Файл: Каляда_Гісторыя Беларусі, 2009.pdf

ВУЗ: Не указан

Категория: Не указан

Дисциплина: Не указана

Добавлен: 20.05.2025

Просмотров: 533

Скачиваний: 0

ВНИМАНИЕ! Если данный файл нарушает Ваши авторские права, то обязательно сообщите нам.

Тэма 8. Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх зямель у складзе Вялікага княства Літоўскага

План

1.Станаўленне фальваркава-панскай гаспадаркі. Аграрная рэформа Жыгімонта ІІ Аўгуста 1557 г.

2.Этапы масавага запрыгоньвання сялян.

3.Сацыяльна-эканамічнае развіццё гарадоў. Рамяство і гандлёвыя сувязі.

Пры разглядзе гэтай тэмы неабходна спыніцца на фарміраванні феадальных пазямельных адносін у ВКЛ (формах феадальнай уласнасці, феадальных правоў і абавязкаў). Падкрэсліць, што развіццё таварна-грашовых адносін выклікала неабходнасць удасканаліць феадальную сістэму гаспадарання і паступова перайсці да вытворчасці прадукцыі на продаж. Даць адзначэнне паняццяў «натуральная гаспадарка» і «фальварак». Акрэсліць прычыны, мэты, сутнасць і вынікі аграрнай рэформы Жыгімонта II Аўгуста.

У другім пытанні пералічыць асноўныя катэгорыі сялян і іх галоўныя павіннасці. Вызначыць, на якой падставе і як змяняўся прававы статус сялян. Якія юрыдычныя дакументы акрэслілі асноўныя этапы запрыгоньвання сялянства?

Ахарактарызаваць развіццё феадальных гарадоў як цэнтраў рамяства і гандлю: назваць іх агульную колькасць і вызначыць самыя буйныя, даць паняцце мястэчкам, вылучыць асноўныя крыніцы папаўнення гарадскога насельніцтва, расказаць пра развіццё цэхаў і ўзнікненне купецкіх карпарацый (брацтваў ці гільдый), назваць прадметы экспарту і імпарту, асноўныя гандлёвыя шляхі.

Літаратура

[3, 22, 24, 26, 52, 60, 61, 66, 84, 95, 120, 154, 155]

Тэма 9. Месца і роля беларускай культуры ў духоўным жыцці ўсходніх славян і агульнаеўрапейскім культурна-цывілізацыйным працэсе (ХІІІ–ХVІ стст.)

План

1. Фарміраванне беларускага этнасу. Асноўныя канцэпцыі яго паходжання і назвы «Белая Русь».

19

2.Развіццё старажытнабеларускай мовы, літаратуры, летапісання.

3.Ідэі эпохі Адраджэння ў Беларусі. Узнікненне кнігадрукавання.

4.Асноўныя тэндэнцыі ў развіцці архітэктуры і выяўленчага мастацтва.

Даць характарыстыку этнічным працэсам на беларускіх землях, адзначыць, што ў канцы ХІІІ–ХVІ стст. адбываецца фарміраванне беларускай народнасці (даць вызначэнне гэтага тэрміну, вылучыць умовы і фактары працэсу, разгледзець утварэнне этнічнай тэрыторыі, мовы, спецыфічныя рысы матэрыяльнай і духоўнай культуры, развіццё самасвядомасці, менталітэту. Спыніцца на тым, якія ўжываліся этнонімы (саманазвы) у дачыненні да насельніцтва Беларусі). Раскрыць сутнасць асноўных канцэпцый паходжання беларускага этнасу і назвы «Белая Русь».

Уадказе на другое пытанне разгледзець развіццё старабеларускай літаратурнай мовы, асаблівасці гаворкі насельніцтва Беларусі, ахарактарызаваць асноўныя тыпы пісьмовых беларускамоўных помнікаў (юрыдычна-дзелавых, свецка-мастацкіх, канфесійных). Спыніцца на творчасці М. Гусоўскага і развіцці летапісання (назвах вядомых летапісаў і часе іх напісання, галоўных тэмах і ідэях, эвалюцыі летапісання).

