Файл: Каляда_Гісторыя Беларусі, 2009.pdf

ВУЗ: Не указан

Категория: Не указан

Дисциплина: Не указана

Добавлен: 20.05.2025

Просмотров: 534

Скачиваний: 0

ВНИМАНИЕ! Если данный файл нарушает Ваши авторские права, то обязательно сообщите нам.

адказаць, у чым спецыфіка правядзення гэтых рэформаў на беларускіх землях; асаблівасці парэформеннага развіцця Беларусі (змены ў сельскай гаспадарцы, беларуская прамысловасць, крэдытная сістэма і банкі, змены ў сацыяльнай структуры грамадства), сутнасць контррэформаў 80-х гг. XIX ст. У чым выявілася дваістасць і непаслядоўнасць буржуазных рэформаў 60–70-х гг. ХІХ ст.?

Далей (у трэцім пытанні) адзначыць прычыны і мэты паўстання 1863 г., сацыяльны склад паўстанцаў, дзейнасць кіруючых паўстанцкіх органаў (Цэнтральнага нацыянальнага камітэта, Літоўскага правінцыяльнага камітэта); ролю асобы К. Каліноўскага ў паўстанні; са- цыяльна-палітычныя вынікі паўстання.

Літаратура

[2, 6, 7, 16, 23, 55, 90, 92, 112, 118, 130, 139, 142, 154]

Тэма 17. Народніцтва, сацыял-дэмакратычны рух і ідэалогія лібералізму ў Беларусі

План

1.Сялянскі рух. Народніцкія арганізацыі і іх дзейнасць на тэрыторыі Беларусі. Група «Гоман». Ідэалогія лібералізму.

2.Рабочы клас парэформеннай Беларусі. Распаўсюджванне марксізму і ўзнікненне сацыял-дэмакратычных арганізацый. І з’езд РСДРП.

3.Беларускі нацыянальны рух у пачатку ХХ ст. Праекты рашэння нацыянальнага пытання.

Уадказе на першае пытанне вызначыць прычыны пашырэння сялянскага руху ў 80-я гг. XIX ст. і яго спаду ў 90-я гг., формы арганізацыі барацьбы сялян; узнікненне народніцтва («Зямля і воля», «Чорны перадзел», «Народная воля»), мэты і формы барацьбы; акрэсліць спробу аб’яднання народніцкіх гурткоў Беларусі ў дзейнасці группы «Гоман», распаўсюджванне ідэй лібералізму.

Удругім пытанні звярнуць увагу на тое, што пасля рэформы 1861 г. у Беларусі значна паскорыўся працэс фарміравання класа наёмных рабочых; адзначыць уздым стачачнай барацьбы ў 90-я гг. XIX ст., пачатак распаўсюджвання марксізму і палітычнае афармленне сацыял-дэмакратычнага руху; сфармуляваць рашэнні I з’езда РСДРП.

Падчас адказу на трэцяе пытанне трэба ўзгадаць беларускія студэнцкія аб’яднанні, якія дзейнічалі ў расійскіх універсітэтах

27

(«Гурток моладзі польскай, літоўскай і беларускай», «Гурток беларускай народнай асветы») і на аснове якіх была ўтворана Беларуская сацыялістычная грамада (БСГ). I з’езд БСГ, вызначыць асноўныя палітычныя пазіцыі БСГ, яе сацыяльную базу і падыходы да вырашэння беларускага пытання.

Літаратура

[2, 16, 19, 24, 26, 35, 53, 57, 103, 116, 117, 131, 144, 150]

Тэма 18. Фарміраванне беларускага этнасу ў Новы час

План

1.Этнічная структура насельніцтва Беларусі ў ХVI–XVIII стст.

2.Фарміраванне нацыянальнай самасвядомасці.

3.Эканамічныя і палітычныя фактары фарміравання беларускай буржуазнай нацыі ў ХІХ – пачатку ХХ ст.

4.Афармленне беларускай нацыянальнай ідэі і яе адлюстраванне ў грамадска-палітычнай думцы.

