ВУЗ: Не указан

Категория: Не указан

Дисциплина: Не указана

Добавлен: 09.07.2025

Просмотров: 1729

Скачиваний: 0

ВНИМАНИЕ! Если данный файл нарушает Ваши авторские права, то обязательно сообщите нам.

21

сацыялістычнай рэвалюцыі, вылучыў тэорыю аб магчымасці перамогі сацыялістычнай рэвалюцыі ў адной асобнай краіне.

5. Асноўныя тэндэнцыі развіцця сучаснай паліталогіі

Як самастойная галіна даследаванняў і асобная навука паліталогія сфарміравалася на рубяжы ХІХ – ХХ стст. Менавта ў гэты час з агульнай масы даследчыкаў вылучаецца шэраг мысліцеляў, якія ў цэнтр увагі ставяць вывучэнне палітычных адносін і спрабуюць разглядаць рашэнне іншых грамадскіх праблем праз палітычную ўладу. Асноўныя праблемы паліталогіі як самастойнай навукі, удакладненне яе катэгарыйнага апарату сфармуляваны ў канцэпцыях Г.Моска, В.Парэта, М.Вэбера, Р.Міхельса, А.Бэнтлі, М.Астрагорскага, М.Кавалеўскага і інш. Яны разглядалі ў сваіх працах такія актуальныя праблемы, як структура палітычнай улады, механізм і ўмовы яе функцыяніравання, паказалі ролю палітычных партый, лідараў, дзяржавы; удакладнілі паняційны апарат; распрацавалі метадалогію і г.д.

Па сёняшні дзень папулярна "тэорыя эліт". Першую спробу выкласці тэорыю эліт зрабіў італьянец Гаэтано Моска ў працы "Элементы палітычнай навукі". На думку Моска, улада ў грамадстве заўжды знаходзілася і павінна быць у руках невялічкай групы людзей – меншасці. Правячую меншасць ён называў пануючым класам або элітай. Сваё кіраванне эліта ўвасабляе шляхам распаўсюджвання ў грамадстве пэўнай ідэалогіі. Далейшае развіццё тэорыя эліт трымала ў працах Вільфрэда Парэта, які вылучыў канцэпцыю цыркуляцыі (змены) эліт.

Дзейнасць палітычных партый, іх месца і ролю ў функцыяніраванні заходняй дэмакратыі аналізаваў адным з першых М.Астрагорскі. Ён прыйшоў да высновы, што іх утварэнне з'явілася наступствам рэалізацыі дэмакратычных тэндэнцый у грамадстве.

Вялікі ўплыў на фарміраванне і развіццё паліталогіі аказалі погляды нямецкага сацыёлага і эканаміста М.Вэбера, асабліва кніга "Эканоміка і грамадства". Цэнтральным паняццем у яго з'яўляецца "панаванне", якое ён адрознівае ад улады, заснаванай на эканамічнай моцы. Не адмаўляючы ролю гвалту як асновы дзяржавы, Вэбер лічыць неабходным існаванне наяўнасці пэўных каштоўнасцей, на якіх грунтуецца падпарадкаванне. Вэбер вылучыў тры тыпа панавання: традыцыйнае (вера падданых у тое, што ўлада законна, г.зн. існавала заўжды), харызматычнае (вера ў асаблівыя якасці асоб), рацыянальнае (панаванне права). Шмат увагі надаваў Вэбер і праблеме палітычнага лідарства.

Пачатак аналізу палітычных паводзін асобных груп і асоб з дапамогаю эмпірічных метадаў заклаў Артур Бэнтлі. У кнізе "Працэс кіравання" ён сцвярджае, што дзейнасць людзей прадвызначана іх інтарэсамі і накіравана на забеспячэнне гэтых інтарэсаў. Прычым дзейнасць людзей увасабляецца не асобна, а пры дапамозе груп, у якіх яны аб'яднаны на грунце агульных інтарэсаў. Бэнтлі разглядае працэс кіравання як барацьбу паміж інтарэсамі розных груп, а дзяржаву як рэгулятар у гэтай барацьбе.


22

Асноўнымі праблемамі, якія разглядае сучасная заходняя паліталогія, з'яўляюцца:

а) механізм фарміравання палітычнай улады і яе ўплыў на працэс прыняцця палітычных рашэнняў;

б) паводзіны сацыяльных груп і асобных грамадзян пад час выбарчых кампаній;

в) працэс фарміравання палітычных мэтаў і грамадскай думкі; г) механізм фарміравання і функцыяніравання палітычных партый і

грамадска-палітычных арганізацый; д) дзейнасць дзяржавы і праблема бюракратыі;

е) сутнасць функцыі і фарміраванне палітычнай культуры і іншыя.

