Файл: Дэндралогіятэксты лекцый па вучэбнай дысцыпліне для спецыяльнасці.pdf

ВУЗ: Не указан

Категория: Не указан

Дисциплина: Не указана

Добавлен: 06.11.2023

Просмотров: 335

Скачиваний: 1

ВНИМАНИЕ! Если данный файл нарушает Ваши авторские права, то обязательно сообщите нам.

Некалькі радзей, чым два папярэднія роды, сустракаюцца віды родудэйцыя
(Deutzia) кусты, якія вельмі прыгожа цвітуць. Найбольш дэкаратыўнай з’яўляецца дэйцыястройная (D. gracilis), яна натуральна расце ў Японіі. На Далёкім Усходзе ў дзікім стане растуць дэйцыядрабнакветкавая (D. parviflora) і дэйцыягалаватая (D. glabrata). У
Беларусі сустракаецца дэйцыяшурпатая (D. scabra), якая натуральна расце ў Японіі і
Кітаі. Яна прадстаўлена ў асноўным формай з махнатымі ружовымі кветкамі f. plena і з махнатымі снежна-белымі кветкамі f. candidissima. Лічацца зімаўстойлівай да шыраты
Мінска, але, па нешматлікіх назіраннях, нават у Брэсце недастаткова зімаўстойлівыя. У звычайныя зімы абмярзаюць маладыя парасткі, а ў больш суровыя увесь куст да
ўзроўню снегавога покрыва. Вясной добра ўзнаўляецца, нягледзячы не моцнае абмярзанне цвіце і пладаносіць. Выкарыстоўваюць у азеляненні (мал. 90).
Лекцыя
20
Характарыстыка сямействаў агрэставыя, ружавыя
1.
Арэал
2.
Марфалагічныя і біялагічныя асаблівасці
3.
Экалагічныя ўласцівасці
4. Гаспадарчае значэнне
Сямейства
Агрэставыя (Grossulariaceae). Да адносна невялікага сямейства агрэставых належаць толькі два роды (некаторыя лічаць што адзін парэчка), якія аб’ядноўваюць каля 150 відаў. Распаўсюджаны ва ўмерана-цёплых і субтрапічных абласцях паўночнага паўшар’я, а таксама ў горных ранах Цэнтральнай і Паўднёвай
Амерыкі да Вогненнай Зямлі. Гэта лістападныя кусты даму вышыню, з чарговым пальчаталопасцевым лісцем без прылісткаў. Як і шматлікія кустовыя віды іншых сямействаў (напрыклад, віды шыпшыны – Rosa), агрэставыя маюць падземныя стволікі, якія дога жывуць і штогод даюць неразгалінаваныя вегетацыйныя парасткі. На наступны год гэтыя парасткі галінуюцца і становяцца рэпрадукцыйнымі. Пасля 4–8 гадоў жыцця яны адміраюць, так што кусты агрэставых пастаянна аднаўляюцца. У нешматлікіх відаў на галінках знаходзяцца буйныя шыпы, якія размешчаны ў вузлах сцёблаў пад асновай лісця.
Кветкі дробныя званочкавыя, 4–5-членныя, сабраны ў шмат- або малакветкавыя гронкі.
Апыляюцца рознымі перапончатакрылымі, мухамі, жукамі, некаторыя віды (парэчка залацістая – Ribes aureum) – доўгахабатковымі пчоламі, а такі від, які расце ў Паўночнай
Амерыцы, як парэчкапрыгожая – Ribes speciosum, апыляецца птушкамі (калібры). Плод сакавіты, ягадападобны з рэшткамі засохлай чашачкі на верхавінцы. Насенне дробнае з эндаспермам. Цвіце хутка пасля аблісцення. Плады паспяваюць у сярэдзіне – другой палове лета. Распаўсюджваецца пераважна птушкамі. Шматлікія віды агрэставых – ягадныя кусты, якія шырока разводзяць і якія маюць вялікае харчовае значэнне. З роду агрэст
(Grassularia) від агрэстзвычайны, абоеўрапейскі (G. reclinata), – прадстаўлены шматлікімі сартамі, якія дзеляцца на 3 асноўныя групы. Яны адрозніваюцца паміж сабой колерам ягад (зялёныя, жаўтавата-белыя, чорныя або чырвоныя), іх формай, велічынёй і
інш. (мал. 91). У Заходняй і Усходняй Сібіры, на Алтаі і ў Казахстане расце агрэст калючы (G. acicularis). Шматлікімі сартамі прадстаўлены і віды родупарэчкі (Ribes) – чырвоныя – R. rubrum, чорныя – R. nigrum, залацістыя – R. aureum, альпійскія – R. alnium, звычайныя – R. vulgare (белаплодныя), ягады якіх багатыя вітамінамі, ужываюцца ў ежу і маюць вялікае гаспадарчае значэнне. Гэтыя кусты выкарыстоўваюцца і ў якасці дэкаратыўных раслін, асабліва парэчкі залацістыя і крывава-чырвоныя – R. sanguineun, у якіх прыгожыя пурпуровыя кветкі (мал. 92).
5.2.6.2. ПарадакРужакветныя (Rosales). Дрэвы, кусты або травы з чарговым або процілеглым, простым або складаным лісцем з прылісткамі. Кветкі звычайна двухполыя,

