў. Гэта невысокія дрэвы, хмызнякі і сланцы. Дзеліцца на два падроды: падрод Juniperus(больш за 14 відаў), у якога ігліца іголкападобная і сабрана па тры ў кальчак, і падрод каля 40 відаў), ігліца якога ў маладосці іголкападобная, пазней лускавінападобная. Насенныя лускавіны шышкі зрастаюцца паміж сабой і пры паспяванні недра неюць, а ўтвараюць сакавітую або цвердаватую шышка-ягаду цёмна- сіняга або чырвона-бурага колеру з шызым налётам. Шышка-ягада можа змяшчаць 1–3 і больш насенняў, якія звычайна паспяваюць на другі год пасля апылення. Насенне арэхападобнае, з цвёрдай лупінай, бяскрылае, распаўсюджваецца жывёламі, птушкамі і ападае само.
Размнажаюцца ядлоўцы насеннем, акрамя таго, яны могуць утвараць прыдаткавыя карані і ўкараняцца галінамі. Таму шматлікія дрэвападобныя ядлоўцы часта маюць хмызняковападобную або сланікавую форму. Растуць ядлоўцы марудна. Жывуць звыш
1000 гадоў. Яны святлалюбныя. Да глебы малапатрабавальныя, часцей за с ксерафіты, а
ў адносінах да цяпла вельмі розныя, што залежыць ад іх геаграфічнага паходжання.
Ядлоўцы – двухдомныя, радзей аднадомныя расліны.
Падрод
Junipe ru s. Ядловецзвычайны (Juniperus communis). Арэал ахоплівае амаль усю лясную зону Еўропы і Азіі. Куст або дрэва вышынёй дам, са зменлівай па форме кронай. Мужчынскія расліны маюць вузкаконусападобную крону, жаночыя – больш раскідзістую. Ігліца іголкападобная па тры ў кальчаку, калючая, зверху жалабковая, з белай палоскай, знізу кіляватая, бліскучая. Шышкі дыяметрам да 1 см, чарнавата-сінія з блакітным налётам. Расліна да глебы непатрабавальная, утварае падлесак у сасновых і яловых лясах. Працягласць жыцця каля 500 гадоў. Дэкаратыўная.
Выкарыстоўваецца ў азеляненні. Драўніна ўстойлівая супраць гніення і энтамашкоднікаў,
ідзе на дробныя вырабы (мал. 41).
Ядловецчырвоны (Juniperus oxycedrus) –распаўсюджаны ў Крыме, на Каўказе, Балканах, у Іране. Хмызняк разнастайнай формы (прамастойныя і сцелістыя) вышынёй дам. Ігліца ў трохчленных кальчаках даўжынёй 13–17 мм, з дзвюма белымі палоскамі з верхняга боку, вострая, кіляватая. Парасткі зялёныя ці жоўта-бурыя. Шышка-ягады бура- чырвоныя, дыяметрам 6–12 мм з сіняватым налётам.
Цеплалюбны, засухаўстойлівы. Перспектыўны для засушлівых рана, дзе можа выкарыстоўвацца
ў аблясенні сухіх схілаў і
ўтварэння жывой агароджы.
Выкарыстоўваецца ў азеляненні. Да падроду Sabina адносяць ядловецказацкі (Juniperus sabina).Распаўсюджаны ў
Еўропе, Крыме, на Каўказе і Паўднёвым Урале, у стэпах Сібіры і гарах Сярэдняй Азіі.
Нізкарослы хмызняк, сцелецца, з галінамі, якія прыпаднімаюцца. Ігліца даўжынёй 1,5–
2 мм, на асветленых парастках і старых кустах лускавінападобная, на зялёных парастках і маладых раслінах іголкападобная, па 2–3 шыпулькі ў кальчаку з непрыемным пахам.
Шышкі дробныя, дыяметрам 5–7 мм, цёмна-сінія з шызым налётам. Расце марудна.
Марозаўстойлівы. Непатрабавальны да глебы. Святлалюбны. Устойлівы да засухі і загазаванага паветра. Выкарыстоўваецца для замацавання сыпкіх пяскоў у Сярэдняй Азіі.
Дэкаратыўны, але скарыстанне ў азеляненні абмежавана ў сувязі з тым, што ігліца і плады з’яўляюцца атрутнымі (мал. 42).


