ВУЗ: Не указан
Категория: Не указан
Дисциплина: Не указана
Добавлен: 19.05.2025
Просмотров: 3078
Скачиваний: 1
творы ўзнялі пашырылі ўжытак народнай мовы і дэманстравалі нацыянальную адметнасць беларусаў. Яскравым паказчыкам таго ж стала «Мужыцкая праўда» і «Пісьмо з-пад шыбеніцы» К. Каліноўскага, дзе, акрамя іншага, адбілася імкненне часткі шляхты разам з сялянствам змагацца супраць царызму за сваю волю, школу, веру (уніяцтва) і інш. Разам з тым пад час паўстання 1863 г. на Беларусі нацыянальная самасвядомасць яго ўдзельнікаў пэўным чынам дыферэнцыравалася па прыкмеце вялікапольскіх і мясцовых мэтаў.
Аб фарміраванні нацыянальнай самасвядомасці беларусаў сведчаць выступленні групы «Гоман». Вялікі ўклад у гэты працэс унёс Ф. Багушэвіч. У выніку, у другой палове XIX ст. вынайдзеная самаўладдзем назва праваслаўнага насельніцтва РП, затым Паўночна-За- ходняга краю «беларусы» стала пераўтварацца ў этнонім. Адначасова працягвалі існаваць рэгіянальныя назвы беларусаў (палешукі), канфесіянімы (рускія і палякі) і саманазва «тутэйшыя».
З сярэдзіны ХІХ ст. з Заходняй Еўропу ў Расійскую імперыю ўзмацніўся паток новых філасофскіх, палітычных, прававых ідэй, вучэнняў і г.д. У іх ліку, ідэалогія нацыяналізма, якая абвяшчала вышэйшай каштоўнасцю палітычную самастойнасць асобнага народа, які пражываў на пэўнай тэрыторыі, меў сваю эканоміку, сацыяльную структуру, матэрыяльную і духоўную культуру. Гэтая ідэалогія абапіралася на патрыятычныя пачуцці членаў этнічнай супольнасці і спрыяла іх кансалідацыі, незалежна ад сацыяльнага (маёмаснага, канфесійнага) стану. У сукупнасці са значнымі сацыяльна-эканамічнымі, гра- мадска-палітычнымі і культурнымі пераменамі, якія адбываліся ў імперыі, ідэі нацыяналізму паскорылі працэс пераўтварэння насяляўшых яе народнасцей у нацыі – устойлівыя супольнасці людзей на базе агульнасці іх тэрыторыі, мовы, эканамічнага жыцця і псіхічнага складу, што выяўлялася ў культуры.
Пэўныя нацыястваральныя працэсы адбываліся і ў беларусаў. Паводле агульнарасійскага перапісу (1897), насельнiцтва Расii за 37 год вырасла на 52 млн (з 74 да 126 млн), а Беларусі – амаль падвоiлася і склала: 5 млн 408 тыс. беларусаў, 3, 1 млн рускiх, палякаў, украiнцаў, яўрэяў (13, 8%), лiтоўцаў, латышоў. Характэрна, што 73% жыхароў Беларусі назвалі сваёй роднай мовай беларускую.
У сувязі з развіццём рыначных адносін, транспартных камунікацый, пашырэннем адукацыі і інш. адбывалася лексічнае ўзбагачэнне беларускай мовы, яе ўніфікацыя, пашырэнне сферы ўжытку. На пачатку ХХ ст. стварыліся ўмовы для фарміравання на базе мінска-маладзе- чанскага дыялекту мовы літаратурнай. Яе заснавальнікамі з’яўляліся
144
інтэлігенты, аб’яднаныя вакол «Нашай Нівы».
Скасаванне прыгоннага права ў 1861 г., ажыццяўленне аграрнай і іншых рэформаў стымулявалі ўсебаковую кансалідацыю беларусаў у сістэме агульнага эканамічнага жыцця і капіталістычнага рынку. Прыстасаванне памешчыкаў і сялян да новых умоў гаспадарання патрабавала перамен у іх адносінах на пачатках узаемнага інтарэсу. Малазямелле і беззямелле вымагала ад сельскіх працаўнікоў большай мабільнасці: пошуку дадатковых крыніц заробку і новых месцаў пражывання. Гарадская і местачковая прамысловасць, якая да гэтага часу забяспечвалася пераважна яўрэйскай рабочай сілай, стала папаўняцца выхадцамі з вёскі. Адпаведна ў атрадзе шматнацыянальнага пралетарыяту павялічвалася праслойка беларусаў.