радзей аднаполыя, цыклічныя, звычайна 5-членныя. Плады рознага тыпу. Уваходзяць сямействы: ружавыя, хрызабаланавыя і неўрадавыя.
Сямейства
Ружавыя (Rosacea) аб’ядноўвае дрэвы, кусты і травы ў большасці з чарговым, радзей процілеглым, простым або складаным лісцем, часта з прылісткамі.
Кветкі ружавых актынаморфныя, звычайна двухполыя, з членным калякветнікам.
Колькасць тычынак, якія размешчаны кругамі, нявызначана або ў 2–4 разы перавышае колькасць пялёсткаў. Чашалісцікі, пялёсткі і тычынкі размешчаны па знешнім краі больш або менш добра выражанай і звычайна ўгнутай, часта бакальчатай або сподкападобнай кветкавай трубкі – гіпантыя. Ніжняя частка гіпантыя ўтворана кветкаложам, якое разраслося, а верхняя – зрослымі асновамі пялёсткаў, чашалісцікаў і тычынак. Ступень удзелу гэтых частак кветкі ў фармаванні гіпантыя ў розных рода розная. Пасярэдзіне гіпантыя знаходзіцца ад аднаго да вялікай колькасці пладалісцікаў. Яны свабодныя, радзей зрастаюцца паміж сабой, а часам таксама з гіпантыем (яблыневыя), утвараючы верхнюю, ніжнюю або паўніжнюю завязь. Плады ружавых сухія або сакавітыя: лістоўкі, каробачкі, арэшкі, касцянкі, яблыкі. У фармаванні плода ў шмат якіх рода бярэ ўдзел гіпантый, які разрастаецца. Насенне без эндасперму.
Гэта адно з найбольш буйных сямействаў кветкавых раслін, якое аб’ядноўвае каля
100 рода і 3000 відаў. Ружавыя распаўсюджаны ва ўсіх абласцях зямнога шара, дзе могуць расці кветкавыя расліны. Але асноўная іх частка сканцэнтравана ва ўмеранай і субтрапічнай зонах паўночнага паўшар’я. Яны сустракаюцца ў самых розных супольніцтвах і хоць не адыгрываюць у іх дамінуючую ролю, з’яўляюцца, тым не менш, адным з найгалоўнейшых для нас сямействам раслін.
Большасць ружавых – гэта энтамафільныя расліны, але ў будове кветак яны не маюць ясна выражаных прыстасаванняў да розных агента апылення. Кветкі іх белыя, ружовыя, ярка-чырвоныя, чырванаватыя, радзей жоўтыя, але ніколі не бываюць блакітнымі. Шмат якія выпрацоўваюць вялікую колькасць пылку або вылучаюць нектар, які даступны розным насякомым. Нектарная тканка часта мае форму патоўшчанага дыска на ўнутранай паверхні гіпантыя паміж месцам прымацавання тычынак і пладалісцікаў.
Кветкі вельмі падобныя па будове, але затое плады надзвычай розняцца і прыстасаваны да розных спосабаў распаўсюджання (ветрам і жывёламі). На падставе адрозненняў галоўным чынам ў марфалогіі пладоў і ў асноўнай храмасомнай колькасці сямейства дзеліцца на чатыры падсямействы.
Падсямейства спірэйныя (Spiraceoideae) – плод лістоўка, асноўная храмасомная колькасць 8 і 9.
Падсямейства ружавыя (Rosoideae) – плады арэшкі, шматарэшкі, часта ва ўтварэнні плода прымае ўдзел гіпантый. Асноўная храмасомная колькасць 7, 9, радзей 8.
Падсямейства яблыневыя (Maloideae) – плод яблык, асноўная храмасомная колькасць
17.
Падсямейства слівавыя (Prunoideae) – плод касцянка, асноўная храмасомная колькасць
8.
Падсям ейства
Спірэйныя (Spi raeoide a e)– самае прымітыўнае ў сямействе.
Яно прадстаўлена каля 20 родамі і прыкладна 180 відамі, з якіх каля 100 відаў належаць роду спірэя (Spiraea), а ў астатніх родах налічваецца ад 1 да 15 відаў у кожным. Спірэі распаўсюджаны пераважна ў паўночным паўшар’і: у Еўразіі (асабліва ва Усходняй,
Цэнтральнай і ў Гімалаях) і Паўночнай Амерыцы. Прычым большасць рода мае лакальнае распаўсюджанне ў адной з названых абласцей, і толькі роды спірэя, рабіннік, валжанка і пузыраплоднік сустракаюцца ў Старым і Новым Свеце.
Хаця большасць відаў спірэйных прымеркаваны да Азіі (такая перавага атрымліваецца за кошт роду спірэя, са 100 відаў якога толькі 13 сустракаюцца ў
Паўночнай Амерыцы), больш за палову іх рода (11) звязаны з Амерыканскім кантынентам.


Спірэйныя – лістападныя, радзей вечназялёныя кусты або невялічкія дрэўцы, паўкусты або шматгадовыя травы з суцэльным або перыстым лісцем. Кветкі ў гронках, мяцёлках, простых або складаных шчытках. Гіпантый (кветкаложа) плоскі або званочкавы. Песцікаў (пладалісцікаў) звычайна 5, свабодных або больш ці менш зрослых, завязь верхняя (*К
5
С
5
А