Ядловецвысокі (Juniperus excelsa). Радзіма – Крым, Каўказ, Малая Азія, Балканы.
Дрэва вышынёй дам з тонкімі дугападобна выгнутымі верх галінамі. Ігліца лускавінападобная, на маладых раслінах іголкападобная па тры ў кальчаку.
Шышкі дыяметрам каля 1 см, фіялетава-чырвоныя з шызавата-сінім налётам. Да 5 гадоў расце марудна, потым хутка. Засухаўстойлівы. Цеплалюбны, аднак можа пераносіць кароткатэрміновыя маразы да С. Да глебы непатрабавальны. Расце на камяністых асыпах. Працягласць жыцця 400–600 гадоў. Драўніна выкарыстоўваецца ў будаўніцтве для сталярных работ і прыгатавання алоўкаў. Адзін з найбольш дэкаратыўных ядлоўцаў, добра пераносіць стрыжку.
Ядловецтуркестанскі (Juniperus turcestanica). Натуральна расце ў гарах Сярэдняй
Азіі. Дрэва вышынёй дам або хмызняк вышынёй дам. Ігліца доўгая, да 2 мм, авальная, востраканцовая, яе залозка моцна выступае, лускавіна- або іголкападобная.
Шышка-ягада чорная, бліскучая, з лёгкім шызым налётам, сакавітая, ядомая. Драўніна выкарыстоўваецца для прыгатавання алоўкаў і на розныя дробныя вырабы.
Ядловецвіргінскі (Juniperus virginiana). Натуральна расце ў Паўночнай Амерыцы.
Дрэва вышынёй дам з вузка- або шырокапірамідальнай кронай і карой, якая адслойваецца. На маладых парастках і раслінах ігліца лінейна-ланцэтная, вострая, даўжынёй 0,4–1,3 см, на старых парастках і раслінах – лускавінкападобная, чарапічна налеглая. Шышка-ягады дробныя (0,4–0,8 см, цёмна-сінія з шызым налётам.
Марозаўстойлівы. Цеплалюбны. Засухаўстойлівы. Да глебы непатрабавальны, але не пераносіць яе ўшчыльненасці. Устойлівы да пылу і дыму. Расце марудна. Дрэнна пераносіць перасадку. Жыве прыблізна 100 гадоў. Па дэкаратыўных якасцях і гаспадарчым значэнні з’яўляецца найбольш каштоўным з ядлоўцаў. Культывуецца ў лясной гаспадарцы. Драўніна выкарыстоўваецца для вытворчасці мэблі.
Лекцыя
13
Характарыстыка сямействаў таксодыевыя і цісавыя
1.
Арэалы
2.
Марфалагічныя і біялагічныя асаблівасці
3.
Экалагічныя ўласцівасці
4.
Гаспадарчае значэнне
Сямейства
Таксодыевыя (Taxodiaceae). Сучасныя таксодыевыя можна без перабольшвання назваць «жывымі выкапнямі», рэшткі некалі квітнеючага сямейства, якое
ўзнікла больш за 140 млн. гадоў таму назад, знаходзяць у адкладах, што датуюцца позняй юрой. У цяперашні час таксодыевыя прадстаўлены ўсяго 9 родамі і 15 відамі, з якіх у нас ні адзін від натуральна не расце. Як правіла, таксодыевыя буйныя (і вельмі буйныя) хуткарослыя дрэвы з каштоўнай драўнінай, часцей вечназялёныя, радзей зімнеголыя
(галінкападныя). Дрэвы аднадомныя з іголкападобным, лускавінкападобным або лінейна- ланцэтным лісцем. Да сучасных таксодыевых адносіцца шэраг цікавых раслін. Сярод першых неабходна назвацьродсеквоядэндран (Sequoidendron), «чырвонае дрэва са Сьеры», які ўключае
ўсяго адзінвід– секвоядэндрангіганцкі (Sequoidendron giganteum), або мамантава дрэва.
Радзіма – Паўночная Амерыка. Дрэва вышынёй дам, дыяметрам дам і больш з прамым калонападобным ствалом і канічнай кронай (мал. 43).
