ВУЗ: Не указан

Категория: Не указан

Дисциплина: Не указана

Добавлен: 19.05.2025

Просмотров: 3123

Скачиваний: 1

ВНИМАНИЕ! Если данный файл нарушает Ваши авторские права, то обязательно сообщите нам.

сваіх характараў, фарміраванне грамадскіх густаў, захаванне польскай мовы, што, на іх думку, магло паспрыяць адраджэнню РП. Каб абуджаць патрыятычныя пачуцці, заране насілі прозвішчы славутых суайчыннікаў (Б. Харобрага, С. Баторыя, Ю. Панятоўскага).

У 1825 г. Ф. Ляховіч даведаўся аб існаванні ў Беластоку «Таварыства ваенных сяброў» і прыняў рашэнне наладзіць з ім сувязі. Гэтае таварыства ў складзе 45 чал. узнікла па iнiцыятыве былога фiламата М. Рукевiча і афіцэраў асобага Лiтоўскага корпуса капiтана К. Iгельстрома і паручыка А. Вягелiна. Да восені 1825 г. беластоцкія «Заране» дзейнічалі сумесна з імі, а затым самастойна.

Адгалоскi паўстання сталічных дзекабрыстаў мелі месца на Беласточчыне i у Бабруйску. Пасля няўдалай спробы сарваць прысягу Мiкалаю I салдат Лiтоўскага пiянернага батальёна 24 снежня 1825 г. у м. Браньск на Беласточчыне былi пакараны кіраўнікі і шэраговыя члены «Таварыства ваенных сяброў» Рукевiч, Вягелiн, Iгельстром.

Такім чынам, тайныя таварыствы на Беларусі былі знішчаны ўладамі або перасталі існаваць па іншых прычынах. Тыя веды, духоўныя каштоўнасці і ідэі, якія прапагандаваліся філаматамі, філарэтамі, заранамі і інш., спрыялі ўмацаванню польскай нацыянальнай свядомасці і патрыятызму. Наколькі моцнымі былі наступствы дзейнасці таварыстваў, сведчылі падзеі паўстання ў Польшчы, Літве і Беларусі (18301831) пад лозунгам адраджэння РП у межах 1772 г.

4. Феадальнае землеўладанне, якое ўсталявалася на тэрыторыі Беларусі яшчэ ў часы ВКЛ і ахоплівала амаль 75% ад усіх зямель, набыло далейшае развіццё ў Расійскай імперыі. Па занятасці насельніцтва і аб’ёму прадукцыі сельская гаспадарка адыгрывала вядучую ролю ў эканоміцы. Асноўнымі пастаўшчыкамі хлеба на ўнутраны і знешні рынак з’яўляліся памешчыкі. Галоўную вытворчую сілу складалі прыгонныя, колькасць якіх у 1795 г. дасягала 84,4 % усіх сялян. Пры гэтым у заходніх губернях больш актыўна выкарыстоўвалася праца парабкаў. У 1840-1850-х гг. у фальварках і маёнтках сталі ўкараняцца новыя метады апрацоўкі глебы, выкарыстоўвацца першыя сельскагаспадарчыя машыны. Са збожжавых культур большае распаўсюджанне мела азімае жыта, яравыя ячмень і авёс. З кожнага пасеянага зерня збіралася 3 або 3, 5. У канцы ХІХ да традыцыйных тэхнічных культур

– ільну і канопляў далучылася бульба. Вытворчасць збожжа набывала таварны характар. Да канца XVIII ст. буйныя гаспадаркі пастаўлялі на рынак каля 75 % жыта, 45-55 % – ячменю, аўса, гароху, бульбы. У сярэдзіне ХІХ ст. пасевы цукровых буракоў узраслі да 2 400 дзеся-

89


цін, а ўраджайнасць узрасла ў 6 разоў.

Жывёлагадоўля таксама з’яўлялася важнай галіной сельскай гаспадаркі. Акрамя мяса-малочнай жывёлагадоўлі, у Мінскай і Гродзенскай губ. пашырылася развядзенне мерыносавых авечак у мэтах вытворчасці і нарыхтоўкі танкаруннай воўны для суконных мануфактур. Для ўласных патрэб сяляне разводзілі лён, каноплі, тытунь, буракі і інш. Ураджай збожжавых (сам–2-3) быў горшым, чым у панскай гаспадарцы. Акрамя таго, невялікія памеры зямельных надзелаў (12-15 дзес. – у заходніх паветах Беларусі, і нават 8-12 – у астатніх) пры адсталай тэхніцы і тэхналогіі землеапрацоўкі і іншыя фактары не маглі задаволіць патрэбы вясковых працаўнікоў у хлебе. Невыпадкова, у другой палове ХІХ ст. найважнейшым харчовым прадуктам сялянскай сям’і зрабілася бульба.

