ВУЗ: Не указан

Категория: Не указан

Дисциплина: Не указана

Добавлен: 19.05.2025

Просмотров: 3115

Скачиваний: 1

ВНИМАНИЕ! Если данный файл нарушает Ваши авторские права, то обязательно сообщите нам.

развіцця, які спалучаў у сабе два тыпы росту – экстэнсіўны і інтэнсіўны. Першы характэрызаваўся павелічэннем валавога ўнутранага прадукта (ВУП) за кошт колькаснага нарошчвання эканамічных рэсурсаў, што было выклікана спецыфікай сацыялістычнай сістэмы гаспадарання і асобымі ўмовамі пасляваеннай разрухі, пераважна сельскагаспадарчым характарам эканомікі БССР.

Экстэнсіўны тып яе росту знайшоў яскравае ўвасабленне ў пабудове тысяч новых прадпрыемстваў і энергетычных магутнасцяў; стварэнні цэлых прамысловых галін – хімічнай, аўтамабіле-, і машына-, станкабудаўнічай і інш.; асваенні прыродных багаццяў (лес, торф, калійныя солі і інш.) асушэнні балот; павелічэнні парка сельскагаспадарчых машын і г. д.

Дзякуючы экстэнсіўнаму фактару адбывалася значнае павелічэнне ВУП. Так, за сямігодку (1958-1965) аб’ём прамысловай вытворчасці БССР павялічыўся ў 2, 1 раза пры плане 1, 8. Было пабудавана больш за 300 буйных прадпрыемстваў, у тым ліку заводаў і камбінатаў «вялікай хіміі» у Гомелі, Гродна, Магілёве, Наваполацку, Салігорску, Светлагорску. Сярэднегадавы прырост прамысловай прадукцыі да-сягнуў 11, 4 %, на 2, 6 % больш запланаванага.

Вытворчыя поспехі рэспублікі дазволілі ёй выйсці на 2 месца па здабычы торфу, вытворчасцi фанеры і iльняных тканiн; на 3 – па выпуску грузавых аўтамашын, трактараў, станкоў, цэменту, шкла. У БССР завяршылася фарміраванне прамысловага комплексу з развітым аўтамабіле-, трактара-, станка- і прыбора-будавання, радыёэлектронікі, нафтапераапрацоўкі і хімічнай вытворчасці. З пабудовай Бярозаўскай, Васiлевiцкай i Мiнскай ЦЭЦ электраэнергетыка БССР вырасла ў 3, 1 раза. У асноўным было завершана стварэнне адзiнай Беларускай энергасiстэмы.

Умаштабе ўсяго СССР экстэнсіўныя метады гаспадарання давалі 68, 2 % прыбытку, а сама эканоміка рабiлася ўсё больш затратнай. Здабываючая прамысловасць атрымлiвала 30 % капiталаўкладанняў, а давала толькi 7% прадукцыi прамысловасцi. Прадукцыйнасць працы істотна адставала і ў пачатку 1960-х складала толькі 45 % ад амерыканскай. Рост галін групы «А» (вытворчасць сродкаў вытворчасці) апярэджваў рост прадукцыі народнага спажывання (група «Б») нават у большых памерах, чым было прадугледжана сямігадовым планам.

УБССР гэтыя лічбы былі больш аптымістычнымі. Так, у 8-й пяцігодцы (1966-1970) рэнтабельнасць прамысловай вытворчасці вырасла ў 1, 5 разы, а гаспадарка БССР атрымала больш за 9 млрд руб. прыбытку – на 5 млрд больш, чым за папярэднія 5 гадоў. Аб’ём пра-

212


мысловай вытворчасці павялічыўся амаль на 80 % замест 70 % па плану. Прырост вытворчасці сродкаў вытворчасці склаў 62 %, а прадукцыйнасць працы вырасла на 39 %.

Без уліку дробных, у строй увайшлі 78 буйных прадпрыемстваў, у тым ліку новыя магутнасці на Полацкім нафтаперапрацоўчым заводзе, 1-я чарга Полацкага хімічнага камбіната, 2-і і 3-і калійныя камбінаты ў Салігорску, Гродзенскі хімічны камбінат, Светлагорскі завод штучнага валакна, Пінскі завод штучнай скуры, Брэсцкі дывановы камбінат, 1-я чарга Магілёўскага камбіната сінтэтычнага валакна і інш.

