ВУЗ: Не указан

Категория: Не указан

Дисциплина: Не указана

Добавлен: 19.05.2025

Просмотров: 3105

Скачиваний: 1

ВНИМАНИЕ! Если данный файл нарушает Ваши авторские права, то обязательно сообщите нам.

жавы, незалежна ад веравызнання. Пастаянна ж соймы пачалi склiкацца ў часы княжання Жыгiмонта I Старога (1506-1544 гг.). З пачаткам вальных соймаў палiтычнае адзiнства дзяржавы забяспечвалася не толькi прызнаннем манарха, але i удзелам прадстаўнiкоў розных тэрытарыяльных частак у цэнтральным органе ўла-ды. З 1512 г. была ўведзена норма прадстаўнiцтва ўпаўнаважаных паслоў – па 2 шляхцiцы ад зямлi цi павета. Князi, паны i ураднiкi запра-шалiся паiменна. Так паўстаў новы палiтычны iнстытут – вальны сойм, якi замкнуў сiстэму органаў вярхоўнай улады ў дзяржаве. А манархія з абсалютнай пераўтварылася ў больш прагрэсіўную – саслоўна-прадстаўнічую

6. З моманту з’яўлення ва Ўсходняй Еўропе манаска-рыцарскіх ордэнаў нямецкая экспансія на землі прусаў, куршаў, ліваў, эстаў і іншых плямёнаў пад выглядам іх хрысціянізацыі несла ў сабе пагрозу заваявання зямель ВКЛ. Актыўную барацьбу супраць крыжакоў вялi Міндоўг, Трайдзень, Вiцень. Асабліва напружаныя адносіны ВКЛ з крыжакамі ўзніклі пасля смерці Гедыміна. Барацьба з крыжакамі адбывалася з пераменным поспехам. Так, у 1363 г. крыжакі разграмілі вялікакняскае войска і захапілі Горадню. Са свайго боку Кейстут з 1345 па 1382 г. здзейсніў каля 30 паходаў у Прусію і 10 – у Лівонію.

Віленска-Радамская ўнія, акрамя іншага, паспрыяла кансалідацыі Польшчы і ВКЛ у барацьбе з немцамі. 15 ліпеня 1410 г. каля Грунвальда супраць войска вялікага магістра Тэўтонскага ордэна Ўльрыха фон Юнгінгена Вітаўт выставіў каля 40 харугваў, у тым ліку 28 з беларускіх гарадоў, а таксама татарскую конніцу. Ягайла выставіў 51 харугву і чэшскі атрад. Бітва скончылася поўным разгромам крыжакоў. Паводле Тарунскага міру, усе захопленыя імі гарады вярталiся ўладальнiкам, а Жамойць пераходзiла ў пажыццёвае ўладанне Вiтаўта.

У час, калі немцы каланізавалі Балтыйскае ўзбярэжжа, з мангольскіх стэпаў на Еўропу рухалася арда Чынгісідаў. У 1236 г. манголы разграмілі волжскіх балгар, а з 1237 – пачалі заваяванне Русі. Вяртаючыся з пераможнага еўрапейскага паходу, у канцы 1241-пачатку 1242 г. яны прайшлі далёка на поўдзень ад тэрыторыі сучаснай Беларусі. ВКЛ не мела такiх разбурэнняў, як шматлiкiя рускiя княствы. Некаторыя з іх дабрахвотна пераходзiлi у яго склад, каб пазбегнуць манголататарскага прыгнёту. А ўзмацнiўшыся, войскi ВКЛ маглi нават прыпынiць заваёўнiкаў, як гэта адбылося ў 1362 г. на Сiнiх Водах. У далейшым князi ВКЛ iмкнулiся ўсталяваць з мангола-татарамi саюзныя адносiны, скiраваныя, у першую чаргу, супраць Маскоўскага княства як палiтычнага канкурэнта на мiжнароднай арэне. У 1392 г. Вітаўт вы-

33


даў татарам прывілей на пасяленне ў межах дзяржавы. Плённыя адносiны ВКЛ з татарамi яскрава праявiлiся i у час Грунвальдскай бiтвы. Саюзнiцкую з татарамi палiтыку працягваў Казiмiр Ягелончык.

