ВУЗ: Не указан
Категория: Не указан
Дисциплина: Не указана
Добавлен: 19.05.2025
Просмотров: 3126
Скачиваний: 1
пус (60–70 тыс. чал.) на чале з генералам Ю. Панятоўскiм. Ваяўнічыя настроi шляхты Герцагства Варшаўскага падзялялі Пацы, Радзiвiлы, Сапегі, якія пражывалі на Беларусі.
Са свайго боку Аляксандр І быў прыхільнікам дыпламатычнага шляху вырашэння ўсіх спрэчных пытанняў. Але сумесныя расiйскафранцузскiя перагаворы не здолелi прадухiлiць наспелага ваеннага сутыкнення. Напалеон здолеў сканцэнтраваць на мяжы з Расіяй 600-ты- сячнае войска, у якое, акрамя французаў, мабілізаваў салдат з заваяных ім краін. 10 чэрвеня 1812 г. Францыя аб’явiла вайну Расii, 12 чэрвеня яе армiя ў колькасцi 300 тыс. чал. фарсiравала Неман у раёне Коўна. Ужо 16 чэрвеня ёю без бою была захоплена Вiльня, праз 10 дзён – Мiнск. Напрамкi магчымага наступлення заваёўнікаў прыкрывалiся трыма рускiмi армiямi. У іх ліку I армiя (120 тыс. чал.) на чале з генералам Барклаем дэ Толi, якая размяшчалася ў Літве; II армiя (каля 50 тыс. чал.) на чале з генералам Баграцiёнам – на Беларусі; ІІІ армiя (44 тыс. чал.) на чале з генералам Тармасавым – на Валыні.
Звычайна Напалеон iмкнуўся разбiць варожыя сiлы ў адной або ў некалькiх бiтвах, а затым прад’яўляў праціўніку свае ўмовы міру. У выпадку з Расіяй гэтая добра апрабаваная тактыка сябе не апраўдала, бо рускія арміі адступалі ўглыб краіны. На тэрыторыi Беларусі моцныя ар’ергардныя баi адбылiся пад Клясцiцамi, Мiрам, Салтанаўкай. 4-5 жнiўня пад Смаленскам Напалеон выйграў першую буйную бiтву, але войскі рускiх яшчэ ўяўлялі грозную сілу. Іх баявы дух узрос, калі галоўнакамандуючым быў прызначаны генерал М. I. Кутузаў.
26 жнiўня 1812 г. пад Барадзіно адбылася генеральная бітва з удзелам 134 тыс. французскіх і 155 тыс. рускiх салдат і афіцэраў. Абодва бакі панеслі велізарныя страты, адпаведна, каля 50 тыс. забiтых i параненых французаў і 46 тыс. рускiх. Гэта была першая бiтва, у якой Напалеон не перамог, але наступальная ініцыятыва заставалася за ім. Рада рускага камандавання, якая адбылася ў с. Філі, прыняла нялёгкае рашэнне ў мэтах захавання арміі адступіць і аддаць ворагу старажытную сталіцу без бою. 2 верасня пачалася французская акупацыя спаленай і амаль пазбаўленай жыхароў Масквы.
На акупіраванай тэрыторыі Беларусі французы ў кантакце з мясцовай шляхтай паспрабавалі ўсталяваць пэўныя ўладныя структуры. Яшчэ ў чэрвені, жыхары Вільні сустракалi Напалеона як вызвалiцеля. За яго абяцанне аднавiць ВКЛ шляхта абавязалася сфармiраваць 100тысячнае войска, а таксама забяспечваць французаў прадуктамі i фуражом. 1 лiпеня быў абвешчаны загад аб стварэннi у Вільні Часовага ўрада ВКЛ з падуладнымі яму Вiленскай, Гродзенскай і Мiнcкай гу-
84
бернямі, а таксама Беластоцкай вобласцi. Неўзабаве тут адбыўся адмiнiстрацыйны падзел паводле французскага ўзору.
Функцыi палiтычнага кiраўнiка ўрада ўскладалiся на iмперскага камiсара Бiньёна. Ваенная ўлада (а са жнiўня – старшынства ў Часовым урадзе) ускладалася на генерал-губернатара Лiтвы Гагендорпа.