Уадказе на першае пытанне звярнуць увагу на тую сукупнасць этнаўтваральных фактараў, якія абумовілі далейшае развіццё беларускага этнасу ў Новы час: этнічная тэрыторыя і этнічная структура насельніцтва беларускіх зямель, агульнасць эканамічнага развіцця, адносная агульнасць мовы, своеасаблівая матэрыяльная і духоўная культура.

Удругім пытанні вызначыць паняцце і стан нацыянальнай самасвядомасці беларускага насельніцтва, вылучыць тыя фактары, што ў значнай ступені замарудзілі працэс яе станаўлення ў пэўны час.

Падчас адказу на трэцяе пытанне растлумачыць сутнасць такога паняцця, як нацыя, прааналізаваць тыя фактары, якія аказвалі ўплыў на фарміраванне буржуазнай беларускай нацыі ў XIX – пачатку XX ст.

Учацвёртым пытанні пажадана засяродзіць увагу на асноўных этапах афармлення беларускай нацыянальнай ідэі: нацыянальнае пытанне ў поглядах К. Каліноўскага, беларускіх народніцкіх арганізацый, групы «Гоман», БСГ, супрацоўнікаў «Нашай нівы».

Літаратура

[6, 16, 25, 26, 28, 29, 52, 56, 57, 64, 92, 104, 105, 108, 144, 150, 156]

28


Тэма 19. Культура Беларусі ў ХІХ – пачатку ХХ ст.

План

1.Асноўныя тэндэнцыі культурнага развіцця краю. Адукацыя і

навука.

2.Зараджэнне і развіццё навуковага беларусазнаўства. Станаўленне беларускай літаратурнай мовы.

3.Тэатральнае і выяўленчае мастацтва. Новыя з’явы ў архітэктуры.

Уадказе на першае пытанне звярнуць увагу на пашырэнне сістэмы свецкай адукацыі (прыходскія пачатковыя школы, павятовыя вучылішчы, гімназіі, увядзенне дзвюх сістэм атрымання адукацыі, вынікі школьнай рэформы 1864 г., падрыхтоўка настаўніцкіх кадраў, пашырэнне прафесійнага навучання), навуковае даследаванне Беларусі (пашырэнне сеткі навуковых устаноў, распрацоўка тэорыі беларускай культуры).

Удругім пытанні неабходна адлюстраваць афармленне навуковага беларусазнаўства (даследаванні К. Калайдовіча, І. Насовіча, М. Нікіфароўскага, Е. Раманава, Я. Карскага, М. Доўнар-За- польскага), выяўленне самабытнасці беларускага народа; ахарактарызаваць рамантызм (А. Міцкевіч, Я. Баршчэўскі, В. Дунін-Мар- цінкевіч) і сентыменталізм (Я. Чачот) у беларускай літаратуры, станаўленне новай беларускай літаратурнай мовы (Ф. Багушэвіч, Я. Лучына, А. Гурыновіч, К. Кастравіцкі), з’яўленне першых беларускіх выдавецтваў.

Падчас адказу на трэцяе пытанне выявіць новыя з’явы ў развіцці беларускага тэатра (з’яўленне беларускага тэатра прафесійнага тыпу, пастаянных гарадскіх тэатраў, новага рэпертуару, першага нацыянальнага тэатра І. Буйніцкага); адметныя жанры беларускай школы выяўленчага мастацтва (гістарычны, партрэтны, бытавы, батальны, нацюрморт); пануючыя мастацкія стылі ў архітэктуры Беларусі (класіцызм, рамантызм, эклектызм).

Літаратура

[2, 24, 25, 27, 28, 57, 58, 62, 71, 72, 100, 104, 105, 113, 137, 139, 144, 151, 153]

29

Тэма 20. Беларусь напярэдадні і ў перыяд рэвалюцыі 1905–1907 гг.

План

1.Фарміраванне агульнарасійскіх і нацыянальных партый і арганізацый. Стратэгія і тактыка палітычных партый у пытанні да ўлады і выбару шляхоў грамадскага развіцця.

2.Рэвалюцыйныя падзеі 1905–1907 гг. Пачатак расійскага парламентарызму. Паслярэвалюцыйная палітычная рэакцыя.

3.Сталыпінская аграрная рэформа 1906 г. і асаблівасці яе правядзення на беларускіх землях.

