ВУЗ: Не указан

Категория: Не указан

Дисциплина: Не указана

Добавлен: 20.05.2025

Просмотров: 304

Скачиваний: 0

ВНИМАНИЕ! Если данный файл нарушает Ваши авторские права, то обязательно сообщите нам.

Янка Лучына «Вязанка». СПб, 1903

У гэты зборник увайшли беларускія вершы Лучыны. Найбольш вядомы яго твор – верш «Роднай старонцы», у якім аўтар выказаў сваю любоў да радзімы.

"У старых дубох. Дзеравеншчына. Злучыліся". Апавяданні для дзяцей. Вільня: Выданьне Таварыства Беарускае асьветы, 1904.

Зборнік апавяданняў, якія раскрываюць дзіцячы свет у прозе Якуба Коласа. На пярэднім плане прадстаўлена тэма абяздоленага дзяцінства, паказваецца праўда адчуванняў герояў, якую выяўляюць пэўныя жыццёвыя абставіны.

"Наша хата" - беларускае кнігавыдавецкае таварыства. Створана 15(28) снежня 1908 г. у Вільні. Заснавальнікі: В. Бонч-Асмалоўскі, Б. Даніловіч, Я. Манькоўскі, А. Уласаў, У. Цэтэрман. Мела на мэце выданне кніг пра Беларусь на беларускай і іншых мовах.

Якуб Колас "Другое чытанне для дзяцей беларусаў". – Пецярбург: "Загляне сонца і ў наша ваконца" і "Наша Хата", 1909.

У выданне уваходзяць вершы і проза (байкі вершаваныя, казкі ў прозе). Прызначана для навучання дзяцей чытанню. Зборнік мае вялікае пазнавальнае значэнне. Раздзелы прысвечаны розным порам года, жыццю і побыту вёскі. Змешчаны таксама аўтарскія апрацоўкі казак пра жывёл і сацыяльна-бытавых, вершы і байкі.

Зборнік апавяданняў, якія раскрываюць дзіцячы свет у прозе Якуба Коласа. На пярэднім плане прадстаўлена тэма абяздоленага дзяцінства, паказваецца праўда адчуванняў герояў, якую выяўляюць пэўныя жыццёвыя абставіны.

Кніжнае таварыства "Мінчук" – Заснавана 14 снежня 1906 у Мінску на кааператыўнай аснове для выдання і распаўсюджвання беларускіх кніг і газет. Заснавальнікі - Антон Шабуня, Уладзімір Самойла, Сяргей Скандракоў і іншыя. Разам з выдавецтвам "Наша Ніва" кніжнае таварыства "Мінчук" выдала ў 1907 кірыліцай і лацінкай апавяданне Элізы Ажэшкі "Гедалі". Рыхтавала да друку "Жалейку" Янкі Купалы. Спыніла дзейнасць з-за адсутнасці сродкаў.

А18. - У выданне уваходзяць вершы і проза (байкі вершаваныя, казкі ў прозе). Прызначана для навучання дзяцей чытанню. Зборнік мае вялікае пазнавальнае значэнне. Раздзелы прысвечаны розным порам года, жыццю і побыту вёскі. Змешчаны таксама аўтарскія апрацоўкі казак пра жывёл і сацыяльна-бытавых, вершы і байкі.


Зборнік апавяданняў, якія раскрываюць дзіцячы свет у прозе Якуба Коласа. На пярэднім плане прадстаўлена тэма абяздоленага дзяцінства, паказваецца праўда адчуванняў герояў, якую выяўляюць пэўныя жыццёвыя абставіны.

Кніжнае таварыства "Мінчук" – Заснавана 14 снежня 1906 у Мінску накааператыўнай аснове для выдання і распаўсюджвання беларускіх кніг і газет. Заснавальнікі - Антон Шабуня, Уладзімір Самойла, Сяргей Скандракоў і іншыя. Разам з выдавецтвам "Наша Ніва" кніжнае таварыства "Мінчук" выдала ў 1907 кірыліцай і лацінкай апавяданне Элізы Ажэшкі "Гедалі". Рыхтавала да друку "Жалейку" Янкі Купалы. Спыніла дзейнасць з-за адсутнасці сродкаў.

А19. - Арлен Міхайлавіч Кашкурэвіч (нарадзіўся 15 верасня 1929) — беларускі мастак-графік. Народны мастак Беларусі (1973). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі(1972), Заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь.

