ВУЗ: Не указан

Категория: Не указан

Дисциплина: Не указана

Добавлен: 19.05.2025

Просмотров: 3116

Скачиваний: 1

ВНИМАНИЕ! Если данный файл нарушает Ваши авторские права, то обязательно сообщите нам.

кія да ўпыроў духі памерлых – наўі – мелі выгляд птушак, якія прылятаюць з выраю і нясуць людзям шкоду.

Смерць чалавека не заўсёды ўспрымалася славянамі як трагедыя. Часцей за ўсё яна разглядалася як яго пераход у іншы, замагільны свет, які на іх думку, размяшчаўся на небе. Агульнаславянскае слова «ирье» (рай, нябёсы) нагадвае беларускае «вырай». У VІ-ІХ стст. у славян пераважаў абрад трупаспалення, звязаны з верай у неба як месца жыхарства душ, куды яны трапляюць разам з дымам ад пахавальнага вогнішча. Прах памерлага, змешчаны ў гаршчок для ежы, хавалі ў магілах або курганных насыпах. Хавалі і пад дзвярыма жытла, адсюль пайшла прыкмета не вітацца і не перадаваць рэчы праз парог.

З ІХ ст. продкі адмовіліся ад крэмацыі і перайшлі да сучаснага метада пахавання ў дамавіне, з закопваннем яе ў магільнай яме.

Гаспадарчыя поспехі славян, удасканаленне грамадскіх адносін, прагрэс у духоўнай сферы абумовілі з’яўленне развітых форм язычніцкай абраднасці як арганізаванай і ўпарадкаванай сістэмы магічных дзеянняў. У іх ліку Радуніца, Каляды, Грамніцы, Гуканне вясны, Дажынкі. Асаблівую значнасць у славянскай абраднасці меў культ продкаў, увасоблены ў свяце «Дзяды», якое адзначаецца 26 кастрычніка.

Найбольшая колькасць святаў звязана з культам Сонца – у тым ліку Купалле, якое святкавалася ў ноч на 24 чэрвеня, і Каляда – з 26 снежня па 6 студзеня.

Такім чынам, у балтаў і славян існавалі развітыя формы рэлігіі, якія дапамагалі ім жыць у гармоніі з прыродай і задавальняць свае гаспадарчыя і духоўныя патрэбы.

5.У 980 г. наўгародскі князь Уладзімір, заваяваўшы кіеўскі трон,

умэтах умацавання дзяржавы ўвёў адзіны для ўсіх культ язычніцкіх багоў. Паводле «Аповесці мінулых гадоў», князь «усталяваў на пагорку над дваром церамным Перуна драўлянага, а галава яго срэбная,

авус залаты, і Хорса, Дажбога, і Стрыбога, і Смаргла, і Мокаш». Але ў 988 г. па палітычных матывах ён прыняў рашэнне далучыць супляменнікаў да хрысціянства і з дапамогай візантыйскіх святароў перавесці ўсё насельніцтва ў новую веру. Праз колькі год на Беларусі былі створаны першыя епархіі з цэнтрамі ў Полацку (992) і Тураве (1013).

Зпачаткам распаўсюджання на ўсходзеславянскіх землях хрысціянства не разбурала язычніцкага духоўнага асяроддзя. Людзі не адразу прызвычаіліся да яго: гэты працэс найперш ахапіў гарады, а сяляне як падаўляючая большасць насельніцтва яшчэ даволі працяглы час спавядала веру сваіх продкаў. Так, у эпічным творы «Слова пра паход

42


Ігаравы», датаваным ХІ-ХІІ стст., часта згадваюцца паганскія багі.

Увыніку хрысціянізацыі важнейшым здабыткам насельніцтва Кіеўскай Русі стала распаўсюджанне «слова боскага», напісанага на славянскай мове балгарскімі манахамі Кірылам (827-869) і Мяфодзіем (815-885). Акрамя рэлігійных кніг, упрыгожаных адмысловымі літарамі і мініяцюрамі, сталі з’яўляцца летапісы, у якіх асвятляліся мінулыя і бягучыя («из лета в лето») падзеі. У іх ліку «Аповесць мінулых гадоў» (пачатак ХІІ ст.), Іпацьеўскі летапіс (ХІІ-ХІІІ стст.) і інш.

