ВУЗ: Не указан
Категория: Не указан
Дисциплина: Не указана
Добавлен: 20.05.2025
Просмотров: 536
Скачиваний: 0
Літаратура
[4, 17, 18, 26, 31, 39, 46, 52, 63, 80, 81, 98, 99, 136, 148,158]
Тэма 26. Шляхі і метады пабудовы індустрыяльнага грамадства ў савецкай Беларусі ў міжваенны перыяд
План
1.Складванне Версальска-Вашынгтонскай сістэмы міжнародных адносін. Асаблівасці развіцця Еўропы і ЗША ў міжваенны перыяд.
2.Эканамічны стан Беларусі ў пачатку 20-х гг. ХХ ст. Асаблівасці здзяйснення «новай эканамічнай палітыкі», яе сутнасць і вынікі.
3.Стварэнне матэрыяльна-тэхнічнай базы індустрыяльнааграрнага грамадства. Індустрыялізацыя і калектывізацыя сельскай гаспадаркі, іх вынікі.
Уадказе на першае пытанне прааналізаваць, як змянілася міжнароднае становішча еўрапейскіх краін і ЗША пасля заканчэння Першай сусветнай вайны: стварэнне Версальска-Вашынгтонскай сістэмы мірнага ўрэгулявання – Версальскі мірны дагавор 1919 г., заснаванне Лігі Нацый, дагаворы з былымі саюзнікамі Германіі (Сен-Жэрменскі, Нейскі і інш.), Вашынгтонская канферэнцыя 1921 г.; асаблівасці развіцця еўрапейскіх краін і ЗША ў міжваенны перыяд (узнікненне новых дзяржаў, умяшанне ЗША ў справы Еўропы, усталяванне фашысцкіх рэжымаў у шэрагу еўрапейских краін, пераўтварэнне ЗША
ўбуйнейшую эканамічную дзяржаву свету).
Удругім пытанні даць характарыстыку эканамічнаму становішчу Беларусі пасля заканчэння Грамадзянскай вайны і замежнай ваеннай інтэрвенцыі; вызначыць галоўныя прычыны, якія абумовілі ўвядзенне «новай эканамічнай палітыкі» ў 1921 г., асноўныя яе накірункі ў галіне сельскай гаспадаркі, прамысловасці, гандлю, фінансаў і крэдыту. Вынікі ажыццяўлення гэтай палітыкі і прычыны яе скасавання.
Уадказе на трэцяе пытанне высветліць прычыны пераходу да палітыкі індустрыялізацыі ў прамысловасці і калектывізацыі ў сельскай гаспадарцы, іх асноўныя мэты; галоўныя крыніцы назапашвання сродкаў для індустрыялізацыі, вынікі першых пяцігодак; этапы калектывізацыі, метады яе правядзення і вынікі.
35
Літаратура
[6, 17, 19, 21, 31, 47, 48, 57, 63, 83, 115, 132, 154, 155]
Тэма 27. Устанаўленне савецкай грамадска-палітычнай сістэмы ў БССР і яе асноўныя характарыстыкі (1920–1930 гг.)
План
1.Супярэчлівы характар грамадска-палітычнага жыцця. Устанаўленне аднапартыйнасці.
2.Канстытуцыйнае афармленне савецкай палітычнай сістэмы і кіруючай ролі камуністычнай партыі.
3.Эвалюцыясавецкай сістэмыўдыктатурупартыйнайбюракратыі.
4.Палітычныя рэпрэсіі 1930-х гг.: прычыны, памеры, вынікі.
Уадказе на першае пытанне мэтазгодна вылучыць асноўныя рысы і механізм функцыянавання савецкай грамадска-палітычнай сістэмы (функцыі саветаў, Камуністычнай партыі, камсамола, прафсаюзаў, грамадскіх арганізацый); неабходна адлюстраваць палітычную нестабільнасць у пачатку 1920-х гг., узаемаадносіны Камуністычнай партыі з апазіцыйнымі партыямі і арганізацыямі (рэзалюцыя ХII Усерасійскай канферэнцыі РКП(б) «Аб антысавецкіх плынях і партыях»), паступовае ўстанаўленне аднапартыйнасці.
