ВУЗ: Не указан
Категория: Не указан
Дисциплина: Не указана
Добавлен: 19.05.2025
Просмотров: 3090
Скачиваний: 1
2. Перамога Кастрычніцкай рэвалюцыі абумовіла складванне ў Расійскай рэспубліцы новай палітычнай сістэмы. Яе канстытуцыйнае афармленне адбылося ў студзені 1918 г. Да ўсталявання аднапартыйнай сістэмы кіруючая роля бальшавікоў у ажыццяўленні дыктатуры пралетарыяту не падкрэслівалася. Гэтая ж уласцівасць характэрна і Канстытуцыі БССР, прынятай 3 лютага 1919 г.
У пачатку 1920-х у савецкіх рэспубліках усталявалася палітычная сістэма, якая спалучала дэмакратычныя і таталітарныя рысы. Да першых варта аднесці існаванне правоў і свабод, у тым ліку апазіцыйных партый, да другіх – дыктатуру пралетарыята і выкарыстанне ёю гвалтоўных форм барацьбы супраць ідэйных праціўнікаў. Так, 6 чэрвеня 1922 г. выйшаў дэкрэт СНК РСФСР аб стварэнні органа цэнзуры
– Галоўнага ўпраўлення па справах літаратуры і выдавецтваў – (Галоўліт). Яго мясцовыя органы знаходзіліся пры выканкамах Саветаў, але фактычна падпарадкоўваліся вышэйшым партыйным органам. Нягледзячы на тое, што ўлада перадавалася ў рукі шматпартыйных Саветаў, вызначальная роля ў іх таксама належала бальшавікам. У сістэме грамадскіх аб’яднанняў пераважалі бальшавізаваныя маладзёжныя і прафсаюзныя арганізацыі.
Утварэнне новай формы дзяржаўнага ўладкавання СССР, а разам з ёй – новай палітычнай сістэмы, было аформлена 31 студзеня 1924 г. ІІ з’ездам Саветаў СССР у прынятай ім Канстытуцыі, дзе, у прыватнасці, былі зафіксаваны правы саюзных рэспублік, замацаваны характарыстыкі грамадскага ўладкавання, правы і абавязкі грамадзян, выбарчае права, органы ўлады і кіравання. Нягледзячы на выразны кла- сава-партыйны характар Асноўнага закона, у цэлым ён быў з’арыентаваны на кансалідацыю грамадства.
З-за працэдуры ўзбуйнення тэрыторыі БССР (1924, 1926) працэс прыняцця яе Канстытуцыі VIII Усебеларускім з'ездам Саветаў адбыўся толькі 11 красавіка 1927 г. Яна абвяшчала «дыктатуру пралетарыяту ў мэтах падаўлення буржуазіі, знішчэння эксплуатацыі чалавека чалавекам і здзяйснення камунізма» і пераход улады да саветаў рабочых, сялянскіх і чырвонаармейскіх дэпутатаў. Беларуская Канстытуцыя амаль цалкам дубліравала змест Асноўнага Закону СССР, і невыпадкова, бо ўсе важнейшыя пытанні дзяржаўнага жыцця рэспублікі вырашаліся ў вышэйшых органах улады Саюза ССР.
Канстытуцыя БССР 1927 г. яшчэ не прадугледжвала надання Камуністычнай партыі вызначальных функцый па кіраванні грамадствам, але ў рэальным жыцці такія тэндэнцыі ўжо вызначыліся. Так, шматступенная сістэма выбараў пры адкрытым галасаванні дазваляла
185
партыйнаму кіраўніцтву ініцыіраваць і кантраляваць вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты.
