ВУЗ: Не указан
Категория: Не указан
Дисциплина: Не указана
Добавлен: 20.05.2025
Просмотров: 539
Скачиваний: 0
Літаратура
[6, 18, 19, 24, 26, 30, 31, 39, 46, 82, 83, 92, 112, 154, 155]
Тэма 35. Сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі ў 1950-я – першай палове 1980-х гг.
План
1.Экстэнсіўныя і інтэнсіўныя фактары развіцця эканомікі БССР
ускладзе адзінага народна-гаспадарчага комплексу ў СССР.
2.Асноўныя тэндэнцыі індустрыяльнага развіцця БССР ва ўмовах разгортвання навукова-тэхнічнай рэвалюцыі (НТР). Спробы рэфармавання народнай гаспадаркі ў 50–60-я гг. Эканамічныя рэформы 1965 г.
3.Нарастанне застойных з’яў у прамысловасці і сельскай гаспадарцы. Прычыны паступовага запавольвання тэмпаў эканамічнага росту і ўзнікнення цяжкасцей у сацыяльнай сферы. Экалагічныя праблемы.
Уадказе на першае пытанне вызначыць галоўныя фактары сацыяльна-эканамічнага развіцця БССР як экстэнсіўныя, так і інтэнсіўныя ў 1950-х – першай палове 1980-х гг.
Удругім пытанні звярнуць увагу на тое, што ў 1950-я–1960-я гг.
украіне быў узяты курс на дэмакратызацыю грамадства, што, у сваю чаргу, патрабавала перагляду эканамічнай палітыкі, адсюль – спробы рэфармавання: у прамысловасці – вялікае капітальнае будаўніцтва, рэарганізацыя сістэмы кіравання прамысловасцю (1957 г.); узмацненне эканамічных метадаў кіравання (рэформа 1965 г.); у сельскай гаспадарцы – гаспадарчыя рэформы 1953 і 1965 гг., умацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы калгасаў, сацыяльнае становішча сялян. Пералічыць асноўныя напрамкі НТР у БССР.
Уадказе на трэцяе пытанне растлумачыць, чым было абумоўлена нарастанне з’яў застою ў эканоміцы ў 1970-я – першай палове 1980-х гг., актывізацыя механізма тармажэння; як гэта адбілася на развіцці прамысловасці і сельскай гаспадаркі (харчовая праблема, рост цэн на тавары народнага спажывання, жыллёвая праблема, абвастрэнне экалагічнага становішча).
Літаратура
[6, 17, 18, 26, 31, 46, 52, 54, 81, 99, 132, 154, 155]
43
Тэма 36. Грамадска-палітычнае і культурнае развіццё рэспублікі ў 1950–1980-я гг.
План
1.Асаблівасці працэсу дэмакратызацыі ў другой палове 50-х– 60-я гг. ХХ ст. Палітычныя і адміністрацыйныя рэформы.
2.Узмацненне палітычнага дыктату. Грамадска-палітычнае жыццё БССР у 70-я – першай палове 80-х гг.
3.Асноўныя дасягненні беларускай мастацкай культуры, адукацыі, навукі. Змены ў духоўным жыцці народа ў канцы 1980-х.
Пры разглядзе першага пытання засяродзіць увагу на тэндэнцыях развіцця савецкага грамадства ў першыя пасляваенныя гады і тых зменах у грамадскім жыцці рэспублікі, якія адбыліся пасля смерці І. В. Сталіна. Раскрыць сутнасць палітычных і адміністрацыйных рэформаў 1950–1960-х гг., а таксама рашэнняў ХХ з’езда КПСС у лютым 1956 г. У чым праявілася непаслядоўнасць, супярэчлівасць і складанасць першых спроб дэмакратызацыі грамадства падчас «хрушчоўскай адлігі»?
