ВУЗ: Не указан

Категория: Не указан

Дисциплина: Не указана

Добавлен: 19.05.2025

Просмотров: 3108

Скачиваний: 1

ВНИМАНИЕ! Если данный файл нарушает Ваши авторские права, то обязательно сообщите нам.

наўлення ляснога балансу плошчы высечак засяваліся маладымі дрэўцамі, асобныя прадпрыемствы сталі выносіцца за межы населеных пунктаў, а іх кацельні пераводзіліся на газавае паліва. Вакол гарадоў сталі будаваць кальцавыя магістралі і г. д. Гэтая і іншыя захады нават пры самым актыўным удзеле грамадзян не маглі прынесці дзейснага плёну, паколькі запланаваныя ў чарговых пяцігодках сродкі на ахову прыроды складаліся па «рэшткавым прынцыпе».

26 красавіка 1986 г. на Чарнобыльскай АЭС (г. Прыпяць, Украінская ССР) у выніку непрадуманых дзеянняў дзяжурнай змены па ўстараненні пазаштатнай сітуацыі выбух на чацвёртым энергаблоку. Разбурэнне рэактара прывяло да выкіду ў паветра велізарнай колькасці радыёактыўных рэчываў. 60 % іх асела на тэрыторыі Беларусі. ЦК КПСС і Саўмін СССР у першыя дні абралі тактыку замоўчвання інфармацыі аб маштабах бяды і практычна замарудзілі захады, якія маглі б паменшыць адмоўнае ўздзеянне радыяцыі на насельніцтва. Як звычайна, 1 мая ва ўсіх гарадах і пасёлках СССР, у тым ліку набліжаных да Чарнобыля, адбыліся святочныя дэманстрацыі.

Змоманту ўзнікнення аварыі ліквідацыяй яе наступстваў і аказаннем неабходнай дапамогі насельніцтву заняліся Ўсесаюзная і рэспубліканскія ўрадавыя камісіі. У 30-кіламетровую зону вакол ЧАЭС сталі прыбываць «ліквідатары» – камандзіраваныя спецыялісты, пажарныя, ваеннаслужачыя, ваеннаабавязаныя-запаснікі, усяго не менш за 600 тыс., з якіх 115 тыс. – рэкрутаваных з Беларусі.

4 мая 1986 г. па распараджэнні з Масквы рэспубліканская камісія прыняла рашэнне аб адсяленні насельніцтва з 30-кіламетровай зоны ЧАЭС, у першую чаргу з Брагінскага, Хойніцкага і Нараўлянскага раёнаў. Да канца года было адселена 27, 7 тыс. чалавек. Але гэтыя мерапрыемствы не ўнеслі заспакаення ў беларускае грамадства. Памылкі ЦК КПБ на чале з І сакратаром М. Слюньковым у справе інфармавання насельніцтва, забеспячэння яго прыборамі кантролю і дазіметрыі і г.д. сур’ёзна скампраметавалі ўсю КПСС і распачатую ёю палітыку перабудовы.

Зцягам часу выявіліся агульныя страты, панесеныя людзьмі, у тым ліку жыхарамі Беларусі. Радыёактыўнаму забруджванню падверглася 56 з 118 яе раёнаў. Асабліва моцна пацярпелі жыхары Гомельшчыны. Радыяцыя выклікала пагаршэнне здароўя соцень тысяч людзей.

Аварыя нанесла моцны ўдар і па эканамічным патэнцыяле БССР. 340 прамысловых прадпрыемстваў апынулася ў зоне адчужэння. Многія іншыя з-за пераезду рабочых і служачых таксама перапынілі выпуск прадукцыі. Апынуліся непрыгоднымі для выкарыстання сотні

221


тыс. га лесу, 132 радовішчы сыравіны і мінералаў, у тым ліку нафтаносныя раёны. Было выведзена з сельскагаспадарчага абароту амаль 265 тыс. км кв (29 % усіх зямель і ўгоддзяў). Агульныя страты склалі 235 млрд дол., або 32 гадавыя рэспубліканскія бюджэты 1985 г.