Грунтоўныя перамены, якія адбываліся ў эканоміцы і грамадскапалітычным жыцці СССР у канцы 1920-пачатку 1930-х гг. запатрабавалі іх заканадаўчага афармлення. У канцы лістапада 1936 г. на VIII Надзвычайным з'ездзе Саветаў СССР зачытаны Генеральным сакратаром ЦК УКП(б) І. Сталіным праект Канстытуцыі нават без абмеркавання быў аднагалосна прыняты. У пачатку наступнага года адбылося прыняцце рэспубліканскіх, у тым ліку беларускай (19 лютага 1937) Канстытуцый. У ліку прынцыповых навацый Сталінскай Канстытуцыі былі канстатацыя поўнай перамогі ў краіне сацыялістычнага ладу і палажэнне аб партыі як «кіруючым ядры ўсіх арганізацый працоўных, як грамадскіх, так і дзяржаўных». Вышэйшыя ўладныя функцыі замацоўваліся за Прэзідыумам Вярхоўнага Савета СССР у той час, як неканстытуцыйнай, але афіцыйнай вярхоўнай уладай у краіне з’яўляліся вышэйшыя органы партыйнага апарату – Палітбюро, Аргбюро, Сакратарыят ЦК УКП(б).
Канстытуцыя дэкларавала істотныя перамены ў выбарчай сістэме, надаўшы выбарчыя правы ўсім грамадзянам (акрамя прызнаных недзеяздольнымі) пры тайным галасаванні. Але па-ранейшаму выбары заставаліся безальтэрнатыўнымі і права вылучаць кандыдатаў у дэпутаты фактычна замацоўвалася толькі за партыйнымі арганізацыямі.
Канстытуцыя ўтрымлівала прыкметы падзелу ўлады на заканадаўчую (Вярхоўны Савет), выканаўчую (Савет Народных Камісараў) i судовую (Вярхоўны суд). Але рэальнага падзелу ўлады не існавала. На справе рашэнні партыйных органаў фактычна ставіліся вышэй рашэнняў заканадаўчых органаў, што стварала адну з галоўных супярэчнасцей савецкай палітычнай сістэмы. Па Канстытуцыі вышэйшыя ўладныя функцыі замацоўваліся за Прэзідыумам Вярхоўнага Савета
СССР (старшыня М. Калінін), а фактычна іх здзяйсняла Палітбюро ЦК УКП(б) на чале з Генеральным сакратаром І. Сталіным.
Умацаванне асабістай улады І. Сталіна і пераход да дырэктыўных метадаў кіравання эканомікай з’явіліся вызначальнымі фактарамі ператварэння прынцыпу дэмакратычнага цэнтралізму ў рэжым аўтарытарызму з яго безумоўным падпарадкаваннем мясцовых структур цэнтральным органам як унутры кіруючай партыі, так і паміж імі – з аднаго боку, і шэраговымі партыйцамі – з другой.
У партыйнай структуры дамінаваў партыйны апарат – Палітбюро, якое праз ЦК саюзных і аўтаномных рэспублік, абкамы, райкамы перадавалі ніжэйшым інстанцыям рознага кшталту дырэктывы для безу-
186
моўнага выканання. Ніжэйшыя інстанцыі пераймалі такі ж стыль працы і даводзілі свае распараджэнні да нізавых партыйных ячэяк.
Партыйнае кіраўніцтва паступова зрошчвалася з дзяржаўнымі структурамі, падпарадкоўваючы іх сваёй волі, і ўжо на пачатку 1930-х гг. гэты працэс фактычна завяршыўся. Пасля 1936 г. партыя складала канстытуцыйна замацаваны каркас, аснову піраміды цэнтралізаванай дзяржаўнай улады. Прынятыя ёю пастановы былі абавязковымі нават для вышэйшых дзяржаўных органаў улады. Так, 3 лютага 1941 г. ЦК УКП(б) прыняў пастанову аб падзеле НКУС СССР на два наркаматы. У той самы дзень у адпаведнасці з Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ён быў падзелены на НКУС СССР і Народны каміссарыят дзяржаўнай бяспекі СССР. Узнік спіс пасад савецкіх, гаспадарчых, адміністрацыйных органаў, устаноў культуры, навукі, адукацыі, вайсковых работнікаў («наменклатура»), якія падлягалі зацвярджэнню толькі на вышэйшых прыступках партыйнай улады.
Умацаванне ролі партыі выявілася і ў падпарадкаванні прадстаўнічых органаў улады – Саветаў, якія толькі стваралі бачнасць дыктатуры пралетарыяту. Партыйны нагляд за Саветамі выяўляўся ў кадравай ратацыі дэпутатаў, абранні ў іх склад найбольш адданых сістэме і ідэйна загартаваных асоб, пазбаўленні ад «сацыяльна чужых». Кандыдаты ў дэпутаты зацвярджаліся ў партыйных камітэтах і ішлі на выбары як прадстаўнікі «блоку камуністаў і беспартыйных».
