ВУЗ: Не указан
Категория: Не указан
Дисциплина: Не указана
Добавлен: 30.11.2023
Просмотров: 194
Скачиваний: 2
ВНИМАНИЕ! Если данный файл нарушает Ваши авторские права, то обязательно сообщите нам.
Пазакласнае мерапрыемства
для вучняў III-V класаў“СІМВАЛЫ МАЁЙ РАДЗІМЫ”М э т ы : выхоўваць любоў да прыроды, прывіваць добрыя адносіны да птушак.А ф а р м л е н н е : малюнкі дзяцей, літаратура па тэме, мультымедыйныя слайды.Х о д м е р а п р ы е м с т в аП е р ш ы в я д у ч ы.Ёсць у сусвеце планета Зямля.Ёсць на зямлі той краіна адна,А ў той краіне – прыстанішча, дзеСэрца званчэйшыя песні вядзе.Максім ТанкД р у г і в я д у ч ы. Добры дзень, паважаныя сябры! Сёння на мерапрыемстве мы пагаворым пра тую краіну, мясціны якой з маленства нам дарагія, пра тое, што жыве ў нашых сэрцах усё жыццё. У той краіне старадаўнія гарадзішчы і курганы, пад якімі спяць яе абаронцы, у барвовых, быццам ад крыві, мурах замкаў. І ўся яна, тая краіна, зямля пад белымі крыламі буслоў, якіх тысячы і тысячы.П е р ш ы в я д у ч ы . А краіна тая, казачная, непаўторная, адзіная – наша Радзіма – Беларусь.Прыедзь у край мой ціхі,Тут продкаў галасы, Тут белыя бусліхіІ мудрыя лясы.Яўгенія ЯнішчыцД р у г і в я д у ч ы. Якая яна, мая краіна і мая родная зямля? Гэта залатыя палі збажыны з сінімі вачамі васількоў, светлыя ад бяроз гаі, што аглухлі ад птушынага звону, і пушчы, дзе горда нясуць свае кроны алені. Гэта бясконцыя жылы рэк, у якіх плешчуцца бабры і рыбы на захадзе сонца, і гэта амаль адзінаццаць тысяч азёр, чыстых, як усмешка дзіцяці. П е р ш ы в я д у ч ы. Чароўны кут, стары казачны край – наша Беларусь. Са старажытных часоў жылі на гэтай зямлі нашы продкі, ці як прынята казаць, нашы бацькі і дзяды. Таму і называюць людзі землі сваіх продкаў “краем бацькоў”, а каб адна краіна адрознівалася ад другой, даюць ёй назву. Па назве амаль кожнай краіны мы з лёгкасцю разумеем, хто ў большасці тут жыве.П е р ш ы ч ы т а л ь н і к .Яна мне дадзена адзінаяНа ўсё жыццё, на цэлы век.Мая адзіная, радзімаяў вянках лясоў і стужак рэк.Заўсёды самая прыветная,Як сонца, свеціцца сама,Жыве, як мара запаветная,І роўных ёй — нідзе няма. Яе праменнямі сагрэтая,Наліта сілай маладой,Іду, нястомная, па свету яЯе часцінкаю жывой.І ганаруся ўсюды смела я,Што вырасла на той зямлі,Якую клічуць Руссю Белаю,Што тут дзяды мае жылі.М. Шаўчонак. “Мая Радзіма”
Д р у г і ч ы т а л ь н і к .Я – беларус, я нарадзіўсяНа гэтай казачнай зямлі,Дзе між лясоў і пушчаў дзікіхАдвеку прашчуры жылі.Я – беларус, я ганаруся,Што маю гэтае імя:Аб добрай славе БеларусіУ свеце знаюць нездарма!Я – беларус, і я шчаслівы,Што маці мову мне дала,Што родных песень пералівыІ зблізку чую, і здаля...Н. Гілевіча «Я– беларус!»П е р ш ы в я д у ч ы. Кожная краіна мае сваю назву, тэрыторыю, мову і сімвалы. Ці ведаеце Вы сваю родную мову? На якой мове размаўляюць беларусы? (Адказы дзяцей.)Д р у г і ч ы т а л ь н і к .Родная мова, цудоўная мова!Ты нашых думак уток і аснова!Матчын дарунак ад самай калыскі,ты самацветаў яскравая нізка. Кожны з іх барвы дзівосныя мае,вечным агнём зіхаціць - не згарае. Ты мне заўсёды была дапамогай,дзе б і якой ні хадзіў я дарогай. Чую ў табе перазвоны крыніцы,чую ў табе і раскат навальніцы, чую павевы зялёнага бору,водгулле працы у родным прасторы. Кожнай драбнічкай ты варта пашаны,кожнае слова вякамі стварана. І на вякі яно жыць застаецца,вечнае так, як народнае сэрца. Д р у г і в я д у ч ы. У Беларусі ёсць шмат сімвалаў. Гэта афіцыйныя (дзяржаўныя) і прыродныя сімвалы нашай краіны. Давайце з вамі іх пералічым. (Адказы дзяцей.)