Другая палова ХV ст. характарызуецца пагаршэннем адносiн памiж ВКЛ i Крымскiм ханствам – колішняй часткай Залатой Арды. Саюзнiк Масквы хан Менглi-Гiрэй здзяйсняў частыя набегi на паўднёвыя землi ВКЛ. У перыяд з 1500 па 1569 гг. беларускiя землi падверглiся 45 набегам. У 1505 г. заваёўнікі захапілі Менск i Навагародак і паланілі каля 100 тыс. жыхароў. У наступным, 1506 г. гетман ВКЛ М. Глiнскi у баi пад Клецкам разбiў татарскае войска i вызвалiў палонных. У далейшым асноўнай сiлай, якая стрымлiвала паходы татар на ВКЛ, стала казацкае войска Запарожскай Сечы.

У ХІV ст. другім пасля Вільні цэнтрам па «збіранні» рускіх зямель стала Масква. Карыстаючыся падтрымкай залатаардынскіх ханаў, князь І. Каліта (1325-1340) далучыў некалькі суседніх княстваў. Каб не даць Маскве ўзмацніцца, ВКЛ аказвала дапамогу яе праціўнікам, і асабліва Цвярскому княству, вядома ж, спадзеючыся на ўласнае дамінаванне ва ўсходнеславянскіх землях. Гедымін і яго нашчадкі шукалі саюзу з Ноўгарадам, Псковам, Смаленскам, а Альгерд ажаніўся з цвярской князёўнай і на пэўны час узяў пад абарону ўсё княства, здзейсніўшы тры паходы на Маскву.

Пад канец княжання Альгерда Маскве ўдалося падпарадкаваць Цвер і прыпыніць актыўнасць ВКЛ. Узмацненне Масквы не выйшла з поля зроку новага князя ВКЛ Ягайлы, які абяцаў дапамогу хану Мамаю ў яго барацьбе супраць Дзмітрыя Іванавіча пад час Кулікоўскай бітвы ў верасні 1380 г. Выкарыстоўваючы замацаваны дынастычным шлюбам саюз з Масквою, Вітаўт працягваў пашыраць свой уплыў на ўсходнія славянскія землі. Неўзабаве яму ўдалося падпарадкаваць Вязьму (1403) і Смаленск (1404), а з 1427 года ён нават усталяваў пратэктарат над Вялікім княствам Маскоўскім, дзе княжыў яго малалетні ўнук пад рэгенцтвам дачкі – Соф’і Вітаўтаўны.

Разам з тым у краіне існавала істотная баярская плынь, незадаволеная прапольскай арыентацыяй двара, распаўсюджаннем каталіцызму і нераўнапраўным становішчам праваслаўнай знаці. З другога боку, узрастанне магутнасці Масквы, якой у 1480 г. удалося канчаткова вызваліцца з-пад улады Залатой Арды, рабілася ўсё больш прывабным для гэтай часткі вышэйшага саслоўя ВКЛ. Невыпадкова, што ў 1481 г. тут адбылася спроба дзяржаўнага перавароту. Яго ўдзельнікі – князі Гальшанскi i Алелькавiч былi пакараны смерцю, Бельскi з Глiнскiм уцяклi у Маскву і паступілі на службу да Iвана III.

34


Князь ВКЛ Аляксандр Казiмiравiч не здолеў аказаць дзейснага ваеннага адпору Маскве i iмкнуўся ўладзiць вайну мiрнымi сродкамi. У прыватнасцi, ён адмовiўся ад падтрымкi варагаваўшых з Масквой Ноўгарада, Пскова, Цвяры, Разанi. Мiрнае пагадненне мусiла замацавацца дынастычным шлюбам: Аляксандр Казiмiравiч ажанiўся з дачкой Iвана III Аленай. Але ў 1500 г. баявыя дзеяннi аднавiлiся iзноў i амаль бесперапынна працягвалiся да 1537 года. Толькі за час баявых дзеянняў з 1501 па 1503 г. ВКЛ страцiла чвэрць сваiх тэрыторый, у тым лiку населеных беларусамi.

