ВУЗ: Не указан

Категория: Не указан

Дисциплина: Не указана

Добавлен: 19.05.2025

Просмотров: 3084

Скачиваний: 1

ВНИМАНИЕ! Если данный файл нарушает Ваши авторские права, то обязательно сообщите нам.

ствамi быў заключаны саюз, у адпаведнасці з якім яны вялi сумесную барацьбу супраць яцвягаў i лiтвы. У той жа час на мяжы балцкай і славянскай супольнасці быў заснаваны горад Браслаў, названы па імені полацкага князя. Але ў 1044 пад час падрыхтоўкi новага паходу супраць лiтвы Брачыслаў памёр.

Новым полацкiм князем стаў Усяслаў Брачыслававiч (1044-1101) або Ўсяслаў Чарадзей, які з самага пачатку свайго княжання павёў самастойную палiтыку. Каб паказаць сваю роўнасць з Кiевам i Ноўгарадам, ён загадаў пабудаваць у Полацку мураваны сабор Святой Сафii. Свае мэты падмацоўваў ваеннай справай: у 1065 г. спрабаваў захапiць Пскоў, а ў 1066 г. здзейснiў пераможны паход на Ноўгарад, захапiўшы багатыя трафеi, у тым лiку званы i храмавыя каштоўнасцi. Захоп яго войскамi Навагародка ў 1067 г. выклiкаў аб’яднаны паход трох cыноў Яраслава Мудрага на Полацкае княства. 3 сакавiка 1067 г. iмi быў разбураны Менск. Генеральная бітва паміж войскамі Яраславічаў і Усяслава адбылася 10 cакавiка на рацэ Нямізе.

Пераможцаў у бiтве не выявiлася, але палачане адступiлi. 10 лiпеня 1067 г. каля Оршы Яраславiчы, парушыўшы клятву, захапiлi Усяслава разам з сынамi і пасадзiлi у кіеўскі астрог. Але i сам князь кiеўскi не ўтрымаў свайго трону, бо праз год, у 1068 г. супраць яго выбухнула паўстанне гараджан і ён уцёк з горада. Замест яго вялiкiм князем кiеўскiм быў абраны вызвалены з астрога Ўсяслаў. Але праз 7 месяцаў ён уцёк у Полацк. Распачатая ім барацьба за вяртанне ўласнага трону паспяхова скончылася толькi у 1071 г. У далейшым Усяславу тройчы даводзiлася абараняць княства ад кiеўскага князя Ў. Манамаха. У далейшым полацкi князь не выяўляў варожасцi Кiеву.

Варта адзначыць, што i Кiеў ужо не меў былой сiлы, каб трымаць пад сваім кантролем усе рускія землі. У 1097 г. у Любеч з’ехаліся 6 князёў Рурыкавiчаў, якiя ўзаконiў права кожнага на самастойнае кiраванне, што фактычна прывяло да драблення княстваў. Нягледзячы на тое, што полацкiя князi не бралi удзелу ў з’ездзе i былi незалежнымi правiцелямi, Полаччына таксама не пазбегла драбнення: у 1101 г. пасля смерцi Усяслава княства было падзелена памiж 6 сынамi.

Сам стольны трон некаторы час узначальваў Барыс. У 1102 г. ваяваў з яцвягамi. Iмкнуўся паслабiць моц свайго брата Глеба, таму ў 1104 г. у саюзе з кiеўлянамi хадзiў на Менск. Сам Глеб, хоць i меў часовыя перамогi (захоп Оршы, Копысi, Друцка), але асцерагаўся вострых сутыкненняў з Кiевам. У 1116 г. ён абяцаў «ва ўсiм слухацца Уладзіміра Манамаха, але парушыў клятву і напаў на Слуцк. У адказ у 1119 г. кіеўскі князь, разбiўшы войска Глеба, захапiў яго ў палон і па-

20


садзiў у той самы поруб, у якiм той калicцi сядзеў з бацькам – Усяславам Чарадзеем. На гэты раз Глеб з турмы так i не выйшаў.

У Полацку ўлада князя абмяжоўвалася вечам (народным сходам), якое вырашала пытанні заканадаўчага характару, назначала на пасады ўраднікаў, аб’яўляла вайну і заключала мір. Сярод паўнамоцтваў веча знаходзілася запрашэнне князя разам з яго дружынай на службу. Уступаючы на трон, князь прысягаў выконваць ускладзеныя на яго абавязкі, абараняць дзяржаву і інтарэсы яе жыхароў. У выпадку парушэння дагавора веча запрашала новага князя.

