ВУЗ: Не указан

Категория: Не указан

Дисциплина: Не указана

Добавлен: 20.05.2025

Просмотров: 303

Скачиваний: 0

ВНИМАНИЕ! Если данный файл нарушает Ваши авторские права, то обязательно сообщите нам.

Гравюры, што ілюструюць евангельскія тэмы, выкананы ў стылі барока, маюць відавочную сувязь з нацыянальнымі жывапіснымі i іканапіснымі традыцыямі. Найбольш раннія з магілёўскіх медзярытаў В. датуюцца канцом 1670 – пач. 1680х гадоў. У гэты ж перыяд сваёй дзейнасці ён актыўна супрацоўнічаў ca Слуцкай друкарняй, якую ўзначальваў Казімір Клакоцкі. В. выканаў заказ на афармленне кнігі сакратара англійскага пасла ў Турцыі Поля Рыкота, які пакінуў адно з найбольш дакладных, цікавых і разнастайных апісанняў Атаманскай Порты 2й паловы 17 ст. Медзярыты для «Манархіі Турэцкай, напісанай Рыко» (Слуцк, 1678).

М. Вашчанка– заснавальнік магілёўскай школы гравіравання, якая ў значнай ступені абапіралася на мясцовыя традыцыі выяўленчага мастацтва i «артыстычнага» рамяства. 3 ім супрацоўнічалі яго сын Васіль, Фёдар Ангілейка i інш. майстры-ксілографы. Упершыню ў беларускім кнігадрукаванні гравёры пачалі сістэматычна падпісвацца пад сваімі творамі, змяніўся знешні выгляд кнігі, тэхніка i стыль афармлення.

Карусь Каганец (Казімер Рафаіл Карлавіч Кастравіцкі) (10 лютага 1868 — 20 траўня 1918) — беларускі паэт і грамадзкі дзяяч пачатку XX стагодзьдзя, перакладчык, мастак, палітык. У 1902—1903 гадох Карусь Каганец быў адным з заснавальнікаў Беларускай сацыялістычнай грамады і удзельнікам яе Менскага камітэту.

Творы Каруся Каганца, апрача некалькіх рэчаў, якія выйшлі асобнымі кніжкамі («Модны шляхцюк», «У іншым шчасьці няшчасьце схавана»), друкаваліся ў розных расейскіх часопісах 1890—1900-х і ў беларускіх выданьнях нашаніўскай пары. Некаторыя былі зьмешчаныя ў тыднёвіку «Вольная Беларусь» (1917, 1918), а пасьмяротныя — у газэце «Беларусь» (1919, 1920).

Паводле Максіма Гарэцкага, Карусь Каганец «па свайму нацыянальнаму беларускаму народніцкаму рамантызму належыць да часу Багушэвіча, а стаіць у гэтым часе зусім самабытна, арыгінальна, па-за ўсякімі ўплывамі і перайменьнямі; тут ён народнік і рамантык-адраджэнец».

К. Каганец пачаў літаратурную дзейнасьць з апрацаваньня беларускіх легенд і казак («Прылукі», «Вітаўка», Адкуль мядзьведзі, «Хто міл богу», «Машэка», «Скрыпач і ваўкі») і з пісаньня невялікіх апавяданьняў гістарычнага характара, якія пераймалі падобныя народныя пераказы («Навасадзкае замчышча», «Засульскія турэ», «Ваўчок»,«Халера 40-га року» і інш.).

Сімяон Полацкі нарадзіўся ў 1629 годзе ў Полацку ў сям'і купца. Многа гадоў ён вучыўся у Кіеве, потым у Віленскай акадзэміі. Лічыўся адным з самых адукаваных людзей свайго часу. Сімяон Полацкі быў манахам і доўга працаваў у брацкай школе ў Полацку. Калі пачалася чарговая вайна з Масковіяй, войскі рускага цара Аляксея Міхайлавіча захапілі Полацк. Манах. Паэт і настаўнік сустрэлся з царом. Самадзержац запрасіў яго ў Маскву, бо спадзяваўся, што вучоны дапаможа наладзіць адукацыю ў Расіі.


Сімяон Полацкі вядомы ў гісторыі не толькі як выхаваўца царскіх дзяцей. Ён стаў адным з пачынальнікаў рускай паэзіі. Яшчэ на радзіме Полацкі пісаў вершы на лацінскай, польскай, беларускай мовах. У Маскве паэт пачаў пісаць па-руску. Яго пяру належыць некалькі п'ес для прыдворнага тэатра. Па сутнасці гэта першыя драматургічныя творы ў рускай літаратуры. Але Сімяон Полацкі быў найперш паэтам. Зборнікі яго вершаў - “Рыфмалагіён, або Вершаслоў” і “Вертаград шматколерны” і сёння чытаюцца з вялікай цікавасцю.

