ВУЗ: Не указан
Категория: Не указан
Дисциплина: Не указана
Добавлен: 30.11.2023
Просмотров: 61
Скачиваний: 1
ВНИМАНИЕ! Если данный файл нарушает Ваши авторские права, то обязательно сообщите нам.
Ён зваў братоў.
Яму б - пад крылы вецер
І ў дальні шлях, за імі ўслед, паплыць…
Відаць, страшней, страшней за ўсё на свеце
Пакінутым усімі быць.
Міхась Рудкоўскі. “Пакінуты бусел”
П е р ш ы в я д у ч ы . А ці ўсе ведаюць, што ў белага бусла ёсць брат – чорны бусел? У чорнага бусла шмат агульнага з белым: звычкі, “манеры”, асаблівасці палёту, бацькоўская клапатлівасць. Але многае і розніць іх.
Д р у г і в я д у ч ы . Па-першае, знешні выгляд: пер’е амаль цалкам чорнае, адлівае металічным, фіялетавым, зялёным, карычневым і медным адценнем. Белыя толькі грудка і жывот – як быццам надзеты белы фрак. Пра характар і манеры гэтай птушкі вельмі добра напісаў у сваім вершы “Чорны бусел” Віктар Гардзей.
С е м н а ц ц а т ы ч ы т а л ь н і к .
Чорны бусел, а інакш – бацян,
Любіць глуш і векавыя нетры.
Да гнязда праз багну і бур’ян
Шлёпае наўпрост за кіламетры.
Ах, манішка! Беленькі паркаль.
Чорны фрак і боты-скараходы.
Гэткі франт балотны, ды, на жаль,
Бегаць па гасцях не мае моды.
Бачыш дуб на востраве стары?
Там – гняздо – бухматая збудова –
З рознага ламачча, а ўнутры
Выслана падсцілкаю пуховай.
Прыйдзе чэрвень – не бярэ і сон.
Дзеткі, знацца, з добрым апетытам.
Сцеражыся, жаба і трытон:
Бацяняты толькі ікнуць сыта.
Часам смешна: ломячы лазу,
Велікан, адзіны ў сваім родзе,
Ловіць трапяткую страказу
Ці маляўку на падсохлым бродзе.
Дзесьці белы бусел-клекатун
Водзіць карагоды чарадою.
Гэты ж, чорны, скончаны маўчун –
Не азвецца нават раніцою.
І тады, калі ляціць на Ніл,
Не лякае цішыню балота,
Ды яму куток адвечна міл,
І яго не мучыць адзінота.
З выраю вярнуўшыся, дзівак
Перш за ўсё дзе-небудзь у зацішку
Дзюбаю абгладзіць чорны фрак
І пачысціць белую манішку.
П е р ш ы в я д у ч ы . У беларускім фальклоры таксама ёсць паданні пра паходжанне чорных буслоў. Паводле аднаго з іх Валянцін Лукша напісаў верш “Чорныя буслы”. Паслухайце з яго ўрывак.
В а с е м н а ц ц а т ы ч ы т а л ь н і к .
… Шмат на нашай зямельцы вячыстых лясоў.
Шмат было тут заўсёды белакрылых буслоў.
Калі пара бусліная каля жытла бесклапотна
Ў суседстве спрадвечным жыла,
Людзі верылі шчыра: абыдуць напасці,
Бо нібыта буслы ім прыносілі шчасце.
Менавіта таму, хоць сцвярджаць не бяруся,
Любы край наш назваўся здаўна Белай Руссю.
Ды аднойчы панадзіўся ў ціхую вёску
Нейкі злыдзень калматы –
Вандроўнік-зайздроснік.
На людзей шмат наклікаў ён гора і бед,
Шчасце ўсё захацеў ён прысвоіць сабе.
Палавіў ён буслоў. І буслы з году ў год
Шчасце ў дзюбах насілі ў хату яго.
Ды зайздросніка прага душыла заўзята –
Усё, здавалася, шчасця яму малавата.
