Файл: Дэндралогіятэксты лекцый па вучэбнай дысцыпліне для спецыяльнасці.pdf
ВУЗ: Не указан
Категория: Не указан
Дисциплина: Не указана
Добавлен: 06.11.2023
Просмотров: 330
Скачиваний: 1
ВНИМАНИЕ! Если данный файл нарушает Ваши авторские права, то обязательно сообщите нам.
Бабоўнікальпійскі (L. alpium), або залатыдождж, расце ў гарах Паўднёвай Еўропы.
Дрэва дам або куст з голымі парасткамі. Лісце чарговае, лісточкі амаль сядзячыя.
Дэкаратыўны. Цвіце пасля аблісцення ў пачатку феналагічнага лета (мал. 120).
Род аморфа (Amorpha) налічвае каля 20 відаў, якія распаўсюджаны ў Паўночнай
Амерыцы. Лістападныя кусты і паўкусты.
Аморфахмызняковая (A. fruticosa) – куст 3–6 м у вышыню. Парасткі жаўтавата- бурыя, з падоўжнымі лініямі і дробнымі карычневатымі лінзамі, без верхавінкавых пупышак. Пупышкі каля 3 мм у даўжыню цёмна-бурыя, звычайна па дзве (адна над другой. Верхняя больш буйная. Лісце чарговае, няпарнаперыстаскладанае, з 11–31 лісточкам, у аснове з прылісткамі, суцэльнае па краі, падоўжанае з шыпікам. Калі расцерці, то са спецыфічным пахам. Кветкі дробныя, ружавата-сінія, у доўгіх гронках, якія стаяць вертыкальна. Цвітуць у першай палове лета. Плады – струкі, каля 9 мм у даўжыню, некалькі сагнутыя, карычневыя, не раскрываюцца, 1–2 насенныя, застаюцца на галінах на працягу зімы. Размнажаецца насеннем, каранёвымі парасткамі, дзяленнем кустоў.
Хуткарослая. Сярэднезімаўстойлівая, можа абмярзаць да ўзроўню каранёвай шыйкі, але хутка ўзнаўляецца. Святлалюбная. Засухаўстойлівая. Непатрабавальная да ўрадлівасці глебы, вытрымлівае засаленне. Азотазбіральнік. Меданос. Лёгка вытрымлівае абрэзку.
Выкарыстоўваецца ў стэпавым лесаразвядзенні (мал. 121). Род жаўтазель (Genista) налічвае каля 10 відаў, якія растуць у Міжземнамор’і, Азіі,
Афрыцы, Паўднёвай Еўропе. Гэта лістападныя або паўвечназялёныя расліны (паўкусты) даму вышыню, шмат якія з калючкамі. Лісце простае, суцэльнае, у іншых сустракаецца тройчастае. Кветкі жоўтыя, радзей белаватыя, матыльковага тыпу. Сабраны ў пучкі, гронкі або галоўкі. Плод – струк. Святлалюбныя. Дэкаратыўныя.
Жаўтазельфарбавальны (G. tinctoria) – паліморфны від. У Еўропе і Сібіры ўтварае зараснікі. Куст або паўкуст каля 1,5 м у вышыню. Парасткі зялёныя, акруглыя, рабрыстыя, голыя або шаўкавіста-апушаныя. Лісце ланцэтнае, 15–40 мм у даўжыню. Прылісткі шылападобныя. Кветкі ў верхавінкавых, шчыльных, шматкветкавых гронках да 6 см у даўжыню. Цвіце з першай паловы лета да маразоў. Струк – плоскі, голы. Адчувальны да маразоў. Расце на вапнавых і кіслых глебах (мал. 122). Род гліцынія,абовестэрыя (Westeria), налічвае каля 9 відаў, якія распаўсюджаны ва
Усходняй Азіі і Паўночнай Амерыцы. Гэта дрэвападобныя ліяны ад 8 даму даўжыню.
Лісце няпарнаперыстаскладанае. Кветкі матыльковага тыпу, духмяныя. Сабраны ў буйныя гронкі. Струк плоскі. Патрабавальныя да ўрадлівасці глебы. Святлалюбныя. Прыгожыя ў час цвіцення.