Самыя буйныя секвоядэндраны носяць уласныя імёны: «Бацька лясоў» (вышыня –
135 м, дыяметр – 12 м) – яго ўжо няма. Генерал Шэрман» (вышыня – 83 м, дыяметр – 11 м) – аб’ём гэтага дрэва складае 1500 м, таму для перавозкі неабходны чыгуначны састаў з
20–25 вагона.

Кара бурая, глыбокатрашчынаватая, таўшчынёй да 60 см. Ігліца кароткая, 3–6 мм, лускавіна-іголкападобная, амаль трохвугловая, цвёрдая і вострая, шаравата-зялёная, накіравана ўперад, на парастках размяшчаецца спіральна. Шышкі яйкападобныя 5–8 см даўжынёй і 3–5 см у дыяметры, цёмна-бурыя з драўняністымі насеннымі лускавінамі.
Насенне плоскаавальнае 4–6 мм даўжынёй і 3–4 мм шырынёй з вузкім клінападобным вырастам да 6 мм у даўжыню. Паспявае на другі год пасля апылення. Парода гэта засухаўстойлівая, адносна патрабавальная да ўрадлівасці глебы, цеплалюбная і вельмі адчувальная да позніх вясенніх замаразкаў. Жыве да 4000 гадоў. Драўніна валодае высокімі фізіка-механічнымі ўласцівасцямі і выкарыстоўваецца ў розных галінах прамысловасці і будаўніцтве. Як дэкаратыўнае дрэва разводзяць у шматлікіх краінах. Род секвоя (Sequoia) – прадстаўлены таксама ўсяго адным відам – секвояй вечназялёнай (Sequoia sempervirens), «чырвонае дрэва». Назву род атрымаў у гонар выдатнага правадыра іракезаў Секвоя, які прыдумаў алфавіт племені чырокаў.
Секвоя – адно з буйнейшых дрэў зямнога шара, якое дасягае 100 м у вышыню і 6–9
(20) м у дыяметры. Жыве да 2000 гадоў і больш. Натуральна распаўсюджана ў горных лясах Ціхаакіянскага ўзбярэжжа Паўночнай Амерыкі, дзе можа ўтвараць насаджэнні з запасам драўніны да 20 тыс. м нага. Ствол калонападобны, з чырванавата-бурай, надзвычайна тоўстай (да 70 см) карой. Крона вузкаканічная, нізкаапушчаная. Ігліца адзіночная, лінейная, завостраная, зверху цёмна-зялёная, бліскучая, знізу з дзвюма белаватымі палоскамі (яку піхты), да 15 мм даўжынёй і 2–3 мм шырынёй. Дрэва аднадомнае. Апыленне адбываецца ветрам да распускання маладой ігліцы. Шышкі амаль шарападобныя, 20–30 мм ў даўжыню карычнева-чырванаватыя. Насенне паспявае ў год апылення, бурае, 4–5 мм у даўжыню, плоскае з невялікім вырастам лупіны, якая выконвае ролю крыла пры распаўсюджванні насення ветрам (мал. 44).
Секвоя размнажаецца насеннем, парасткамі ад пня і каранёвымі парасткамі.
Драўніна яе ядровая, чырвоная, лёгкая і трывалая, устойлівая да гніення. Дрэва ценетрывалае, вельмі цеплалюбнае, патрабавальнае да вільгаці і ўрадлівасці глебы.
Паспяхова разводзіцца на Чарнаморскім узбярэжжы Каўказа і Крыма. Каштоўнае для азелянення. Разводзяць у парках Заходняй Еўропы, дзе лічыцца перспектыўнай для вытворчасці ў лясной гаспадарцы і пасадкі ў лясныя культуры. Род метасеквоя (Metasequoia)– прадстаўлены таксама адзіным, зусім унікальным відам – метасеквояйглібтастробападобнай (Metasequoia glibtostroboides). Справа ў тым, што да 1944 года гэта расліна была вядома батанікам толькі ў выкапнёвым стане і лічылася дано вымерлай. Але выявілася, што ў горных лясах Цэнтральнага Кітая метасеквоя яшчэ захавалася і расце на плошчы 0,8 га. Ва ўзросце 600 гадоў дрэвы дасягаюць 35–50 м у вышыню і каля 2 м у дыяметры. У адрозненне ад секвоі, метасеквоя штогод скідвае на зіму с лісце разам з нясучымі іх пакарочанымі парасткамі
(галінкапад).