Уадказе на першае пытанне неабходна адлюстраваць расклад палітычных сіл напярэдадні і ў перыяд рэвалюцыі 1905–1907 гг. (кансерватыўны, ліберальны і рэвалюцыйны лагеры, іх падыходы да вырашэння нацыянальнага, аграрнага і пытання дзяржаўнай перабудовы, сацыяльны склад, метады барацьбы).

Удругім пытанні належыць прасачыць асноўныя этапы рэвалюцыйных падзей 1905–1907 гг. (пачатак, уздым, адступленне рэвалюцыі), рэпрэсіі і ўступкі з боку царызму (Маніфест 17 кастрычніка 1905 г.); узнікненне расійскага парламентарызму – I і II Дзяржаўныя Думы; паслярэвалюцыйная палітычная рэакцыя расійскага ўрада.

Падчас адказу на трэцяе пытанне вызначыць прычыны правядзення рэформы, яе сутнасць і галоўныя напрамкі, асаблівасці рэалізацыі ў Беларусі, станоўчыя і адмоўныя вынікі.

Літаратура

[2, 4, 16, 23, 24, 26, 46, 57, 102, 112, 117, 149, 150, 158]

Тэма 21. Беларусь у перыяд капіталістычнай мадэрнізацыі Расіі

План

1.Сацыяльна-эканамічнае і палітычнае развіццё Еўропы і ЗША

ўдругой палове ХІХ – пачатку XX ст. Складванне агульнарасійскага капіталістычнага рынку і месца ў ім эканомікі беларускіх зямель.

2.Шляхі развіцця капіталістычных адносін у Беларусі. Прамысловасць і сельская гаспадарка ў пачатку ХХ ст. Спецыфіка прамысловага перавароту.

3.Сацыяльная палітыка расійскага самадзяржаўя. Фарміраванне пралетарыяту і буржуазіі. Узнікненне індустрыяльнага грамадства.

30


Уадказе на першае пытанне адлюстраваць, як адбываецца далейшая дэмакратызацыя палітычных сістэм заходніх краін і замацоўваюцца асноўныя формы буржуазнай дзяржавы (канстытуцыйная манархія, прэзідэнцкая і парламенцкая рэспублікі); раскрыць змены ў фарміраванні партыйнай сістэмы; паведаміць пра актуалізацыю нацыянальнага пытання (нацыянальнае аб’яднанне Італіі, абвяшчэнне Германскай імперыі, грамадзянская вайна ў ЗША) і ролю эканомікі Беларусі ў агульнарасійскім рынку.

Удругім пытанні ахарактарызаваць стан беларускай прамысловасці (рост фабрычнай індустрыі, пашырэнне дробнай вытворчасці і мануфактур, стварэнне сеткі чыгуначных дарог, інвестыцыі капіталу, банкаўска-крэдытная сістэма, манапалістычныя аб’яднанні) і сельскай гаспадаркі (прадпрымальніцкі характар памешчыцкіх гаспадарак, здача зямлі ў арэнду, спецыялізацыя сельскагаспадарчай вытворчасці)

упачатку ХХ ст.; прамысловы пераварот на беларускіх землях і спецыфіку яго праяўлення.

Уадказе на трэцяе пытанне вызначыць галоўныя накірункі сацыяльнай палітыкі расійскага самадзяржаўя, яго эвалюцыю; акрэсліць фарміраванне новых класаў буржуазнага грамадства.

Літаратура

[2, 16, 19, 26, 54, 55, 57, 82, 92, 118, 130, 132, 148, 149, 154, 155]

Тэма 22. Беларусь у перыяд Першай сусветнай вайны. Лютаўская рэвалюцыя 1917 г.

План

1.Першая сусветная вайна як крызіс еўрапейскай цывілізацыі.

2.Сацыяльна-эканамічная сітуацыя ў Беларусі ва ўмовах Першай сусветнай вайны.

3.Лютаўская рэвалюцыя 1917 г. Звяржэнне царызму і ўсталяванне органаў Часовага ўрада і Саветаў. Растаноўка грамадска-палі- тычных сіл і сістэма органаў кіравання ў Беларусі.