Гліцыніякітайская,абовестэрыякітайская (W. sinensis), – буйная, даму даўжыню і дыяметрам 25–30 см ліяна. Лісце да 30 см у даўжыню з 7–13 лісточкаў. Кветкі блакітна-фіялетавыя, сабраны ў густыя звіслыя гронкі 15–30 см у даўжыню. Струк жоўты, доўгі. Ёсць дэкаратыўныя формы. Размнажаецца насеннем, сцябловымі атожылкамі, чаранкамі. Выкарыстоўваецца ў вертыкальным азеляненні (мал. 123).
Падсям ейства
М імозавыя (M imos oide ae)аб’ядноўвае 56 рода і каля 2800 відаў, якія распаўсюджаны ў трапічных і субтрапічных абласцях. Гэта вечназялёныя дрэвы і кусты з буйным двойчыперыстаскладаным лісцем. Кветкі дробныя, актынаморфныя, сабраны ў галоўкі. Калякветнік двайны, 4–5-членны, зрослы, часам рэдукаваны. Тычынак шмат або 4–10 з доўгімі, ярка афарбаванымі ніткамі (* К
(4-5)
С
(4-5)
А
4-
10-∞
G
1
). Назіраецца з’ява палігамнасці: часам з двухполымі кветкамі ёсць толькі тычынкавыя. Па будове кветак гэта падсямейства найбольш блізкае да ружавых. Род акацыя (Acacia) налічвае 750 відаў, якія растуць у тропіках і субтропіках, галоўным чынам у Аўстраліі і Афрыцы. У спрыяльных умовах буйныя, бліжэй да пустынь
– невялічкія дрэвы з двойчыперыстаскладаным серабрыста-зялёным лісцем, даўжынёй да
20 см. У шмат якіх відаў чаранкі расшыраны і таму нагадваюць ліст (так званыя філодыі).
Кветкі дробныя ў каласах. Сабраны ў складаныя, часцей мяцёлкавыя суквецці. Плод – струк.
Акацыясерабрыстая, абомімозасерабрыстая (A. dealbata), расце ў Аўстраліі.
Разводзіцца ў Крыме і на Каўказе. Хуткарослая. Цепла- і святлалюбная. Дэкаратыўная.

Шырока выкарыстоўваецца ў азеляненні. У час цвіцення (студзень – сакавік) робяць масавую зрэзку галін, якія прадаюць пад назвай «мімоза» (мал. 124). Род альбіцыя (Albizzia) налічвае каля 25 відаў, якія распаўсюджаны ў тропіках і субтропіках двух паўшар’яў. Лістападныя дрэвы дам і больш, рэдка кусты. Лісце чарговае, двойчыперыстаскладанае, на ноч і ў гарачыню згортваюцца. Кветкі са шматлікімі доўгімі тычынкамі. Плод прамы, плоскі шматнасенны струк.
Альбіцыяшаўкавістая,абошаўковаяакацыя (A. julibrissin), расце ў лясах паўднёва- усходняга Закаўказзя. Невялічкае дрэва з парасонападобнай кронай. Кветкі ў галоўках сабраны ў буйныя мяцёлкавыя духмяныя суквецці. Размнажаецца насеннем, атожылкамі, чаранкамі, прышчэпкамі. Расце хутка. Цепла- і святлалюбная. Непатрабавальная да
ўрадлівасці глебы. Вытрымлівае ўмовы горада. Меданос. Вельмі дэкаратыўная, асабліва ў час цвіцення. Мае дэкаратыўныя формы (мал. 125).
Падсям ейства
Цэзаль пінавыя (Cae sa lpinaideae) аб’ядноўвае 154 роды і да
2800 відаў, якія распаўсюджаны ў трапічных і субтрапічных абласцях двух паўшар’яў.
Гэта лістападныя або вечназялёныя дрэвы, кусты, паўкусты і травы. Кветкі правільныя і няправільныя, нязграбныя або ярка афарбаваныя, двухполыя або аднаполыя, сабраны ў паўпарасоны, гронкі і мяцёлкі (* К
(3-5)
Со
0-5
А
6-10
G
1
). Струкі буйныя, амаль не раскрываюцца. З гэтага падсямейства патрэбна адзначыць родглядычыя (Gleaditsia).