Ігліца плоская, 10–30 мм у даўжыню. На парастках размешчана двухрадна і насупраць. Ствол цыліндрычны, пакрыты паперападобнай, якая адслойваецца карой чырвонага колеру. Драўніна шыракаслойная, лёгкая, з прыемным пахам, па механічных уласцівасцях блізкая да драўніны секвоі. Шышкі дробныя, светла-карычневыя, са спіральна размешчанымі драўняністымі лускавінамі, вісяць надо гіх чаранках. Насенне такое ж дробнае, як і ў секвоі. Размнажаецца гэта расліна насеннем, лёгка ўкараняецца і
ўзнаўляецца парасткамі ад пня.
Расце выключна хутка.
Святлалюбнае.
Сярэднепатрабавальная да вільгаці і ўрадлівасці глебы. Больш зімаўстойлівая, чым секвоядэндран. Разводзіцца нават у арбарэтумах Пецярбурга. Найбольш хуткаму росту спрыяюць умовы вільготных субтропікаў. У шэразе краін, якія маюць аптымальны для развіцця метасеквоі клімат, нават зрабілі спробы, каб увесці яе ў лясную гаспадарку (мал.
45, 46). Род таксодыўм (Taxodium). Уключае 5 відаў. З гэтага роду вельмі цікавы від – таксодыумдвухрадны, абобалотныкіпарыс (Taxsodium distichum). Дрэва даму вышыню і 4 (12) м у дыяметры. У прыродзе расце на балотах і па берагах вадаёмаў на паўднёвым усходзе Паўночнай Амерыкі. Таму звычайна таксодыум і называюць балотным кіпарысам. Гэтае дрэва здольна ўтвараць магутныя паветраныя апорна- дыхальныя карані (у сярэдзіне х гадоў у пойме ракі Кашу Арканзасе, была выяўлена папуляцыя гэтых раслін, у якіх паветраныя карані дасягалі памераў 30–33 м у вышыню, г. зн. вышыні 8–10-павярховага дома.
Лісце ў яго лінейнае, мяккае, размешчана на пакарочаных парастках двухрадна. Як і
ў метасеквоі, яно штогод ападае разам з нясучымі яго парасткамі. Шышкі шарападобныя,
20–30 мм у дыяметры. Насенне дробнае, з крылатым вырастам. Паспявае на другі год пасля апылення. Таксодыум расце вельмі хутка, адметны і каштоўнай драўнінай, устойлівай супраць гніення. Цеплалюбны і вільгацелюбны, патрабавальны да ўрадлівасці глебы. Драўніна з’яўляецца адным з прадметаў амерыканскага экспарту ў Еўропу. З вельмі лёгкай, якая не тоне ў вадзе драўніны апорна-дыхальных каранёў вырабляюць паплаўкі для рыбацкіх сетак, вуллі, прадаюць як сувеніры (мал. 47).
4.7.2.5. ПарадакЦісавыя (Taxales) уключае два сямействы: галоўчатацісавыя
(Cephalotaxaceae) і цісавыя (Taxaceae).
Сямейства
Цісавыя аб’ядноўвае 5 рода і да 20 відаў, якія распаўсюджаны пераважна ў абласцях з мяккім умераным або субтрапічным кліматам. Гэта двухдомныя, рэдка аднадомныя вечназялёныя дрэвы або хмызнякі. Лісце цвёрдае, лінейнае або ланцэтнае, размешчана чаргова, сядзіць на кароткіх (1–2 мм) чаранках. Мікрастробілы часцей адзіночныя, нясуць ад 4 да 9 пыльнікаў. Пылок дробны, без паветраных мяшкоў.
Макрастробілы, як правіла, адзіночныя, нясуць адну семязавязь, якая акружана мясістым, бакалападобным покрывам, або арылусам. На час паспявання насення арылус становіцца сакавітым, ярка афарбаваным і акружае буйное насенне. Дзякуючы арылусу насенне ядуць і распаўсюджваюць жывёлы. Размнажаюцца цісавыя насеннем (усходы з дзвюмя семядолямі), яны могуць таксама даваць пнёвыя парасткі і ўкараняцца галінамі. Род ціс
1   ...   9   10   11   12   13   14   15   16   ...   28