Новы цар Маскоўскі і ўсёй Русі Васіль ІІІ пасля смерці Аляксандра Казіміравіча (1506) спрабаваў праз сваю сястру Алену (удаву князя ВКЛ) падпарадкаваць усю дзяржаву Маскве. Абранне паны-радаю новага князя – брата Аляксандра, Жыгiмонта Казiмiравiча падштурхнула Маскву да новых ваенных паходаў супраць ВКЛ. Нягледзячы на здабытую гетманам К. Астрожскім перамогу пад Оршай у верасні 1514 г., дзяржава страціла Смаленск і многія ўсходнія землі. Перамiр’е, заключанае ў 1537 г., працягвалася крыху больш за 20 год. Асноўным рэгiёнам узброеных сутыкненняў абедзвюх дзяржаў з’яўлялiся тэрыторыi, якiя знаходзiлiся памiж iмi, у першую чаргу Cмаленшчына, Браншчына i iнш. Палітычнае процістаянне паміж дзяржавамі ўзмацнялася рэлігійным.

Лекцыя 4. ФАРМІРАВАННЕ БЕЛАРУСКАГА ЭТНАСУ І ЯГО КУЛЬТУРЫ Ў ПЕРЫД СЯРЭДНЯВЕЧЧА

Пытанні

1.Усходнеславянскі этнічны падмурак ВКЛ. Фарміраванне этнічнай тэрыторыі беларусаў у ХІV-ХV стст.

2.Эканамічныя і палітычныя фактары кансалідацыі беларускага этнасу

3.Асноўныя канцэпцыі паходжання беларускага народа і яго саманазвы

4.Духоўнае жыццё балтаў і ўсходніх славян у эпоху ранняга сярэднявечча

5.Прыняцце хрысціянства і распаўсюджванне пісьменнасці

6.Развіццё духоўнай культуры беларускіх зямель у ВКЛ і яго асаблівасці. Ідэі еўрапейскага Рэнесансу і выбітныя дзеячы беларускага Адраджэння

7.Месца і роля беларускай культуры ў духоўным жыцці ўсходніх славян

іў агульнаеўрапейскім культурна-цывілізацыйным працэсе

1.З моманту ўтварэння ВКЛ яго ўсходнеславянскі этнічны падмурак заставаўся вызначальным. Далучэнне новых усходнеславянскiх зямель у другой палове ХІУ пачатку ХV cтст. iстотна павялiчыла вагу «рускага» (усходнеславянскага) элемента ў дзяржаве. У гады княжан-

35


ня Альгерда і Вітаўта завяршылася ўваходжанне ў дзяржаву беларускіх этнічных тэрыторый і большая частка колішняй славяна-рускай дзяржавы разам з яе сталіцай – горадам Кіевам. У ліку шляхоў пашырэння дзяржавы былі мірныя і ваенныя, дабрахвотныя і гвалтоўныя. Не апошнюю ролю адыгрывалі дынастычныя шлюбы. Усё гэта і іншае абумоўлівала розны статус кожнай з уключаных зямель, але, як правіла, кожная з іх, саступіўшы частку ўпраўленчых функцый цэнтральнай уладзе, захоўвала ранейшы жыццёвы ўклад.

Устараненне пагрозы крыжацкага і мангола-татарскага заваявання спрыяла імкліваму развіццю ВКЛ, яго сельскай гаспадаркі, рамяства і гандлю, росту гарадоў і мястэчак; фарміраванню ўласцівага развітому феадалізму сацыяльнай структуры; уздыму матэрыяльнай і духоўнай культуры жыхароў.

Вялікае княства Літоўскае, Рускае і Жамойцкае аб’яднала ў сабе народы сучаснай Беларусі, Прыбалтыкі, Украіны і Расіі. Перавага ўсходнеславянскіх (9/10) зямель і іх насельніцтва (8/10) абумовіла магчымасць пашырэння на балтаў уплыву больш перадавой на той час матэрыяльнай і духоўнай культуры. Лiтоўскiя феадалы ўспрынялi беларускую культуру i выкарыстоўвалі беларускую мову ў паўсядзённым ужытку. Менавiта пры іх «руская» мова набыла ролю афiцыйнай, дзяржаўнай. Значныя зрухі ў сацыяльна-эканамічным, палітычным і культурным жыцці паспрыялі далейшаму этнагенезу беларусаў

2. У этнічнай гісторыі Беларусі перыяд утварэння і развіцця ВКЛ цесна звязаны з фарміраваннем беларускай народнасці. У ліку вызначальных фактараў гэтага працэсу – палітычны, які абумовіў кансалідацыю беларускага этнасу ў складзе новага дзяржаўнага ўтварэння – ВКЛ. Негвалтоўнае, дагаворна-дабрахвотнае аб’яднанне ў яго складзе звыш дваццаці ўсходнеславянскіх княстваў прычынілася да складвання адной этнічнай тэрыторыі і абумовіла іх актыўнае далейшае ўзаемадзеянне ў агульных інтарэсах. Нягледзячы на захаванне за ўсходнімі землям Падзвіння і Падняпроўся істотнай аўтаноміі, у межах ВКЛ адбылося ўсталяванне моцнай цэнтралізаванай улады вялікага князя з апаратам кіравання, адзіным заканадаўствам і дзяржаўнай мовай, што паклала канец сепаратызму ўдзельнай знаці.