Было відавочна, што без агульнасаюзнай дапамогі БССР не ў стане справіцца з ліквідацыяй наступстваў Чарнобыльскай аварыі. Зразумелі гэта і кіраўнікі СССР, якія ў свой час адмовіліся ад міжнароднай гуманітарнай дапамогі. У красавіку 1990 года на пасяджэнні Вярхоўнага Савета СССР было вырашана скласці комплексную Дзяржаўную праграмму на 1990-1992 гг. па пераадоленні наступстваў чарнобыльскай катастрофы. У сувязі з крахам перабудовы ажыццяўленне праграмы пачалося толькі пасля ўтварэння суверэннай Рэспублікі Беларусь.

Лекцыя 15. КУЛЬТУРНАЕ І ДУХОЎНАЕ ЖЫЦЦЁ БССР

1.Станаўленне і развіццё сістэмы адукацыі ў 1920-х гг.

2.Палітыка беларусізацыі.

3.Узмацненне адміністрацыйна-партыйнага кантролю ў сферы культуры.

4.Адносіны Савецкай улады да рэлігіі і царквы.

5.Вынікі «культурнай рэвалюцыі» у БССР у 30-гг. ХХ ст.

Дасягненні і супярэчнасці

6.Асноўныя дасягненні адукацыі, навукі, мастацкай культуры ў 50-80-я гг. ХХ ст.

7.Змены ў духоўным жыцці народа ў канцы 1980-х гг.

1.У ліку важнейшых задач, якія паўсталі перад ЦК КПБ(б) і ўрадам БССР пасля заканчэння савецка-польскай вайны, з’яўлялася развіццё адукацыі на беларускай мове, ліквідацыя непісьменнасці і малапісьменнасці сярод дарослага насельніцтва, падрыхтоўка настаўніцкіх кадраў. У новым 1921/1922 навучальным годзе амаль 60 % школьнікаў прыступіліся да заняткаў.

У адпаведнасці з пастановай урада ад 16 лютага 1922 г., у рэспубліцы ўводзілася сістэма адукацыі, паводле якой асноўным тыпам навучальнай установы рабілася працоўная сямігадовая школа для дзяцей 8-15 гадовага ўзросту. Але большай папулярнасцю карысталася пачатковая, чатырохкласная школа, дзе навучалася 75 % усіх дзяцей.

Па меры аднаўлення народнай гаспадаркі ўзрастала фінансаванне сістэмы асветы. Пачынаючы з 1923 па 1929 гг. бюджэтныя расходы ўзраслі з 5, 4 да 35, 2 млн руб., а колькасць школ павялічылася да

6300. Асноўную іх масу – каля 80 % – складалі пачатковыя школы, меншую частку – 14, 6 % – сямігадовыя. Агульную сямігадовую і пэўную прафесійную адукацыю давалі школы рабочай і сялянскай мола-

222


дзі, школы павышанага тыпу і фабрычна-заводскія школы.

Наркамат асветы БССР скіроўваў значныя сілы і сродкі для ліквідацыі непісьменнасці і малапісьменнасці дарослага насельніцтва. На месцах гэтую працу ўзначалілі губернскія і павятовыя надзвычайныя камісіі па барацьбе з непісьменнасцю, а таксама ячэйкі створанага ў 1924 г. таварыства «Далоў непісьменнасць». Але, нягледзячы на створаныя ўрадам і грамадствам умовы, большая частка непісьменных не выказвалі вялікай цікавасці да навучання.

Увыніку за пяць год з 1921 па 1926 гг. агульны ўзровень пісьменнасці грамадзян БССР узросту з 9 па 49 гадоў узняўся толькі на палову працэнта – з 52, 6 да 53, 1 %. Каб памяняць сітуацыю да лепшага, з 1926 г. уводзілася абавязковае навучання для дзяцей ва ўзросце 9-11 гадоў. Пункты па ліквідацыі непісьменнасці забяспечваліся беларускамоўнымі настаўнікамі і падручнікамі Б. Тарашкевіча і Я. Лёсіка. Узросшы дабрабыт насельніцтва таксама спрыяў павышэнню яго культурных запытаў. У выніку за адзін толькі 1929/1930 навучальны год лікпункты скончыла 169 тыс. чал., больш, чым за ўсе папярэднія гады разам.