У лiпенi вайсковая камiсiя Часовага ўрада на чале з А. Сапегам прыступiлася да стварэння мясцовых узброеных сiл. Пяхота фармiравалася з рэкрутаў, а шляхта забяспечвала iх адзеннем i запасам прадуктаў. З цягам часу ў войску ВКЛ было сабрана каля 15 тыс. пяхоты і вершнікаў. У склад войска ўвайшоў лёгкі кавалерыйскі полк са шляхецкай i студэнцкай моладзi, артылерыйская батарэя, эскадрон беларускiх татар. Князь Д. Радзiвiл за свой кошт сфарміраваў полк уланаў у 3 тыс. чалавек. Ён жа быў прызначаны шэфам жандараў. У мэтах аховы парадку ў Магілёве быў створаны атрад стражы з 400 чал.
Галоўнай задачай акупацыйных (ваенных i грамадзянскiх улад) было харчовае i фуражнае забеспячэнне напалеонаўскай арміі. З цягам часу рэалiзацыя яе набыла гвалтоўныя рабаўнiцкiя формы. У вынiку шматлiкае гарадское насельнiцтва (Вiльнi, Вiцебска) сутыкнулася з голадам. У адказ на злоўжыванні французскiх фуражыраў сяляне сталі брацца за зброю. Асаблiвай актыўнасцю вызначылiся жыхары в. Трасцянкі Iгуменскага пав., якiя стварылi партызанскi атрад i ваявалi супраць ворага, а таксама супраць шляхты, якая яму дапамагала. Такiя ж партызанскiя атрады былi створаны сялянамi вёсак Стараселле, Мажаны, Ясмоны Барысаўскага і Жарцы Полацкага паветаў.
Узяўшы Маскву, Напалеон не дачакаўся прапаноў аб мiры. У той час, як яго армiя галадала і разам з дысцыплінай губляла кіраванне, рускае войска ў Таруцiна папаўнялася жывой сілай, боезапасам і прадуктамi. Руская армія не дапусцiла французскага пранiкнення ў паўднёвыя раёны краіны, прымушаючы акупантаў адступаць па імі ж разбуранай смаленскай дарозе ва ўмовах лютага марозу i голаду. Асобыя часці і групы вайскоўцаў падвяргаліся нападам казацкіх фарміраванняў і партызанскіх атрадаў. Склады харчавання ў Смаленску былі разрабаваны першымі салдатамі, якія дасягнулі горада. Правіянт і фураж, назапашаныя акупантамі і іх наймітамі ў Мінску і Віцебску, былі захоплены войскамі Вітгенштэйна і Чычагава.
Спроба рускiх палкаводцаў акружыць рэшткi французаў у раене Мiнска i Барысава поўнасцю не ўдалася, але 14-16 лiстапада пры пераправе праз Бярэзiну французаў спасцігла сапраўдная катастрофа: да 30 тыс. чалавек тут знайшлі сабе магілу. 23 лiстапада ў Смаргонi Напалеон пакінуў войскі і з’ехаў у Парыж.
85
Пасля Маладзечна супрацiўленне французаў амаль перапынiлася. Беларускае войска неахвотна замагалася на баку Напалеона. Іх спроба спыніць рускіх пад Слонiмам і Вільняй скончыліся вялікімі для сябе людскімі стратамі. Рэшткi ацалелай беларускай пяхоты адыйшлi разам з Ю. Панятоўскiм у Польшчу i Прусiю.
Такім чынам, «Вялікая Французская армія» перастала існаваць. Рускія войскі страцілі каля 200 тыс. салдат. На Беларусі ахвярамі вайны стаў кожны чацвёрты жыхар, асабліва гараджане, колькасць якіх з- за голаду і хвароб зменшылася ўдвая-утрая. Нягледзячы на страты і разбурэнні, царскі ўрад не змяншаў цяжар павіннасцей з сялян. Разлік сялян на скасаванне прыгону пасля вайны не спраўдзіўся.
У пачатку 1813 г. руская армія перайшла дзяржаўную мяжу і рушыла на Францыю. Напалеон спрабаваў узяць рэванш за няўдалую рускую кампанію, але быў канчаткова разбіты пад Ватэрлоа.
1 кастрычніка 1814 г. у Вене адкрыўся кангрэс еўрапейскіх манархаў, каб вызначыць пасляваенныя граніцы на карысць саюзнікаў – пераможцаў напалеонаўскай Францыі. Так, паводле падпісанага 9 чэрвеня 1815 г. «Заключнага акту», Герцагства Варшаўскае пераходзіла да Расii. Хоць Аляксандр I абвяшчаў сябе «каралем польскім», палякі набывалі так званую «канстытуцыйную хартыю» і разам з ёй істотную аўтаномію. Кіраванне Царствам Польскім здзяйсняў Адміністрацыйны савет на чале з братам імператара Канстанцінам.