30 студзеня 1676 года пасля смерці бацькі Аляксея Міхайлавіча царом стаў пятнаццацігадовы Фёдар Аляксеевіч, духоўным настаўнікам якога, як вядома, і з'яўляўся Полацкі. Малады цар не забыўся пра яго. Як мог падтрымліваў, ствараў усе ўмовы для плённай працы. Падобная ўвага падштурхнула Сімяона на думку аб адкрыцці друкарні. Фёдар Аляксеевіч пайшоў насустрач. У 1678 годзе ў памяшканні царскага двара, насупраць так званай ніжняй “страпчай” хаты, на другім паверсе заснавалі новую друкарню, якая стала называцца Верхняй. Першым выйшаў у ёў “Букварь языка словенска”. Ён пабачыў свет у 1679 годзе, калі якраз споўнілася сем гадоў Пятру І. Яму Полацкі і адрасаваў загадны “азбукоўнік”, бо, як вядома, у гэтым узросце ў Расіі пачыналі далучаць дзяцей да буквара. А Сімяон жа і стаў настаўнікам Пятра.

Ёсць усе падставы гаварыць пра буквар і як пра твор высокага мастацтва і дасканалага паліграфічнага афармлення. Ён прывабны знешне, тэкст набраны выразным шрыфтам, ёсць маляўнічыя застаўкі. Ды і для карыстання кніжка зручная, памер невялікі, усяго 1/8 частка аркуша. Аўтар паклапаціўся, каб змалку прывіць дзецям любоў да ведаў. У пачатку буквара змешчаны верш, у якім гаворыцца аб карысці навучання.

Ілья Капіевіч (1651—1714) — кнігадрукар. Ураджэнец Мсціслаўчшыны. Адукацыю атрымаў у Слуцкай кальвінісцкай школе. З прычыны зямельных спрэчак з езуітамі мусіў пакінуць Радзіму. Месцам яго жыхарства стаў Амстэрдам, дзе Ілья заняўся кнігавыдавецтвам. Тут ён пазнакоміўся з маладым Пятром І.

Па даручэнні цара падрыхтаваў і выдаў у 1699 г. у Амстэрдаме першы дапаможнік па матэматыцы на рускай мове. З пачатку XVIII ст. жыў у Маскве. Там Ілья Капіевіч выдаў першыя рускамоўныя падручнікі па граматыцы, рыторыці і інш. Колькасць напісанага і надрукаванага Капіевічам уражвае — больш за 20 кніг. З іх дапамогай рускія людзі змаглі пазнаёміцца з багаццем еўрапейскай культуры і навукі.

А16. - У XIX ст. у Беларусі і за мяжой Расійскай імперыі зрэдку ўдавалася выдаваць беларускамоўныя кнігі (за свой кошт, а таксама са святым падманам, што гэта, маўляў, балгарамоўныя творы, бо тады ў расійскіх панславістаў быў лямант пра «спасение дружественного, братского славянского болгарского народа»). Ды выдавецкая справа працягвалася. Перадавыя польска- і рускамоўныя грамадскія і дзяржаўныя дзеячы, вучоныя, пісьменнікі ўсяляк спачувалі, памагалі ўстаяць беларускаму народу, як падкрэсліваў геній рускай і сусветнай літаратуры А. Пушкін, «издревле нам родному»...


У 1-й пал. XIX ст. на беларускай мове выдаваліся толькі паасобныя творы В. Дуніна-Марцінкевіча, рэлігійная літаратура. Напярэдадні і ў час паўстання ў 1863 – 1864 гг. на Беларусі пашырыліся агітацыйныя выданні рознага ідэйна-палітычнага характару. К. Каліноўскі пачаў нелегальна выдаваць на беларускай мове «Мужыцкую праўду». Каб зменшыць і аслабіць выданні нелегальнай літаратуры, царскі ўрад на нейкі час дазволіў выданне асобных беларускамоўных кніг на бяскрыўдную тэматыку, таму вострыя ў палітычных адносінах рэчы маглі быць выдадзены толькі за мяжой (Львоў, Тыльзіт, Лондан; свае кнігі Ф. Багушэвіч выдаў у Кракаве і Познані).

Сярод найбольш вядомых у першай палове ХІХ ст. выдаўцоўз Беларусі былу ўраджэнец вёскі Прусы сённяшняга Салігорскага раёна Яўстах Янушкевіч (поўнае імя - Яўстах Севярын Станіслаў Костка Янушкевіч). Ен зяўляецца знакавай асобай у беларускай выдавецкай справе. Па-першае, пасля паўстання 1830-1831 гадоў ён быў вымушаны эміграваць і стварыў у Парыжы ўласную друкарню і кнігарню. Гэта была адна з першых інстытуцый такога кшталту, заснаваная за мяжой падчас гэтак званай вялікай эміграцыі. Па-другое, ён быў адным з самых заможных прадстаўнікоў эміграцыі, і тыя сродкі, якія меў, выкарыстоўваў не на сваю карысьць, а на дапамогу сваім суайчыньнікам.

Адзін з першых яго выдавецкіх праектаў – Янушкевіч хацеў перавыдаць Літоўскі Статут 1588 году – скончыўся няўдала. А яшчэ да выезду на эміграцыю Янушкевіч спрычыніўся да асобнага выданьня верша Адама Міцкевіча, якое было зьвязана з прыездам у Вільню ў статусе прафэсара Іяхіма Лелявеля. Гэта была настолькі важная ў культурным і інтэлектуальным сэнсе падзея, што Міцкевіч напісаў верш, і гэты верш на сабраныя студэнтамі грошы быў выдадзены як буклецік-улётка. А ў пачатку 1840 году Янушкевіч засноўвае сваю парыскую друкарню. Там выходзілі творы Адама Міцкевіча, Маўрыцыя Магнацкага, Браніслава Залескага – пераважна тых ліцьвінаў, якія пісалі падчас эміграцыі ў Парыжы. У яго выдавецтве былі надрукаваны: кніга “Biaіoruњ” Аляксандра Рыпінскага (1840), кнігі нясвіжца Аляксандра Незабытоўскагаі (1845-1847).

Адным з прыкметных выдаўцоў разглядаемага часу быў ўраджэнец вёскі Аборак сённяшняга Маладзечанскага раёна Леанард Ходзька (1800-1871) – выдавец, гісторык, публіцыст, бібліёграф. Вучыўся ў Віленскім унівэрсытэце (1816-1817), быў членам таварыства філярэтаў. У 1819-1822 гг. быў сакратаром Міхала Клеафаса Агінскага ў Залесьсі, у 1822 г. эміграваў за мяжу, з 1826 г. жыў у Парыжы. Менавіта ен надрукаваў зборнікі твораў Адама Міцкевіча (1828), мэмуары Агінскага (1827-1828).


У гэты час у Вільні выходзіў неперыядычны часопіс «Athenaeum» (1841—1851), які выдаваўся пісьменнікам Ю. І. Крашэўскім. Дэвіз часопіса «Павольна, але пастаянна». Дазвол на выданне часопіса быў атрыманы летам 1840 г., уступны праспект да часопіса Ю. І. Крашэўскі падпісаў 17 ліпеня 1840 ў Гродку пад Луцкам. Запрасіўшы да супрацоўніцтва ўсіх айчынных літаратараў і гісторыкаў, Ю. І. Крашэўскі зрабіў «Athenaeum» цэнтрам літаратурнага жыцця Беларусі, Літвы і Украіны. Пункты падпіскі, апроч галоўнага ў Вільні, былі ў Кіеве, Львове, Кракаве, Познані, Варшаве, Вроцлаве і інш. Часопіс быў па-за канкурэнцыяй, сярод тагачасных выданняў, колькасцю і якасцю матэрыялаў. Праект выдання часопіса рэалізоўваўся ва ўмовах жорсткай цэнзуры пасля падаўлення паўстання 1830—1831 г. З пачаткам ажыўленых дыскусій на тэму прыгону, «Athenaeum» быў шырока вядомы сваёй ліберальнай пазіцыяй. Нягледзячы на наступную забарону, «Athenaeum» выходзіў перыядычна: штогод 6 дзесяціаркушавых тамоў.

Заўсёды цікавым у «Athenaeum» быў першы раздзел — «Гісторыя». Гэта шматлікія дакументы з 13-18 ст., навуковыя працы на гістарычную тэму, рэцэнзіі. Сярод аўтараў у гэты раздзел Ю. Ярашэвіч і інш. Значную частку займаў літаратурны раздзел. Творы Ю. І. Крашэўскага, Г. Равускага, М. Грабоўскага, А. Грозы, К. Буйніцкага, Л. Штырмера, У. Сыракомлі, А. Плуга, Я. Баршчэўскага, П. Янкоўскага, М. Асорыя, І. Ходзькі, Т. Лады-Заблоцкага ды інш. малявалі айчынныя краявіды і айчынных герояў. У трэцім раздзеле — «Мастацтва» — змяшчаліся артыкулы пра кампазітараў і мастакоў, нататкі з выстаў, а ў раздзеле «Крытыка» рэцэнзаваліся новавыдадзеныя кнігі, зборнікі, альманахі, перадрукоўваліся з замежных часопісаў агляды еўрапейскіх літаратураў. Часам з'яўляўся аддзел «Філасофія», дзе эклектычна аб'ядноўваліся тлумачэнні Гегеля і кансерватыўна- пракаталіцкія працы Элеаноры Зяменцкай. Таксама быў раздзел «Рознае».