Сістэму ўстаноў сярэдняй спецыяльнай адукацыі складалі аб’яднаныя блізкія па профілі або рэарганізаваныя тэхнікумы. За 1921-1930 гг. іх колькасць вырасла з 11 да 35, а студэнтаў з 873 да 7 475. Камплектаванне сярэдніх і вышэйшых навучальных устаноў адбывалася па прынцыпе сацыяльнага паходжання і партыйнасці навучэнцаў. Так,

у1930 г. доля рабочых і сялян сярод студэнтаў складала 86,8 %, з якіх 2, 5 з’яўляліся камсамольцамі, а 35 % камуністамі. Палова студэнтаў атрымоўвала стыпендыю ў 25 руб.

У1930 г. выкладчыцкі корпус, які павялічыўся за 10 год са 162 да 737 чал., у сваёй масе (70%) мелі з вышэйшую адукацыяю.

Увыніку палітыкі беларусізацыі, да канца 1920-х гадоў з 35 тэхнікумаў рэспублікі 22 з’яўляліся беларускамоўнымі. Таксама існавалі яўрэйскія, польскія, рускія і латышскія тэхнікумы. З 15 678 выпускнікоў 6 616 атрымалі дыпломы настаўнікаў, 3 912 – тэхнікаў, будаўні-

коў, транспартнікаў; аграномаў, 1 963 – медыцынскіх работнікаў, 1 797 – аграномаў, ветэрынараў, 719 – работнікаў культуры, 674 – эканамістаў.

Уканцы 1920-х наркам асветы БССР падпісаў пастанову аб увядзенні завочнай і экстэрнальнай формаў навучання.

У1919 г. у Горках адкрылася першая вышэйшая навучальная ўстанова – земляробчы інстытут, пазней рэарганізаваны ў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію. У снежні 1920 г. у Мінску адкрыўся

223


політэхнічны інстытут, але ўжо ў 1922 г. ён быў рэарганізаваны ў Беларускі дзяржаўны інстытут сельскай гаспадаркі.

Заснаваны 30 кастрычніка 1921 г. Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт складаўся з медыцынскага і грамадскага факультэтаў, на якіх вучылася 1 250 студэнтаў. Першым рэктарам БДУ быў вядомы маскоўскі навуковец – прафесар У. Пічэта, а першым дэканам факультэта грамадскіх навук – У. Ігнатоўскі.

Заняткі вялі 14 прафесараў, 49 выкладчыкаў і асістэнтаў. У 1922 г. пачаў працу педагагічны факультэт. Пасля вылучэння з факультэта грамадскіх навук (1925) факультэтаў права і гаспадаркі ўніверсітэт стаў выпускаць эканамістаў і юрыстаў. Усяго да 1926 г. з яго сцен выйшла 247 педагогаў, 175 урачоў, 119 эканамістаў і 117 юрыстаў. У 1931 г. на базе педагагічнага і медыцынскага факультэтаў БДУ быў адкрыты, адпаведна, педагагічны і медыцынскі інстытуты. Акрамя гэтых трох устаноў, спецыялістаў з вышэйшай адукацыяй рыхтавалі Віцебскі ветэрынарны інстытут, Горацкая сельскагаспадарчая акадэмія, Мінскі камуністычны ўніверсітэт.

Пры камплектаванні ВНУ захоўваўся класавы падыход, Так, у чэрвені 1924 г. былі выключаны «класава чужыя» і «палітычна непісьменныя» студэнты, якія склалі 30 % ад усіх навучэнцаў. Каб забяспечыць перавагу ў студэнцтве класава блізкіх элементаў, Савецкая ўлада пайшла на стварэнне рабочых факультэтаў (рабфакі), куды набіралі рабоча-сялянскую моладзь для падрыхтоўкі да наву-ання ў ВНУ.

У цэлым працэс фарміравання новай сістэмы адукацыі ў БССР адбываўся паспяхова. Арганічна спалучаючыся з беларусізацыяй, ён у значнай ступені паспрыяў развіццю нацыянальнай культуры.