Умацаванне эканамічных сувязяў паміж прамысловымі цэнтрамі і аграрнымі ўскраінамі, паміж горадам і вёскай адбывалася ва ўмовах паляпшэння транспартных камунікацый, асабліва чыгунак – Маскоўс- ка-Брэсцкай, Лібава-Роменскай, Палескай і інш). Губернскія (Вільня, Віцебск, Гродна, Магілёў, Мінск) і асобныя павятовыя цэнтры (Бабруйск, Баранавічы, Гомель, Пінск, Полацк, Рагачоў і інш.) з’яўляліся не толькі буйнымі гарадамі, але месцамі размяшчэння лакальных рынкаў, звязаных паміж сабою і інтэграваных у агульнарасійскі рынак.
У паслярэформенны перыяд на Беларусі назіралася цеснае перапляценне сацыяльнай i нацыянальнай структур насельніцтва. Сялянства было прадстаўлена беларусамi; памешчыкi – (у асноўным) палякамi i (у меншай ступені) рускiмi; купцы і рамеснiкi (галоўным чынам) яўрэямi; адміністрацыя, чыноўнiцтва – рускiмi; інтэлігенцыя – рускімі, яўрэямі, палякамі. З развіццём капіталістычных адносін у грамадстве адбывалася фарміраванне новых класаў – пралетарыяту і буржуазіі. Усяго напачатку ХХ ст. колькасць наёмных рабочых у эканоміцы Беларусі было занята каля 460 тыс. чал., у тым ліку ў прамысловасці 235 тыс., на чыгунцы – 25 тыс., у сельскай гаспадарцы і іншых сферах занятасці – 200 тыс. чал. Па нацыянальнай прыкмеце гарадскі пралетарыят складаўся (пераважаўшай большасці) з яўрэяў, а таксама рускіх, палякаў, беларусаў і іншых.
Да класу буржуазіі належалі ўладальнікі прадпрыемстваў, банкаў, магазінаў і г. д., усіх тых, хто жыў на даходы ад выкарыстання наёмнай працы, змешчаных капіталаў, здадзенай у арэнду ўласнасці і г. д. Прамысловыя (51%), гандлёвыя (84,5%) і амаль усе банкаўскія капіталы знаходзіліся ў руках яўрэйскай буржуазіі. Да 1897 г. доля рускіх купцоў складала – 10,7 %, а беларускіх 1,7 %.
Зямельныя багацці знаходзіліся ва ўласнасці польскіх і рускіх па-
145
мешчыкаў, якія ў сваёй большасці перайшлі на капіталістычны лад гаспадарання. Да буржуазii можна аднесці і каля 12% вясковых яе прадстаўнiкоў – хутаран i адрубнiкоў, усяго каля 50 тыс. гаспадароў. Такім чынам, колькасць беларускай нацыянальнай буржуазii складала не менш за 1 млн чал. Яе нешматлікасць, эканамічная і палітычная слабасць замаруджвала працэс кансалідацыі беларускай нацыі.
Беларуская інтэлігенцыя, як правіла, рэкрутавалася з асяроддзя збяднелай засцянковай шляхты, набыўшых адукацыю выхадцаў з вёскі і іншых пластоў насельніцтва, толькі ўставала на шлях свядомай барацьбы за інтарэсы свайго народа, у першую чаргу – за нацыянальную асвету. У неспрыяльных умовах (адсутнасць сваёй дзяржаўнасці, нацыянальных арганізацый, засілле вялікарускага і польскага шавінізму) гэтая барацьба з’яўлялася важнейшым кансалідуючым фактарам беларускага народа і спрыяла яго самасвядомасці.
У горадзе iснаваў кангламерат культур (яўрэйская, польская, руская), кожная з якiх развiвалася па-свойму і ва ўласным рэчышчы. Уласцівая беларусам культура дамiнавалi толькi на вёсцы.