Прафесійныя саюзы таксама страцілі самастойнасць і зрабілася прыдаткам дзяржаўнага апарату. Прафсаюзныя камітэты прызначаліся партыйнымі органамі, знаходзіліся пад іх пільным наглядам і праводзілі іх палітыку. Кожны рабочы быў абавязаны ўступіць у прафесійную арганізацыю. Так, рэспубліканская арганізацыя з 1922 па 1940 г. вырасла з 48 тыс. да 650 тыс. чалавек. Ва ўмовах сталінскага дыктату магчымасці беларускіх прафсаюзаў па выкананні галоўнай задачы – абароне правоў сваіх членаў – былі істотна абмежаваны. Так, права рабочых на забастоўку было выдалена са статутаў. Затое прафсаюзы часта выконвалі не ўласцівыя ім функцыі па арганізацыі сацыялістычнага спаборніцтва ці прапагандысцкай работы сярод працоўных.
Камсамольцы бралі актыўны ўдзел ва ўсіх партыйных і дзяржаўных кампаніях: шэфствавалі над новабудоўлямі, змагаліся з непісьменнасцю і рэлігіяй, дапамагалі партыі ў правядзенні суцэльнай калектывізацыі, стварэнні МТС, займаліся ваенна-патрыятычным выхаваннем дзяцей і моладзі. Колькасць камсамольцаў імкліва расла: у 1922 іх налічвалася 2 600 чал., а ў 1940 – ужо больш за 247 000. Па прыкладу партыйных структур, ЛКСМБ быў строга іерархічнай арга-
187
нізацыяй, які пераняў у КП(б)Б яе формы і метады працы.
Такім чынам, у другой палове 1930-х гг. у СССР канчаткова сфарміравалася своеасаблівая палітычная сістэма кіравання савецкім грамадствам, заснаваная на ўладзе Камуністычнай партыі і замацаваная ў Канстытуцыях СССР і саюзных рэспублік. Поўнаўладдзе ЎКП(б) вызначыла дзейнасць усей палітычнай сістэмы – дзяржаўных органаў, грамадскіх арганізацый, ідэалогіі, сродкаў масавай інфармацыі, права і маралі. Адбылася фактычная падмена партыйнымі камітэтамі дзяржаўнах структур. Усе галіны ўлады апынуліся сканцэнтраванымі ў руках дзяржаўна-партыйнага апарата.
3. У 1922-1924 гг. з пагаршэннем здароўя Ў. Леніна асноўную ролю ў партыі і дзяржаве стала адыгрываць Палітбюро ЦК РКП(б) у складзе Л. Троцкага, Р. Зіноўева, Л. Каменева, А. Рыкава, М. Томскага, а таксама І. Сталіна. Абраны Генеральным сакратаром І. Сталін яшчэ пры жыцці Леніна здолеў сканцэнтраваць у сваіх руках велізарную партыйную ўладу, а пасля смерці правадыра ўмела выкарыстаў яе супраць канкурэнтаў у барацьбе за аднаасобнае кіраванне. Дзякуючы адладжанай ім сістэме назначэнства, асноўныя пазіцыі ў апараце ЦК былі заняты адданым яму асобам.
У1926 г. створаная Л. Троцкім, Р. Зіноўевым і Л. Каменевым «аб’яднаная апазіцыя» запатрабавала дэмакратызацыі партыі, а ў эканамічнай частцы – хутчэйшага развіцця цяжкой прамысловасці і ўзмацнення барацьбы з кулаком. Але большасць партыйнага апарату бачыла ў Сталіне меншае зло ў параўнанні з Троцкім і ў канцы 1927 г. выказалася за вызваленне «апазіцыянераў» ад высокіх пасад.
Як вынікала з выступлення Генеральнага сакратара на ліпеньскім (1928) Пленуме ЦК УКП(б), варта было чакаць, што па меры прасоўвання савецкага народа па сацыялістычным шляху «супраціўленне капіталістычных элементаў будзе ўзрастаць, класавая барацьба будет абвастрацца».