Такім чынам, з разгромам войск Напалеона другая пасля паўстання Т. Касцюшкі спроба палякаў аднавіць сваю дзяржаўнасць пацярпела няўдачу. Нягледзячы спрыяльныя для польскай шляхты ўмовы далейшага ўнутрыпалітычнага існавання Польшчы, ідэя аднаўлення незалежнай, у межах 1772 г. РП заставалася непарушнай
3. Падзеі, звязаныя з войнамі Напалеона і ўдзел у іх шляхты, надалі значны імпульс грамадска-палітычнаму жыццю ў заходняй ускраіне Расійскай імперыі. Адным з цэнтраў яго заставалася Вільня. Няўдалыя спадзяванні мясцовага насельніцтва на адраджэнне ВКЛ і РП не знізілі яго антырасійскіх настрояў. Студэнцтва ўніверсітэта стварала спрыяльнае асяроддзе для фарміравання нацыянальнай свядомасці, вольналюбівых ідэй. Так, члены «Таварыства шубраўцаў» (гультаёў) ставілі на мэце з дапамогай сатыры змагацца за высокамаральнага чалавека. Таму ж служыла іх газета «Ведамасцi брукавыя».
1 кастрычніка 1817 г. было створана «Таварыства сяброў карыснай забавы», якое крыху пазней пры ўдзеле Я. Чачота і Т. Зана было рэарганізавана ў «Таварыства філаматаў» (тых, хто імкнецца да ве-
86
даў). Усе ўдзельнікі імкнуліся шляхам адукацыi прынесці карысць Айчыне, якой лічылі РП. Філаматы вывучалі працы асветнікаў, гісторыю і духоўную культуру роднага краю. Яны пісалі творы па навуковых праблемах, літаратурныя сачыненні, вялі дыскусіі аб прачытаных кнігах. Пад уплывам прафесара ўніверсітэта І. Лялевеля члены таварыства захапіліся грамадска-палітычнай тэматыкай. Да іх далучыліся будучыя змагары за незалежную РП І. Дамейка, М. Рукевіч і інш.
У 1820 г. па ініцыятыве найбольш актыўных філаматаў – А. Мiцкевiча, Я. Чачота і Т. Зана было створана так званае «Таварыства прамянiстых», у якое ўвайшло 168 чал. Паводле статуту, яно мусіла клапаціцца аб павышэнні маральнага і інтэлектуальнага ўзроўню студэнтаў. Увага да яго з боку гарадской моладзі ўзрасла да такой ступені, што будынак універсітэта стаў для «прамяністых» цесным. І прамяністыя, і іх прыхільнікі карысталіся дасягненнямі народнай культуры, папулярызавалі гістарычнае мінулае і г. д. Такім чынам, іх дзейнасць выйшла далёка за межы ўніверсітэта, што паслужыла фармальнай падставай для яе перапынення кіраўніцтвам універсітэта.
Але кіруючае ядро «філаматаў» і «прамянiстых» утварыла новую, на гэта раз тайную суполку – «Таварыства фiларэтаў» (аматараў дабрадзейнасцi) пад старшынствам Т. Зана, якое дзейнічала ва ўніверсітэце з 1820 па 1823 гг. Філарэты выказвалі прыхільнасць ідэі адраджэння РП. На гэтай аснове будавалася ўся іх навукова-асветніцкая праца, прапаганда і агітацыя. У мэтах канспiрацыi таварыства падзялялася на пяць cекцый, якiя ў сваю складаліся з гурткоў. Кола філарэтаў пашыралася за кошт новых членаў, прычым, не толькі студэнтаў, а інтэлігентаў, прагрэсіўнай шляхты і інш. Усяго арганізацыя налічвала 200-300 чал. Такія ж таварыствы ўзніклі ў асяроддзі навучэнцаў Віцебска, Полацка і Беластока.