Удругім пытанні звярнуць увагу на тое, як у Канстытуцыях БССР 1927 г. і 1937 г. вызначаўся статус Беларускай дзяржавы, дзяржаўных органаў кіравання, замацоўвалася манаполія КП(б)Б на ўладу. Растлумачыць, якую супярэчнасць (адну з галоўных) савецкай палітычнай сістэмы стваралі гэтыя Канстытуцыі.
Падчас адказу на трэцяе пытанне прасачыць, як у другой палове 1920-х гг. узмацнілася дырэктыўная сістэма кіравання не толькі эканомікай, але і іншымі сферамі грамадства, узрасла роля партыйнадзяржаўнага апарату; як палітычны рэжым дэмакратычнага цэнтралізму, які пераважаў у пачатку 1920-х гг., пераўтварыўся ў рэжым аўтарытарнага цэнтралізму (паніжэнне ролі саветаў, прафсаюзаў, жорсткая ўнутрыпартыйная барацьба).
Уадказе на чацвёртае пытанне растлумачыць сутнасць паняццяў «нацыянал-дэмакратызм», «беларускі нацыянал-дэмакра- тызм». Справа «Саюза вызвалення Беларусі» як апагей барацьбы з беларускім нацыянал-дэмакратызмам; галоўныя мэты палітычных рэпрэсій 1930-х гг., іх памеры, фізічныя і маральныя вынікі.
36
Літаратура
[4, 6, 17, 24, 26, 30, 31, 39, 46, 48, 55, 92, 110, 112, 158]
Тэма 28. Культурнае і духоўнае жыццё БССР у 1920–1930-я гг.
План
1.Палітыка беларусізацыі. Станаўленне і развіццё савецкай культуры ў 1920-я гг.
2.Узмацненне адміністрацыйна-партыйнага кантролю ў сферы культуры. Адносіны да рэлігіі і царквы.
3.Дасягненні і супярэчнасці развіцця культуры і навукі ў 30-я гг. ХХ ст.
Уадказе на першае пытанне вызначыць сутнасць палітыкі беларусізацыі, асноўныя кірункі яе ажыццяўлення (карэнізацыя, палітыка
ўадносінах да нацыянальных меншасцей, пашырэнне ўжывання беларускай мовы ў галіне адукацыі і справаводстве, культурнае адраджэнне), станаўленне нацыянальнага тэатра, кіно, выяўленчага мастацтва.
Удругім пытанні звярнуць увагу на абставіны, што прывялі фактычна да скасавання палітыкі беларусізацыі ў канцы 1920-х гг., на тыя супярэчнасці, якія ўзніклі падчас яе правядзення, спрэчныя адносіны розных нацыянальных груп насельніцтва да гэтай палітыкі, уплыў агульнапалітычных працэсаў на ўзмацненне адміністрацыйнапартыйнага кантролю ў галіне культуры. Антырэлігійная прапаганда, наступ дзяржавы на рэлігію (пастанова ЦВК СССР «Аб рэлігійных аб’яднаннях» (8 красавіка 1929 г.).
Уадказе на трэцяе пытанне прааналізаваць становішча ў галіне адукацыі і навукі ў 1930-я гг., змены, якія там адбыліся (вынікі барацьбы з непісьменнасцю, стварэнне новай сістэмы навучання дарослых, сістэма народнай адукацыі, пераход да ўсеагульнага абавязковага навучання, фабрычна-завадское навучанне, сістэма вышэйшай школы), узмацненне русіфікацыі (саветызацыі) у галіне нацыянальнай адукацыі ў другой палове 1930-х гг. Акрэсліць новыя накірункі ў галіне фундаментальных і прыкладных навук. Беларуская літаратура, кінематограф, тэатр.
Літаратура
[18, 26, 27, 29, 57, 58, 62, 81, 100, 104, 105, 108, 110, 112, 113, 137, 148, 153]
37
Тэма 29. Заходняя Беларусь у складзе Польшчы
(1921–1939 гг.)