Да гэтага ж часу сфарміравалася такая характэрная нацыі рыса як менталітэт. На думку прафесара Я. С. Яскевіч, беларусы ўвабралі ў сябе ўніяцкую схільнасць да кампрамісаў, героіку каталіцызма, строгую стрыманасць пратэстанцтва, праваслаўны калектывізм (саборнасць). Беларусы набылі такія высокамаральныя якасці, як талерантнасць, працавітасць, гасціннасць, шчырасць. Ім уласцівы разважлівасць, памяркоўнасць, непрыняцце гвалту як сродка дасягнення мэтаў.
Такім чынам, важнейшыя палітычныя мерапрыемствы царызма, здзейсненыя ў другой палове ХІХ ст. (скасаванне прыгону; аграрная, судовая, ваенная, школьная і інш. рэформы), а таксама станоўчыя наступствы ўздыму эканомікі (прамысловы пераварот, прагрэс у сельскай гаспадарцы) паскорылі нацыястваральныя працэсы ў Расійскай імперыі, у тым ліку на Беларусі, дзе пачала фарміравацца асобная беларуская нацыя з уласцівым ёй арэалам пражывання і сваеасаблівымі мовай, культурай і псіхалагічным складам. Але глыбокая інтэграванасць эканомікі і культуры Беларусі ў вялікарасійскі арганізм стрымлівала развіццё беларускай самобытнасці і фарміраванне нацыянальна арыентаванай эліты. Акрамя таго, па прычыне неспрыяльных абставін (адсутнасць уласных дзяржавы, дзяржаўнай мовы і сістэмы адукацыі; у асноўным сялянскі склад беларусаў, нешматлікасць нацыянальнай буржуазіі, іх нізкі ўзровень нацыянальнай самасвядомасці; невысокі адукацыйны ўзровень большасці беларусаў, адсутнасць адзінай рэлігіі) гэты працэс, у параўнанні з іншымі народамі, быў больш склада-
146
ным па часе і выніках. Тым не менш факт узнікнення беларускай нацыі натхніў яе лепшыя сілы на выкананне сваёй вызначальнай місіі – дасягненне нацыянальнай дзяржаўнасці.
3.Адразу пасля першага падзелу РП кацярынінская адміністрацыя, імкнучыся да стварэння сацыяльнай апоры ў асноўнай масе хрысціянскага насельніцтва Беларусі, стала адкрываць усесаслоўныя «народныя школы» з рускай мовай навучання. Але цікавасць да іх выявілі толькі рускія ваенныя і цывільныя служачыя. Шляхта ж па-ранейшаму аддавала перавагу традыцыйным навучальным установам.
У1803 г. на тэрыторыі пяці беларускіх, трох украінскіх губерняў і адной (Беластоцкай) вобласці была створана Віленская навучальная акруга, якой падпарадкаваліся ўсе навучальныя ўстановы на чале з Віленскім універсітэтам (1803).
Усталяваная трохступенная сістэма народнай адукацыі прадугледжвала існаванне прыходскіх і павятовых вучылішч, а таксама губернскіх сямікласных гімназій. Віленскі ўніверсітэт быў прэстыжнай установай і нават па еўрапейскіх маштабах. Ён складаўся з 4 факультэтаў
–фізіка-матэматычнага, медыцынскага, маральна-палітычнага (з багаслоўем), літаратурнага з прыгожымі мастацтвамі. У 1804 г. у ім навучалася 290, а ў 1830 – больш за 1300 студэнтаў. Пры ўніверсітэце была адкрыта настаўніцкая семінарыя.
Пасля выкрыцця дзейнасці тайных таварыстваў з Віленскай акругі былі выведзены Віцебская і Магілёўская губ., а ў 1829 іх уключылі ў склад Беларускай навучальнай акругі. У 1831 г. туды ж далучылі вучылішчы і школы Мінскай губ. Навучальным установам прадпісвалася выкладанне дысцыплін толькі на рускай мове.