G
5
). Плады – лістоўкі, якія раскрываюцца па ўнутраным шве.
Большасць спірэйных расце ў гарах, у лясным поясе і на адкрытых прагрэтых сонцам прасторах, на камяністых россыпах, схілах цяснін, берагах рэк. У лясной зоне яны
ўваходзяць у склад падлеску розных тыпаў лесу. У стэпах утвараюць хмызняковыя зараснікі. Род спірэя (Spiraea) – кусты ад 0,2 даму вышыню. Лісце простае, элептычнае, ланцэтнае або круглае, часам лопасцевае. Кветкі ў шчытках або ў мяцёлках. Цвітуць у розны час, часам шматразова. Насенне дробнае, вельмі лёгкае, паспявае з сярэдзіны лета да восені, хутка распаўсюджваецца ветрам. Размнажаюцца спірэі насеннем, каранёвымі і парасткамі ад пня. З’яўляюцца добрымі замацавальнікамі глебы, меданосы.
Спірэясярэдняя (S. media) расце ў Еўропе і Азіі. Мае цыліндрычныя, прамастойныя парасткі, суцэльнае па краі лісце, да 5 см у даўжыню, з 3–5 зубцамі на верхавінцы. Кветкі белыя, у кароткіх шчытках. Пачынае цвісці адразу пасля аблісцення, раней за іншыя віды спірэі. Плады паспяваюць у сярэдзіне лета. Зімаўстойлівая (мал. 93). Урод спірэя ўваходзяць: спірэясвятаяннікалістая – S. hypericifolia, з арэалам на
Каўказе і ў Малой Азіі, спірэядуброўкаліставая – S. chamaedryfolia, з арэалам яку (без Далёкага Усходу); спірэявярбалістая – S. salicifolia – расце на Д. Усходзе і ў
Сібіры; спірэяяпонская – S. р – расце ў Японіі, Кітаі; спірэяДугласа – S. dugsasii – з
Паўночнай Амерыкі і інш. Род пузыраплоднік (Physocarpus) – аб’ядноўвае каля 10 відаў, якія распаўсюджаны ва Усходняй Азіі і Паўночнай Амерыцы. Буйныя лістападныя кусты з шэра-карычневай карой, якая адслойваецца. Лісце 3–5-лопасцевае, якое некалькі нагадвае лісце парэчак.
Кветкі белыя або ружовыя двухполыя, сабраны ў паніклыя шчытападобныя суквецці. Плод – складаная лістоўка з цвёрдым бліскучым насеннем. Размнажаюцца насеннем, чаранкамі, дзяленнем кустоў. Дэкаратыўныя расліны.
Пузыраплодніккаліналісты (Physocarpus opulifolia). Радзіма – Паўночная Амерыка. Куст даму вышыню. Расце хутка. Зімаўстойлівы і ценеўстойлівы. Да глеб не патрабавальны.
Засухаўстойлівы.
Вытрымлівае гарадскія
ўмовы і абрэзку.
Выкарыстоўваецца ў азеляненні (мал. 94). Яшчэ ў Беларусі можна сустрэць пузыраплоднік амурскі (Ph. amurensis). Род рабіннік (Sorbaria) налічвае каля 10 відаў, якія распаўсюджаны ў Азіі. Кусты 2–
3 м у вышыню. Лісце няпарнаперыстаскладанае, са шматлікіх лісцікаў. Кветкі белыя, дробныя, сабраны ў рыхлыя верхавінкавыя мяцёлкі. Цвітуць у першай палове – сярэдзіне лета. Размнажаюцца насеннем і каранёвымі парасткамі.
Рабіннікрабіналісты (Sorbaria sorbifolia) – адзін з кустоў, якія рана вегетуюць.
Лісточкі, якія толькі распускаюцца, – чырванавата-карычневыя, дарослыя – зялёныя, ланцэтныя з адцянутай верхавінкай, восенню – жоўтыя. Вельмі зімаўстойлівы і ценеўстойлівы від. Выкарыстоўваецца ў азеляненні (мал. 95).
Падсям ейства
Ру жа выя (Ro soidea e)– аб’ядноўвае каля 50 рода і каля
1700 відаў і з’яўляецца самым буйным сярод ружакветных. Разам з манатыпнымі родамі старажытнай трыбы керыевых (Kerrieae), якія растуць у рэліктавых сховішчах Усходняй
Азіі (роды керыя – Kerria, родаціпас – Rhodothypos) i на ўсходзе Паўночнай Амерыкі (род невіўсія – Neviusia), у падсямейства ўваходзяць роды з вялікай колькасцю відаў і вельмі шырокім арэалам распаўсюджання. Гэта перш за с касмапалітны род рубус (Rubus), які аб’ядноўвае не менш за 600 відаў, род гусялапка (Alchemilla, каля 250 відаў), род дуброўка а магчыма каля 300 відаў), род ружане менш за 400 відаў). Гэтыя роды распаўсюджаны пас й паўночнай умеранай і часткова арктычнай зоне і ў горных абласцях тропікаў. Прадстаўнікі сямейства сустракаюцца ў самых разнастайных