План
1.Грамадска-палітычнае, эканамічнае, нацыянальна-культурнае становішча Заходняй Беларусі ў складзе Польскай дзяржавы.
2.Нацыянальна-вызваленчы рух і палітычная барацьба ў Заходняй Беларусі.
3.Праблемы стварэння адзінага антыфашысцкага фронту. Роспуск КПЗБ (Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі).
Уадказе на першае пытанне звярнуць увагу на становішча заходнебеларускіх зямель («крэсаў усходніх»), скіраванасць кіруючых колаў Польшчы на пераўтварэнне гэтых зямель у аграрна-сыравінны прыдатак карэннай Польшчы. Разгледзець развіццё прамысловасці Заходняй Беларусі (цяжкае эканамічнае становішча рабочых, гіперінфляцыя, сацыяльныя ўмовы жыцця рабочых), сельскай гаспадаркі (панаванне буйнога памешчыцкага землеўладання, сялянскія гаспадаркі, зямельная рэформа ў вёсцы (1925 г.) – сістэма асадніцтва, палітыка парцэляцыі і камасацыі). Паланізатарская палітыка ў галіне адукацыі і культуры.
Удругім пытанні адлюстраваць працэс палярызацыі беларускага нацыянальна-вызваленчага руху ў пачатку 1920-х гг., пачатак узброенай і палітычнай барацьбы (дзейнасць Беларускай партыі са- цыялістаў-рэвалюцыянераў, Беларускай рэвалюцыйнай арганізацыі, Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі). Расказаць пра спалучэнне легальных і нелегальных метадаў барацьбы ў другой палове 1920-х гг., стварэнне Беларускай сялянска-работніцкай грамады (БСРГ); палітычны рэжым «санацыя»; звяртанне да парламенцкіх формаў барацьбы – Беларускі пасольскі клуб «Змаганне», Таварыства беларускай школы.
Уадказе на трэцяе пытанне вызначыць тыя абставіны першай паловы 1930-х гг., якія наклалі свой адбітак на развіццё нацыянальнавызваленчага руху ў Заходняй Беларусі (усталяванне рэжыму санацыі, уздзеянне эканамічнага крызісу 1929–1933 гг., згортванне беларусізацыі і правядзенне рэпрэсій супраць інтэлігенцыі ў БССР і інш.). II з’езд КПЗБ (1935 г.), яго рашэнні. Прычыны роспуску КПЗБ.
Літаратура
[6, 17, 18, 19, 24, 26, 31, 39, 46, 54, 57, 82, 92, 111, 122, 154, 158]
38
Тэма 30. Абвастрэнне супярэчнасцей паміж вядучымі краінамі свету. Пачатак Другой сусветнай вайны
План
1.Усталяванне фашысцкіх рэжымаў у Італіі і Германіі. Абвастрэнне супярэчнасцей паміж еўрапейскімі дзяржавамі ў канцы 30-х гг.
ХХст. Мюнхенская дамова.
2.Правал палітыкі калектыўнай бяспекі. Савецка-германская дамова аб ненападзенні 1939 г.
3.Пачатак Другой сусветнай вайны. Вызваленне Чырвонай арміяй Заходняй Беларусі. Аб’яднанне беларускага народа ў складзе БССР.
Уадказе на першае пытанне прааналізаваць тыя ўмовы, якія спрыялі прыходу да ўлады фашыстаў у Італіі і Германіі, выявіць прычыны абвастрэння супярэчнасцей паміж вядучымі краінамі свету, што стала галоўнай перадумовай Другой сусветнай вайны (зацвярджэнне фашызму ў Італіі і Германіі, мілітарызацыя Японіі). «Антыкамінтэрнаўскі пакт». Мюнхенская дамова 30 верасня 1938 г.