Утрэцім пытанні выявіць адметныя рысы эпохі Адраджэння, паведаміць пра актывізацыю міжнародных кантактаў ВКЛ у канцы ХV ст., пранікненне гуманістычных ідэй італьянскага Рэнесансу. Адзначыць, што галоўным дасягненнем культуры ў гэты перыяд было ўзнікненне і станаўленне кнігадрукавання (спыніцца на дзейнасці Ф. Скарыны, С. Буднага, В. Цяпінскага і інш.).

Вызначыць уплыў ідэй Рэнесансу на архітэктуру (асноўныя тыпы пабудоў, стыль, прыклады помнікаў) і мастацтва (іканапіс, сармацкі партрэт, кніжная графіка).

Літаратура

[15, 16, 22, 23, 25, 27, 38, 50, 56, 59, 64, 73, 86, 87, 100, 105, 108, 113, 124, 135, 137, 145, 153]

Тэма 10. Пачатак Новага часу. Беларусь у складзе Рэчы Паспалітай

План

1. Эканамічныя і палітычныя перамены ў Еўропе ў ХVІ–ХVІІ стст.

20


2.Люблінская унія 1569 г.: прычыны і змест. Дзяржаўна-права- вое становішча княства ў складзе Рэчы Паспалітай.

3.Асаблівасці фарміравання канфесійных адносін на тэрыторыі Беларусі. Рэфармацыя і контррэфармацыя. Брэсцкая царкоўная унія і яе наступствы.

У пачатку тэмы ахарактарызаваць эканамічныя і палітычныя перамены ў Еўропе ў ХVІ–ХVІІ стст.: зараджэнне капіталістычных адносін, сучаснай навукі, рэвалюцыі Новага часу, утварэнне каланіяльнай сістэмы.

Падчас адказу на другое пытанне асноўную ўвагу засяродзіць на прычынах (знешнепалітычных і ўнутрыпалітычных з боку Вялікага княства Літоўскага і Каралеўства Польскага) і ўмовах Люблінскай уніі 1569 г. Ахарактарызаваць дзяржаўны лад, органы ўлады і кіравання Рэчы Паспалітай, вызначыць месца ВКЛ у палітычнай сістэме новай дзяржавы. Раскрыць сутнасць барацьбы часткі шляхты і магнатаў, якія не ўспрынялі унію, за захаванне самастойнасці ВКЛ.

Вызначыць асаблівасці фарміравання канфесійных адносін на тэрыторыі Беларусі ва ўмовах стварэння поліэтнічнай дзяржавы; даць адзначэнне рэфармацыі і контррэфармацыі, вызначыць іх сутнасць, храналагічныя рамкі і наступствы. Адказаць на пытанні: чым было выклікана стварэнне уніяцкай царквы, у чым заключаліся асноўныя рашэнні Берасцейскага царкоўнага сабора і як успрыняла асноўная частка грамадства ўвядзенне уніі?

Літаратура

[1, 3, 4, 13, 14, 26, 34, 43, 46, 51, 52, 67, 83, 92, 107, 113]

Тэма 11. Месца і роля Рэчы Паспалітай у еўрапейскай геапалітыцы ХVІІ – пачатку ХVІІІ ст.

План

1.Барацьба за першынства ва Усходняй Еўропе: супрацьстаянне Рэчы Паспалітай і Маскоўскай дзяржавы ў пачатку ХVІІ ст.

2.Змяненне становiшча Рэчы Паспалiтай на мiжнароднай арэне

ўвынiку Трыццацiгадовай вайны 1618–1648 гг. Казацка-сялянская вайна 1648–1651 гг. у Беларусі.

3.Беларусь у час вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654–1667 гг.

21

4. Становішча беларускіх зямель у час Паўночнай вайны 1700–

1721 гг. Наступствы войнаў.

У першым пытанні звярнуць увагу на тыя абставіны, што прывялі да абвастрэння супярэчнасцей паміж Маскоўскай дзяржавай і Рэччу Паспалітай у пачатку XVII ст. (смутны час, дынастычны крызіс у Расіі, Ілжэдзмітрый I, Ілжэдзмітрый II, прамая інтэрвенцыя Рэчы Паспалітай у Маскоўскую дзяржаву 1609–1618 гг.), народнае апалчэнне, Палянаўскі мір 1634 г.).

