ВУЗ: Не указан
Категория: Не указан
Дисциплина: Не указана
Добавлен: 19.05.2025
Просмотров: 3096
Скачиваний: 1
Такім чынам, у свеце ўзнікла новая дзяржава – СССР, пабудаваная на прынцыпах пралетарскага інтэрнацыяналізму, народаўладдзя і сацыяльнай справядлівасці. Прынятая ў студзені 1924 г. Канстытуцыя прадугледжвала арганізацыю 10 саюзных наркаматаў, Вярхоўнага суда і Аб’яднанага дзяржаўнага палітычнага ўпраўлення (АДПУ), вызначаў асновы ўзаемаадносін паміж вышэйшымі органамі ўлады СССР
ісаюзных рэспублік.
УКанстытуцыі СССР 1924 г. заяўлялася аб абмежаванні суверэнітэту саюзных рэспублік па пунктах, аднесеных да кампетэнцыі Саюза. Канстытуцыя змяшчала наменклатуру службовых асоб Савета Народных Камісараў Саюза ССР. У яго ўваходзілі старшыня, яго намеснікі, 10 народных камісараў. Прадугледжваўся інстытут упаўнаважаных некаторых саюзных наркаматаў.
Для БССР утварэнне Саюза ССР мела свой асобы станоўчы сэнс таму, што тым стваралася магчымасць вяртання ў яе склад тэрыторый, якія з 1919 г. знаходзіліся ў складзе РСФСР. Першымі, хто ўзняў гэтае пытанне перад ЦК РКП(б) у чэрвеня 1923 г. былі А. Чарвякоў, У. Ігнатоўскі, В. Багуцкі. У выніку ўжо ў верасні 1923 г. Палітбюро ЦК РКП(б) прыняло пастанову аб неабходнасці далучэння да БССР усёй Віцебскай губ., большасці паветаў Гомельскай і двух паветаў (Мсціслаўскага і Горацкага) Смаленскай губ.
3 сакавіка 1924 г. ЦВК РСФСР выдаў дэкрэт аб перадачы БССР раенаў з пераважаўшым беларускім насельніцтвам. У выніку ў склад БССР увайшлі 8 паветаў былой Віцебскай, 6 паветаў Магілёўскай і 2 паветы Смаленскай губ. У выніку гэтага так званага «першага ўзбуйнення» – тэрыторыя БССР павялічылася з 55, 2 тыс да 110, 584 тыс км кв., а колькасць насельніцтва – з 1 554 570 да 4 171 886 чал.
26 верасня 1926 г. ЦК КП(б)Б накіраваў на адрас ЦК УКП(б) ліст „Аб пашырэнні граніц БССР» с прапановай далейшага вырашэння гэтай праблемы. У выніку ў адпаведнасці з пастановай ЦВК РСФСР ад 6 снежня І926 г. адбылося «другое ўзбуйненне БССР», калі яе межы пашырыліся за кошт Гомельскага і Рэчыцкага паветаў У выніку яе тэрыторыя павялічылася яшчэ на 15 727 кв. км., а насельніцтва – на 649 тыс. чалавек. Летам 1927 г. тэрыторыя рэспублікі падзялялася на восем акруг: Аршанскую, Бабруйскую, Гомельскую, Віцебскую, Мінскую, Магілёўскую, Мазырскую і Полацкую.
Тэрытарыяльная, этнічна-культурная, эканамічнае і агульнадзяржаўная кансалідацыя БССР суправаджалася ўмацаваннем яе кансты- туцыйна-прававой сістэмы. Яшчэ да прыняцця новай Канстытуцыі VI Усебеларускі Надзвычайны з'езд Саветаў 16 сакавіка 1924 г. стварыў
181
вярхоўны орган улады паміж з’ездамі – ЦВК Саветаў БССР у складзе 120 членаў і 30 кандыдатаў (старшыня А. Чарвякоў), які сфарміраваў выканаўчы орган – СНК – у складзе старшыні (М. Галадзед), яго намесніка, старшыні Савета Народнай Гаспадаркі, 9 наркомаў і 5 упаўнаважаных народных камісарыятаў СССР.
Канстытуцыя Беларускай ССР, прынятая 11 красавіка 1927 г. VІІІ
Ўсебеларускім з’ездам Саветаў, пацвярджала статус Беларускай ССР як сацыялістычнай дзяржавы дыктатуры пралетарыяту і замаца-вала яе ўваходжанне ў СССР. У сувязі з беларусізацыяй Канстытуцыя абвяшчала роўнасць беларускай, яўрэйскай, рускай i польскай моў пры перавазе беларускай у зносінах паміж установамі і арганізацыямі. Замацоўваліся нормы аб нязменнасці граніц рэспублікі, магчымасці дыпламатычных зносін з замежжам, стварэння рэспубліканскіх вайсковых фарміраванняў.
