ВУЗ: Не указан

Категория: Не указан

Дисциплина: Не указана

Добавлен: 20.05.2025

Просмотров: 293

Скачиваний: 0

ВНИМАНИЕ! Если данный файл нарушает Ваши авторские права, то обязательно сообщите нам.

Установа адукацыі

«Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт»

Кафедра рэдакцыйна-выдавецкіх тэхналогій

Кантрольная работа № 1

Варыянт 2

па дысцыпліне

«ГІСТОРЫЯ КНІГІ

І ВЫДАВЕЦКАЙ СПРАВЫ»

Выканала студэнтка

III курса спецыяльнасці

1-47 01 01 «Выдавецкая справа»

Факультэта завочнага навучання

Пятрова Дар’я Андрэеўна

Праверыў

дацэнт кафедры РВТ

Мінск 2011

Заўвагі рэцэнзента:

______________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________­­­­­­­­­­­­­­­­­­­____


ЗМЕСТ

Бланк адказаў………………………………………………………………………

Частка А……………………………………………………………………

Частка В…………………………………………………………………….

Каментарыі і тлумачэнні да адказаў……………………………………………...

Спіс выкарыстанай літаратуры…………………………………………………...

Бланк адказаў

Прозвішча, імя, імя па бацьку

Курс, група

Колькасць балаў

Адзнака

Пятрова Дар’я Андрэеўна

III курс

Частка а

1

2

3

4

5

1

2

3

4

5

А1.

+

+

А11.

+

+

+

А2.

+

+

+

А12.

+

+

+

А3.

+

А13.

+

+

А4.

+

А14.

+

А5.

+

А15.

+

+

А6.

+

+

+

А16.

+

+

А7.

+

+

+

А17.

+

+

+

А8.

+

А18.

+

А9.

+

А19.

А10.

+

+

А20.

+

+

+


А1. - Гліняныя шыльдачкі былі першымі сродкамі пісьма ў старажытных цывілізацыях шумераў і егіпцян таму, што гліна была распаўсюджаным матэр’ялам які добра апрацоўваўся.

А2. - Гэта праявілася ў тым, што кнігадрукаванне ў гэтых краінах было массавай з’явай, якая зцягам часу удакладнялася тэхнічна. Але лідэрам еўрапейскай выдавецкай справы былі германскія землі, дзе адсутнічаў надзор з боку дзяржавы і царквы за дзейнасцю тыпаграфій.

А3. - Тора – яўрэйская рэлігійная кніга, Пяцікніжжа Майсеева. У самым Пяцікніжжы «Торай» часта называецца асобнае прадпісанне Бога, асобныя запаведзі ці сукупнасць законаў, якія адносяцца да таго або іншага прадмета.

Трыёдзь - гімнаграфічная кніга для богаслужэнняў, у якой змешчаны песнапенні для гадавага круга багаслужэння.

Апостал – ананімны раннехрысціянскі твор, уключаны ў склад Новага запавету Бібліі пасля тэкстаў кананічных евангелляў. У гэтым помніку расказваецца аб распаўсюджванні хрысціянства пасля смерці Ісуса Хрыста. У цэнтры яго першай часткі дзейнасць іерусалімскіх вучняў Хрыста, у другой частцы – пропаведзь апостала Паўла, выказаная ў форме яго 14 пасланняў да розных асоб і народаў.

Аль-Кітаб – адна з назваў свяшчэннага Карана, рэлігійныя кнігі беларускіх татараў, напісаныя на беларускай мове арабскім пісьмом.

Актоіх - кніга якая змяшчае літургічныя тэксты багаслужбаў на працягу тыдня, падзеленыя на восем галасоў, якія паўтараюцца кожныя восем тыдняў.

А4. - Актоіх - кніга якая змяшчае літургічныя тэксты багаслужбаў на працягу тыдня, падзеленыя на восем галасоў, якія паўтараюцца кожныя восем тыдняў.

Мінеі - рэлігійная кніга якая складаецца з дванаццаці тамоў і ахоплівае дні г.зв. нерухомага цыклю – значыць, што на кожны дзень ёсьць спецыяльная служба ў гонар якога-небудзь сьвята або святога. Мінея дзеліцца на чатыры роды( месячная, агульная, сьвяточная, дадатковая).