4.Беларускі нацыянальны рух у сакавіку – кастрычніку 1917 г.

У адказе на першае пытанне неабходна вызначыць прычыны Першай сусветнай вайны, афармленне ваенных блокаў (Траісты саюз і Антанта), тыя асаблівасці, што дазволілі характарызаваць вайну як праяву крызісу еўрапейскай цывілізацыі.

31

Удругім пытанні неабходна звярнуць увагу на акупацыю часткі беларускіх зямель у пачатку Першай сусветнай вайны; вызначыць асноўныя накірункі нямецкай акупацыйнай палітыкі (у галіне эканомікі, палітыкі, культуры); выявіць спецыфіку беларускага культурнага руху пад акупацыяй, становішча на беларускіх землях, вольных ад нямецкай акупацыі.

Падчас адказу на трэцяе пытанне паведаміць пра характар, рухаючыя сілы, асаблівасці і галоўныя вынікі Лютаўскай рэвалюцыі 1917 г., першыя рэвалюцыйныя пераўтварэнні на беларускіх землях. Паказаць барацьбу палітычных партый за выбар шляхоў грамадскага развіцця (люты – кастрычнік 1917 г.).

Уадказе на чацвёртае пытанне растлумачыць, чым быў вызваны ўздым беларускага нацыянальнага руху ў сакавіку – кастрычніку 1917 г., якімі сіламі прадстаўлены; ахарактарызаваць спробы згуртавання і арганізацыі беларускіх нацыянальных сіл (I, II, III з’езды беларускіх партый і арганізацый), стварэнне першых палітычных краёвых устаноў (Беларускі нацыянальны камітэт, Цэнтральная рада беларускіх арганізацый і партый, Вялікая беларуская рада); апісаць раскол нацыянальнага беларускага руху.

Літаратура

[2, 4, 6, 23, 24, 29, 55, 57, 81, 83, 92, 127, 154, 155]

Тэма 23. Беларусь у перыяд Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 г.

План

1.Абвастрэнне сацыяльна-эканамічнага крызісу ў Расіі і Беларусі летам – восенню 1917 г.

2.Перамога Кастрычніцкай рэвалюцыі ў Петраградзе.

3.Устанаўленне Савецкай улады ў Беларусі. Роля Кастрычніцкай рэвалюцыі ў гістарычных лёсах беларускага народа.

Уадказе на першае пытанне вызначыць сацыяльныя, эканамічныя і палітычныя ўмовы, што прывялі да крызісу ў ліпені 1917 г., адлюстраваць асаблівасці палітычнага жыцця пасля гэтага крызісу.

Расказаць пра спробу ўсталяваць ваенную дыктатуру генералам Л. Карнілавым і ролю бальшавікоў у яго разгроме. Ахарактарызаваць новыя суадносіны палітычных і класавых сіл.

У другім пытанні паведаміць пра падзеі кастрычніцкага ўзброенага паўстання ў Петраградзе, вызначыць яго кіруючыя

32


і рухаючыя сілы. Рашэнні, прынятыя на II Усерасійскім з’ездзе Саветаў рабочых і салдацкіх дэпутатаў.

Падчас адказу на трэцяе пытанне звярнуць увагу на тое, як прыход да ўлады бальшавікоў у Петраградзе быў успрыняты на беларускіх землях, і апісаць асноўныя накірункі дзейнасці контррэвалюцыйнай апазіцыі («Камітэт выратавання рэвалюцыі», Вялікая беларуская рада, Цэнтральная Беларуская вайсковая рада), перамогу рэвалюцыйных сіл, фарміраванне савецкіх органаў улады (Абласны выканаўчы камітэт Заходняй вобласці і фронту, Савет Народных Камісараў); вызначыць уздзеянне Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 г. на ход сусветнай гісторыі і яе ролю ў лёсе беларускага народа.

Літаратура

[2, 4, 6, 23, 24, 29, 55, 57, 81, 83, 85, 92, 127, 154, 155]

Тэма 24. Пошук шляхоў утварэння беларускай дзяржаўнасці

План

1.Праграма РКП(б) і пазіцыя бальшавіцкіх органаў улады ў нацыянальным пытанні.