Беларускай тэматыцы ў «Athenaeum» месца адводзілася толькі зрэдку — апроч дакументаў на старабеларускай мове, беларуская мова толькі аднойчы — у артыкуле Р. Зянкевіча «Песні пінскага люду» — прагучала са старонак часопіса. Апроч Літвы і літвінскай ідэалогіі, шырока адлюстроўвалася ў часопісе хіба што Украіна: шматлікія карэспандэнты, як і сам Ю. І. Крашэўскі, жылі там. З геаграфічнай Беларусі карэспандэнтаў было вельмі мала.


А17. - Круг беларускай народнай прасветы і культуры, Круг беларускі — культурна-асветная арганізацыя, якая існавала ў Санкт-Пецярбургу ў 1903-04. У «Круг беларускай народнай прасветы і культуры» ўваходзілі Вацлаў Іваноўскі, Алаіза Сцяпанаўна Пашкевіч, Антон Неканда-Трэпка, Францішак Умястоўскі, беларускія студэнты, якія вучыліся ў ВНУ Пецярбурга. Арганізацыя займалася друкаваннем і распаўсюджаннем беларускіх выданняў, у тым ліку тых, што выпускалія за мяжой, пошукам сродкаў для выдання беларускай літаратуры ў Расіі.

Фінансавую і іншую дапамогу арганізацыі аказвалі Амброжы Кастравіцкі і Казімір Кастравіцкі. «Круг…» меў таксама сувязі з прыхільнікамі беларускай кнігі ў Варшаве і Кракаве.

Нягледзячы на памяркоўныя культурныя і асветніцкія мэты, «Круг…» не мог дзейнічаць легальна і фармальна з'яўляўся хаўрусам прыватных асоб. З гэтай прычыны пад эгідай «Круга…» выйшлі толькі дзве нелегальныя брашуры: на гектографе накладам па некалькі дзесяткаў экзэмпляраў былі надрукаваны зборнікі «Калядная пісанка на 1904 год» (1903) і «Велікодная пісанка» (1904). «Калядная пісанка…» налічвала 6 старонак пісанага ад рукі лацінкаю і пасля памножанага тэксту, у «Велікоднай пісанцы» было 7 старонак машынапіснага тэксту кірыліцай. У «Пісанках» былі змешчаныя вершы Алаізы Пашкевіч, Казіміра Кастравіцкага, Франца Умястоўскага, Янкі Лучыны і інш., апавяданне Стэфана Жаромскага «Да свайго Бога» аб пераследзе уніятаў на Падляшшы ў перакладзе Антося Дурнога. Цікавае месца ў «Велікоднай пісанцы» займае бібліяграфія выдадзенай дагэтуль беларускай мастацкай і навуковай літаратуры. У абедзвюх «Пісанках» прадстаўлены быў арыгінальны творчы здабытак членаў «Круга», меркавалася, што кніжкі будуць распаўсюджваць беларускія студэнты падчас вакацый на радзіме.

Большае значэнне для папулярызацыі беларускай літаратуры мела выданне ў Пецярбургу зборніка вершаў Янкі Лучыны «Вязанка» (1903, 21 с., у цэнзуру прадстаўлены як напісаны на балгарскай мове) і народных «Казак» (1904, 31 с.). Абедзве кніжкі друкаваліся легальна, са згоды цэнзуры. Выйшлі яны ў мясцовай польскай друкарні К. Пянткоўскага накладам 5000 асобнікаў кожная. Яны не маглі выдавацца ад імя нелегальнага «Круга…» і выйшлі ў свет стараннямі ананімных прыватных асоб: на тытульным аркушы «Вязанкі» не было прозвішча выдаўца, а ў зборніку «Казкі» значыліся толькі яго ініцыялы — «А. К.».

Да канца 1904 «Круг…» спыніў сваё існаванне. В. Іваноўскі, А. Пашкевіч і інш. ўключыліся ў дзейнасць Беларускай сацыялістычнай грамады.