Дзейнасць ЦВК БССР, як і з’ездаў Саветаў, накіроўвалася з’е- здамі Камуністычнай партыі і яе ЦК. Невыпадкова таму ў Канстытуцыі БССР выразна адбіліся асноўныя ідэі панаваўшай камуністычнай ідэалогіі, але разам з тым прысутнічалі прыкметы павышэння ўвагі да нацыянальнага жыцця насельніцтва рэспублікі.
Такім чынам, БССР адыграла прыкметную ролю ва ўтварэнні
СССР і заняла ў саюзнай дзяржаве сваё пачэснае месца.
Лекцыя 13. УСТАЛЯВАННЕ САВЕЦКАЙ ГРАМАДСКАПАЛІТЫЧНАЙ СІСТЭМЫ Ў СССР і БССР І ЯЕ АСНОЎНЫЯ ХАРАКТАРЫСТЫКІ
Пытанні
1.Устанаўленне аднапартыйнасці
2.Канстытуцыйнае афармленне савецкай палітычнай сістэмы і кіруючай ролі камуністычнай партыі. Сканцэнтраванне функцый заканадаўчай, выканаўчай і судовай улады ў рукахдзяржаўна-партыйнага апарата
3.Палітычныя рэпрэсіі 1930-х гадоў
4.Грамадска-палітычная сітуацыя ў БССР у першае пасляваеннае дзесяцігоддзе
5.Асаблівасці працэсу дэмакратызацыі грамадска-палітычнага жыцця ў БССР у другой палове 50-х – 60-я гг. ХХ ст.
6.Грамадска-палітычнае жыццё БССР у 70-я– першай палове 80-х г. ХХ ст.
7.Спробымадэрнізацыісавецкайграмадска-палітычнайсістэмыўперыядперабудовы
1.У выніку перамогі Кастрычніцкай рэвалюцыі дзяржаўная ўлада ў краіне перайшла да бальшавікоў. Сваю падтрымку ім на ІІ Ўсерасійскім з’ездзе Саветаў выказалі левыя эсэры і абралі сваіх прадстаўнікоў
182
ва ЎЦВК. Што датычыла Саветаў усіх узроўняў як органаў дзяржаўнай улады то ўсе яны (за выключэннем ленінскага СНК) з’яўляліся шматпартыйнымі. На Беларусі ў іх склад уваходзілі прадстаўнікі сацыялістычных партый усіх плыняў. Такімі з’яўляліся Аблвыкамзах, Віцебскі і Магілёўскі губернскія, амаль усе павятовыя і гарадскія Саветы. Толькі ВРК вызначаліся амаль суцэльна бальшавіцкім складам.
Шматпартыйнасць была ўласціва Саветам да таго часу, пакуль 6 студзеня 1918 г. не быў разагнаны Ўстаноўчы сход і вярхоўная ўлада ў краіне цалкам не перайшла да Ўсерасійскага Савета, а мясцовыя Саветы не трапілі ў кампетэнцыю Народнага камісарыята ўнутраных спраў (НКУС). З гэтага часу любая дзейнасць, скіраваная супраць Саветаў як органа дыктатуры пралетарыяту лічылася контррэвалюцыйнай. А пасля таго, як левыя эсэры 6 ліпеня 1918 г. паспрабавалі здзейсніць у Маскве дзяржаўны пераварот, то і яны былі аднесены бальшавікамі да контррэвалюцыянераў.
З вясны-лета 1918 г. выявілася адноснае паслабленне ролі Саветаў. Па меры распальвання ў краіне грамадзянскай вайны ўлада ўсё мацней канцэнтравалася ў руках РСДРП(б)-РКП(б). Каб застацца ва ўладзе, яна была вымушана прымусовымі захадамі забяспечваць абарону краіны і функцыянаванне эканомікі. Здзяйсняць гэта звычайнымі метадамі пры наяўнасці ворагаў і апазіцыі было немагчыма. У 1920 г. вядомы анархіст князь П. Крапоткін казаў, «што Расія ўжо зрабілася Савецкай рэспублікай толькі па назве; зараз кіруюць у Расіі не Саветы, а партыйныя камітэты, і, што дыктатура партыі для стварэння новага сацыялістычнага ладу безумоўна шкодная».