П е р ш ы в я д у ч ы . Адным з прыродных сімвалаў Беларусі з’яўляецца белы бусел. Хто не ведае гэту цудоўную птушку! Нават назва яе пераклікаецца з назвай нашай краіны – Беларусь , Белая Русь.Д р у г і в я д у ч ы. Белы бусел з’яўляецца крылатым сімвалам нашай краіны. У сэрцы любога беларуса буслам адведена асаблівае месца.П е р ш ы в я д у ч ы . Народнае павер’е сцвярджае, што белы бусел прыносіць у хату ўдачу, дзяцей і нават шчасце.Д р у г і ч ы т а л ь н і к .Няма радзімы без бацькоўскай хаты;Бусліны клёкат – гэта родны дом;Ты будзеш жыць шчасліва і багата,Калі над хатай – буслава гняздо.А летнім днём блакіт нябёс бясконцыІ воблакі – мелодыя без слоў,І над зямлёю роднай наша сонца,І крылле прамяністае буслоў.Буслы да нас вясною зноўку вернуцца,Як на зямлі прадзюбнецца трава.Без чалавечай і буслінай вернасціНяма ні дабрыні, ні хараства.Пімен Панчанка. “Буслы, буслы…”Гучыць урывак з песні “Спадчына” (сл. Янкі Купалы, муз. І. Лучанка). На слайдзе фотаздымкі белых буслоў.
Д р у г і в я д у ч ы . Белыя буслы жывуць заўсёды побач з чалавекам. Свае масіўныя гнёзды часцей за ўсё яны будуюць на дахах жылых дамоў і хлявах, на воданапорных вежах або на слупах высакавольтных ліній.П е р ш ы в я д у ч ы . Белы бусел – вельмі прыгожая птушка, асабліва ў палёце: выцягнутае, як струна, белае цела з шырокімі, бліскучымі, чорнымі на канцах крыламі, з густа-чырвонымі нагамі і дзюбаю. Не заўважыць гэту птушку нельга. Магчыма, таму пра яе так многа складзена розных легендаў. Вось паслухайце, калі ласка, паданне, чаму ў белых буслоў ззаду пер’е чорнага колеру.Т р э ц і ч ы т а л ь н і к . Паданне называецца “Пакаранне бусла”.Калі Бог зрабіў жабаў, яшчырыцаў і вужоў, то злажыў іх у мяшок і даў яго трымаць бацяну, сказаўшы, каб ён туды не глядзеў.Бацяна ўзяла цікавасць, і ён расхінуў мяшок, так усе яшчырыцы, жабы і павыскаквалі. Прыйшоў Гасподзь, ды як убачыў, што бацян павыпушчаў усіх з меху, то ўзяў дубца і зачаў бацяна гасіць па заду. Ад гэтага ў бацяна зад чорны.Д р у г і в я д у ч ы . У беларускай літаратуры таксама вельмі многа твораў пра буслоў. І амаль у кожнага ёсць верш, прысвечаны гэтай птушцы. У народзе існуе і шмат паданняў пра паходжанне бусла. Паслухайце адно з іх.С ё м ы ч ы т а л ь н і к . Гэта было тады, калі Бог хадзіў па зямлі. На зямлі развялося мноства гадаў, што не стала ад іх жыцця ні людзям, ні жывёле. І парашыў Бог знішчыць іх, патапіўшы ў якойсьці бяздонніцы.Бог сабраў гадаў у торбу, завязаў яе, узваліў на плечы аднаму чалавеку і загадаў укінуць у паказанае месца. Як толькі чалавек рушыў з месца, то ў торбе ўсё засквірылася, засіпела. І ўзяло чалавека цікаўства, што ён такое нясе.Чалавек развязаў торбу і аслупянеў ад страху. Гады ж тым часам вылезлі з торбы і распаўзліся ізноў па зямлі. Тады Бог пакараў чалавека за яго празмерную цікаўнасць і загадаў збіраць паўцякаўшых гадаў. Дзеля гэтага ён ператварыў таго чалавека ў бусла. Ходзіць гэты чалавек з накінутай паміж плеч торбай па лугах, палях, балотах ды збірае гадаў, але да гэтай пары ніяк сабраць не можа.З прычыны сваёй крэўнасці з чалавекам бусел не адыходзіць далёка ад людскіх сяліб, мала баіцца людзей і прыносіць ім шчасце (з беларускай міфалогіі).П е р ш ы в я д у ч ы . Вось якое паданне існуе ва ўкраінскім фальклоры пра тое, чаму менавіта буслы прыносяць дзяцей.