У другім пытанні раскрыць прычыны ўзмацнення палітычнага дыктату ў 60-я гг. і яго праявы (ідэйны крызіс у грамадстве, эміграцыя часткі перадавой інтэлігенцыі, карупцыя сярод некаторых кіраўнікоў дзяржавы), звязаныя з прыходам да ўлады Л. Брэжнева. Паралельна трэба ахарактарызаваць апазіцыйныя і рэфарматарскія рухі ў Чэхаславакіі і Польшчы ў 1960-я гг., расказаць пра нарастанне застойных з’яў у грамадстве ў 1970–1980-я гг., рост дысідэнцкіх настрояў у СССР і БССР, узмацненне бюракратычнага стылю кіравання, абмежаванні магчымасці Саветаў, пошук шляхоў перамен і абнаўлення грамадства падчас кіравання Ю. Андропава. Падвесці вынікі палітычнага развіцця рэспублікі ў 1950-я – першай палове 80-х гг.
Разгледзець развіццё культуры Беларусі ў 1940–80-я гг. Асноўныя дасягненні ў адукацыі і навуцы (аднаўленне і рэфармаванне сістэмы адукацыі; пашырэнне сеткі ПТВ, тэхнікумаў; адкрыццё новых вышэйшых навучальных устаноў; даследчая дзейнасць вучоных Акадэміі навук), літаратуры (тэматыка, жанры, пісьменнікі і іх творы), выяўленчым мастацтве, развіцці тэатра і архітэктуры. Паказаць сувязь культуры БССР з культурамі саюзных рэспублік і іншымі сацыялістычнымі краінамі, культуру беларускага замежжа.
44
Літаратура
[17, 18, 19, 26, 31, 52, 58, 62, 81, 99, 100, 105, 133, 148, 154, 158]
Тэма 37. Утварэнне і палітычнае развіццё суверэннай Рэспублікі Беларусь
План
1.Нарастанне крызісу савецкай сістэмы. Спробы мадэрнізацыі краіны: палітыка перабудовы. Распад СССР.
2.Заканадаўча-прававое афармленне дзяржаўнага суверэнітэту РБ і шляхі яго ўмацавання.
3.Увядзенне прэзідэнтскай формы кіравання. Вынікі рэспубліканскіх рэферэндумаў 1995, 1996, 2004 гг.
4.Шляхі і асаблівасці фарміравання прававой дзяржавы і грамадзянскай супольнасці ў РБ. Складванне шматпартыйнасці.
Уадказе на першае пытанне паказаць абвастрэнне эканамічнага
іпалітычнага крызісу ў СССР у другой палове 1980-х гг., асаблівасці яго праяўлення ў Беларусі. Раскрыць сутнасць радыкальных сацыяль- на-палітычных і эканамічных пераўтварэнняў сярэдзіны 1980-х (курс на паскарэнне сацыяльна-эканамічнага развіцця, перабудова гаспадарчага механізма), палітыкі перабудовы (рэфармаванне палітычнага ладу, рашэнні Пленума ЦК КПСС у студзені 1987 г.). Расказаць пра распад сацыялістычнага лагера (масавыя антытаталітарныя рухі, падзенне старых партыйна-дзяржаўных кіруючых структур у Заходняй Еўропе), «парад суверэнітэтаў» саюзных рэспублік. Распад
СССР.
На фоне гэтых перамен паказаць пачатак працэсу дэмакратызацыі ў БССР (галоснасць у Беларусі, перавыбары саветаў, узнікненне новых палітычных партый, пашырэнне руху за нацыянальнае адраджэнне Беларусі). Расказаць аб Дэкларацыі 27 ліпеня 1990 г., пра абвастрэнне ўнутрыпалітычнай барацьбы вакол новага саюзнага дагавора, жнівеньскія падзеі 1991 г. у Маскве і іх уплыў на развіццё палітычнай сітуацыі ў Беларусі, заканадаўчае афармленне незалежнасці Рэспублікі Беларусь.