2.Усебеларускі з’езд 1917 г. Супрацьстаянне бальшавіцкай улады і патрыятычнага падполля.

3.Наступленне германскіх войскаў у лютым – сакавіку 1918 г. Брэсцкі мір. Абвяшчэнне Беларускай Народнай Рэспублікі.

Уадказе на першае пытанне растлумачыць пазіцыю кіраўнікоў бальшавіцкіх органаў улады (Аблвыканкамзаха і СНК) у вырашэнні пытанняў нацыянальна-дзяржаўнага самавызначэння беларускага народа, яго нацыянальна-культурнага адраджэння.

Удругім пытанні звярнуць увагу на наступнае: прычыны склікання Усебеларускага з’езда, сілы, якія на ім былі прадстаўлены, прынятыя рашэнні, прычыны разгону з’езда бальшавікамі; дзейнасць Рады Усебеларускага з’езда на нелегальным становішчы.

Уадказе на трэцяе пытанне неабходна прасачыць, якія змены адбываюцца ў палітыцы і становішчы Беларусі з пачаткам нямецкага наступлення на Усходнім фронце; паведаміць пра выхад з падполля беларускіх нацыянальных сіл, дэкларацыю Першай устаўной граматы да народаў Беларусі; акупацыю Мінска і дзейнасць акупацыйных улад; Брэсцкі мірны дагавор 3 сакавіка 1918 г.; абвяшчэнне

33

Беларускай Народнай Рэспублікі (Другая і Трэцяя ўстаўныя граматы да народаў Беларусі), дзейнасць урада БНР ва ўмовах нямецкай акупацыі; высветліць, якое значэнне для станаўлення беларускай дзяржаўнасці мела абвяшчэнне БНР.

Літаратура

[6, 17, 24, 26, 31, 39, 46, 57, 63, 98, 99, 108, 112, 136, 158]

Тэма 25. Стварэнне беларускай савецкай дзяржаўнасці

План

1.Абвяшчэнне БССР і ЛітБел ССР.

2.Беларускае пытанне ў перыяд савецка-польскай вайны (1919– 1920 гг.). Рыжскі мірны дагавор.

3.Роля і месца БССР у складзе СССР. Узбуйненне тэрыторыі рэспублікі.

Уадказе на першае пытанне засяродзіць увагу на тым, што пасля вызвалення Беларусі ад нямецкіх акупантаў і аднаўлення савецкай улады зноў паўстала пытанне аб аднаўленні беларускай дзяржаўнасці. Якіх поглядаў у вырашэнні гэтага пытання прытрымліваліся:

1)бальшавіцкія органы ўлады Заходняй вобласці і фронту (Аблвыканкамзах і СНК); 2) Беларускі нацыянальны камісарыят; 3) беларускія секцыі РКП(б)? Як адбывалася абвяшчэнне БССР, стварэнне Часовага рабоча-сялянскага ўрада БССР, прымаліся рашэнні на Усебеларускім з’ездзе саветаў (2–3 лютага 1919 г.)? Пералічыце прычыны ўтварэння Літоўска-Беларускай ССР.

Удругім пытанні прааналізаваць, як міжнароднае становішча, што склалася пасля заканчэння Першай сусветнай вайны, фактычна падрыхтавала глебу для савецка-польскай вайны 1919–1920 гг. (прычыны вайны, яе пачатак і польская акупацыя беларускіх зямель). Польская акупацыйная палітыка на заходніх і ўсходніх беларускіх землях; беларускі рух, аднаўленне дзейнасці Рады БНР; наступленне савецкіх войскаў летам 1920 г., другое абвяшчэнне Савецкай Беларусі (ССРБ); Рыжскі мірны дагавор (18 сакавіка 1921 г.).

Уадказе на трэцяе пытанне адзначыць ролю БССР у працэсе аб’яднання савецкіх рэспублік і ўтварэння СССР, статус БССР у гэтым саюзе. Першае і другое ўзбуйненне тэрыторыі БССР (1924 і 1926 г.), яго вынікі для далейшага гаспадарчага і сацыяльна-культурнага развіцця.

34