Калі татары напалі на сяло, то многіх жыхароў забілі, а астатніх забралі ў палон. А немаўлят кінулі на папялішчы. Убачылі гэта буслы, узялі дзяцей у дзюбы і падняліся з імі высока ў неба. Далёка разнёсся дзіцячы плач, пачулі яго воіны і кінуліся ратаваць сем’і – дагналі арду і адбілі сваіх родных.Д р у г і в я д у ч ы . А вось што расказвае пра буслоў малдаўскае паданне. Жорсткія янычары асадзілі крэпасць Гарадзешты. Яе абаронцы змагаліся мужна, але сілы пакідалі іх. Закончылася ежа і вада. Ворагі радаваліся, спадзеючыся на хуткую перамогу. Раптам моцны парыў ветру змусіў іх прыгнуць галовы. Гэты вецер паднялі крылы сотні буслоў, якія ляцелі над горадам. У дзюбах яны неслі гронкі вінаграду з роднай зямлі. Так воіны выратаваліся ад голаду і смагі.П е р ш ы в я д у ч ы . Калі вельмі горача, дарослая птушка, паўраскрыўшы крылы, абараняе сваіх птушанят ад прамых сонечных промняў. А ў дождж бацькі закрываюць буслянят сваім целам.Д з е в я т ы ч ы т а л ь н і к . Бусел праводзіў заняткі:
Хто мне слова суцяшэння скажа?Далеч зноў грымотамі гудзе.І, глядзіш, у стомленым пейзажыБуслянят ужо няма нідзе.Віктар Гардзей. “Пейзаж з буслянятамі”П е р ш ы в я д у ч ы . Але не толькі ад экалагічных катастроф гінуць буслы. Многа знішчаецца іх падчас войнаў.Т р ы н а ц ц а т ы ч ы т а л ь н і к . Буслы шукаюць на пагорку хату,А там – варонкі, попел і вада,На золку не клякочуць бусляняты,Што не паспелі вылецець з гнязда.Ляцяць буслы ад вёскі і да вёскі,Мінаюць гарадкі і гарады,Дзе і дасюль не змоўклі адгалоскіЯшчэ не адбалелае бяды.Няма на ўзгорку студні каля хатыІ ліпы на развілку трох дарог.Бядуе бусел, быццам вінаваты,Што цёплую буслянку не збярог.Ляцяць кругамі бусел і бусліха:Гудуць адны пустыя каміны,Раса з вярбы сцякае ціха-ціха,І жаляцца хатынскія званы.Сяргей Грахоўскі. “Буслы”Гучыць урывак з песні “Світанак”(сл. У. Някляева, муз. І. Лучанка)Д р у г і в я д у ч ы . У пачатку жніўня ў буслоў пачынаюцца зборы да адлёту. Выраі з сотні буслоў пралятаюць над Беларуссю, Украінай, Балканамі, яны накіроўваюцца ў Паўднёвую Афрыку.П е р ш ы в я д у ч ы . “Паломнікамі ў Меку” называюць іх на Бліжнім Усходзе, бо пралятаюць птушкі над мусульманскімі святынямі.П я т н а ц ц а т ы ч ы т а л ь н і к .Павіс бусліны клёкат над палямі,Кругі, кругі – бясконцыя кругі.Глядзяць у свет бяздумнымі вачамі,Нібы паны, надзьмутыя стагі.На павуцінках ціха грае восень.Напяты струны нерваў і душы…За небасхіл у сонечную просіньСа смуткам лета крочыць у цішы.Алег Салтук. “Павіс бусліны клёкат над палямі”Д р у г і в я д у ч ы . На жаль, не ўсе птушкі могуць падняцца ў неба. Нямала буслоў гіне ў час уборкі зерня, трапляючы пад колы камбайнаў. Многіх калечаць драпежнікі. Часам небяспеку ўяўляюць для іх людзі.Ш а с н а ц ц а т ы ч ы т а л ь н і к .Буслы ўзняліся з поймы ў дарогу.Хвіліна, дзве – над лесам шнур растаў.А ён нат не крануўся – доўга-доўгаНа парыжэлай купіне стаяў.Глядзеў услед… А змрокам, адзінокі,На ліпу сеў каля гнязда свайго,І цішыню разрэзаў дзікі клёкат,Не клёкат – крык надтрэснуты яго.

-
Слухайце, бусляняткі: