ВУЗ: Не указан
Категория: Не указан
Дисциплина: Не указана
Добавлен: 20.05.2025
Просмотров: 301
Скачиваний: 0
Даследчыкі мяркуюць, што ў 1562 годзе Васiль Цяпiнскi надрукаваў у Нясвіжы 2 творы Сымона Буднага: «Катэхізіс» і «Апраўданне грэшнага чалавека перад Богам». Безумоўна, пашырэнню яго інтарэсаў, кругагляду, грамадскай і духоўнай актыўнасці, зацікаўленасцi біблейскімі перакладамі спрыяла яго сяброўства з Сымонам Будным і яго паплечнiкамi, удзел у рэфармацыйным руху, знаёмства з дзейнасцю Францыска Скарыны i нясвiжскай друкарнi. У Супрасльскім зборніку XVI ст. перад прадмовай да Евангелля Цяпiнскага, змешчаны «Катэхизисъ, або Соума Науки детей въ Христе Исусе», магчыма, тэкст падрыхтаваны Цяпiнскiм.
Спірыдон Міронавіч Собаль (па іншых дадзеных Багдановіч; у манастве – Сільвестр; каля 1580-1590 – 1645) – друкар, асветнік і літаратар. Заснаваная ім у 1630 ў пад Оршай Куцеінская друкарня стала цэнтрам беларускага кірылічнага кнігадрукавання. У тытульным лісце Актоіха (1628) упершыню ва ўсходнеславянскім кнігадрукаванні ўжыў гравюру на медзі.
Вынікам яго дваццаціпяцігадовай дзейнасці сталі каля дваццаці выданняў. Собаль ўжываў у сваіх кнігах значная колькасць гравюр, прыгожыя і вельмі арыгінальныя застаўкі і ініцыялы з тонкім малюнкам і выявамі звяроў і птушак. Дошкі для гравюр і заставак па замове Собаля выразалі спрактыкаваней манастырскія разьбяры. Акрамя таго, Собаль, часта не маючы сродкаў для набыцця новых дошак, арыгінальна відазмяняць ўжо існуючыя. Ён таксама шырока ўжываў наборны літой арнамент. Шрыфт друкара – выразны выразны полуустав, а спалучэнне чорнага і чырвонага колераў даведзена да сапраўднай гармоніі.
Іван Фёдараў (1510 – 16 снежня 1583, Львоў) – сярэднявечны ўсходнееўрапейскі друкар. Лічыцца пачынальнікам друкарскай справы ў Маскоўскай дзяржаве, і такім чынам, у Расіі. Быў настаўнікам друкара Грыня Іванавіча.
Выдаў «Апостал» (1563, у Маскве, разам з Пятром Мсціслаўцам), Евангелле Вучыцельнае (сакавік 1569, у Заблудаве, разам з П. Мсціслаўцам), граматыку-буквар (1574, у Львове), каляндар-паэму Андрэя Рымшы «Храналогія» (1580), «Астрожскую біблію» (1581), «Лексіс з талкаваннем славенскіх моў проста» (у тлумачальнай частцы змешчаны беларускі корпус лексікі) і інш. Бакалаўр Кракаўскага універсітэту 1532 году. Друкарскай справе вучыўся, відаць, у ананімнай друкарні наўгародскага святара Сільвестра (1553 – 1563 гг.)
А12. -

На аўтапартрэце Скарына апрануты ў доктарскую мантыю і берэт. Ён сядзіць за столікам, пакрытым абрусам з выявай сігнэта – друкарскага знака – (месяц і сонца).Ён нешта перапісвае з кнігі ў сшытак. Вакол расстаўлены розныя рэчы, сярод якіх няма ніводнай выпадковай. Гэта – сімвалы, якія характарызуюць дзейнасць асветніка, кола яго інтарэсаў у галіне кнігадрукавання, медыцыны, астраноміі, мастацтва. Уверсе справа – “Глобус сусвету”, які сведчыць пра заняткі астраноміяй. Ніжэй, на паліцах – кніжныя фаліянты, паміж верхнім і ніжнім радамі кніг – гравіравальныя дошкі, што гаворыць пра сувязь з мастацтвам. Пясочны гадзіннік сімвалізуе хуткацечнасць часу. У правым ніжнім вуглу, разам са свечкай з рэфлекткрам, награвіравана пчала – сімвал руплівасці і працаздольнасці.Злева – кошыкі для збору лекавых раслін, што ўказвае на прафесію лекара. Керамічныя збанкі – для вады; вада сімвалізуе жыццё. Сэнс знакаў на шчытах, што трымаюць львы злева і справа, не высветлены. На другім плане – дзве архітэктурныя калоны, паміж імі – гірлянды з дубовага лісця, што азначае цвёрдасць намераў. Над ёю – светлая пласцінка з літарамі “АФЗІ”, што азначае год 1517. Падобная пласцінка чорнага колеру – унізе. На ёй - надпіс славянскай вяззю “Доктар Францыск Скарына”.
