ВУЗ: Не указан

Категория: Не указан

Дисциплина: Не указана

Добавлен: 19.05.2025

Просмотров: 3109

Скачиваний: 1

ВНИМАНИЕ! Если данный файл нарушает Ваши авторские права, то обязательно сообщите нам.

ністр праігнараваў імкненне "рэвалюцыйнай дэмакратыі" на дасягненне міру шляхам перагавораў. У адказ Петраградскі Савет, а пасля яго - іншыя Саветы і левыя партыі, рэзка асудзілі П. Мілюкова, а сам ён быў вымушаны падаць у адстаўку. У тых умовах у асяроддзі «рэвалюцыйнай дэмакратыі» узнікла і пашырылася ідэя аб сумесным (кааліцыйным) урадзе кадэтаў і сацыялістаў. Неўзабаве ў Часовы ўрад (прэ- м’ер міністр Г. Львоў) увайшлі прадстаўнікі меншавікоў, эсэраў і народных сацыялістаў (энэсаў).

Партыя бальшавікоў рэзка адмоўна аднесліся да ідэі кааліцыі і называлі прыхільнікаў супрацоўніцтва з буржуазнымі партыямі «згоднікамі» і нават здраднікамі. "Красавіцкі крызіс", акрамя іншага, адбіўся ў павышэнні актыўнасці бальшавікоў. Пад іх уздеяннем на франтах распаўсюдзіліся «братанні» і ўзмацнілася дэзерцірства.

Рэальнае стаўленне палітычных сіл і ўсяго грамадства ў цэлым да вайны выявілася 18 чэрвеня, калі па закліку Ўсерасійскага з'езда Саветаў рабочых і салдацкіх дэпутатаў у многіх гарадах краіны адбыліся маніфестацыі і мітынгі. На Беларусі яны прайшлі ў губернскіх і асобных (Бабруйск, Гомель) цэнтрах пад лозунгамі падтрымкі Часовага ўрада і распачатага наступлення рускіх войск Паўднёва-Заходняга фронту. Бальшавіцкія антываенныя заклікі на тых маніфестацыях поспеху не мелі, затое на пазіцыях іх уздзеянне набылі разбуральныя наступствы. У выніку многія часці адмовіліся выконваць загад камандавання і выступіць супраць ворага.

Наступленне рускіх войск Паўднёва-Заходняга фронту скончылася для іх катастрофай і абвастрыла маральна-палітычную напружанасць у грамадстве. Так, 3-4 ліпеня ў Петраградзе, часці гарнізона, якія знаходзіліся пад уплывам бальшавікоў і анархістаў, здзейснілі спробу звяржэння Часовага ўрада.

У адказ з мэтай умацавання дысцыпліны на фронце ўрад А. Керанскага ўвёў пакаранне смерцю і забараніў антыўрадавую агітацыю. У Мінску быў перапынены выхад бальшавіцкай газеты «Звезда».

Палітычная напружанасць у краіне ўзрасла яшчэ больш, калі стала вядома аб пасылцы вярхоўным галоўнакамандуючым генералам Л. Г. Карнілавым казацкіх і іншых часцей на Петраград для замены войск бальшавізаванага гарнізона. Гэтая акцыя была ўзгоднена з прэ- м’ер-міністрам А. Керанскім, тым не менш, была ўспрынята як спроба дзяржаўнага перавароту і ўсталявання ваеннай дыктатуры.

Намаганнямі палітычных партый, Саветаў, салдацкіх камітэтаў, Саюзу чыгуначнікаў, большасці вышэйшага камандавання і г. д. узнікшы 25-26 жніўня «карнілаўскі мяцеж» скончыўся без кравапраліцця, а

135


сам былы галоўнакамандуючы са сваім штабам здаўся. У ліку важнейшых наступстваў гэтага канфлікту было і тое, што колькасць прыхільнікаў кааліцыі з буржуазіяй рэзка зменшылася, ідэя ваеннага шляху ў дасягненні міру была канчаткова адкінута. Адначасова аўтарытэт бальшавікоў як змагароў за неадкладнае спыненне вайны і прыхільнікаў перадачы ўсёй улады Саветам істотна ўзрос.