Цэнтрамі пісьменства і адукацыі з’яўляліся манастыры і цэрквы. Менавіта пры іх узніклі першыя школы і сховішчы кніг. Статус хрысціянства як дзяржаўнай рэлігіі абавязаў яе іерархаў клапаціцца аб падрыхтоўцы адукаваных кадраў не толькі для сваёй патрэбы, а і для княскага двара. Не менш важную ролю адыгрывалі летапісцы і перакладчыкі, прапаведнікі і настаўнікі разам са «словам божым» прапагандавалі маральныя і эстэтычныя ўзоры, стымулявалі цягу людзей да адукацыі, фарміравалі агульнаславянскія духоўныя каштоўнасці.

Уліку самых славутых прадстаўнікоў хрысціянскай асветы і адукацыі на Беларусі – Еўфрасіння Полацкая (1110-1173 гг.). Дачка князя Георгія і ўнучка Ўсяслава Чарадзея, Прадслава, прыняўшы пострыг і імя Еўфрасіння, прысвяціла сябе служэнню богу і людзям. Яна працавала над збіраннем, перакладамі грэчаскіх рэлігійных твораў і займалася перапісваннем кніг, якія разыходзіліся па ўсёй Полацкай зямлі

іза яе межамі. Пры манастырах яна адкрыла дзве школы, (у тым ліку адну для дзяўчынак), дзе, акрамя пачатковых ведаў, дзеці знаёміліся з прыродазнаўствам, медыцынай, рыторыкай, (асобныя з іх) паэтыкай, вывучалі стараславянскую, грэчаскую і лацінскую мовы.

У1161 г. па заказу Еўфрасінні полацкі майстра Лазар Богша зрабіў крыж, які да гэтага часу лічыцца не толькі шэдэўрам старажытнага мастацтва, але і духоўным сімвалам праваслаўных вернікаў Беларусі.

Другім славутым асветнікам з’яўляецца Кірыла Тураўскі (каля 1130 – каля 1182 гг.). Напісаныя ім «Словы» (павучэнні) прынеслі яму славу прапаведніка. На гэтай ніве ён праславіўся яшчэ больш і набыў прозвішча «Златавуста», калі ў 1161 г. стаў тураўскім епіскапам.

Выдатным царкоўна-палітычным дзеячам, мысліцелем і асветнікам свайго часу быў Клімент Смаляціч (? – пасля 1164 г.). Ён сам набыў высокую адукацыю і прапаведаваў прыярытэт духоўных каштоўнасцей над матэрыяльнымі.

Уліку дасягненняў усходнеславянскіх літаратараў – мастацкі твор «Слова пра паход Ігаравы», дзе адбіліся сапраўдныя гістарычныя падзеі. Твор прасякнуты ідэямі братэрства славян, любові да Радзімы.

43


З’яўленне рукапісных кніг стымулявала распаўсюджанне пісьменства. У ліку матэрыяльных доказаў ранняга яго існавання на Беларусі, з’яўляецца полацкая пячатка Х ст., надпісы на Барысавым і Рагвалодавым камянях. Аб тым жа сведчаць знойдзеныя тагачасныя прыстасаванні для пісьма – пісалы; лісты, напісаныя на бярозавай кары – «берасцяныя граматы». У ліку асоб, якія валодалі пісьменствам, былі не толькі святары, а і свецкая знаць, купцы і рамеснікі.

Вызначальны ўплыў хрысціянства на духоўнае жыццё жыхароў Беларусі ўвасобіўся ў архітэктуры. Разам з драўлянымі храмамі ў ХІХІІ стст. з’явіліся мураваныя, выкананыя мясцовымі дойлідамі ў візантыйскім стылі, у Полацку (сабор Св. Сафіі, Барысаглебскі манастыр, Спаса-Еўфрасінеўская царква), Віцебску (Благавешчанская царква), Гародні (Каложская царква, Ніжні храм). Па сваім прызначэнні храмы з’яўляліся не толькі культавымі пабудовамі а сховішчамі кніг, майстэрнямі па іх пераспісцы, памяшканнямі для навучання дзяцей. Пад час нападу ворага храмы маглі паслужыць абарончымі аб’ектамі.