раслінных супольніцтвах ад тундры і высакагор’я да барэяльных і трапічных горных лясоў, дзе некаторыя з іх, напрыклад, хагенія абісінская (Hogenia abyssinica), у трапічнай
Усходняй Афрыцы ўтвараюць верхнюю мяжу лесу. Віды гусялапак, дубровак, дрыяд
(Dryas) дасягаюць у гарах мяжы расліннасці, а некаторыя віды гэтых і іншых рода дасягаюць паўночнай і паўднёвай мяжы распаўсюджання кветкавых раслін у Арктыцы і
Антарктыдзе, сустракаюцца на астравах Паўночнага Ледавітага акіяна і на субантарктычных астравах, якія суседнічаюць з лядовай Антарктыдай (род ацэна – Acena). Да ружавых належыць і самы высакагорны прадстаўнік лісцевых дрэў – паўднёваамерыканскі род палілепіс (Polilepis), які расце ў Андах на вышыні 5200 м над узроўнем мора. Лясы з палілепісу, якія існуюць у суровых умовах з халодным летам і зімой, пры пастаянным сухім ветры і фізіялагічнай сухасці глебы з’яўляюцца унікальнай з’явай у раслінным свеце. Ва ўмеранай зоне ружавыя найбольш звычайныя на адкрытых травяністых месцах, у светлых лясах і па ўзлесках, па берагах рэк і ручаёў, на травяністых балотах, у хмызняковых зарасніках. Уласна ксерафітаў сярод іх мала. Мала сярод ружавых і гідрафітаў, хоць і сустракаюцца жыхары балот.
Дрэў ў падсямействе мала. Невысокімі дрэвамі з’яўляюцца віды афрыканскага роду хагенія і паўночнаамерыканскага цэркакарпуса (Cercocarpus). Асноўную масу ружавых складаюць кусты, паўкусты і травы. Разам з кустамі са шматгадовымі надземнымі парасткамі ў падсямействе ёсць адметныя кусты з пакарочаным жыццёвым цыклам надземных восей, які характэрны для роду рубус (Rubus). Рубусы (маліна, ажына) маюць падземнае сцябло, якое дога жыве і на ім штогод фармуецца вегетатыўны, спачатку амаль травяністы парастак-турыён, з пазухі лісця якога на наступны год утвараюцца кароткія генератыўныя парасткі, што даюць кветкі і плады. Пасля паспявання пладоў увесь парастак на другі год адмірае і ў аснове застаецца толькі пупышка ўзнаўлення парастка наступнага года. Гэты тып кустоў з’яўляецца як бы пераходным да шматгадовых траў, у якіх надземная частка адмірае штогод.
Падсямейства ружавых дало чалавецству вялікую колькасць карысных раслін. З даўніх часоў насельніцтва зямнога шара ўжывае ў ежу плады шматлікіх рубусаў (маліну, суніцы, марошку і інш). Гэта народныя сродкі ад прастуды. Рэдкім канцэнтратам рэчаў для чалавечага арганізма з’яўляюцца плады шыпшыны (віды ружы, якія дзіка растуць у прыродзе), яны змяшчаюць у 10 разоў больш разнастайных вітамінаў, чым апельсіны і лімоны. Кветкі ружаў з’яўляюцца крыніцай ружавага алею – каштоўнага прадукту, які выкарыстоўваецца ў парфумерыі, касметыцы і медыцыне. Шматлікія ружавыя каштоўныя як дэкаратыўныя расліны, сярод іх адметнае месца належыць ружам. Род ружа
1   ...   17   18   19   20   21   22   23   24   ...   28

, абошыпшына (Rosa), – налічвае каля 400 відаў, якія распаўсюджаны ў паўночным паўшар’і. Садовых форм і гатункаў налічваецца да 25 000. Гэта лістападныя кусты са стваламі прамастойнымі, лазячымі або якія сцеляцца, ад 20 см даму вышыню, з шыпамі на галінах і парастках. Лісце чарговае, у большасці няпарнаперыстаскладанае, радзей простае з прылісткамі. Кветкі простыя або махровыя, пераважна з прыемным пахам, сабраны ў парасонападобна-мяцёлкавыя суквецці (*K
5
C
5
A