Па меры развіцця рэвалюцыі прадстаўнікі ўсіх палітычных партый былі ўключаны ў органы дзяржаўнай улады – губернскія і павятовыя камісарыяты. Летам-восенню адбыліся выбары ў гарадскія думы і земствы, галоўным чынам па партыйных спісах, якія прынеслі перамогу левым партыям – эсэрам і меншавікам. Шматпартыйная сістэма, што ўсталявалася ў краіне, рабілася асноўнай крыніцай фарміравання органаў улады. Пры тым раскладзе палітычных сіл левыя партыі мелі найлепшыя шанцы атрымаць большасць ва Ўстаноўчым сходзе.

Бальшавікі таксама склалі свой выбарчы спіс у парламент, але адначасова яны ўзмацнілі ўсебаковую, у тым ліку канспіратыўную дзейнасць па падрыхтоўцы ўзброенага паўстання пад лозунгам «Уся ўлада Саветам». У цэлым, з вясны па восень усе палітычныя сілы ў сваім стаўленні да Часовага ўрада падзяліліся на яго безумоўных прыхільнікаў і не менш ваяўнічых праціўнікаў. Такія ж прынцыповыя разыходжанні назіраліся і ў адносінах да ваеннага, аграрнага, рабочага, нацыянальнага пытанняў. Кожная партыя ўсведамляла, што рэалізацыя іх стратэгічных мэт у многім залежыць ад таго, наколькі прывабнай для мас (як патэнцыяльных выбаршчыкаў) будзе палітычная праграма і тактыка кожнай з іх па азначаных пытанняў.

Што датычыць праблемы вайны, то вясной РСДРП, Бунд, ПС-Р, БСГ лiчылі яе абарончай і таму заклiкалі да яе працягу да заключэння ганаровага мiру, без анексiй i кантрыбуцый. Партыйныя арганізацыі і падначаленыя ім Саветы ўзялі актыўны ўдзел у падпісцы на аблігацыі «Пазыкі Свабоды» для папаўнення дзяржаўнага бюджэту.

ПНС з’яўлялася прыхiльнiцай вайны да пераможнага канца. Яе пазіцыі падзялялі меншавікі-абаронцы (Г. Пляханаў) і энэсы. Яны таксама ўзялі ўдзел у рэалізацыі ваеннай пазыкі.

Бальшавiкі працягвалі лiчыць вайну iмперыялiстычнай, патрэбнай, быццам толькi буржуазii i памешчыкам, і таму выступалі за яе неадкладнае спыненне. Бальшавіцкі лозунг неадкладнага спынення вайны сталi падзяляць меншавiкi-iнтэрнацыяналiсты i левыя эсэры. Тым часам развал армія імкліва губляла сваю баяздольнасць.

Падрыхтоўка аграрнай рэформы таксама прыцягвала павышаную ўвагу грамадскасці. Задоўга да выбарчай кампаніі ва Ўстаноўчы сход

136


кожная з партый абвясціла ўласны зямельны праект або аграрную частку праграмы).

Кадэты выступалі за надзяленне сялян зямлёй з дзяржаўнага фонда ў прыватную ўласнасць пры захаванні памешчыцкага землеўладання. Прадугледжвалася таксама перадача часткі памешчыцкіх зямель у дзяржаўны фонд, але толькі за пэўную кампенсацыю.

Народныя сацыялісты (энэсы і трудавікі) прапаноўвалі ліквідаваць памешчыцкае землеўладанне (за кампенсацыю) і надзяляць сялян зямлёй па спажывецкай норме.

Сацыял-дэмакраты лічылі мэтазгод-нымі нацыяналізацыю зямлі і перадачу яе ў распараджэнне сясцовых органаў кіравання). Лічучы сялян дробнай буржуазіяй, яны імкнуліся рэалізацыяй сваёй праграмы паспрыяць інтарэсам сельскіх пралетарыяў. Бальшавікі як сацыялдэмакраты выступалі за нацыяналізацыю зямлі, але заклікалі да неадкладнай ліквідацыі памешчыцкага землеўладання да склікання Ўстаноўчага схода, перадаваць зямлю сялянам.

Правыя меншавікі (Г. Пляханаў і інш.) лічылі, што не трэба адбіраць зямлі ў памешчыкаў, каб не «пладзіць новых жабракоў».