Налічвае каля 12 відаў, якія распаўсюджаны ў Амерыцы, Усходняй Азіі і Трапічнай
Афрыцы. Гэта лістападныя дрэвы ад 10 даму вышыню, з чарговым, перыстаскладаным, да 30 см у даўжыню лісцем, а таксама з галінастымі доўгімі калючкамі на ствале і галінах. Кветкі дробныя, зеленаватыя ў пазушных гронках. Плод – доўгі, плоскі струк, які застаецца на дрэве ўсю зіму. Размнажаюцца насеннем, каранёвымі парасткамі.
Выкарыстоўваецца ў азеляненні.
Глядычыязвычайная,аботрохкалючкавая (G. triaconthos), расце ў Паўночнай
Амерыцы, а разводзіцца да мяжы Мінск – Варонеж. Гэта дрэва даму вышыню (у нас
25–30) з цвёрдымі чырванаватымі, трохпадзельнымі або простымі калючкамі сцяблавога паходжання. Расце хутка. Даўгавечная. Цепла- і святлалюбная. Засухаўстойлівая.
Непатрабавальная да ўрадлівасці глебы і вытрымлівае яе ўшчыльненне. Ветра- і газаўстойлівая. Дэкаратыўная. Ёсць формы і без калючак (мал. 126). У Закаўказзі і
Паўночным Іране сустракаецца глядычыякаспійская (G. caspica) – дрэва дам вышыню.
5.2.6.4.
Парадак міртавыя (Myrtales).
Сямейства
Міртавыя (Myrtaceae) – каля 140 рода і каля 3000 відаў, якія распаўсюджаны ў тропіках і субтропіках Паўднёвай Амерыкі і Аўстраліі. З усіх прадстаўнікоў сямейства далей на поўнач заходзіць міртзвычайны (Myrtus communis), які дасягае Азорскіх астравоў, Еўропы і Заходняй Азіі.
Міртавыя ўваходзяць у склад самых розных раслінных супольніцтваў. Іх можна сустрэць у дажжавых лясах і пустынях, на камяністых горных схілах і пустках, высока ў гарах і на затапляльных марскіх берагах. Яны ўтвараюць чыстыя лясы і хмызняковыя зарастнікі, растуць групамі і адзіночнымі асобінамі.
Міртавыя – дрэвы і кусты, сярод якіх маюцца гіганцкія дрэвы (віды эўкаліпта –
Eucalyptus) і дробныя паўзучыя кусты. Лісце супраціўнае, рэдка чарговае, простае, звычайна суцэльнае.
Яно бывае акруглым, прадаўгаватым, ланцэтным або
іголкападобным. Памеры разнастайныя – ад 1–2 мм да 50 см.
Кветкі сабраны ў розныя суквецці, верхавінкавыя або пазухавыя, актынаморфныя, часам зігаморфныя. Чашалісцікаў і пялёсткаў 4–5, яны звычайна свабодныя. Тычынкі, як правіла, шматлікія. Гінецэй з 2–3 пладалісцікаў. Завязь паўніжняя. Апыленне адбываецца насякомымі, птушкамі і жывёлай.
Плады разнастайныя па форме і памерах, сухія і сакавітыя, ягады, каробачкі, арэхі.
Распаўсюджваюцца птушкамі, малпамі. Міртавыя знаходзяць разнастайнае выкарыстанне.
Плады шматлікіх відаў ужываюцца ў ежу. Лісце, кветкі, насенне і кара выкарыстоўваюцца
ў медыцыне. Асабліва цэніцца драўніна міртавых, якую выкарыстоўваюць як будаўнічы матэрыял, сыравіну для цэлюлозна-папяровай прамысловасці, для вытворчасці лака, клею і іншых рэчываў. Прымяняюць іх таксама як дэкаратыўныя расліны. Род эўкаліпт (Eucalyptus) – найбольш буйны, налічвае больш за 500 відаў, якія распаўсюджаны галоўным чынам у Аўстраліі і на прылежных астравах.
Вечназялёныя дрэвы дам і больш у вышыню, ёсць і невялікія дрэўцы і кусты. Кроны няправільнай формы, празрыстыя. Ствалы прамыя або скрыўленыя. Кара гладкая, грубатрашчынаватая або часам валасістая. У шматлікіх відаў корак ствала адслойваецца і павісае буйнымі лахманамі. Маладое лісце супраціўнае, акруглае, сядзячае, старое – чарговае, чаранковае, ад прадаўгаватага да ланцэтнага, голае, разнастайнае па форме і афарбоўцы ў розных відаў і нават на адным дрэве. Не ўтварае ценю, размешчаны паралельна праменям святла, мае эфірныя і алейныя залозкі, вельмі фітанцыднае.