Партыйна-савецкае кіраўніцтва ўсведамляла, што экстэнсіўныя фактары развіцця народнай гаспадаркі сябе вычарпалі і таму пачынаючы з ХХІV (1971) з’езда КПСС ставілася задача аб неабходнасці яе пераводу на інтэнсіўныя рэйкі, але рэалізаваць задуманае не ўдалося. Восьмая пяцігодка была апошняй паспяховай пяцігодкай савецкага часу. У далейшым тэмпы росту вытворчасці працы і нацыянальнага даходу сталі зніжацца. Тэхнічная і тэхналагічная адсталасць пэўным чынам кампенсавалася чарговымі фінансавымі інвестыцыямі. Так, у гады наступных трох (1971-1985) пяцігодак капітальныя ўкладанні ў эканоміку Беларусі далі магчымасць павялічыць вытворчыя фонды ў 3, 4 раза (з 15, 2 да 52 млрд руб.).

Галоўнай задачай дзесятай (1976-1980) пяцігодкі абвяшчалася барацьба за інтэнсіфікацыю грамадскай вытворчасці. Экстэнсіўны шлях таксама ўжо не даваў ранейшага эфекту, бо нацыянальны даход узрос толькі ў 2, 5 раза, а тэмпы росту вытворчасці сталі зніжацца. Так, тэмпы развіцця эканомікі ў 1981–1982 гг. склалі толькі 1, 1%. У 1982 г. прырост рэальных даходаў на душу насельніцтва знізіўся да дзесятай долі працэнта.

У выніку ў 1975-1986 гг. у СССР фактычна перапыніўся эканамічны рост, паколькі былі вычарпаны і экстэнсіўныя фактары (перапыніўся прыток рабочай сілы, замарудзіўся ўвод у дзеянне прадпрыемстваў, зменшылася фондааддача і сельскагаспадарчая вытворчасць і інш.). Эканоміка стала набываць выразна затратны характар і патрабавала кардынальных рэформ.

Інтэнсіўны тып росту эканомікі, пад якім разумеюць перавагу атрыманага ВУП над колькасцю затрачаных рэсурсаў, знаходзіў адбітак у павышэнні вытворчасці працы, рацыянальным выкарыстанні сыравіны і матэрыялаў, энергазберажэнні, укараненні дасягненняў навуковатэхнічнага прагрэсу.

Асобныя аспекты інтэнсіфікацыі эканомікі выкарыстоўваліся ў гады сталінскіх пяцігодак, але ўсе яны надзвычай актуалізаваліся ўжо

213


ў другой палове 1950-х гг. У выніку ў БССР, як і паўсюдна ў СССР, актывізаваўся рух брыгад і ўдарнікаў за камуністычныя адносіны да працы. У 1960-1970-я гг. тут узніклі новыя формы сацыялістычнага спаборніцтва: калектываў сумежных прадпрыемстваў, pyx за высокую культуру вытворчасці, навуковую арганізацыю працы, за прысваенне вырабам Дзяржаўнага знака якасці. Праводзіліся камуністычныя суботнікі, ударныя працоўныя вахты ў гонар 50-годдзя Кастрычніка, 50годдзя ўтварэння БССР і КПБ, 100-годдзя з дня нараджэння Ў. Леніна і інш. Колькасць удзельнікаў гэтых рухаў ахоплівала амаль усіх працоўных, але вынікі кампаній не мелі тых эканамічнага эфекту, на які разлічвалі іх арганізатары. Па розных прычынах задача інтэнсіфікацыі эканомікі так і засталася нявырашанай на працягу ўсяго савецкага часу.

Механiзм гаспадарання, якi склаўся ў канцы 1920-х – 1930-я гг., заставаўся амаль нязменным. Ён не спрыяў iнтэнсiфiкацыi эканомiкi i прыкметна саступаў заходнiм дзяржавам, якія развіваліся ва ўмовах капіталістычнага рынку. Забеспячэнне тэмпаў росту прадукцыі прамысловасцi шляхам пабудовы новых прадпрыемстваў прыводзіла да распыленасці капітальных укладанняў, у выніку чаго павялічваліся аб’ёмы незавершанага будаўніцтва.