Яшчэ ў 1822 г. Аляксандр I выдаў указ аб забароне тайных арганізацый на тэрыторыі Царства Польскага і заходніх губерняў. У чэрвені 1823 г. пад кіраўніцтвам сенатара М. Навасільцава была створана следчая камісія ў Віленскай навучальнай акрузе. У 1823 г. паліцыя Вільні выявіла дзейнасць тайнай арганізацыі і ў выніку працяглага, больш чым год, следства пад суд трапіла 108 чал., з якіх 20 былі прыгавораны да турэмнага зняволення з далейшай ссылкай (Т. Зан, А. Сузін, Я. Чачот) і высылкі ўглыб Расіі (А. Міцкевіч).
Нягледзячы на пэўную нацыянальна-патрыятычную скіраванасць віленскіх таварыстаў, іх дзейнасць уяўляла сабой частку агульнарасійскага руху, скіраванага супраць неабмежаванага самаўладдзя і прыгнёту народу. Так, у асяроддзi рускай элiты, якой з’яўлялася дваранст-
87
ва, узнiк моцны рух за рэфармаванне дзяржаўнага ладу i грамадскага жыцця. У далейшым яго ўдзельнiкi увайшлi у гiсторыю пад назвай «дзекабрыстаў». На пачатку 1820-х гг. у краiне склалiся два буйнейшыя тайныя таварыствы – Паўночнае ў Пецярбургу на чале з М. Мураўёвым i Паўднёвае – у Тульчыне (Украiна) на чале з П. Пестэлем. Размяшчэнне на тэрыторыi Беларусi расiйскiх узброеных сiл (Лiтоўскi корпус) спрыяла ўзнiкненню афiцэрскiх тайных суполак, звязаных з Паўночным або Паўднёвым таварыствамi. На Беларусi у розны час жылi i дзейнiчалi М. Мураўёў, М. Лунiн, Я. Абаленскi i iнш.
Каб прыцягнуць польскую шляхту да сумеснай барацьбы, П. Пестэль згаджаўся на перадачу РП Вiленскай, Гродзенскай, часткi Мiнскай губерняў. У распрацаванай ім «Русской правде» было запісана, што беларусы не могуць быць самастойнымі і з-за слабасці сваёй ніколі не змогуць стварыць асобнай дзяржавы.
М. Мураўёў у сваёй «Канстытуцыi» прадугледжваў федэратыўны лад Расii у складзе асобных тэрыторый па ўзору ЗША. Лiтоўска-бела- рускiя землi планавалася ўключыць у дзве дзяржавы: Заходнюю (са сталiцай у Вiльні) i Дняпроўскую (са сталiцай у Смаленску).
Члены Паўднёвага таварыства С. Мураўёў-Апостал, М. БястужаўРумiн i iншыя, якiя служылi у Бабруйску, распрацавалi план дзяржаўнага перавароту. Пачатак яго звязваўся з арыштам Аляксандра I, яго брата Мiкалая i усёй свiты ў час меўшага адбыцца наведвання імі бабруйскай крэпасцi. Але «Бабруйскi план» не знайшоў падтрымкi у змоўшчыкаў і царская інспекцыя бабруйскай крэпасці 13 верасня 1823 г. прайшла без эксцэсаў.
Свае планы адносна расійскага самаўладдзя будавала і польская шляхта. Так, у 1820-х гадах у Царстве Польскім група афiцэраў стварыла так званае «Патрыятычнае таварыства», якое мела свой Статут, Цэнтральны камiтэт, а таксама 7 правiнцыяльных аддзелаў, у тым лiку Лiтоўскi з цэнтрам у Вiльнi. Асноўнай мэтай усёй арганiзацыi з’яўлялася адраджэнне РП у межах 1772 г. У Лiтоўскi правiнцыяльны камiтэт уваходзiлi К. Радзiвiл, генерал Вайнiловiч, граф Солтан і інш. Члены таварыства шукалі прыхільнікаў у Лiтоўскiм корпусе, стваралi арсенал зброi у Вiльнi, але з-за правалаў у Варшаве былі вымушаны перапыніць сваю дзейнасць. Пасля разгрому паўстання на Сенацкай плошчы 14 снежня 1825 г. следству стала вядома аб кантактах дзекабрыстаў і асобныя члены Патрыятычнага таварыства былі асуджаны.
У 1821-1826 гг. у Беластоцкай i Свiслацкай гiмназiях дзейнiчала тайнае таварыства культурна-асветніцкага накірунку «Заране» у ліку 50 чал. на чале з Ф. Ляховiчам. Яны ставілі на мэце ўдасканаленне
88