Гэты тэзіс скіроўваўся на апраўданне жорсткіх распраў з усімі, хто выкажа сумненне ў правільнасці абранага ім курса, хто ўстане на яго шляху да аднасобнай улады. І калі запланаваныя восенню 1929 г. эканамічныя паказчыкі не далі пажаданых вынікаў, прычына таго была знойдзена ў дзейнасці сабатажнікаў і шкоднікаў. Так, у 1930 г. было абвешчана аб «раскрыцці контррэвалюцыйнай арганізацыі» – «Працоўнай сялянскай партыі», «Прамысловай партыі», «Саюзнага бюро сацыял-дэмакратаў (меншавікоў).
Уснежні 1932 г. міліцэйскія сілы перадаваліся ў падпарадкаване
188
Аб’яднанага дзяржаўнага палітычнага ўпраўлення (АДПУ), а ў ліпені 1934 г. яно было пераўтворана ў Галоўнае ўпраўленне дзяржаўнай бяспекі (ГУДБ) і ўключана ў саюзна-рэспубліканскі Народны камісарыят унутраных спраў (НКУС).
Пры ім засноўвалася Асобая нарада, якая на саюзным узроўні замацавала практыку пазасудовых прыгавораў. Ёй падпарадкавалася сістэма «троек» у рэспубліках, краях, абласцях, гарадах з удзелам начальнікаў упраўлення НКУС, сакратароў парткамітэтаў і пракурораў. Усю карніцкую іерархію ўзначальваў Сталін, а непасрэдным выканаўцам яго волі ў 1934-1936 гг. з’яўляўся наркам унутраных спраў і начальнік ГУДБ СССР Г. Ягода.
Рэарганізацыя праваахоўных органаў была абумоўлена планаваннем Сталіным масавых рэпрэсій. Іх неабходнасць бачылася яму ва ўзросшай апазіцыйнасці з боку саміх камуністаў. Так, 270 дэлегатаў XVII з’езда ЎКП(б) (студзень-люты 1934) пры галасаванні за новы склад ЦК партыі выказалі недавер генсаку і прапанавалі сакратару Ленінградскага абкама партыі С. Кіраву заняць вышэйшую партыйную пасаду. 1 снежня 1934 г. Кіраў быў застрэлены прама ў будынку Смольнага, а разам з «арганізатарамі забойства» Л. Каменевым і Р. Зіноўевым было арыштавана 1 108 з 1 966 дэлегатаў таго самага з’езда, у тым ліку 98 членаў ЦК са 139.
Апагеем дзейнасці рэпрэсіўнай машыны Сталіна зрабіліся так званыя маскоўскія судовыя працэсы над прадстаўнікамі колішняй партыйнай і дзяржаўнай эліты СССР. У ліку першых такі працэс адбыўся ў 1936 г. па справе аб «Антысавецкім аб'яднаным трацкісцка-зіноўеў- скім цэнтры», які скончыўся смяротнымі прысудамі абвінавачаным. У студзені 1937 г. суд разглядзеў справу аб так званым «Паралельным антысавецкім трацкісцкім цэнтры». Асуджаныя былі расстраляны (Г. Пятакоў) або (К. Радэк і Г. Сакольнікаў) загінулі ў турме.
Генеральны пракурор СССР А. Вышынскі ўкараніў у судовую практыку правіла, паводле якога, асноўным доказам віны падсуднага з’яўлялася прызнанне ў злачынстве. Невыпадкова таму следчыя выкарыстоўвалі ўсе магчымыя спосабы, у тым ліку пыткі, каб «выбіць» з арыштаванага неабходныя паказанні.
Сфальсіфікаваныя ад пачатку да канца працэсы служылі часткай кампаніі, скіраванай супраць былых ленінскіх саратнікаў, бальшавікоў з дарэвалюцыйным стажам, каб паказаць, як тонка маскіруецца контррэвалюцыя і як заглыблены яе карані. 1937 г. на лютаўска-сакавіцкім Пленуме ЦК УКП(б) І. Сталін у сваім дакладзе «Аб асаблівасцях партыйнай работы і мерах ліквідацыі трацкісцкіх і іншых двурушнікаў»
189