Нізкая прадукцыйнасць працы, слабая фондааддача, вялікая энергаёмістасць прадукцыі, уціск камандна-адміністрацыйнай сістэмы, слабая зацікаўленасць працоўных у выніках сваёй працы, нізкі (у параўнанні з Захадам) узровень жыцця заставаліся характэрнымі рысамі сацыялістычнай сістэмы гаспадарання.

Замест укаранення эканамічных рычагоў рэгулявання эканомікі (гаспадарчы разлік і інш.), цэнтралізаванае кіраванне ёю яшчэ больш узмацнялася. У выніку механізм гаспадарання стаў ператварацца ў механізм тармажэння эканамічнага і сацыяльнага развіцця.

4. У сярэдзіне XX стагоддзя чалавецтва ўступіла ў паласу навуко- ва-тэхнічнай рэвалюцыі (НТР), калі навука стала пераўтварацца ў вызначальны фактар вытворчасці. Яе галоўнымі накірункамі сталі комплексная аўтаматызацыя, выкарыстанне новых відаў энергіі, стварэнне новых канструкцыйных матэрыялаў і інш.

Прынятая ХХІІ з’ездам КПСС Праграма пабудовы камунізма вылучыла шэраг прыярытэтных накірункаў навукова-тэхнічнага прагрэсу – поўная электрыфікацыя краіны, комплексная механізацыя работ з далейшым пераходам да аўтаматызацыі вытворчых працэсаў, шырокае выкарыстанне хіміі ў народнай гаспадарцы, укараненне лічыльна-

214


вырашальнай тэхнікі і г. д. у многім абумовіла выхад нашай краіны на перадавыя пазіцыі ў эканоміцы. Выкарыстанне першага ў свеце турбарэактыўнага пасажырскага самалёта «ТУ-104» (1956), запуск першага штучнага спадарожніка Зямлі (1957), здача ў эксплуатацыю атамнага ледакола «Ленін» (1960), палёт у космас Ю. А. Гагарына і інш. атрымалі заслужанае прызнанне ўсяго чалавецтва.

На заводах і фабрыках БССР укараняліся аўтаматычныя лініі. Істотна ўзрасла кваліфікацыя рабочых і ІТР. За 12 пасляваенных год колькасць інжынераў павялічылася з 5, 1 тыс. да 13, 7 тыс. чал., тэхнікаў – з 9, 9 тыс. да 27, 5 тыс. чал. З 1958 г. на прадпрыемствах прамысловасці, транспарту і будаўніцтва БССР пачалі стварацца арганізацыі Ўсесаюзнага таварыства вынаходнікаў і рацыяналізатараў, да канца года яны аб'ядноўвалі 21, 8 тыс. чал.

Цэнтрам навуковай думкі з’яўлялася Акадэмія навук БССР. Распрацаваны Інстытутам фізікі і матэматыкі метад спектральнага аналізу металу ў 1956 г. быў укаранёны на Мінскім трактарным заводзе і дазволіў сэканоміць каля 700 тыс. руб. У 1957 г. прапанаваныя Фізікатэхнічнага інстытута АН БССР метады ўдасканалення вытворчасці далі эканамічны эфект каля 2 млн руб.

Фінансаванню саміх навук надавалася значна меншая ўвага, чым вытворчасці, і яно складала толькі 2, 2 % нацыянальнага даходу. Тым не менш беларускія навукоўцы дасягнулі поспехаў у вывучэнні фізікі цвёрдага цела, спектраскапіі, оптыкі, цепла- і масаабмену, у атамнай энергетыцы, хіміі неарганічных злучэнняў і іншым важным напрамкам навукова-тэхнічнага прагрэсу.

У аснову сямігадовага (1959-1965) плана для БССР былі закладзены паскораныя тэмпы развiцця вызначальных для эканомiкi галiн – энергетыкi, машынабудавання, хiмiчнай прамысловасці. У рэчышчы дасягненняў навукова-тэхнічнай рэвалюцы ў 1960 г. у сталіцы БССР пабачыла свет першая ў краiне ЭВМ «Мiнск-1», у канцы 1962 г. з’явіўся першы беларускі халадзiльнiк «Мiнск -1». У маi 1962 г. Iнстытут фiзiкi АН БССР запусцiў атамны рэактар (п. Сосны, пад Мінскам).