Нарадзіўся 15 верасня 1929 году ў сям’і службоўца. У Вялікую Айчынную вайну ў эвакуацыі ў Саратаве. У 1953 годзе скончыў Менскую мастацкую вучэльню.У 1959 годзе скончыў аддзяленне графікі Беларускага Дзяржаўнага тэатральна-мастацкага інстытуту. Дыплёмная праца — ілюстрацыі да раману ісландскага пісьменніка Х.Лакснеса «Атамная станцыя». Ад 1959 да 1969 выкладаў у гэтым інстытуце. Сябра Саюзу мастакоў СССР, Беларускага саюзу мастакоў. Працуе ў жанры станковай графікі, афармляе кнігі. Зяўляецца ўладальнікам дзесяткаў міжнародных і нацыянальных прэмій за кніжнае афармленне. Працы экспанаваліся ў шматлікіх краінах свету.

Браніслаў Ігнатавіч Эпімах–Шыпіла (4(16) верасня 1859 – 6 чэрвеня 1934) – дзеяч беларускай культуры, выдавец, фалькларыст, мовазнавец, літаратуразнавец.

Нарадзіўся ў фальварку Будзькаўшчына Полацкага раёна Віцебскай вобласці. 3 1925 рэдактар, у 1927-29 дырэктар камісіі Інбелкульта па складанні слоўніка жывой беларускай мовы. Збіраў матэрыялы па гісторыі, этнаграфіі, фальклору Беларусі. Укладальнік рукапіснай "Беларускай хрэстаматыі" (1889-1931; зберагаецца ў Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва). У ёй сабраны творы Ф.Тапчэўскага, Я.Лучыны, А.Паўловіча, У.Сыракомлі, А.Плута, Цёткі, некалькі ананімных твораў. У 1893 зрабіў рукапісную копію п'есы "Залёты" В.Дуніна-Марцінкевіча, меў рукапіс зборніка "Скрыпачка беларуская" Ф.Багушэвіча і інш. Матэрыялы хрэстаматыі выкарыстаны ў працы Я.Ф.Карскага "Беларусы" і інш. публікацыях. Эпімах-Шыпіла -ініцыятар стварэння і адзін з кіраўнікоў беларускай выдавецкай суполкі "Загляне сонца і ў наша аконца", фактычны кіраўнік Беларускага навуковага літаратурнага гуртка студэнтаў Пецярбургскага універсітэта. Адыграў значную ролю ў жыцці і творчасці Я.Купалы, які ў 1909-13 жыў у яго кватэры ў Пецярбургу. Ён рэдактар першага зборніка Я.Купалы "Жалейка", збярог рукапісы многіх вершаў паэта перыяду 1909-07 (часткова апублікаваны ў 1929-30; сабраныя ім творы Я.Купалы пецярбургскага перыяду зберагаюцца ў Літаратурным музеі Я.Купалы ў Мінску). Я.Купала прысвяціў Эпімаху-Шыпіле вершы"Прафесару Б.Эпімах-Шыпілу з Новым 1910 годам" (1910), легенду "Паляўнічы і пара галубкоў" (1912).


Эпімах-Шыпіла прымаў удзел у падрыхтоўцы "Меморыі прадстаўнікоў Беларусі на ІІІ канферэнцыі народаў" (Лазана, 1916), дзе выказаны пратэст супраць паднявольнага становішча беларускага народа, абгрунтавана яго права на самастойнае развіццё. Пад яго рэдакцыяй (з М.Байковым) выйшлі "Віцебскі краёвы слоўнік" М.І.Каспяровіча (1927), "Краёвы слоўнік Чэрвеньшчыны" М.В.Шатэрніка (1929). Аўтар рэцэнзій, у т.л. на зборнік А.К.Сержпутоўскага "Казкі і апавяданні беларусаў з Слуцкага павета" (1918). У 1929 Эпімах-Шыпіла перадаў АН Беларусі асабістую бібліятэку - 5 тыс. тамоў, пераважна па беларусазнаўству.

Васіль Пятровіч Шаранговіч (нарадзіўся 14 студзеня 1939, вёска Качаны у гміне Мядзел Пастаўскага павету, Польшча) — народны мастак Беларусі, творца ў галіне кніжнай і станкавай графікі. Пляменнік першага сакратара ЦК КПБ Васіля Шаранговіча.

Першай настаўніцай жывапісу для Васіля была мама, якая сама марыла стаць мастачкай, ды ня мела магчымасьці. Прафэсыйныя навыкі Васіль Пятровіч атрымоўваў, навучаючыся ў Мазалеўскага, Лейтмана, Паслядовіча.

Пасля сканчэння Беларускага тэатральна-мастацкага інстытуту (1966) Васіль Шаранговіч працаваў у выдавецтве «Беларусь», а пасля на працягу 25 год загаднікам катэдры графікі, прарэктарам па навучальнай працы і рэктарам БТМІ.