Кветкі двухполыя, вялікія, крэмавыя або чырвоныя ў пазухавых суквеццях, рэдка адзіночныя. Плод каробачка, якая адкрываецца зверху 3–6 створкамі, са шматлікім насеннем. Жывуць да 500 гадоў. Размнажаюцца насеннем і парасткамі ад пня. Растуць вельмі хутка да 3–4 гады дасягаюць у вышыню 10–12 м. Цеплалюбныя і святлалюбныя.
Некаторыя віды вытрымліваюць невялікія замаразкі. Драўніна шматлікіх відаў высокай якасці. Эфірны алей выкарыстоўваюць у прамысловасці. Расліны вельмі дэкаратыўныя.
Прымяняюцца ў меліярацыі для дрэнажавання забалочаных глеб, але не вытрымліваюць працяглага паверхневага застою вады (мал. 127).
Эўкаліптпопельны (E. cinera) расце на паўднёвым усходзе Аўстраліі, на бедных глебах, па берагах рэк і на схілах гор. Дрэва даму вышыню, вечназялёнае. Лісце шызае акруглаяйкападобнае або сэрцападобна-ланцэтнае.
Эўкаліптгіганцкі (E. gigantea) распаўсюджаны ў гарах Паўднёва-Усходняй
Аўстраліі. Дрэва даму вышыню і 1,5–2,0 м у дыяметры. Кара тоўстая, чырванаватая. Лісце ад прадаўгаватага да шырокаланцэтнага да 30 см у даўжыню і 20 см у шырыню. Вільгацелюбны. Вытрымлівае маразы да С. Пашкоджваецца раннімі восеньскімі замаразкамі.
Эўкаліптшарападобны,абоблакітны (E. globalus), расце на востраве Тасманія і на паўднёвым усходзе Аўстраліі на вільготных, добра дрэнажаваных пясчаных глебах. Дрэва даму вышыню з прамым ствалом. Адзін з найбольш хуткарослых відаў. У 40–45 гадоў дасягае ў вышыню 50 м і 1,3 м у дыяметры.
Лекцыя
22
Характарыстыка сямействаў рутавыя, сімарубавыя, анакардыевыя
1.
Арэал
2.
Марфалагічныя і біялагічныя асаблівасці
3.
Экалагічныя ўласцівасці
4. Гаспадарчае значэнне
Парадак
Рутавыя (Rutales). Паходзіць, магчыма, ад старажытных прадстаўнікоў парадку каменяломнікавых. Дрэвы і кусты, радзей травы. Лісце пераважна складанае
(звычайна перыстае), радзей простае, у большасці выпадкаў без прылісткаў. У вегетатыўных органах часта сустракаюцца сховішчы з эфірным алеем, бальзамам і смалой. Членікі сасудаў звычайна з простай, радзей лесвічнай перфарацыяй. Кветкі пераважна двухполыя, звычайна з двайным калякветнікам і з двума кругамі тычынак.
Пылковыя зярняты 3-барознапоравыя. Гінецэй у большасці цэнакарпны. Насенне з эндаспермам або без яго. Уваходзяць сямействы сімарубавыя, анакардыевыя, рутавыя, парналіставыя і інш.
Сямейства
Рутавыя (Rutacece) – уваходзіць 150 рода і каля 900 відаў, якія распаўсюджаны ў трапічных, субтрапічных і часткова ў цёплаўмераных абласцях двух паўшар’яў. Большасць прадстаўнікоў сямейства насяляюць Паўднёвую Афрыку і засушлівыя раны Аўстраліі.
Рутавыя – пераважна вечназялёныя дрэвы або кусты, часам ліяны, вельмі рэдка шматгадовыя і аднагадовыя травы. Лісце ў іх чаргаванае, радзей процілеглае, рэдка кальчаковае, перыста-, тройчастаскладанае або простае, суцэльнае або раздзеленае, без прылісткаў.