Рэлігійная тэматыка знайшла яскравае ўвасабленне ў манументальным (фрэскі) і дэкаратыўным мастацтве, іканапісе. Хрысціянская сімволіка сталі выцясняць язычніцкія амулеты і талісманы. Высокага развіцця дасягнула кніжная мініяцюра – выкананыя рознакаляровымі фарбамі малюнкі, заглаўныя літары, арнаменты. Усе пісьмовыя крыніцы ХІ-ХІІІ стст. – летапісы, павучэнні, казанні, летапісы, мастацкая літаратура ўвабралі ў сабе надзённыя духоўныя і сацыяльныя праблемы, якія хвалявалі грамадства Кіеўскай Русі.

6. Устойлівыя сацыяльная структура і палітычны лад, панаванне беларускай мовы як дзяржаўнай і іншыя фактары абумовілі фарміраванне ў ХІV-ХVІ стст. новай этнічнай супольнасці – беларускай народнасці. Адным са стваральных кампанентаў гэтага працэсу з’явілася развіццё нацыянальнай культуры. Яе матэрыяльная складаючая ўвасобілася ва ўдасканаленні прылад працы, павелічэнні рамесных спецыялізацый, вырабе новай прадукцыі (кафля, шкло, папера), утварэнні цэхавай сістэмы, з’яўленні новага тыпу паселішчаў (мястэчка) паляпшэнні планіроўкі і ўмацаванні гарадоў і інш.

Духоўная культура беларускіх зямель з моманту іх уваходжання ў склад ВКЛ абапіралася на ўсходнеславянскую традыцыю, што адбілася ў фальклоры (быліны, паданні, казкі), народных святах (Каляды, Купалле) і забавах. Нягледзячы на процідзеянне царквы, усе здабыткі народнай творчасці перадаваліся з пакалення ў пакаленне, узбагачаліся новымі творамі, фарміруючы нацыянальны характар народа і яго

44


літаратурную мову.

Пад уздзеяннем сацыяльна-эканамічных, палітычных, культурных і іншых фактараў мова новай духоўнай літаратуры паступова адыходзіла ад царкоўна-славянскіх узораў. Так, «Сказанне аб літоўскіх пакутніках» (XIV ст.) было напісана на мове, зразумелай большасці насельніцтва. У значнай ступені гэта знайшло ўвасабленне ў летапісных творах – «Летапісец вялікіх князёў Літоўскіх» (20-я гады XV ст.), а таксама беларуска-літоўскі летапіс (1446 года), «Хроніка Вялікага княства Літоўскага і Жамойцкага», «Хроніка Быхаўца». Усе яны напоўнены апісаннем шматлікіх ратных падзей, прасякнуты гонарам за сваю дзяржаву і яе князёў. Такім чынам, разнастайныя падзеі з гісторыі ВКЛ і яго народа закладалі падмурак нацыянальнай літаратуры.

Далейшае яе развіццё звязана з пачаткам новага этапа ў развіцці заходнееўрапейскай культуры – эпохі Адраджэння (Рэнесансу), якая канцэнтравалася не на богу, а на чалавеку як самадастатковай істоце з уласцівымі яму свабодай, духоўнай і фізічнай прыгажосцю, стваральнай дзейнасцю. Да гэтага часу (канец ХV-пачатак ХVІ стст.) у ВКЛ, найперш у гарадах і мястэчках, дзе існавала магдэбургскае права, таксама ўзніклі перадумовы для распаўсюджання гуманістычных ідэй. Адным з першых іх прыхільнікаў і прапагандыстаў быў Францыск Скарына (каля 1490 – каля 1550), выхадзец з Полацка, выпускнік Кракаўскага і Падуанскага ўніверсітэтаў, бакалаўр свабодных навук і доктар медыцыны. У 1517 г. у Празе выйшла з друку «Библия руска, выложена доктором Франциском Скориною из славного града Полоцька, Богу ко чти и людем посполитым к доброму научению». Мэтай сваёй працы ён бачыў не толькі ўмацаванне ў «людей посполитых» хрысціянскай веры і маралі, але і іх «научение». Таму ж спрыялі прадмовы, сказанні і пасляслоўі, народны каляндар – «Малая падарожная кніжыца са Святцамі і Пасхаліяй», выдадзеныя ў Вільні, у якіх аўтар выявіў свае перадавыя філасофскія, маральна-этычныя погляды.