УХХ ст. паліталогія як навука атрымлівае значнае развіццё ў ЗША. Асаблівую ўвагу амерыканскія палітолагі надаюць уплыву псіхалагічных матываў паводзін асобных людзей і сацыяльных груп на палітычныя працэсы

ўграмадстве. У выніку быў сфарміраваны біхевіярысцкі накірунак ў паліталогіі (заснавальнікі – група вучоных з Чыкагскага ўніверсітета на чале з Ч.Мерыамам). Мэта біхевіярызма ў палітычнай навуцы – імкненне вывесці структуру ўладных адносін з прыроды чалавека, якую магчыма даследаваць навуковымі метадамі. Задача палітычнай тэорыі – патлумачыць з'явы палітычнага жыцця з натуральных уласцівасцей чалавека, вывесці палітычныя феномены з заканамернасцей натуральных жыццёвых паводзін людзей.

Упачатку 1960-х гг., у ЗША, была сфармуліравана канцэпцыя "палітычнай культуры". Яе стваральнікі Г.Алмонд і С.Верба. Яны вылучылі тры чыстыя тыпы культуры: патрыярхальная, падданіцкая, актывісцкая, а з іх спалучэння яшчэ тры змешаныя тыпы. У кожнай грамадска-палітычнай сістэме і кожнай краіне існуе асаблівая палітычная культура, якая вызначае палітычныя паводзіны, якім надае той ці іншы змест і накірунак.

Амерыканскі палітолаг Г. Ласуэл сфармуліраваў тэорыю палітычнага псіхааналізу – адносіны індывіда да палітыкі тлумачацца псіхалагічным механізмам яго асобы. Ласуэл распрацаваў тыпалогію палітычных асоб, вылучыў тры тыпы палітыкаў: адміністратар, агітатар і тэарэтык.

Канцэпцыя "нацыянальных інтерэсаў" знайшла сваё адлюстраванне ў даследаванні "Палітыка ў ХХ ст." амерыканскага палітолага Ганса Маргентау, які пераасэнсаваў уяўленні аб міжнародных адносінах і прыродзе ўлады. Вышэйшым крытэрыем нацыянальных інтарэсаў буйнай дзяржавы з'яўляецца дасягненне рэгіянальнай або сусветнай гегемоніі. Такая палітыка павінна быць падмацавана сілаю, якая з'яўляецца, на думку Маргентау, вызначальнай рысай дзяржавы, унутранне ўласціва ёй.

Асаблівасцю французскай паліталогіі з'яўляецца развіццё тэорыі інстытутаў. Згодна гэтай тэорыі палітыка ўяўляе з сябе вынік дзейнасці розных палітычных інстытутаў (дзяржавы, палітычных партый, прафсаюзаў і інш. арганізацый). Такім чынам, паліталогія займаецца вывучэннем шматлікіх інстытутаў, якія дзейнічаюць у даным грамадстве.

Палітычныя партыі – адна з галоўных праблем італьянскай паліталогіі. Асаблівае значэнне маюць працы Дж.Сарторы. Ён, зыходзячы з


23

таго, што партыя – галоўны пасрэднік паміж грамадствам і ўрадам, даследаваў партыйныя сістэмы. Стварыў тыпалогію партыйных сістэм (двух і шматпартыйныя з дэтальнай іх класіфікацыяй), ахарактарызаваў шматпартыйную сістэму крайняга плюралізму (да фарміравання ўраду магчымы доступ толькі для партый цэнтру).

Нямецкі палітолаг Ральф Дарэндорф з'яўляецца адным з асноўных прадстаўнікоў тэорыі сацыяльнага канфлікту. На яго думку кожная група людзей любога грамадства выступае як носьбіт пэўных пазіцый. Прычым кожная пазіцыя злучана з выкананнем пэўнай сацыяльнай ролі. Сацыяльная роля – гэта сукупнасць спосабаў паводзін людзей, якія дадзены носьбіту пазіцыі ў пэўным грамадстве. Ці інакш – гэта прымушэнне, з дапамогаю сістэмы сацыяльных санкцый, кожнага канкрэтнага чалавека паводзіць сябе пэўным чынам. Прымусовы характар паводзін з'яўляецца важнай прыкметай сацыяльных груп. Згодна норм чалавек мае магчымасці да пасоўвання на больш высокія пазіцыі, адсюль узнікненне панавання, а наяўнасць панавання і падпарадкавання вядзе да канфлікту. Зыходзячы з прыроды і сутнасці канфлікта Дарэндорф вызначае канфліктуючыя сацыяльныя групы, асноўная прыкмета якіх – удзел у панаванні ці выключэнне з яго.