Сацыялісты-рэвалюцыянеры прапанавалі праект «сацыялізацыі»: канфіскацыя памешчыцкай зямлі, лясоў і нетраў; надзяленне зямлёй тых, хто яе апрацоўвае па працоўна-спажывецкай норме з забаронай яе продажу і эксплуатацыі наёмнай сілы. Але ў маі, адразу пасля І Ўсерасійскага з’езда сялянскіх дэпутатаў зямельныя камітэты, на чале

зэсэрамі сталі перадаваць памешчыцкія землі сялянам. У выніку ўжо

зканца лета аграрны рух з лакальнага і стыхійнага стаў ператварацца ў арганізаваны. Акрамя таго, пад уздзеяннем бальшавіцкай прапаганды сяляне секлі лес, захоплівалі пашу, сенакосы, землі, не чакаючы Ўстаноўчага сходу.

Па меры пагаршэння эканамічнай сітуацыі ўсе левыя партыі патрабавалі ад Часовага ўрада ўсталявання кантролю над вытворчасцю прадуктаў і іх размеркаваннем. Бальшавікі лічылі, што вырашэнне рабочага пытання, роўна як і іншых, немагчыма без адабрання ўлады ў «буржуазнага ўрада» і перадачы яе Саветам.

Пасля Лютаўскай рэвалюцыі шматнацыянальнае насельніцтва Расіі як былой «турмы народаў» атрымала магчымасць свабодна рэалізаваць свае нацыянальныя патрэбы. Ужо ў сакавіку менавіта яўрэі дамагліся ліквідацыі дыскрымінацыйнай палітыкі, набылі роўныя з астатнімі грамадзянамі правы. Найбольшую папулярнасць сярод яўрэйскіх працоўных набыў бундаўскі праект «культурна-нацыянальнай аўтаноміі». Часовы ўрад і Петраградскі Савет далі гарантыю палякам у

137


тым, што пасля перамогі над Германіяй будзе адроджана незалежная Польшча. Усе партыі мелі свае нацыянальныя праграмы, якія, акрамя кадэцкай прадугледжвалі, у перспектыве наданне народам нацыяналь- на-культурнай аўтаноміі ў складзе Расійскай федэратыўнай дэмакратычнай рэспублікі. Бальшавікі выказваліся за наданне кожнаму народу права на нацыянальнае самавызначэнне аж да аддзялення ад Расіі і ўтварэння ўласнай дзяржаўнасці.

Такім чынам, з вясны па восень найбольшыя зрухі ў лозунгах і тактыцы партый вызначыліся ў пытанні аб вайне. Асноўная маса «рэвалюцыйнай дэмакратыі», за выключэннем бальшавікоў, адкінула «абаронніцкі» погляд на яе, але па-ранейшаму выступала за мір без анексій і кантрыбуцый. Ацэнка зместу аграрных праграм дазваляе меркаваць, што памешчыцкае землеўладанне не мела перспектыў на далейшае існаванне. Вырашэнне рабочага пытання дасягнула значнага прагрэсу, але ва ўмовах узрастаўшага эканамічнага крызісу яшчэ заставалася вельмі вострым. Нацыянальнае пытанне таксама набывала рэальные перспектывы да станоўчага вырашэння. Наогул, большасць грамадскасці аддавала перавагу дэмакратычнаму, рэфармісцкаму шляху развіцця Расіі, які павінен быў вызначыць Устаноўчы сход.

4. Першыя імпульсы беларускага руху пасля Лютаўскай рэвалюцыі выявіліся ў Мінску, у асяроддзі супрацоўнікаў Нацыянальнага камітэту дапамогі пацярпелым ад вайны (старшыня Р. Скірмунт). Ужо 6 сакавіка група яго служачых наладзіла беларускі мітынг, а праз тыдзень – гарадскую акцыю, якая складалася са сходаў, збору сродкаў на карысць нацыянальнага друку, у тым ліку шляхам продажу бела-чыр- вона-белага значка. На адным з мітынгаў упершыню прагучала ідэя аб неабходнасці «краёвай аўтаноміі».