Характэрнай асаблівасцю рутавых з’яўляецца наяўнасць у лістах шматлікіх дробных залозак, якія прасвечваюцца ў выглядзе кропак. Гэта лізігенныя або шматклетачныя сховішчы, у якіх змяшчаецца эфірны алей, які абумоўлівае спецыфічны, часта вельмі моцны пах расліны. У шматлікіх рутавых залозкі ёсць у кары і пладах. Кветкі рутавых звычайна невялікія або дробныя, з белымі, ружаватымі, чырвонымі або жоўтымі венчыкамі, сабраны ў простыя або складаныя (гронкавыя, мяцёлкавыя, пучковыя, галоўчатыя) суквецці, рэдка яны адзіночныя, адна- або двухполыя (К С А
4-
∞
G
(4-
∞
)
).
Плады рутавых адметныя вялікай разнастайнасцю. Яны бываюць сухімі і сакавітымі. У сухіх пладах большасці рутавых пры іх паспяванні адбываецца аддзяленне эндакарпа, што мае значэнне пры распаўсюджванні насення. Сакавітыя плады, касцянкападобныя або ягадападобныя, маюць драўняністы экзакарп і сакавіты эндакарп або наадварот. Але самым цудоўным у сямействе рутавых і вогуле зусім унікальным, непаўторным у іншых сямействах з’яўляецца плод – гесперыд, які ўласцівы шматлікім прадстаўнікам падсямейства цытрусавых, у прыватнасці роду цытрус, куды ўваходзяць апельсін, лімон, мандарын і іншыя віды. Гесперыд уяўляе сабой вельмі своеасаблівую разнастайнасць ягадападобнага плода. Для яго характэрна наяўнасць даволі тоўстай, двухслойнай лупіны і мякаці, якая цалкам запаўняе гнёзды плода і акружае насенне. Насенне мае прамы або сагнуты зародак, звычайна вялікі, з эндаспермам або без яго.
Сямейства рутавых дзеліцца на 5–6 падсямействаў, з якіх мы разгледзім коратка некаторыя.
Падсям ейства
Ул аснар утавыя (Rutod eae) – з’яўляецца самым буйным (86 рода) у сямействе, і яго арэал цалкам супадае з апошнім. Сюды ўваходзяць усе травяністыя прадстаўнікі сямейства ( прыкладна 5–6 рода Ruta – рута, ясенец – Dictamnus і іншыя), якія характэрны толькі для ўсходняга паўшар’я.
Прадстаўнікі падсямействаТадаліевыя (Toddalioideae) растуць на ўсіх кантынентах, акрамя Еўропы, але галоўным чынам у Афрыцы і Амерыцы. Ва Усходняй
Азіі (уключна Далёкі Усход) расце коркавае дрэва – Phellodendron amurense.
Падсям ейства
Цытрусав ыя (Cit roide ae) – уваходзіць род цытрус, які распаўсюджаны толькі ў Старым Свеце, пераважна ў Паўднёвай і Паўднёва-Усходняй
Азіі, часткова ва Усходняй Азіі, трапічнай і Паўднёвай Афрыцы, а таксама ў Аўстраліі,
Новай Гвінеі і на астравах Акіяніі.
Большасць прадстаўнікоў рутавых апыляюцца насякомымі, якіх прываблівае пах, яркая афарбоўка кветак, шмат нектару і пылку.
Сярод рутавых даволі шмат лекавых раслін. Да рутавых належыць некалькі відаў з вострым пахам ( прыправы ). Шматлікія віды выкарыстоўваюцца як дэкаратыўныя расліны. Род цытрус (Citrus). У прадстаўнікоў гэтага роду лісце простае, суцэльнае, але пласцінка ліста мае сучляненні з чаранком, а гэта служыць доказам таго, што іх просты ліст з’яўляецца вытворным ад складанага ліста. Чаранок у раслін гэтага роду часта крылаты. Па памерах лісце вар’іруе ад дробных, эрыкоідных да сярэдніх памераў, але часам яны бываюць вельмі буйнымі, даму даўжыню, пучкападобныя, яку пальма, якія размешчаны на верхавінцы ствала.
З рутавых найбольшае значэнне для чалавека маюць прадстаўнікі падсямейства цытрусавых, у асаблівасці род цытрус, да якога належаць важныя культурныя пладовыя расліны: апельсін, мандарын, лімон, грэйпфрут, а таксама памеранец, пампельмус, бергамот і інш. На думку шматлікіх батанікаў, культурных відаў цытрусавых у дзікім стане не існуе. Род феладэндран
1 ... 20 21 22 23 24 25 26 27 28