А13. -

Калі быў у Берасьці, падрыхтаваў вучэбныя кнігі «Азбука зь Лексысам» і «Грамматіка словенска совершенного искусства осми частиі слова...» (Вільня, 1596). Яго «Азбуку» можна ўмоўна падзяліць на 3 часткі: матэрыял, які вучыць чытаць і пісаць; дапаможны лексычны матэрыял; царкоўныя палемічныя тэксты і малітвы. Таму кніга магла выкарыстоўвацца і ў царкоўным, і ў сьвецкім навучаньні. Складальнікам першых дзьвюх частак быў Ляўрэнці Зізані, апошняй – Сьцяпан Зізані. Пры выданьні «Азбукі» выкарыстаны клішэ з выданьняў Ф.Скарыны.
У «Лексыс» – беларускі слоўнік (1061 слова) – уключаны словы з народнай гутарковай мовы, што спрыяла разьвіцьцю мовы, якая потым стала часткай літаратурнай, сьвецкай, прыведзеныя самыя разнастайныя зьвесткі па ваеннай гісторыі, прававым становішчы розных сацыяльных групаў насельніцтва ў дзяржаве, па філязофіі, геаграфіі, этнаграфіі, біялёгіі, мэдыцыне. Слоўнік Зізанія – сьведчаньне яго рацыяналістычнага падыходу да вывучэньня розных зьяваў рэчаіснасьці; адна з крыніц уяўленьня пра ўзровень тагачасных ведаў аб разьвіцьці рамёстваў, аб прафэсіях, вырабах і гандлі ў сярэднявечных гарадох. Яго гуманістычныя тэндэнцыі выявіліся ў раскрыцьці ўсяго навучальнага мэтаду для простых людзей. Тлумачэньні, якія Зізані робіць у сваім слоўніку, далёкія ад навуковага аналізу ўсіх зьяваў паняцьцяў, але ён імкнецца проста, без спасылак на звышнатуральныя сілы растлумачыць многія словы і паняцьці, што ў пэўнай ступені набліжае яго да матэрыялістычнага кірунку мысьленьня. Слоўнік Зізанія - значная культурна-асьветніцкая зьява ў гісторыі Беларусі.
12 лютага 1596 у друкарні Віленскага Святадухаўскага брацтва выдадзена «Грамматіка словенска...» Зізанія. Яна складаецца з уводзін, артаграфіі, этымалёгіі, прасодыі. Сінтаксіс даецца невялікімі часткамі ва ўсіх раздзелах. У кнізе на кожнае правіла прыведзенае шмат прыкладаў і практыкаванняў для замацаваньня навучальнага матэрыялу. На першых старонках вучням тлумачыцца неабходнасьць свецкіх ведаў. «Граматыку словенску совершенного искуства осми частій слова...» Зізані лічыў тым падмуркам, на якім можа трымацца далейшае вывучэньне розных навук.
Выданьне «Грамматіки...» замацавала агульнаграмадзкую думку пра неабходнасьць вывучэння «сямі вольных мастацтваў», падкрэслівала іх вялікую ролю ў разьвіцці адукацыі. Гэтым Зізані звярнуў на сябе ўвагу многіх князёў, якія імкнуліся даць добрую адукацыю сваім дзецям.
А14. -
|
Лагер іўдзеяў (дванаццаць каленаў Ізраіля). Гравюра з Брэскай Бібліі, 1563 г |
З’яўленне тут друкарскага станка ў пачатку 50-х гг. XVI ст. звязана з імем мясцовага старасты Мікалая Радзівіла Чорнага. Яго друкарня выдала каля 40 кніг, сярод якіх славутая Брэсцкая, ці, як яе яшчэ наэываюць, Радзівілаўская Біблія. Яна ўяўляе сабою «вялізную, памерам нааркуш, кнігу таўшчынёй у 10 сантыметраў, у 738 старонак, мае два гравіраваныя тытульныя лісты, 14 гравюр-ілюстрацый, своеасаблівыя застаўкі і віньеткі. Па-мастацку выкананы загалоўныя літары-ініцыялы. Размешчаныя па 2-3 на кожнай старонцы, яны ўдала ажыўляюць набраны ў два слупкі гатычным шрыфтам тэкст.