Такім чынам, сучасная заходняя паліталогія не ўяўляе з сябе адзінай тэорыі. Пераважная большасць заходніх паліталагічных тэорый аформлена ў выглядзе пэўных школ, накірункаў і канцэпцый. Прычым гэтыя накірункі і канцэпцыі не замкнутыя межамі адной краіны, а развіваюцца палітолагамі розных краін. Паліталогія знаходзіцца на сённяшні дзень у залежнасці ад запатрабаванняў палітыкі, якая праводзіцца у той ці іншай дзяржаве.

ЛЕКЦЫЯ 3. ПАЛІТЫЧНАЯ ЎЛАДА І МЕХАНІЗМЫ ЯЕ ЗДЗЯЙСНЕННЯ

1.Сутнасць, крыніцы і асаблівасці палітычнай улады.

2.Суб'екты і аб'екты, асновы і рэсурсы палітычнай улады.

3.Асноўныя функцыі і канцэпцыі ўлады.

4.Механізмы функцыяніравання і рэалізацыі, легітымнасць палітычнай улады.

5.Палітыка дзяржаўнай улады Рэспублікі Беларусь да нацыянальных супольнасцей краіны.

1. Сутнасць, крыніцы і асаблівасці палітычнай улады

Улада з'яўляецца адной з найгалоўнейшых катэгорый паліталогіі, непарыўна злучаных з палітыкай. Чалавек у грамадстве ўвесь час сустракаецца з уладаю: ён сутыкаецца з рознымі яе ўзроўнямі і сам мае пэўную ўладу над іншымі. Як толькі з'яўляецца група, якая б малая яна ні была, адразу ўзнікае феномен улады. Бо адныя пачынаюць загадваць, а іншыя

– слухацца і падпарадкоўвацца. Таму можна назіраць уладу і ў сям'і, і ў суполцы, і ў згуртаванні. Тым больш яскрава мы бачым феномены ўлады ў


24

палітычнай сферы грамадства. Паняцце ўлады падаецца такім універсальным у прасторы і ў часе, што многія даследчыкі – палітолагі імкнуцца зрабіць яго асноўным паняццем. Самай відавочнай праяваю ўлады ў гісторыі чалавецтва была і ёсць дзяржава. Таму ўзаемадачыненні паміж уладаю і дзяржавай вызначальныя для формаў сацыяльнай арганізацыі. Развагі і назіранні людзей над праблемай улады паспрыялі нараджэнню таго, што сёння мы завём ідэалогіямі.

Існуе аб'ектыўнае запатрабаванне людзей у самарэгуляцыі і арганізацыі. У грамадстве заўжды ёсць розныя інідывідуальныя і групавыя інтарэсы, якія неабходна рэгуліраваць, спалучаць, здымаючы сацыяльную напружанасць. Такім чынам, як адзначае палітолаг М.Дзенісюк, уладныя адносіны з'яўляюцца механізмам рэгуляцыі грамадскага жыцця, гарантам цэласнасці розных грамадстваў, старажытнай формай іх арганізацыі.

Існуюць розныя вызначэнні паняцця "улада". Т.Гобс сцвярджаў: "улада

–гэта сродак дасягнуць дабарабыту ў будучым, а само жыццё – гэта вечнае і нястомнае імкненне да ўлады". М.Вэбер адзначаў, што "ўлада – гэта магчымасць рэалізаваць сваю волю насуперак супраціўленню іншых". Р.Даль падкрэсліваў: "улада дае магчымасць аднаму чалавеку прымусіць другога рабіць тое, што ён па сваёй волі не зрабіў бы". Х.Арэнд – "улада не належыць аднаму чалавеку, а толькі групе, якая дзейнічае сумесна". П.Морыс удакладняў: "улада – гэта працэс, які накіраваны на змяненне каго-небудзь ці чаго-небудзь".

Палітолагі падкрэсліваюць натуральны характар улады. Зло не ў самой уладзе, а ў тых, хто яе рэалізуе. Кожны чалавек ад пачатку ў той ці іншай ступені імкнецца да ўлады і велічы, прычым ёсць людзі, якія заўжды імкнуцца кіраваць, а іншыя падпарадкоўваюцца. Паміж гэтымі двумя палюсамі вялікая колькасць людзей, якія ў адных выпадках лёгка падпарадкоўваюцца, у іншых

– кіруюць. У той жа час, наогул, ёсць людзі, якія зусім не жадаюць кіраваць. Варта адзначыць, што без імкнення да ўлады не бывае лідараў.