Полацкiя князi спрабавалi праводзiць уласную палiтыку, незалежную ад Кiева, але гэта не заўсёды мела поспех. Так, у 1127 г., калi яны адмовiлiся ад удзелу ў сумесным з Кiевам паходзе, то кiеўляне накiравалi супраць iх войска. У 1129 г. сын Манамаха Мсцiслаў падманам захапiў у палон 5 князёў-Усяславiчаў полацкай дынастыi разам з блiзкiмi i выслаў iх у Вiзантыю. У 1140 г. вярнулася толькi 2, з якiх Ва- сiль-Рагвалод стаў Полацкiм князем. Неўзабаве ў 1151 г. палачане праз веча адправiлi яго ў Менск, а новым князем запрасiлi князя мiнскага Расцiслава Глебавiча (па iншых звестках – Усяслава Васiлькавiча з Вiцебска). Так здарылася, што гэтыя перамены плёну не прынеслi: праз колькi часу ў 1158 г. палачане паўсталi супраць Расцiслава i iзноў запраciлi Рагвалода. Вайна памiж князямi нiкому не прынесла перамогi. Аб’яднаць Менскае i Полацкае княствы не ўдалося.

Толькi у канцы ХII ст. вызначылася тэндэнцыя да кансалiдацыi Полацкай зямлi, чаму паспрыяла, вiдаць, знешняя небяспека. Удзелы Полаччыны аб’ядноўвалiся ў iмя супольных iнгарэсаў. У 1180 г. у паходзе на Друцк удзельнiчалi 6 полацкiх князёў. Яны ж разам выступiлi у 1195 г. на баку Чарнiгава ў вайне са Смаленскам. Аднак якраз тады Полацкая зямля амаль зусiм знiкае са старонак летапiсаў. У ХІІ i на пачатку ХІІІ стст. Полацкае зямля складалася з уласна Полацкага, Менскага, Друцкага, Заслаўскага, Вiцебскага, Лагойскага, Герцыкскага i Кукенойскага княстваў.

Тураўскае княства прымыкала да паўднёвых межаў Полацкай зямлі і знаходзілася на тэрыторыі Паўднёвай Беларусі ў басейне Прыпяці, дзе рассяліліся дрыгавічы. Яе цэнтр – Тураў упершыню ўпамінаецца ў летапісе з 980 г. У ім дзейнічала веча, пасаднік, князь і тысяцкі (кіраўнік апалчэння). У канцы X ст. і на працягу XI ст. Тураўская зямля знаходзілася ў цесным кантакце з Кіевам. Аднак у 50-я гг. XII ст. Тураў выйшаў з падпарадкавання і ў ім усталявалася самастойная княская дынастыя. Да пачатку XIII ст. княства страціла ранейшае палітычнае значэнне. Усё большую вагу набываў Пінск.

21


Такім чынам, першыя раннефеадальныя княствы ў Беларусі з’яўляюцца вытокам яе дзяржаўнасці, увасабленнем ідэі незалежнасці беларускага народа. Найбольш яркае адлюстраванне гэта ідэя атрымала ў Полацкім княстве – першым з вядомых нам дзяржаўных утварэнняў беларусаў, якое ўзнікла ў канцы 1-га тысячагоддзя н.э., яшчэ да ўзнікнення Кіеўская Русі, і ў выніку ваенна-палітычных намаганняў захавала незалежнасць на працягу шэрагу стагоддзяў.

Лекцыя 3. БЕЛАРУСКІЯ ЗЕМЛІ Ў СКЛАДЗЕ ВЯЛІКАГА КНЯСТВА ЛІТОЎСКАГА

Пытанні

1.Сацыяльна-эканамічныя і палітычныя перадумовы фарміравання ВКЛ

2.Роля ўсходнеславянскіх зямель у працэсе дзяржаўнага будаўніцтва ВКЛ

3.Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх зямель

4.Цэнтралізатарская палітыка і ўмацаванне ўлады вялікіх князёў. Крэўская ўнія

5.Эвалюцыя цэнтральнай улады ВКЛ: ад адзінаўладдзя

да саслоўна-прадстаўнічай манархіі 6. Барацьба з крыжацкай агрэсіяй, набегамі ардынцаў і суперніцтва

зМаскоўскай дзяржавай

1.З распадам Кіеўскай Русі працэс феадальнай раздробленасці ахапіў усе землі «імперыі Рурыкавічаў», якія таксама сталі драбіцца на ўдзелы. Да пачатку ХIII cтагоддзя на беларускiх землях існавала каля 20 самастойных дзяржаўных утварэнняў. Дамінуючае становішча Полацка стала слабець, калі ў 1201 г. з дазволу князя Валодшы нямецкія місіянеры-крыжакі Ордэна мечаносцаў заснавалі ў вусці Дзвіны крэпасць Рыгу і неўзабаве пад выглядам хрышчэння балцкіх плямёнаў пашырылі экспансію на іх землі. У выніку Полацк страціў васальныя княствы Герцыке і Кукенойс, а ўслед за імі і важнейшы стратэгічны пункт – выхад у Балтыйскае мора.