G

), звычайна з чырвоным, ружовым, жоўтым або белым венчыкам. Плады – аднанасенныя арэшкі, акружаныя кветкаложам (ягадападобныя), не раскрываюцца. Род вельмі паліморфны, віды якога лёгка гібрыдызуюцца паміж сабой. Размнажаецца насеннем, каранёвымі парасткамі, садовыя ружы – прышчэпкамі і чаранкамі.
Ружакалючая (R. acicularis) расце ў Еўропе і Азіі. Куст даму вышыню з дугападобнымі голымі галінамі і з густаўсаджанымі прамымі або крыху загнутымі тонкімі шыпамі. Плады дыяметрам да 2,5 см, грушападобныя, чырвоныя. Кветкі ружовыя або чырвоныя адзіночныя ці па 2–3. Цвіце ў канцы мая – пачатку чэрвеня, раней за іншыя віды шыпшыны.
Ружамайская, абокорычная (R. majalis), расце ў Еўропе, Сібіры. Кусты даму вышыню. Падобная на папярэдні від, ад якога адрозніваецца наяўнасцю парных
кручкавата загнутых уніз шыпоў, якія сядзяць паблізу вузлоў. Кветкі ружовыя, дыяметрам да 5 см Марозаўстойлівая. Устойлівая да гарадскіх умоў. Дэкаратыўная.
Ружасабачая, абозвычайная (R. canina), расце паўсюдна. Куст даму вышыню.
Парасткі з сонечнага боку фіялетавыя, пакрыты шызым налётам, усаджаны магутнымі, дзюбападобназагнутымі, сплясканымі ў аснове шыпамі, якія сядзяць па адным і па два.
Кветкі ружовыя або белыя да 8 мм у дыяметры. Цвіце ў першай палове лета, пазней за ружу майскую. Марозаўстойлівасць нізкая. Адна з лепшых раслін для прышчэпак культурных гатункаў (мал. 96).
Ружамаршчыністая (R. rugosa) расце на Далёкім Усходзе, Карэі, Кітаі, Японіі. Кусты даму вышыню. Галіны тоўстыя (да 4 см) прамастойныя. Парасткі лямцавыя са шматлікімі прамымі апушанымі шыпамі рознай даўжыні. Кветкі ад цёмна чырвоных да белых.
Плады буйныя, ядомыя
(курыльскія яблычкі).
Марозаўстойлівая.
Непатрабавальная да глебы. Добра вытрымлівае ўмовы горада. Не пакутуе ад шкоднікаў і хвароб. Шырока выкарыстоўваецца ў азеляненні (мал. 97). Род курыльскічай (Dasiphora) аб’ядноўвае каля 10 відаў, якія растуць у Еўропе, Азіі і Паўночнай Амерыцы. Лістападныя кусты, 0,2–1,5 м у вышыню. Парасткі шаўкавістыя.
Старыя галіны шэрыя, з карой, якая адслойваецца. Лісце складанае, з 5–7 дробных сядзячых лісточкаў з плеўкавымі прылісткамі. Кветкі жоўтыя або белыя. Плод – зборная сямянка. Размнажаецца насеннем і вегетатыўна. Святлалюбныя. Засухаўстойлівыя.
Курыльскічайхмызняковы (Dasiphora fruticosa) – расце ў Еўропе, Сібіры і на
Далёкім Усходзе. Куст даму вышыню, шарападобнай формы, з залаціста-жоўтымі кветкамі. Лісце ўжываецца як сурагат чаю (мал. 98). На Далёкім Усходзе, у Карэі – курыльскі чай давурскі – куст вышынёй даму
Сібіры, Срэдняй Азіі – курыльскі чай драбналісты – куст вышынёй 15–18 см. Род маліна (Rubus) аб’ядноўвае каля 600 відаў. Дзеліцца на 4 падроды: марошка, касцяніцы, маліна, ажына. Распаўсюджаны ў Еўразіі і Амерыцы. Існуе больш за 120 відаў маліны, больш як 150 відаў ажыны. Лістападныя паўкусты з аднагадовымі парасткамі, якія адміраюць пасля плоданашэння. Лісце тройчастае або перыстаскладанае, чаранковае з прылісткамі. Кветкі двухполыя, белыя, сабраны ў гронку, шчыток. Плод – складаная сакавітая касцянка, з сакавітых касцянак, якія зрасліся пры аснове.
Маліназвычайная, аболясная (R. idaeus),– расце паўсюдна. Паўкуст даму вышыню. Лісце парасткаў, якія пладаносяць, пераважна тройчастае, звычайнае 5–7- перыстаскладанае. Плады шарападобныя, чырвоныя, салодкія, калі паспяваюць, тол гка аддзяляюцца ад кветкаложа. Размнажаюцца насеннем, каранёвымі парасткамі, чаранкамі.
Роданачальніца культурных гатункаў. Добры меданос (мал. 99).
Малінашызая, абоажынашызая (R. caesius),– расце паўсюдна. Паўкуст даму вышыню. Стэрыльныя парасткі дугападобныя, верхавінкі іх могуць укараняцца.
Пладаносныя – доўгія, прамыя. Парасткі цыліндрычныя, чырванаватыя, з шызым налётам, шматлікімі прамымі або загнутымі шыпамі. Лісце звычайна тройчастае, з шырокаланцэтнымі прылісткамі. Плады яйкападобныя, чорныя або чорна-чырвоныя з шызым налётам, ядомыя. У Паўночнай Амерыцы расце маліна пахучая, куст вышынёй 1–
1,5 м і маліна драбнакветкавая – куст вышынёй дам (мал. 100).
Падсям ейства
Я блынев ыя (M aloid ea e)– аб’ядноўвае 22–23 роды і каля
600 відаў, якія распаўсюджаны ва ўмераным і субтрапічным поясе паўночнага паўшар’я.
Толькі некаторыя з іх (мушмула – Eriobotrya, странвезія – Stranvaesia, груша – Pyrus, астэамелес – Osteomeles, фацінія – Photinia) заходзяць у трапічную зону, а роды хесперамелес (Hespeeromeles) і астэамелес уздоўж Анд пранікаюць у паўднёвае паўшар’е. Па колькасці відаў у падсямействе дамінуюць роды глог (Crataegus), каля 200 відаў, якія распаўсюджаны ў паўночнай умеранай зоне кізільнік (Cotoneaster) – каля 100 відаў, распаўсюджаны ў Еўразіі, асабліва ў Гімалаях і Кітаі, і ў Паўночнай Афрыцы; рабіна
(Sorbus) каля 100 відаў, якія распаўсюджаны ў паўночнай умеранай зоне. Па практычнай
значнасці для чалавека – яблыня (а, каля 25–30 відаў, распаўсюджаны ў паўночнай умеранай зоне, і груша (Pyrus), каля 25 відаў, якія растуць галоўным чынам у Еўразіі. У гэта падсямейства ўваходзяць роды ірга (Amelanchier), каля 25 відаў, якія распаўсюджаны ва ўмераных шыротах Паўночнага паўшар’я; аронія (Aronia), каля 15 відаў, распаўсюджаны ва ўмеранам поясе Паўночнай Амерыкі: хенамелес (Chaenomeles), 4 віды якія растуць у Кітаі і Японіі; айва (С, адзін від з Сярэдняй, Паўднёва-Заходняй і Малой Азіі і іншыя нешматлікія роды.
Гэта лістападныя або вечназялёныя дрэвы і кусты з падоўжанымі і пакарочанымі роставымі парасткамі, якія апроч лісця нясуць кветкі і плады. Лісце простае або няпарнаперыстае. Кветкі ў суквеццях або адзіночныя. Зачаткавыя кветкі закладваюцца ў генератыўна-роставых пупышках летам года, які папярэднічае цвіценню. Асновы чашалісцікаў, пялёсткаў і тычынак зрасліся ў мясістую кветкавую трубку, песцік з 1–
5 пладалісцікаў, завязь ніжняя або паўніжняя (