Да канца грамадзянскай вайны Ў. Ленін у рабоце «Дзіцячая хвароба левізны ў камунізме» прыйшоў да высновы аб тым, што дыктатура пралетарыята немагчыма інакш як праз дыктатуру партыі, але перасцярагаў саратнікаў ад небяспекі прытоку ў партыю дэкласіраваных элементаў. На думку правадыра, яе колькасны склад не павінен быў перавышаць 200 тыс. чал. На справе ў ёй налічвалася ўжо 650 тыс.
Як вынікала з Палітычнай справаздачы ЦК КП(б)Б ІІІ з’езду ў лістападзе 1920 г., нягледзячы на сваю малалікасць (1700 чал.) бальшавікоў не турбавала наяўнасць іншых партый, бо пры неабходнасці супраць іх маглі быць выкарыстаны рэпрэсіўныя сродкі. Так, пэўны час дзейнічала 20-тысячная БПС-Р. Але ўжо ў лютым 1921 г. органы Надзвычайнай камісіі (ЧК) арыштавалі 860 найбольш актыўных яе функцыянераў і шэраговых членаў.
У сакавіку 1921 г. Усерасійская надзвычайная канферэнцыя Бунда, якая адбывалася ў Мінску 5–12 сакавіка 1921 г., прыняла пастано-
183
ву аб зліцці з РКП(б). Частка бундаўцаў далучылася да сіяністаў, якія працягвалі дзейнічаць нелегальна.
Пастановай Палітбюро ЦК РКП(б) ад 8 снежня 1921 г. членам меншавіцкай партыі было забаронена займацца палітычнай дзейнасцю. Рэзалюцыя XII (жнівень 1922) Усерасійскай канферэнцыі РКП(б) "Аб антысавецкіх партыях і плынях", пашырала гэтую норму і на іншыя апазіцыйныя партыі, а таксама прызнавала дапусцімым выкарыстанне рэпрэсій у дачыненні да іх. Так, у чэрвені 1922 г. была арыштавана група меншавікоў, у жніўні – група правых эсэраў. У чэрвені 1924 г. на з'ездзе членаў БПС-Р было прынята рашэнне аб яе самароспуску. Прызнавалася, што палітыка КП(б)Б цалкам адпавядае сацыяльным і нацыянальным інтарэсам працоўнага народа.
Упершай палове 1920-х гадоў у БССР працягвала сваю дзейнасць Яўрэйская камуністычная партыя (Паалей Цыён). У снежні 1922 г. яе кіраўніцтва заявіла пра адмову ад сіянісцкай ідэалогіі і разрыў з Сусветным яўрэйскім камуністычным саюзам. У ёй адбыўся раскол: левая частка партыі ўвайшла ў РКП(б), а правая стварыла лаяльную КП(б)Б Яўрэйскую рабочую камуністычную партыю.
18 жніўня 1925 г. намеснік Паўнамоцнага прадстаўніка АДПУ па Заходнім краі І. Апанскі ў дакладзе «Палітычнае становішча ў Беларусі» заявіў, што ў рэспубліцы не адчувалася контррэвалюцыйнай дзейнасці іншых партый, за выключэннем сіяністаў
Пасля прыняцця ў КП(б)Б часткі былых бундаўцаў, паалейцыяністаў, беларускіх эсэраў колькасць выхадцаў з іншых партый у ёй павялічылася і склала ў 1925 г. 13, 5%. У ліку важнейшых ставіліся задачы ідэйнага выхавання шэраговых партыйцаў, па паходжанні яўрэяў.
УБССР завяршылася ўсталяванне аднапартыйнай сістэмы ў сярэдзіне 1920-х гг. Яўрэйская рабочая камуністычная партыя як аўтаномная частка КП(б)Б перастала існаваць у 1927 г. З цягам часу старыя партыйцы з дарэвалюцыйным стажам сталі губляцца сярод новых членаў, колькасць якіх рэзка ўзрасла. Да 1927 г. пасля Ленінскага і Кастрычніцкага прызываў яна робіцца масавай партыяй, у якой да 1927 г. налічвалася 1 200 тыс. чал..
Такім чынам, УКП(б)-КП(б)Б не толькі ўяўляла сабою адзіную ў краіне партыю, але і ўвасабляла ў ёй аднапартыйную сістэму. Пасля таго, як у Канстытуцыях СССР (1936) і БССР (1937) з’явілася палажэнне аб кіруючай ролі ЎКП(б) у савецкім грамадстве, аўтарытэт партыі ўзрос яшчэ больш. Усе дзяржаўныя органы павінны былі выконваць дырэктывы і пастановы партыйных з'ездаў, канферэнцый і іх выканаўчых органаў.
184