Раскрываючы другое пытанне, неабходна прааналізаваць, чым была выклікана Трыццацігадовая вайна ў Еўропе, якія сілы ўдзельнічалі ў ёй, умовы Вестфальскага мірнага дагавора 1648 г. і змяненне міжнародных адносін у выніку яго падпісання. Другая частка пытання прадугледжвае разгляд наступных праблем: абвастрэнне сацыяльнапалітычных адносін на ўкраінскіх і беларускіх землях у першай палове XVII ст., паўстанне ва Украіне пад кіраўніцтвам Б. Хмяльніцкага, паспяховыя дзеянні казацка-сялянскіх сіл на беларускіх землях восенню 1648 г., бітвы пад Лоевам у 1649 г. і 1651 г., Белацаркоўскідагавор1651 г.

Пры разглядзе трэццяга пытання патрэбна звярнуць увагу на наступнае: прычыны вайны 1654–1667 гг., яе сувязь з папярэднімі падзеямі (казацка-сялянскай вайной); акупацыю беларускіх зямель рускімі войскамі і стаўленне да іх мясцовага насельніцтва; Андрусаўскае перамір’е 1667 г.

Адказ на чацвёртае пытанне прадугледжвае засяроджванне ўвагі на такіх пытаннях: прычыны Паўночнай вайны, галоўныя дзеючыя сілы, што прымусілі Рэч Паспалітую ўвязацца ў вайну. Акрамя таго, неабходна прааналізаваць, як вынікі азначаных войнаў уздзейнічалі на эканамічнае, палітычнае і культурнае развіццё беларускіх зямель.

Літаратура

[3, 16, 19, 24, 26, 29, 55, 57, 83, 92, 129, 134]

Тэма 12. Сацыяльна-эканамічнае становішча Беларусі ў складзе Рэчы Паспалітай (другая палова ХVІІ–ХVІІІ стст.)

План

1.Гаспадарчае аднаўленне. Стан памешчыцкай і сялянскай гаспадаркі, асноўныя павіннасці сялян. Узнікненне вотчынных мануфактур.

2.Развіццё гарадоў. Рамяство і гандлёвыя сувязі.

22


3.Абвастрэнне сацыяльных супярэчнасцей. Паўстанне ў Крычаўскім старостве 1740–1744 гг.

4.Эканамічны ўздым у Беларусі ў другой палове ХVІІІ ст. Спробы эканамічнай рэформы.

У першым пытанні патрэбна асэнсаваць наступныя праблемы: спробы пераадолець гаспадарчы крызіс у выніку войнаў ХVІІ– ХVІІІ стст., узрастанне эксплуатацыі прыгонных сялян, рост землеўладання свецкіх магнатаў, развіццё вотчынных мануфактур.

Пры разглядзе другога пытання перш за ўсё трэба адзначыць, што ў выніку разбуральных войнаў гарады і мястэчкі Беларусі апынуліся ў заняпадзе; неабходна адлюстраваць асноўныя супярэчнасці беларускага горада (маёмасная няроўнасць, шматнацыянальны склад мяшчан і інш.); паведаміць пра з’яўленне промыслаў і будаўніцтва новых шляхоў зносін.

Падчас адказу на трэцяе пытанне пералічыць тыя акалічнасці, якія прывялі да абвастрэння сацыяльных супярэчнасцей у Рэчы Паспалітай, абазначыць, у чым праявілася гэта абвастрэнне, што стала штуршком для пачатку аднаго з буйных сялянскіх рухаў у XVIII ст. – паўстання ў Крычаўскім старостве, яго вынікі.

Адказ на чацвёртае пытанне пачаць з таго, што ў другой палове XVIII ст. у Рэчы Паспалітай намаганнямі часткі прагрэсіўна настроенай знаці распачынаецца гаспадарчая мадэрнізацыя (з’яўленне мануфактур, паляпшэнне транспартных шляхоў, прыцягненне ў краіну замежных інвестыцый); змяняецца становішча сялянства (перавод у разрад арандатараў-чыншавікоў, павелічэнне сялянскіх надзелаў, стварэнне сістэмы страхавання і інш.); пакладзены пачатак працэсу разлажэння беларускай вёскі.