Утрэцім і чацвёртым пытаннях звярнуць увагу на эвалюцыю палітычнай сістэмы Рэспублікі Беларусь, прыняцце Вярхоўным Саветам новай Канстытуцыі (1994 г.), увядзенне прэзідэнтскай формы кіравання краінай і выбары Прэзідэнта РБ. Назваць асноўныя пытанні,
45
якія выносіліся на народнае галасаванне ў 1995, 1996 і 2004 гг., назваць вынікі рэферэндумаў. Паказаць шляхі і асаблівасці фарміравання прававой дзяржавы і грамадзянскай супольнасці ў Беларусі, паведаміць пра ўзнікненне і дзейнасць новых палітычных партый і грамадскіх рухаў.
Літаратура
[21, 24, 26, 52, 55, 57, 76, 81, 94, 99, 109, 112, 148]
Тэма 38. Геапалітычнае становішча Рэспублікі Беларусь на мяжы ХХ–ХХІ стст.
План
1.Роля Беларусі ва ўтварэнні СНД.
2.Міжнароднае прызнанне суверэннай Рэспублікі Беларусь.
3.Працэс стварэння Саюза Беларусі і Расіі.
4.Месца РБ у інтэграцыйных працэсах на постсавецкай і еўразійскай прасторы ва ўмовах глабалізацыі і нарастання пагрозы міжнароднага тэрарызму.
Упершым пытанні расказаць пра спробу замацаваць Саюз на аснове новага пагаднення, звярнуць увагу на прычыны утварэння СНД. Вызначыць сутнасць падпісанага ў Белавежскай пушчы дагавора аб утварэнні СНД (стварэнне кардынацыйных органаў, пашырэнне членства ў гэтай арганізацыі, абранне Мінска сталіцай СНД) і дэнансацыі саюзнага дагавора 1922 г.
Падкрэсліць прызнанне міжнароднай супольнасцю статуса незалежнай дзяржавы (устанаўленне дыпламатычных адносін з краінамі свету, стварэнне дыпламатычных прадстаўніцтваў у Мінску, беларускіх пасольстваў у шэрагу краін і прадстаўніцтваў уплывовых міжнародных арганізацый, візіты ў Рэспубліку Беларусь вышэйшых дзяржаўных асоб іншых краін).
Уадказе на трэцяе пытанне разгледзець асноўныя этапы стварэння саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі: 1995 г. – дагавор аб сяброўстве, добрасуседстве і супрацоўніцтве, 1996 г. – дагавор аб стварэнні супольнасці суверэнных рэспублік Беларусі і Расіі, 1997 г. – дагавор аб Саюзе Беларусі з Расіяй і 1999 г. – дагавор аб стварэнні саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі. Вызначыць асноўныя дасягненні ў справе будаўніцтва саюза і цяжкасці, якія замінаюць гэтаму працэсу.
46
Вызначыць ролю Рэспублікі Беларусь у інтэграцыйных працэсах на постсавецкай і еўразійскай прасторы (гандлёва-эканамічныя і культурныя сувязі; удзел у міжнародным падзеле працы, вырашэнне глабальных праблем сучаснасці).
Літаратура
[21, 24, 26, 42, 52, 55, 57, 76, 81, 94, 99, 109, 112, 148]
Тэма 39. Сацыяльна-эканамічнае развіццё Рэспублікі Беларусь на мяжы ХХ–ХХІ стст.
План
1.Асноўныя тэндэнцыі сацыяльна-эканамічнага развіцця РБ. Пошук шляхоў да рыначнай эканомікі.
2.Распрацоўка нацыянальнай стратэгіі ўстойлівага развіцця і рэалізацыя беларускай мадэлі сацыяльна-арыентаванай эканомікі.
3.Роля Усебеларускіх сходаў у прыняцці планаў сацыяльнаэканамічнага развіцця рэспублікі. Сучасны стан эканомікі РБ.