Такім чынам, нягледзячы на розніцу ў падыходах вучоных да разумення сутнасці ўлады, можна вылучыць яе агульныя характарыстыкі: здольнасць і магчымасць, гасподства (уладарства) і падпарадкаванне. Без падпарадкавання няма ўлады, як і без улады няма падпарадкавання. Праяваю ўлады з'яўляецца дзеянне, якое пабуджае людзей рабіць што-небудзь, чаго яны не зрабілі бы па сваёй волі. Гэта ўлада над кімсьці. У той жа момант ёсць улада для чагосьці, дзеля дасягнення пэўнай мэты. А.Гідэнс заўважыў: "улада, па сваёй прыродзе, не ёсць прыгнёт, яна ёсць здольнасць выбіраць вобраз дзеянняў ці магчымасць дабівацца вынікаў". Улада не з'яўляецца перашкодай на шляху да свабоды, наадварот, яна для яе пасрэднік, прамежкавае звяно.

Улада – гэта рэальная здольнасць тых ці іншых сацыяльных сіл альбо асобы ўвасабляць сваю волю ў адносінах да іншых сацыяльных сіл ці асобы.

Крыніцы ўлады:

а) структурна-функцыянальны падыход – улада гэта прадукт сістэмы сацыяльных адносін (эканамічных, сацыяльных, палітычных, рэлігійных і інш);


25

б) псіхалагічны падыход – імкненне да ўлады закладзена ў прыродзе індывіда;

в) прагматычны падыход – улада гэта імкненне чалавека да забеспячэння дабрабыту;

г) марксісцкі падыход – улада ў грамадстве класаў.

Можна вылучыць універсальныя ўласцівасці ўлады (М.Дзенісюк): яе ўсеагульнасць – функцыяніраванне ва ўсіх сферах грамадскага жыцця і палітычных працэсах; яе здольнасць быць ва ўсіх відах дзейнасці, аб'ядноўваючы ці раз'ядноўваючы людзей, грамадскія групы. Прастора ўлады можа быць вельмі маленькай, напрыклад, асоба чалавека, сям'я і празмерна вялікай – дзяржаўная ўлада, улада рэлігій, ідэалогій, міжнародных структур. Таму вылучаюцца розныя віды ўлады: эканамічная і палітычная; свецкая і царкоўная; заканадаўчая, выканаўчая і судовая; цэнтральная, рэгіянальная, мясцовая; дзяржаўная, партыйная, сямейная, улада апарата, лідараў, бацькоў і г.д.

Напачатку была (у старажытнасці) грамадская ўлада, пазней, ва ўмовах падзелу працы і ўласнасці, яна становіцца палітычнай. Паступова яна афармляецца ў законах, пераўтвараецца ў дзяржаўную. Палітычная ўлада мае больш шырокі змест.

Палітычная ўлада – рэальная здольнасць тых ці іншых сацыяльных суб'ектаў падпарадкаваць сваёй волі дзейнасць іншых сацыяльных суб'ектаў з дапамогаю дзяржаўна-прававых і іншых сродкаў. Гэта здольнасць і магчымасць грамадскіх сілаў праводзіць сваю волю ў палітыцы ў адпаведнасці з сваімі запатрабаваннямі і інтарэсамі.

Асноўныя рысы палітычнай улады:

1)легальнасць – законнасць улады; яна дзейнічае на аснове фіксіраваных нормаў, законаў, кодэксаў і г.д.;

2)легітымнасць – дабраахвотнае прызнанне існуючай улады подданымі, давер з іх боку (прызнаецца, а не проста навязваецца). Неабходна звярнуць увагу на тое, што легальнасць і легітымнасць не адно і тое ж. Улада можа быць легальнай, але не легітымнай;

3)вярхоўнасць альбо гасподства – абавязковасць выканання ўладных рашэнняў усімі членамі грамадства, павінны быць прыярытэты;

4)уплыў – здольнасць суб'екта палітыкі ўздзейнічаць у патрэбным накірунку на паводзіны асоб, груп і г.д.;

5)эфектыўнасць і выніковасць – у канкрэтных сацыяльных выніках правяраецца здольнасць улады кіраваць усімі сферамі грамадскага жыцця.

Палітычная ўлада заўжды мае грамадскі характар, бачна праз функцыяніраванне спецыяльных структур, прадугледжвае выкарыстоўванне прымусу, традыцый, маральнага ўплыву, сістэмы ідэалагічных і прававых норм. Палітычная ўлада выступае як суадносіны класавых і іншых сацыяльных сіл. Дзяржаўная ўлада – гэта непасрэдны прадукт палітычнай улады, яна носіць палітычны характар, бо дзяржава ў сваёй дзейнасці закранае інтарэсы практычна ўсіх частак насельніцтва. Але нельга палітычную і