Важнейшым фактарам, якія паспрыяў фарміраванню беларускай народнасці, быў эканамічны. Менавіта ён абумовіў кансалідацыю ўсходнеславянскіх зямель пад час утварэння ВКЛ і ў далейшым такжа станоўча ўздзейнічаў на ўзнiкненне беларускай народнасцi у ХIV-ХVI стст., калі феадальны спосаб вытворчасці дасягнуў свайго росквіту.

36


Змены ў сельскай гаспадарцы (выкарыстанне новай тэхнікі і тэхналогіі земляробства, валочная памера, удасканаленне сістэмы павіннасцей, развіццё фальваркаў) станоўча адбіліся на ўраджайнасці і таварнасці збожжа, забеспячэнні гарадоў прадуктамі і сыравінай.

Прагрэс у сельскай гаспадарцы абумовіў уздым рамяства і далейшае развіццё гарадоў. Натуральным працягам гэтых працэсаў стала ўзнікненне мястэчак, якія яшчэ больш умацоўвалі сувязь паміж горадам і вёскай як у эканамічным, так і культурным плане.

Фарміраванне беларускай народнасці адбывалася ў працэсе развiцця феадальных адносiн, калі пачалі складвацца саслоўныя групы насельнiцтва са строга азначаным колам правоў і абавязкаў для кожнай з іх. Вызначальную ролю ў дзяржаве адыгрывалі свецкія і духоўныя феадалы. У ВКЛ з ХІІІ ст. асноўная маса свецкіх феадалаў называлася баярамі, якія з’яўляліся нашчадкамі Полацкага і Тураўскага княстваў. У ХІV ст. да іх далучылася літоўская, а ў ХV – жамойцкая знаць. З 1413 г. у дзяржаўных актах узнік тэрмін «баяры-шляхта», а з другой чвэрці ХVІ ст. ён стаў выкарыстоўвацца пастаянна. У ХІV–ХV стст. сталі вылучацца князі, знатныя баяры (паны) і інш. На ніжэйшай прыступцы знаходзілася дробная шляхта.

Сацыяльная структура гарадоў і мястэчак была больш разнастайнай (саслоўі мяшчан, расмеснікаў, купцоў; заможныя пласты і гарадскія нізы), але па нацыянальнай прыкмеце іх жыхарства ўяўляла пераважна аднародную беларускамоўную супольнасць, цесна звязаную з аграрнай часткай насельніцтва ВКЛ. Нягледзячы на існаваўшыя мiжсаслоўныя (паміж сялянамі і феадаламі) і ўнутрысаслоўныя (паміж шляхтай і святарамі розных веравызнанняў) супярэчнасці, існаваўшая ў ВКЛ сацыяльная структура спрыяла фарміраванню агульных дзяржаўных і нацыянальных інтарэсаў грамадства. Але ў працэсе складвання беларускай народнасці вызначыліся і пэўныя цяжкасці, звязаныя з арыентацыяй кіраўніцтва ВКЛ на палітычны саюз з Польшчай, што прывяло да акаталічвання не толькі літоўскай, але і часткі ўсходнеславянскай (праваслаўнай) знаці. У выніку асноўная (этнастваральная) маса насельніцтва вёсак і гарадоў стала губляць сваю палітычную і духоўную эліту, без удзелу якой працэс фарміравання нацыянальнай самасвядомасці хоць і працягваўся, але зрабіўся некіруемым, стыхійным і лакалізаваным. Таму ва ўмовах існавання шматканфесійнай і поліэтнічнай дзяржавы, дзе назіралася прыкметная аўтаномія асобных зямель і гарадоў з магдэбургскім правам, людзі звычайна ідэнтыфікавалі сябе па традыцыі (русічы, рускія), па месцы пражывання (магілёўцы, палачане), па племянной прыналежнасці (літва, літоўцы, жму-

37