Літаратура

[3, 16, 19, 24, 52, 53, 56, 60, 61, 79, 81, 92, 95, 112, 154]

Тэма 13. Палітычны крызіс Рэчы Паспалітай і падзелы яе тэрыторыі

План

1.Прычыны палітычнага крызісу Рэчы Паспалітай. Першы падзел яе тэрыторыі.

2.Спробы правядзення рэформаў. Канстытуцыя 3 мая 1791 г. Другі падзел Рэчы Паспалітай.

23

3. Паўстанне пад кіраўніцтвам Т. Касцюшкі. Трэці падзел Рэчы Паспалітай.

Уадказе на першае пытанне неабходна прасачыць, якія ўнутраныя і знешнія фактары абумовілі палітычны крызіс Рэчы Паспалітай; звярнуць увагу на дзейнасць «Фаміліі» – группы прыхільнікаў палітычных і эканамічных рэформаў; адлюстраваць барацьбу шляхецкіх канфедэрацый (Торуньская, Слуцкая, Барская), зрабіць заключэнне, што ўсё пералічанае прывяло да першага падзелу Рэчы Паспалітай.

Удругім пытанні прааналізаваць спробы ўдасканалення палітычнага і эканамічнага становішча дзяржавы, распачатыя пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай (стварэнне Пастаяннай Рады, Адукацыйнай камісіі, ажыццяўленне гаспадарчай мадэрнізацыі, павелічэнне арміі); вынікі дзейнасці Чатырохгадовага сейма (1788–1792 гг.), гістарычнае значэнне Канстытуцыі (3 мая 1791 г.); растлумачыць прычыны няўдач падобнага рэфармавання. Другі падзел Рэчы Паспалітай.

Падчас адказу на трэцяе пытанне вызначыць мэты паўстання, яго органы кіравання, раскрыць сутнасць «Паланецкага універсала», абазначыць сацыяльную базу, назваць асноўныя баявыя дзеянні, прычыны паражэння і вынікі паўстання пад кіраўніцтвам Т. Касцюшкі. ВызначыцьролюпостацейТ. Касцюшкі іЯ. Ясінскага ўпаўстанні1794 г.

Літаратура

[3, 16, 24, 26, 33, 46, 54, 57, 74, 92, 101, 112, 139, 148, 158, 159]

Тэма 14. Уплыў эпохі Асветніцтва на сусветную і айчынную культуру (другая палова ХVІ–ХVІІІ стст.)

План

1.Айчынная культура напярэдадні эпохі Асветніцтва. Асаблівасці развіцця адукацыі і навукі.

2.Літаратура і грамадская думка (А. Філіповіч, М. Сматрыцкі, С. Полацкі, К. Лышчынскі, І. Капіевіч, Г. Каніскі).

3.Першыя айчынныя свецкія тэатры. Барока і класіцызм у мастацтве Беларусі.

У адказе на першае пытанне неабходна адзначыць трывалыя кантакты мясцовага грамадства з культурным і навуковым асяроддзем тагачаснай Заходняй Еўропы; уплыў ідэй Асветніцтва на развіццё адукацыі (рэформа С. Канарскага, свецкія вучылішчы, Адукацыйная

24


камісія, Галоўная школа ВКЛ); эвалюцыю айчыннай навукі (асветніцкія канцэпцыі А. Нарушэвіча, Т. Млоцкага).

У другім пытанні звярнуць увагу на абмежаванне функцый беларускай мовы, з’яўленне новых літаратурных жанраў, вылучыць асноўныя ідэі грамадскай думкі, раскрыць уклад у развіццё культуры А. Філіповіча, М. Сматрыцкага, С. Полацкага, К. Лышчынскага, І. Капіевіча, Г. Каніскага.

Далей у трэцім пытанні неабходна прасачыць, як пад уплывам Асветніцтва адбывалася развіццё свецкай культуры ў тэатральным жыцці, якія новаўвядзенні тут назіраліся; асвятліць асаблівасці ўвасаблення ў архітэктуры і выяўленчым мастацтве Беларусі такіх мастацкіх стылей, як барока і класіцызм.