К
(5)
С
(5)
А
(5-∞)
G
(1-5)–
). Плод – яблык або ягадападобны. Насенне без эндасперму. Размнажаецца насеннем, каранёвымі парасткамі, парасткамі ад пня і прышчэпкамі. Усе яблыневыя добрыя меданосы. Плады шматлікіх відаў маюць вялікае харчовае значэнне. Часцей за с гэта вельмі дэкаратыўныя расліны, якія шырока выкарыстоўваюцца ў азеляненні. Род яблыня (Malus) – лістападныя дрэвы даму вышыню або буйныя кусты з чарговым простым лісцем. Кветкі двухполыя, сабраны ў паўпарасоны або шчыткі.
Апыляюцца насякомымі. Плод – пяцігняздовы яблык з 2 насеннямі ў кожным, часцей ядомы. Святлалюбныя. Шмат відаў марозаўстойлівыя. Жывуць 300 гадоў і больш.
Яблынялясная (M. silvestris) – дрэва 10–12 м у вышыню. Расце ў змешаных шыракалістых лясах (мал. 101).
Яблыняягадная, абосібірская (M. baccata), – дрэва ад 3 даму вышыню.
Расце ў Забайкаллі і на Далёкім Усходзе.
Яблынядамашняя (M. damestica) – зборны від, каштоўнае пладовае дрэва. Род груша (Pyrus) – лістападныя дрэвы, радзей кусты з пакарочанымі парасткамі, якія звычайна завяршаюцца калючкай.
Лісце простае, суцэльнае, часам перыстарассечанае, шчыльнае, зверху голае, бліскучае. Кветкі на пакарочаных парастках у парасонападобных суквеццях. Цвітуць адначасова з аблісценнем, раней за яблыні. Плады яблыкападобныя (грушы), мяккія або зацвярдзелыя, ядомыя. Насенне падоўжана- яйкападобнае са скураной лупінай, у свежым стане з аслізлымі паверхнямі.
Грушазвычайная (P. communis) – дрэва даму вышыню. Расце паўсюдна ў
Еўропе, Сярэдняй Азіі, на Каўказе. Расце марудна. Парасткі са светлымі лінзамі.
Параўнальна цеплалюбная. Святлалюбная. Любіць свежыя ўрадлівыя суглінкі і добра гумасаваныя глебы. Ветра- і засухаўстойлівая. Вытрымлівае засаленне і ўмовы горада.
Жыве 200–300 гадоў (мал. 102).
Грушаўсурыйская (P. ussuriensis) расце на Далёкім Усходзе. Дрэва дам.
Парасткі з цёмнымі лінзамі, калючкамі, голыя, у верхавіне з лямцам. Пупышкі яйкападобна завостраныя. Хуткарослая. Зімаўстойлівая. Святлалюбная. Не вытрымлівае залішняга ўвільгатнення. Дэкаратыўная. Род глог (Crataegus). Дрэвы або кусты з калючкамі сцябловага паходжання. Лісце простае, размешчана спіральна. Кветкі двухполыя, белыя або ружовыя, у складаных шчыткападобных суквеццях (цвітуць пасля аблісцення), часам адзіночныя, з непрыемным пахам, меданосы. Плады – яблычкі з мучністай мякаццю з 1–5 цвёрдымі зярнятамі, на верхавінцы з сухімі чашалісцікамі, чырвоныя, жоўта-аранжавыя або чорныя. У шматлікіх відаў ядомыя, ідуць на перапрацоўку. Размнажаюцца насеннем, радзей каранёвымі парасткамі і парасткамі ад пня. Растуць марудна. Зімаўстойлівыя. Святлалюбныя. У большасці засуха- і газаўстойлівыя. Вытрымліваюць зацяненне. Лепш растуць на глыбокіх, вільготных урадлівых глебах. Жывуць 200–300 гадоў. Выкарыстоўваюцца ў азеляненні.