Ірмалоі - рукапісныя музычныя зборнікі XVI ст. рэлігійнага зместу. Назоў кнігі паходзіць ад ірмасаў, узятых з канонаў Актоіха, Трыодзі і Мінеі. У ёй ёсць таксама г.зв велічанні на важнейшыя святы ў годзе.

Псалтыр - кніга псалмоў – адна з біблейскіх кніг Старога запавету, якая змяшчае 150 розных паводле зместу і жанру твораў і ўяўляе сабой зборнік рэлігійнай лірыкі.


А5. - Пачынальнікам еўрапейскага кнігадрукавання з'яўляецца немец Іаган Гутэнберг (1400-68 г.г.), які вынайшаў рухомыя металічныя лiтары і друкарскі станок. У 1438 г. Гутэнберг заснаваў друкарню ў Страсбурге, а ў 1447 г. у Майнцы пачаў рэгулярны выпуск невялікіх павучальных, в таксама і папулярных твораў і г.д. У 1452-55 гг. Гутэнберг надрукаваў лацінскую Біблію ў двух тамах (па 42 радкі на старонцы). З 185 экзмпляраў Бібліі вядомы толькі 46.

А6. - Лопэ дэ Вэга (1565-1635), іспанскі пісьменнік; заснавальнік нацыянальнага тэатра. З'яўляўся аўтарам велізарнай колькасці сцэнічных твораў («Фуэнтэ Авехуна», «Настаўнік танцаў», «Сабака на сене» і інш.), а таксама вершаў, раманаў. Сучаснікі сцвярджалі, што яго пяру належала звыш 1800 п'ес свецкага характару (пераважна камедый) і прыкладна 400 - на рэлігійныя тэмы, хаця да нашых дзён дайшло каля 500 п'ес.

П'ер Карнэль (Pierre Corneille) – вядомы французскі драматург,"бацька французскай трагедыі", адзін з стваральнікаў класіцызму ў французскай літаратуры. Нарадзіўся ў Руане у 1606 г., памёр у Парыжы ў 1684 г. Вядомы як аўтар вялікай колкасці камедый, фарсаў, вадэвіляў. У канцы 1636 з'явілася вядомая трагедыя Карнеля "Сід". У наступных трагедыях Карнэль спрабаваў больш паслядоўна праводзіць палітыку Рышэлье – "Гарацый" (1640), "Цинна" (1640) і "Поліэўкт". Ён стаў адлюстроўваць цёмныя закулісныя боку ў жыцці манархіі – жорсткую барацьбу за ўладу, гульню палітычных інтарэсаў, інтрыгі, ён стварае вобразы манархаў-тыранаў, ўсё часцей пераносячы дзеянне ў ўмоўна адлюстраваннем дзіўнага ўсходніх дэспатыі – "Радогунда" (1644), "Іраклій, імператар Усходу" (1647).

Жан Батыст Мальер(сапр. позвішча Паклен) (1622-1673), французскі драматург.

Служыў пры двары Людовіка XIV. Быў выдатным драматургам. Абапіраючыся на традыцыі народнага тэатра і дасягненні класіцызму, стварыў жанр сацыяльна-бытавой камедыі, у якой буфанада, плебейскі гумар спалучаліся з вытанчанасцю і артыстызмам. У многіх сваіх п'есах высмейваў саслоўныя забабоны арыстакратаў, абмежаванасць буржуа, ханжаства дваран і царкоўнікаў, бачыў у іх скажэнне чалавечай прыроды («Смешныя манерніцы», паст. 1659; «Скупы», паст. 1668; «Вучоныя жанчыны», паст. 1672; «Мешчанін у дваранстве», паст. 1670; «Мнімы хворы», 1673 і інш.).