З узнікненнем яшчэ аднаго нямецкага Тэўтонскага ордэна пагроза Полацкаму і іншым паўночна-заходнім рускім княствам яшчэ больш узрасла. Другой пагрозай існаванню ўсходнеславянскіх княстваў з’яўлялася нашэсце мангола-татараў, якім з 1237 па 1240 гг. удалося заваяваць большую частку Русі разам з Кіевам. Полацкае княства ўжо не магло выконваць функцый кансалiдуючага цэнтра. У новых умовах ён перамясцiўся ў Навагародак – сталiцу ўдзельнага княства, якое ўзнікла

ўверхнiм i сярэднiм Панямоннi. Таму паспрыяла яго эканамічнае развіццё, заснаванае на перадавым на той час земляробстве, дасканалым рамястве і гандлі, а таксама зручнае геаграфічнае становішча, адсутнасць пагрозы з боку крыжакоў і мангола-татар.

22


2. Пасля засялення славянамі тэрыторыі Беларусі не ўсе балцкія плямёны былі імі асіміляваны. У ліку апошніх – яцвягі, жамойты, аўкштайты, якія нават пасля распаду Кіеўскай Русі захавалі сваю адметнасць. Славянская супольнасць, аб’яднаная ў Навагародскім княстве, межавала з літвой, якая займала міжрэчча Нёмана і Віліі. Тэрыторыя яе пражывання (Старажытная Літва) размяшчалася паміж Менскам і Наваградкам і паміж Маладзечнам і Слонімам.

Па ўзроўнi сацыяльна-палітычнай арганізацыі, эканомікі і культуры літва адставала ад славян і яшчэ ў ХІІ ст. жылі племянным ладам. Літоўцы не мелі гарадскіх паселішчаў, развітай сельскай гаспадаркі, не ведалі пісьменнасці і пакланяліся язычніцкім багам. У той самы час племя вызначалася сваёй ваяўнiчасцю. У 1248-1249 гг. літоўскі князь Міндоўг (1195-1263) у выніку заключанага дагавора са славянскімі феадаламі падпарадкаваў Навагародскаму княству свае землі і ўзначаліў усю дзяржаву. Каб прыпыніць пагрозу нападу з боку крыжакоў, ён усталяваў кантакты з Рымам і ў 1251 г. прыняў каталіцтва, а летам 1253 г. у Новагародку адбылася яго ўрачыстая каранацыя. Станаўленню Літоўскага княства перашкаджалі інтрыгі балцкай знаці, ГаліцкаВалынскае княства, а таксама мангола-татары і тыя ж крыжакі.

Значны ўклад у яго ўмацаванне пасля смерці Міндоўга (1363) унёс яго сын Войшалк, які ў 1364-1367 гг. пашырыў межы дзяржавы за кошт пiнскіх, нальшчанскіх, дзяволтваўскіх, полацкіх, вiцебскіх зямель. Паспяховую барацьбу з крыжакамі і мангола татарамі за захаванне дзяржавы вёў князь Трайдзень (1270-1282). Новыя тэрытарыяльныя здабыткі княству здзейсніў вялікі князь Вiцень (1293-1315), які ў 1307 г. выгнаў каталіцкіх місіянераў і крыжакоў з Полацка і далучыў яго да дзяржавы. У 1315 г. Віцень адваяваў у Галіцка-Валынскага княства Берасцейскую зямлю. Паводле Іпацьеўскага летапісу, ён «измысли себе герб и всему княжеству печать: рыцер збройный на коне з мечем, еже ныне наричут погоня».

Княжанне Гедымiна (1316-1341) характарызуецца далейшым павелічэннем тэрыторыi дзяржавы. У 1323 г. ён перанёс сталiцу ў Вiльню. У сярэдзiне 1320-х гг. яго ўладу прызналi князi Менска, Друцка, Лукомля, Турава-Пiнскай зямлi. Шлюбы Альгерда з віцебскай і Любарта – з валынскай князёўнамі таксама ўзмацнілі дзяржаву. За ўсе гады яго княжання ў склад дзяржавы ўвайшла асноўная частка сучаснай Беларусі, а таксама ўсходнія рускія землі. Сама дзяржава стала звацца «Вялікае княства Літоўскае і Рускае».

Спробу ўсталявання поўнай гегемоніі на былых землях Кіеўскай Русі прадпрыняў пасля смерці Гедыміна яго сын Альгерд (1345-1377).

23