Удругім пытанні звярнуць увагу на тое, што ўжо ў сярэдзіне 1930-х гг. акрэсліліся перадумовы для стварэння ў Еўропе сістэмы калектыўнай бяспекі (уступленне СССР у Лігу Нацый, савецкафранцузскія і савецка-чэхаславацкія дагаворы). «Умиротворение агрессора» – адна з асноўных прычын правалу палітыкі калектыўнай бяспекі; міжнародная ізаляцыя СССР, пагроза вайны
на два фронты; савецка-германскі дагавор аб ненападзенні
(23 жніўня 1939 г.)
Пры асвятленні трэцяга пытання адказаць, што стала падставай для пачатку Другой сусветнай вайны, з якіх падзей яна пачалася, які мела характар. «Дзіўная вайна»; «Договор о дружбе і границах» (28 верасня 1939 г.) паміж СССР і Германіяй; савецкафінская вайна. Абгрунтаваць уваходжанне Чырвонай Арміі на тэрыторыю Заходняй Беларусі. Народны сход Заходняй Беларусі
(28–30 кастрычніка 1939 г.).
Літаратура
[6, 17, 23, 26, 29, 31, 39, 49, 52, 57, 82, 83, 88, 111, 112, 122]
39
Тэма 31. Пачатак Вялікай Айчыннай вайны
План
1.Мэты фашысцкай Германіі ў вайне супраць СССР. Характар і асаблівасці вайны.
2.Нападзенне Германіі на СССР. Захоп Беларусі гітлераўскімі войскамі. Прычыны часовых няўдач Чырвонай Арміі летам 1941 г.
3.Арганізацыя абароны краіны.
Уадказе на першае пытанне даць маральна-палітычную адзнаку фашысцкай дактрыны наступлення на Усход; растлумачыць характар барацьбы савецкага народа супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Удругім пытанні прааналізаваць суадносіны ўзброеных сіл
СССР і Германіі ў пачатку вайны. Прыгранічныя баі ў Беларусі; абарона Брэсцкай крэпасці, Мінска, Магілёва, Гомеля і інш.; наступальныя аперацыі Чырвонай Арміі; прычыны няўдач савецкіх войскаў у 1941 г. у Беларусі.
Уадказе на трэцяе пытанне звярнуць увагу на тыя мерапрыемствы, якія былі праведзены ўрадамі СССР і БССР па арганізацыі абароны краіны ў першыя месяцы вайны (стварэнне Дзяржаўнага камітэта абароны, мабілізацыя ў армію, народнае апалчэнне, знішчальныя батальёны, эвакуацыя).
Літаратура
[5, 11, 17, 20, 23, 40, 49, 57, 81, 88, 112, 141, 148]
Тэма 32. Акупацыйны рэжым на тэрыторыі Беларусі
План
1.Устанаўленне фашысцкага акупацыйнага рэжыму: сутнасць, мэты і асноўныя палітычныя, эканамічныя і ваенныя мерапрыемствы.
2.Дзейнасць калабарантаў і іх арганізацый на акупіраванай тэрыторыі Беларусі. Армія Краёва.
3.Маладзёжная палітыка нямецка-фашысцкіх захопнікаў на Беларусі.
У адказе на першае пытанне неабходна даць агульную характарыстыку акупацыйнага рэжыму ў Беларусі: «новы парадак», план «Ост», тэрытарыяльна-адміністрацыйны падзел, палітыка ў сферы эканомікі, генацыд.
40
Удругім пытанні вызначыць сутнасць калабарацыянізму. Дзейнасць беларускіх калабарантаў (асноўныя арганізацыі, хто ўваходзіў у іх склад, з якімі мэтамі ствараліся); Армія Краёва.
Уадказе на трэцяе пытанне растлумачыць, чаму ў палітыцы нямецкіх улад на захопленых землях рабілася стаўка на моладзь, якія захады прадпрымаліся па ўцягненню яе ў сферу інтарэсаў гітлераўскай Германіі.
Літаратура
[5, 11, 17, 20, 23, 40, 49, 57, 81, 88, 112, 138, 141, 148]
Тэма 33. Барацьба беларускага народа супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў у 1941–1945 гг.
Заканчэнне Другой сусветнай вайны
План
1.Разгортванне партызанскага руху і падпольнай барацьбы на акупіраванай тэрыторыі.