Лічыцца стваральнікам т.зв. «камедыі характару», дзе галоўнае месца займаў не знешні сюжэт, а ўнутрана-псіхалагічны стан персанажаў. З асаблівай сілай М. развенчваў крывадушнасць і стварыў бессмяротны вобраз Тарцюфа (камедыя «Тарцюф, ці Падманшчык», 1664)


Мігель дэСервантэс (1547-1616), іспанскі пісьменнік. Аўтар знакамітага рамана «Хітры ідальга Дон Кіхот Ламанчскі» (1606-1615), які першапачаткова быў задуманы як пародыя на рыцарскі раман, аднак стаў адным з найвялікшых твораў у гісторыі сусветнай літаратуры. Сярод іншых твораў Сервантэса - пастаральны раман «Галатэя» (1585), патрыятычная трагедыя «Нумансія» (каля 1588), «Павучальныя навелы» (1613), «Падарожжа на Парнас» (1614), «Восем камедый і восем інтэрмедый» (1615), любоўна-прыгодніцкі раман «Вандраванні Персілеса і Сіхісмунды» (1617).

Жан Батыст Расін (1639 – 1699) – францускі драматург, адзін з «Вялікай тройкі» драматургаў Францыі XVII ст., у шэрагу з Карнэлем і Мальерам. Напісаў шмат твораў у другой палове XVII ст. Найбольш вядомыя: “Фіваіда”, “Аляксандр”, “Эсфір”, “Андрамаха” і інш.

А7.

Эльзевірамі” называюць кнігі знакамітага галандскага выдавецтва Эльзевіраў канца XVI – пачатку XVIII ст.

Дынастыя друкароў Эльзевіраў праіснавала звыш 130 гадоў і займала вядучае месца ў еўрапейскім кнігадрукаванні XVII ст. Яе пачынальнікам стаў Ладэвейк Эльзевір (1546–1617) з Лёвена, які вывучаў друкарскую справу ў знакамітага Крыстафа Плантэна ў Антверпене. Пасля смерці Ладэвейка Эльзевіра Старэйшага ў 1617 г. сямейнае прадпрыемства ўзначальвалі нашчадкі, найбольш вядомыя з якіх – Банавентура Эльзевір (1583–1652), Ісаак Эльзевір (1596–1651), Ладэвейк Эльзевір Малодшы (1604–1670). Апошні з Эльзевіраў памёр у 1712 г., пасля чаго іх фірма спыніла дзейнасць. Яны працавалі ў Лейдэне і Амстэрдаме, мелі свае прадстаўніцтвы ў шматлікіх іншых краінах Еўропы.

Выданні Эльзевіраў адрозніваліся высокім узроўнем паліграфічнага мастацтва, дакладным і прыгожым шрыфтам, прастатой і вытанчанасцю афармлення. Вялікай іх заслугай з’яўляецца распаўсюджванне якасных і параўнальна недарагіх кніг. Эльзевіры зрабілі рэвалюцыю ў кніжнай справе ўвядзеннем невялікіх фарматаў (1/12, 1/16, 1/24 долі аркуша). Асабліва цікавы фармат 1/12, які з’яўляецца нібыта выцягнутым, падоўжаным. Прыкладам зусім маленькіх кніжачак памерам 8,8 на 4,4 см (1/24 доля друкаванага аркуша) з’яўляецца серыя “Рэспубліка”, што складаецца амаль з 40 папулярных даведнікаў па розных краінах свету.

Эльзевіры арыентаваліся на кваліфікаваных чытачоў – прадстаўнікоў еўрапейскай “рэспублікі вучоных”, дбайна адбіралі кнігі для выдання і запрашалі да супрацоўніцтва лепшых даследчыкаў-спецыялістаў. Сярод “эльзевіраў” – выданні твораў антычных аўтараў, навуковыя працы (Г. Галілей, Р. Дэкарт, Б. Паскаль, Дж. Лок і інш.), творы мастацкай літаратуры (Ж. Мальер, Ф. Рабле, Дж. Бакачыа і інш.) і навучальныя дапаможнікі. Тагачасныя вучоныя і пісьменнікі лічылі для сябе за гонар, калі гэта фірма бралася друкаваць іх творы. Эльзевіры заснавалі друкарню пры Лейдэнскім універсітэце і выпусцілі ў свет не менш за 3 000 дысертацый.