У адказе на першае пытанне паказаць трансфармацыю эканамічнай сістэмы Беларусі, пералічыць асноўныя тэндэнцыі сацыяльна-эканамічнага развіцця ў пачатку 1990-х гг. (пастанова 1990 г. «Аб пераходзе да рыначнай эканомікі», меры па стабілізацыі эканомікі, стварэнне рыначнай інфраструктуры, сацыяльная абарона насельніцтва). Растлумачыць прычыны ўзнікнення цяжкасцей падчас рэалізацыі эканамічных рэформаў у 1992–1994 гг., абазначыць праявы крызісу ў эканоміцы: спад вытворчасці, інфляцыя, зніжэнне жыццёвага ўзроўню насельніцтва.
Вызначыць ролю Праграмы неадкладных мер па вываду эканомікі Рэспублікі Беларусь з крызісу (1994 г.), а таксама мэты, этапы, эканамічныя прыярытэты новай праграмы «Асноўныя кірункі сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 1996– 2000 гг.», асноўныя поспехі ў яе выкананні і найбольш вострыя праблемы ў эканоміцы. Расказаць пра распрацоўку ў 1996 г. Нацыянальнай канцэпцыі ўстойлівага развіцця Рэспублікі Беларусь да
2010 г.
У трэцім пытанні засяродзіць увагу на распрацоўцы і прыняцці на II Усебеларускім народным сходзе Праграмы сацыяльна-эка- намічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2001–2005 гг., вызначыць
47
мэты і асноўныя прыярытэты развіцця, прааналізаваць рост асноўных эканамічных паказчыкаў. Паведаміць аб прынятай на ІІІ Усебеларускім народным сходзе Праграме сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2006–2010 гг. (пераход краіны на інавацыйны шлях сацыяльна-эканамічнага развіцця, будаўніцтва «дзяржавы для народа» – сацыяльна арыентаванай беларускай мадэлі дзяржаўнага развіцця, вырашэнне праблем энергарэсурсаў, рэалізацыя праекта будаўніцтва атамнай электрастанцыі).
Літаратура
[21, 24, 26, 41, 42, 52, 55, 57, 76, 81, 94, 99, 109, 112, 148, 154]
Тэма 40. Культурнае развіццё Рэспублікі Беларусь на мяжы ХХ і ХХІ стст.
План
1.Духоўнае і культурнае жыццё беларускага народа на мяжы ХХ–ХХІ стст. Нацыянальна-культурнае адраджэнне. Далейшае фарміраванне беларускай нацыянальнай ідэі.
2.Месца рэлігіі ў духоўным адраджэнні: узаемаадносіны дзяржавы і царквы.
3.Роля навукі ў інфармацыйным грамадстве. Мадэрнізацыя нацыянальнай сістэмы адукацыі.
4.Асэнсаванне гістарычнага мінулага і сучаснасці ў творах літаратуры і мастацтва.
У пачатку тэмы вызначыць змены ў духоўным і культурным жыцці беларускага народа пасля абвяшчэння дзяржаўнай незалежнасці. Ахарактарызаваць рух за нацыянальна-культурнае адраджэнне (разгледзець утварэнне Таварыства беларускай мовы ў 1989 г., «Закон аб мовах у Беларускай ССР» 1990 г., сутнасць Дзяржаўнай праграмы развіцця беларускай мовы і іншых нацыянальных моў, рэферэндум 1995 г. і наданне рускай мове статуса дзяржаўнай).
Паказаць узаемаадносіны царквы і дзяржавы ў сучаснай Рэспубліцы Беларусь, расказаць аб прыняцці законаў «Аб святочных днях у Рэспубліцы Беларусь» (1991 г.) і «Аб свабодзе веравызнанняў і рэлігійных арганізацыях» (1992 г.). Вызначыць ролю рэлігіі ў духоўным адраджэнні грамадства і рашэнні глабальных праблем.