На працягу 1950-1960-х гг. былі створаны сотні комплексна механізаваных і аўтаматызаваных участкаў. У 1970-1980-я гг. БССР ужо набыла трывалую славу флагмана прыборабудавання («Агат», завод імя С. Арджанікідзе), электронікі («Інтэграл»), радыёэлектронікі («Гарызонт»). Асаблівых поспехаў дасягнула хімізацыя народнай гаспадаркі. Так, на базе Старобiнскага радовiшча быў створаны калiйны камбiнат, здольны задавальняць 40 % агульнасаюзных патрэб у калiй-

215


ных угнаеннях. У 1963 г. пачаў дзейнiчаць Полацкi нафтаперапрацоўчы і Гомельскі суперфасфатны заводы, Гродзенскi азотнатукавы камбiнат. У 1960 г. былi пракладзены газаправоды Дашава-Мiнск, Шчор- сы-Гомель, што забяспечыла палівам 11 прамысловых цэнтраў рэспублікі. У 1964 г. у раёне Рэчыцы пачало распрацоўвацца прамысловае радовішча нафты. За 1961–1970 гг. аб’ём хімічнай і нафтахімічнай прамысловасці павялічыўся больш чым у пяць разоў.

Умногім таму, што на мяжы 1960–1970-х гг. эканоміка БССР дасягнула свайго вышэйшага ўзроўню, паспрыяла беларуская навука. Варта адзначыць, што і беларускае кіраўніцтва на чале з П. Машэравым аказвала ёй значную ўвагу. АН БССР істотна павялічвала свае магчымасці па каардынацыі ўкаранення дасягненняў НТР у вытворчасць. За 1970-1980 гг. да 21 яе інстытута дадалося яшчэ 10, а таксама канструктарская і вопытна-эксперыментальная база.

Разам з тым пры павелічэнні прыросту прамысловай вытворчасці амаль на 80% прадукцыйнасць працы як асноўны паказчык прагрэсу вырас толькі на 39 %. З гэтай нагоды на ХХІV з’ездзе КПСС гаварылася аб патрэбе інтэнсіфікацыі і паскарэння навукова-тэхнічнага прагрэсу. Заклік старшыні з’езда «арганічна спалучаць дасягненні наву- кова-тэхнічнай рэвалюцыі з перавагамі сацыялізма» мог азначаць, што пад апошнімі варта мець на ўвазе тое ж дырэктыўнае планаванне гаспадаркі, цэнтралізацыю рэсурсаў, сацыялістычнае спаборніцтва. І нарэшце, універсальным сродкам рашэння ўсіх эканамічных і сацыяльных праблем абвяшчалася павышэнне кіруючай ролі партыі.

На справе спроба ўкаранення дасягненняў НТР у вытворчую сферу пры існуючай камандна-адміністрацыйнай сістэме ўжо давала збоі. На Пленумах ЦК і з’ездах КПСС сталі гаварыць аб заганнасці традыцыйных экстэнсіўных фактараў росту народнай гаспадаркі, але рашэнне праблемы бачылася толькі ў апрабаваных метадах. Таму дзесятая (1976-1980) пяцігодка так і не зрабілася «пяцігодкай эфектыўнасці і якасці», а новая, адзінаццатая (1981-1985), як і ўсе папярэднія, выконвалася па-ранейшаму на экстэнсіўнай аснове. Укараненне сродкаў механізацыі і аўтаматызацыі адбывалася са значным спазненнем. Разам з перадавым узроўнем развіцця ВПК захоўваліся застарэлыя тэхналогіі і абсталяванне ў мностве іншых галін.

Утой час, як на Захадзе вынаходніцтва робататэхнікі, мікрапрацэсараў, камп’ютарных тэхналогій, касмічнай сувязі і інш. стварыла ма- тэрыяльна-тэхнічны падмурак для постіндустрыяльнага (інфармацыйнага) грамадства, у СССР, у тым ліку БССР да сярэдзіны 1980-х гг. ручной працай былі заняты трэцяя частка рабочых у прамысловасці,

216