Не даваў ён буслам адпачыць ні на хвілю –
Ні ў буслянцы паклёкаць,
Вольна выпрастаць крылы.
Ледзь не ўсім ужо шчасцем
Злыдзень той заўладарыў,
Ды з’явіліся дзеткі ў буслінае пары.
Клёкат радасны ўзвіўся вясёлкавым ранкам
З першым сонечным промнем над шчаснай буслянкай.
Падрасталі-раслі што ні дзень бусляняты,
Але гора сачыла з зайздросніцкай хаты.
Бо выглядваў зайздроснік у акно зноў і зноў:
-
Мне ніякай карысці ад гэтых буслоў!..
Як да справы вярнуць гэтых дурняў цыбатых?
Вінаваты, напэўна, ва ўсім бусляняты?
Думаў думу зайздроснік тры дні і тры ночы.
Да азяблай буслянкі ўранку пакрочыў.
Птушанят павыкідваў з буслянкі зайздроснік –
Бусляняіы больш есці ў буслоў не папросяць!
Задаволены прэч ад буслянкі пайшоў –
Больш не будзе дарэмных турбот ад буслоў!
Прыляцелі буслы – нема ўсхліпвае вецер, -
Нежывыя ляжаць іх маленькія дзеці.
І не думаў забойца пра помсту за згубу,
Ды прынеслі вуголле буслы ў сваіх дзюбах.
Шуганула чырвонае полымя ў неба –
Так зайздросніку й трэба! Так нелюдзю й трэба!
І заўважылі людзі, што з дымнага пекла
Ўзляцелі буслы – неба крылле рассекла.
І заўважылі людзі ў небе прасторным:
Стала крылле ад гора не белым, а чорным.
У спрадвечную пушчу ляцела далей
Пара чорных буслоў ад бяды, ад людзей…
Кажуць, птахі з людзьмі жыць бы ў дружбе маглі,
Каб не стала нядобрых людзей на зямлі.
Д р у г і в я д у ч ы . Чорны бусел занесены ў Чырвоную кнігу. У Бярэзінскім запаведніку налічваецца каля 20 пар чорных буслоў, якія штогод прылятаюць у свае гнёзды.
П е р ш ы в я д у ч ы . Наступным прыродным сімвалам Беларусі з’яўляецца зубр. Зубр - візітная картка багатага і разнастайнага жывёльнага свету Беларусі. Гэты магутны і прыгожы звер увасабляе сілы прыроды.
На слайдзе фотаздымкі зуброў.
Д р у г і в я д у ч ы . Па меры знішчэння лясоў і асушэння балот, па меры пранікнавення ў лясы людзей і асваення імі найбольш урадлівых зямель пад палі і пашы для хатняй жывёлы, зона распаўсюджвання зубра паступова скарачалася. Зубры шукалі прытулку. Такім прыстанішчам для іх з'явілася Белавежская пушча, апошняе месца пражывання зуброў у натуральных умовах.
Чытальнік
П е р ш ы в я д у ч ы . Зубр нагадвае беларусаў не толькі гістарычным лёсам, але і характарам. Ён адрозніваецца мудрасцю, спакоем і справядлівасцю. У звычайным стане гэта вельмі мірны, спакойны звер, які імкнецца схавацца ў гушчары лесу. Ён ніколі не нападае першым. Але калі яго раззлаваць, зубр прыходзіць у лютасць, і тады ўжо з ім ніхто не можа справіцца.
Д р у г і в я д у ч ы . Аб сіле зубра існуюць шматлікія легенды і казкі. Паслухайце інсцыніроўку казкі .
Д р у г і в я д у ч ы . Нам жа трэба клапаціцца аб прыродзе, каб гэтыя сімвалы нашай краіны (жывёлы, птушкі, расліны) і ўвогуле беларускія краявіды не засталіся толькі ў вершах, малюнках і фотаздымках.
Д в а ц ц а т ы ч ы т а л ь н і к .
Гучыць песня “Аист на крыше” (сл. А. Папярэчнага, муз. Д. Тухманава).