На першым лісце Бібліі – гравіраваны герб Радзівілаў далей ідзе прысвячэнне каралю і вялікаму князю Сігізмунду Аўгусту, прадмова, тэксты Старога і Новага Запаветаў і каляндар чытанняў. Упершыню за гісторыю выдавецкай справы на Беларусі змешчаны прадметны паказальнік. На адвароце апошняга ліста паведамляецца, што кніга гэта надрукавана ў Брэсце Літоўскім за кошт князя Нясвіжа, віленскага ваяводы, маршалка і канцлера Вялікага княства Літоўскага Мікалая Радзівіла месяца верасня чацвёртага дня 1563 г.» (В. Нікалаеў). Брэсцкая Біблія – другое пасля Ф. Скарыны выданне Бібліі натэрыторыі этнічнай Беларусі.
А15. - Антоні Тызенгаўз (1733-1.03.1785) падскарбі надворны літоўскі (1765), гарадзенскі стараста пры Станіславе Панятоўскім. Бачны гарадзенскі мецэнат У 1765 годзе Тызенгаўз становіцца надворным падскарбіем літоўскім і гродзенскім старостаю. Тызенгаўз кipaвaў брэсцкай, шавельскай i гродзенскай эканоміямі. Як гродзенскі староста вырашыў упарадкаваць Гродна на ўзор сталіцы дзяржавы. Па яго ініцыятыве ў 1760-80 побач з горадам у в. Гарадніца быў пабудаваны прамыслова-культурны цэнтр з 85 будынкаў рознага прызначэння, што ўтваралі 3 асобныя зоны: адміністрацыйную, вытворчую, навучальную (пазней увайшлі ў межы г. Гродна). У прадмесцях Гродна былі заснаваны і дзейнічалі фабрыкі: суконная, шаўковая, палатняная, камлотная, карункавая, панчошная, капялюшная, карэтная, шаўковых паясоў, ігральных карт, збройнай, гарбарная, а таксама завод жалезных і медных вырабаў.
З намерам пашырэння асветы ў краі Тызенгаўз заснаваў у Гродне кадэцкі корпус, гандлёвую, землямерную, медыцынскую і інш. школы. У медыцынскай школе на сродкі Тызенгаўз і падараванні Панятоўскага была створана бібліятэка спецыяльнай літаратуры. Пасля ліквідацыі гэтай школы яе кнігазбор адышоў да Галоўнай школы ў Вільні.
Тызенгаўз быў не толькі буйным фінансістам і адміністратарам, але даволі адукаваным і культурным чалавекам свайго часу. У 1775 Тызенгаўз набыў у Вільні друкарню, якой да таго валодаў М.Пачобут-Адляніцкі. У будынку езуіцкай калегіі Тызенгаўз заснаваў у 1775 г. каралеўскую друкарню i быў да 1785 г. яе арэндатарам. Відаць, упершыню ў Рэчы Паспалітай запpaciў ён сюды людзей, якія маглі paбіць штампы на матрыцы i ліць літары. Адсюль бралі ix літоўскія i варшаўскія друкарні. У гродзенскай друкарні выдавалі падручнікі, польскія i лацінскія малітоўнікі, рэчы дэпутатаў гродзенскіх сеймаў, бухгалтарскія кнігі, рэкламныя праспекты, афішы, аб'явы, бланкі. У гэтай друкарні выдаваліся падручнікі, календары, часопіс "Gazety Wilenskie" ("Віленскія газеты"). У 1775-76 Тызенгаўз арганізаваў першую друкарню ў Гродне і быў адным з яе арандатараў. Частка абсталявання была ўзята з Віленскай друкарні, астатняе закуплена ў Круляўцы (Кёнігсбергу). Першыя выданні друкарні выйшлі на пачатку 1776. Тут друкаваліся арыгінальная і перакладная літаратура, навуковыя працы, падручнікі, стараславянскія, польскія, лацінскія малітоўнікі, "Каляндар гаспадарчы", "Літоўскі веснік", афіцыйныя дакументы і інш., а таксама першае на Беларусі перыядычнае выданне, ініцыятарам якога быў Тызенгаўз, "Gazeta Grodzienska" ("Гродненская газета"). У 1776 - 1800 гг. выдаваўся "Каляндар гаспадаркі Літоўскай". Абодва выданні былі на польскай мове. Выдавалася таксама арыгінальная навукова-папулярная і мастацкая літаратура - усяго каля 100 кніг. Напрыклад, прыгаданыя намі "Флора Літвы" Жылібера (у 1781 г.), "Усходняя гісторыя аб задзігу" Вальтэра (1776 г.), "Кароткі збор карфагенскай і егіпецкай гісторыі" К.Барэцкага (1776 г.). Друкарня існавала да 1802.