1мая 1832 г. цар Мікалай І аддаў загад аб закрыцці ўніверсітэта за ўдзел выкладчыкаў і студэнтаў у паўстанні 1830-1831 г. Медыцынскі факультэт быў ператвораны ў Медыка-хірургічную, а багаслоўскі – у Духоўную рымска-каталіцкую акадэмію. Але іх студэнты выказвалі такія ж антырасійскія настроі, невыпадкова таму першая ўстанова ў 1842 г. была закрыта, а другая ў 1844 г. пераведзена ў Санкт-Пецяр- бург. Адзінай на Беларусі вышэйшай навучальнай установай з’яўляўся Земляробчы інстытут у Горы-Горках. Але і ён быў закрыты за ўдзел яго навучэнцаў у паўстанні 1863 г.
Утой самы час на Беларусі значна павялічылася колькасць навучальных устаноў, асабліва пачатковых – для сялянскіх дзяцей. Прычынай такой увагі да ніжэйшага саслоўся з’яўлялася імкненне царызма шляхам адукацыі ўмацаваць свой уплыў насуперак польска-каталіцка-
147
му ў асноўнай масе беларускага насельніцтва. Як казалі царскія чыноўнікі пасля падаўлення паўстання 1863 г., «што не зрабіў рускі штык, тое зробіць руская школа». Невыпадкова, што, акрамя фарміравання ў навучэнцаў навыкаў чытання, пісьма і ліку, важнейшай функцыяй настаўніцтва з’яўлялася выхаванне ў навучэнцаў свядомай павагі да царскай дынастыі і праваслаўнай царквы, укараненне манархічных і вернападданіцкіх ідэй. У гэтай сувязі сістэме адукацыі надзвычай узрасла роля праваслаўнай царквы, якой у 1866 г. належала падаўляючая большасць навучальных, асабліва сельскіх устаноў. Так, у канцы стагоддзя 77 тыс.чал. набывалі адукацыю ў 999 народных вучылішчах, а амаль 140 тыс. – у 5 814 царкоўна-прыходскіх школах.
У 1864 г. у мэтах падрыхтоўкі кадраў для пачатковай школы была адкрыта настаўніцкая семінарыя ў Маладзечна, затым у Полацку
(1872), Нясвіжы (1875) і Свіслачы (1876).
Патрэбы эканамічнага развіцця станоўча ўплывалі на сістэму школьнай адукацыі. Так, з 1881 па 1889 г. колькасць пачатковых народных школ на Беларусі ўзрасла з 1 196 па 6 813, а вучняў, адпаведна, з 49, 2 да 216, 1 тыс. У 1860-х гг. у Брэсце, Вільні, Віцебску, Гомелі, Гродна, Магілёве, Мінску, Слуцку працавалі гімназіі; Бабруйску і Мазыры – прагімназіі; Мінску, Магілёве і Пінску – рэальныя вучылішчы. Сістэма жаночай адукацыі была прадстаўлена гомельскай гімназіяй і шэрагам прыватных навучальных устаноў васьмі гарадоў Беларусі. Да канца стагоддя колькасць сярэдніх устаноў узрасла да 20.
Нягледзячы на велізарныя зрухі ў сістэме адукацыі, паводле перапісу 1897 г., колькасць пісьменных на Беларусі складала крыху больш за чвэрць (25,7%) яго насельніцтва. Высокі для бюджэта сялянскай і рабочай сям’і кошт адукацыі з’яўляўся асноўнай прычынай таго, што ў 1911 г. толькі 18, 4 % дзяцей школьнага ўзросту наведвалі пачатковыя навучальныя ўстановы.
Развіццё прамысловасці, чыгуначнага транспарту, фінансава-крэ- дытнай сферы, гандлю, сродкаў сувязі і інш. патрабавала прытоку адукаваных работнікаў, што абумовіла неабходнасць правядзення ў пачатку ХХ ст. чарговай адукацыйнай рэформы. У адпаведнасці з ёй, замест царкоўнапрыходскіх стала больш адкрывацца народных вучылішчаў. У Віцебску (1910), Магілёве (1913), Мінску (1914) пачалі працу настаўніцкія інстытуты, якія давалі сярэднюю спецыяльную адукацыю. Навучэнцамі гімназій, рэальных вучылішчаў, інстытутаў былі галоўным чынам дзеці дваран і чыноўнікаў і ў значнай ступені – заможных гараджан. Пасля заканчэння азначаных устаноў выпускнікі мелі магчымасць набыць вышэйшую адукацыю ў Пецярбургу, Мас-
148