Глогсібірскі, або крывава-чырвоны (Crataegus sanguinea), расце ў Перадураллі,
Сібіры, Сярэдняй Азіі. Куст або дрэва даму вышыню (мал. 103).
Глогперыстанадрэзаны (C. pinnatifida) расце на Далёкім Усходзе, у Карэі,
Паўночным Кітаі. Дрэва або куст даму вышыню.
Глогпаўмяккі, абомяккаваты (C. submolis), расце ў Паўночнай Амерыцы. Дрэва даму вышыню, часам буйны куст. Род кізільнік (С) – кусты розных памераў. Лісце простае, суцэльнае па краі, ад круглага да прадаўгаватага. Кветкі дробныя, ружовыя або белыя, у шчыткападобных, мяцёлкавых суквеццях або па адной. Цвітуць пасля аблісцення. Плады дробныя, яблыкападобныя, чорныя або чырвоныя, неядомыя, з 2–5 костачкамі, якія агорнуты ў мучністую мякаць.
Кізільнікі непатрабавальныя да ўрадлівасці глебы, любяць глебы, якія змяшчаюць вапну. Засухаўстойлівыя. Размнажаюцца насеннем і вегетатыўна. Дэкаратыўныя ў час цвіцення, плоданашэння і восенню пурпурова-чырвоным лісцем. Выкарыстоўваюцца ў азеляненні. Меданосы.
Распаўсюджаны ва ўмераных ранах Еўропы, Паўночнай Афрыкі і ў Азіі.
Кізільнікзвычайны, суцэльнакрайны (C. integerrimus) – моцнагалінасты куст 2 м у вышыню. Распаўсюджан ў Заходняй Еўропе, Заходняй Беларусі і Украіне, у Прыбалтыцы, Крыме, на Каўказе.
Лісце ад шырокаяйкападобнага да акруглага 1,5–5 см у даўжыню. Кветкі ружовыя, у гронках. Плады ярка-чырвоныя, амаль акруглыя.
Кізільнікбліскучы (C. lucidus) – куст даму вышыню з адагнутымі галінамі.
Лісце элептычнае, завостранае, зверху цёмна-зялёнае, бліскучае, знізу матавае, восенню пурпурова-фіялетавае, 2–6 см у даўжыню, кветкі ружовыя, у рыхлых шчыткападобных гронках. Плады чорныя, бліскучыя, авальна-шараподобныя. Натуральна расце ва
Усходняй Сібіры, каля Байкала (мал. 104).
Кізільнікчарнаплодны (C. melanocarpus) – куст даму вышыню. Лісце прадаўгавата-элептычнае, зверху цёмна-зялёнае, знізу лямцавата-апушанае, 2–4 см у даўжыню, часта з выразкай на верхавінцы. Кветкі ружовыя, у павіслых гронках. Плады чорныя, амаль шарападобныя. Натуральна расце ад Сярэдняй Еўропы да Кітая і ад Лапландыі да Каўказа і
Сярэдняй Азіі. Род рабіна (Sorbus) – дрэвы або кусты з простым або няпарнаперыстым лісцем.
Кветкі белыя або ружовыя ў складаных канечных шчытках на пакарочаных парастках.
Цвітуць пасля аблісцення. Плады яблыкападобныя, шарападобныя або грушападобныя, чырвоныя, жоўтыя, часам белыя. Насенне вострае, трохграннае.
Размнажаюцца насеннем, культурныя гатункі прышчэпкамі.
Каштоўныя дэкаратыўныя і пладовыя расліны. Плады могуць змяшчаць ад 4 да
13% цукру, а насенне да 22% тлушчавага алею і вялікую колькасць амігдаліну. Кара выкарыстоўваецца ў якасці дубільніку.
Рабіназвычайная (S. aucuparia) – дрэва даму вышыню. Лісце няпарнаперыстае, да 20 см у даўжыню, з 11–25 прадаўгаватых лісточкаў. Цвіце ў канцы вясны. Плады да 15 мм у дыяметры, шарападобныя, ярка-чырвоныя. Паспяваюць у канцы лета. Расце ў другім ярусе і падлеску ў лясах Еўропы, Крыма, Каўказа. У азеляненні асабліва каштоўная яе ніцая форма (S. aucuparie, р) (мал. 105).
Рабінаглагавіна, абобярэка (S. torminalis), – дрэва даму вышыню, з простым, перыстым, востралопасцевым лісцем да 18 см у даўжыню. Плады шарападобныя, чырвоныя, пасля сінеюць. Расце ў другім ярусе шыракалістых лясоў Заходняй Украіны,
Малдовы, Крыма і Каўказа. Вельмі дэкаратыўны, зімаўстойлівы від.
Рабінакруглалістая, арыя (S. aria), – дрэва даму вышыню, часта кустападобнае. Лісце простае, акругла- або прадаўгавата-элептычнае, зверху цёмна- зялёнае, знізу лямцава-апушанае, вострадваякапілаватае па краі. Плады аранжава-
чырвоныя, з мучністай, саладкаватай мякаццю, ядомыя. Натуральна расце ў гарах
Сярэдняй і Паўднёвай Еўропы. Вельмі дэкаратыўны від.
Род
ірга (Amelanchier) – каля 25 відаў, кусты або дрэвы. Лісце простае, чаранковае зубчастае або суцэльнае па краі, яйкападобнае або элептычнае, да 6 см у даўжыню. Кветкі белыя, звычайна ў гронках. Растуць хутка на самых разнастайных глебах. Святлалюбныя, засухаўстойлівыя. Могуць пераносіць нізкія зімовыя тэмпературы. Размнажаюцца насеннем і дзяленнем кустоў, даюць шматлікія каранёвыя парасткі. Усе віды дэкаратыўныя, шчодра цвітуць і пладаносяць. Плады змяшчаюць вітаміны А і С, ядомыя. Ідуць на прыгатаванне варэння, жэле, кампоту і інш. Выкарыстоўваюцца ў азеляненні.
Іргакруглалістая (A. ovalis) – куст даму вышыню. Лісце авальнае або зваротнаяйкападобнае, 2,5–5 см у даўжыню. Кветкі у шматкветкавых гронках. Плады блакітна-чорныя, шарападобныя, ядомыя, паспяваюць у сярэдзіне лета. Натуральна расце ў Цэнтральнай і Паўднёвай Еўропе, Малой Азіі, Паўночнай
Афрыцы, Крыме і на Каўказе. Вельмі зімаўстойлівы і засухаўстойлівы від. Шырока выкарыстоўваецца ў азеляненні і агралесамеліярацыі (мал. 106).
Іргакаласістая (A. spicata) – куст даму вышыню. Лісце элептычнае. Натуральна расце ў прыатлантычных ранах Паўночнай Амерыкі. Сустракаецца ў розных пасадках у нас у Беларусі. Зімаўстойлівы і засухаўстойлівы від. Выкарыстоўваецца таксама як папярэдні від. Род аронія (Aronia) – каля 15 відаў, кусты даму вышыню з простым, элептычным або зваротнаяйкападобным лісцем. У нас сустракаецца інтрадукаваная з
Паўночнай
Амерыкі аронія чарнаплодная
(A.
melanocarpa), з простым зваротнаяйкападобным лісцем, маладым чырванавата-карычневым, летам цёмна-зялёным, восенню – ад ярка-чырвонага да фіялетавага.
Плады карычневата-чорныя, шарападобныя, да 10 мм у дыяметры, паспяваюць у канцы лета – пачатку восені. Выкарыстоўваюць як каштоўны пладова-ягадны куст і ў азеляненні (мал. 107). Род айва (Cydonia) – адзін від айвазвычайная (C. ablonga) – невысокае дрэва, часта кустападобнае, даму вышыню. Лісце яйкападобнае, радзей шырокаэлептычнае або акруглае да 10–15 см у даўжыню, лямцаваапушанае, суцэльнае па краі. Кветкі пераважна адзіночныя, на канцах парасткаў белыя або ружавата-белыя. Плады грушападобныя або акруглыя, паспяваюць восенню, ядомыя (мал. 108). Натуральна расце ў Сярэдняй Азіі, Іране, на Каўказе. Размнажаецца насеннем, чаранкамі, каранёвымі атожылкамі. Цеплалюбная, незімаўстойлівая. Род хенамелес (Chaenomeles) – кусты, якія растуць у Японіі і Кітаі, даму вышыню. Лісце яйкападобнае, 3–8 см у даўжыню, на верхавіне каротказавостранае, да асновы паступова звужаецца, вострапілаватае па краі. Кветкі ў гронках, бледна-чырвоныя, ружовыя або белыя, цвітуць пасля аблісцення. Плады яйкападобна-акруглыя, зялёна- жоўтыя, да 6 см у даўжыню, са шматлікім насеннем. Паспяваюць позна восенню, вельмі кіслыя з-за вялікай колькасці вітаміну С, якога шмат і ў лісці. У Беларусі сустракаюцца хенамелесы: японскі (Ch. japonica) і Маўлея (Ch. Maulei), хуткарослыя, святлалюбныя і зусім зімаўстойлівыя кусты. З’яўляюцца каштоўнымі вітаміноснымі і дэкаратыўнымі раслінамі (мал. 109).
Падсям ейства сліва выя ( Prunoid eae) аб’ядноўвае 10–11 рода і больш як
400 відаў, якія распаўсюджаны галоўным чынам у Паўночнай Амерыцы і Еўразіі, ва
ўмеранай і субтрапічнай зонах. Невялікая колькасць відаў сустракаецца ў андыйскіх абласцях Паўднёвай Амерыкі, у трапічных ранах Афрыкі, Азіі, Паўночнай Аўстраліі.
Гэта лістападныя або вечназялёныя дрэвы і кусты з простым лісцем. Кветкі адзіночныя, у паўпарасонах, пучках або гронках. Закладваюцца ў функцыянальных кветкавых пупышках у год, які папярэднічае году цвіцення. Цвітуць як да аблісцення, так і адначасова з ім або хутка пасля распускання лісця. У адрозненне ад іншых падсямействаў
ружакветных кветкі слівавых маюць заўсёды адзін песцік з аднаго пладалісціка. Завязь верхняя (