25-27 сакавіка ў Мінску намаганнямі членаў адноўленай БСГ (старшыня камітэта А. Смоліч) быў скліканы з’езд каля 150 прадстаўнікоў беларускіх партый і арганізацый для распрацоўкі праграмы дзеянняў, арганізацыі вёскі, краёвага жыцця і інш. Нягледзячы на пэўныя перашкоды, з’езд завяршыўся абраннем кіруючага цэнтра – Беларускага Нацыянальнага Камітэта з 18 чал., у большасці грамадоўцаў (старшыня Р. Скірмунт), якому належала ажыццявіць прапанаваныя камісіямі пастановы, а таксама распачаць падрыхтоўку выбараў Краёвай Рады. Меркавалася, што Ўстаноўчы сход канчаткова вырашыць форму нацыянальнага самавызначэння Беларусі ў складзе Расійскай федэратыўнай рэспублікі. Свае спадзяванні вырашэнне гэтага пытання дэлегаты з’езда выказалі ў Дэкларацыі, а таксама ў наказе дэле-

138


гатам, адпраўленым у Петраград.

Зузнікненнем БНК стварыліся ўмовы для далейшай кансалідацыі нацыянальных сіл і пашырэння сацыяльнай базы руху. Таму спрыяла прапаганда матэрыялаў, прынятых з’ездам беларускіх арганізацый, стварэнне і пачатак дзейнасці новых партый – Беларускай народнай партыі сацыялістаў (БНПС) і Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі, выхад у свет 18 красавіка і 28 мая друкаваных органаў БСГ – «Грамада» (рэдактар А. Смоліч) і БНК –»Вольная Беларусь» (рэдактар Я. Лёсік). У красавіку–ліпені суполкі БСГ узніклі ў Віцебску, Гомелі, Капылі, Слуцку, Смілавічах. Але ў чэрвені партыйны цэнтр разам з газетай быў перанесены ў сталіцу, што паслабіла мясцовы беларускі рух.

Здругога боку, актывізацыя руху на чале з БНК выклікала антыбеларускія настроі ў асяроддзі «рэвалюцыйнай дэмакратыі». Адной з падстаў для таго паслужыў факт абрання на пасаду старшыні БНК Скірмунта - па класавых мерках буйнога памешчыка, што кідала цень на ўвесь нацыянальны рух. У выніку на Беларусі на працягу вяснылета не заціхала кампанія, скіраваная на іх дыскрэдытацыю. У Мінску ініцыятарамі яе з'яўляліся выканком Савета сялянскіх дэпутатаў Мінскай і Віленскай губ., Настаўніцкі саюз, група дэлегатаў з Беларусі, браўшых удзел ва Ўсерасійскім сялянскім з'ездзе. У выніку, беларускі рух, у адрозненні ад яўрэйскага або польскага, не набыў падтрымкі, а наадварот, сустрэў усебаковае процідзеянне з боку вядомых дзеячаў (бальшавіка М. Фрунзе, эсэра С. Каваліка, энэса I. Мятліна) і ўзначальваемых імі ўстаноў.

Акрамя таго, сярод праціўнікаў БНК апынуўся створаны ў Віцебску Беларускі народны саюз, па сутнасці, праваслаўна-псеўданацыяна- льная арганізацыя заможных гараджан – чыноўнікаў, інтэлігентаў – па ідэйным накірунку прыхільнікаў «заходнерусізму». Такім жа антыбеларускім па сутнасці з’яўляўся гомельскі - Саюз беларускай дэмакратыі. Адзінай за межамі Мінска арганізацыяй, якая ўстала на платформу БНК, з’яўляўся Магілёўскі Беларускі камітэт.

Усведамляючы цяжкасці развіцця руху, грамадоўцы вынеслі гэтую праблему на абмеркаванне з’езда беларускіх арганізацый, які адбыўся ў Мінску 8-11 ліпеня. Асноўнымі вынікамі яго сталі: скасаванне БНК і абранне новага кіруючага органа – Цэнтральнай Рады беларускіх арганізацый (старшыня Я. Лёсік); стварэнне Бюро беларускіх вайскоўцаў, аднаўленне Беларускага вучыцельскага хаўрусу (саюза) і іншае. 5-6 жніўня новае кіраўніцтва ЦРБА сабрала ў Мінску на чарговую сесію прадстаўнікоў сваіх 23 партый і суполак.

Як вынікала з паведамленняў яе ўдзельнікаў, новай з’явай у бе-

139