48
У адказе на трэцяе пытанне спачатку абазначыць складанасць працэсаў, якія адбываліся ў навуковай сферы ў пачатку 1990-х гг. (зніжэнне тэмпаў развіцця навуковага патэнцыялу, памяншэнне колькасці навуковых супрацоўнікаў, фінансаванне з дзяржбюджэту). Расказаць аб развіцці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі як вядучай навуковай установе, прыняцці закона «Аб асновах дзяржаўнай навукова-тэхнічнай палітыкі» (1993 г.), з’яўленні новых навуковых устаноў у структуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Асобна спыніцца на Законе аб адукацыі 1991 г.; пачатку рэформы агульнаадукацыйных школ 1998 г. і яе асноўных рысах; стварэнні навучальных устаноў новага тыпу – ліцэяў, гімназій, каледжаў; падпісанні дакументаў аб уступленні ў Балонскую канвенцыю; пашырэнні сеткі вышэйшай адукацыі, стварэнні альтэрнатыўных яе формаў і інш.
Назваць характэрныя рысы новага этапа ў развіцці беларускай мастацкай культуры (новая тэматыка твораў, адыход ад празмерна ідэалагізаванага мастацтва, пошук новых шляхоў і эстэтычных каштоўнасцей, цяга да мінулага, мадэрнізм і постмадэрнізм, рост колькасці ўстаноў культуры, прапаганда народнага мастацтва), паведаміць пра развіццё сучаснай беларускай літаратуры, правядзенне музычных фестываляў, традыцыі беларускай школы скульптуры і архітэктуры, пашырэнне нефармальных традыцый у выяўленчым мастацтве, а таксама пра захаванне гістарычнай спадчыны (Закон «Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны» 1993 г.).
Літаратура
[26, 42, 52, 57, 81, 92, 94, 116, 148]
49
ПЫТЫННІ ДА ЗАЛІКУ
1.Метадалагічныя асновы і прынцыпы вывучэння гісторыі. Фармацыйны і цывілізацыйны падыходы да вывучэння гісторыі. Гістарычная перыядызацыя.
2.Першабытнае грамадства на тэрыторыі Беларусі. Паходжанне беларусаў.
3.Ранняе і высокае Сярэднявечча ў Еўропе: зацвярджэнне хрысціянства і феадалізму.
4.Першыя дзяржаўныя фарміраванні на тэрыторыі Беларусі (Полацкае, Тураўскае і іншыя княствы).
5.Духоўнае жыццё ўсходніх славян у перыяд ранняга
Сярэднявечча. Прыняцце хрысціянства на беларускіх землях і распаўсюджванне пісьменнасці.
6.Сацыяльна-эканамічныя і палітычныя перадумовы ўтварэння Вялікага княства Літоўскага.
7.Знешняя палітыка ВКЛ, барацьба з крыжакамі і татарамі, саперніцтва з Маскоўскай дзяржавай.
8.Эвалюцыя цэнтральнай улады ВКЛ: ад адзінаўладдзя да саслоўна-прадстаўнічай манархіі.
9.Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх зямель у складзе ВКЛ. Аграрная рэформа 1557 г.
10.Культура Беларусі (другая палова ХІІІ – першая палова ХVІ ст.). Уплыў ідэй Адраджэння на яе развіццё.
11.Фарміраванне беларускай народнасці. Паходжанне назвы «Белая Русь».
12.Асаблівасці фарміравання канфесіянальных адносін у ВКЛ. Рэфармацыя, контррэфармацыя, уніяцтва.
13.Эканамічныя і палітычныя перамены ў Еўропе ў ХVІ–ХVІІ стст. Пачатак Новага часу.
14.Утварэнне Рэчы Паспалітай (1569 г.) і статус ВКЛ у яе
складзе.
15.Знешняя палітыка Рэчы Паспалітай, яе месца і роля ў еўрапейскай геапалітыцы таго часу.
16.ЭканамічныўпадакБеларусі(другаяпаловаХVІІ– ХVІІІстст.).
17.ПадзелыРэчыПаспалітай. ПаўстаннеТ. Касцюшкі (1794 г.).
18.Эканамічная і палітычная мадэрнізацыя ў Заходняй Еўропе і ЗША ў першай палове ХІХ ст.
50