2. Адным з важнейшых напрамкаў дзейнасці РКП(б) пасля перамогі над унутранняй контррэвалюцыяй і замежнай інтэрвенцыяй увасобілася ў нацыянальнай палітыцы. Працэс рэалізацыі нацыянальных інтарэсаў у БССР у 1920-х гг. набыў назву «беларусізацыя». Яе ініцыя-тарамі выступілі члены ўрада БССР А. Чарвякоў (старшыня ЦВК і СНК), А. Бурбіс (наркам замежных спраў), У. Ігнатоўскі (наркам асве-ты), З. Жылуновіч (член ЦВК) і іншыя. У 1922 г. у мэтах вывучэння гісторыі і культуры беларускага народа і распрацоўкі навуковай тэрмі-налогіі яго мовы быў створаны Інстытут беларускай культуры (Інбел-культ) пад старшынствам мовазнаўцы С. Некрашэвіча Я. Лёсік узнача-ліў курсы беларусазнаўства, адкрытыя пры Наркамаце асветы БССР.

Адным з асноўных накірункаў ажыццяўлення беларусізацыі стаў

224


перавод сістэмы навучання на беларускую мову. У 1922 г. на яе перайшла каля чвэрці ўсіх школ, а ў астатніх беларуская мова была абавязковай для вывучання.

Патрэбы ў навуковай, вучэбна-метадычнай і мастацкай літаратуры сталі забяспечвацца Дзяржаўным выдавецтвам.

Важным палітычным і практычным крокам урада БССР на шляху да ўздыму нацыянальнай культуры з’явілася амністыя былых праціўнікаў Савецкай улады – В. Ластоўскага, І. Краскоўскага, А. Смоліча, А. Цвікевіча і інш. і іх прыцягненне да творчай працы

Неабходнасць перамен да лепшага ў нацыянальным пытанні ўсведамлялі беларускія камуністы, якія ў сакавіку 1923 г. на сваім VІІ з’е- здзе пастанавілі спрыяць развіццю беларускай мовы і культуры і заклікалі партыйцаў узначаліць гэтую працу. Сама праграма нацыяналь- на-дзяржаўнага і нацыянальна-культурнага адраджэння ў БССР была абвешчана на Ліпеньскім (1924) Пленуме ЦК КПБ. Яе практычная рэалізацыя пачала адлік з пастановы ЦК КПБ(б) ад 15 ліпеня таго ж года «Аб практычных мерапрыемствах па правядзенню нацыянальнай палітыкі», якая прадугледжвала: па-першае, развіццё нацыянальнай культуры, перавод школ, ВНУ на беларускую мову, развіццё беларускай літаратуры, вывучэнне гісторыі Беларусі і г. д.; па-другое, карэнізацыю – вылучэнне беларусаў на кіруючыя партыйныя, савецкія, прафсаюзныя пасады; па-трэцяе, перавод справаводства ўсіх партыйных, дзяржаўных, грамадскіх устаноў на беларускую мову. У прыватнасці, за адзін год належала перавесці апараты ЦВК, СНК, наркамаў асветы і земляробства; за 2 гады – ДПУ, юстыцыі, сацыяльнага забеспячэння, пошты і тэлеграфа; а усіх астатніх устаноў – за 3 гады.

У мэтах неадкладнага ажыцяўлення нацыянальнай палітыкі, атрымаўшай назву «беларусізацыя», адмыслова створаная камісія на чале з А. Хацкевічам пачала сваю дзейнасць з пашырэння сферы выкарыстання беларускай мовы.

Паводле декрэту ЦВК (люты 1924), беларуская, руская, яўрэйская (ідыш) і польская мовы абвяшчаліся роўнымі. Беларускай надаваліся функцыі мовы зносін паміж рознанацыянальнымі ўстановамі. Справаводства таксама пераводзілася на беларускую мову. Важныя ўрадавыя дакументы друкаваліся на чатырох мовах: агульнасаюзнага значэння – на беларускай і рускай; грамадска-палітычныя (пасведчанні і інш.) – на беларускай і адной з трох іншых моў.

За кожным грамадзя-нінам захоўвалася права звяртацца ў любую ўстанову на роднай мове і на ёй жа атрымаць адказ. Гэтае палажэнне было зафіксавана ў Канстытуцыі БССР 1927 г. і ў адпаведнасці з ім,

225