Каб знайсці сродкі на падтрыманне жыццядзейнасці сям’і і выплату падаткаў селянін быў вымушаны ў вольны ад сельскагаспадарчых работ час займацца хатнімі (ткацтва, ганчарства, бандарства і інш.) і адхожымі промысламі. Будаўнічыя, дарожныя і іншыя работы давалі магчымасць сялянам палепшыць стан сваёй гаспадаркі. Памешчыкі прагрэсіўных поглядаў не перашкаджалі ім у пошуку дадатковага заробку і не душылі іх падаткамі. У выніку хатняе рамяство, адхожыя промыслы, сувязь з рынкам давала магчымасць асобным сялянам забыцца на беднасць. У выніку нават у асяроддзі прыгонных сталі з’яўляцца заможныя гаспадары, які мелі магчымасць браць у арэнду памешчыцкую або дзяржаўную зямлю, і нават выкарыстоўваць наёмную працу сваіх аднавяскоўцаў. Але ў цэлым па прычыне поўнай залежнасці селяніна ад памешчыкаў яго ўцягненне ў працэс фарміравання капіталістычных адносін адбываўся значна павольней.

Узрастанне эксплуатацыі працы парабкаў было звязана з інтэнсіфікацыяй працэсу абеззямельвання прыгонных сялян. Па меры ўцягнення паноў у рынак, доля сялянскіх зямель у іх маёнтках (фальварках) скарацілася з 2/3 да 1/3 і нават менш, а колькасць агароднікаў, халупнікаў і бабылёў, наадварот, стала ўзрастаць.

Гэты працэс стаў няспынным і разбуральным у сувязі з павелічэннем памешчыцкай вытворчасці таварнага хлеба, што патрабавала ўключэння ў севазварот дадатковых, за кошт сялян, пасяўных плошчаў. Адпаведна ў паноў узрастала патрэба ў павелічэнні адпрацовачнай павіннасці, што выклікала перавод аброчных прыгонных у паншчынныя, і неўзабаве, да сярэдзіны ХІХ ст. іх колькасць узрасла з 77 да 97%. Селянін павінен быў адпраўляць 6 разоў на тыдзень аднаго з членаў сваёй сям’і на панскія палеткі.

90


Акрамя павіннасцей на карысць сваіх гаспадароў, сяляне былі абавязаны выплочваць дзяржаве падушны падатак і земскі збор (5-7 руб. з двара), пастаўляць рэкрутаў (1 з 200 двароў), даваць прытулак і харчаванне прысланым на пастой салдатам, перавозіць ваенныя грузы.

Збядненне і разбурэнне сялянскіх гаспадарак вяло да ўзрастання сацыяльнай напружанасці на вёсцы. Так, з 1800 па 1839 г. адбылося 160 выступленняў сялян Беларусі. Асноўная іх колькасць насіла негвалтоўны характар і адбывалася ў форме падачы скаргаў на свавольства памешчыкаў або адміністрацыі, на цяжар павіннасцей і інш. Былі выпадкі, калі сяляне тысячамі ўцякалі ад сваіх гаспадароў у суседнія губерні. Так, у пачатку 1840-х гг. пад уздзеяннем чутак аб магчымасці пазбавіцца ад прыгону сяляне цэлымі вёскамі рушылі ў напрамку Крыма, Бесарабіі, Каўказа. Каб іх спыніць, спатрэбіліся войскі. У 1847 г. сяляне Віцебскай губ., паддаўшыся чуткам аб вызваленні ад прыгону будаўнікоў Мікалаеўскай чыгункі, тысячамі рушылі ў раён Пецярбурга. У выніку звыш 4 тыс. сялян былі высечаны розгамі, а звыш 100 асуджана ваенна-палявым судом да турэмнага зняволення.

Аб узнікненні ў нетрах феадалізму новых, капіталістычных адносін можа лічыцца з’яўленне вольнанаёмных рабочых. Але ў Расійскай імперыі выкарыстанне іх працы замянялася прыгоннымі. На Беларусі значны прыбытак панам давала вінакурства. Акрамя бровараў, у маёнтках засноўваліся ткацкія, шкляныя і іншыя прадпрыемствы, на якіх выкарыстоўвалася прыгонная праца. З 1796 па 1860 г. на Беларусі іх колькасць узрасла з 51 да 70, а іх валавая прадукцыя – у 2,1 раза.