З 1997 Васіль Шаранговіч займае пасаду дырэктара Музея сучаснага выяўленчага мастацтва.

За больш чым сорак год творчасці мастак праілюстраваў больш за шэсцьдзесят кніг, палова з якіх адзначаная на ўсесаюзных і рэспубліканскіх конкурсах, у тым ліку чатырма дыплёмамі і мэдалямі Францыска Скарыны. У станкавай графіцы шырока ўжывае нацыянальныя мастацкія традыцыі, сімволіку і мэтафару. У 1986 за нізку гравюраў «Памяці вогненных вёсак» Васіль Шаранговіч быў уганараваны Дзяржаўнай прэміяй Беларусі і бронзавым мэдалём трыянале «Майданэк-85» у Польшчы.

Выставы мастака экспанаваліся ў многіх краінах Эўропы, Азіі і Амэрыкі.

Ілюстраваў «Маніфэст Камуністычнае партыі», дзіцячую кнігу «Залаты ключык», выданьні паэмаў Адама Міцкевіча «Пан Тадэвуш» і Якуба Коласа «Новая зямля». Літаграфія Леніна, створаная Шаранговічам, прызнаная лепшай у Савецкім Саюзе.

Валерый Славук – беларускі мастак-графік. У 1977 годзе скончыў Беларускі Дзяржаўны тэатрально-мастацкі інстытут (БДТМІ, зараз Акадэмія мастацтваў). Вучыўся ў вядомага беларускага графіка Васіля Шаранговіча.

Працуе ў галіне кніжнай графікі. З’яўляецца аутарам шматлікіх ілюстрацый да дзіцячых кніг. Працаваў над афармленнем зборнікаў беларускіх і заходнееўрапейскіх сказак, беларусскага выдання рамана В. Скота “Айвенга”, А. Талстога “Аэліта” і інш.


Яго працы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музее, фондах Саюзу мастакоў Беларусі, прыватных каллекцыях Заходняй Еўропы.

Лаурэат Дзяржаўнай прэміі Республікі беларусь, акадэмік Беларускай грамадскай акадэміі выяўленчых мастацтваў.

Мікалай Міхайлавіч Селяшчук (4 жніўня 1947 – 25 верасня 1996) — беларускі мастак.

Вучыўся ў мастацкай студыі ў Брэсце пад кіраўніцтвам П. А. Данеліі, Мінскім мастацкім вучылішчы (1965—1970, аддзяленне жывапісу). Пасля службы ў Савецкай арміі, скончыў Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут (1970—1976, кафедра графікі) у П. К. Любамудрава, В. П. Шаранговіча. Сябра Беларускага саюзу мастакоў (з 1977).

Працаваў ў станковай і кніжнай графіцы, станковым жывапісе, жывапісе і экслібрысе.

Першыя гады творчасці прысвечаныя графіцы, М. Селяшчук стварыў вялікую колькасць станковых работ і кніжных ілюстрацый. У 1980-я г. выйшлі аформленыя ім дзіцячыя кнігі: зборнік народных казак "Бацькаў дар", асобнае выданне казкі "Прагны багацей", кніга вершаў Р. Барадуліна "Індыкала-Кудыкала". Значнай працай М. Селешчука гэтага кірунку стала афармленне паэмы Я. Коласа "Сымон-музыка" (1990). М. Селяшчук таксама аздобіў кнігі паэзіі "Слухаю сэрца", "Такое кароткае лета" Р. Баравіковай, "Пара любові і жалю" Я. Янішчыц, "Усміхніся мне" Я. Сіпакова, "Скарб" З. Бядулі і інш.

Жывапіс і графіка М. Селяшчука захоўваюцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва Беларусі, калекцыі Беларускага саюза мастакоў, Магілеўскага абласнога мастацкага музея імя П. В. Масленікава, Дзяржаўнай Траццякоўскай галерэі ў Маскве, Музеі сучаснага мастацтва Экватарыяльнай Гвінеі, Галерэі Костакі ў Афінах (Грэцыя), Галерэі Хагельстам у Хельсінкі (Фінляндыя), Салоне Світа Каплянскага ў Таронта (Канада), Гандлёва-прамысловым цэнтры Мінеапаліса (ЗША), у Музеі сучаснага рускага мастацтва ў Нью-Джэрсі (ЗША) і інш., а таксама прыватных калекцыях Беларусі, Грэцыі, Францыі, Фінляндыі, Канады, ЗША, Ізраіля, Літвы, Чэхіі, Славакіі, Расіі, Германіі.

А20. - Выдавецтва "Новое знание" заснована ў 1998 годзе. Спецыялізацыя выдавецтва: навуковая, вучэбная літаратура для вну, а таксама даведачная, бізнеснакіраваная, медыцынская літаратура.