2.Перамога савецкіх войск пад Масквой, Сталінградам, Курскам. Беларуская наступальная аперацыя «Баграціён» і вызваленне Беларусі.
3.Заканчэнне вайны ў Еўропе і на Далёкім Усходзе.
4.Вынікі вайны для беларускага народа. Уклад беларускага народа ў агульную перамогу. Удзел воінаў-беларусаў на франтах Вялікай Айчыннай вайны ў складзе саюзных армій і еўрапейскім руху Супраціўлення.
Уадказе на першае пытанне прасачыць, калі пачалася і як паступова нарастала партызанская і падпольная барацьба на акупіраваных беларускіх землях, апісаць формы гэтай барацьбы. Узаемаадносіны партызан і мясцовага беларускага насельніцтва; масавы зрыў насельніцтвам гаспадарчых мерапрыемстваў фашысцкіх улад.
Удругім пытанні адлюстраваць значэнне перамог савецкіх войск пад Масквой, Сталінградам і Курскам, якія прывялі да карэннага пералому ў ходзе Вялікай Айчыннай вайны; вызначыць асноўныя этапы вызвалення Беларусі, сілы, што прымалі ўдзел у гэтым вызваленні, сутнасць плана Беларускай наступальнай аперацыі «Баграціён». Паведаміць пра вызваленне Беларусі.
Уадказе на трэцяе пытанне звярнуць увагу на асноўныя ваенныя аперацыі па вызваленню еўрапейскіх краін, капітуляцыю
41
Германіі, баявыя дзеянні на Далёкім Усходзе, заканчэнне Другой сусветнай вайны.
Падчас адказу на чацвёртае пытанне нагадаць факты, якія спрыялі дасягненню Вялікай Перамогі. Уклад беларускага народа ў агульную перамогу; беларусы на франтах Другой сусветнай вайны.
Літаратура
[5, 9, 11, 17, 20, 23, 40, 49, 57, 81, 88, 112, 138, 141, 148]
Тэма 34. Аднаўленне і развіццё народнай гаспадаркі БССР пасля вайны
План
1.Ялцінска-Патсдамская сістэма міжнародных адносін і перадзел свету. Выхад БССР на міжнародную арэну.
2.Наступствы вайны. Аднаўленне і развіццё прамысловасці і транспарту.
3.Сельская гаспадарка і сацыяльная сфера ў першую пасляваенную пяцігодку.
Уадказе на першае пытанне засяродзіць увагу на тым, як змянілася расстаноўка палітычных сіл у свеце пасля заканчэння Другой сусветнай вайны. Рашэнні Ялцінскай (люты 1945 г.) і Патсдамскай (чэрвень – жнівень 1945 г.) канферэнцый; утварэнне Арганізацыі Аб’яднаных Нацый (ААН), вызначэнне мэт яе дзейнасці на канферэнцыі ў Сан-Францыска (красавік – чэрвень 1945 г.); роля БССР у стварэнні ААН, яе ініцыятывы па ўмацаванні міра і міжнароднай бяспекі.
Удругім пытанні прааналізаваць стан народнай гаспадаркі Беларусі пасля заканчэння Вялікай Айчыннай вайны. Галоўныя мерапрыемствы па аднаўленні прамысловасці і транспарту ў час першай пасляваеннай пяцігодкі (развіццё цяжкай прамысловасці, рэжым эканоміі, спаборніцтвы на прадпрыемствах), аднаўленне энергетычнай базы, чыгункі; галоўныя крыніцы сродкаў.
Утрэцім пытанні адлюстраваць складанае становішча ў сельскай гаспадарцы, пералічыць галоўныя мерапрыемствы па адраджэнні сельскай гаспадаркі: аднаўленне калгасаў, іх механізацыя, рашэнне кадравай праблемы, калектывізацыя ў Заходняй Беларусі. Ажыццяўленне сацыяльнай палітыкі – адмена картачнай сістэмы, будаўніцтва жылля, аднаўленне сістэмы аховы здароў’я і інш.
42