Максім Вашчанка (Ярмалініч) (сярэдзіна 17 ст. –1708) - Беларускі кнігавыдавец, друкар, гравёр. Вучыўся ў Віленскай езуіцкай акадэміі, дзе атрымаў ступень бакалаўра філасофіі i вольных мастацтваў (1672), званне магістра навук (1673). У канцы 17 ст. В. наладзіў сувязі з Магілёўскім Богаяўленскім брацтвам, якое пасля Андрусаўскага перамір'я (1667) атрымала магчымасць узнавіць сваю друкарскую дзейнасць. Паводле прывілея караля i вялікага князя літоўскага Яна Сабескага (1676), брацтву дазвалялася заснаваць у «эканамічным горадзе» Магілёве друкарню для «вольнага» выдання кніг на польскай i «рускай» (беларускай, царкоўнаславянскай) мовах.
На сродкі старэйшага i малодшага брацтваў друкарня была падрыхтавана да працы i часова перададзена пад кіраванне Максіму Вашчанка. Ён перавёз друкарню ў свой дом i з 1690 перастаў плаціць за арэнду. Калі быў паслом ад Магілёва на каранацыі Аўгуста II (1698), атрымаў каралеўскі прывілей на друкарню. Пачалася доўгая цяжба з брацтвам. 10.12.1701 брацтва дамаглося новага прывілея на друкарню, у якім была засведчана юрыдычная неправамоцнасць іншых актаў. У снежні 1704 брацтва выклікала Вашчанка на новы судовы працэс, абвінаваціўшы яго ў прысваенні прывілея брацтва i парушэнні ягоных фінансавых інтарэсаў за апошнія 14 гадоў.
Захавалася 16 выданняў, надрукаваных М. Вашчанка ў 1693 – 1704. На тытульных лістах 4 кніг ёсць адзнакі «з друкарні Максима Вошчанки»: «Диоптра, или Зерцало живота во мире сем человеческаго» (1698; твор амаль поўнасцю ўзнаўляе папярэдняе куцеінскае выданне); «Небо новое з новыми звездами сотворенное» (1699; побач з палемічнымі тэкстамі ўключала апокрыфы, легенды, фальклорныя сюжэты); «Перло многоценное»(1699); «Ирмолой, или Осмогласник» (1700).
Разам з літургічнай i вучэбнай літаратурай Вашчанка друкаваў павучальныя творы рэктара Кіеўскага брацтва, украінскага пісьменніка Іаанікія Галятоўскага, чарнігаўскага архімандрыта i прапаведніка Кірылы Транквіліёна Стаўравецкага.
Выданні В. ўпрыгожаны разнастайнымі застаўкамі, арнаментам, ініцыяламі, канцоўкамі; выкарыстоўваўся друк у 2 фарбы; пераважалі малыя, нават мініяцюрныя фарматы кніг (у 4°, 8°, 12°, 16, 24°). Толькі 3 выданні выйшлі фарматам ў 2°: «Евангелле вучыцельнае» (1697), «Жыціі святых» (каля 1697) i асноўны твор Дзмітрыя Растоўскага.
Як гравёр М.Вашчанка працаваў пераважна ў тэхніцы медзярыту. У адным толькі выданні «Акафісты i каноны» (1693) змешчаны 3 ілюстрацыіксілаграфіі (адбіткі) i 42 металагравюры. Болыпасць гравюр па медзі пазначаны ініцыяламі або подпісам: «M.W.», «Seulp M.W.», «Maximus Woszczunka Inwen et Seulp».