  1. Борисенко, Леонид Анатольевич (доктор технических наук ; род. 1940) Теория механизмов, машин и манипуляторов : учебное пособие для машиностроительных специальностей высших учебных заведений / Л. А. Борисенко. - Минск : Новое знание. - Москва : Инфра-М, 2011. - 284 с. –

  2. Чеховских, Михаил Иванович (кандидат психологических наук) Психология : учебное пособие / М. И. Чеховских.. - Минск: Новое знание, 2011. - 379 с.

  3. Атомная физика : теоретические основы и лабораторный практикум: учебное пособие для студентов высших учебных заведений, обучающихся по специальности "Физика" / [В. Е. Граков и др.]; под научной редакцией А. П. Клищенко. - Минск : Новое знание. - Москва : Инфра-М, 2011. - 332 с.

  4. Чеховских, Михаил Иванович (кандидат психологических наук) Психология делового общения : учебное пособие / М. И. Чеховских. - Минск: Новое знание, - 252 с.

  5. Саваневский, Николай Кузьмич (род. 1947) Общая биология ; под редакцией Н. К. Саваневского: тестовые задания для подготовки к централизованному тестированию / Н. К. Саваневский, Г. Е. Хомич. - Минск : Новое знание, 2011. - 575 с.


Выдавецтва “Вышэйшая школа” — адно з буйнейшых у Беларусі. Выдавецтва “Вышэйшая школа” выпускае літаратуру для навучальных устаноў рэспублікі. Асаблівай увагі заслугоўвае серыя выданняў для абітурыентаў. Вучэбныя дапаможнікі гэтага тыпу ахопліваюць як тэарэтычную аснову розных дысцыплін, так і практычны аспект прадмета. Штогод выпускаем і даведнікі для абітурыентаў, якія змяшчаюць поўную інфармацыю пра ўсе навучальныя ўстановы Беларусі.

Адной з найбольш важных спецыялізацый выдавецтва з’яўляецца падрыхтоўка і выпуск кніг на замежных мовах — англійскай, французскай, нямецкай, іспанскай, кітайскай. “Вышэйшая школа” актыўна супрацоўнічае з Беларускім дзяржаўным медыцынскім універсітэтам і выдае літаратуру медыцынскага профілю.

  1. Гайнутдинов, Э.М. Бизнес-планирование : учебное пособие для слушателей системы повышения квалификации по специальностям "Экономика и управление на предприятии", "Бизнес-администрирование", "Менеджмент" / Э. М. Гайнутдинов, Л. И. Поддерегина. - Минск : Вышэйшая школа, 2011. - 207 с.

  2. Яромич, И.В. Сестринское дело и манипуляционная техника : учебник для учащихся специальности "Сестринское дело" учреждений, обеспечивающих получение среднего специального образования / И. В. Яромич. - Минск : Вышэйшая школа, 2011. - 526 с.

  3. Мархоцкий, Я.Л. Основы радиационной безопасности населения : учебное пособие / Я. Л. Мархоцкий. - Минск : Вышэйшая школа, 2011. - 223 с.

  4. Финансы и финансовый рынок : учебное пособие для студентов высших учебных заведений по экономическим специальностям / [Г. Е. Кобринский и др.]; под общей редакцией Г. Е. Кобринского, М. К. Фисенко. - Минск : Вышэйшая школа, 2011. - 342 с.

  5. Физическая культура : учебное пособие для студентов высших учебных заведений / [Е. С. Григорович и др.]; под редакцией Е. С. Григоровича, В. А. Переверзева. - Минск : Вышэйшая школа, 2011. - 349 с.

Выдавецтва «Мастацкая літаратура» было ўтворана ў 1972 годзе на аснове рэдакцый мастацкай і дзіцячай літаратуры выдавецтва «Беларусь». Гэта быў час, калі інтэлектуальны і эстэтычны ўзровень грамадства патрабаваў выдання велізарнай колькасці мастацкай літаратуры розных кірункаў і жанраў, а ў адукацыйных дзяржаўных праграмах было прадугледжана глыбейшае вывучэнне класікаў беларускай і сусветнай літаратуры.

У савецкія часы ў выдавецтве існавалі рэдакцыі паэзіі і прозы, збораў твораў, выбраных твораў і перакладнай літаратуры, крытыкі і драматургіі, літаратуры народаў СССР, гісторыка-дакументальных кніг «Памяць». Штогод выдавалася каля двухсот кніг, якія былі адрасаваны шырокаму кругу чытачоў. Тыраж кніг арыгінальнай паэзіі быў не меней трох тысяч, а арыгінальнай прозы — не меней шасці тысяч асобнікаў.