К
5
С
5
А

G
1
). Плод – касцянка з сакавітым, радзей сухаватым або скураным каляплоднікам і каменным эндакарпам. Костачка са швом, пры прарастанні растрэскваецца на дзве створкі. Усе слівавыя даюць шмат пнёвых парасткаў, добра размнажаюцца каранёвымі парасткамі. Яны растуць на адкрытых схілах, у падлеску лісцевых, змяшаных або сасновых лясоў. Святлалюбныя. Патрабавальныя да ўрадлівасці глебы. З даўніх часоў каштоўныя як пладовыя, лекавыя і дэкаратыўныя расліны. У падсямейства ўваходзяць роды слівы (Prunus), міндаль (Amygdalus), вішня (С, лаўравішня (Laurocerasus), чаромха (Padus), абрыкос (Armeniaca), персік (Persica) і інш. Род сліва (Prunus) – лістападныя дрэвы або кусты з пакарочанымі парасткамі, якія заканчваюцца калючкай. Кветкі 15–25 мм у дыяметры, адзіночныя або сабраны пана кароткай кветканожцы, распускаюцца раней за лісце або адначасова з ім. Плады сакавітыя, касцянкі сплясканыя з бакоў. Размнажаюцца насеннем, парасткамі, чаранкамі, прышчэпкай, дзяленнем кустоў. Разводзяць каля 2000 гадоў. Вядома да 3 тыс. гатункаў.
Слівакалючая, абоцёрн (P. spinosa), – куст або дрэва даму вышыню. Утварае хмызняковыя зараснікі ў лесастэпах, гарах Крыма, Каўказа, Сярэдняй Азіі (мал. 110).
Сліварастапыраная, абоалыча (P. divaricata), – дрэва або буйны куст даму вышыню. Расце натуральна у гарах Каўказа і Сярэдняй Азіі (мал. 111).
Слівадамашняя (P. domestica) – каштоўнае пладовае дрэва, якое распаўсюджана толькі ў культуры. Від гібрыднага паходжання. Яго родзічы цёрн і алыча. Плады разнастайныя па форме, велічыні, афарбоўцы, смакавых якасцях і хімічным складзе.
Выкарыстоўваюцца ў сырым выглядзе, а таксама пасля перапрацоўкі. Лепш расце на свежых глебах. Вытрымлівае засуху. Род вішня
1   ...   18   19   20   21   22   23   24   25   ...   28