З выкарыстаннем паравога рухавіка, які замяняе ручную працу машыннай, узнікае новы від прадпрыемства – фабрыка. Іх колькасць павялічылася з 2 да 12, а аб’ём выпушчанай імі прадукцыі – у 5, 6 раза. Але ў гэты час наёмная праца толькі спадарожнічала прыгоннай. Да часу купецкая (капіталістычная) мануфактура ці фабрыка, размешчаная ў горадзе, пакуль не магла канкурыраваць з вотчыннай, якая існавала ў маёнтках паноў-прадпрымальнікаў.

Упершай палове ХІХ ст. у выніку адмысловай палітыкі царызма

ўдачыненні яўрэяў насельніцтва беларускіх гарадоў і мястэчак узрасло ў 4 разы і дасягнула 320 тыс. чал. Вялікая колькасць таннай рабочай сілы стымулявала павелічэнне колькасці рамесных майстэрань і мануфактур. Характэрна, што ў гэты час беларускія рамяство і гандаль пачалі імкліва выцясняцца яўрэйскім.

Угарадах з’явіўся штодзённы лавачны гандаль харчовымі прадуктамі і прамысловымі таварамі, а таксама ўтвараліся штотыднёвыя кірмашы. Прадукты сельскай гаспадаркі, а таксама лес з’яўляліся ас-

91


ноўным таварам, які вывозіўся купцамі за межы Беларусі.

Такім чынам, умовы рынку выводзяць на першыя ролi у гаспадарчым жыццi тых, хто меў грошы, але не схаваныя ў куфэрак або скарбонку, а змешчаныя ў банк пад пэўны працэнт прыбытку або ў вытворчасць і продаж пэўнай прадукцыі. Уладальнiкi банкаў, як правiла, былыя купцы, крэдытавалі тых, хто гарантаваў вяртанне пазыкі з працэнтамi. У лiку апошніх была частка памешчыкаў, якiя iмкнулiся да пераўтварэння сваіх натуральных гаспадарак у таварныя. Тыя з іх, якiя патрацiлi грошы на мадэрнiзацыю гаспадаркi, мелi шанец атрымаць прыбытак i надалей павялічваць абаротныя сродкі. Такім чынам, узнікаў капiтал (грошы, аблігацыі, акцыі), які не траціўся, а шляхам абарачэння прыносiў прыбытак у тым цi iншым эквiваленце. Больш актыўна капітал дзейнiчаў у галiне прамысловасцi, там, дзе былі прадпрымальнiкi i рынак наёмнай рабочай сiлы, дзе работадаўцаў i работнiкаў звязвала эканамiчная зацікаўленасць. Гэтая сістэма з’яўлялася больш прагрэсіўнай у параўнанні з феадальна-прыгонніцкай.

Царскі ўрад усведамляў важнасць удасканалення гаспадарчага і сацыяльнага становішча сялян. Так, мiнiстр дзяржаўных маёмасцяў П. Кiсялёў выказаў клопат аб тых беларускіх сялянах, якія належалі казне. У вынiку ў 1839 г. выйшла распрацаванае ім «Палажэнне аб кiраваннi дзяржаўнымi маёнткамi у заходнiх губернях i Беластоцкай вобласцi», паводле якой стваралася ўстойлівая сістэма кіравання дзяржаўнымі сялянамі. Па-другое, у адпаведнасці з «люстрацыяй (апісаннем) дзяржаўных уладанняў» з 1844 г. сяляне пераводзіліся з паншчыны на аброк, для іх усталёўваўся сярэдні памер зямельнага надзелу і ўчастка лесу, засноўваліся бальніцы і хлебныя склады. Па-трэцяе, арандатары не мелі права чыніць суд над дзяржаўнымі сялянамі. Такім чынам, становішча апошніх мусіла палепшыцца.

У1840 г. Камітэт па справах заходніх губерняў прыступіўся да выпрацоўкі ўмоў рэформы гаспадарчага ўкладу прыгонных сялян, якая прадугледжвала ўпарадкаванне памераў сялянскіх надзелаў і аб’ём павіннасцей. На падставе закона ад 15 красавіка 1844 г. ажыццяўленне рэформы пачалося пры ўдзеле інвентарных камітэтаў і да 1848 г. абавязковыя нормы (інвентары) былі ўведзены ва ўсіх памешчыцкіх маёнтках Беларусі (за выключэннем яе ўсходніх губерняў).

У1855 г. Дзяржаўны Савет пастанавiў, каб памешчык вылучыў на кожную рэвiзскую душу па 3,75 дзесяцiны зямлi. Памер паншчыны з цяглага двара вызначаўся 3 мужчынскiмi i 3 жаночымi днямi на тыдзень. Усе іншыя адпрацоўкi скасоўвалiся. Тым не менш, новыя правiлы ўводзiлiся толькi у дзесятай частцы ўсiх памешчыцкіх маёнткаў,

92