Літаратура

[16, 25, 27, 38, 52, 53, 55, 58, 62, 73, 82, 86, 93, 100, 105, 107, 113, 116, 123, 137, 139, 145, 150, 153]

Тэма 15. Беларусь у складзе Расійскай імперыі ў час фарміравання індустрыяльнай цывілізацыі (канец ХVІІІ – першая палова ХІХ ст.)

План

1.Прамысловая рэвалюцыя і пачатак зацвярджэння індустрыяльнага грамадства ў Заходняй Еўропе і ЗША.

2.Палітыка расійскага царызму на беларускіх землях пасля ўключэння іх ў склад Расійскай імперыі. Асаблівасці сацыяльна-эка- намічнага развіцця Беларусі ў першай палове XIX ст.

3.Беларусь у вайне 1812 г.

4.Зараджэнне рэвалюцыйна-дэмакратычнай плыні ў грамадскім руху Беларусі. Паўстанне 1830–1831 гг. і яго наступствы.

Упершым пытанні растлумачыць сутнасць наступных паняццяў: прамысловая рэвалюцыя, індустрыяльнае грамадства. Чым былі абумоўлены прамысловыя рэвалюцыі і якія змены ў выніку іх адбыліся ў сацыяльна-эканамічным і палітычным развіцці краін Заходняй Еўропы і ЗША?

Уадказе на другое пытанне ахарактарызаваць асноўныя напрамкі ўнутранай палітыкі расійскага ўрада ў Беларусі ў канцы XVIII – першай палове XIX ст. (адміністрацыйны падзел, стварэнне органаў

25

кіравання і суда, адносіны да шляхты, сацыяльная і канфесіянальная палітыка); раскрыць асаблівасці эканамічнага і сацыяльнага развіцця Беларусі ў першай палове XIX ст. (пранікненне элементаў капіталізму ў сельскую гаспадарку, рэформа ў дзяржаўнай вёсцы, інвентарная рэформа); назваць станоўчыя і адмоўныя вынікі ўваходжання беларускіх зямель у склад Расійскай імперыі.

Трэцяе пытанне патрабуе аналізу становішча Расіі напярэдадні вайны (пасля падпісання Тыльзіцкага міру (1807 г.) паміж Расіяй і Францыяй, яе падрыхтоўку да вайны), становішча Беларусі ў час вайны (баявыя дзеянні ў Беларусі летам – восенню 1812 г., палітыка акупацыйнай адміністрацыі на беларускіх землях), вынікаў вайны.

Падчас адказу на чацвёртае пытанне неабходна звярнуць увагу на дзейнасць тайных таварыстваў у Беларусі («Таварыства шубраўцаў», «Таварыства філаматаў», «Таварыства прамяністых», «Таварыства філарэтаў» і інш.); распаўсюджванне ідэй дзекабрыстаў у Беларусі; мэты паўстання 1830–1831 гг., сацыяльны склад яго ўдзельнікаў, вынікі; палітыку царызму ў Беларусі пасля падаўлення паўстання.

Літаратура

[3, 4, 6, 16, 23, 24, 44, 46, 55, 81, 83, 92, 96, 106, 147,148, 154 ]

Тэма 16. Расійскі шлях мадэрнізацыі грамадства ў працэсе станаўлення індустрыяльнай цывілізацыі

План

1.Крызіс феадальна-прыгонніцкай сістэмы. Адмена прыгоннага права.

2.Рэформы 60–70-х гг. ХІХ ст. Асаблівасці парэформеннага развіцця беларускіх зямель.

3.Паўстанне 1863–1864 гг. і яго ўплыў на палітыку самадзяржаўя ў беларускіх губернях.

Уадказе на першае пытанне вызначыць галоўныя праявы крызісу прыгонніцкай сістэмы, прычыны правядзення рэформы па адмене прыгоннага права ў 1861 г., асаблівасці яе ажыццяўлення на беларускіх землях.

Удругім пытанні растлумачыць, што абумовіла правядзенне шэрага буржуазных рэформаў у 60–70-х гг. XIX ст. (земскай, гарадской, судовай, ваеннай, школьнай, цэнзурнай), іх сутнасць;

26