Выдавецкая дзейнасць Скарыны значна наблізіла кнігу да чытача як па яе кошту, так і па даступнасці зместу. Характэрна і тое, што надрукаваная ім Біблія з’явілася на мове, зразумелай усім усходнім славянам. Яго подзвіг як грамадзяніна і гуманіста заключаўся і ў тым, што ён падрываў манаполію царквы на распаўсюджанне слова боскага, праз свае кнігі даваў магчымасць простым людзям самастойна далучыцца да духоўных і свецкіх каштоўнасцей.

Новыя, уласцівыя эпосе Адраджэння гуманістычныя рысы, знайшлі ўвасабленне ў творах выдатнага беларускага паэта Міколы Гусоўскага (каля 1480 – пасля 1533). Напісаная ім у Рыме на лацінскай

45


мове паэма «Песня пра зубра» і выдадзеная ў Кракаве (1523), яна характарызуе аўтара як патрыёта і прыхільніка мірнага, стваральнага жыцця народа ВКЛ на чале з моцным і мудрым князем. На думку аўтара, зубр як сімвал гэтага народа велікадушна ставіцца да ўсіх, хто не нясе яму шкоды, і бывае бязлітасным, калі яму пагражае небяспека.

У 1529 г. быў прыняты і пачаў дзейнічаць Літоўскі Статут, які з’яўляўся не толькі зводам тагачасных законаў, але і ўзорам палітычнай і прававой культуры. Ідэя Статута аб вяршэнстве закона для ўсіх – выводзіла яе аўтараў у ранг мысліцеляў сусветнага маштабу.

Барацьбе супраць усеўладдзя каталіцкай царквы адпавядала творчасць Сымона Буднага (каля 1530 – ?) выпускніка Кракаўскага ўніверсітэта, заснавальніка друкарняў у Нясвіжы (1562), (разам з Я. Кішкам) і Лоску. Як прадстаўнік пратэстанцкай плыні, ён выдаў асновы рэфармацыйнага вучэння на беларускай мове «Катэхізіс», творы «Пра апраўданне грэшнага чалавека перад Богам» і пераклад Новага Запавету (1574). С. Буднаму належаць палемічныя трактаты ў абарону вяршэнства закона, верацярпімасці, асветы народа, роднай мовы.

Творчасць Васіля Цяпінскага (Амельяновіча) (каля 1540–?) як асветніка, пісьменніка і кнігавыдаўца таксама звязана з часам Рэфармацыі на Беларусі. Яму належыць першы пераклад і выданне на беларускую мову Евангелля ва ўласнай друкарні. Як шчыры патрыёт сваёй зямлі, В. Цяпінскі выступаў за выкарыстанне роднай мовы ў набажэнстве, навуцы, літаратуры, за навучанне на ёй дзяцей і г. д.

Пад уздзеяннем ідэй Рэнесансу і Рэфармацыі, а таксама асветні- каў-гуманістаў, стан адукацыі ў ВКЛ істотна палепшыўся. У параўнанні з ХІІІ-ХV ст., калі пераважалі манастырскія, царкоўныя і прыватныя (пры маёнтках буйных феадалаў) школы, іх павялічылася, а па змесце яны набылі пераважна свецкі характар.

Адметнай асаблівасцю адукацыйных устаноў ВКЛ ХVІ ст. зрабілася перавага ў іх так званых брацкіх (адкрытых пад дабрачынных аб’яднанняў – «брацтваў») школ, дзе на працягу 3-5 год навучаліся дзеці розных саслоўяў, як правіла, пратэстанцкага і праваслаўнага веравызнання. Кожная школа мела свае статут, змест і арганізацыю навучання. Пасля набыцця пачатковай адукацыі дзеці мусілі вувучаць «сем вольных навук» – «трывіўма» (граматыка, рыторыка, дыялектыка) і «квадрывіўма» (арыфметыка, геаметрыя, астраномія і музыка). У пратэстанцкіх школах выкладаліся багаслоўе і царкоўныя спевы, лацінская, грэчаская і родная мова, рыторыка, гісторыя, матэматыка. Выкарыстоўвалася групавая або класная ўрочная сістэма, у якой існаваў катэхізісны метад навучання, пабудаваны на пытаннях і адказах.

46